Псалтыр 52 псалом

Псалтыр
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Чарняўскага 2012

 
 

Кіраўніку хору. Маскіль. Давідаў.
 
Кіраўніку хору. Паводле «Махалат». Маскіль. Давідаў. Неразумны кажа ў сэрцы сваім: «Няма Бога».

Пасля таго, як Даэг эдаміт прыйшоў да Саўла і паведаміў яму, кажучы: «Давід увайшоў у дом Ахімэлеха».
 
Разбэсціліся яны і ўчынілі гнюсныя злачынствы; няма нікога, хто б чыніў дабро.

Чаго фанабэрышся злосцю, ты, магутны [сваёй] несправядлівасцю?
 
Бог з неба зірнуў на сыноў чалавечых, каб паглядзець, ці ёсць такі, хто разумее або шукае Бога.

Увесь дзень думаеш пра загубу; язык твой, як вострая брытва, ты, крывадушнік.
 
Усе адвярнуліся, як адзін, разбэсціліся, няма нікога, хто б чыніў дабро, няма аніводнага.

Любіш ты ліхое больш за добрае, хлусню больш, чым казаць справядлівае.
 
Ці не зразумеюць усе тыя, што чыняць несправядлівасць, тыя, што пажыраюць народ Мой, быццам лусту хлеба? Бога не паклікалі яны;

Любіш ты розныя пагібельныя словы, хітры язык!
 
там трымцелі яны ад страху, дзе страху не было. Бо Бог рассыпаў косці тых, якія цябе прыгняталі; пасаромлены яны, бо Бог адцураўся іх.

Таму знішчыць цябе Бог да канца, адпіхне цябе, і выкіне цябе з палаткі, а корань твой — з зямлі жывых.
 
Хто дасць з Сіёна збаўленне для Ізраэля? Калі адменіць Бог долю народа свайго, тады ўзрадуецца Якуб і ўзвесяліцца Ізраэль.

Убачаць справядлівыя і спалохаюцца, і будуць смяяцца з яго:
 

«Вось жа чалавек, які не прызнаў Бога сваім прыстанішчам, але надзею сваю паклаў у вялікім багацці сваім, і ўздужэў у злачынствах сваіх».
 

А я вось, як аліўка зялёная ў доме Божым. Я паклаў надзею ў міласэрнасці Божай навечна і на векі вечныя.
 

Буду Цябе славіць на векі заўсё, што ўчыніў Ты, і буду чакаць імя Твайго, бо яно добрае, перад святымі Тваімі.