Ёва 24 разьдзел
Кніга Ёва
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Яна Станкевіча
Чаму не ўтоены час ад Усемагутнага і тыя, што пазналі Яго, не ведаюць дзён Яго?
Чаму не схаваны ад Усемагучага часы, і знаючыя Яго ня бачаць дзён Ягоных?
Адны пераносяць межы, рабуюць статкі і пасвяць іх,
Межы перасуваюць, глабаюць стады, і пасьвяць.
у сірот адбіраюць асла, бяруць у заклад вала ўдавы,
У сіротаў выводзяць асла, у ўдавы бяруць у заставу вала.
убогіх збіваюць са шляху, і ўсе пакорлівыя зямлі змушаны хавацца.
Бедных сьхінаюць з дарогі, разам хаваюцца бедныя зямлі.
Другія, як аслы на пустыні, выходзяць яны на працу сваю, чуваючы дзеля здабычы, дзеля хлеба для дзяцей на пустыннай зямлі.
Вось, дзікія на пустыні, яны выходзяць на работу сваю рана нараніцы, на здабытак, пустыня яму — еміна дзяцюком ягоным.
Жнуць яны не на сваім полі і збіраюць вінаград у бязбожніка.
Жнуць яны на полю не сваім і зьбіраюць віно ў нягоднага.
Начуюць яны голыя, без адзення, і не маюць чым накрыцца ў холад.
Голыя начуюць без адзецьця і ня маюць накрыцьця ў сьцюжы;
Мокнуць яны пад горным дажджом і, не маючы прыстанішча, туляцца да скал.
Ад гаравое мыглы мокнуць і, бяз прытулішча, абыймаюць скалу.
Адрываюць сірот ад грудзей і ўбогага бяруць у заклад.
Ад грудзёў адрываюць сірату і з убогага бяруць заклад;
Голыя ходзяць яны, без адзення, і галодныя зносяць снапы.
Ходзяць голыя, без адзецьця, і галодныя носяць снапы;
Сярод муроў выціскаюць алей і, тупаючы ў выціскальнях, смагнуць.
Памеж сьцен выціскаюць аліву, таўкуць у таўчэльнях, але сьмягнуць.
У гарадах, паміраючы, стогнуць; і душа зраненых крычыць, ды Бог не забараняе гэтага.
У месьце людзі стогнуць, і душа забіваных галосе, і Бог не забараняе гэтае дурноты.
Яны былі супраць святла, і не ведалі шляхоў Яго, і не затрымліваюцца на сцежках Яго.
Яны былі меж бунтаўнікоў сьвятла, не пазналі дарогаў Ягоных, і не заставаліся на сьцежках Ягоных.
На світанні ўстае забойца, забівае ён няшчаснага і беднага, а ноччу ён будзе, быццам злодзей.
Із золкам устаець убіўца, забівае беднага а ўбогага, а ночы бывае злодзеям.
Вока чужаложніка чакае цемры, кажучы: “Не ўбачыць мяне вока”, і хавае ён твар свой.
І вока чужаложніка жджэць зьмярканьня, кажучы: "Хай вока не абача мяне", — таемным робе від свой.
У поцемках падкопваюцца яны пад дамы, а днём яны хаваюцца і не ведаюць святла.
У цямноце падкопуюцца пад дамы, што ўдзень яны зазначылі сабе; ня знаюць сьвятла.
Калі ж нечакана заззяе зараніца, яны лічаць яе ценем смерці; калі нават развіднее — [для іх] гэта страхі ценю смяротнага.
Бо ім усім разам раніца — сьмяротны сьцень, бо яны пазнаюць жахі сьмяротнага сьценю.
Лёгкі такі на паверхні вады, і праклятая доля яго на зямлі, і няма нікога, хто б накіраваў яго да вінаграднікаў.
Лягкі ён на зьверху вады; праклятая дзель ягоная на зямлі; і не зварачае ён на дарогу гародаў вінных.
Суш і спякота занадта высушылі воды, і гэтак пекла — тых, што зграшылі.
Сухмень а гарачыня забіраюць сьнежныя воды; гэтак шэоль тых, што грашылі.
Хай забудзецца пра яго ўлонне маці, хай станецца ён асалодай чарвям, хай не застаецца аб ім успаміну, але, як дрэва, хай зломіцца злачыннасць.
Забудзецца яго ўлоньне; хай ласуецца ім чарвяк; наперад яго ня ўспомняць, і несправядлівасьць будзе зломлена, як дзерва.
Ліха ўчыніў ён бясплоднай, якая не нараджае, і ўдаве не ўчыніў ён дабра.
Зьядаюць бязьдзетную, каб не радзіла, і ўдаве ня робяць добра.
Ён здужвае сілай сваёю магутных, і калі ён падымецца, то не будзе верыць жыццю свайму.
Ён цягне таксама дужога сілаю сваёю; ён устаець, і ніхто ня пэўны жыцьця.
Але Бог даў яму месца бяспечнае, на якое ён абапёрся, але вочы Яго на шляхах яго.
Ён дасьць ім бясьпечнасьць, і яны апіраюцца, і вочы Ягоныя — на дарогах іхных.
Падняліся яны невысока і не ўтрымаюцца, і паніжаны будуць, як усе, і прападуць, і, як вярхі каласоў, будуць зрэзаны.
Узьняліся троху, — і няма іх; павалены, як усе іншае, іх зьбіраюць і, як вярхі каласоў, сьцінаюць.
Калі гэта не так, хто можа мяне аспрэчыць, што я схлусіў, і нікчэмнасцю палічыць мае словы?»
А калі ня так? Хто імне давядзець ману і ў нішто аберне мову маю?»