Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

ЧАСАМ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «часам» сустракаецца 146 разоў у 143 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 8 перакладах: Бокуна, Сёмухі, Станкевіча, Дзекуць-Малея, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

ЧАСАМ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
«Не гневайся, прашу, — кажа, — Госпадзе мой, што папытаюся. А калі б часам знайшлося там трыццаць?» Адказаў: «Не ўчыню, калі знайду там трыццаць».

«Вось, — кажа, — пачаў я прамаўляць да Госпада майго. А калі часам знойдзецца там дваццаць?» Сказаў: «Не заб’ю дзеля дваццаці».

«Прашу, кажа, не гневайся, Госпадзе мой, што спытаюся яшчэ раз. Можа, часам, знайшлося б там дзесяць?» Адказаў: «Не знішчу дзеля дзесяці».

А калі людзі таго месца пыталіся ў яго пра жонку яго, ён адказваў: «Гэта сястра мая». Бо баяўся прызнацца, што яна звязана з ім сужонствам, асцерагаючыся, каб дзеля прыгажосці яе не забілі яго часам.

Якуб адказаў: «Бо я баяўся. Бо я думаў, каб ты часам сілай не адабраў дачок сваіх у мяне.

Вырві мяне ад рукі брата майго, ад рукі Эзава, бо я вельмі баюся яго; каб часам, прыйшоўшы, не забіў ён маці з дзецьмі.

Тым часам голад страшэнна прыціскаў усю зямлю.

А грошай вазьміце з сабой удвайне, ды тыя, што знайшлі ў мяшках, занясіце назад, каб часам не было памылкі;

Па смерці бацькі Якуба браты Язэпа баяліся і казалі паміж сабой: «Каб часам не ўспомніў ён пра несправядлівасць, ад якой пацярпеў, ды не адпомсціў нам за ўсё ліха, што мы ўчынілі».

І сказалі яны: «Гэта Бог гебраяў з’явіўся нам; калі ласка, мы пойдзем на тры дні дарогі ў пустыню і ўчынім ахвярапрынашэнне Госпаду, Богу нашаму, каб не спасцігла нас часам пошасць або меч».

Бо калі фараон выслаў народ, не павёў іх Бог па дарозе да зямлі філістынцаў, што была найкарацейшай, думаючы аб тым, каб народ, часам, не раскаяўся, калі б убачыў перад сабою войны, і каб ён не вярнуўся ў Егіпет,

і ўвойдзеш ты ў зямлю, што ацякае малаком і мёдам. Але Я Сам не пайду з табой, каб часам не знішчыць цябе па дарозе, бо ты — народ цвёрдага карка».

Майсей сказаў тады Аарону, Элеязэру і Ітамару, сынам яго: «Не галіце валасоў вашых і не раздзірайце адзення, каб часам не былі вы пакараныя смерцю, ды каб не ўзняўся гнеў на ўсю супольнасць. Браты вашыя і ўвесь дом Ізраэля могуць плакаць над спаленнем, якое ўчыніў Госпад.

Усе ж ізраэльцы, што стаялі навокал, паўцякалі, кажучы на лямант тых, хто гінуў: «Каб часам і нас зямля не праглынула».

і каб часам, калі падымеш вочы ў неба і ўбачыш сонца і месяц, і зоркі, і ўсё нябеснае войска, не спалохаўся і не пачаў пакланяцца ім і служыць ім, бо Госпад, Бог твой, прызначыў іх усім народам, якія ёсць пад небам.

Пільнуй і сцеражыся, каб часам не забыўся ты на Госпада, Бога твайго, і каб не занядбаў прыказанняў Яго, законаў і пастаноў, якія я даручаю табе сёння;

каб часам жыхары зямлі, з якой Ты вывеў нас, не казалі: “Не мог Госпад увесці іх у зямлю, якую абяцаў ім, і ўзненавідзеў іх; з гэтай прычыны і вывеў, каб забіць іх у пустыні”.

Таксама і кіраўнікі, калі войска выслухае, няхай звернуцца да кожнага атрада: “Ці ёсць тут чалавек, які пабудаваў новы дом і не пасвяціў яго? Хай пойдзе і вернецца ў дом свой, каб часам не згінуў у баі і хто іншы яго пасвяціў.

Ці ёсць чалавек, які насадзіў вінаграднік і яшчэ не сабраў ураджаю? Хай пойдзе і вернецца ў дом свой, каб часам не загінуў у баі, а другі чалавек не сабраў вінаград.

Ці ёсць чалавек, які заручыўся з жонкаю, але не пабраўся з ёю? Хай пойдзе і вернецца ў дом свой, каб часам не загінуў у баі, а хто іншы не пабраўся б з ёю”.

каб часам не навучылі яны вас усякім брыдотам, якія яны рабілі багам сваім, і каб вы не грашылі перад Госпадам, Богам вашым.

Хай не будзе часам паміж вас мужчыны або жанчыны, сям’і або пакалення, якога сэрца было б сёння адвернута ад Госпада, Бога вашага, каб ісці і служыць багам гэтых народаў, ды каб гэтак не знайшоўся паміж вас корань, які родзіць атруту і палын.

І сказала яна ім: «Ідзіце ў горы, каб часам не сустрэлі вас пераследнікі вашы, і там схаваецеся на тры дні, пакуль яны не вернуцца; і тады пойдзеце сваёю дарогаю».

і сказаў усяму народу: «Вось, гэты камень хай будзе супраць вас як сведчанне, бо ён чуў усе словы Госпада, якія Госпад гаварыў сярод нас, каб часам пасля вы не захацелі адмовіцца і вырачыся Госпада, Бога вашага».

Ён хутка паклікаў свайго збраяносца і сказаў яму: «Дастань меч свой і забі мяне, каб часам не сказалі, што я забіты жанчынаю». Ён ударыў яго мечам. І, калі ён памёр,

Тым часам раней паголеныя валасы сталі ў яго адрастаць.

А ва ўсёй зямлі Ізраэльскай не было тады аніводнага каваля; бо філістынцы баяліся, каб гебраі не зрабілі часам меча або дзіды.

і паведаміў Саўл кінэям: «Адыдзіце, аддзяліцеся і выйдзіце ад Амалека, каб часам разам з ім я не загубіў і вас: бо вы выявілі міласэрнасць усім сынам Ізраэля, калі ішлі яны з Егіпта». І выйшлі кінэі з грамады Амалека.

Тым часам Саўл і ваяры ізраэльскія сабраліся, і прыйшлі ў даліну Тэрэбінітаў, і выстраіліся на бой супраць філістынцаў.

І Давід адказаў Ёнатану: «Хто паведаміць мне, калі бацька твой часам жорстка адкажа табе?»

І прыйшоў ён да загародкаў авечых пры дарозе. І была там пячора, у якую ўвайшоў Саўл для сваёй патрэбы; а тым часам Давід і яго людзі хаваліся ў глыбіні пячоры.

І стрымаў Давід ваяроў сваіх гэтымі словамі, і не дапусціў іх, каб яны напалі на Саўла. Тым часам Саўл, падняўшыся, выйшаў з пячоры і працягваў свой шлях.

Бо калі часам паўстане хто, каб пераследаваць цябе і цікаваць на жыццё тваё, хай душа гаспадара майго будзе захавана ў вузле жыцця ў Госпада, Бога твайго; а душу ворагаў тваіх хай выкіне Ён адразу ж, як з прашчы.

Ані мужчыны, ані жанчыны не шкадаваў Давід і не прыводзіў іх у Гет, кажучы: «Каб часам не сказалі на нас: “Гэта зрабіў Давід”». І гэта было галоўнае правіла яго ва ўсе дні, калі ён жыў у краіне філістынцаў.

І сказаў Саўл свайму збраяносцу: «Вазьмі меч свой і забі мяне, каб часам не надышлі гэтыя неабрэзаныя, і не забілі мяне, і не здзекаваліся з мяне». І збраяносец яго не хацеў гэтага зрабіць, бо вельмі баяўся. Тады Саўл дастаў меч, і кінуўся на яго.

Не расказвайце гэтага ў Геце і не абвяшчайце аб гэтым на вуліцах Аскалона, каб часам не ўзвесяліліся з-за гэтага дочкі філістынскія, каб не радаваліся дочкі неабрэзаных.

Тым часам Ахітатэл, бачачы, што не была выканана парада яго, асядлаў асла свайго, і ўскочыў на яго, і вярнуўся ў горад свой, у дом свой, і, даўшы загад адносна дома свайго, павесіўся і памёр, і быў пахаваны ў магіле бацькі свайго.

Дык сказаў Ахаб Абдзіі: «Прайдзі па зямлі па ўсіх водных крыніцах і па ўсіх лагчынах, можа, часам знойдзем дзе траву, каб зберагчы жывымі коней і мулаў, і не замарыць голадам жывёлы».

і сказалі яму: «Вось паміж паслугачоў тваіх знаходзяцца пяцьдзесят мужных чалавек, якія могуць пайсці і пашукаць гаспадара твайго, ці, часам, не падняў яго Дух Госпадаў і не спусціў на адной з гор або ў якой лагчыне». Ён сказаў: «Не пасылайце!»

Тады Егу і Ёнадаб, сын Рэхаба, увайшлі ў святыню Баала, і Егу сказаў служыцелям Баала: «Перашукайце і перагледзьце, ці няма тут часам з вамі служыцеля Госпада, але каб былі толькі служыцелі Баала».

і прасіў Саўл свайго збраяносца: «Выцягні меч свой і забі мяне, бо часам падбягуць гэтыя неабрэзаныя і будуць здзекавацца з мяне». А збраяносец не хацеў гэта рабіць, напалоханы. Дык схапіў Саўл меч і кінуўся на яго;

З часам замацаваўся Саламон, сын Давіда, у царстве сваім, і Госпад, Бог яго, быў з ім ды ўзнёс яго высока.

Паставіў ён таксама прыдзверных пры брамах святыні Госпадавай, каб часам не ўвайшоў туды хто нячысты ў якой-небудзь справе.

З часам прыйшла ў сэрца Ёаса думка аднавіць дом Госпада.

А тым часам прыбылі да іх Татанай, які быў кіраўніком за ракою, і Старбузанай, і іх дарадчыкі і так сказалі ім: «Хто даў вам права будаваць дом гэты і дарабляць муры гэтыя?

Усё, што патрабуе Бог нябесны, хай будзе неадкладна дадзена ў дом Бога нябеснага, каб часам не загневаўся Ён на дзяржаву цара і яго сыноў.

«Усе паслугачы цара і ўсе правінцыі, што знаходзяцца пад уладаю яго, ведаюць, што для ўсіх адзін закон: ці то для мужчыны, ці то для жанчыны; хто ўвойдзе на ўнутраны царскі панадворак не запрошаны, — будзе ён пакараны смерцю адразу ж; хіба што часам цар працягне да яго свой залаты скіпетр, каб ён мог жыць; а я ўжо трыццаць дзён не была клікана да цара».

Калі часам усміхаўся я да іх, не верылі, і святло твару майго не падала на зямлю.

Каб часам вы не казалі: “Знайшлі мы мудрасць, Бог пакінуў яго, а не чалавек.

На руках будуць насіць цябе, каб часам не скалечыў аб камень нагі сваёй.

каб часам з намаганняў тваіх не насычаліся іншыя і каб працы твае не былі ў чужой хаце,

каб ён часам не пакпіў з цябе, калі пачуе, і ганьба твая не зможа быць адклікана.

Ты знайшоў мёд? З’еш, колькі табе трэба, каб часам, наеўшыся, не вырыгнуць яго.

Не дакарай паслугача перад яго гаспадаром, каб часам не пракляў ён цябе і каб не быў ты пакараны.

нічога новага пад сонцам. Часам кажуць пра якую-небудзь рэч: «Вось, гэта новае», але [гэта] ужо раней прамінула ў вяках, што былі перад намі.

Не дазваляй вуснам сваім, каб падштурхнулі да граху цела тваё, і не гавары перад пасланцам: «Была памылка»; каб часам Бог, разгневаны на твае словы, не знішчыў справу рук тваіх.

Але і да ўсіх слоў, што гавораць, не прыкладай сэрца свайго, каб не пачуў часам, як твой слуга абгаворвае цябе;

Акрамя гэтага, чалавек не ведае канца свайго, але як рыбы трапляюцца ў згубную сетку або як птушкі захопліваюцца ў сіло, так і людзі апаноўваюцца ліхім часам, калі ён нечакана для іх надыходзіць.

Бо закамянела сэрца народа гэтага, і вушамі слаба чуюць, і вочы свае заплюшчылі, каб часам не пабачыць вачамі, і не пачуць вушамі, і не зразумець сэрцам, ды не навярнуцца, і каб Я іх не аздаравіў».

«Я — Госпад, сцерагу вінаграднік, буду паліваць яго штохвіліны. Каб часам што не шкодзіла яму, днём і ноччу [сцерагу] яго.

хіба толькі часам будзе трымацца Маёй абароны, учыніць супакой са Мною, мір учыніць са Мною.

А цяпер перастаньце кпіць, каб часам тужэй не зацягнуліся кандалы вашы; чуў я рашэнне Госпада, Бога Магуццяў, знішчыць усю зямлю.

А вушы твае будуць чуць за сабой слова Таго, Хто нагадвае: «Вось, гэта дарога, ідзіце па ёй», калі б часам збочылі ўправа ці ўлева.

Прадказаў я табе даўно, перш, чым збыліся, паказаў табе, каб часам не сказаў ты: “Ідал мой гэта зрабіў, ды скульптура мая і статуя загадалі пра гэта”.

Толькі што створаны, а не даўно, ды перад днём іх, а ты не чуў пра іх, каб часам не сказаў: “Вось, я ведаў пра іх”.

Ты, вось, перапаяшы сцёгны свае, устань і гавары ім усё, што Я табе загадваю. Не бойся іх, каб Я часам не напоўніў цябе страхам перад імі.

Абрэжцеся дзеля Госпада і адкіньце абрэзкі сэрцаў вашых, мужы Юды і жыхары Ерузаліма, каб часам не ўспыхнуў, як полымя, гнеў Мой ды каб не разгарэўся, і ніхто не зможа яго затушыць дзеля ліхоты ўчынкаў вашых.

Вучыся, Ерузалім, каб часам не адступілася душа Мая ад цябе, каб часам Я не перамяніў цябе ў пустыню, зямлю бязлюдную».

Пакарай мяне, Госпадзе, але па законе ды не ў гневе Тваім, каб часам не абярнуў Ты мяне ў нішто.

Часам Я скажу супраць народа і супраць царства, што Я выкараню, развалю ды знішчу яго.

“Дом Давіда! Гэта кажа Госпад: “Судзіце справядліва раніцай, вызваляйце прыгнечанага з рукі крыўдзіцеля, каб часам не ўзняўся гнеў Мой, як агонь, ды не разгарэўся так, што не будзе каму загасіць, з прычыны ліхоты ўчынкаў вашых”.

Калі часам дом Юды, чуючы пра ўсе няшчасці, якія Я думаю ўчыніць ім, навернуцца кожны ад свайго ліхога шляху, то Я прабачу злачынствы і грэх іх».

І сказаў цар Сэдэцыя Ярэміі: «Я баюся жыхароў Юдэі, якія перайшлі да халдэяў, каб яны часам не выдалі мяне ў іх рукі і каб не здзекаваліся з мяне».

І пачуў я, як нехта гаварыў да мяне з боку святыні, а тым часам той чалавек стаяў яшчэ пры мне,

Каб часам не агаліў яе цалкам, ды не паставіў яе, як у дзень нараджэння яе, ды не зрабіў яе падобнаю да пустыні, ды не ўчыніў яе сухою зямлёй, ды не забіў яе смагаю.

З-за цяляці ў Бэт-Авэне трымцець будуць жыхары Самарыіі; бо ў жалобе засмуткуе народ яе; святары тым часам радуюцца дзеля славы яго; бо скора адыдзе ад яго.

Шукайце Госпада і будзеце жыць; каб Ён часам не абрушыўся на дом Язэпа, як агонь, і не паглынуў яго, і не будзе каму яго загасіць у Бэтэлі.

і кажа Яму: «Калі Ты — Сын Божы, дык кінься ўніз; бо напісана: “Загадаў Ён анёлам Сваім наконт Цябе, на руках будуць насіць Цябе, каб часам не скалечыў аб камень нагі Сваёй”».

Бо сэрца гэтага народа зрабілася жорсткім, і вушамі з цяжкасцю чуюць, і вочы свае заплюшчылі, каб часам вачамі не ўбачыць і вушамі не пачуць, каб сэрцам не зразумець ды не навярнуцца, каб Я аздаравіў іх”.

Але ён сказаў: “Не, каб часам, збіраючы кукаль, не выкаранілі з ім і пшаніцу.

А калі народ сумняваўся ды ўсе ў душы пачыналі разважаць пра Яна, ці ён часам не Хрыстос,

«Калі будзеш запрошаны кім-небудзь на вяселле, не ўзлягай на першым месцы, каб часам не быў запрошаны больш шаноўны за цябе,

Потым гаварыў і таму, хто Яго запрасіў: «Калі спраўляеш абед або вячэру, не запрашай сяброў тваіх, ані братоў тваіх, ані сваякоў, ані багатых суседзяў, каб яны часам цябе не запрасілі ў адказ і каб не было табе адплаты.

але Я маліўся за цябе, каб не заняпала вера твая. І ты, з часам навярнуўшыся, умацоўвай братоў тваіх».

Тым часам вучні прасілі Яго, кажучы: «Рабі, еж».

«Засляпіў вочы іх і закамяніў сэрца іх, каб часам вачамі не ўбачылі ды сэрцам не зразумелі, і не навярнуліся, і Я не аздаравіў іх».

Тым часам Пілат выйшаў зноў вонкі і кажа ім: «Вось жа, выводжу Яго да вас, каб вы самі пераканаліся, што я ў Ім не знаходжу ніякай віны».

Пачуўшы гэта, яны на світанні ўвайшлі ў святыню і навучалі. Тым часам першасвятар і тыя, што былі з ім, прыйшоўшы, склікалі раду ды ўсіх старэйшын сыноў Ізраэля і паслалі ў вязніцу, каб прывесці іх.

а калі ад Бога, дык вы не зможаце іх знішчыць, ды каб часам не аказалася, што вы ваюеце з Богам». Яны паслухалі яго

Тым часам царква мела супакой ва ўсёй Юдэі, Галілеі і Самарыі, будавалася і хадзіла ў страху Госпадавым і ў пацяшэнні ад Духа Святога ўзрастала.

Тым часам юдэі падбурылі пабожных і паважаных жанчын ды першых грамадзян і ўчынілі пераследаванне на Паўлу і Барнабу, ды выкінулі іх са сваіх межаў.

Тым часам падышлі юдэі з Антыёхіі і Іконіі і, падбурыўшы людзей, укаменавалі Паўлу ды выцягнулі яго за горад, думаючы, што ён мёртвы.

каб шукалі Бога, ці не дакрануцца да Яго часам, ці не знойдуць, хоць Ён недалёка ад кожнага з нас.

Бо закамянела сэрца народа гэтага, і вушамі слаба чуюць, і вочы свае заплюшчылі, каб часам не пабачыць вачамі, і не пачуць вушамі, і не зразумець сэрцам, ды не навярнуцца, і каб Я іх не аздаравіў”.

Усё ж такі глядзіце, каб ваша ўлада не сталася часам спакусай для слабых.

але ўтаймоўваю ды няволю сваё цела, каб часам, навучаючы іншых, сам не стаўся нявартым.

Бо баюся, каб часам, прыйшоўшы да вас, знайсці вас не такімі, якімі хачу вас знайсці, ды каб і вы не знайшлі мяне такім, якога вы не хочаце, каб часам не было ў вас спрэчак, зайздрасці, гневу, сварак, ачарненняў, абмовы, пыхлівасці, звадкі,

Накіраваўся ж я згодна з аб’яўленнем; і прадставіў ім, асабліва найвыдатнейшым, Евангелле, якое абвяшчаў паганам, каб часам не надарма бег або бягу.

Таму вось і я, не могучы далей стрымацца, паслаў даведацца пра веру вашу, ці не зводзіць вас часам спакуснік і ці не дарэмнай сталася праца наша.

Калі хто часам не паслухае слова нашага з ліста гэтага, такога майце на прыкмеце ды не сябруйце з такім, каб быў асаромлены.

Але без парады з табою не хацеў зрабіць, каб часам не вымушаным было дабрадзейства тваё, але з добрае волі.

Таму неабходна нам пільна сачыць за тым, што мы чулі, каб часам не сысці з дарогі.

І ў гэты час гару Сіён абвялі мурам і высокімі і моцнымі вежамі, каб часам не напалі пагане і не стапталі, як раней рабілі.

паспрабавалі паслаць лісты да вас, каб узнавіць братэрства і сяброўства, каб часам не сталі мы вам чужымі; многа бо прайшло часу, як вы пісалі да нас.

і адабралі назад слаўную ва ўсім свеце святыню, і вызвалілі горад, і аднавілі законы, з часам знікаючыя, бо Госпад ва ўсёй Сваёй міласці стаў ім спагадным —

Тым часам Юда Макабэй і тыя, што былі з ім, патаемна прыходзілі ў вёскі, клікалі да сябе сваякоў ды тых, што трымаліся юдаізму, сабралі каля шасці тысяч чалавек.

Юда ў прыдатных месцах паставіў узброеных ваяроў, каб былі гатовы на выпадак, калі з боку непрыяцеляў часам нечакана адбудзецца штосьці дрэннае; і правялі яны адпаведныя перамовы.

А таксама здараецца часам, што святары крадуць золата і срэбра ад сваіх багоў і выкарыстоўваюць іх на свае патрэбы, даюць таксама іх распусніцам у публічным доме.

Не маюць яны ног — іх носяць на плячах, паказваючы іх нікчэмнасць перад людзьмі; і сарамацяцца тыя, хто шануе іх, бо не падымуцца яны самі, калі часам упадуць на зямлю;

І з часам стала яна вельмі значнай, і дажыла ў доме мужа свайго Манасы да ста пяці гадоў, і зрабіла паслугачку сваю вольнаю, і памерла ў Бэтуліі, і пахавалі яе ў пячоры.

І імя наша пойдзе з часам у небыццё, і ніхто не будзе памятаць твораў нашых; і праміне жыццё наша, як след воблака, і развеецца, як туман, што разагнаны промнямі сонца ды цяплом яго разагрэты.

А справядлівы, хоць і памёр перад часам, знойдзе супачынак.

Такім чынам, ён пастараўся, каб той часам не зваліўся, ведаючы, што ён сам сабе дапамагчы не можа, бо з’яўляецца толькі выяваю і патрабуе дапамогі.

А часам нават у вадзе гарэў звыш моцы агонь, каб вынішчыць плады на спаганенай зямлі.

Не вынось сябе, каб часам не ўпасці, і не выклікай ганьбы на сваю душу,

Не вынось сябе ў думках сваёй душы, як вол, каб часам не выявілася моц твая дурасцю:

Не старайся быць суддзёю, калі не можаш дабрадзейнасцю знішчыць несправядлівасць, каб часам не забаяцца аблічча магната і не спатыкнуцца ў сваёй бесстароннасці.

Не спрачайся з чалавекам важным, каб часам не трапіць у яго рукі.

Не спрачайся з чалавекам багатым, каб часам не паклаў ён на цябе свайго цяжару:

З нахабнікам не ідзі ў дарогу, каб ты часам не пагоршыў беды свае: бо ён па волі сваёй будзе весці сябе і ты можаш дзеля яго нахабства прапасці.

Не перад кожным чалавекам адкрывай сваё сэрца, каб часам не адштурхнуць ад сябе дабра.

Не выходзь насустрач распуснай жанчыне, каб часам не папасціся ў яе сетку.

Не жыві са спявачкай і не слухай яе, каб не прапасці часам ад яе мастацтва.

Не ўглядайся ў дзяўчыну, каб часам не згоршыцца дзеля прыгажосці яе.

каб часам сэрца тваё не прыхілілася да яе ды каб душою сваёю не пайшоў ты на пагібель.

і калі будзеш мець дачыненне да яго, не дапускайся нічога, каб часам не пазбавіў ён цябе жыцця.

Сцеражыся ліхога чалавека, бо ён спрычыняе беды; каб ён часам не наклаў на цябе плямы навек.

Не стаў яго каля сябе, і хай не сядзіць па правай руцэ тваёй, каб часам не заняў месца твайго і не захацеў заняць твайго крэсла; тады нарэшце зразумееш перасцярогі мае, ды са смуткам успомніш словы мае.

Напамінай прыяцелю, каб часам не дапусціўся зла і не сказаў: «Не я зрабіў»; або калі зрабіў, каб зноў не паўтараў.

Напамінай блізкаму, каб часам не сказаў, і калі сказаў, каб часам не паўтарыў.

каб часам не забыўся ты пра сябе на віду іх і каб ты, збіты з толку прывычкаю сваёю, не стаў пасмешышчам, і каб не захацеў ты быць народжаным, і каб дзень нараджэння свайго ты не праклінаў.

І глядзі, каб часам не хістаўся язык, ды каб ты не ўпаў на віду ворагаў, цікуючых на цябе, і каб тваё падзенне не было смяротным.

Нагінай карак яго ў маладосці і лупцуй бакі яго, калі ён яшчэ дзіця, каб часам не зрабіўся цвёрдым і не адмовіўся цябе слухаць, ды каб не прычыніў ён табе болю душы.

Ані сыну, ані жонцы, ані брату, ані прыяцелю не давай улады над сабой, пакуль жывеш ты; і не аддавай другому маёмасці сваёй, каб часам ты не пашкадаваў і не мусіў прасіць яе.

каб часам не кінуў на цябе жэрабя ды не сказаў табе:

Душа чалавечая часам праўдзівейшае скажа, чым сем наглядчыкаў, што сядзяць на ўзгорку для наглядання.

Прыяцель і сябар сустракаюцца часам, і бліжэй іх абаіх — муж і жонка.

Дачка для бацькі — гэта схаваная ад іншых бяссонная ноч, клопат пра яе адымае сон: у маладосці яе, каб не стала часам распуснай, а ўзятая замуж, каб не была зненавіджана;

каб не спаганілася ў сваім дзявоцтве, ды бацькам сваім не стала цяжарам; каб, будучы заручанай мужам, часам не збегла, або каб, будучы замужняй, не аказалася няплоднай.

І перад часам супачынку вечнага Ён сведчыў на віду Госпада і Яго Намашчэнца: «Грошай ані нават сандаляў ні ад каго не ўзяў»; і ніхто не змог яго абвінаваціць.

Выконвайце справу вашу перад часам, і Ён дасць вам узнагароду вашу ў свой час».

У той дзень была дзяўчына вельмі маркотная ў душы і плакала, і пайшла ў верхні пакой бацькі свайго, і захацела павесіцца ў пятлі. І адумалася, і казала: «Каб часам не дакаралі майго бацьку і не казалі: “Адзіную меў ты дачушку, і тая павесілася з гора”; і давяду старога бацьку свайго ў смутку, у апраметную. Лепей мне не вешацца ў пятлі, але прасіць Госпада, каб памерці ды ўжо ў жыцці маім не чуць горкіх дакораў».

і баюся я цяпер, што любіць ён яе і прытым саму яе не мучыць, але таго, хто хоча прыблізіцца, таго забівае. Адзін я ў бацькі майго; калі часам памру, то жыццё бацькі свайго і маці маёй з болем дзеля мяне давяду да труны іх. А яны не маюць іншага сына, які б іх пахаваў».

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter
← ЧАС