Псалтыр 21 псалом

Псалтыр
Пераклад Сабілы і Малахава → Пераклад Чарняўскага 2017

 
 

Кіраўніку хору. Псальм Давідавы.
 
Кіраўніку хору. Псальм Давідаў.

Ягова, радуецца кароль сілаю Тваёю, і праз ратунак Твой ён вельмі цешыцца.
 
Госпадзе, цар парадуецца з магутнасці Тваёй. О, як вельмі пацешыцца ён і з Тваёй помачы!

Жаданьне сэрца ягонага Ты даў яму і просьбам вуснаў ягоных Ты ня адмовіў. Зэля.
 
Выканаў Ты жаданне сэрца яго для яго, і не адмовіў просьбе яго вуснаў.

Таму што Ты сустракаеш яго дабраславеньнямі даброці. На галаву ягоную Ты ўсклаў карону з чыстага золата.
 
Бо папярэдзіў Ты яго шчодрымі дабраславеннямі, усклаў на галаву яго з найчысцейшага золата вянец.

Жыцьця прасіў ён у Цябе. Ты яго яму даў: доўгія дні на векі і векі вечныя.
 
Прасіў ён жыцця ў Цябе, і Ты надзяліў [ім] яго — доўгасцю дзён навечна і на векі вечныя.

Вялікая слава ягоная праз ратаваньне Тваё. Ты ўсклаў на яго гонар і веліч,
 
Вялікая хвала яго ва ўспамозе Тваёй, велічы і гожасці дадасі Ты яму;

таму што Ты ўсклаў на яго дабраславеньне навечна. Ты ўзрадаваў яго радасьцю ад Аблічча Твайго;
 
бо дадасі Ты яму дабраславенне на векі вечныя, усцешыш яго радасцю перад абліччам Сваім.

таму што кароль спадзяецца на Ягову, і праз спадзяваньне на Найвышэйшага ён ня захістаецца.
 
Цар бо здавяраецца Госпаду і ў ласцы Найвышэйшага не пахіснецца.

Твая Рука знойдзе ўсіх Тваіх ворагаў, Правіца Твая знойдзе нянавісьнікаў Тваіх.
 
Хай дасягне рука Твая ўсіх непрыяцеляў Тваіх, хай дасягне правіца Твая ўсіх ненавіснікаў Тваіх.

Ты кінеш іх у печку агністую ў часе зьяўленьня Аблічча Твайго. Ягова праглыне іх у гневе Сваім, і агонь пажрэ іх.
 
Памясці іх нібы ў печ вогненную ў час з’яўлення Твайго:

Плод іхны Ты выгубіш ад зямлі, і насеньне іхнае сярод сыноў чалавечых,
 
выгубі патомства іх з зямлі і семя іх з ліку сыноў чалавечых.

яны замышлялі ліхое супраць Цябе, планавалі супраць Цябе інтрыгі. Але яны ня змогуць нічога.
 
Бо яны задумалі супраць Цябе ліхое, учынілі нараду, — але яны не змогуць нічога.

Так, Ты зробіш гэтак, што яны пакажуць свой тыл, стрэламі Тваімі Ты пацэліш ім у твар.
 
Ты павернеш іх назад, накіруеш лук Твой у іх твар.

Узьніміся, Ягова, у Тваёй сіле! Апяём і праславім магутнасьць Тваю!
 
Падыміся, Госпадзе, у магутнасці Сваёй! Апяём і праславім магутнасць Тваю.