Псалтыр 76 псалом

Псалтыр
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Чарняўскага 2012

 
 

Кіраўніку хору. На струнах. Псальм. Асафа. Песня.
 
Кіраўніку хору. Паводле Ідытун. Асафа. Псальм.

Вядомы ў Юдэі Бог, у Ізраэлі вялікае імя Яго.
 
Голасам маім усклікнуў я да Госпада; голасам маім — да Бога, і схіліўся Ён да мяне.

І ёсць у Салеме хорам Яго, і паселішча Яго ў Сіёне.
 
У дзень бяды маёй шукаў я Бога, рукі мае ўначы працягнуты і не стамляюцца. Не захацела суцешыцца душа мая;

Там знішчыў Ён прывабнасць лука, шчыт, меч і вайну.
 
успамінаю я Бога і ўздыхаю скрушна, хвалююся, і слабее дух мой.

Ты Дзівосны, што нясеш святло ад гор крадзяжу.
 
Ты пазбавіў сну павекі вока майго; быў я стурбаваны і не гаварыў нічога.

Абрабаваныя магутныя сэрцам, паснулі яны сваім сном, і не знайшлі ўсе моцныя мужы рук сваіх.
 
Падумаў я пра былыя дні і аднавіў у думках гады спрадвечныя.

Ад папрокаў Тваіх, Божа Якуба, пазаміралі вознік і конь.
 
Пачаў я разважаць уначы з сэрцам сваім, і практыкаваўся і даследаваў дух мой:

Ты — пагрозлівы, і хто супрацівіцца Табе? З таго часу і гнеў Твой.
 
няўжо Бог адкіне навечна, няўжо не вырашыць, каб дагэтуль быць больш спагадным?

З неба дазволіў Ты пачуць прысуд; зямля здрыганулася і суцішылася,
 
Ці ж спыніўся Ён канчаткова ў міласэрнасці Сваёй, перапыніў слова ад пакалення да пакалення?

калі ўзняўся Бог на суд, каб збавіць усіх пакорлівых на зямлі.
 
Ці ж Бог забыўся мілаваць, ці ж затрымае ў гневе Сваім міласэрныя справы Свае?

Бо гнеў чалавека будзе вызнаваць Цябе, і рэшткі гневу ўчыняць для Цябе дзень святочны.
 
І сказаў я: «Гэта — рана мая, перамяненне правіцы Узвышняга».

Прыносьце прысягі і выконвайце [іх] перад Госпадам Богам вашым; усе навокал Яго хай прыносяць дарункі Найвялебнаму.
 
Буду памятаць я пра справы Госпада, буду памятаць ад пачатку пра дзівосы Твае.

Таму, Які адымае дух князёў, Найвялебнаму сярод цароў зямных.
 
І буду я разважаць пра ўсе справы Твае і буду практыкавацца ў вынаходніцтвах Тваіх.