Псалтыр 86 псалом
Псалтыр
Пераклад Сабілы і Малахава → Пераклад Чарняўскага 2017
Малітва Давідава. Нахілі, Ягова, Вуха Тваё; выслухай мяне, бо я бедны і ўбогі.
Просьба. Давідаў. Нахіні, Госпадзе, вуха Тваё і выслухай мяне, бо ўбогі я і бедны.
Захавай душу́ маю, бо я дабрачэсны. Ратуй Ты, Божа мой, слугу Твайго, які на Цябе спадзяецца.
Сцеражы душу маю, бо я цнатлівы, збаў слугу Твайго, Божа мой, які ўскладае надзею на Цябе.
Будзь да мяне міласэрным, мой Госпад, бо ўвесь дзень я да Цябе гукаю.
Злітуйся нада мной, Госпадзе, бо да Цябе ўсклікаў я цэлы дзень.
Узрадуй Ты душу́ слугі Твайго, бо да Цябе, мой Госпад, узношу я душу́ маю;
Узвесялі душу Твайго слугі, бо да Цябе, Госпадзе, узвысіў я душу маю.
Бо Ты, мой Госпадзе, ёсьць добры і прабачлівы і багаты на міласэрнасьць да ўсіх, хто Цябе прыклікае.
Бо Ты ж, Госпадзе, добры і ласкавы, і вялікая міласэрнасць [Твая] да ўсіх, што прызываюць Цябе.
Прымі да Вушэй, Ягова, маю малітву, і зваж на голас маленьня майго!
Успрымі вушамі, Госпадзе, малітву маю і звярні ўвагу на голас малення майго.
У дзень уціску майго я буду гукаць да Цябе, бо Ты адкажаш мне.
У дзень бяды маёй клічу я Цябе, бо ведаю, што Ты выслухаеш мяне.
Няма падобнага Табе, мой Госпадзе, сярод багоў, і няма нічога роўнага Тваім дзеям.
Няма Табе, Госпадзе, роўнага між багоў і няма нічога [такога ж], як справы Твае.
Усе народы, якія Ты стварыў, прыйдуць і ўпадуць ніцма перад Абліччам Тваім, мой Госпадзе, і праславяць Тваё Імя,
Прыйдуць усе народы, якія Ты стварыў, і паклоняцца Табе, Госпадзе, і славіць будуць яны Тваё імя.
бо Ты ёсьць вялікі і чыніш Цуды, Ты, Божа, Ты Адзіны.
Бо вялікі Ты і творыш цуды. Ты толькі адзін Бог.
Навучы мяне, Ягова, шляху Твайму. Я буду хадзіць у Праўдзе Тваёй. Усьміры сэрца маё настолькі, каб я баяўся Імені Твайго.
Навучы мяне, Госпадзе, шляху Твайму, і буду хадзіць я ў праўдзе Тваёй; зрабі шчырым сэрца маё, каб шанавала яно імя Тваё.
Я буду славіць Цябе, Госпад мой, Бог мой, усім маім сэрцам і славіць Тваё Імя вечна;
Буду вызнаваць Цябе, Госпадзе, усім сэрцам маім і буду вечна праслаўляць імя Тваё,
бо міласэрнасьць Твая да мяне ёсьць вялікая, і Ты вырваў душу маю з магілы апраметнай.
бо міласэрнасць Твая да мяне вялікая і вырваў Ты душу маю з пекла апраметнага.
Божа! Напышлівыя паўсталі супраць мяне, і хэўра гвалтаўнікоў шукае душы маёй. Яны ня ставяць Цябе перад сабой.
Божа, пыхліўцы паўсталі супраць мяне, і зграя моцных шукае душу маю; і не паставілі яны Цябе перад сабою.
Але Ты, мой Госпад, Усемагутны, міласэрны і літасьцівы, марудны на гнеў але багаты на дабрыню і праўду.
А Ты, Госпадзе, Бог міласэрны і літасцівы, і цярплівы, вялікай спагаднасці і праўды,
Глянь на мяне і будзь міласэрным да мяне, дай сілу Тваю слузе Твайму і ратуй сына служкі Тваёй.
глянь на мяне і злітуйся нада мною, дай сілу Тваю слузе Твайму і збаў сына служанкі Сваёй.
Учыні на мне знак на дабро, хай убачаць гэта нянавісьнікі мае і будуць пасаромлены, бо Ты, Ягова, дапамог мне і суцешыў мяне.
Учыні са мною знак на дабро, каб убачылі тыя, што ненавідзяць мяне, і пасаромеліся, бо Ты, Госпадзе, дапамог мне і пацешыў мяне.