Псалтыр 52 псалом
Псалтыр
Пераклад Сабілы і Малахава → Пераклад Чарняўскага 2017
Кіраўніку хору: навука Давідава,
Кіраўніку хору. Маскіль. Давідаў.
пасьля таго, як эдаміт Доэг прыйшоў да Саўла і паведаміў, кажучы: Давід увайшоў у дом Ахімэлеха.
Пасля таго, як Даэг эдаміт прыйшоў да Саўла і паведаміў яму, кажучы: «Давід увайшоў у дом Ахімэлеха».
Чаго ты хвалішся ліхім, (ты) дужасіле? Дабразычлівасьць Бога ёсьць са мною цэлы дзень.
Чаго фанабэрышся злосцю, ты, магутны [сваёй] несправядлівасцю?
Ліха выдумляе язык твой; як вострая брытва ён у цябе, (ты) здрадніку.
Увесь дзень думаеш пра загубу; язык твой, як вострая брытва, ты, крывадушнік.
Ты любіш ліхое больш, чым добрае, гаварыць ілжу больш, чым праўду. Зэля.
Любіш ты ліхое больш за добрае, хлусню больш, чым казаць справядлівае.
Ты любіш усе пагібельныя словы, (ты) язык ілжы.
Любіш ты розныя пагібельныя словы, хітры язык!
За гэта Бог скрышыць цябе і адкіне цябе навекі. За гэта Ён скрышыць цябе і вырве з дому твайго і выкараніць зь зямлі жывых. Зэля.
Таму знішчыць цябе Бог да канца, адпіхне цябе, і выкіне цябе з палаткі, а корань твой — з зямлі жывых.
І ўбачаць гэта праведнікі і збаяцца, і яны стануць над ім сьмяцца:
Убачаць справядлівыя і спалохаюцца, і будуць смяяцца з яго:
вось чалавек, які ня Бога мае сваёй цьвярдыняй, але спадзяецца на веліч багацьця свайго і мацуецца праз сваё ліхадзейства.
«Вось жа чалавек, які не прызнаў Бога сваім прыстанішчам, але надзею сваю паклаў у вялікім багацці сваім, і ўздужэў у злачынствах сваіх».
Але я як зялёнае аліўкавае дрэва ў Доме Бога. Я кладу надзею на міласэрнасьць Бога заўсёды і на векі вечныя.
А я вось, як аліўка зялёная ў доме Божым. Я паклаў надзею ў міласэрнасці Божай навечна і на векі вечныя.
Вечна буду славіць Цябе за тое, што ўчыніў Ты. Буду чакаць на Імя Тваё — бо Яно ёсьць добрае — перад сьвятымі Тваімі.
Буду Цябе славіць на векі заўсё, што ўчыніў Ты, і буду чакаць імя Твайго, бо яно добрае, перад святымі Тваімі.