Псалтыр 21 псалом

Псалтыр
Пераклад Л. Дзекуць-Малея → Пераклад Чарняўскага 2017

 
 

Кіраўніку хору: псальм Давідавы.
 
Кіраўніку хору. Псальм Давідаў.

Госпадзе! З моцы Тваёй радуецца цар, падмогай Тваёй ён вельмі ўсьцешаны.
 
Госпадзе, цар парадуецца з магутнасці Тваёй. О, як вельмі пацешыцца ён і з Тваёй помачы!

Ты даў яму, чаго сэрца яго пажадала, і, чаго вусны прасілі, Ты не адмовіў. (Зэля)
 
Выканаў Ты жаданне сэрца яго для яго, і не адмовіў просьбе яго вуснаў.

Бо Ты сустрэў яго багаслаўленьнем і ласкаю, вянок із шчырага золата ўзлажыў яму на галаву.
 
Бо папярэдзіў Ты яго шчодрымі дабраславеннямі, усклаў на галаву яго з найчысцейшага золата вянец.

Жыцьця ён прасіў у Цябе, — Ты даў жыцьцё даўгое на вечныя вякі.
 
Прасіў ён жыцця ў Цябе, і Ты надзяліў [ім] яго — доўгасцю дзён навечна і на векі вечныя.

Вялікая слава ягоная праз помач Тваю; чэсьць і веліч Ты ўзлажыў на яго.
 
Вялікая хвала яго ва ўспамозе Тваёй, велічы і гожасці дадасі Ты яму;

Бо багаслаўленьне вялікае даў Ты яму навекі, разьвесяляеш яго радасьцяй перад абліччам Тваім.
 
бо дадасі Ты яму дабраславенне на векі вечныя, усцешыш яго радасцю перад абліччам Сваім.

Цар спадзяецца на Госпада і праз ласку Найвышэйшага не пахісьнецца,
 
Цар бо здавяраецца Госпаду і ў ласцы Найвышэйшага не пахіснецца.

Рука Твая дасягне ўсіх ворагаў Тваіх, правіца Твая дасягне тых, што ненавідзяць Цябе.
 
Хай дасягне рука Твая ўсіх непрыяцеляў Тваіх, хай дасягне правіца Твая ўсіх ненавіснікаў Тваіх.

Ты зробіш з іх печ агністую, як зьявішся; Госпад у гневе Сваім выгубіць іх, і агонь іх пажрэць.
 
Памясці іх нібы ў печ вогненную ў час з’яўлення Твайго:

Ты вынішчыш плод іхні на зямлі і насеньне іх спасярод сыноў чалавечых.
 
выгубі патомства іх з зямлі і семя іх з ліку сыноў чалавечых.

Пачынаючы ліхое супраць Цябе, надумываючы хітрыкі свае, яны ня зробяць нічога,
 
Бо яны задумалі супраць Цябе ліхое, учынілі нараду, — але яны не змогуць нічога.

бо Ты іх павернеш наўцекі, із луку Твайго пусьціш стрэлы ў твар іхні.
 
Ты павернеш іх назад, накіруеш лук Твой у іх твар.

Узьніміся, Госпадзе, у сіле Тваёй! Мы будзем выслаўляць і хваліць магутнасьць Тваю.
 
Падыміся, Госпадзе, у магутнасці Сваёй! Апяём і праславім магутнасць Тваю.