Ёва 14 разьдзел
Кніга Ёва
Пераклад Васіля Сёмухі → Пераклад Яна Станкевіча
Чалавек, народжаны жанчынай, недаўгавечны і перапоўнены журботамі:
Чалавек, народжаны жонкаю, малачасны й поўны клопату.
нібы кветка, ён выходзіць і ападае; уцякае, як цень, і ня спыняецца.
Ён выходзе, як кветка, і зразаецца; уцякае, бы сьцень, і ня трывае.
І якраз на яго ты падымаеш вочы Твае, і мяне вядзеш на суд з Табою?
І на гэтага ж Ты адчыняеш вочы Свае й мяне вядзеш на суд із Сабою?
Хто родзіцца чыстым ад нячыстага? Ніхто.
Хто ўдасца чысты ад нячыстага? Ні водзін.
Калі дні яму вызначаны, і лік месяцаў ягоных у Цябе, калі Ты паклаў яму крэс, якога ён не пяройдзе,
Калі яму дні азначаны, і лік месяцаў яго ў Цябе; калі Ты азначыў яму граніцу, каторую ён не пярэйдзе;
дык ухіліся ад яго: няхай ён адпачне, пакуль не закончыць, як найміт, дня свайго.
Дык адхініся ад яго; хай ён супачыне, пакуль ня сконча, як найміт, дня свайго.
У дрэва ёсьць надзея, што яно, калі і будзе сьсечана, зноў ажыве, і парасткі ад яго выходзіць не перастануць:
Бо ё дзерву надзея, што яно, калі й будзе ссечана, ізноў адменіцца, і атожылы не перастануць,
калі і састарэў у зямлі корань ягоны, і пень ягоны замёр у пыле,
Калі й застрэў у зямлі карэнь яго, і пень яго замер у пыле,
але, як толькі пачула ваду, яно дае парасткі і пускае вецьце, як бы нанава пасаджанае.
Ад паху вады яно будзе пукацца й пусьце пагоны, як расьліна.
А чалавек памірае і распадаецца; адышоў, і дзе ён?
А муж памірае й гніець; сканае людзіна, і йдзе яна?
Сыходзяць воды з возера, і рака выцякае і высыхае:
Адходзяць воды з мора, і рака ападае а высыхае:
так чалавек ляжа і ня ўстане; да сканчэньня неба ён не прачнецца і не паўстане са сну свайго.
І людзіна ляжа і ня ўстане; аж да сканчэньня неба не прачхнуцца і ня ўстануць ад сну свайго.
О, калі б Ты ў апраметнай схаваў мяне і хаваў мяне, пакуль пройдзе гнеў Твой, паклаў мне тэрмін і потым згадаў пра мяне!
О, калі б Ты ў шэолю схаваў мяне і таіў мяне, пакуль пройдзе гнеў Твой; прызначыў імне рок і потым успомнеў аб імне!
Калі памрэ чалавек, дык ці будзе ён зноў жыць? Ва ўсе дні вызначанага мне часу я чакаў бы, пакуль прыйдзе мне зьмена.
Як памрэць муж, ці ажывець ён? Усі дні прызначанага імне часу я ждаў бы, пакуль прыйдзе імне адмена.
Паклікаў бы Ты, і Я даў бы Табе адказ, і Ты выказаў бы ўпадабаньне да твору рук Тваіх;
Ты загукаеш, і я адкажу Табе; дзела рук Сваіх Ты зажадаеш;
бо тады Ты пералічыў бы крокі мае і не сачыў бы за грэхам маім;
Бо цяпер Ты лічыш сігні мае, і ці ня цікуеш грэху майго;
у зьвітку было б пазначана беззаконьне маё, і Ты закрыў бы віну маю.
Запячатаваны ў зьвязку выступ мой, і Ты зашыў бы віну маю.
Але гара, падаючы, разбураецца, і скала сыходзіць зь месца свайго;
Але гара, валячыся, развалюецца, і скала зыходзе зь месца свайго;
вада сьцірае камяні; разьліў яе змывае зямны пыл: так і надзею чалавека Ты зьнішчаеш.
Вада сьцірае камяні, паводка яе змывае земны пыл, — так і надзею чалавека Ты нішчыш.
Адціскаеш яго да канца, і ён сыходзіць; мяняеш яму твар і адсылаеш яго.
Перамагаеш яго на век, і ён адыходзе; мяняеш яму від, і адсылаеш яго.
Ці ў гонары дзеці ягоныя — ён ня ведае, ці прыніжаныя — ён не заўважае;
Сыноў ягоных усьціваюць, і ён ня ведае гэтага; іх паніжаюць, і ён ня цяме іх.
але плоць ягоная на ім баліць, і душа ягоная ў ім пакутуе.
Ён чуе толькі боль собскага цела свайго і плача толькі па сабе».