Псалтыр 40 псалом
Псалтыр
Пераклад Сабілы і Малахава → Пераклад Чарняўскага 2017
Кіраўніку хору. Псальм Давідавы.
Кіраўніку хору. Псальм Давідаў.
Моцна чакаў Я на Ягову, і Ён нахіліўся да Мяне і пачуў Мой крык аб дапамозе.
Чакаючы, дачакаўся я Госпада, і Ён схіліўся да мяне.
І Ён выцягнуў Мяне зь ямы пагібельнай, з тва́ні балотнай, і паставіў ступнí Мае на скале, зрабіў цьвёрдымі Мае крокі.
І выслухаў лямантаванне маё, і вывеў мяне з долу пакуты і з балоцістай багны; і паставіў Ён на камень ногі мае і ўмацаваў хаду маю.
І ў ву́сны Мае ўклаў Ён песьню новую, хвалу Богу нашаму. Убачаць гэта многія і збаяцца і будуць спадзявацца на Ягову.
У вусны мае ўклаў Ён песню новую, песню Богу нашаму. Убачаць многія і спалохаюцца, і будуць мець надзею ў Богу.
Шчасьлівы чалавек, які на Ягову ўскладае сваю надзею і ня нахіляецца да ганарыстых і да тых, якія схіляюцца да маны.
Шчасны чалавек, які спадзяванне сваё ўсклаў на Госпада і не зважае на ганарыстых ды тых, што схіляюцца да маны.
Многае Ты зрабіў, Ягова, Божа Мой, цуды Твае і думкі Твае пра нас. Няма Табе роўных. Хацеў бы Я аб іх апавяшчаць і гаварыць, але занадта многа іх, каб пералічыць.
Безліч учыніў Ты, Госпадзе, Божа мой, цудаў Тваіх, што ж да Тваіх задум аб нас — то няма таго, хто б быў падобны да Цябе. Калі захачу я абвясціць і ўчыніць прамову, яны памножацца звыш меры.
Ахвяры і прынашэньня Ты ня хочаш. Ты расчыніў Мне вушы. Цэласпаленьня і ахвяры за грэх Ты ня патрабуеш.
Ахвяры і прынашэння не захацеў Ты, але цела мне прыгатаваў. Цэласпалення нават за грэх не патрабаваў Ты,
Тады Я сказаў: вось! Я іду. У скрутку кнігі напісана пра Мяне;
тады сказаў я: «Вось, іду; на пачатку кнігі напісана пра мяне.
волю Тваю выканаць, Божа Мой, Я моцна жадаю. І Закон Твой у сярэдзіне нутра Майго.
Захацеў я, Божа мой, выканаць волю Тваю; і закон Твой — у сэрцы маім».
Я абвяшчаў справядлівасьць (Тваю) у вялікім сходзе. Сапраўды, вусны Мае Я ня стрымліваў; Ягова, Ты гэта ведаеш.
Расказаў я пра справядлівасць Тваю ў вялікай святыні; вось, вусны мае не буду стрымліваць я; Госпадзе, Ты зведаў.
Я ня хаваў Тваёй справядлівасьці ў Сэрцы Маім. Я распавядаў пра вернасьць Тваю і Тваё выратаваньне. Я ня таіў Міласэрнасьці Тваёй і Праўды Тваёй перад вялікім сходам.
Справядлівасці Тваёй не хаваў я ў сэрцы маім, расказаў пра праўду Тваю і збавенне Тваё. Не хаваў я міласэрнасці Тваёй і праўды Тваёй у вялікай святыні.
Ты, Ягова, ня адхілі ад Мяне Тваіх спачуваньняў. Міласэрнасьць Твая і Праўда Твая хай заўсёды ахава́юць Мяне,
Ты ж, Госпадзе, не аддаляў літасцей Тваіх ад мяне; міласэрнасць Твая і праўда Твая заўсёды падтрымліваюць мяне,
бо безьліч няшчасьцяў абступілі Мяне. Праступкі Мае дасягнулі Мяне, Я ня магу пералічыць іх позіркам. Іх больш, чым валасоў на Маёй Галаве, і Сэрца Маё пакінула Мяне.
бо ліха з усіх бакоў абступіла мяне, і няма яму вылічэння; аблыталі мяне правіннасці мае, і не здолеў я ўбачыць [іх]. Сталася іх больш, чым валасоў на галаве маёй, і сэрца маё пакінула мяне.
Хай будзе Табе прыемна, Ягова, вызваліць Мяне! Ягова, пасьпяшайся на дапамогу Мне!
Зрабі ласку, Госпадзе, каб вырваць мяне; Госпадзе, паспяшайся, каб падтрымаць мяне.
Хай будуць пасаромлены і зганьбаваны ўсе, што шукаюць згубы душы Маёй. Хай абернуцца наўцёкі і будуць пасаромлены тыя, якія жадаюць Мне ліха.
Хай пасаромяцца і збянтэжацца ўсе тыя, хто шукаюць душу маю, каб забраць яе. Хай павернуцца назад і хай пачырванеюць тыя, што жадаюць мне ліха.
Будуць асаромлены іхняй жа ганьбай, якія Мне кажуць: «ага, ага».
Хай аслупянеюць ад сораму свайго тыя, што кажуць мне: «Добра, добра!»
Усе, што шукаюць Цябе, хай вяселяцца і радуюцца ў Табе. І хто любіць збавеньне Тваё, хай кажуць заўсёды: «хай будзе ўзьвялічаны Ягова!»
Хай жа радуюцца і весяляцца ў Табе ўсе тыя, што шукаюць Цябе і кажуць заўсёды: «Хай узвялічыцца Госпад», — тыя, што любяць збаўленне Тваё.
А Я гаротны і ўбогі. Але Госпад клапоціцца пра Мяне. Ты — дапамога Мая і Ратунак Мой. Божа Мой, ня марудзь!
А вось я няшчасны і бедны; але Бог рупіцца пра мяне. Ты — Успаможца мой і Вызваліцель. Божа мой, не марудзь.