Біблія » Сімфонія » для пераклада Дзекуць-Малея

ПРАД — у перакладзе Дзекуць-Малея

У перакладзе Дзекуць-Малея слова «прад» сустракаецца 92 разы у 88 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 5 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Сёмухі, каталіцкім, Сабілы і Малахава.

ПРАД

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Ад зьзяньня прад Ім цераз хмары Ягоныя прарываліся град і вугальле вагністае.

Толькі прад Ім пахіляціся будуць усё тучныя зямлі; перад абліччам Ягоным суклоняцца ўсе, што ў пыл абяртаюцца й ня ў сілах жыцьцё сваё захаваці.

Бо ласка Твая прад вачыма маімі, і хадзіў я ў праўдзе Тваёй.

Аддайце Госпаду хвалу іменьня Ягонага, ніцма ўпадзеце прад Госпадам у прыгожай сьвятыні!

Ціхі будзь прад Госпадам, чакай на Яго; не распальвай гневу на тога, каму шэньціць у плянах ягоных, або хто здраду куець.

Вось, на некалькі пядзяў зрабіў Ты даўгімі маі дні, і век мой — нішто прад Табою! Адно подмух ёсьць кожны чалавек. (Зэля)

Праўды Тваёй ня ўкрываў я ў сэрцы маім, я пра вернасьць Тваю гаварыў і ўспамогу Тваю, ласкі Твае й справядлівасьці прад зборам вялізным ня ўтоіваў.

Я казаў: Госпадзе, будзь да мяне Ты ласкавы! Вылечы душу маю, бо я саграшыў прад Табою.

За шчырасьць маюТы мяне падтрымаў і паставіў мяне прад абліччам Тваім ды навекі.

Душа мая прагне Бога, Бога Жывога! Калі-ж я прыйду й пакажуся прад Божым абліччам?

Ты павярнуў нас наўцёкі прад тым, хто, нас уціскае, а ненавісьнікі нашыя нас рабавалі.

Ганьба мая ўсьцяж стаіць прад вачыма маімі, і сорам, што выпаў мне, пакрывае мяне,

Прад Табой, Табой адзіным саграшыў я і зрабіў прыкрае Табе, дык Ты справядлівы ў прысудзе Тваім і чысты ў судзе Тваім.

Нясупынна я буду хваліці Цябе за тое, што Ты ўчыніў, і прад абліччам сьвятых Тваіх буду казаці, што імя Тваё — добрае.

Хутка-б схаваўся прад ветравым шалам, прад бурай!

каб навекі прад абліччам Божым сядзеў; накажы Ты ласцы ды праўдзс, каб пілнавалі яго!

На Яго спадзявайся, грамада народная! вылівайце прад Ім сэрца вашае: бо Бог — наш прытулак. (Зэля)

Няхай устане Бог, і рассыплюцца ворагі Яго, і ўцякуць прад абліччам Ягоным, хто Яго ненавідзіць.

Як разьвяваецца дым, так яны разьвеяны будуць; як таець воск ад агню, так бязбожнікі згінуць прад абліччам Божым.

А пабожныя ўзрадуюцца, весяліціся будуць прад Божым абліччам і славіць ад радасьці.

Сьпявайце Богу, імя Яго выслаўляйце! Дарогу рабеце Таму, што праз пустыню праносіцца, — Госпад імя Яму! — і прад абліччам Яго весяліцеся,

Божа, калі Ты йшоў прад народам Тваім наперадзе, калі праз пустыню праходзіў, (Зэля)

дык траслася зямля, і нябёсы прад абліччам Тваім тапіліся, дый гэты Сыон дрыжэў перад Госпадам, Богам Ізраіля.

Ты ведаеш ганьбу маю і мой сорам і зьняважэньне; усе, што мяне перасьледуюць, ёсьць прад Табою.

Няхай мецімуць страх прад Табой з роду ў род, пакуль будзе сонца ды месяц.

Калені прад ім схіляць будуць праціўнікі, а ворагі ягоныя лізацімуць пыл.

дык я розум утраціў і ня ведаў нічога, ды быў прад Табой, як жывёла.

Ты страшны, і хто можа ўстаяць прад абліччам Тваім у час гневу Твайго?

Захавай маю душу, бо я прад Табою скарыўся. Памажы Ты, мой Божа, рабу Твайму, які на Цябе спадзяецца.

Усе народы, што Ты іх стварыў, прыйдуць і ніцма ўпадуць прад Табою, о Госпадзе, і імя Тваё будуць славіць.

Эгіпт і Бабілён успамяну я прад тымі, што ведаюць мяне; навет Хвілістыны і Тыр з Этыопіяй разам скажуць; той там нарадзіўся.

Госпадзе, Божа мой! Удзень я помачы клічу і ўначы крычу прад Табою!

Няхай малітва мая ўзыйдзе прад аблічча Тваё; вуха Тваё прыхілі да маленьня майго:

Справядлівасьць і правы суд — падваліны пасаду Твайго; ласкавасьць і праўда йдуць прад абліччам Тваім.

Прад абліччам ягоным скрышу Я тых, што яго прыгнятаюць, і паражу ненавідзячых яго.

Бо тысяча лет прад вачыма Тваімі — як учорашні дзень, што мінуў, і варта начная.

Ты праступкі нашы прад Табою паклаў, грахі нашы ўкрытыя прад сьветласьцяй аблічча Твайго.

Каму ведама сіла гневу Твайго ды ярасьць Твая, што да страху прад Табой адпаведная?

Станьма прад абліччам Яго ды з падзякай, псальмы сьпявайма Яму!

Хадзеце, суклонімся і ўпадзем, укленчым прад Госпадам, Тварцом нашым!

Веліч і краса прад абліччам Яго, сіла й вялікасьць у сьвятыні Ягонай.

Кіньцеся ніцма прад Госпадам у велічы сьвятыні; дрыжыце прад абліччам Яго, усе землі!

Госпад спасеньне Сваё аб’явіў, прад вачыма народаў адкрыў праўду Сваю.

На трубах і гукам рагоў спраўляйце ўрачыстасьць прад Царом Госпадам!

Вывышшайце Госпада, Бога нашага, сукланецеся ніцма прад стоп Яго падножжам: сьвятое яно!

Вывышшайце Госпада; Бога нашага, і скланецеся ніцма прад гарой Яго сьвятою, бо сьвят Госпад, Бог наш!

Служыце Госпаду з радасьцяй, з песьнямі прыходзьце прад аблічча Яго!

Не пастаўлю сабе прад вачыма непатрэбныя рэчы; праступства мне ненавісна, ня прыліпне яно да мяне.

Ня будзе ў доме маім жыць ніхто, хто здраду снуець; хто ілжу гаворыць, ня ўстоіць прад вачыма маімі.

Малітва нешчасьлівага, калі ён ные й прад Богам свой сум вылівае.

Прад вякамі зямлю заснаваў Ты, і неба ёсьць твор Тваіх рук.

Сыны рабоў Тваіх будуць жыці, і насеньне іх будзе ўсьцяж прад Табою.

Прад пагрозай Тваёй уцякалі яны, перад гукам грымотаў Тваіх адступаліся.

Дык хацёў Ён вынішчыць іх, калі-б не Майсей, выбранец Ягоны, што стануў у прорве прад Ім, каб ярасьць Яго ад зьнішчэньня іх адхіліць.

Няхай будуць заўсёды яны прад вачыма у Госпада, каб Ён памяць іх вынішчыў на зямлі

Прад абліччам Госпада задрыжэла зямля, прад абліччам Бога Якубавага,

Буду хадзіць прад абліччам Гасподнім у краіне жывых.

Абяцаньні мае аддам я Госпаду прад усенькім народам Ягоным.

Прад вачыма Гасподнімі сьмерць сьвятых Яго дорага.

Абяцаньні мае аддам я Госпаду прад усенькім народам Ягоным,

У сэрцы маім хаваю я слова Тваё, каб не зграшыць прад Табою.

Я выбраў шлях праўды й уставы Тваі прад сабою паставіў.

Аб аб’явах Тваіх прад царамі я буду казаці й не паўстыдаюся.

Дрыжыць ад страху цела маё прад Табою, і прысудаў Тваіх я баюся.

Зохоўваю я загады Тваі ды аб’явы Твае, бо ўсе сьцежкі мае прад Табою.

Няхай прыйдзе маленьне маё прад аблічча Тваё! Водле слова Твайго ратуй Ты мяне!

Хадзем у сялібу Ягоную, суклонімся прад падножжам стоп Яго.

Давідавы. Усім сэрцам буду я славіць Цябе; прад абліччам Ангелаў я пяю Табе.

Ніцма сукланюся прад сьвятым домам Тваім і буду хваліць імя Тваё дзеля ласкі й праўды Тваёй, бо слова Тваё Ты ўзвысіў панад кожнае імя Тваё.

Ня былі ўкрыты косьці мае прад Табою, калі я тварыўся ў укрыцьці, таёмна складаўся ў глыбінях зямлі.

Дык будуць пабожныя славіць імя Тваё, шчырыя сэрцам жыць прад абліччам Тваім!

Няхай будзе малітва мая, як кадзідла прад абліччам Тваім, а рук маіх узьніманьне — як ахвяра вячорная!

Прад Ім я мой жаль выліваю, Яму пра тугу маю апавядаю.

І не ўваходзь у суд з рабом Тваім, бо ня праў прад Табою ніхто із жывых.

Кідае лёд Свой кускамі; хто можа ўстаяць прад марозам Яго?

І ад страху прад ім задрыжэлі вартаўнікі і зрабіліся як няжывыя.

І ты, дзіцятка, назавешся прарокам Усявышняга, бо пройдзеш напе́рад прад абліччам Госпада — прыгатаваць шляхі Яму,

і паслаў пасланцоў прад абліччам Сваім; і яны пайшлі, і ўвайшлі ў сяло Самаранскае, каб прыгатаваць для Яго;

У той час узрадаваўся духам Ісус і сказаў: Хвала́ Табе, Ойча, Госпадзе не́ба й зямлі, што ты ўтаіў гэтае ад мудрых і разумных і адкрыў малым. Запраўды, Ойча; бо так яно ўпадабалася прад абліччам Тваім.

А перад усім гэтым наложаць на вас рукі і будуць перасьле́даваць вас, выдаючы ў школы і вязьніцы, і за імя Маё павядуць прад цароў і валадароў;

ды прад якімі зьяўляўся жывы пасьля мукаў Сваіх у чысьленых зьявах, у працягу сараку дзён паказываючыся ім ды кажучы аб царстве Божым.

але ўкрыты чалаве́к сэрца ў нятле́ннасьці лагоднага й ціхога духа, што дужа цэнна прад Богам.

і, чаго ні папросім, дастанем ад Яго, бо выпаўняем запаведзі Яго і робім добрае прад абліччам Ягоным.

Дык няхай не пануе грэх у сьмяротным вашым це́ле, каб вам кары́цца прад ім у пажадлівасьці яго;

але прамудрасьць Божую гаворым у тайне, укрытую, якую празначыў Бог прад вякамі на славу нашую,

А каму вы што дароўваеце, таму і я; бо і я, калі што дараваў каму, дараваў дзеля вас прад абліччам Хрыста,

І, як узяло кнігу, чатыры жывёлы й дваццаць чатыры старыкі ўпалі прад абліччам Ягня́ці, маючы кожын гусьлі й чары залатыя, поўныя пахнідлаў, што ёсьць малітвы сьвятых;

І таргаваўшыя гэтым, што разбагаце́лі ад яе́, воддаль стая́цімуць дзеля страху прад му́каю яе́, плачучы й галосячы

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter
ПРАДА →