Псалтыр 84 псалом
Псалтыр
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Чарняўскага 2012
Кіраўніку хору. Паводле «Выціскальняў». Сыноў Корэ. Псальм.
Кіраўніку хору. Сыноў Корэ. Псальм.
Якія ж мілыя паселішчы Твае, Госпадзе магуццяў!
Спагадным быў Ты, Госпадзе, у Тваёй зямлі, перавярнуў Ты паланенне Якубава.
Тужыць і рвецца душа мая ў палац Госпада, сэрца маё і цела маё ўзрадаваліся Богу жывому.
Адпусціў Ты несправядлівасць народа Твайго, дараваў усе грахі іх.
Нават верабей знаходзіць сабе дом і ластаўка гняздо сабе, каб уладкаваць птушанят сваіх: ахвярнікі Твае, Госпадзе магуццяў, Валадару мой і Божа мой!
Спыніў Ты ўвесь гнеў Твой, адступіўся ад абурэння раздражнёнасці Тваёй.
Шчасныя тыя, што жывуць у доме Тваім: век будуць яны славіць Цябе.
Навярні нас, Божа, збаўленне наша, і адвядзі гнеў Твой ад нас.
Шчасны той чалавек, у якога ёсць успамога ад Цябе; размясціў ён у душы нябесныя шляхі:
Ці ж вечна будзеш гневацца на нас, ці ж прадоўжыш гнеў Твой з пакалення ў пакаленне?
Праходзячы сухой лагчынаю, яны робяць яе крыніцаю, бо ранні дождж дабраславеннем зросіць яе.
Няўжо Ты, навярнуўшы, не ажывіш нас і народ Твой не ўзвесяліцца з Табою?
Пойдуць яны з сілы ў сілу, убачыцца [імі] Бог багоў на Сіёне.
Госпадзе, пакажы нам Тваю міласэрнасць і дай нам Тваё збаўленне.
Госпадзе, Божа магуццяў, выслухай малітву маю; прыхіні вуха, Божа Якубаў.
Паслухаю, што кажа Госпад Бог, бо, напэўна, вясціць Ён мір народу Свайму, і святым Сваім, і тым, якія ўсім сэрцам навяртаюцца да Яго.
Глянь, Божа, наш абаронца, ды глянь на аблічча намашчэнца Твайго!
Сапраўды блізкае збаўленне Яго для тых, што шануюць Яго, каб пасялілася слава на зямлі нашай.
Бо мілейшы адзін дзень у палатцы Тваёй за тысячу! Хачу лепш стаяць на парозе дома Бога майго, чым жыць у палатках грэшнікаў.
Міласэрнасць і праўда спаткаюцца паміж сабою, справядлівасць і мір пацалуюцца.
Бо Госпад Бог ёсць сонца і шчыт; ласку і славу дасць Госпад; Ён не забярэ дабра ў тых, што жывуць у бязвіннасці.
Вернасць узнікне з зямлі, а справядлівасць прагляне з неба.
Госпадзе магуццяў, шчасны той чалавек, які ўскладае надзею на Цябе!
Бо Госпад дасць добразычлівасць, а зямля наша дасць плод свой.