Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

НОЧЧУ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «ноччу» сустракаецца 117 разоў у 114 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 5 перакладах: Бокуна, Сёмухі, праваслаўным, каталіцкім, Сабілы і Малахава.

НОЧЧУ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
І назваў Бог святло днём, а цемру — ноччу. І мінуў вечар, і мінула раніца — дзень першы.

І стварыў Бог два свяцілы велізарныя: свяціла большае, каб валадарыла над днём, і свяціла меншае, каб валадарыла над ноччу, і зоркі.

і валадарылі над днём і ноччу, і аддзялялі святло ад цемры. І бачыў Бог, што гэта добра.

І, падзяліўшы сваіх людзей, ноччу напаў на іх, і разбіў іх, і гнаў іх аж да Гобы, што налева ад Дамаска.

І выклікалі яны Лота, і сказалі яму: «Дзе тыя людзі, што ўвайшлі да цябе ноччу? Выведзі іх да нас, каб мы пазналі іх».

І прыйшоў Бог да Абімэлеха ноччу ўва сне і кажа яму: «Вось, ты памрэш з-за жанчыны, якую ўзяў, бо яна мае мужа».

Тая адказала: «Не досыць табе, што ты ў мяне мужа выкрала, дык яшчэ хочаш забраць мандрагоры майго сына?» Ракель кажа: «Тады хай ён спіць з табой гэтай ноччу за мандрагоры твайго сына».

І прыйшоў Бог да Лабана арамейца ноччу ўва сне, і сказаў яму: «Сцеражыся, не гавары нічога благога супраць Якуба!»

Днём мучыла мяне спякота, а ноччу холад, сон уцякаў ад вачэй маіх.

Аднойчы ноччу яны абодва бачылі сон з адпаведным сэнсам для сябе.

І ўстаў ноччу фараон, і ўсе паслугачы яго, і ўвесь Егіпет, і падняўся вялікі лямант у Егіпце, бо не было дома, у якім не было б нябожчыка.

І, паклікаўшы ноччу Майсея і Аарона, фараон сказаў: «Уставайце, выходзьце ад народа майго, — вы і сыны Ізраэля; ідзіце і ахвяруйце Госпаду, як вы кажаце.

А Госпад ішоў перад імі днём у воблачным слупе, каб паказваць дарогу, а ноччу ў слупе агню, каб свяціць ім, каб быў правадыр у дарозе ў любы час.

Ніколі не знікаў з вачэй народа слуп воблачны днём, ані вогненны слуп ноччу.

Ля ўваходу ў палатку сустрэчы заставайцеся днём і ноччу сем дзён на варце Госпада, каб не паўміралі, бо мне гэтак загадана».

І прыйшоў Бог да Балаама ноччу і кажа яму: «Калі прыйшлі гэтыя людзі паклікаць цябе, то ўстань і ідзі з імі, але зробіш толькі тое, што Я табе скажу».

Які ідзе перад вамі ў дарозе і вызначае месца, на якім вам належыць ставіць палаткі, паказваючы вам шлях: ноччу — агнём, каб асвятляць вам дарогу, удзень — у слупе воблачным».

Беражы месяц Абіб, каб учыняць Пасху Госпаду, Богу твайму, бо ў гэтым месяцы Абіб вывеў цябе Госпад, Бог твой, з Егіпта ноччу.

Жыццё тваё будзе быццам бы вісець перад табою; будзеш баяцца ноччу і днём, і не будзеш упэўнены ў жыцці сваім.

І данеслі аб гэтым цару Ерыхонскаму, і сказалі: «Вось, людзі прыйшлі сюды ноччу ад сыноў Ізраэля, каб выведаць зямлю».

І падняўся Ешуа і з ім усё войска ваяроў, каб ісці на Гай; адабраў Ешуа трыццаць тысяч моцных ваяроў, і выправіў іх ноччу,

Такім чынам, узяў Гедэон дзесяць чалавек з паслугачоў сваіх, і зрабіў, як загадаў яму Госпад. Але баяўся ён роду бацькі свайго і жыхароў таго горада і не хацеў гэтага рабіць днём, але ўсё выканаў ноччу.

І ўчыніў Бог ноччу тое, што ён прасіў: толькі сама воўна засталася сухой, а па ўсёй зямлі была раса.

Той жа ноччу Госпад сказаў яму: «Устань і ідзі ў лагер, бо Я аддаю яго ў твае рукі.

І вось, мужчыны таго горада ноччу абкружылі дом, у якім я начаваў, хочучы мяне забіць, а жонку маю нечуваным гвалтаваннем замучылі: урэшце яна памерла.

Вяртайцеся, дочкі мае, ідзіце; я ўжо знясілена старасцю і не падыходжу для шлюбу; калі б нават я змагла гэтай ноччу пачаць і нарадзіць сыноў,

І сказаў Саўл: «Нападзём на філістынцаў ноччу, і, пакуль развіднее, знішчым іх, і не пакінем з іх аніводнага чалавека». І народ сказаў: «Усё, што добрым здаецца ў вачах тваіх, рабі». І святар сказаў: «Прыступім тут да Бога».

І калі ўстаў Самуэль ноччу, каб наведаць Саўла раніцай, паведамілі Самуэлю, што Саўл выбраўся ў Кармэль і там паставіў сабе помнік, і, вяртаючыся, ён накіраваўся ў Галгал.

Дык Давід і Абісай дабраліся цішком ноччу да людзей і знайшлі Саўла, які ляжаў і спаў у палатцы, і дзіду, убітую ў зямлю каля галавы яго, а Абнэр і народ спалі вакол яго.

І змяніў Саўл адзенне сваё, і апрануўся ў іншае адзенне, і пайшоў сам, а разам з ім двое мужчын; і прыйшлі яны да той жанчыны ноччу, і кажа ёй Саўл: «Паваражы мне і выкліч мне таго, каго я табе скажу».

Дык ноччу ўстаў сам Давід і людзі яго, каб выбрацца ў дарогу раніцай і вярнуцца ў зямлю Філістынскую. А філістынцы пайшлі ў Езрагэль.

А Рэспа, дачка Аі, узяўшы зрэбніцу, разаслала яе на камені, і сядзела там ад пачатку жніва аж пакуль не пайшоў на яе дождж з неба, і не дазваляла нападаць на іх птушкам паднебным удзень і звярам палявым ноччу.

У Габаоне з’явіўся Саламону ноччу ў сне Госпад і сказаў яму: «Прасі, што хочаш, і Я дам табе».

А ноччу памёр сын гэтай жанчыны: бо яна задушыла яго, калі спала.

І яна, устаўшы глыбокай ноччу, з-пад боку майго моўчкі ўзяла сына майго, калі паслугачка твая спала, і паклала на сваіх грудзях; а свайго сына, мёртвага, паклала на мае грудзі.

каб звернуты былі вочы Твае да дома гэтага ноччу і днём, да месца, пра якое Ты казаў: “Там будзе імя Маё”, каб Ты выслухаў малітву, якою ўпрошвае Цябе паслугач Твой у гэтым месцы,

І хай будуць словы гэтыя, якімі я маліўся перад Госпадам, блізкія Госпаду, Богу нашаму, днём і ноччу, каб Ён чыніў суд над паслугачом Сваім і народам Сваім, Ізраэлем, штодзень,

Дык паслаў ён туды коней, і калясніцы, і моцную дружыну ваяроў; калі прыйшлі яны ноччу, яны акружылі горад.

І ўстаў цар ноччу, і сказаў паслугачам сваім: «Скажу вам, што зрабілі нам сірыйцы. Яны ведаюць, што мы галодныя, і таму выйшлі яны з лагера і схаваліся ў полі, думаючы так: “Калі выйдуць яны з горада, мы захопім іх жывымі і тады зможам увайсці ў горад”».

І Ярам пайшоў у Сэйру, і ўсе яго калясніцы з ім; і ўстаў ён ноччу і ўдарыў эдомцаў, якія акружылі яго і кіраўнікоў калясніц; і народ уцёк у свае палаткі.

І быў прарыў у горадзе, і ноччу ўсе ваяры ўцяклі і выйшлі з горада па дарозе брамы, што між мурамі каля царскага саду, калі халдэі былі вакол горада. Такім чынам, выйшлі яны дарогай у кірунку да Арабы.

Гэта спевакі, кіраўнікі па родах левітаў, якія заставаліся ў пакоях, вольных ад іншых заняткаў, так што днём і ноччу ўвесь час выконвалі сваю службу.

каб вочы Твае днём і ноччу глядзелі на дом гэты, на месца, якое Ты выбраў, каб пакінуць імя Тваё і каб выслухаць мальбу, якую паслугач Твой вымаўляе там.

А аднойчы з’явіўся яму Госпад ноччу і сказаў: «Выслухаў Я маленне тваё ды выбраў Сабе гэтае месца на дом ахвяр.

І калі выправіўся Ярам з кіраўнікамі сваімі ды з усімі калясніцамі, што былі з імі, ноччу падняўся і паразіў эдомцаў, якія яго акружалі, а таксама ўсіх кіраўнікоў калясніц іх.

А Госпад, Бог бацькоў іх, пасылаў да іх Сваіх вестуноў, ноччу ўстаючы і штодзень напамінаючы, так як шкадаваў народ і месца Свайго прабывання.

хай вуха Тваё будзе чуйным і вочы Твае адкрытымі, каб пачуць маленне паслугача Твайго, якім я малюся перад Табою сёння днём і ноччу за сыноў Ізраэля, паслугачоў Тваіх, ды прызнаюся ў грахах сыноў Ізраэля, якімі мы грашылі супраць Цябе. Я і дом бацькі майго таксама грашылі,

І ўстаў я ноччу, і некалькі людзей са мной, і нікому я не сказаў, што Бог мой паклаў мне на сэрца зрабіць у Ерузаліме; і не меў я іншае жывёліны, апрача той, на якой ехаў.

І праехаў я ноччу праз браму Даліны і перад крыніцай Дракона і да брамы Гнаявой кучы, і даследаваў руіны муроў Ерузаліма, і брамы яго, спаленыя агнём.

Дык ноччу прайшоў я праз раку і агледзеў мур; ды зноў праехаў праз браму Даліны, і вярнуўся назад.

Таксама ў гэты час я загадаў народу: «Хай кожны з паслугачом сваім начуе ў Ерузаліме, і будзе ў нас варта ноччу, і днём — праца».

І ўвайшоў я ў дом Сямэі, сына Далаі, сына Мээтабэля, дзе ён затрымаўся. Ён сказаў: «Пойдзем з намі ў дом Божы, у сярэдзіну святыні, і замкнём браму будынка, бо прыйдуць, каб забіць цябе; абавязкова ноччу прыйдуць, каб забіць цябе».

І слупам воблачным павёў Ты іх удзень, і слупам агню быў для іх ноччу, каб асвятляць ім дарогу, якой ішлі.

Ты, у бязмежнай міласэрнасці Сваёй, не пакінуў іх у пустыні: слуп воблака не адступіў ад іх удзень, каб весці іх дарогаю; і слуп агню — ноччу, каб асвятляць ім дарогу, па якой мелі ісці.

На світанні ўстае забойца, забівае ён няшчаснага і беднага, а ноччу ён будзе, быццам злодзей.

Ахопіць яго нястача, як вада, ноччу прыцісне яго навальніца.

Ноччу косці мае свідруюцца пакутамі, і тыя, што ядуць мяне, не спяць.

Але ніхто не сказаў: “Дзе ж Бог, Які мяне стварыў, Які даў спевы ноччу,

але ў законе Божым воля яго, і пра закон Яго разважае ён днём і ноччу.

Выпрабуй сэрца маё і наведай ноччу [мяне]; агнём паспытай мяне, — і не знойдзеш беззаконня ўва мне.

Божа мой — клічу ўдзень, і не чуеш, і ноччу, і няма мне супакою.

Калі днём і ноччу цяжыла нада мною рука Твая, змянілася жыццёвая сіла мая ў летнюю суш.

Сталі хлебам слёзы мае днём і ноччу, калі кажуць мне штодня: «Дзе ж Бог твой?»

Калі ўдзень надзеліць мяне Госпад ласкаю Сваёю, то і ноччу песня для Яго ёсць у мяне: малітва да Бога жыцця майго.

Днём і ноччу ходзяць яны наўкол па мурах яго, несправядлівасць, прыгнёт і злачынства пасярод яго;

І ноччу помню я імя Тваё, Госпадзе, і буду пільнавацца закону Твайго.

Сонца не зашкодзіць табе днём, ані ноччу месяц.

месяц і зоры, каб кіравалі ноччу, бо Яго міласэрнасць вечная.

Бо ўсе дні яго — пакуты, а праца яго — турбота, нават ноччу сэрца яго не адпачывае; і гэта таксама марнасць.

Калі прыклаў я сэрца маё, каб пазнаць мудрасць і зразумець падзеі, якія адбываюцца на зямлі, бо днём і ноччу сон не апаноўвае вачэй,

Прадказанне Маабу. Замоўк Ар-Мааб, бо ноччу быў спустошаны. Замоўк Кір-Мааб, бо ноччу быў спустошаны.

Дай раду, разваж, пакладзі цень твой апоўдні, як бы ноччу, схавай выгнаннікаў, не выдай вандроўнікаў.

Душа мая прагне Цябе ноччу, але духам маім шукаю Цябе ў сэрцы маім. Калі заяснеюць прысуды Твае на зямлі, вучыцца будуць справядлівасці жыхары свету.

«Я — Госпад, сцерагу вінаграднік, буду паліваць яго штохвіліны. Каб часам што не шкодзіла яму, днём і ноччу [сцерагу] яго.

Колькі раз пройдзе, будзе зносіць вас, бо будзе праходзіць кожную раніцу, і днём, і ноччу, і будзе толькі жахліва ўсвядоміць гэтую вестку.

І адчынены будуць твае брамы заўсёды, днём і ноччу не будуць замыкацца, каб прыносілі да цябе магутнасць народаў і каб прывялі цароў іх.

Устаньце ды хадземце ноччу і знішчым яе дамы».

І ты скажаш ім гэтае слова: “Хай вочы мае выліваюць слёзы ноччу і днём без перапынку, бо вялікай пакутай спакутавана дзяўчына, дачка майго народа, няшчасце дужа вялікае.

Дык Я выкіну вас з гэтай зямлі ў зямлю, якой не ведаеце ані вы, ані бацькі вашы, і будзеце вы там служыць багам чужым, днём і ноччу, бо Я не дам вам прабачэння.

«Пачаўшы ад трынаццатага года Осіі, сына Амона, цара Юдэйскага, аж да гэтага дня, — а гэты год ужо дваццаць трэці, — было слова Госпада да мяне, і я гаварыў яго вам, нават ноччу ўстаючы і гаворачы, а вы не слухалі.

каб слухаць словы паслугачоў Маіх, прарокаў, якіх Я пасылаў да вас, падымаючыся ноччу і накіроўваючы, а вы не слухалі,

за тое, што яны не слухалі слоў Маіх, — кажа Госпад, — якія Я пасылаў ім праз паслугачоў Маіх, прарокаў, падымаючыся ноччу і пасылаючы, а вы не слухалі, — кажа Госпад. —

гэта кажа Госпад: “Калі можа быць парушаны запавет Мой з днём і запавет Мой з ноччу, так што не будзе дня і ночы ў свой час,

Гэта кажа Госпад: “Калі не ўсталяваў Я Майго запавету між днём і ноччу, калі не ўсталяваў Я закону для неба і зямлі,

І калі ўбачыў іх Сэдэцыя, цар Юдэйскі, і ўсе ваяры, — то кінуліся наўцёкі, і выйшлі ноччу з горада па дарозе праз царскі сад і праз браму, якая была паміж двух муроў, ды выйшлі яны дарогай у кірунку да Арабы.

І пасылаў Я да вас усіх слугаў Маіх, прарокаў, падымаючыся ноччу і пасылаючы, каб казалі: “Не рабіце гэтых паганых рэчаў, якія Я ненавіджу!”

Калі збіральнікі вінаграду прыйдуць да цябе — не пакінуць галінкі з вінаградам, а калі злодзеі прыйдуць ноччу — возьмуць, што ім будзе падабацца.

І зроблены быў вылам у муры горада, і ўсе ваяры пабеглі з горада і ўцяклі ноччу праз браму між падвоенымі мурамі, якая вядзе ў царскі сад, а халдэі былі вакол горада. І выйшлі яны дарогай у кірунку да Арабы.

Хай кліча сэрца тваё да Госпада над мурамі дачкі Сіёна; вылівай слёзы, быццам ручай, днём і ноччу, не давай сабе супакою, ды хай не маўчыць зрэнка вока твайго.

Той самай ноччу цар халдэйскі Балтасар быў забіты.

Адказаў Даніэль, і так сказаў: «Бачыў я ў з’яве мне ноччу, і вось, чатыры вятры неба трывожылі Вялікае мора,

І ты ўпадзеш днём, і прарок таксама будзе падаць з табою ноччу; дык загублю маці тваю.

Гэта, вось, Той, Хто стварыў зоркі Пляяды і Арыёна, Хто перамяняе цемру ў раніцу, а дзень ноччу зацямняе, Хто прызывае воды мора і разлівае іх па паверхні зямлі; Госпад — імя Яго.

Ці то злодзеі ўварваліся да цябе, або рабаўнікі ноччу, — які ж ты абрабаваны! Ці не нарабавалі яны, колькі хацелі? А калі збіральнікі вінаграду ўварваліся да цябе, ці ж не пакінулі яны табе адны голыя галінкі?

«Бачанне меў я ноччу: і вось, коннік на рыжым кані стаяў сярод міртаў у лагчыне; і за ім коні рыжыя, рабыя і белыя.

кажучы: «Паведамляйце: “Вучні Яго прыйшлі ноччу і выкралі Яго, пакуль мы спалі”.

Бо вы памятаеце, браты, працу нашу і стому; ноччу і днём робячы, каб каго з вас не абцяжарыць, абвяшчалі мы вам Евангелле Божае.

ноччу і днём горача молячыся, каб паглядзець на вас з аблічча і дапоўніць тое, чаго не хапае веры вашай?

Бо тыя, што спяць, ноччу спяць, і тыя, што п’юць, ноччу п’яныя.

І чацвёрты анёл затрубіў. І тады была пашкоджана трэцяя частка сонца, і трэцяя частка месяца, і трэцяя частка зорак, каб пацямнела іх трэцяя частка, і ўдзень не яснела трэцяя частка, і таксама ноччу.

І Горгія ўзяў з сабою пяць тысяч чалавек і тысячу адборных коннікаў, і ноччу выйшлі з лагера,

І прыйшоў Горгія ў лагер Юды ноччу, і нікога не знайшоў; ды шукаў іх у гарах, бо сказаў: «Яны ўцякаюць ад нас».

і ноччу адправіўся адтуль, і пайшлі яны аж да ўмацавання.

І ў іх лагер паслаў разведчыкаў, і яны вярнуліся з весткаю яму, што яны рыхтуюцца да нападу на іх ноччу.

выбраўся ноччу супраць забойцаў сваіх братоў і нават падпаліў порт, спаліў лодкі, а тых, што там схаваліся, забіў мечам.

напаў таксама на жыхароў Ямніі ноччу і падпаліў порт разам з флотам, так што водбліск пажару бачыць можна было аж у Ерузаліме — на адлегласці двухсот сарака стадый.

І калі сваім ваярам даў знак: «Божая перамога!», — сам ноччу з найлепшымі адборнымі юнакамі напаў на лагер, на царскую палатку, забіў каля дзвюх тысяч ваяроў і прабіў найбольшага слана разам з тым, што сядзеў на ім;

Бо паслугачка твая славіць Бога ды служыць Богу нябеснаму днём і ноччу. Ды цяпер застануся ў цябе, гаспадару мой, і ноччу нявольніца твая выйдзе ў даліну маліцца да Бога, і Ён мне падкажа, калі яны дапусцяцца грахоў іх.

Ды загадаў Галафэрн вартаўнікам сваім не забараняць ёй выйсці. І прабывала яна ў лагеры тры дні. І ноччу выходзіла ў даліну каля Бэтуліі і абмывалася ў воднай крыніцы.

Бо пакуль ліхотнікі, перакананыя, што могуць няволіць люд святы, палі, увязненыя цемраю і зняволеныя доўгаю ноччу, уцякаючы перад вечным наканаваннем, схаваўшыся ў дамах;

І той ноччу, як пахаваў яго, я памыўся, і выйшаў на панадворак мой, і лёг ля мура панадворка, і твар мой быў голы з-за спякоты.

І далей казаў: «Правільна, каб ты ўзяў яе. Ды слухай мяне, браток, і гэтай ноччу пагавару пра дзяўчыну, каб узяць яе табе за жонку, і, калі вернемся з Рагэса, справім вяселле з ёю. Ведаю таксама, што Рагуэль не можа адмовіць адносна яе табе. Бо ён ведае, што калі аддасць яе іншаму мужчыне, той смерцю памрэ паводле прысуду кнігі Майсеевай, бо табе выпадае атрымаць спадчыну і дачку яго, болей чым якому іншаму чалавеку. Дык цяпер, браток, слухай мяне, і будзем гаварыць у гэтую ноч аб гэтай дзяўчыне, і заручым яе з табою, і, калі будзем вяртацца з Рэгэса, возьмем яе з сабой, і павядзём яе з сабой ў твой дом».

Тады Тобія сказаў Рафаэлю ў адказ: «Азарыя, браце, чуў я, што яна ўжо выдадзена была замуж сямі мужам і памерлі яны ноччу ў сваіх спальнях; калі ўваходзілі да яе — паміралі. Чуў таксама ад некаторых: яны казалі, што дэман іх пазабіваў;

Аддаваў яе сямі мужам, братам нашым, ды ўсе паўміралі ноччу, калі ўваходзілі да яе. І цяпер, сынку, еш і пі, і Госпад дапаможа вам». І сказаў Тобія: «Адсюль не буду ані есці, ані піць, пакуль не вырашыш тое, што да мяне тычыцца». І Рагуэль сказаў яму: «Я гэта раблю; і яна мае быць тваёй па прысудзе кнігі Майсея, і неба так рашыла, каб я табе яе даў. Дык вазьмі сваю сястру; адсюль ты яе брат, а яна твая сястра. Ад сёння дадзена яна табе назаўсёды. Хай Госпад неба добра распарадзіцца вамі, сыне, у гэту ноч і акажа міласэрнасць і супакой».

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter
← НОЧ
НОЧЫ →