Псалтыр 3 псалом
Псалтыр
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад Чарняўскага 2012
Псальма Давідава, як ён уцякаў ад відзеньня Аўсалома, сына свайго.
Псальм Давідаў, калі ўцякаў ад свайго сына Абсалома.
СПАДАРУ! як павялічыліся ўцісканьнікі мае! Шмат хто паўстаець супроці мяне;
Божа, як жа многа тых, што непакояць мяне, як шмат бунтуюцца супраць мяне!
Шмат хто кажа душы маёй: «Няма яму спасеньня ад Бога».
Многія вось кажуць душы маёй: «Няма яму збаўлення ў Богу».
А Ты, СПАДАРУ, шчыт імне, слава мая і ўзьніманьнік галавы мае.
Ты ж, Госпадзе, Божа, шчыт мой, хвала мая Ты, галаву падымаеш мне ўверх.
Голасам сваім да СПАДАРА я гукаю, і Ён адказуе імне ізь сьвятое гары Свае. Сэля.
Клічам сваім прызываў я Госпада. І выслухаў Ён мяне з гары Сваёй святой.
Я клаўся і спаў, і прачыхаўся, бо СПАДАР падзьдзержуе мяне.
Я лёг і выспаўся, устаў, бо Госпад ахоўвае мяне.
Не спалохаюся я дзесяцёх тысячаў люду, што наўкола абступілі мяне.
Не збаюся і тысячы людзей, што навокал мяне абступілі.
Паўстань, СПАДАРУ! спасі мяне, о Божа мой! бо Ты тнеш усіх непрыяцеляў маіх у шчаку, зубы бязбожным Ты ломіш.
Узніміся, Госпадзе! Ухавай мяне, Божа мой! Бо па шчацэ даў Ты ўсім супраціўнікам маім, павыбіваў Ты зубы грэшнікам.
У СПАДАРА спасеньне; дабраславенства Твае над людам Тваім. Сэля.
У Бога бо збаўленне, і дабраславенне Тваё Твайму народу!