Псалтыр 140 псалом
Псалтыр
Пераклад Л. Дзекуць-Малея → Пераклад Чарняўскага 2017
Кіраўніку хору: псальм Давідавы.
Кіраўніку хору. Псальм. Давідаў.
Ратуй мяне, Госпадзе, ад ліхіх людзёй, ад гвалтаўнікоў захавай мяне!
Вырві мяне, Госпадзе, ад ліхога чалавека, сцеражы мяне ад гвалтаўніка.
У сэрцы сваім яны задумляюць ліхое, кожын дзень калатню узьнімаюць,
Яны задумваюць у сэрцы ліхое, цэлы дзень узнімаюцца на бойкі.
навастрылі язык свой, як зьмеі, яд зьмяіны ў вуснах у іх.
Востраць языкі свае, як змяя, яд змяіны — у вуснах іх.
Ад рук бязбожных захавай мяне, Госпадзе! Сьцеражы Ты мяне ад людзей гвалтоўных, што мяркуюць стопы мае пахіснуць.
Усцеражы мяне, Госпадзе, ад рукі грэшніка, ухавай мяне ад гвалтаўніка.
Гордыя ўкрадкам сіло мне наставілі й петлі, сеці расьпялі яны ля дарогі, западню для мяне прыгатовілі. (Зэля)
Пыхліўцы хаваюць пятлю на мяне і шнуры расцягваюць, як сетку.
Сказаў я да Госпада: Ты — мой Бог! Пачуй, Госпадзе, голас маленьня майго!
Кажу Госпаду: Ты мой Бог, Госпадзе, выслухай голас малення майго.
Госпадзе, мой Валадару! Ты крэпкая помач мая, Ты галаву мне ў дзень барацьбы засланяеш.
Госпадзе, Божа, магуцце збаўлення майго, Ты ўхавай галаву маю ў дзень бою.
Ня дай таго, Госпадзе, што бязбожнік жадае, ня дай удачы мяркаваньням ягоным! (Зэля)
Не спаўняй, Госпадзе, жадання бязбожніка і не выконвай намераў яго. Хай не падымаюць
Няхай голавы тых, што мяне абступаюць, пакрыюцца ядам уласных іх вуснаў!
галавы тыя, што акружаюць мяне, хай злоснасць іх вуснаў пакрые іх.
Няхай гарачае вугальле пасыплецца на іх! Няхай кіне Ён іх у агонь, у бяздоньне, каб ім не паўстаць!
Хай спадуць на іх вуглі агністыя, укінь іх у яму, і няхай не падымуцца.
Чалавек з ліхім языком на зямлі ня ўстоіць; гвалтоўных няшчасьце перасьледаваць будзе, аж загінуць.
Балбатун хай не застанецца на зямлі, ліха апануе гвалтаўніка на пагібель.
Ведаю я, што Госпад заступіць справу прыгнечаных, дасьць справядлівасьць убогаму.
Уведаў я, што Госпад учыніць суд над убогім і адпомсціць за беднага.
Дык будуць пабожныя славіць імя Тваё, шчырыя сэрцам жыць прад абліччам Тваім!