Ёва 25 разьдзел

Кніга Ёва
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Антонія Бокуна

 
 

У адказ сказаў Балдад Сугіт:
 
І адказаў Більдад з Шуаху, і сказаў:

«Улада і страх у Яго, Які чыніць супакой на вышынях Сваіх!
 
«Панаваньне і страх у Яго. Ён творыць супакой на вышынях Сваіх!

Ці ёсць лік войскам Яго? І над кім не ўзыдзе святло Яго?
 
Ці ёсьць лік войску Ягонаму? І над кім не ўзыходзіць сьвятло Ягонае?

Ці можа апраўдацца чалавек, які прыпадобніўся да Бога, або стацца чыстым той, хто нарадзіўся ад жанчыны?
 
Ці можа чалавек быць праведным перад Богам, і як можа быць чыстым народжаны ад жанчыны?

Вось, нават месяц не свеціць і зоркі не чыстыя ў вачах Яго;
 
Вось, нават месяц ня сьветлы, і зоркі нячыстыя ў вачах Ягоных.

тым больш чалавек — гнілізна і сын чалавечы — чарвяк».
 
Тым больш чалавек — гнілізна, і сын чалавечы — чарвяк».