Ёва 34 разьдзел
Кніга Ёва
Пераклад Васіля Сёмухі → Пераклад Яна Станкевіча
І гаварыў далей Эліуй і сказаў:
І адказаў Елігу, і сказаў:
выслухайце, мудрыя, слова маё, і прыхілеце да мяне вуха, разважлівыя!
«Слухайце, мудрыя, словы мае, і, ведаючыя, нахініце вуха да мяне;
Бо вуха разьбірае словы, як гартань адрозьнівае смак у ежы.
Бо вуха прабуе словы, а паднябеньне спытуе ежу.
Пастановім паміж сабою развагу і распазнаем, што добра.
Выбярыма сабе права, і вызначма мяжсобку, што добрае.
Вось, Ёў сказаў: «праўда мая, але Бог пазбавіў мяне суду.
Бо сказаў Ёў: "Мая праўда, але Бог адхінуў суд мой.
Ці павінен я маніць на праўду маю? Мая рана нявылечная бязь віны».
Ці маю я маніць праз суд свой? Рана мая невылячальная бяз выступу".
Ці ёсьць такі чалавек, як Ёў, які п’е глум, як ваду,
Хто людзіна, як Ёў, што п’ець насьмех, як ваду,
уступае ў супольнасьць з тымі, якія чыняць беззаконьне, і ходзіць зь людзьмі бязбожнымі?
І падарожжуе ў таварыстве зь ліхадзеямі, і ходзе зь людзьмі нягоднымі?
Бо ён сказаў: няма карысьці чалавеку ў добрым дагодніцтве Богу.
Бо ён сказаў: "Няма карысьці чалавеку, калі ён мае зычлівасьць у Бога".
Дык вось паслухайце мяне, мужы мудрыя. Ня можа быць у Бога няпраўды, альбо ва Ўсеўладнага неправасуддзя,
Дык, людзі разумныя, паслухайце мяне, хай Бог крые, каб у Бога была нягоднасьць, і ў Усемагучага бяспраўе.
бо Ён паводле ўчынкаў чалавека робіць зь ім і паводле шляхоў мужа адплачвае яму.
Бо подле ўчынку чалавека Ён адплаце яму, і подле падарожжа людзіны Ён знойдзе яе.
Праўда, Бог ня робіць няпраўды, і Ўсеўладны не перакручвае суд.
Запраўды, Бог ня чыне нягодна, і Ўсемагучы не перакручуе суду.
Хто апрача Яго думае пра зямлю? І хто кіруе ўсім сусьветам?
Хто паручыў Яму зямлю, і хто ўзлажыў на Яго цэлы сьвет?
Калі б Ён павярнуў сэрца Сваё да Сябе і ўзяў да Сябе дух яе і дыханьне яе, —
Калі б Ён зьвярнуў да Сябе сэрца Свае, забраў да Сябе дух Свой а дых Свой, —
раптам загінула б усякая плоць, і чалавек вярнуўся б у пыл.
Усе цела разам зьнішчэла б, і чалавек абярнуўся б у пыл.
Дык вось, калі ты маеш розум, дык слухай гэта і ўважай словам маім.
Дык, калі ты маеш розун, то слухай гэта і ўважай на голас слова майго.
Той, хто ненавідзіць праўду, ці можа валадарыць? І ці можаш ты зьвінаваціць Найсправядлівейшага?
Ці можа ненавіднік суду радзіць каго? і ці можаш вінаваць Магучага-Справядлівага?
Ці можна сказаць цару: ты — бязбожнік, і князям: вы — беззаконьнікі?
Ці скажаш каралю: "Веляле", і дабрадзеям: "Нягоднікі"?
Але ён не зважае на асобы князёў і не выдзяляе багатага ад беднага, бо ўсе яны дзея рук Ягоных.
Ён, Каторы не глядзіць на асобы князёў і ня важа багатага болей чымся беднага, бо ўсі яны — работа рук Ягоных?
Нечакана яны паміраюць; сярод ночы народ узбурыцца, і яны зьнікаюць; і моцных выганяюць ня сілаю.
Якга яны паміраюць; і сярод ночы люд узрушыцца, і прамінуць; і магучага забіраюць бяз рукі.
Бо вочы Ягоныя над шляхамі чалавека, і Ён бачыць увесь поступ яго.
Бо вочы Ягоныя над дарогамі людзіны, і Ён бача ўсі сігні ейныя.
Няма цемры, ні ценю сьмяротнага, дзе маглі б схавацца беззаконьнікі.
Нямаш цемні ані сьценю сьмяротнага, ідзе маглі б схавацца ліхадзеі.
Таму Ён ужо не патрабуе ад чалавека, каб ішоў на суд з Богам.
Бо Ён ужо не вымагае ад чалавека, каб ішоў на суд із Богам.
Ён ламае дужых не разьбіраючы, і пастаўляе іншых на іх месцы,
Ён крыша магучых без прасокі і ставе іншых на іхнае месца.
бо ён робіць вядомымі дзеі іхнія і скідае іх уначы, і яны зьнішчаюцца.
Дык, пазнаючы іх із работаў іхных, Ён вале іх ночы, і яны крышацца.
Ён пабівае іх, як беззаконных людзей, на вачах у іншых,
Як нягоднікаў, Ён тнець іх на ачох глядзеньнікаў,
за тое, што яны адвярнуліся ад Яго і не зразумелі ўсіх шляхоў Ягоных,
Бо яны адступілі ад Яго і ніякіх дарогаў Ягоных не разумелі,
так што дайшоў да Яго лямант бедных, і Ён пачуў стогны прыгнечаных.
Каб прывесьці да Яго крык бедных, і крык убогіх каб Ён учуў.
Ці даруе ён цішыню, хто можа парушыць? ці хавае Ён аблічча Сваё, хто можа ўбачыць Яго? Ці будзе гэта для народу, альбо для аднаго чалавека,
Як Ён сьцішае, хто можа вінаваць? Як схавае від Свой, хто можа абачыць Яго? Ці будзе гэта народ, ці чалавек, — усе адно,
каб не цараваў крывадушнік на спакусу народу.
Каб двудушнік не караляваў, каб ня сіляць люд.
Богу трэба гаварыць: «я пацярпеў, больш ня буду грашыць.
Пэўне маюць казаць Богу: "Я зарабіў, ня буду горшаць.
А чаго я ня ведаю, Ты навучыш мяне; і калі я ўчыніў беззаконьне, больш ня буду».
Вонках бачаньня майго Ты ўчы мяне; калі я зрабіў бяспраўе, наперад ня буду рабіць".
Ці паводле тваёй развагі Ён павінен даваць? І што ты адкідаеш, тое табе належыць выбіраць, а ня мне; кажы, што ведаеш.
Ці затым, што Ён ня ўчыніў патвойму, ты гэта ўлегцы маеш, ці ты абіраеш, а ня я? Дык, што ведаеш, кажы.
Людзі разумныя скажуць мне, і муж мудры, які слухае мяне:
Людзі разумныя скажуць імне, і муж мудры, каторы слухае мяне, скажа:
Ёў неразумна гаворыць, і словы ягоныя бяз сэнсу.
"Ёў бязь веданьня гукае, і словы ягоныя неразумныя".
Я хацеў бы, каб Ёў быў выпрабаваны, паводле адказаў ягоных, уласьцівых людзям бязбожным.
Я зычыў бы, каб выпрабаваны быў Ёў на векі за адказ, як нягодным людзём;
Інакш ён да грэху свайго дадасьць адступленьне, будзе пляскаць у ладкі сярод нас і яшчэ болей нагаворыць супроць Бога.
Бо ён дадаець да свайго грэху выступ, пляскае рукамі сваімі памеж нас і множа словы свае супроці Бога».