Псалтыр 37 псалом
Псалтыр
Пераклад Сабілы і Малахава → Пераклад Чарняўскага 2012
Давідавы. Ня абура́йся на ліхадзе́яў; ня зайздросьці тым, што робяць бяззаконьне;
Псальм Давідаў. На ўспамін.
бо яны, як трава, будуць хутка скошаны, і завянуць, як зялёная расьліна.
Госпадзе, не ўшчувай мяне ў абурэнні Тваім і не карай мяне ў гневе Тваім.
Спадзявайся на Ягову і рабі дабро, жыві на зямлі і трымайся вернасьці.
Бо стрэлы Твае працялі мяне і апусцілася на мяне рука Твая,
Суцяшайся Яговам, і Ён дасьць табе, чаго жадае сэрца тваё.
няма нічога здаровага ў маім целе праз гнеў Твой, няма супакою касцям маім праз грахі мае,
Даручы Ягове твой шлях і даверся Яму, і Ён зьдзее,
бо правіннасці мае вышэй галавы маёй узняліся, прыгнятаюць яны мяне вельмі, быццам вялікі цяжар.
і Ён вывядзе справядлівасьць тваю, як сьвятло, і суд твой, як полудзень.
Сасмярдзелі і нагнаіліся раны мае праз дурноту маю.
Будзь ціхі перад Яговам і чакай на Яго. Ня зайздросьці таму, каму шчасьціць у дарозе ягонай, чалавеку, які чыніць абман.
Сагнуты і прыгнечаны я надзвычайна, цэлы дзень хадзіў засмучаны.
Перастань гневацца і пакінь ярасьць. Ня распальвайся гне́вам, бо гэта толькі на ліха;
Бо крыжавіна мая напоўнілася ліхаманкай, і няма нічога здаровага ў маім целе.
бо тыя, хто робіць ліха, бу́дуць зьнíшчаны, але тыя, што чакаюць на Ягову, будуць валодаць зямлёй.
Прыгнечаны і прыніжаны я надзвычайна, роў я ад трымцення сэрца майго.
Яшчэ толькі крыху, і ня стане бязбожніка. Паглядзіш на мейсца ягонае, а яго няма.
Госпадзе, перад Табою ўся жальба мая, і ўздыханне маё не ўтоена ад Цябе.
А пакорныя зямлю ўспадкуюць і ўзрадуюцца паўнатой міру.
Затрапяталася сэрца маё, пакінула мяне сіла мая; святло вачэй маіх — і таго няма са мною.
Бязбожны намышляе ліха супраць праведніка і скрыгоча супраць яго зубамі сваімі.
Прыяцелі мае і блізкія мае сталі наводдаль ад пакутаў маіх, а сваякі мае сталі здалёк.
Але Госпад пасьміхаецца зь яго, бо Ён бачыць, што дзень ягоны набліжаецца.
І расставілі пасткі тыя, што шукалі душу маю, а тыя, што вельмі жадалі мне ліха, прамаўлялі падступнае і цэлы дзень планавалі хітрасці.
Бязбожнікі выцягваюць меч і нацягваюць свой лук, каб паваліць беднага і ўбогага, каб сьцяць тых, у каго дарога простая.
А я, быццам глухі, не чую і, як нямы, не адкрываю вуснаў сваіх.
Меч іхны праткне ім іхнае ўласнае сэрца, і лукі іхныя будуць паламаныя.
І зрабіўся я, быццам чалавек, які не чуе і не мае ў вуснах сваіх апраўданняў.
Лепш малое ў праведніка, чым збытак у многіх бязбожнікаў,
У Табе бо, Госпадзе, надзею маю, Ты выслухаеш, Госпадзе, Божа мой.
бо ру́кі бязбожнікаў будуць палама́нымі, але праведных Ягова падтрыма́е.
Дык вось я кажу: «Хай не пацяшаюцца з мяне, калі хістаюцца ногі мае, хай не ўзвышаюць сябе перада мной».
Ягова ведае дні бяззаганных, іх спадчына будзе на ве́кі вякоў.
Я ўжо магу хутка зваліцца, і боль мой заўжды перада мной.
Яны ня будуць асаромленыя ў час ліха, а ў дні голаду яны будуць насычаны;
Дык і прызнаюся ў сваёй правіннасці і з прычыны граху майго я ўстрывожыўся.
бо бязбожнікі загінуць, і ворагі Яговы счэзнуць, як краса лугоў, як дым яны счэзнуць.
Але непрыяцелі мае жывуць, і яны сталі дужэйшымі, і памножыліся тыя, што ненавідзяць мяне несправядліва.
Бязбожнік пазычае і доўгу ня вяртае, а праведны ёсьць міласэрны і дае;
І тыя, што ліхам адплачваюць за дабро, нападаюць на мяне, бо іду я следам за дабром.
бо багаслаўлёныя Ім спадку́юць зямлю, але тыя, хто Ім праклятыя, будуць зьнішчаны.
Не пакідай мяне, Госпадзе, Божа мой, не адступайся ад мяне,
Яговам робяцца моцнымі крокі чалавека, і ў дарозе сваёй ён мае спрыяньне.
спяшайся мне на дапамогу, Госпадзе, Збаўца мой.
Калі ён упадзе — ня заб’ецца, бо Ягова падтрымае ягоную руку́.
Я быў малады і саста́рыўся, ды ніколі ня бачыў, каб праведны быў пакінены і каб ягонае насеньне прасіла хлеба;
цэлы дзень ён міласэрны і пазычае, і семя ягонае багаслаўлёнае.
Ухіляйся ад ліха і рабі дабро, і будзеш жыць вечна,
бо Ягова любіць праўду і сьвятых Сваіх ня пакіне ніколі. Яны вечна будуць пад аховай, а насеньне бязбожнікаў будзе зьнішчана.
Праведныя ўспадкуюць зямлю, і будуць жыць на ёй вечна.
Вусны праведніка абвяшчаюць мудрасьць, і язык ягоны гаворыць праўду.
Закон Бога ягонага ў сэрцы ягоным, ногі ягоныя ня хістаюцца.
Бязбожнік сочыць за праведнікам і шукае яго забіць.
Ягова ня аддасьць яго ў ягоную руку́ і ня дапусьціць зьвінаваціць яго, калі яго будуць судзіць.
Чакай на Ягову і пільнуйся шляху Ягонага, і Ён узвысіць цябе, каб ты спадкаваў зямлю. І ты будзеш бачыць, як будуць зьнішчаны бязбожнікі.
Бачыў я бязбожніка, гвалтоўнага, які пышыўся, як тутэйшае разгалінастае дрэва;
а як няўзабаве ішоў міма, — глядзь!, — а яго ўжо няма. І я шукаў яго, і ня знайшоў.
Зважай на бяззаганнага і ўзірайся на справядлівага, бо будучыня належыць чалавеку міру.
А бяззаконьнікі будуць усе зьнішчаны, і будучыня бяззаконьнікаў будзе зьнішчана.
Выратаваньне справядлівых ад Яговы, Ён — абарона ім у час бяды.
І Ягова дапаможа ім і вызваліць; Ён вызваліць іх ад бязбожнікаў, і Ён выратуе іх, бо яны ўзялі ў Ім прытулак.