Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

ДАБРО — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «дабро» сустракаецца 131 раз у 129 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 8 перакладах: Бокуна, Сёмухі, Станкевіча, Дзекуць-Малея, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

ДАБРО

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
Бо ведае Бог, што ў дзень, у які будзеце есці з яго, адкрыюцца вочы вашы і будзеце, як багі, ведаць дабро і зло».

Потым сказаў Госпад Бог: «Вось жа, чалавек стаўся, як адзін з Нас, што ведае дабро і зло. Дык цяпер хай не выцягне рукі сваёй і не возьме таксама плода з дрэва жыцця, не з’есць яго і не будзе жыць вечна».

А Ты казаў, што будзеш аказваць мне дабро і пашырыш патомства маё, як пясок марскі, які дзеля вялікасці не можа быць палічаны».

Язэп адказаў: «Не я, але Бог дасць адказ фараону на дабро

Ледзь, аднак, выбраліся яны з горада і крыху прайшлі, Язэп, паклікаўшы аканома дому, сказаў яму: «Уставай, і дагані людзей, і, затрымаўшы, скажы: “Чаму адгадзілі вы ліхам за дабро? Чаму ўкралі ў мяне срэбраную чару?

і вазьміце адтуль бацьку вашага і радню, і прыходзьце да мяне, і я дам вам усё дабро Егіпта, каб спажывалі вы лепшае ад зямлі”.

Вы задумалі для мяне благое, а Бог перамяніў яго на дабро, каб узвысіць мяне, як цяпер бачыце, і каб уратаваць многія народы.

Калі злодзей хаваецца, хай гаспадар дома стане перад Богам і прысягне, што не працягнуў ён рукі на дабро свайго блізкага.

або калі душа прысягае, гаворачы легкадумна вуснамі на ліха або на дабро, так як бывае, што чалавек легкадумна прысягае, і гэта будзе скрыта ад яго, але потым ён зразумее, то паддасца ён праступку,

І сказаў Майсей Хабабу, сыну Рагуэля, мадыянца, свайму сваяку: «Адпраўляемся мы ў дарогу да месца, якое мае намер нам даць Госпад; ідзі з намі, і будзе табе добра з намі, бо Госпад абяцаў дабро Ізраэлю».

Калі вы пакінеце Госпада і станеце служыць багам іншым, то Ён прыйдзе да вас, і вынішчыць вас, і скіне вас пасля таго, як раней рабіў дабро вам».

І не былі яны міласэрнымі з сям’ёй Ерабаала Гедэона, нягледзячы на ўсё дабро, што зрабіў ён для Ізраэля.

І сказаў ён Давіду: «Ты за мяне справядлівейшы, бо ты аказваеш мне дабро, а я адплачваю табе ліхам.

І Давід казаў сабе: «Дарма, сапраўды, я бярог у пустыні ўсю маёмасць гэтага чалавека і нішто не прапала з усяго, што яму належала; і ён аддаў мне ліхам за дабро.

А цяпер, Госпадзе Божа, Ты — Бог, і Твае словы будуць праўдзівыя, і, такім чынам, калі Ты абяцаў паслугачу Твайму гэтае дабро,

Такім чынам, сказаў тады цар Ізраэля Язафату: «Ці я табе не казаў, што ён заўсёды прарочыць мне не на дабро, а на ліха?»

Такім чынам, толькі ў дваццаць трэці дзень сёмага месяца ён адпусціў да сваіх палатак народ, які цешыўся і радаваўся на дабро, якое Госпад учыніў Давіду, і Саламону, і народу свайму Ізраэлю.

Тады сказаў цар Ізраэля Язафату: «Яшчэ ёсць адзін чалавек, у якога маглі б мы спытацца пра волю Госпадаву; але я яго зненавідзеў, бо ён увесь час прарочыць для мяне не дабро, а ліха: гэта Міхей, сын Емлі». І сказаў Язафат: «Не гавары, цар, гэтак».

Пасланец жа, які пайшоў клікаць Міхея, сказаў яму: «Вось, прароцтвы ўсіх прарокаў у адзін голас дабро цару прадказваюць; дык прашу цябе, каб і слова тваё ад іх не рознілася, і прарочы шчаслівае».

і для ахвяры з дроў у вызначаным часе і для пяршынь. Памятай пра мяне, Божа мой, на дабро.

Дык сказаў адзін з еўнухаў, Гарбона, які быў на службе ў цара: «Вось нават слуп, які паставіў Аман для Мардахэя, які раіў дабро для цара, стаіць у доме Амана, маючы вышыню ў пяцьдзесят локцяў». Сказаў яму цар: «Павесьце яго на ім».

і як Мардахэй, юдэйскага роду, стаў другім па цару Асуэру і вялікім у юдэяў і мілым народу братоў сваіх, стараючыся пра дабро для народа свайго і кажучы тое, што служыла дзеля супакою яго пакалення. І сказаў Мардахэй усім: «Богам зроблена гэта!» Прыпомніў Мардахэй сон, які бачыў, у гэтым сэнсе; і нічога з таго не было марным: «Малая бо крынічка зрабілася ракой, і было святло, і сонца, і надта багатая вада: крыніца і вада — гэта Эстэр, якую цар узяў за жонку і захацеў, каб была царыцай; два ж драконы — гэта я і Аман; народы, што сабраліся, — гэта тыя, хто паспрабаваў, каб сцерці імя юдэяў; гэта тыя, што прызывалі Госпада; і збавіў Госпад народ Свой, і вызваліў нас ад усякіх бед, і чыніў вялікія знакі і дзівы, якія не бываюць сярод плямёнаў. 3дз І ўстанавіў два жэрабі: адзін для народа Божага, і другі для ўсіх плямёнаў. І абодва жэрабі паступілі на вызначаны час і на дзень суда ўсіх народаў перад абліччам Бога. Бог успомніў пра народ Свой ды прызнаў справядлівасць Сваёй спадчыны. І будуць захоўвацца тыя дні ў месяцы Адар, у чатырнаццаты і пятнаццаты дзень гэтага месяца, днямі сходу, і радасці, і весялосці перад Богам паводле пакаленняў вашых вечна ў народзе Ізраэля».

Памятай, што жыццё маё — подых ветру і маё вока не вернецца, каб пабачыць дабро.

Кіраўніку хору. Псальм Давідаў. Сказаў неразумны ў сэрцы сваім: «Няма Бога». Яны аддаліся распусце і мярзотныя рэчы рабілі; няма нікога, хто робіць дабро.

Усе адхіліліся, аднолькава аддаліся распусце; няма нікога, хто робіць дабро, няма аніводнага.

САМЭК. Адступіся ад ліха і чыні дабро, шукай спакою і імкніся да яго,

Адгаджалі яны мне ліхам за дабро: адзінотаю душы маёй.

Словы вуснаў яго — несправядлівасць і хітрасць, перастаў ён разумець, як чыніць дабро.

БЭТ. Спадзявайся на Бога і рабі дабро, і будзеш жыць на зямлі і даглядацца вераю.

САМЭК. Ухіляйся ад ліха і рабі дабро, і будзеш ты жыць у вяках.

І тыя, што ліхам адплачваюць за дабро, нападаюць на мяне, бо іду я следам за дабром.

Я знямеў у маўчанні і не гаварыў нават пра дабро, і пакута мая аднавілася.

Неразумны кажа ў сэрцы сваім: «Няма Бога». Разбэсціліся яны і ўчынілі гнюсныя злачынствы; няма нікога, хто б чыніў дабро.

Усе адвярнуліся, як адзін, разбэсціліся, няма нікога, хто б чыніў дабро, няма аніводнага.

Учыні са мною знак на дабро, каб убачылі тыя, што ненавідзяць мяне, і пасаромеліся, бо Ты, Госпадзе, дапамог мне і пацешыў мяне.

І адплацілі мне ліхам за дабро і нянавісцю за любоў.

Вярніся, душа мая, да спачынку твайго, бо Госпад дабро ўчыніў табе;

Рабі дабро слузе Твайму, і я буду жыць і пільнавацца слоў Тваіх.

Міласэрны чыніць дабро душы сваёй, а бязлітасны мучыць самога сябе.

Пажаданне справядлівых — толькі дабро, чаканне бязбожнікаў — абурэнне.

Ці не блукаюць тыя, што чыняць ліха? Міласэрнасць і праўда — для тых, хто робіць дабро.

Вучоны ў слове знойдзе дабро, і хто ўскладае надзею на Госпада — шчаслівы.

Хто ліхам за дабро адплачвае, той не мінуе ліха ў доме сваім.

Хто знайшоў добрую жонку — знайшоў дабро і атрымаў ласку ад Госпада.

А хто з’яўляецца валадаром разважлівасці — любіць душу сваю, і знойдзе дабро вартаўнік разважлівасці.

Хто распазнае аблічча ў судзе — не чыніць дабро, і чалавек за лусту хлеба крывіць душою.

ГІМЭЛЬ. Верне яму дабро, а не ліха ва ўсе дні жыцця свайго.

Спазнаў я, што няма для іх нічога лепшага, як весяліцца і чыніць дабро ў сваім жыцці.

Бо кожны чалавек, які есць і п’е і бачыць дабро ад працы сваёй, — гэта дар Божы.

Бо няма на зямлі чалавека справядлівага, які чыніў бы дабро і не грашыў.

Навучыцеся рабіць дабро, рупцеся пра справядлівасць, дапамагайце пакрыўджанаму, заступайцеся за сірот, абараняйце ўдаву!

Гора тым, што ліха называюць дабром, а дабро — ліхам, якія выдаюць цемру за святло, а святло — за цемру, якія выстаўляюць горкае за салодкае, а салодкае — за горкае!

Масла і мёд будзе Ён есці, каб умеў адкідаць ліхоцце, а выбіраць дабро.

Бо перш чым навучыцца Дзіця адкідаць ліхоцце, а выбіраць дабро, будзе спустошана зямля, двух цароў якой ты збаяўся.

О, як прыгожыя ногі таго, хто абвяшчае на гарах і прадказвае супакой, таго, хто абвяшчае дабро і прадказвае збаўленне, таго, хто кажа Сіёну: «Заваладарыў Бог твой».

Ён будзе падобны да тамарыска на пустэчы, і не ўбачыць ён, калі прыходзіць дабро. Ён будзе жыць на сухім месцы ў пустыні, на зямлі салёнай і бязлюднай.

Ці ж ліхам адгаджаецца за дабро? А яны выкапалі яму для душы маёй! Узгадай, як я стаяў перад Табою, каб прасіць дабра для іх ды каб адвярнуць гнеў Твой ад іх.

Накіраваў бо Я Сваё аблічча на гэты горад на ліха, а не на дабро, — кажа Госпад. — Будзе ён выдадзены ў рукі цара Бабілонскага, які спаліць яго агнём”.

«Вось што кажа Госпад, Бог Ізраэля: “Як гэтыя фігі — добрыя, такімі ж Я прызнаю перасяленцаў Юдэі, якіх выслаў Я з гэтага месца ў зямлю халдэяў, на дабро.

І заключу з імі запавет вечны, і не спынюся рабіць дабро ім, і страх Мой ушчаплю ў сэрца іх, каб не адварочваліся ад Мяне.

Бо гэта кажа Госпад: “Як навёў Я на гэты народ усё гэта няшчасце вялікае, так спашлю на іх усё дабро, якое выказваю ім.

«Ідзі, так скажы Абэд-Мэлеку з Этыёпіі: гэта кажа Госпад Магуццяў, Бог Ізраэля: “Вось, Я здзейсню Свае словы супраць гэтага горада на ліха, а не на дабро;

Вось, Я буду чуваць над вамі на няшчасце, а не на дабро. Усе людзі з Юды, якія ў зямлі Егіпецкай, загінуць ад меча і голаду, аж пакуль да рэшты не звядуцца.

Ці ж з вуснаў Найвышэйшага не выходзяць дабро і зло?

Адкінуў Ізраэль дабро, дык непрыяцель будзе пераследаваць яго,

Ненавідзьце ліхоту, а любіце дабро, ды ўсталюйце ў браме справядлівасць! Можа злітавацца Госпад, Бог Магуццяў, над астаткам Язэпа.

Калі б пайшлі ў палон перад сваімі ворагамі, і там загадаю мечу, і пазабівае іх, накірую вочы Свае на іх на бяду, а не на дабро».

Але вы ў нянавісці маеце дабро і любіце зло. Здзіраеце з іх шкуры сілаю і цела ад касцей іх аддзяляеце».

А Я кажу вам: любіце ворагаў сваіх дабраслаўляйце тых, хто праклінае вас, дабро рабіце тым, што ненавідзяць вас, і маліцеся за тых, якія крыўдзяць і гоняць вас,

У колькі ж разоў даражэйшы чалавек за авечку? Таму можна дабро рабіць і па суботах».

І, калі вы робіце дабро тым, што вам дабро робяць, якая ж вам падзяка? Бо нават грэшнікі так робяць.

Добры чалавек дабывае з добрай скарбонкі сэрца свайго дабро, а благі чалавек з ліхой скарбонкі сэрца свайго дабывае ліхоцце: бо ад перапоўненасці сэрца гавораць яго вусны.

І прамаўляў Ён да вучняў Сваіх: «Быў адзін багаты чалавек, які меў аканома, і зняславілі таго перад гаспадаром, што распускае яго дабро.

пра Ісуса з Назарэта, як намасціў Яго Бог Духам Святым і магутнасцю, і Ён хадзіў, чынячы дабро і аздараўляючы ўсіх апанаваных дэманамі, бо Бог быў з Ім.

але не пераставаў сведчыць аб Сабе, чынячы дабро, даючы нам дажджы, урадлівую пару, напаўняючы ежай і радасцю сэрцы нашы».

Усякае дабро, што нам даецца, ды ўсякі дар дасканалы з вышыні ад Айца святла сыходзіць, у Якога няма перамены, ані ценю зменнасці.

Таму той, хто ўмее рабіць дабро і не робіць, грэх таму!

ці то намеснікам, што праз яго пасланы дзеля пакарання злачынцаў або дзеля пахвалы тых, што дабро робяць,

Бо што гэта за слава, калі вас за грахі б’юць па твары? Але калі церпіце, робячы дабро, дык гэта ласка ў Бога.

як Сара была паслухмянай Абрагаму, клічучы яго сваім гаспадаром. І вы яе дзеці, калі робіце дабро і не баіцеся ніякіх турбот.

хай ухіляецца ад ліхога і робіць дабро, хай шукае супакою і імкнецца да яго.

І хто вам пашкодзіць, калі будзеце рупіцца пра дабро?

Бо лепш цярпець, дабро чынячы, калі такая воля Божая, чым чынячы зло.

Дык тыя, што церпяць згодна з воляй Божай, хай аддаюць свае душы вернаму Творцы, робячы дабро.

Хвала, і пашана, і супакой усякаму, хто чыніць дабро, найперш юдэю, і грэку.

І ці не так нас ачарняюць, ці не так гавораць, што мы кажам: «Будзем чыніць зло, каб выйшла дабро». Справядлівая кара такіх чакае.

Усе збочылі, усе разам сталіся нягоднымі. Няма, хто б чыніў дабро, няма аніводнага.

Я бо ведаю, што ўва мне, значыць у целе маім, не жыве добрае: бо жаданне дабра побач са мною, але, каб зрабіць дабро, — не знаходжу.

Дык вось, знаходжу закон, што калі хачу рабіць дабро, то побач са мною зло.

Ведаем таксама, што ўсё садзейнічае на дабро тым, што любяць Бога ды якія пакліканы па Яго пастанове.

Бо начальнікі страшныя не дабрадзеям, але ліхадзеям. Хочаш не баяцца ўлады? Дык рабі дабро, і будзеш мець пахвалу ад яе.

Бо гэта паслугач Божы табе на дабро. Калі ж ліха робіш, бойся, бо не надарма меч носіць, бо гэта паслугач Божы, мсціўца на гнеў таму, хто чыніць ліха.

Дык хай не будзе зняважана дабро ваша!

Бо кожны з нас хай дагаджае бліжняму на дабро дзеля збудавання.

Бо ваша паслухмянасць вядома ўсім. Дык радуюся за вас, але прагну, каб вы былі мудрымі на дабро і беззаганнымі ў ліхім.

Таму просім Бога, каб вы нічога благога не рабілі, не дзеля таго, каб мы паказаліся годнымі, але дзеля таго, каб вы рабілі дабро, а мы былі быццам бы нягодныя.

Не журымася, робячы дабро, бо ў свой час і жаць будзем, калі не саслабеем.

Дык вось, пакуль маем час, будзем рабіць дабро ўсім, а найбольш сваім па веры.

ведаючы, што кожны, хто б зрабіў дабро, той і ад Госпада атрымае, ці ён нявольнік, ці вольны.

Вы ж, браты, не падайце духам, робячы дабро.

І забраў награбленае дабро горада, ды спаліў яго агнём, ды разбурыў дамы яго і муры вакол яго;

І дапусціўся вялікай здрады, і ліхам адплаціў за дабро.

не па тое, каб вінаваціць землякоў, але маючы на ўвазе дабро супольнае, і асабліва — усяе супольнасці.

Дык згадзіўся Макабэй на ўсё, што Лісія прасіў, маючы на ўвазе агульнае дабро; бо на ўсё, што Макабэй даручыў Лісіі ў лісце ў справе юдэяў, цар згадзіўся.

і напаў на тых, што былі з Юдам, але быў пераможаны; даведаўся ён, што Піліп, які быў пакінуты ў Антыёхіі правіцелем, паўстаў, быў моцна тым крануты; звярнуўся ён да юдэяў, скарыўся, стаў прасіць, пакляўся споўніць усё, што справядлівае, і склаў ахвяру, ушанаваў святыню ды аказаў дабро месцу святому.

І на кідарах іх быў попел, ды прызывалі Госпада з усёй моцай, каб на дабро наведаў увесь дом Ізраэля.

«Захавала ты жыццё сваё, на дабро спяшаючыся да гаспадара нашага. І цяпер ідзі ў палатку яго, і некаторыя з нас праводзяць цябе, пакуль даставяць цябе ў яго рукі.

І прыйшоў першасвятар Ёакім і старэйшыны сыноў Ізраэля, якія жылі ў Ерузаліме, каб убачыць дабро, што зрабіў Госпад Ізраэлю, і каб пабачыць Юдыт і пагаварыць з ёю ў супакоі.

Зрабіла ты ўсё гэта сваёю рукой, зрабіла дабро Ізраэлю, і спадабалася гэта Богу. Будзь дабраславёная, жанчына, у Бога Усемагутнага навек». І сказаў увесь народ: «Хай так будзе, хай так будзе!»

Бо чары пустаслоўя зацямняюць дабро і нясталасць пажадлівасці атупляе розум без вераломства.

І калі багацце ёсць дабро жаданае ў жыцці, то што даражэйшае, чым Мудрасць, якая ўсё рашае;

Замест гэтай кары народу Свайму дабро ўчыніў, дзеля прагнасці пацехі Сваёй, незвычайную страву прыгатаваў Ты ім на ежу — перапёлак,

Справядлівыя бо дзеці добрых складалі патаемна цэласпаленні і аднадушна ўстанавілі Божы закон, што аднолькава прымуць святыя дабро і небяспекі, пачынаючы ўжо спяваць гімн продкаў.

Вы, што баіцеся Госпада, спадзявайцеся на дабро, і вечную радасць, і міласэрнасць.

Дабро і зло, жыццё і смерць, убогасць і багацце — ад Бога.

Бо той, хто ставіць пасткі, дабро ператварае ў зло і на людзей выпрабаваных кладзе пляму.

Калі хочаш дабро рабіць, ведай, каму рабіць, і будзе табе вялікая ўдзячнасць за дабрадзейнасць тваю.

Рабі дабро справядліваму, а знойдзеш узнагароду вялікую, і калі не ад яго, то, напэўна, ад Госпада.

Сэрца чалавека змяняе аблічча яго то на дабро, то на зло.

Сыне, калі маеш магчымасць, дбай пра сваё дабро і ўскладай належныя ахвяры Богу.

Перад чалавекам: жыццё і смерць, дабро і зло: што табе падабаецца, будзе табе дадзена.

Што гэта чалавек, чаго яму не хапае, ды якая з яго карысць? І якое дабро яго або якое зло яго?

Насупраць зла — дабро, і насупраць смерці — жыццё; так і насупраць чалавека справядлівага — грэшнік. Таму глядзі на ўсе творы Узвышняга: два і два, і адно супраць аднаго.

Корань намераў у сэрцы, з якога паўстаюць чатыры галіны: дабро і зло, жыццё і смерць; і над гэтым язык мае поўную ўладу.

Як ад пачатку дабро створана для добрых, так для грэшнікаў — дабро і зло.

гэта ўсё святым на дабро, так і бязбожным, і грэшнікам абернуцца ў зло.

Я бо рашыўся дзейнічаць паводле яе; і знайшоў дабро, і не пасаромлюся.

Тады Рафаэль папрасіў іх абодвух таемна і сказаў ім: «Бога дабраслаўляйце і Яго ўслаўляйце перад усімі жывучымі, якое дабро аказаў Ён вам, каб дабраслаўлялі вы і ў песнях апявалі імя Яго; словы Божыя шануйце, ды не лянуйцеся хваліць Яго.

Добрая рэч — скрываць таямніцу цара, а справы Божыя выяўляць і славіць — пачэсна. Рабіце дабро, і зло вас абміне.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter