Псалтыр 46 псалом
Псалтыр
Пераклад Сабілы і Малахава → Пераклад Чарняўскага 2017
Кіраўніку хору. Сыноў Карэявых. Дзеля дзявочага голасу. Песьня.
Кіраўніку хору. Сыноў Корэ. Паводле «Аламот...» Песня.
Бог нам прыстанішча і сіла, хуткі на дапамогу ў нядолях.
Бог — наша прыстанішча і магуцце, хуткі памочнік у нягодах.
Таму мы ня спалохаемся, нават калі зямля зру́шыцца, і нават калі горы ру́хнуць у сэрца мора;
Таму не пабаімся, калі б зямля захісталася і горы перанесліся ў сэрца мора.
нават калі шумяць і бушуюць воды ягоныя, нават калі здрыгануцца горы пры ягоным хваляваньні. Зэля.
Хай шумяць і ўздымаюцца яго воды, дрыжаць горы, здрыгануцца горы ў хваляванні Яго.
Паток! — ягоныя прытокі весяляць места Бога, сьвятое жытло Ўсявышняга.
Воды ракі радуюць горад Божы, святы прыпынак Найвышэйшага.
Бог усярэдзіне яго. Яно ня пахіснецца. Бог дапаможа яму на досьвітку.
Бог знаходзіцца ў ім, і ён не пахіснецца. Бог дапаможа яму на світанні.
Узбурыліся народы. Захісталіся каралеўствы. Ён падае́ Свой Голас: зямля плавіцца.
Узбурыліся народы, захісталіся царствы; падаў Ён голас Свой — расцяклася зямля.
Ягова войскаў з намі. Няпахісны прытулак для нас ёсьць Бог Якубаў. Зэля.
Госпад магуццяў з намі, прыстанішча наша — Бог Якубаў.
Прыйдзіце, пабачце дзеі Яговы, якія спусташэньні Ён учыніў на зямлі;
Прыходзьце і пабачце справы Божыя, якія дзівосы чыніць Ён на зямлі.
Ён спыняе войны да краю зямлі, зламае лук і стру́шчыць дзіду, калясьніцы спаліць агнём.
Ён спыняе войны аж па край зямлі. Ён трэ лукі і ламае зброю, а шчыты паліць агнём.
Угамуйцеся і даведайцеся: Я ёсьць Бог. Я буду ўзьвялічаны сярод народаў, буду ўзьвялічаны на зямлі.
Спачніце і паглядзіце, што Я — Бог: буду ўзнесены Я між народамі і буду ўзнесены Я на зямлі.
Ягова войскаў з намі. Няпахісны прытулак для нас ёсьць Бог Якубаў. Зэля.
Госпад магуццяў з намі, прыстанішча наша — Бог Якубаў.