Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Станкевіча

СТАТАК — у перакладзе Бібліі Станкевіча

У перакладзе Бібліі Станкевіча слова «статак» сустракаецца 132 разы у 119 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 8 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Сёмухі, Дзекуць-Малея, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

СТАТАК

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
І сказаў Бог: «Няхай выдасьць зямля дыхаючую істу подле роду ейнага, статак а паўзуны а жывёлу земную подле роду ейнага». І сталася так.

І ўчыніў Бог жывёлу земную подле роду ейнага, і статак подле роду ягонага, і ўсякага паўзуна зямлі подле роду ягонага. І бачыў Бог, што добра.

І ўспомнеў Бог Ноя, і ўсю жывёлу, і ўвесь статак, і што былі зь ім у караблю; і правёў Бог вецер па зямлі, і апалі воды.

І Абраму было добра дзеля яе; і быў у яго драбны й буйны статак, і аслы, і слугі, і нявольніцы, і асьліцы і вярблюды.

І сказаў: «Вось, адылі, яшчэ шмат дня; не пара зьбіраць статак; напаіце авечкі, і пайдзіце, пасіце».

І было, як абачыў Якаў Рахіль, дачку Лаванову, брата маці свае, і статак Лаваноў, брата маці свае, то падышоў Якаў, адкаціў камень з адтуліны студні і напаіў стаду Лаванову, брата маці свае.

І сказаў яму: «Ты ведаеш, як я служыў табе, і які стаўся статак твой пры імне;

І ўткнуў перад статкам пруты, каторыя аблупіў, у раўкі ля вадапойных карыгаў, куды прыходзіў статак піць, і цекаваў, прыходзячы піць.

І цекаваў статак перад прутамі, і радзіўся статак у чарэслы, з бодкамі, з плямамі.

І ягняты вылучаў Якаў, і ськіроваваў статак пыскамі да пярэстага і ўсяго рудога статку Лавановага; і станавіў свае стады асобна, і не станавіў іх разам із статкам Лавановым.

І было, як цекаваў статак крэпшы, Якаў клаў пруты перад ачамі статку ў карытах, каб ён цекаваў перад прутамі;

Калі гэтак сказаў ён: "З бодкамі будзе плата твая", і ўвесь статак радзіўся з бодкамі. А калі гэтак сказаў ён: "У чарэслы будзе плата твая", і радзіў увесь статак у чарэслы.

І адняў Бог статак у вайца вашага, і даў яго імне.

І было ў часе цекаваньня статку, і ўзьняў я вочы свае, і абачыў у сьне, і во самцы, каторыя ўскочылі на статак, у чарэслы, з бодкамі а з плямамі.

І Ён сказаў: "Узьнімі вочы свае й глянь: усі казлы, што ўскочылі на статак, у чарэслы, з бодкамі а плямамі; бо я бачыў усе, што Лаван робе табе.

І павёў увесь статак і ўсе прыдбаньне свае, каторае прыдбаў, статак собскі ягоны, каторы ён прыдбаў у Падан-Араме, каб ісьці да Ісака, айца свайго, да зямлі Канаанскае.

А Лаван пайшоў стрыгчы статак свой. І ўкрала Рахіль балваны, каторыя былі ў вайца ейнага.

Гэткія мае дваццаць год у доме тваім. Служыў табе чатырнанцаць год за дзьве дачкі твае і шэсьць год за статак твой; а ты адмяняў заплату маю дзесяць разоў.

І адказаў Лаван, і сказаў Якаву: «Гэтыя дачкі — мае дачкі; гэтыя сынове — мае сынове; і гэты статак — мой статак; і ўсе, што ты бачыш гэта мае. І маім дачкам, што я зраблю гэтым сядні, або дзяцём іхным, каторыя нарадзіліся?

І былі ў мяне вол а асёл і драбны статак, і слуга а нявольніца; і я паслаў сказаць спадару свайму, каб знайсьці ласку ў ваччу тваім"».

І зьлякаўся Якаў вельмі, і быў у трывозе; і падзяліў людзёў, што былі зь ім, і статак драбны й буйны й вярблюды на два табары,

І сказаў яму: «Спадар мой ведае, што дзеці кунежныя, а драбны й буйны статак у мяне сьсець; калі пагнаць іх адзін дзень, дык паздыхаюць усі статкі.

І драбны статак, і буйны статак іхныя, і што ў месьце, і што ў полю яны ўзялі.

І ўзяў Ісаў жонкі свае, і сыноў сваіх, і дачкі свае, і ўсі душы дамовы свае, і стада свае, і ўвесь статак свой, і ўсю маемасьць сваю, каторую ён прыдбаў у зямлі Канаанскай, і пайшоў да іншае зямлі ад віду Якава, брата свайго;

Гэта падзеі ў Якава. Язэп, будучы семнанцацёх год, пасьціў статак із братамі сваімі, (а быў хлапцом), із сынамі Валінымі і із сынамі Зэлфінымі, жонак айца свайго. І прыносіў Язэп іхныя словы ліхія да айца іхнага.

І пайшлі браты ягоныя пасьціць статак айца свайго ў Сыхеме.

І сказаў яму: «Пайдзі ж, паглянь, ці ў супакою браты твае і ці ў супакою статак, і зьвярні імне словы». І паслаў яго з даліны Гэўронскае; і ён прышоў да Сыхему.

І за шмат дзён памерла дачка Шуіна, жонка Юдава. І пацешыўся Юда, і ўзышоў да Фімны, да стрыгучых статак, сам а Гіра, прыяцель ягоны, Одаламец.

І наказалі Тамары, кажучы: «Вось, сьвёкар твой узыходзе да Фімны, стрыгчы статак свій».

І будзеш жыці ў зямлі Ґошэн; і будзеш блізка да мяне, ты, і сынове твае, і сынове сыноў тваіх, і драбны й буйны статак твой, і ўсе твае.

І ўзнялі яны статак свой і прыдбаньне свае, каторае прыдбалі ў зямлі Канаанскай, і прышлі да Ягіпту, — Якаў і ўсе насеньне ягонае зь ім.

Гэта людзі пастухі авец, бо яны дзяржалі статак, і драбны й буйны статак у іх, і ўсе, што ў іх, прывялі яны".

І прышоў Язэп, і паведаміў Фараону, і сказаў: «Ацец мой, і браты мае, і драбны й буйны статак іхны, і ўсе іхнае прышлі ізь зямлі Канаанскае; і вось, яны ў зямлі Ґошэн».

Язэп сказаў: «Дайце статак ваш, і я буду даваць вам за статак ваш, калі вышла срэбла».

І яны прыводзілі статак свой да Язэпа; і даваў ім Язэп хлеб за коні, і за стады драбнога статку, і за стады буйнога статку, і за аслы; і жывіў іх хлебам за ўвесь статак іхны таго году.

І ўвесь дом Язэпаў, і браты ягоныя, і дом айца ягонага. Адно дзецяняткі свае і драбны й буйны статак свой пакінулі ў зямлі Ґошэн.

У сьвятара Мідзянскага сем дачок. І яны прышлі, і насілялі, і напоўнілі карыты, напаіць драбны статак айца свайго.

І прышлі пастухі, і адагналі іх. І ўстаў Масей, і памог ім, і напаіў драбны статак іхны.

Яны сказалі: «Егіпцянін уратаваў нас ад пастухоў і нават насіляў нам вады, і напаіў драбны статак».

І Масей пасьціў драбны статак у Ефора, сьця свайго, сьвятара Мідзянскага. І павёў ён чараду за пустыню, і прышоў да гары Божае Горыў.

І ўчыніў СПАДАР гэтую справу назаўтрае, і паздыхаў увесь статак ягіпецкі; а із статку сыноў Ізраелявых ня здохла нічога.

І цяпер пашлі й забясьпеч статак свой і ўсе, што ёсьць у цябе ў полю; кажнага чалавека й жывёлу, што будуць засьпеты ў полю і не зьбяруцца ў дамы, і зыйдзе на іх град, і яны памруць’"».

І сказаў СПАДАР Масею: «Выцягні руку сваю к небу, і будзе град па ўсёй зямлі Ягіпецкай, на чалавека, на статак і на ўсю траву палявую ў зямлі Ягіпецкай».

І гукнуў Фараон Масея, і сказаў: «Ідзіце, служыце СПАДАРУ, адно драбны й буйны статак ваш няхай задзяржыцца, а таксама дзецяняткі вашыя няхай ідуць із вамі».

І таксама статак нашы пойдзе з намі, і не застанецца ані капыта; бо зь яго мы возьмем да служэньня СПАДАРУ, Богу нашаму; але мы ня ведаем, чым служыць будзем СПАДАРУ, пакуль ня прыйдзем туды».

Таксама драбны, таксама буйны статак ваш вазьміце, як вы казалі, і пайдзіце, і дабраслаўце таксама мяне».

І вялікая мешанка ўзышла зь імі, і драбны й буйны статак, стада надта вялікая.

Хай не дакранецца да яе рука, бо напэўна ўкамянуюць яго альбо напэўна застрэляць стралою; статак гэта або чалавек, няхай не застанецца жывы". У часе гуку рогу могуць яны ўзыйсьці на гару».

А дзень сёмы сыбота СПАДАРУ, Богу твайму: не рабі ніякае рамеснае работы ты ані сын твой, ані дачка твая, слуга твой ані служэбка твая, ані статак твой, ані чужаземец твой, што ў брамах тваіх;

Аброчнік ізь зямлі зрабі Імне, і абракай на ім усепаленьні свае а супакойныя аброкі свае, драбны й буйны статак; на кажным месцу, ідзе Я ўчыню памятку імені Свайго, Я прыду да цябе і дабраслаўлю цябе.

Калі хто спасьве поле або вінішча, і пусьціў статак свой, і пасець на полю другога, няхай заплаце найлепшым із поля свайго і найлепшым ізь вінішча свайго.

Але ні водная людзіна няхай ня ўзыйдзе з табою, і таксама ніякая людзіна няхай не паказуецца на ўсёй гары; нават статак, драбны й буйны, ня мае пасьціцца супроці гары тае».

Усе, дзетніцу рашчыняючае Імне, і ўвесь статак твой з памеж самцоў, што рашчыняе дзетніцу, вол гэта ці авечка.

Усялякі статак, у каторага капыты раздвоеныя, але няма глыбокага прарэзу, і каторы ня жвець жвакі, нячыстыя вам: кажны, што даткнецца да яго, будзе нячысты.

І адрозьнюйце статак чысты ад нячыстага і птушку чыстую ад нячыстае, і не рабіце абрыднымі душаў сваіх статкамі птушкаю і ўсім, што зямля рое, што адрозьніў Я вам, як нячыстае.

Пашлю на вас зьвяры палявыя, каторыя спабудуць вас дзяцей, і выгубяць статак вашы, і вас зьменшаць, і спусьцеюць дарогі вашыя.

Калі ж гэта будзе статак, каторы абракаюць на аброк СПАДАРУ, то ўсе, што дадзена СПАДАРУ, мае быць сьвята.

Калі ж статак нячысты, то мае выкупіць подле ацэны твае і дадаць да тога пятую часьць; калі ня выкупе, то мае прадаць подле ацэны твае.

І вазьмі Левітаў Імне, — Я СПАДАР, — замест кажнага першака із сыноў Ізраелявых, а статак Левітаў замест кажнага першароднага статку сыноў Ізраелявых».

«Вазьмі Левітаў замест кажнага першака з дому Ізраеля, і статак Левітаў замест статку іхнага; і будуць Левіты Маімі. Я СПАДАР.

Увесь буйны статак на ўсепаленьне: двананцаць валоў, двананцаць бараноў, двананцаць аднагодніх баранчыкаў, а пры іх хлебны аброк; і на аброк за грэх двананцаць казлоў;

Няго ж драбны й буйны статак зарэзаць ім, і знойдзеш ім? Або ўся рыба морская зьбярэцца ім, і знойдзеш ім?»

«Вазьмі посах і зьбяры збор, ты а Аарон, брат твой, і кажыце скале на ачох іх, і яна дасьць воды свае: і ты вывядзеш ім ваду із скалы, і дасі піць грамадзе, і напоіш статак ейны».

І падняў Масей руку сваю, і ўдырыў у скалу посахам сваім двойчы, і вышла шмат вады, і піла грамада й статак ейны.

І сказалі яму сынове Ізраелявы: «Мы пойдзем гасьцінцам, і калі будзем піць ваду тваю, я а статак мой, дык заплачу; толькі, гэта ж нічога, нагамі сваімі прайду».

І зарэзаў Валак буйны а драбны статак, і паслаў Валааму а начэльнікам, што ізь ім.

І ўзялі ў палон сынове Ізраелявы жанкі мідзянскія а дзецяняты іхныя, і ўвесь статак іхны, і ўсі стады іхныя, і ўсю маемасьць іхную разглабалі.

Дзецяняты нашыя, жонкі нашыя, свойская жывёла наша і ўвесь статак наш будуць там у местах Ґілеаду;

Толькі статак узялі мы сабе заглабаньням і здабытак местаў, якія мы заваявалі.

А ўвесь статак а ўвесь здабытак местаў мы заглабалі сабе.

Адно жонкі вашы а дзецяняты вашы і статак ваш, бо я ведаю, што статку ў вас шмат, хай застануцца ў местах вашых, каторыя я даў вам,

А дзень сёмы — сыбота СПАДАРУ, Богу твайму. Не рабі ніякае рамеснае работы ты, ані сын твой, ані дачка твая, ані слуга твой, ані служэбка твая, ані вол твой, ані асёл твой, ані ўсялякі статак твой, ані чужаземец твой, што ў брамах тваіх, каб супачыў слуга твой а служэбка твая, як і ты.

І як твой буйны й драбны статак, памножыцца, і срэбра а золата памножыцца ў цябе, і ўсе ў цябе памножыцца;

Супоўна пабі жыхараў таго места лязом мяча і акануй яго а ўсе, што ў ім, і статак лязом мяча.

Во статак, каторы вам можна есьці: валы, ягняты, казяняты,

І кажны статак, у каторага падзелены капыт і раськеплены раськепам на два капыты, і каторы жвець жваку, із статку тый ежча.

Адно жанкі а дзеці і статак і ўсе, што ў месьце, увесь здабытак яго граб сабе, і еж здабытак варагоў сваіх, каторых аддасьць табе СПАДАР, Бог твой.

Жонкі вашыя, дзецяняты вашыя і статак вашы няхай прабываюць у зямлі, каторую даў вам Масей за Ёрданом; а вы перайдзіце ўзброіўшыся перад братамі сваімі, усі дужасілы, і памажыце ім,

І ўчыні Гаю а каралю яго, як ты ўчыніў зь Ерыхонам а каралём яго, адно здабытак яго а статак яго грабце сабе. Зрабі сабе засаду места адзаду».

Толькі статак а здабытак места гэтага заглабалі сабе сынове Ізраелявы, подле слова СПАДАРОВАГА, каторае расказаў Ігошуі.

А ўвесь здабытак местаў гэтых і статак паглабалі сабе сынове Ізраелявы, адно людзёў усіх перабілі лязом мяча, пакуль ня зьнішчылі іх; не пакінулі ні воднае душы.

І яны завярнуліся, і пайшлі, і пусьцілі дзецяняты, статак а цяжары наперад.

І рынуўся люд на здабытак, і бралі драбны й буйны статак і цяляты, і рэзалі на зямлі, і еў люд із крывёй,

І ўзяў Давід увесь драбны статак, а рагаты статак ён вёў перад іншаю свойскаю жывёлаю, і гукалі: «Гэта — здабытак Давідаў».

Але кароль сказаў Араўне: «Не, куплю, куплю ў цябе цаною, а не абраку СПАДАРУ Богу аброкі дармавыя». І купіў Давід ток і буйны статак за пяцьдзясят сыкляў срэбра.

На аблямаваньнях, што памеж нарожнікаў, лявы, буйны статак і херувы; і на нарожніках, на нарожніках жа быў стаўпец зьверху; а пад лявамі а валамі рассахатыя вянкі.

І пакінуў буйны статак, і пабег за Ільлёю, і сказаў: «Пацалую, калі ласка, айца свайго й маці сваю, і я пайду за табою». Ён сказаў яму: «Пайдзі й зьвярніся; бо што я зрабіў табе?»

Бо гэтак кажа СПАДАР: "Не абачыце ветру й не абачыце дажджу, а даліна гэтая напоўніцца вадою, і будзеце піць вы й статак ваш і жывёла ваша".

І ад Пілішчан прыносілі Ясапату дары а дань-срэбра; таксама Арабаве прыганялі да яго драбны статак: бараноў сем тысячаў сямсот і казлоў сем тысячаў сямсот.

І зарэзалі буйны статак, і ўзялі сьвятарове кроў, і пакрапілі аброчнік; і зарэзалі бараны, і пакрапілі крывёй аброчнік; і зарэзалі баранчыкі, і пакрапілі крывёй аброчкік.

Нашто нас мець за статак? Чаму мы нячыстыя ў вачох вашых?

Агалашае Яго грукат Ягоны, і статак таксама празь Яго ўзыход.

Бо Мае ўсі зьвяры лесавыя, статак на тысячах горах;

Сытыя ўсепаленьні абраку Табе з дымам аброкаў бараніх, абраку буйны статак із казламі. Сэля.

Недасьціпны быў я й ня ведаў, быў як статак перад Табою.

Ты вёў, як статак, люд Свой рукою Масеяваю а Ааронаваю.

Аддаў буйны статак іхны граду і драбны статак іхны пяруном;

І пагнаў, як авечкі, люд Свой, і вёў іх на пусташы, бы статак;

Пастыру Ізраеляў! уважай; Ты, што водзіш, як статак, Язэпа, седзячы меж Херуваў, зьзяй.

Дзікія зьвяры й увесь статак, паўзуны й птушкі крылатыя,

Зарэзала статак свой, учыніла віно свае, таксама заслала стол свой;

І карова, і мядзьведзь будуць пасьціцца разам, і дзецяняты іхныя будуць ляжаць разам, і леў, як статак, будзе есьці салому.

І во радасьць а весялосьць; забіваюць буйны статак і рэжуць драбны статак, ядуць мяса і п’юць віно: «Будзем есьці й піць, бо заўтра памрэм!»

І Ён дасьць дождж сяўбе Тваёй, каторую ты пасеяў на зямлі, і збожжа, плод зямлі, сакаўное а трывалкое; таго дня статак твой будзе пасьціцца на вялізарным пасьцьбішчу.

І стануць чужаземцы, і будуць пасьціць драбны статак ваш, і сынове чужых будуць у вас ралейнікамі а віньнікамі.

Воўк і ягнё будуць пасьціцца разам, і леў, як буйны статак, будзе есьці салому, і гадзіне пыл будзе ежаю. Яны ня будуць шкодзіць ані нішчыць на ўсёй сьвятой гары маёй», — кажа СПАДАР.

Але сорам пажэр працу бацькоў нашых з маладосьці нашае: драбны статак іхны, буйны статак іхны, сыноў іхных а дачкі іхныя.

І ён паесьць жніво твае, і хлеб твой яны паядуць; сыноў тваіх а дачкі твае ён ізьесьць, ізьесьць драбны й буйны статак твой, віны твае й фіґавыя дзервы твае; зголе мячом умацаваныя месты твае, на каторыя ты спадзяваўся.

Затым гэтак кажа Спадар СПАДАР: «Вось гнеў Мой і гарачы гнеў Мой на месца гэтае, на чалавека й на статак, на дзервы палявыя а на плады зямлі; ён узгарыцца і не пагасьне».

«Узьніміце вочы свае й глядзіце на йдучых із поўначы: ідзе стада, што была дана табе, драбны статак пазору твайго?

І вытну жывучых у гэтым месьце, людзіну й статак: яны памруць ад вялікае ліпучкі.

«Сыну людзкі! калі зямля ізгрэша перад Імною, ізрадліва ізраджаючы, тады Я выцягну руку Сваю на яе і патрышчу падпору хлеба ейнага, і пашлю галадоў на яе, і выгублю зь яе чалавека й статак.

І памножу на вас чалавека й статак, і яны будуць мнажыцца а пладзіцца; і засялю вас, як даўней, і ўчыню ляпей, як на пачатку вашым; і даведаецеся, што Я — СПАДАР.

Каб паглабаць глабань і здабыць здабытак, налажыць руку на заселеныя пусташы й на люд, зьберты з народаў, што прыдбаў статак а маемасьць, каторы жывець па сярэдзіне зямлі".

Шэва а Дэдан а купцы таршыскія з усімі левянятамі сваімі скажуць табе: "Ці паглабаць глабань ты прышоў, ці здабыць здабытак ты зьбер грамаду сваю, забраць срэбра а золата, адабраць статак а маемасьць, наглабаць вялікую глабань?"’"

І агалошана, і сказана ў Ніневе з расказаньня каралёвага а вялікіх ягоных, кажучы: «Няхай ані людзіна, ані жывёла, ані буйны статак, ані драбны статак нічога не паспытаюцца, няхай ня пасьвяцца ані п’юць вады,

Зьнішчу людзіну й статак; зьнішчу птушкі нябёсныя і рыбу морскую, і спадманы нягоднікаў; і адатну чалавека ізь зямлі, — агалашае СПАДАР.

І Я прыгукаў сухмень на зямлю а на горы а на збожжа а на вінны сок а на аліву а на тое, што выдаець зямля, а на людзёў а на статак а на ўсю гарапашнасьць рук».

Нягож ты вялікшы за айца нашага Якава, каторы даў нам гэтую студню, і сам піў зь яе, і сынове ягоныя, і статак ягоны?»

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter