Псалтыр 138 псалом

Псалтыр
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Чарняўскага 2012

 
 

Давідаў. Буду вызнаваць Цябе, Госпадзе, усім сэрцам маім, бо пачуў Ты словы вуснаў маіх. На віду ў анёлаў спяваць псальмы Табе буду,
 
Кіраўніку хору. Давідаў. Псальм. Госпадзе, Ты выпрабоўваеш і знаеш мяне,

Пакланюся Табе ў хораме Тваім святым; буду вызнаваць імя Тваё за міласэрнасць Тваю і праўду Тваю, бо ўзвялічыў Ты вышэй за ўсё імя прырачэння Твайго.
 
Ты знаеш мяне, калі сяджу і калі падымаюся. Ты разумееш думкі мае здалёк,

Калі прызываў я Цябе, выслухаў Ты мяне; памножыў Ты магуцце душы маёй.
 
Ты бачыш, калі я хаджу і калі кладуся. І ўсе дарогі мае Ты праглядаеш,

Будуць дзякаваць Табе ўсе цары зямныя, калі пачуюць яны прырачэнні вуснаў Тваіх.
 
бо няма яшчэ слова на языку маім — і вось, Госпадзе, Ты пра ўсё знаеш.

І апяваць будуць дарогі Госпада, бо вялікая слава Госпада;
 
Абхапляеш Ты мяне ззаду і спераду, і кладзеш на мяне руку Тваю.

бо высокі Госпад і спагадае пакорнаму, а ганарыстага пазнае здалёк.
 
Вельмі дзівосным сталася Тваё веданне адносна мяне, узнёслае, і не спасцігну яго.

Калі апынуся я ў вялікай бядзе, Ты ажывіш мяне; і супраць гневу непрыяцеляў маіх працягнеш руку Тваю, і збавіць мяне правіца Твая.
 
Куды пайду я ад Духа Твайго, і куды ўцяку ад аблічча Твайго?

Госпад зробіць за мяне. Госпадзе, міласэрнасць Твая вечная: не пагарджай творамі рук Тваіх.
 
Калі пайду ў неба, Ты там; калі спушчуся ў цемру, Ты там прабываеш.