Псалтыр 52 псалом

Псалтыр
Пераклад Л. Дзекуць-Малея → Пераклад Чарняўскага 2017

 
 

Кіраўніку хору: навука Давідава
 
Кіраўніку хору. Маскіль. Давідаў.

пасьля таго, як Ідумэй Доэг прыйшоў да Саула і паведаміў, кажучы: Давід увайшоў у дом Абімэлеха.
 
Пасля таго, як Даэг эдаміт прыйшоў да Саўла і паведаміў яму, кажучы: «Давід увайшоў у дом Ахімэлеха».

Чаму пахваляешся злачынствам тваім, ты, волаце? Ласка Божая заўсёды са мною!
 
Чаго фанабэрышся злосцю, ты, магутны [сваёй] несправядлівасцю?

Выдумляе загубу язык твой; як вострая брытва ён у цябе, о, ты, здрадніку!
 
Увесь дзень думаеш пра загубу; язык твой, як вострая брытва, ты, крывадушнік.

Ліхое больш любіш, чым добрае; ілжу ахватней, чым праўду, гаворыш. (Зэля)
 
Любіш ты ліхое больш за добрае, хлусню больш, чым казаць справядлівае.

Любіш толькі словы пагібелі ды языкі крывадушныя.
 
Любіш ты розныя пагібельныя словы, хітры язык!

За гэта Бог скрышыць цябе навекі й адкіне цябе і вырве із дому твайго; із зямлі жывых цябе выкараніць. (Зэля)
 
Таму знішчыць цябе Бог да канца, адпіхне цябе, і выкіне цябе з палаткі, а корань твой — з зямлі жывых.

І ўбачаць пабожныя гэта, і ўбаяцца ды будуць сьмяяцца з яго, прыгаварваючы:
 
Убачаць справядлівыя і спалохаюцца, і будуць смяяцца з яго:

Вось чалавек, што ня Бога сабе меў падпорай, а на веліч багацьця свайго спадзяваўся ды пышаўся сваімі дастаткамі?
 
«Вось жа чалавек, які не прызнаў Бога сваім прыстанішчам, але надзею сваю паклаў у вялікім багацці сваім, і ўздужэў у злачынствах сваіх».

Я-ж, як аліўнае дзерава, што зелянее ў доме Божым, на вякі вечныя ў ласцы Божай маю надзею.
 
А я вось, як аліўка зялёная ў доме Божым. Я паклаў надзею ў міласэрнасці Божай навечна і на векі вечныя.

Нясупынна я буду хваліці Цябе за тое, што Ты ўчыніў, і прад абліччам сьвятых Тваіх буду казаці, што імя Тваё — добрае.
 
Буду Цябе славіць на векі заўсё, што ўчыніў Ты, і буду чакаць імя Твайго, бо яно добрае, перад святымі Тваімі.