Псалтыр 38 псалом

Псалтыр
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад Чарняўскага 2012

 
 

Псальма Давідава. На ўспамін.
 
Кіраўніку хору. Ідытун. Псальм Давідаў.

СПАДАРУ! ня ў гневе Сваім гань мяне, у шпаркосьці Сваёй не казьнер мяне;
 
Я буду пільнаваць дарогі мае, каб не правініцца языком маім; пастаўлю я ахову вуснам маім, пакуль грэшнік стаіць перада мной.

Бо стрэлы Твае пранізалі мяне, і лягла на мяне рука Твая.
 
Я знямеў у маўчанні і не гаварыў нават пра дабро, і пакута мая аднавілася.

Няма цэлага месца ў целе маім ад абурэньня Твайго, няма супакою ў касьцёх маіх ад грэху майго;
 
Разгарэлася ўва мне сэрца маё; і ў роздумах маіх запалаў агонь.

Бо бяспраўі мае перайшлі галаву маю; як цяжар цяжкі, яны цяжшыя за мяне.
 
Загаварыў я языком сваім: «О, Госпадзе, дай мне пазнаць канец свой і які лік дзён маіх, каб усвядоміць, наколькі кароткае жыццё маё».

Сьмярдзяць і цякуць раны мае ад дурноты мае.
 
Вось жа вызначыў Ты дні мае на некалькі корхаў, і прамежак жыцця майго — нішто прад Табою. Бо кожны чалавек — як суцэльная марнасць.

Я сусім чыста загбаўшыся а згорбіўшыся, увесь дзень хаджу хмарны;
 
Бо быццам цень праходзіць чалавек. Бо марна мітусіцца ён; збірае скарб і не ведае, хто атрымае яго.

Бо лядзьве мае напоўнены запаленьням, і няма цэлага месца ў целе маім.
 
А цяпер чаго я чакаю, Госпадзе? Надзея мая — у Табе.

Я сусім чыста высілены а разьбіты, я крычэў ад парушэньня сэрца свайго.
 
Вырві мяне ад усіх правіннасцей маіх, не выстаўляй мяне на пасмешышча неразумнаму.

Спадару! перад Табою ўсі зычэньні мае, і ўздых мой ад цябе не схаваны.
 
Анямеў я і не адкрыю вуснаў маіх, бо Ты так учыніў.

Сэрца мае вельма б’ецца; пакінула мяне сіла мая, і сьвятліні аччу маіх і тае няма ў мяне.
 
Здымі з мяне пакаранне Тваё, гіну я ад удару рукі Тваёй.

Любовыя мае а прыяцелі мае сьцерагуцца болькі мае, і сваякі мае стаяць здалеку.
 
Ушчуваннем за правіннасць пакараў Ты чалавека і ўчыніў так, што змарнелі, быццам ад молі, усе памкненні яго. Бо марнасць — кожны чалавек.

І пастанавілі сеці шукаючыя душы мае, шукаючыя ліха імне гукаюць крывое і ізрадлівае думаюць цэлы дзень.
 
Выслухай маленне маё, Госпадзе, лямантаванне маё ўспрымі вушамі. Не будзь глухім да слёз маіх, бо я — прыхадзень у Цябе, вандроўнік, як усе продкі мае.

Але я, як глухі, ня чую, як немы, што не адчыняе роту свайго.
 
Адвярніся [крыху] ад мяне, каб я перадыхнуў перад тым, як адыду і больш мяне не будзе.

І стаўся я, як муж, што ня чуе, і няма ў вуснах ягоных ганеньня.
 

Бо на Цябе, СПАДАРУ, спадзяюся; Ты адкажаш, Спадару, Божа мой.
 

Бо сказаў я: «Каб не весяліліся зь мяне, як пахісьнецца нага мая; яны вяльмуюцца над імною»;
 

Бо я гатоў кульгаць, і боль мой перад імною кажначасна.
 

Бяспраўе свае я прызнаю, я ў клопаце з прычыны грэху свайго.
 

Непрыяцелі мае жывы й дужэюць, і чысьленыя тыя, што невавідзяць мяне крыўдна.
 

Тыя, што адплачуюць імне благім за добрае, ненавідзяць мяне з тае прычыны, што я імкнуўся да дабра.
 

Не пакідай мяне, СПАДАРУ, Божа, не здаляйся ад мяне.
 

Пабарзьдзі на помач імне, СПАДАРУ, спасеньне мае!