Біблія » Сімфонія » для пераклада Дзекуць-Малея

НАВЕ́КІ — у перакладзе Дзекуць-Малея

У перакладзе Дзекуць-Малея слова «наве́кі» сустракаецца 140 разоў у 140 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 8 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Сёмухі, Станкевіча, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

НАВЕ́КІ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Ды няхай радуюцца ўсё, што на Цябе спадзяюцца; няхай весяляцца навекі, бо Ты іх бароніш; і хай узрадуюцца Табою, што мілуюць імя Тваё.

Ворагі зьнішчаны — руіна навекі! І месты разбурыў Ты, памяць аб іх счэзла.

Але Госпад існуе навекі; Ён паставіў пасад Свой, каб чыніці суд,

Бо не навекі забыты будзе ўбогі, надзея нешчасьлівых ня згіне назаўсёды.

Госпад — Цар навекі, назаўсёды; пагане счэзнуць із зямлі Яго.

Ты, Госпадзе, нас абароніш, навекі ад роду гэнага захаваеш!

Дакуль, Госпадзе: ці навекі забудзеш мяне? Дакуль будзеш аблічча Сваё ўкрываць ад мяне?

хто грошы сваіх не аддае на квоту і подкупу проці нявіннага ня прыймае. Хто гэтак робе, не пахісьнецца навекі!

Ты мне пакажаш дарогу жыцьця; перад абліччам Тваім поўна радасьці, праваруч Цябе раскоша навекі.

Бо Ты вызваліў цара Твайго і ласку даеш памазанцу Твайму, Давіду, і насеньню яго навекі.

Служэньне Госпаду чыстае, яно навекі трываціме; прысуды Гасподнія правільныя, яны ўсё справядлівыя.

Бо багаслаўленьне вялікае даў Ты яму навекі, разьвесяляеш яго радасьцяй перад абліччам Тваім.

Убогія будуць есьці й насыцяцца; хваліцімуць Госпада тыя, што шукаюць Яго; няхай сэрца вашае навекі жыве!

Насеньне-ж (маё) служыціме Госпаду й будзе Гасподнім звацца навекі.

Шчасьце й ласка Твая будуць са мною ўсе дні жыцьця майго; і ў доме Гасподнім астануся навекі.

Спасі люд Твой і багаславі ўласнасьць Тваю; пасі яго й насі аж навекі!

Над патопам сядзеў Госпад, дый сядзеціме Госпад, як Цар, навекі!.

А я думаў у бясьпечнасьці сваёй: Не пахіснуся навекі!

каб душа мая выслаўляла Цябе й не маўчала. Госпадзе Божа мой, навекі я буду хваліці Цябе!

У Цябе, Госпадзе, я шукаю падпоры, ня дай мне асароміцца навекі, паводле справядлівасьці Тваёй спасі Ты мяне!

Ведае Госпад дні беззаганных, іх спадчына будзе навекі.

Ухіляйся ад зла і роб добрае, дык будзеш жыці навекі.

Бо Госпад любіць праўду й сьвятых Сваіх не пакіне навекі. Несправядлівыя зьнішчаны будуць, і нашчадзь бязбожных выгублена будзе.

Пабожныя возьмуць зямлю ў валаданьне і жыць на ёй будуць навекі.

Госпадзе, не адхіляй міласэрдзя Твайго ад мяне; ласка і вернасьць Твая захавае навекі мяне,

За шчырасьць маюТы мяне падтрымаў і паставіў мяне прад абліччам Тваім ды навекі.

Няхай будзе пахвалены Госпад, Бог Ізраілявы, ад веку й навекі. Амін, амін!

Усе дні мы хвалімся Богам, і навекі імя Тваё будзем мы славіць! (Зэля)

Збудзіся! Што сьпіш, Пане? Прачхніся, не адкінь нас навекі!

Ты харашэй за ўсіх сыноў чалавечых! Ласкавасьць ліецца із вуснаў тваіх! Дык багаславіў цябе Бог за гэта навекі.

Пасад Твой, о Божа, навекі! Кій справядлівасьці — бэрла царства Твайго.

Імя Тваё Я зроблю памятным з роду ў род; і будуць народы славіць навекі Цябе.

І чулі мы гэта, і бачылі ў месьце Госпада сілаў нябесных, у месьце нашага Бога: Бог навекі яго ўмацаваў. (Зэля)

бо гэты Бог ёсьць наш Бог навекі. Ён будзе нам павадыром аж да сьмерці.

(лішне дорага была-б цана за іх душу, дык навекі зрачыся гэтага мусіць),

каб жывы ён навекі астаўся ды ня ўгледзіў магілы.

За гэта Бог скрышыць цябе навекі й адкіне цябе і вырве із дому твайго; із зямлі жывых цябе выкараніць. (Зэля)

Дай мне жыці навекі ў сялібе Тваёй, пад заслонаю крыльля Твайго знайсьці мне прытулак. (Зэля)

каб навекі прад абліччам Божым сядзеў; накажы Ты ласцы ды праўдзс, каб пілнавалі яго!

Ён Сваёй моцай пануе навекі; вочы Яго за народамі сочаць, каб не паўставалі бунтары. (Зэля)

Чаму вы, горы шматверхія, завісна глядзіцё на гару, што Госпад выбраў яе на сялібу Сабе? Але, і навекі Госпад жыць тамака будзе.

На Цябе я здаваўся ад матчына чэрава; з улоньня маткі Ты вывеў мяне; дык навекі Табе хвала ад мяне!

Навекі ўхаваецца імя ягонае, пакуль сонца будзе трываці. Багаслаўлены будуць у ім усе плямёны, будуць славіць яго ўсе народы.

І імя Яго слаўнае хай будзе хвалёна навекі, і ўсе землі хай поўняцца славай Яго! Амін! Амін!

Хаця-б зьнямагалі мае цела і сэрца, Бог скала майго сэрца й удзел мой навекі.

Не аддай зьверу лютаму душу турка твайго; не забудзь навекі грамаду бяздольнікаў Тваіх.

Я-ж весяліціся буду навекі, буду славіць Бога Якубавага.

Няўжо-ж адцураўся Госпад навекі і ня будзе больш спагадаць?

і збудаваў Ён пад неба высокую Сьвятыню Сваю; навекі, як зямлю, умацаваў яе.

І тыя, што Госпада ненавідзяць, мусілі-б лесьціць, а іхняе шчасьце трывала-б навекі.

Асаром Ты іх ды спалохай навекі, каб у сораме згінулі,

Няўжо-ж навекі на нас будзеш гневацца і гнеў Твой пашырыш на пакаленьні патомныя?

І буду ўсім сэрцам маім хваліць Цябе, Госпадзе, Бог мой, і імя Тваё буду славіць навекі.

Ласкі Гасподнія буду навекі я славіць; з роду ды ў род буду праўду Тваю маімі вуснамі абвяшчаць.

Бо сказаў Ты: навекі ласка заснована будзе, — і на нябёсах Ты праўду Тваю ўгрунтаваў:

Ласку Маю для яго навекі Я захаваю, і Мой запавет з ім астанецца верным.

Навекі будзе насеньне ягонае, і пасад ягоны, як сонца прада Мною.

Як месяц, будзе стаяць ён навекі, а сьведка ў аблоках — верны. (Зэля)

Няхай будзе пахвалены Госпад навекі. Амін! Амін!

Ты-ж, Госпадзе, навекі ў вышыні нябёсаў!

Аб’явы Твае вельмі пэўныя; сьвятасьць — аздоба Дому Твайго навекі, о Госпадзе!

А Ты, Госпадзе, будзеш навекі, і памяць Твая з роду ў род.

Не назаўсёды Ён гневам палае і не навекі помніць ліхое.

Ты паставіў зямлю на слупох яе, і ня можа яна пахіснуцца навекі.

Слава Госпада навекі трывае, Госпад рады з твораў Сваіх.

Навекі памятае Ён запавет Свой: слова, што на тысячу пакаленьняў запаведаў,

Альлілуя! Хвалеце Госпада, бо добры Ён, бо ласка Яго навекі.

І залічана яму гэта за праведнасьць з роду ды ў род навекі.

Хвалеце Госпада, бо Ён добры, і ласка Яго навекі!

Госпад пакляўся й не пашкадуе: Ты навекі сьвяшчэньнік па ўставу Мэльхісэдэка.

Дзела Яго — краса і веліч, і справядлівасьць Яго — навекі.

Тым, што баяцца Яго, Ён пажыву дае; навекі Свой запавет памятае.

Збаўленьне паслаў Ён народу Свайму, навекі запавет Свой паставіў; сьвятое й страшное імя Ягонае!

Страх перад Госпадам — пачатак мудрасьці; добры розум усе здабываюць, што спаўняюць загады Яго. Хвала Яго — навекі.

Дастатак і багацьце ў доме ягоным, і справядлівасьць яго трывацьме навекі.

Раздаваў ён шчодра, абдорываў убогіх; справядлівасьць яго навекі трывае, рог яго ў славе ўздымаецца.

Хай будзе пахвалена імя Гасподняе ад сяньня й навекі!

але мы хваліць будзем Госпада, ад сяньня й навекі. Альлілуя!

Бо вялікая ласка Яго над намі, і праўда Яго трываць будзе навекі! Альлілуя!

Хвалеце Госпада, бо добры Ён, бо навекі ласка Ягоная!

Няхай кажа Ізраіль: навекі ласка Ягоная!

Хай дом Ааронавы скажа: навекі ласка Ягоная!

Хай скажуць тыя, што Бога баяцца: навекі ласка Ягоная!

Хвалеце Госпада, бо добры Ён, бо ласка Яго навекі!

і буду заўсёды закон Твой захоўваць, заўсёды й навекі,

Навекі, о Госпадзе, слова Тваё сцьверджана на небе!

Справядлівасьць Твая — справядлівасьць навекі, і закон Твой — праўда.

Справядлівасьць аб’яваў Тваіх трывае навекі; дай мне ўразуменьне, каб мне жыці.

Здаўна мне ведама з аб’яваў Тваіх, што яны ўгрунтаваны навекі.

Сьцерагчы будзе Госпад твой выхад і твой уваход ад сяньня й навекі.

Песьня ўзыходжаньня. Тыя, што спадзяюцца на Госпада, яны як Сыон-гара, што ня зрўшыцца й будзе навекі.

Горы навакол Ерузаліму, а Госпад — навакол народу ад сяньня й навекі.

Спадзявайся на Госпада, Ізраілю, ад сяньня й навекі!

І калі будуць сыны Тваі пілнавацца Майго запавету ды аб’яваў Маіх, што буду іх навучаць, дык і іх сыны будуць навекі сядзець на пасадзе тваім.

Вось месца Майго супакою навекі: тут буду жыць, бо яго ўпадабаў.

нібы раса Ярмонская, што зыходзе на горы Сыонскія, бо там багаслаўленьне Госпад паслаў і жыцьцё навекі.

Госпадзе, імя Тваё навекі! Госпадзе, памяць Твая з роду ў род!

Слаўце Госпада, бо Ён добры, бо навекі ласка Яго!

Слаўце Бога багоў, бо навекі ласка Яго!

Слаўце Гаспадара над гаспадарамі, бо навекі ласка Яго!

Яго, што адзін робіць цуды, бо навекі ласка Яго:

што неба стварыў прамудра, бо навекі ласка Яго;

што зямлю разгарнуў на водах, бо навекі ласка Яго;

шго стварыў вялікія сьветачы, бо навекі ласка Яго;

сонца, што над днём гаспадаруе, бо навекі ласка Яго;

месяц ды зоры, каб над ночай гаспадаравалі, бо навекі ласка Яго;

што Эгіпт пакараў у першакох ягоных, бо навекі ласка Яго;

вывеў Ізраіля спасярод яго, бо навекі ласка Яго;

крэпкай рукою і рамем узьнятым, бо навекі ласка Яго;

што мора Чырвонае расьсек, бо навекі ласка Яго;

і правёў Ізраіля пасярод яго, бо навекі ласка Яго;

і фараона ды войска яго ў мора Чырвонае кінуў, бо навекі ласка Яго;

што народ Свой правёў праз пустыню, бо навекі ласка Яго;

што цароў вялікіх пабіў, бо навекі ласка Яго;

і скінуў цароў магутных, бо навекі ласка Яго;

Сыгона, цара Аморэйскага, бо навекі ласка Яго;

ды Ога, цара Базанскага, бо навекі ласка Яго;

і аддаў зямлю іх у спадчыну, бо навекі ласка Яго;

у спадчыну Ізраілю, рабу Сванму, бо навекі ласка Яго;

у паніжэньні нашым успомніў аб нас, бо навекі ласка Яго;

і выратаваў нас ад ворагаў нашых, бо навекі ласка Яго;

што дае пажыву кожнаму дыханьню, бо навекі ласка Яго.

Слаўце Бога нябёсаў, бо навекі ласка Яго!

Усё за мянё Госпад зробіць. Госпадзе, ласка Твая навекі! Не пакінь твораў рук Тваіх! Альлілуя!

Давідава песьня хвалебная. Вывышшаць Цябе буду, мой Божа й Цару, і імя Тваё славіць навекі!

Хвалу Госпада будуць казаць мае вусны, і ўсякае дыханьне хай сьвятое імя Яго славіць навекі.

Каторы неба стварыў і зямлю, мора ды ўсё, што ў ім, Каторы вернасьць навекі хавае,

Госпад будзе Царом навекі, твой Бог, Сыоне, з роду ды ў род! Альлілуя!

і ня ўводзь нас у спакушэньне, але захавай нас ад злога. Бо Тваё ёсьць Царства і сіла і слава наве́кі. Амін.

Гэта крыніцы бязводныя, аблокі, бурай ганяныя: для іх це́мра чорная наве́кі прыгатована.

дзе́ля праўды, якая прабывае ў нас і будзе з намі наве́кі,

лютыя хвалі марскія, што пеняцца сорамам сваім; зоры блукаючыяся, для якіх чорная цемра навекі захована.

Яны замянілі праўду Божую на ілжу і пакланіліся і служылі стварэньню заме́ст стварыцеля, які багаслаўлены наве́кі, амін.

каторых і айцы, ды з іх Хрыстос це́лам, Каторы ёсьць над усімі Бог, багаслаўлены наве́кі, амін.

Бо ўсё з Яго і праз Яго і ў Яго. Яму слава наве́кі. Амін.

Адзінаму мудраму Богу праз Ісуса Хрыста, Яму наве́кі хвала́. Амін.

(як напісана: Рассыпаў, раздаў убогім; праведнасьць яго астае́цца навекі (Псальм 111:9).

Бог і Аце́ц Госпада нашага Ісуса Хрыста, багасла́ўлены наве́кі, ве́дае, што я ня лгу.

Бо закон стаўляе за Архірэяў людзе́й, маючых слабасьці; а слова прырачэньня, што пасьля закону, (паставіла) Сына, наве́кі дасканалага.

Ісус Хрыстос учора й сягоньня Той Самы, дый наве́кі.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter