Псалтыр 65 псалом

Псалтыр
Пераклад Васіля Сёмухі → Пераклад Сабілы і Малахава

 
 

Клікніце Богу, уся зямля.
 
Кіраўніку хору. Псальм Давідавы. Песьня.

Сьпявайце славу імю Ягонаму; гонар славе Ягонай, хвала Яму.
 
Табе, Божа, ціхая хвала на Сыёне, і Табе будзе дадзена абяцаньне.

Скажэце Богу: грозны Ты ў дзеях Тваіх! У вялікай сіле Тваёй упакорацца Табе ворагі Твае.
 
Той, Хто чуе малітву! Да Цябе прыйдзе ўсякае цела.

Хай паклоніцца Табе ўся зямля і сьпявае Табе, хай сьпявае імю Твайму, Усявышні!
 
Бяспраўныя ўчынкі адолелі мяне. Нашыя праступкі...Ты ёсьць Той, Хто выбачае іх.

Прыйдзеце і гляньце на дзеі Бога, грознага ў дзеях супроць сыноў чалавечых.
 
Шчасьлівы той, каго Ты выбіраеш і набліжаеш, ён будзе жыць у дварах Тваіх. Мы насыцімся дабром Дому Твайго, сьвятасьцю Сьвятыні Тваёй.

Ён мора ў сушу ператварыў: раку перайшлі нагамі; там радасьць была нам у Ім.
 
Па справядлівасьці Ты адкажаш нам чынам вартым багавейнасьці, Бог нашага выратаваньня, надзея ўсіх канцоў зямлі і далёкага мора,

Магутнасьцю Сваёю ўладарыць Ён вечна; вочы Ягоныя глядзяць на народы, хай ня ўзносяцца бунтаўшчыкі.
 
Ты, што горы мацуеш сілаю Сваёю, падпяра́заны магу́тнасьцяй,

Дабраславеце, народы, Бога нашага і ўзьнясеце славу Яму.
 
Ты, што таймуеш шум мораў, шум іхных хваляў і бунт народаў.

Ён жыцьцё захаваў душы нашай, і назе нашай ня даў пахіснуцца.
 
Жыхары канцоў (зямлі) будуць баяцца Знакаў Тваіх, Ты пабуджаеш край раніцы і вечара ўрачыста радавацца.

Ты нас выпрабаваў, Божа, ператапіў нас, як топяць срэбра.
 
Ты наве́дваеш зямлю і навадняеш яе; шчодра яе ўзбагачаеш: Паток Бога поўны вады. Ты гатуеш яе збожжа, бо так Ты яе ўладкаваў.

Ты ўвёў нас у сетку, аковы паклаў нам на сьцёгны нашыя,
 
Ты поіш яе барозны, раўняеш камлыгі ейныя. Ты пу́льхніш яе дажджавымі кроплямі, багаслаўляеш расьліннасьць ейную.

пасадзіў чалавека на галаву нам. Мы ўвайшлі ў вагонь і ў ваду, і Ты вывеў нас на волю.
 
Ты карануеш год Дабрынёю Тваёю, сьцежкі Твае цурча́ць ту́кам.

Увайду ў дом Твой з цэласпаленьнямі, аддам Табе зарукі мае,
 
Струме́няць лугі пустэльні, і ўзгоркі падпяра́зуюцца ўрачыстай радасьцю.

якія вымавілі вусны мае і сказаў язык мой у скрусе маёй.
 
Лугі апранаюцца ў статкі, і даліны пакрываюцца збажыною. Яны гукаюць; яны пяюць.

Цэласпаленьні тлустыя прынясу я Табе, з дымам ахвярным з авечага лою; ахвярую валоў і казлоў.
 

Прыйдзеце, паслухайце ўсе, богабаязныя, і я абвяшчу вам, што стварыў Ён душы маёй.
 

Я паклікаў Яго вуснамі маімі і ўславіў Яго языком маім.
 

Калі б угледзеў я беззаконьне ў сэрцы маім, дык не пачуў бы мяне Гасподзь.
 

Але Бог пачуў, уважыў голасу маленьня майго.
 

Дабраславёны Бог, Які не адкінуў малітвы маёй і не адвярнуў ад мяне ласкі Свае.