Ёва 38 разьдзел
Кніга Ёва
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Яна Станкевіча
Тады Госпад з віхуры сказаў Ёву ў адказ:
І адказаў СПАДАР Ёву зь віхру, і сказаў:
«Хто гэта, што неразумнымі словамі зацямняе задуму?
«Хто гэты, што зацямняе раду словамі бязь веданьня?
Перапаяшы, як мужчына, сцёгны свае, і Я буду пытацца ў цябе, і ты тлумач Мне.
Паперажы ж сьцёгны свае, як муж: Я буду пытацца ў цябе, а ты азнаймі Імне.
Дзе ты быў, калі Я закладваў падмурак зямлі? Адкажы Мне, калі маеш розум.
Ідзе быў ты, як Я клаў под зямлі? Кажы імне, калі цяміш.
Хто даў меру ёй, ці ты ведаеш? Або хто працягнуў над ёй вяроўку мерную?
Хто прызначыў меру ёй, калі ты ведаеш? альбо хто расьцягнуў павароз па ёй?
На чым замацавана апірышча яе? Або хто залажыў кутні камень яе,
На чым поды яе занураныя, альбо хто палажыў вугольны камень яе,
калі гаманілі разам зоркі раннія і калі радасна цешыліся ўсе сыны Божыя?
Як пяялі разам ранічныя гвезды, і ўсі сынове Божыя гукалі з радасьці?
Хто зачыніў мора брамамі, калі вырывалася яно, нібы з улоння выходзячы,
І зачыніў мора дзьвярмі, як яно чханула з улоньня й вышла,
калі апранаў у хмары яго і ў імглу яго, як у пялёнкі, спавіваў?
Як Я булакі ўчыніў адзецьцям яго й мыглу полкамі яго,
Я акрэсліў яго сваімі межамі і паставіў загарадку і брамы,
І азначыў права Свае яму, і пастанавіў завалы а дзьверы.
і сказаў: “Дасюль дойдзеш, а далей не пяройдзеш, і тут разаб’еш узбураныя хвалі твае”.
І сказаў: "Дагэтуль дойдзеш, а не далей, і тут запынена гордасьць хваляў тваіх".
Ці загадваў ты па днях сваіх світанню і ці вызначаў зараніцы месца яе,
Ці можаш расказаць ты раніцы за дзён жыцьця свайго і паказаць месца золку,
і, калі б ты трымаў за канцы зямлю, ці выкалачаны былі б бязбожнікі з яе?
Каб ён ахапляў канцы зямлі й страсануў зь яе нягодных,
Той, хто пад пячаткай, зменіцца, як гліна, і стане, як адзенне каляровае.
Каб яна абярнулася, як гліна пад пячацяй, сталася, як адзецьце;
Будзе забранае ў бязбожных святло іх, і зламаецца рука ўзнесеная.
І адняць ад нягодных сьвятло іхнае, і высокае плячо зламіць?
Ці даходзіў ты да крыніц мора, і ці хадзіў па дне бяздоння?
Ці дайшоў ты да жаролаў мора, скумаць глыбіню ці хадзіў ты?
Ці адкрытыя былі табе брамы смерці, і ці бачыў ты дзверы цемры?
Ці аб’явіліся табе брамы сьмерці, і брамы сьценю сьмерці ці бачыў ты?
Ці аглядаў ты абшары зямлі? Раскажы Мне, калі ведаеш усё.
Ці спатачаеш ты шырыню зямлі? Скажы, калі ведаеш, усе гэта.
Пры якой дарозе святло жыве, і дзе месца цемрадзі,
Кудэй дарога, ідзе перабывае сьвятло? а цемра, ідзе месца яе?
каб давёў ты кожнае паасобку да межаў сваіх і зразумеў шляхі дому яго?
Ці можаш ты ўзяць яе да граніцы яе й можаш спатачыць сьцежкі да дому яе?
Ты ведаеш, бо тады ты быў ужо народжаны, і лічба дзён тваіх вельмі вялікая!
Ты ведаеш, бо ты быў нарадзіўшыся тады, і лік дзён тваіх чысьлены!
Ці даходзіў ты да сховішча снегу і ці бачыў ты сховішчы граду,
Ці дайшоў ты аж да скарбаў сьнегу, і скарбы граду ці бачыў ты,
якія падрыхтаваў Я на час гора і на дзень бою і вайны.
Каторыя Я хаваю на час бяды, на дзень бітвы а вайны?
Па якім шляху разліваецца святло, разыходзіцца палючы вецер па зямлі?
Кудэй дарога да месца, ідзе разьдзяляюць сьвятло, усходні вецер разганяецца па зямлі?
Хто вызначыў накірунак самай гвалтоўнай навальніцы і шлях для грымотнай маланкі,
Хто апрычыў латак дзеля паводкі і дарогу маланкам пяруноў,
каб ліў дождж на зямлю бязлюдную, у пустыні, дзе няма ніводнага са смяротных,
Каб ішоў дождж на зямлю, ідзе няма людзіны, на пустыню, ідзе няма чалавека,
каб насыціць бездарожжа і пустэчу і каб вырасціць траву на засохлай зямлі?
Каб учыніць досыць пустой а бязьлюднай зямлі і прычыніць рост кунежнае травы?
Хто ёсць бацька дажджу? Або хто нарадзіў кроплі расы?
Ці ё ў дажджу айцец? альбо хто радзіў каплі расы?
З чыйго нутра нарадзіўся лёд, і хто нарадзіў іней на небе?
З чыйго жывата вышаў лёд, і хто нарадзіў шэрань нябёсную?
Як камень, вада цвярдзее, і паверхня бяздоння сціскаецца.
Як камень, воды схаваліся, і зьверх глыбіні замерз.
Ці здолееш злучыць шэраг зорак Пляядаў або ці зможаш развязаць пояс Арктура?
Ці зьвяжаш ты ланцугі Сітцаў альбо разьвяжаш паварозы Касцом?
Ці выведзеш Паўночную Карону ў свой час, і Мядзведзіцу з сынамі ты павядзеш?
Ці вывядзеш сузор’і ўпару і павядзеш Воз ізь яго дзецьмі?
Ці ведаеш ты законы неба і ці можаш напісаць іх на зямлі?
Ці Ведаеш уставы нябёсаў, можаш устанавіць уладу іх на зямлі?
Ці ўздымеш свой голас да хмар, і каб хвалі вады накрылі цябе?
Ці ўзьнімеш голас свой да булакоў, каб множасьць вады пакрыла цябе?
Ці пашлеш ты бліскавіцы, і ці пойдуць яны і скажуць табе: “Мы тут”?
Можаш паслаць маланьні, каб яны пайшлі й сказалі: "Тут мы"?
Хто ўклаў у нутро ібіса мудрасць, і хто пеўню даў розум?
Хто ўлажыў мудрасьць у нутр, альбо хто даў розуму кемнасьць?
Хто з мудрасцю размяркуе хмары, і хто зрушыць бурдзюкі нябесныя,
Хто можа палічыць булакі мудрасьцяй, альбо вадзяныя мяхі нябёсныя хто можа нахінуць,
калі пыл становіцца цвёрдай зямлёй, а глеба зліпаецца?
Як ссыпаецца пыл у кучу, і груды зьліпаюцца?
Ці львіцы ты наловіш здабычы і душы львянят яе задаволіш,
Ці можаш упаляваць лявіцы здабытак і жыр левянят папоўніць,
калі яны вылежваюцца ў логавах або ў гушчары пільнуюць у засадзе?
Як яны корчацца ў норах сваіх, жывуць у сховах, каб цікаваць?
Хто гатуе крумкачу страву яго, калі дзеці яго, туляючыся, клічуць да Бога, бо не маюць ежы?
Хто прыгатуе ґруґану здабытак яго, як птушаняты ягоныя гукаюць да Бога й туляюцца, бо нястача жыру?