Псалтыр 82 псалом
Псалтыр
Пераклад Сабілы і Малахава → Пераклад Чарняўскага 2017
Псальм Асапавы. Бог стаіць у сходзе Бога. Ён чыніць суд сярод багоў.
Псальм. Асафа. Бог падымаецца на божым сходзе, пасярод багоў праводзіць суд.
«Дакуль вы будзеце судзіць нясправядліва і абліччам бязбожнікаў патураць? Зэля.
«Дакуль будзеце судзіць несправядліва і прымаць аблічча грэшнікаў?
Чыніце суд убогаму і сіраце. Прыгне́чанаму і ўбогаму акажыце справядлівасьць.
Справядліва судзіце няшчаснага і сірату, апраўдвайце прыгнечанага і беднага.
Ратуйце мізэрнага і ўбогага. Вызваляйце яго з рукі бязбожнікаў.»
Вырывайце беднага і вызваляйце няшчаснага з рукі грэшніка».
Яны ня ведаюць і ня разумеюць. Яны блукаюць у цемры. Хістаюцца ўсе падва́ліны зямлі.
Яны не ведаюць, не разумеюць, ходзяць у цемры; захістаюцца ўсе асновы зямныя.
Я, Я сказаў: «Вы ёсьць богі, усе вы сыны Найвышэйшага.
Я сказаў: «Вы ўсе — багі і сыны Узвышняга».
Але, сапраўды, вы памраце, як чалавек, і вы ўпадзеце, як адзін з князёў.»
Але ж вы памраце, як людзі, і прыйдзеце ў заняпад, як адзін з князёў.
Паўстань, Божа! судзі зямлю, бо Ты ўспадкуеш усіх паганаў.
Паўстань, Божа, судзі зямлю, бо Ты маеш права над усімі народамі.