Псалтыр 147 псалом

Псалтыр
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Чарняўскага 2012

Алілуя. Хваліце Госпада, бо Ён добры, спявайце псальмы Богу нашаму, бо Ён мілы, Яму належыць хвала.
 
Хвалі, Ерузалім, Госпада, выслаўляй Бога твайго, Сіён.

Госпад будуе Ерузалім, збірае расцярушаных з Ізраэля.
 
Бо Ён умацаваў засаўкі брамаў тваіх, дабраславіў сыноў тваіх у табе.

Ён лечыць зламаных духам і перавязвае іх раны;
 
Ён усталёўвае супакой як межы твае і да сытасці корміць цябе пшаніцаю.

Ён вызначае лік зорак і ўсім ім дае імёны.
 
Пускае прырачэнне Сваё на зямлю, хутка ляціць Яго слова.

Вялікі Госпад наш і вялікі магуццем, няма ліку мудрасці Яго.
 
Ён дае снег, быццам воўну, іней, быццам попел, рассыпае.

Госпад падтрымлівае пакорлівых, а грэшнікаў прыніжае аж да зямлі.
 
Кідае градам Сваім, як крошкамі [хлеба]; хто ўтрывае перад сцюжаю Яго?

Спявайце Госпаду песню падзякі, грайце псальмы Госпаду нашаму на цытры.
 
Пашле Ён слова Сваё, і растопіць іх; павее вецер Яго, і пацякуць воды.

Ён закрывае неба хмарамі і ўдабрае зямлю дажджом, Ён вырошчвае траву на гарах і траву, карысную людзям.
 
Ён абвяшчае слова сваё Якубу, справядлівасці і загады Свае — Ізраэлю.

Ён дае ежу жывёле Сваёй і вараняткам, якія прызываюць Яго.
 
Ніводнаму народу не зрабіў так, і не аб’явіў ім сваіх прысудаў. Алілуя.

Не захапляе Яго сіла каня, ані сіла ног чалавечых.
 
Падабаюцца Госпаду тыя, што Яго шануюць, і тыя, што ўсклалі надзею на міласэрнасць Яго.