Псалтыр 87 псалом

Псалтыр
Пераклад Л. Дзекуць-Малея → Пераклад Чарняўскага 2012

 
 

Сыноў Карэявых. Псальм. Песьня. Угрунтаваньне на сьвятых гарах.
 
Песня. Псальм сыноў Корэ. Кіраўніку хору. Паводле «Магалат». Для спеваў. Маскіль. Гемана Эзрахіта.

Любіць Госпад брамы Сыонскія больш за ўсе іншыя сялібы Якубавыя.
 
Госпадзе, Божа збаўлення майго, на працягу дня клічу, уночы малюся Табе.

Слаўныя рэчы прадказаны аб табе, места Божае! (Зэля)
 
Няхай дойдзе да Цябе малітва мая; нахілі вуха Тваё да просьбы маёй.

Эгіпт і Бабілён успамяну я прад тымі, што ведаюць мяне; навет Хвілістыны і Тыр з Этыопіяй разам скажуць; той там нарадзіўся.
 
Бо напоўнілася ліхам душа мая, і жыццё маё наблізілася да апраметнай.

Аб Сыоне-ж будуць казаці: той і той нарадзіўся ў ім, і Госпад яго ўзмацняе.
 
Прыпадобнены я да тых, што сыходзяць у яму, стаўся я, як чалавек без успамогі.

Госпад напіша, сьпісуючы народы: гэты нарадзіўся ў ім. (Зэля)
 
Сярод мёртвых свабодны, — быццам забітыя, што спачываюць у магілах; пра іх Ты больш не ўспамінаеш, і яны адсечаны ад рукі Тваёй.

Дык пяяць аб табе будуць усе чыста сілы жыцьця майго.
 
Ты паклаў мяне ў яме глыбейшай, у цемры і ў цені смерці