Псалтыр 59 псалом

Псалтыр
Пераклад Сабілы і Малахава → Пераклад Чарняўскага 2012

 
 

Кіраўніку хору. Паводля мелёдыі: «Ня загубі». Апісаньне Давідава, калі Саўл паслаў, і яны вартавалі ягоны дом, каб яго забіць.
 
Кіраўніку хору. Паводле «Лілея закону». Міктам. Давідаў. Дзеля павучання.

Вызвалі мяне ад маіх ворагаў, Божа мой! Зрабі мяне нядаступным для тых, што паўстаюць супраць мяне!
 
Калі ён выступіў супраць Арам-Нагараім і Арам-Соба, і калі Ёас, вярнуўшыся, перамог Эдом у Саляным лагу: дванаццаць тысяч [чалавек].

Вызваль мяне ад злачынцаў і ўратуй мяне ад крыважэрных!
 
Адпіхнуў Ты нас, Божа, зруйнаваў нас. Ты раззлаваны. Павярніся да нас.

Бо вось яны цікуюць за душою маёю. Зьбіраюцца на мяне дужыя бяз правіны маёй і бяз грэху майго, Ягова.
 
Ты страсянуў зямлёю, расшчапіў яе; загаі шчыліны яе, бо хістаецца.

Бязь віны з майго боку яны зьбягаюцца і ўзбройваюцца. Паўстань мне на дапамогу і паглядзі!
 
Паказаў Ты народу Твайму цяжкасці, напаіў нас віном зменлівасці.

І Ты, Ягова, Божа войскаў, Бог Ізраэля, паўстань, каб парахавацца са ўсімі паганамі. Ня пашкадуй нікога са здраднікаў і бяззаконьнікаў. Зэля.
 
Тым, хто баіцца Цябе, Ты даў знак, каб уцякалі яны ад лука.

Увечары яны вяртаюцца і скуголяць, як сабакі, і места абыходзяць яны наўкола.
 
Каб уцалелі, успамажы нам правіцаю Тваёй і выслухай нас.

Вось! із роту іхнага яны вырыгаюць лаянку. У вуснах іхных ме́чы, бо: «Хто гэта чуе?»
 
Прамовіў Бог у святыні Сваёй: «Узвесялюся і парозню Сіхэм і памераю лагчыну Сукот.

Але Ты, Ягова, пасьмяешся зь іх, Ты пасьмяешся над усімі паганамі.
 
Мой Галаад і мой Манаса, а Эфраім — цвярдыня галавы маёй. Юда — жазло маё.

(Гэта ёсьць) Сіла Ягоная. Цябе я буду трымацца. Так, Бог ёсьць мая высокая крэпасьць.
 
Мааб — посуд мой для мыцця, на Эдом пастаўлю чаравік мой, па-над Філістэяй узнясу покліч мой».

Бог, Міласэрнасьць Ягоная, гэта — міласэрнасьць да мяне, якой Ён сустрэне мяне. Бог дасьць мне ўбачыць засаду, якую ўчынілі супраць мяне.
 
Хто завядзе мяне ў горад абаронны? Хто адвядзе мяне аж да Эдома?

Ня забівай іх, каб (і) народ мой ня забыў гэтае. Праз Магутнасьць Тваю пакінь іх блукаць і кінь іх долу, Госпад мой, шчыт наш.
 
Ці ж не Ты, Божа, Які адрынуў нас, ці ж не ўзвысішся Ты, Божа, сярод магуццяў нашых? Дай нам успамогу ў бядзе, бо марнае збаўленне людское.

Іхны рот грашыць пры кожным слове іхных вуснаў. Няхай яны будуць злоўлены ў пыхлівасьці іхнай за праклёны ды ілжу, якія яны вымаўляюць.
 
З Богам учынім мы магутнасць, і Ён стопча пераследнікаў нашых.

Зрабі (ім) канец у гневе (Тваім)! Зрабі (ім) канец, і каб іх ня было, і каб яны пазналі, што Бог валадарыць у Якубе аж да краёў зямлі. — Зэля.
 

І ўвечары яны вяртаюцца і скуголяць, як сабакі, і места абыходзяць яны наўкола.
 

Яны бадзяюцца вакол, бо прымушаны шукаць ежы, і калі яны ня насыцяцца, яны бурчаць.
 

А я, я буду сьпяваць пра Тваю Магутнасьць і раніцай буду ўрачыста славіць Тваю Міласэрнасьць, бо Ты ёсьць для мяне высокая крэпасьць і мейсца прытулку ў дзень маёй бяды.
 

Сіла мая! Табе буду пець і іграць. Бо Бог ёсьць мая высокая крэпасьць, мой Бог міласэрны.