Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

САМОГА — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «самога» сустракаецца 82 разы у 82 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 8 перакладах: Бокуна, Сёмухі, Станкевіча, Дзекуць-Малея, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

САМОГА

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
А самога барана падзялі на часткі, і абмый вантробы яго і ногі, і ўскладзі іх на рассечаным мясе і на галаве яго.

Уклаў таксама ў сэрца яго, каб ён вучыў іншых, у яго самога і ў Агаліяба, сына Ахісамаха з пакалення Дана.

І вынесе самога бычка па-за лагер, і спаліць яго так, як і папярэдняга бычка. Гэта ахвяра за грэх супольнасці.

пасля рассек самога барана на часткі і спаліў на агні галаву, і члены цела, і тлушч.

Не помсці ды не гневайся на суайчыннікаў сваіх. Любі бліжняга свайго як самога сябе. Я — Госпад!

але хай будзе пасярод вас як тутэйшы, і любі яго, як самога сябе, бо і вы былі чужынцамі ў зямлі Егіпецкай. Я — Госпад, Бог ваш!

Дык пільна беражы сябе самога і душу сваю, і не забудзь падзей, якія бачылі вочы твае, і хай не выйдуць яны з сэрца твайго ва ўсе дні жыцця твайго. Ты навучыш гэтаму дзяцей і ўнукаў сваіх

Калі доўгі час будзеш рабіць аблогу горада і акружыш яго ўмацаваннямі, каб заваяваць яго, не ссякай дрэў яго, з якіх можаш жывіцца, плады яго можаш есці, а яго самога не ссякай. Ці ж дрэва гэта чалавек, каб яго аблягаць?

Бо і тыя чатыры круглыя выступы на кожным рагу кожнага падножжа былі адліты з самога падножжа і злучаны з ім.

А на вяршыні падножжа было адно закругленне ў паўлокця, і на вяршыні падножжа — яго падпоркі і яго ліштвы з яго самога.

І шукаў потым самога Ахазію, і схапілі яго, калі ён хаваўся ў Самарыі, і завялі да Егу, і ён забіў яго. І пахавалі яго таму, што казалі, што ён сын Язафата, які ўсім сэрцам сваім шукаў Госпада. І не было тады нікога з нашчадкаў Ахазіі, хто мог бы быць царом.

І паставіў ён замест яго царом Эліякіма, брата яго над Юдэяй і Ерузалімам, і перамяніў імя яго на Ёакіма. Самога ж Ёахаза ўзяў з сабою і павёў у Егіпет.

Ураджай яго з’есць галодны, а самога яго ўзброены схопіць, і прагныя вып’юць багацце яго.

Калі будзеш мудры — будзеш мудры для самога сябе, кпліўцам будзеш — будзеш сам несці ліха.

Міласэрны чыніць дабро душы сваёй, а бязлітасны мучыць самога сябе.

Словы ў вуснах мудрага — ласка, але вусны безразважнага пагубяць яго самога.

займаецца ліхвярствам і вымагае працэнтаў, — ці ж такі будзе жыць? Не, не будзе. Дапускаўся бо ўсіх гэтых злачынстваў, таму ён напэўна памрэ; кроў яго спадзе на яго самога.

Першы падобны быў да львіцы і меў арліныя крылы; глядзеў я, пакуль не вырвалі яго крылы; і яго самога паднялі ўгару і паставілі, як чалавека, на ногі, і далі яму чалавечае сэрца.

Такім чынам, цяпер, Божа наш, выслухай маленне паслугача Твайго і яго просьбы і пакажы аблічча Тваё над святыняй Тваёй, якая спустошана, дзеля Самога Цябе!

Выслухай, Госпадзе! Злітуйся, Госпадзе! Зважай і дзейнічай дзеля Сябе Самога, не марудзячы, мой Божа, бо імя Тваё прызвана было над горадам і над народам Тваім».

Жудасны і страшны ён; ад яго самога паходзіць яго суд і яго ўлада.

Тады сказаў Ісус вучням Сваім: «Калі хто хоча ісці за Мной, хай зрачэцца самога сябе, і возьме крыж свой, і ідзе следам за Мной.

І, падняўшы вочы свае, яны нікога болей не бачылі, адно Самога Ісуса.

шануй бацьку і маці і любі блізкага свайго, як сябе самога».

Другое, падобнае гэтаму: любі блізкага свайго, як сябе самога.

і кажучы: «Ты, што руйнуеш святыню і ў тры дні адбудоўваеш, уратуй Сябе Самога; калі Ты — Сын Божы, сыдзі з крыжа!»

І калі шатан паўстаў супраць сябе самога і раздзяліўся, не можа ўтрымацца, але прыйшоў яму канец.

І, склікаўшы людзей разам з вучнямі Сваімі, сказаў ім: «Калі хто хоча ісці за Мною, хай зрачэцца самога сябе, і возьме крыж свой, ды ідзе за Мною.

Другое, падобнае да яго: “Любі блізкага свайго як самога сябе”. Большага за гэтыя прыказанні няма».

і любіць Яго ўсім сэрцам, і ўсім розумам, усёю душою ды ўсімі сіламі, ды любіць бліжняга, як самога сябе, — гэта больш, чым усе цэласпаленні і ахвяры».

уратуй Сябе Самога, зыдзі з крыжа».

А Ён гаворыць ім: «Хіба скажаце Мне гэту прымаўку: “Лекар, вылечы Самога Сябе. Учыні і тут, у бацькаўшчыне Сваёй, тое, што, чулі мы, учыніў Ты ў Кафарнаўме”».

А ўсім казаў: «Калі хто хоча ісці за Мной, хай адрачэцца ад самога сябе, і возьме крыж свой штодзённы, і ідзе следам за Мною.

Той, адказваючы, сказаў: «Любі Госпада, Бога твайго, усім сэрцам тваім, і ўсёй душой тваёй, і ўсёй моцай тваёй, і ўсім розумам тваім, і блізкага твайго, як сябе самога».

А адзін з разбойнікаў, што былі ўкрыжаваны, блюзніў супраць Яго, кажучы: «Няўжо Ты, не Хрыстос? Уратуй Самога Сябе і нас!»

Пайшлі таксама да магілы некаторыя з нашых, і тое самае знайшлі, як расказалі жанчыны, але Яго Самога не бачылі».

Хто з сябе самога гаворыць, той сваёй славы шукае, але Хто шукае славы Таго, Хто Яго паслаў, Той праўдамоўны ды няма ў ім беззаконня.

але якім чынам цяпер бачыць — не ведаем, не ведаем таксама, хто яму адкрыў вочы; у яго самога пытайцеся. Ён мае гады, хай сам аб сабе расказвае».

Дзеля таго бацькі яго сказалі: «Мае гады, яго самога пытайцеся».

бо Я не ад Самога Сябе гаварыў, але Айцец, Які Мяне паслаў, Ён Мне даў загад, што маю гаварыць і вясціць.

Не верыш, што Я — у Айцу, а Айцец — ува Мне? Словы, якія Я вам кажу, не ад Сябе Самога кажу; Айцец, Які заўсёды ўва Мне, робіць справы Свае.

Хто мае прыказанні Мае і беражэ іх, — гэта той, хто Мяне любіць; а хто Мяне любіць, таго любіць будзе Айцец Мой, і Я яго любіць буду, і аб’яўлю яму Сябе Самога».

а цяпер праслаў Мяне Ты, Ойча, у Цябе Самога славаю, якую Я меў у Цябе перш, чым паўстаў свет.

і за іх Я прысвячаю Сябе Самога, каб і яны былі асвечаны ў праўдзе.

Дык калі выконваеце царскі закон паводле Пісання: «Любі бліжняга свайго як самога сябе», — добра робіце.

дык як жа ты вучыш іншага, а сябе самога не вучыш? Ты, які прапаведуеш не красці, крадзеш?

Бо прыказанні: «Не чужалож, не забівай, не крадзі, не сведчы фальшыва, не пажадай», — ды калі ёсць якая іншая пастанова, — змяшчаюцца ў гэтым вось слове: любі блізкага свайго як сябе самога.

Дык хай выпрабуе чалавек сябе самога, і тады хай есць ад таго хлеба ды п’е з келіха таго.

Хто гаворыць мовамі, самога сябе настаўляе, а хто праракуе, царкву будуе.

Я вельмі ахвотна панясу выдаткі і нават самога сябе аддам за душы вашы. Дык ці чым больш вас люблю, тым менш любові атрымліваю?

Які аддаў Самога Сябе за грахі нашы, каб вырваць нас з сучаснага веку ліхога па волі Бога і Айца нашага,

дык жыву ўжо не я, але жыве ўва мне Хрыстос. Хоць цяпер жыву ў целе, жыву ў веры ў Сына Божага, Які ўзлюбіў мяне і аддаў Самога Сябе за мяне.

Бо ўвесь закон адным выразам спаўняецца, вось гэтым: «Любі блізкага свайго, як самога сябе».

Бо калі хто думае, што ён штосьці, хоць ён нішто, той самога сябе ашуквае.

з Якога ўсё Цела, састаўленае і злучанае ўсякімі вязямі даравання, праз дзейнасць у патрэбную меру кожнага паасобнага члена ўзрастае на збудаванне самога сябе ў любові.

і жывіце ў любові, як і Хрыстос узлюбіў нас і выдаў Самога Сябе за нас як дар і ахвяру Богу на водар прыемнасці.

Мужы, любіце жонак сваіх, як і Хрыстос любіць Царкву і Самога Сябе выдаў за яе,

Вось жа і вы, усякі па сабе, кожны хай любіць жонку сваю, як самога сябе, а жонка хай баіцца мужа.

але прынізіў Самога Сябе, прымаючы постаць паслугача і стаўшыся на падобнасць людзей, і па знешнасці прызнаваны за чалавека;

упакорыў Самога Сябе, стаўшыся паслухмяным ажно да смерці, і нават смерці крыжовай.

Які Самога Сябе выдаў дзеля адкуплення за ўсіх, як сведчанне ў свой час,

Які ахвяраваў Самога Сябе за нас, каб збавіць нас ад усякага беззаконня і ачысціць Сабе народ асаблівы, рупны пра добрыя ўчынкі.

дзеля яе ён павінен нейкім чынам як за народ, так і за сябе самога складаць ахвяры за грахі.

Які не мае патрэбы, як першасвятары, складаць штодзень ахвяры перш за свае злачынствы, а пасля — за злачынствы народа, бо гэта Ён зрабіў раз назаўсёды, складаючы Самога Сябе.

дык тым больш кроў Хрыста, Які ахвяраваў Самога Сябе Богу праз Вечнага Духа, ачысціць сумленне наша ад мёртвых учынкаў, каб служыць Богу жывому.

інакш цярпеў бы там многа разоў ад заснавання свету. Ён жа раз аб’явіўся ў гэты час перад канцом свету дзеля знішчэння граху праз ахвяраванне Самога Сябе.

Вочы Яго як полымя агністае, і на галаве ў Яго шмат дыядэм, імя Яго напісанае, якога ніхто не ведае, апрача Яго Самога,

і ўзялі яны яго ў няволю жывым, і прымусілі яго плаціць ім вялікую даніну; як яго самога, так і тых, якія будуць па ім цараваць; даваць заложнікаў і назначанае;

і каб нельга было нікому з народа ані паміж святароў адмаўляць штосьці з гэтага і працівіцца яго пастановам, або без яго самога склікаць сход у краі і апранацца ў пурпур, ані карыстацца залатой засцежкай;

Дзеля таго многа з іх паранілі, некаторых жа нават забілі, а ўсіх змусілі ўцякаць; самога ж святататца забілі каля скарбоўні.

Пакінуў жа ён і загадчыкаў, каб здзекаваліся з народа, а іменна: у Ерузаліме паставіў Піліпа, родам з Фрыгіі, дзікунскіх звычаяў, горшага за яго самога,

загадаўшы, каб нават самога Юду забіў; а тых, што з ім былі, — разагнаў і Альцыма назначыў першасвятаром найвялікшай святыні.

А калі натоўп хацеў захапіць вежу і сілаю выламаць дзверы панадворка, і прытым быў дадзены загад падкласці агонь і спаліць дзверы, Разіс, акружаны з усіх бакоў, проціў самога сябе накіраваў меч,

А перад тым як учыніць гэта, паклічце мне Ахіёра аманіта, каб ён, паглядзеўшы, апазнаў таго, хто ганьбіў дом Ізраэля і яго самога, як быццам на смерць, паслаў да нас».

а каму яна адкрыецца, той размяшчае яе ў бачанні самога сябе ды ў пазнанні вялікіх спраў сваіх.

Калі жонка ў цябе па душы тваёй — не адкідай яе, але ненавіснай не давярай самога сябе.

Перад хваробай — ужыві лякарства, і перад судом спытай самога сябе, і ў час наведвання знойдзеш ласку.

Не давай душы сваёй сумаваць ды не мучай самога сябе думкамі сваімі.

Зважце, што я не для сябе самога папрацаваў, але для тых усіх, хто шукае настаўлення.

Пакуль ты яшчэ жывеш і дыхаеш, не замяняй сябе самога нікім.

Сыне, у хваробе сваёй не адцурайся самога сябе, але маліся да Госпада, і Ён вылечыць цябе.

і знайшоў я для сябе самога мудрасць, і меў вялікі поспех у ёй;

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter
← САМО
САМОЕ →