Псалтыр 67 псалом

Псалтыр
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад Чарняўскага 2012

 
 

Кіраўніку хору. На струнных снадзях. Псальма. Песьня.
 
Кіраўніку хору. Давідаў. Псальм. Песня.

Хай Бог зьмілуецца над намі і дабраславе нас, зазьзяе відам Сваім над намі (Сэля),
 
Паўстае Бог, і рассейваюцца непрыяцелі Яго; і ўцякаюць ад аблічча Яго тыя, што ненавідзяць Яго.

Каб пазнаць на зямлі дарогу Тваю, сярод усіх народаў спасеньне Твае.
 
Як рассейваецца дым, Ты рассееш іх; як плавіцца воск ад агню, так згінуць грэшнікі ад Бога.

Няхай хваляць Цябе люды, Божа; няхай хваляць Цябе ўсі людзі!
 
Справядлівыя ж будуць весяліцца і радавацца перад Богам і адчуюць асалоду ў весялосці.

Няхай народы вяселяцца а пяюць, бо Ты судзіш людзёў справядліва й радзіш народы на зямлі. Сэля.
 
Спявайце Богу, спявайце Псальм імю Яго; учыніце дарогу Таму, Які ўзносіцца над аблокамі: імя Яму — Госпад. Усклікайце радасна перад Ім;

Няхай люды хваляць Цябе, Божа; няхай хваляць Цябе ўсі людзі!
 
бацька сірот і суддзя ўдоў, Бог у доме Сваім святым.

Зямля дала свой урод: дабраславіў нас Бог, Бог наш.
 
Бог, Які селіць пакінутых у доме, Які выводзіць вязняў да дабрабыту; між тым бунтаўнікі будуць жыць на няплоднай зямлі.

Дабраславіў нас Бог, і будуць баяцца Яго ўсі канцы зямлі.
 
Божа, калі ішоў Ты перад народам Тваім, калі праходзіў Ты па пустыні,