Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Станкевіча

НА — у перакладзе Бібліі Станкевіча

У перакладзе Бібліі Станкевіча слова «на» сустракаецца 9 363 разы у 7 125 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 8 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Сёмухі, Дзекуць-Малея, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

НА

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
На пачатку стварыў Бог нябёсы й зямлю.

І сказаў Бог: «Няхай выдасьць зямля траву, зяленіва сеючае семя, пладовае дзерва, што даець плод подле роду свайго, у каторым семя ягонае ў ім на зямлі». І сталася так.

І сказаў Бог: «Станьцеся сьветлы на прасьцязе нябёс, дзеля адрозьненьня дня ад ночы, і будуць на знакі а на поры а на дні а на гады.

І будуць яны сьветламі на прасьцязе нябёс сьвяціць на зямлі». І сталася так.

І пастанавіў іх Бог на прасьцязе нябёс, сьвяціць на зямлю,

І дабраславіў іх Бог, кажучы: «Пладзіцеся а множчася а напаўняйце воды ў морах, і птуства няхай множыцца на зямлі».

І сказаў Бог: «Учыніма чалавека на абраз наш, подле падобнасьці нашае; і няхай пануе над рыбаю морскай, і птушкаю нябёснай, і статкам, і ўсёй зямлёю, і ўсякім паўзуном, што поўзае па зямлі».

І стварыў Бог чалавека на абраз Свой, на абраз Божы стварыў яго; мужчыну й жонку стварыў іх.

І сказаў Бог: «Вось, Я даў вам усялякую траву, што выдаець ізь сябе насеньне, якая ё на відзе ўсяе зямлі, і ўсялякае дзерва, у каторым ё плод дзерва, што сее насеньне; гэта будзе вам на емя.

А ўсёй жывёле земнай, і ўсёй птушцы нябёснай, і ўсяму, што поўзае па зямлі, у каторым дыханьне жывое, даў Я ўсе зяленіва траўнае на жыр». І сталася так.

І ўсялякія палявыя кусты, уперад чымся яны расьлі, і ўсялякую палявую траву, каторая дагэнуль не расла; бо СПАДАР Бог не пасылаў дажджу на зямлю, і ня было чалавека рабіць зямлю.

І насадзіў СПАДАР Бог сад у Едэне, на ўсходзе, і памясьціў там чалавека, каторага ўхармаваў.

І вырасьціў СПАДАР Бог ізь зямлі ўсялякае дзерва, прынаднае на пагляд і добрае на емя, і дзерва жыцьця сярод тога саду, і дзерва веданьня дабра й ліха.

І спусьціў Бог на чалавека цьвярды сон, і ён заснуў, і ўзяў адну із скабаў ягоных, і закрыў тое месца целам замест яе.

І сказаў СПАДАР Бог гаду: «За тое, што ты ўчыніў гэта, пракляты ты над усю жывёлу і над усі зьвяры палявыя; на бруху сваім ты будзеш хадзіць, і пыл жэрці будзеш усі дні жыцьця свайго.

Дык выгнаў чалавека. І асяліў на ўсход ад саду Едэнскага херуваў зь мячом поламенным абаротным, сьцерагчы дарогу дзерва жыцьця.

І казаў Каін Авелю, брату свайму. І як яны былі на полю, паўстаў Каін на Авеля, брата свайго, і забіў яго.

Як ты будзеш рабіць зямлю, яна ня будзе далей даваць сілы свае табе; ты будзеш выгнаньнікам а валацугаю на зямлі».

Вось, выгнаў Ты мяне сядні зь віду зямлі, і ад віду Твайго схаваюся, і буду выгнаньнікам а валацугаю на зямлі; і будзе: кажны, хто знойдзе мяне, заб’ець мяне».

І пайшоў Каін ад віду СПАДАРОВАГА; і асяліўся ў зямлі туляньня, на ўсход ад Едэну.

І сказаў Ламех жонкам сваім: «Ада а Цыла! слухайце голасу майго, жонкі Ламехавы! прыслухайцеся да мовы мае; бо я чалавека забіў сабе на рану і дзяцё сабе на шрам.

І Адам жыў сто трыццаць год, і нарадзіў на падобнасьць сваю і подле абраза свайго, і назваў імя ягонае: Сыф.

І сталася, як людзі пачалі мнажыцца на зямлі, і дачкі радзіліся ў іх;

Нефілімы былі на зямлі тых дзён, і таксама просьле тога, як сынове Божыя ўходзілі да дачок людзкіх, і яны ім радзілі. Гэта дужасілы, спрадвеку галасьлівыя людзі.

І пабачыў Бог, што множасьць ліха людзкога на зямлі, што ўсякага стварэньня думаньні сэрца ягонага адно празь ліха ўвесь дзень.

І жалеў СПАДАР, што ўчыніў людзіну на зямлі, і смуціўся ў сэрцу Сваім.

І бачыў Бог зямлю; і во, яна папсаваная, бо ўсякае цела папсавала дарогу сваю на зямлі.

І вось, Я навяду патопу водную на зямлю, выгубіць усялякае цела, у каторым ё дух жыцьця, пад нябёсамі; усе, што ё на зямлі, сканае.

Таксама з птушкі нябёснае сем а сем, самца й саміцу, каб захаваць плямя на віду ўсяе зямлі;

Бо ў канцу сямёх дзён Я спушчу дождж на зямлю сорак дзён і сорак ночаў; і выгублю ўсі істы, каторыя ўчыніў, зь віду зямлі.

І было ў канцу сямёх дзён, і воды патопы былі на зямлі.

І быў дождж на зямлі сорак дзён і сорак ночаў.

І была патопа сорак дзён на зямлі, і памнажыліся воды, і паднялі караб, і ён узьняўся над зямлёю.

І дужэлі воды, і павялічаліся вельмі на зямлі; і караб плаваў па відзе водаў.

І воды падужэлі вельмі а вельмі на зямлі, і пакрылі ўсі горы высокія, якія пад усімі нябёсамі.

На пятнанцаць локцяў дагары падужэлі воды і пакрылі горы.

Усе, што мела дыханьне духа жыцьця ў ноздрах сваіх, усе, што на сухаземе, памерла.

І выгубіў Бог усе стварэньне, што на відзе зямлі, ад людзіны аж да статчыны, аж да паўзуна і аж да птушкі нябёснае, усе выгублена ізь зямлі: і застаўся толькі Ной і што было зь ім у караблю.

І спыніўся караб сёмага месяца, сямнанцатага дня таго ж месяца на горах Арарат.

І паслаў гругана, каторы выляцеў, адлятаў і прылятаў, пакуль ня высахлі воды на зямлі.

І паслаў ад сябе галубу, каб абачыць, ці паменелі воды на відзе зямлі.

І не знайшла галуба месца прыпынку ступе нагі свае, і зьвярнулася да яго да карабля; бо воды былі на відзе ўсяе зямлі; і ён выцягнуў руку сваю, і ўзяў яе, і прыняў да сябе да карабля.

І было шасьцьсот першага году першага дня першага месяца: высахла вада на зямлі; і адняў Ной пакрыцьце карабля, і глянуў, і во, абсох від зямлі.

І другога месяца, на дваццаць сёмы дзень месяца высах від зямлі.

Усю жывёлу, што з табою, з усялякага цела, у птустве а ў статку а ў вусіх паўзунох, што поўзаюць па зямлі, вывядзі із сабою: хай рояцца яны па зямлі, і хай плодзяцца а множацца на зямлі».

Кажная жывёла, кажны паўзун, і ўсе птуства, усе, што кратаецца на зямлі, подле радзімаў сваіх вышлі з карабля.

І збудаваў Ной аброчнік СПАДАРУ; і ўзяў з усялякага статку чыстага, і з усёга птуства чыстага, і аброк усепаленьне на аброчніку тым.

Усе, што кратаецца, што жывець, будзе вам на емя; як зяленіва траўнае даў Я вам усе.

Хто разальлець кроў чалавека, таго кроў разальлецца чалавекам; бо на абраз Божы ўчыніў чалавека.

І вы пладзіцеся а множчася: ройцеся на зямлі і множчася на ёй».

І пастанаўлю змову Сваю з вамі, і ня будзе болей выцята ўсялякае цела водамі патопы, і ня будзе ўжо патопы на зьнішчэньне зямлі».

І сказаў Бог: «Во знак змовы, каторую Я даю меж Імною і меж вамі, і меж усялякаю істаю дыхаючаю, каторая з вамі, на роды вечныя.

І будзе, як Я навяду хмарную болку на зямлю, і відаць будзе вясёлка ў болцы:

І Я ўспомню змову Сваю, каторая меж Імною і меж вамі, і меж усялякай істаю дыхаючаю ў усялякім целе; і наперад ня будуць воды патопаю на зьнішчэньне ўсяго цела.

І будзе вясёлка ў болцы, і Я ўбачу яе, каб успомнець змову вечную меж Бога й меж усякае душы жывое ў вусякім целе, каторая на зямлі».

І сказаў Бог Ною: «Во знак змовы, каторую Я пастанавіў меж Сабою і меж усякім целам, каторае на зямлі».

І ўзяў Сэм а Яфэт адзежыну, і палажылі яе на плечы абодвых, і пайшлі задам, і накрылі голасьць айца свайго; віды іхныя былі аберненыя назад, і голасьці айца свайго ня бачылі.

І Куш нарадзіў Німрода: гэты пачаў быць дужасілам на зямлі.

І была граніца Канаана ад Сыдону, ідучы на Ґерар, аж да Ґазы, ідучы на Содому, Ґомору, Адму а Цэвуім аж да Ляшы.

Гэта сынове Хамавы, подле плямёнаў сваіх, подле моваў сваіх, па краёх сваіх і на родах сваіх.

І былі сялібы іхныя ад Мешы, ідучы на Сэфар, гару ўсходнюю.

І падаўся ён стуль да гары, наўсход ад Бэт-Элю; і расьпяў будан свой так, што ад яго Бэт-Эль быў на захад, а Гай на ўсход; і збудаваў там аброчнік СПАДАРУ, і пагукаў у імя СПАДАРОВА.

І падаўся Абрам далей і йшоў, кіруючыся на паўдня.

І падняўся Абрам ізь Ягіпту, ён а жонка ягоная, і ўсе, што ў яго, і Лот ізь ім, на паўдня.

І ўзьняў Лот вочы свае, і абачыў усю аколіцу Ёрданскую, каторая ўся наваднялася перад тым, як СПАДАР выгубіў Содому а Ґомору; яна была, як сад Божы, як зямля Ягіпецкая, ідучы на Зоар.

І сказаў СПАДАР Абраму, просьле тога, як Лот адлучыўся ад яго: «Узьнімі ж вочы свае і глянь зь месца, ідзе ты, глянь на поўнач, і на паўдня, і на ўсход, і на захад.

Бо ўсю зямлю, каторую ты бачыш, табе дам Я і насеньню твайму аж на векі.

І Горэеў на гары іхнай Сэіру, аж да Эл-Парана, каторы на пустыні.

У даліне ж Сыддым былі ямы, ямы смаляныя. І, пусьціўшыся ўцекі, кароль Содомскі а Ґоморскі ўваліліся ў іх, а засталыя ўцяклі на гару.

І вышаў кароль Содомскі яму на пярэймы, як ён зьвярнуўся просьле пабіцьця Кедорлаомера а каралёў, што былі зь ім, у даліну Шаве — яна даліна каралёва.

І вывеў яго вонкі, і сказаў: «Глянь жа на нябёсы і палічы гвезды, калі ты можаш зьлічыць іх». І сказаў яму: «Так будзе твае насеньне».

І сказаў яму: «Я СПАДАР, Каторы вывеў цябе з Ура Хальдэйскага, каб даць табе зямлю гэтую на спадак».

І зьляцелі дзярлівыя птушкі на трупы, але Абрам адганяў іх.

І было, як сонца заходзіла, і глыбокі сон напаў на Абрама; і вось жах а цямнота вялікая напала на яго.

І знайшоў яе Ангіл СПАДАРОЎ ля жарала вады на пустыні, ля тога жарала на дарозе да Сур.

І ён будзе дзікі чалавек; рука ягоная на ўсіх, і рука ўсіх на ім; перад відам усіх братоў сваіх жыць будзе ён».

І паў Абрам ніцма на від свой, і гутарыў Бог ізь ім, кажучы:

І ўстанаўлю змову Сваю меж Імною й табою і меж насеньням тваім просьле цябе ў родах ягоных, на змову вечную, каб быць табе Богам і насеньню твайму просьле цябе;

Канечне няхай будзе абрэзаны народжаны ў дамове тваёй і куплены за срэбра твае, і будзе змова Мая на целе вашым на змову вечную.

І паў Абрагам на від свой, і сьміяўся, і сказаў у сэрцу сваім: «Нягож стагодняму народзіцца, і Сорра дзевяцьдзясятгодняя нягож народзе?»

І сказаў Бог: «А вось, Сорра, жонка твая, народзе табе сына, і ты назавеш імя яго: Ісак; і ўстанаўлю змову Сваю зь ім на змову вечную, насеньню ягонаму просьле яго.

Але змову Сваю ўстанаўлю з Ісаком, каторага народзе табе Сорра гэтай самай парою на налецьце».

І ўсталі стуль тыя мужы, і глядзелі на від Содомы. Абрагам жа пайшоў ізь імі, каб прапусьціць іх.

І адышоў СПАДАР, скончыўшы гутарыць із Абрагамом, і Абрагам зьвярнуўся на свае месца.

І сказаў: «Вось жа, калі ласка, спадары мае! зьвярніце ж да дому слугі свайго, і пераначуйце, і ўмыйце ногі свае, а на раніцы ўстанеце й пойдзеце ў дарогу сваю». І яны адказалі: «Не, але на вуліцы мы пераначуем».

Вось жа, слуга Твой знайшоў ласку ў ваччу Тваім, і ўзьвялічыў міласэрдзе Твае, каторае Ты ўчыніў з імною, што заставіў жывой душу маю; але я ня буду магчы ўцячы на гару, каб мяне не дагнала тая бяда, і мне не памерці.

Вось жа, тут гэта места блізка на ўцекі туды, і яно малое, пабягу ж я туды, ціж не малое яно, і будзе жыць душа мая».

І СПАДАР лінуў дажджом на Содому а Ґомору серку а агонь ад СПАДАРА зь нябёсаў,

І глянуў далоў на Содому а Ґомору і на ўсю зямлю аколіцы, і бачыў, і во падыймаецца дым ізь зямлі, як дым із вапельні.

І сказала старшая малодшай: «Ацец наш стары, і чалавека няма на зямлі, уйсьці да нас подле звычаю ўсяе зямлі.

І паклікаў Авімелех Абрагама, і сказаў яму: «Што ты з намі ўчыніў? Чым ізграшыў я супроці цябе, што ты быў навёўшы на мяне і на гаспадарства мае грэх вялікі? Учынкі, якія ня чыняць, ты ўчыніў імне».

І сказаў Абрагам: «Во я сказаў: "Пэўне, няма страху Божага на месцу гэтым, і заб’юць мяне за жонку маю".

І было, як павёў Бог мяне з дому айца майго, то я сказаў ёй: "Во, ласка твая, каторую ты можаш зрабіць імне: на кажным месцу, куды мы прыдзем, кажы празь мяне: ’ён брат мой’"».

І Сорры сказаў: «Во, я даў тысяча срэбнікаў брату твайму; во гэта табе запінашка на вочы перад усімі, каторыя з табою; і перад усімі ты апраўлена».

І абрэзаў Абрагам Ісака, сына свайго, на восьмы дзень, як расказаў яму Бог.

Абрагам устаў нараніцы, і ўзяў хлеба а мех вады, і даў Гаґары, і палажыў ёй на плечы, і дзецянё, і выслаў яе. Яна пайшла і заблудзіла ў пустыні Бэер Шаве.

І пайшла, і села насупроці так далёка, як із луку дастрэліць; бо яна сказала: «Хай не гляджу на сьмерць дзецяняці». І села насупроці, і ўзьняла голас свой, і плакала.

І быў Бог із хлопчыкам; і ён вырас, і жыў на пустыні, і быў стралец із луку.

Ён жыў на пустыні Фаран; і ўзяла яму маці жонку ізь зямлі Ягіпецкае.

І сказаў: «Вазьмі ж сына свайго, адзінага свайго, каторага ты любіш, Ісака; і пайдзі сабе да зямлі Мора, і там узьнясі яго на ўсепаленьне на аднэй з гораў, праз каторую Я скажу табе».

Абрагам устаў рана нараніцы, асядлаў асла свайго, узяў двух дзяцюкоў сваіх із сабою а Ісака, сына свайго; і насек дроў на ўсепаленьне, і ўстаў і пайшоў да месца, праз каторае сказаў яму Бог.

І ўзяў Абрагам дровы на ўсепаленьне, і ўзлажыў на Ісака, сына свайго; і ўзяў у рукі цяпло а вялікі нож, і пайшлі абодва разам.

І сказаў Ісак Абрагаму, айцу свайму: «Войча мой!» Ён адказаў: «Во я, сыну мой». Ён сказаў: «Во цяпло а дровы, ідзе ж ягнё на ўсепаленьне?»

І сказаў Абрагам: «Бог парупіцца Сабе празь ягнё на ўсепаленьне, сыну мой». І йшлі абодва разам.

І прышлі на месца, праз каторае казаў яму Бог; і збудаваў там Абрагам той аброчнік, разлажыў дрыва, і зьвязаў сына свайго Ісака, і палажыў яго на аброчнік, зьверху на дрыва.

І сказаў: «Не выцягай рукі свае на хлопчыка і не рабі яму нічога; бо цяпер Я ведаю, што ты баішся Бога і не ўдзяржаў сына свайго ад Мяне».

І ўзьняў Абрагам вочы свае, і абачыў: і во баран адзаду засіліўся ў гушчару рагамі сваімі. І пайшоў Абрагам, і ўзяў барана, і ўзьнёс яго на ўсепаленьне замест сына свайго.

І назваў Абрагам імя месца гэнага: Егова-Ірэ (СПАДАР парупіцца). Затым і цяперака кажацца: на гары Еговы агледзецца.

То дабраславячы дабраслаўлю цябе, і множачы памножу насеньне твае, як гвезды нябёсныя і як пясок на беразе таго мора; і спадуць насеньню твайму брамы варагоў ягоных;

«Падарожнік і асяленец я ў вас; дайце імне на собскасьць магілу з вамі, і я пахаваю памерлую сваю ад віду свайго».

«Паслухай нас, спадару мой! князь Божы ты сярод нас; у найвыбарнейшым із нашых пахавальных месцаў пахавай памерлую сваю; ніхто з нас пахавальнага месца свайго не забароне табе на пахаваньне памерлае твае».

І дасьць ён імне пячору Махпелу, што ў яго, што на канцу поля ягонага, за поўнае срэбра аддасьць імне яе сярод вас, на собскасьць да пахаваньня».

«Не, спадару, мой, паслухай мяне: поле я даў табе і пячору, каторая на ім, даў табе: перад ачмі сыноў народу свайго даў табе яе, пахавай памерлую сваю».

І зацьверджана поле Ефронава, каторае ў Махпеле, каторая перад Мамрэ, поле а пячора каторая на ім, і кажнае дзерва, каторае на полю, у вусіх межах ягоных наўколо,

І зацьверджана тое поле а тая пячора, каторая на ім, Абрагаму на пахоўную собскасьць ад сыноў Гэтавых.

І было, перш чымся скончыў ён гукаць, і вось, Рэвека, каторая нарадзілася Вафуелю, сыну Мілчынаму, жонкі Нагоравае, брата Абрагамавага, і жбан ейны на плячу ў яе.

І сказала: «Пі, спадару мой». І пабарзьдзіла, і спусьціла жбан на руку сваю, і дала яму напіцца.

І было, як вярблюды напіліся, і ўзяў чалавек тый уносьніцу залатую паў сыкля вагою і два бружлеты на рукі ейныя, дзесяць сыкляў золата вага іх;

І было, як ён абачыў уносьніцу а бружлеты на руках у сястры свае, і пачуў словы Рэвечыны, сястры свае, каторая сказала: «Гэтак гутарыў з імною гэны чалавек»; дык ён прышоў да чалавека, і во ён стаіць пры вярблюдох ля жарала.

Перш чымся скончыў я гукаць у сэрцу сваім, і во, Рэвека вышла, і жбан ейны на плячу ў яе, і зышла да жарала, і засіліла; і я сказаў ёй: "Дай імне, калі ласка, напіцца!"

Я папытаўся ў яе і сказаў: "Чыя ты дачка?" Яна сказала: "Дачка Вафуелева, сына Нагоравага, каторага нарадзіла яму Мілка". І надзеў я ёй уносьніцу ў нос ейны, і бружлеты на рукі ейныя.

І ўстала Рэвека а дзеўкі ейныя, і, усьсеўшы на вярблюды, выправіліся за тым чалавекам. І ўзяў слуга Рэвеку, і пайшоў.

І вышаў Ісак падумаць на поле пад вечар, і ўзьняў вочы свае, і абачыў, і во, вярблюды прыходзяць.

А сыном мамошак, што былі ўв Абрагама, даў Абрагам падаркі, і адаслаў іх ад Ісака, сына свайго, яшчэ за жыцьця свайго, на ўсход, да зямлі ўсходняе.

І пахавалі яго Ісак а Ізмайла, сыны ягоныя, у пячоры Махпеле, на полю Ефронавым, сына Цогаровага, Гэціча, каторае перад Мамрэ.

На полю, каторае купіў Абрагам у сыноў Гэтавых. Там пахаваны Абрагам а Сорра, жонка ягоная.

І сказаў Ісаў: «Вось, я на сьмяротнай дарозе, і на што гэта імне першародзтва?»

І сказаў Авімелех: «Што гэта ты ўчыніў із намі? Ледзь не ляжаў адзін ізь люду із жонкаю тваею, і ты прывёў бы на нас віну».

Стуль узыйшоў ён на Бэер Шэву.

Можа пашчупае мяне ацец мой, і я буду ў ваччу ягоным ашуканец, і навяду на сябе грэбаваньне, а не дабраславенства».

І маці ягоная сказала яму: «На імне грэбаваньне твае, сыну мой; толькі паслухай голасу майго і пайдзі вазьмі імне».

І скуры казянят адзела на рукі ягоныя і на гладзіню шыі ягонае.

І задрыжэў Ісак дрыжэньням вельмі вялікім, і сказаў: «Хто ж гэта тый, што паляваў на дзіч і прынёс імне, і я еў з усёга перш, чымся ты прышоў, і дабраславіў яго? Ён і будзе дабраславёны».

Пакуль адыйдзе гнеў брата твайго на цябе, і ён забудзецца, што ты ўчыніў яму, і я пашлю й вазьму цябе стуль. Чаму мне спабыцца нават абодвых вас у вадзін дзень?»

І лучыў на месца, і заначаваў там, бо зайшло сонца. І ўзяў з камянёў таго месца, і палажыў сабе ўзгалоўям, і лёг на тым месцу.

І сьніў: і вось, лесьвіца стаіць на зямлі, а верх яе дакранаецца да неба; і вось, ангілы Божыя ўзыходзяць і зыходзяць па ёй.

І вось, СПАДАР стаіць на ёй, і сказаў: «Я СПАДАР, Бог Абрагама, айца твайго, і Бог Ісака. Зямлю, на каторай ты ляжыш, табе я дам яе а насеньню твайму.

І будзе насеньне твае, як пыл зямлі; і праб’ешся на захад, і на ўсход, і на поўнач, і на паўдня; і будуць дабраславёныя ў табе ўсі радзімы зямлі, і ў насеньню тваім.

І прачхнуўся Якаў зо сну свайго, і сказаў: «Запраўды ё СПАДАР на месцу гэтым, а я ня ведаў!»

І ўстаў Якаў рана нараніцы, і ўзяў камень, каторы ён палажыў сабе ўзгалоўям, і пастанавіў яго стаўпом, і ўзьліў алівы на яго зьверху.

І глянуў — і во, студня на полю, і во, там тры чарады драбнога статку ляжаць каля яе; бо із студні тае паілі стады. І вялікі камень быў на адтуліне студні.

І зьбіраліся туды ўсі стады, і адкочавалі камень з адтуліны студні, на свае месца.

І было, як пачуў Лаван ведамкі празь Якава, сына сястры свае, і выбег яму на пярэймы, і абняў яго, і пацалаваў яго, і прывёў яго до дому свайго, і ён паведаў Лавану ўсі стацьці гэтыя.

І ўзгарэўся гнеў Якава на Рахіль, і сказаў: «Ці замест Бога я, Каторы задзяржаў у цябе плод жывата?»

І яна сказала: «Во нявольніца мая Вала; увыйдзі да яе, і родзе яна на калені мае, і збудую таксама я ад яе».

І сказала Лія: «На шчасьце імне, бо шчасьлівай будуць зваць мяне дачкі». І назвала імя ягонае Ашэр.

І было, як нарадзіла Рахіль Язэпа, сказаў Якаў Лавану: «Адашлі мяне, і пайду я на свае месца і да свае зямлі;

Бо мала было ў цябе да мяне, а разьвялося шмат; і дабраславіў СПАДАР цябе, як я прышоў; а цяпер, калі ж я буду рабіць таксама на свой дом?»

І будзе сьветчыць за мяне справядлівасьць мая на заўтрашні дзень, як прыйдзеш даведацца платы мае зь цябе. Кажная, што ня з бодкамі а ня з плямамі меж козаў, а ня рудая з авец, крадзеная гэта ў мяне».

І адлучыў таго дня казлы ў чарэслы і з плямамі, і ўсі козы з бодкамі а з плямамі, усі, на каторых ё белае, і ўсі рудыя з авец, і аддаў на рукі сыном сваім;

І ўзяў Якаў пруцьце тапалёвае сырое а міндалёвае а яваравае, і аблупіў на ім чарэслы белыя, зьняўшы кару да бялосьці, каторая на прутох;

І было ў часе цекаваньня статку, і ўзьняў я вочы свае, і абачыў у сьне, і во самцы, каторыя ўскочылі на статак, у чарэслы, з бодкамі а з плямамі.

І Ён сказаў: "Узьнімі вочы свае й глянь: усі казлы, што ўскочылі на статак, у чарэслы, з бодкамі а плямамі; бо я бачыў усе, што Лаван робе табе.

І ўстаў Якаў, і пасадзіў дзеці свае а жонкі свае на вярблюды;

І ўзяў ён із сабою братоў сваіх, і гнаўся за ім дарогаю сем дзён, і дагнаў яго на гары Ґілеад.

І насьпеў Лаван Якава; і Якаў расьпяў будан свой на гары, а Лаван расьпяў із братамі сваімі на гары Плеад.

А Рахіль узяла балваны, і палажыла іх у вярблюджае сядло, і села на іх. І перашчупаў Лаван увесь будан, але не знайшоў.

І сказаў Якаў братом сваім: «Зьбярыце камянёў». Яны ўзялі камяні і зрабілі крушню; і елі там на тэй крушні.

І аброк Якаў аброк на гары, і згукаў братоў сваіх есьці хлеб; і яны елі хлеб, і начавалі на гары.

І ўстаў Лаван рана нараніцы, і пацалаваў сыноў сваіх а дачкі свае, і дабраславіў іх, і пайшоў, і зьвярнуўся Лаван на свае месца.

І зьлякаўся Якаў вельмі, і быў у трывозе; і падзяліў людзёў, што былі зь ім, і статак драбны й буйны й вярблюды на два табары,

І сказаў: «Калі Ісаў прыйдзе на табар тый адзін і паб’ець яго, то ўзумее табар засталы ўцячы».

І засьвяціла сонца, як ён праходзіў Пеніель; і ён кульгаў на сьцягно свае.

Затым аж дагэтуль не ядуць сынове Ізраелявы жылы мускула, каторая на суставе сьцягна, бо даткнуўся суставы сьцягна Якававага на жыле мускула.

І пабег Ісаў яму наўпярэймы, і абняў яго, і паў на шыю яму, і цалаваў яго, і плакалі.

І купіў часьць поля ў сыноў Гаморавых, айца Сыхемавага, за сто кесытаў (манэтаў), на каторым пастанавіў будан свой.

І вышла Дына, дачка Лііна, каторую яна нарадзіла Якаву, паглядзець на дачкі зямлі.

І Якаў пачуў, што забрудзяніў Дыну, дачку ягоную; сынове ж ягоныя былі із стадаю на полю, дык маўчаў Якаў, пакуль ня прышлі яны.

І было на трэйці дзень, як яны былі хворыя, і ўзялі два сыны Якававы, Сымон а Леў, браты Дыніны, кажны свой меч, і напалі на места з пэўнасьцяй, і забілі кажнага мужчыну;

І сказаў Якаў да Сымона а да Лева: «Вы зьнемарасьцілі мяне, зрабіўшы мяне непахнючым жыхарам гэтае зямлі, Канаанянам а Ферэзэям; а ў мяне людзі нячысьленыя; і зьбяруцца на мяне, і паб’юць мяне, і буду зьнішчаны я й мой дом».

І ўзышоў ад яго Бог у месцу, на каторым гутарыў зь ім.

І пастанавіў Якаў помнік на месцу, на каторым гутарыў ізь ім, помнік каменны; і ўзьліў на яго ўзьліваньне, і ўзьліў на яго алівы.

І назваў Якаў імя месца, на каторым Бог гукаў ізь ім: Бэт-Эль.

І асяліўся Ісаў на гары Сэір, Ісаў, ён жа Едом.

І во гэта роды Ісававы, айца Едумееў, на гары Сэір;

А гэтыя сыны Цывеонавы: Ая а Ана. Гэта Ана, каторы знайшоў цёплыя жаролы на пустыні, як пасьціў аслы Цывеона, айца свайго.

І памер Гушам, і караляваў замест яго Гадад, сын Бедадаў, каторы паразіў Мідзянян на полю Моаўскім; а імя места ягонага Авіф.

І сказаў ім Рувін: «Не разьлівайце крыві, кіньце яго ў гэту яму, каторая на пустыні, а рукі ня выцягніце на яго», каб выбавіць яго ад рукі іхнае, каб зьвярнуць яго айцу ягонаму.

І было, як Язэп прышоў да братоў сваіх, і зьдзелі яны зь Язэпа хітон ягоны, хітон калярысты, каторы на ім;

Пайдзіма й прадайма яго Ізмайлаўцам, а рукі нашы няхай ня будуць на ім; бо брат наш, цела наша». І паслухалі яго браты ягоныя.

І ведаў Онан, што не яму будзе насеньне; і было, як уходзіў да жонкі брата свайго, нішчыў на зямлі, каб ня даць насеньня брату свайму.

І яна ськінула ізь сябе ўдовінае адзецьце, і накрылася пакрыцьцям, і, захінуўшыся, села ля ўходу да Енаіму, каторы на дарозе да Фімны, бо бачыла, што Шэла вырас, і яна ня дана яму за жонку.

Ён павярнуўся да яе на дарогу й сказаў: «Ну, калі ласка, увыйду да цябе». Бо ён ня ведаў, што яна невестка ягоная. І сказала: «Што ты дасі імне, калі ўвыйдзеш да мяне?»

І сказаў Юда: «Няхай яна возьме сабе, каб толькі ня было на сорам; вось, я паслаў казянё гэна, але ты не знайшоў яе».

І было пры раджэньню, высунуў ручку; і ўзяла бабка і прывязала на ручку яму чырвоную нітку, кажучы: «Гэты вышаў першы».

Потым вышаў брат ягоны, што на руццэ ягонай чырвоная нітка. І назвала імя ягонае: Зара.

І знайшоў Язэп ласку ў ваччу ягоным, і служыў яму. І ён пастанавіў яго над дамоваю сваёй, і ўсе свае аддаў на рукі ягоныя.

І было адгэнуль, як ён пастанавіў яго над дамоваю сваёю і над усім, што меў, і дабраславіў СПАДАР дамову таго Егіпцяніна дзеля Язэпа, і было дабраславенства СПАДАРОВА на ўсім, што меў ён у доме і ў полю.

І было просьле гэтых стацьцяў: і ўзьняла жонка гаспадара ягонага вочы свае на Язэпа, і сказала: «Ляж із імною».

Але ён адмовіўся, і сказаў жонцы гаспадара свайго: «Вось, гаспадар мой ня рупіцца пры імне празь нішто ў дамове, і ўсе, што мае, аддаў на маю руку.

І загневаўся Фараон на двух легчанцоў сваіх — на князя чашнікаў а на князя пекароў;

І на сьцябле тры галузы. Яно быццам разьвівалася, расквіло яно, насьпелі гранкі ягадаў.

За тры дні падыйме Фараон галаву тваю, і зьверне цябе на месца твае, і ты падасі Фараону ў руку ягоную, як зараджана ўперад, як ты быў чашнікам ягоным.

І пабачыў князь пекароў, што добра зьясьніў, і сказаў Язэпу: «Я таксама сьніў, і во, тры сутнікі плеценыя на галаве ў мяне.

І ў сутніку верхнім із усялякае ежы Фараонавае ўменьня пякарскага; і птуства ела іх із сутніка на галаве маёй».

І за тры дні падыйме Фараон галаву зь цябе, і засіле цябе на дзерве; і паесьць птуства цела твае зь цябе».

І было на трэйці дзень, дзень нараджэньня Фараона: і справіў ён чэсьць усім слугам сваім, і падняў галаву князя чашнікаў і галаву князя пекароў, сярод слугаў сваіх;

І зьвярнуў князя чашнікаў на ягонае месца чашніка, і ён падаў чару ў руку Фараону.

І во, з ручая паднялося сем кароваў пазорных выглядам і сытых целам; і пасьціліся на сітнікавай траве.

І во, сем кароваў накшых паднялося просьле іх із ручая, выглядам брыдкіх і худых целам, і сталі ля тых кароваў на беразе ручая.

І заснуў, і сьніў ён другі раз: і во, сем каласоў выплылі на сьцябле адным, таўстых і харошых.

Фараон загневаўся на слугаў сваіх і аддаў мяне пад нагляд да дому начэльніка старожы, мяне а князя пекароў.

І было: як ён зьясьніў нам, так і сталася: мяне зьвярнулі на становішча мае, а таго засілілі».

І сказаў Фараон Язэпу: «У маім сьне: вось, стаю я на беразе ручая.

І во, з ручая паднялося сем кароваў сытых целам і пазорных выглядам, і пасьціліся яны на сітнікавай траве.

І я сьніў: і во, сем каласоў выплываюць на адным сьцябле, поўных і харошых.

І зьбяруць усякую еміну гэтых настаючых добрых год, і няхай назьбіраюць збожжа пад руку Фараонаву на емя ў местах, і няхай хаваюць.

І будзе гэта еміна на запас зямлі на сем год галадові».

І зьняў Фараон пярсьцёнак свой з рукі свае, і даў яго на руку Язэпу; і ўбраў яго ў вадзежу зь цянюсенькага палатна, і ўзлажыў ланцуг залаты на шыю ягоную;

І загадаў яго павезьці на другіх цялежках сваіх, і прагаласілі перад ім: «Кланяйцеся!» І прызначыў яго над усёй зямлёю Ягіпецкай.

І назваў Фараон імя Язэпава: Цафнаф Панеах; і даў яму Асэнеф, дачку Поты-Фераву, сьвятара Она, за жонку. І вышаў Язэп на зямлю Ягіпецкую.

І пазьбіраў Язэп збожжа, як пяску на тым мору, шмат вельмі, ажно перасталі лічыць, бо ня стала лікаў.

І забраў іх пад нагляд на тры дні.

І сказаў ім Язэп на трэйці дзень: «Гэта зрабіце, і застаніцеся жывы; Бога я баюся.

І казалі яны кажны брату свайму: «Запраўды мы вінны ўзглядам брата нашага, што мы бачылі бедаваньне душы ягонае, як ён маліў нас, але не паслухалі, і за тое й прышла на нас бяда гэта».

І загадаў Язэп, і напоўнілі судзіны іхныя збожжам, і зьвярнуць срэбра іхнае кажнаму ў мех ягоны, і даць ім еміны на дарогу. І зрабілі ім гэтак.

Яны паднялі збожжа свае на аслы свае і пайшлі стуль.

І разьвязаў адзін мех свой, каб даць аслу свайму на папасе; і абачыў срэбра свае, і вось, яно ў вадтуліне мяха ягонага.

І сказаў ім Якаў, айцец іхны: «Вы спабылі мяне дзяцей: Язэпа няма; і Сымона няма; Веняміна ўзяць хочаце, — усе гэта на мяне!»

І сказаў Рувін айцу свайму: «Забі двух маіх сыноў, калі я не прывяду яго да цябе; аддай яго на маю руку, і я зьвярну яго табе».

Галадоў цяжэла на зямлі.

Я паручуся за яго, з мае рукі будзеце вымагаць яго. Калі я не прывяду яго да цябе і не пастанаўлю перад табою, то буду я грэшны перад табою на ўсі дні жыцьця.

І баяліся людзі гэтыя, што прывялі іх да дому Язэпавага, і сказалі: «Гэта з прычыны срэбла, зьверненага ўперад у мяхі нашыя, прывялі нас, каб накінуцца на нас, і напасьці на нас, і ўзяць нас у няволю, і аслы нашыя».

І было, як мы прышлі на папас, і разьвязалі мяхі свае — і во, срэбла кажнага ў вадтуліне мяха ягонага, срэбла нашае подле вагі свае, і мы зварачаем яго сваімі рукамі.

Ціж ня гэта тая чара, з каторай п’ець спадар мой, і ён звычайна варожа на ёй? Ліха вы ўчынілі, гэтак учыніўшы"».

Яны пабарзьдзілі, спусьцілі кажны мех свой на зямлю, і разьвязалі кажны свой мех.

І разарвалі яны адзецьці свае, і налажылі кажны на асла свайго, і зьвярнуліся да места.

І дабліжыўся Юда да яго, і сказаў: «О спадару мой, няхай скажа, калі ласка, слуга твой слова ў вушы спадара свайго, і не загневайся на слугу свайго, бо як сам Фараон, так і ты.

Бо слуга твой паручыўся за хлапца айцу свайму, сказаўшы: "Калі не прывяду яго да цябе, то буду грэшным перад айцом сваім на ўсі дні".

Во цяпер два гады галадові на зямлі; і яшчэ пяць год, у каторых нельга будзе араць ані жаць.

І паслаў мяне Бог перад вамі, каб пакінуць вам астачу на зямлі і захаваць жыцьцё вашае дзеля ўцекаў вялікіх.

І паў ён на шыю Веняміну, брату свайму, і плакаў; і Венямін плакаў на шыі ягонай.

І сказаў Фараон Язэпу: «Скажы братом сваім: "Во што зрабіце: накладзіце на жывёлу сваю, і йдзіце, і прыдзіце да зямлі Канаанскае;

І зрабілі так сынове Ізраелявы. І даў ім Язэп калёсы, подле загады Фараонавае, і даў ім еміны на дарогу.

І айцу паслаў во што: дзесяць аслоў, накладзеных із дабра ягіпецкага, і дзесяць асьліцаў, накладзеных збожжам, хлебам а емінаю айцу свайму на дарогу.

Я зыйду з табою да Ягіпту, Я й узьвяду, таксама ўзьвяду цябе назад. І Язэп паложа руку сваю на вочы твае».

І запрог Язэп цялежкі свае, і ўзыйшоў напярэймы Ізраелю, айцу свайму, да Ґошэн, і абачыў яго, і паў на шыю ягоную, і плакаў на шыі ягонай ізноў.

Зямля Ягіпецкая перад табою яна; на найлепшым месцу зямлі асялі айца свайго й братоў сваіх; няхай жывуць яны ў зямлі Ґошэн. І калі ведаеш, што меж іх ё здатныя людзі, дык пастанаві іх дагляднікамі над тым статкам, што ў мяне».

І скончыўся гэты год; і прышлі да яго на налецьце, і сказалі яму: «Ня ўтоім ад спадара нашага, што высілілася срэбла, і стады статку нашага ў спадара нашага; не засталося нічога ў нас перад спадаром нашым, апрача целаў нашых і земляў нашых.

І як будзе жніво, то давайце пятую часьць Фараону; а чатыры часьці застануцца вам засеяць поле і на еміну вам і тым, што ў дамовах вашых, і на еміну дзецянятам вашым».

І сказаў: «Прысягні імне». І прысягнуў яму. І сьхінуўся Ізраель на верх посаха.

І азнаймілі Якаву, і сказалі: «Вось, сын твой Язэп прышоў да цябе». І натужыўся Ізраель, і сеў на пасьцелі.

І сказаў імне: "Вось, я ўчыню цябе плодным, і размнажу цябе, і ўчыню зь цябе збор людаў, і дам зямлю гэтую насеньню твайму просьле цябе на дзяржаньне вечнае".

І выцягнуў Ізраель правіцу сваю, і палажыў на галаву Яхрэму, а ён быў малодшы, а левую на галаву Манасу. Умысьля палажыў гэтак ён рукі свае, бо Манас пяршак.

І абачыў Язэп, што айцец ягоны палажыў правую руку сваю на галаву Яхрэмаву; і было ліхім гэта ў ваччу ягоным. І падпер ён руку айца свайго, каб зьняць яе з галавы Яхрэмавае на галаву Манасаву;

І сказаў Язэп айцу свайму: «Ня гэтак, войча мой, бо гэта пяршак; палажы правіцу сваю на ягоную галаву».

Ты бушаваў, як вада; ня будзеш першынстваваць; бо ты ўзыйшоў на ложак айца свайго; тады ты збудзеніў пасьцелю маю, узышоўшы.

Юда! цябе хваліць будуць браты твае. Рука твая на патыліцы непрыяцеляў тваіх; паклоняцца табе сынове айца твайго.

Завулон на беразе морскім будзе жыць і ля прыстані карабельнай, і граніцы ягоныя да Сыдону.

Будзе Дан вужом на дарозе, гадам на сьцюгавіне, жыгалячым у капыты каня. І зваліцца коньнік ягоны назад.

На спасеньне Твае спадзяюся, СПАДАРУ!

Дабраславенствы айца твайго пераходзяць дабраславенствы маіх прашчураў, аж да найвышшых вярхоў узгоркаў вечных. Няхай будуць яны на галаве Язэпавай і на цемеві абранага памеж братоў ятоных.

І расказаў ён ім, і сказаў ім: «Я буду прылучаны да люду свайго; пахавайце мяне ля бацькоў маіх, у пячоры, што на полю Ефрона Гэціча,

У пячоры, што на полю Махпела, каторая перад Мамрэ ў зямлі Канаанскай, каторую купіў Абрагам, поле Ефрона Гэціча, на собскасьць пахову.

Купля гэтага поля а пячоры, каторая на ім, у сыноў Гэтавых».

І паў Язэп на від айца свайго, і плакаў над ім, і пацалаваў яго.

І споўнілася яму сорак дзён, бо толькі вымагаецца дзён на бальсамаваньне. І плакалі па ім Ягіпцяне семдзясят дзён.

І прышлі яны да такаўні Атодавае на другім баку Ёрдану, і галасілі там жалобу вялікую а вельмі цяжкую; і зрабіў жалобу па айцу сваім сем дзён.

І бачылі жыхары зямлі тае, Канааняне, жалобу на такаўні Атодавай, і сказалі: «Вялікая жалоба гэта ў Ягіпцян!» Затым назвалі імя месца таго: Жалоба Ягіпцян: гэта на другім баку Ёрдану.

І занесьлі яго сынове ягоныя да зямлі Канаанскае, і пахавалі яго ў пячоры поля Махпела, поле каторае купіў Абрагам на собскасьць на паховы ў Ефрона Гэціча, перад Мамрэ.

І вы думалі ліха на мяне; але Бог думаў гэта на дабро, каб зрабіць тое, што цяпер ё: захаваць жыцьцё вялікаму ліку людзёў.

І бачыў Язэп у Яхрэма дзеці да трэйцяга пакаленьня; таксама й сынове Махіровы, сына Манасовага нарадзіліся на каленях Язэпавых.

І сказаў: «Як вы будзеце бабіць у Гэбрэяк і абачыце на радзельным ложку, калі будзе сын, дык забіце яго; а калі дачка, дык няхай застанецца жывая».

І глянуў Бог на дзеці Ізраелявы, і пазнаў Бог.

І сказаў Масей: «Зьвярну ж а гляну на вялікую зьяву гэтую, чаму куст не згарае».

І сказаў: «Ня бліжся сюды; разуй вобуй свой з ног сваіх, бо месца, на каторым ты стаіш, зямля сьвятая яна».

І сказаў: «Я Бог айца твайго, Бог Абрагама, Бог Ісака а Бог Якава». І закрыў Масей від свой, бо баяўся глянуць на Бога.

І сказаў: «Бо Я ё з табою, і во табе знак, што Я паслаў цябе: як ты вывядзеш народ ізь Ягіпту, будзеце служыць Богу на гэтай гары».

І сказаў яшчэ Бог Масею: «Гэтак скажы сыном Ізраелявым: "СПАДАР, Бог айцоў вашых, Бог Абрагама, Бог Ісака а Бог Якава паслаў мяне да вас!" Гэта імя Мае на векі, і гэта памятка празь Мяне з роду ў род.

І яны паслухаюць голасу твайго, і прыйдзеш ты а старцы Ізраелявы да караля Ягіпецкага, і скажыце яму: "СПАДАР, Бог Гэбрэяў, гукнуў нас; і цяпер дай нам ісьці дарогаю трох дзён на пустыню, каб мы абраклі СПАДАРУ, Богу нашаму".

І сказаў: «Кінь яго на зямлю». І ён кінуў яго на зямлю, і стаў гадам; і ўцякаў Масей ад яго.

І будзе, што калі не павераць таксама двум гэтым знаком і не паслухаюць голасу твайго, то вазьмі з ракі вады і вылі на сушу, і будзе, што стане крывёй на сушы вада, каторую ты возьмеш із ракі».

І ўзгарэўся гнеў СПАДАРОЎ на Масея, і Ён сказаў: «Ціж ня ёсьць Аарон, брат твой, Левіт? Я ведаю, што добра гукае ён, і таксама вось, ён выйдзе наўпярэймы табе, і, абачыўшы цябе, узрадуецца ў сэрцу сваім;

І ўзяў Масей жонку сваю і сыноў сваіх, і пасадзіў іх на асла, і зварачаўся да зямлі Ягіпецкае. І ўзяў посах Божы ў руку сваю.

І сказаў СПАДАР Аарону: «Ідзі наўпярэймы Масею на пустыню». І ён пайшоў, і стрэўся зь ім ля гары Божае, і пацалаваў яго.

І потым прышлі Масей а Аарон, і сказалі Фараону: «Гэтак кажа СПАДАР, Бог Ізраеляў: "Адпусьці люд Мой, і яны будуць сьвяціць Імне на пустыні"».

І яны сказалі: «Бог Гэбрэяў стрэўся з намі, дазволь нам пайсьці, калі ласка, тры дні дарогі на пустыню, і абрачэм СПАДАРУ, Богу нашаму, каб ня выцяў нас морам або мячом».

А лік цэглы, каторы яны робяць, як учорах а заўчора вы налажыце на іх і ня меншыце зь яго; бо яны ляныя, затым і крычаць: "Пойдзем, абрачэм Богу нашаму".

І прышлі нагляднікі сыноў Ізраелявых, і крычэлі на Фараона, кажучы: «Чаму ты так абходзішся із слугамі сваімі?

І сказалі ім: «Няхай глядзіць СПАДАР на вас і судзе, бо вы зрабілі нас непахнючымі ў ваччу Фараона і ў вачох слугаў ягоных, каб даць меч у рукі іх забіць нас».

І прывяду вас да тае зямлі, праз каторую Я падняў руку сваю, даць яе Абрагаму, Ісаку а Якаву, і дам вам яе на спадак. Я СПАДАР"».

І не паслухае вас Фараон, і Я ўзлажу руку Сваю на Ягіпет. І вывяду войска Свае, люд Свой, сыноў Ізраелявых ізь зямлі Ягіпецкае — судамі вялікімі.

І даведаюцца Ягіпцяне, што Я СПАДАР, як выцягну руку сваю на Ягіпет і вывяду сыноў Ізраелявых з памеж іх».

Пайдзі да Фараона нараніцы: вось, ён выйдзе да вады, ты стань наўпярэймы яму на беразе ракі; і посах, каторы абарачаўся ў гада, возьмеш у руку сваю.

І скажы яму "СПАДАР, Бог Гэбрэяў, паслаў мяне да цябе, кажучы: "Выпусьці люд Мой, і ён будзе служыць імне на пустыні; а вось, ты не паслухаў дагэтуль’.

І сказаў СПАДАР Масею: «Скажы Аарону: "Вазьмі посах свой і выцягні руку сваю на воды Ягіпцян: на рэкі іхныя, на цуркі іхныя, на ставы іхныя і на ўсялякае зборышча водаў іхных; і будуць крывёй, і будзе кроў па ўсёй зямлі Ягіпецкай, і ў дзярвяным і ў каменным судзьдзю"».

І вырае рака жабы, і яны ўзыйдуць, і ўвыйдуць у дом твой, і ў спальню тваю, і на ложак твой, і ў дом слугі твайго і служэбкі твае, і ў печы твае, і ў дзежы твае,

І на цябе, і на люд твой, і на ўсіх слугаў тваіх узыйдуць жабы"».

І сказаў СПАДАР Масею: «Скажы Аарону: "Выцягні руку сваю з посахам сваім на цуркі а на рэкі а на азёры, і ўзьвядзі жабы на зямлю Ягіпецкую"».

І выцягнуў Аарон руку сваю на воды Ягіпецкія; і ўзышлі жабы, і пакрылі зямлю Ягіпецкую.

І зрабілі так тайнаведы тайным уменьням сваім, і ўзьвялі жабы на зямлю Ягіпецкую.

І ўчыніў СПАДАР подле слова Масеявага: жабы здохлі ў дамох, і ў дварох, і на палёх.

І зрабілі яны так: і выцягнуў Аарон руку сваю з посахам сваім, і выцяў у пыл зямлі, і сталіся вошы на людзёх і на статку. Увесь пыл земны стаў вашмі ў вусёй зямлі Ягіпецкай.

І зрабілі так тайнаведы сваім тайным уменьням, каб вывесьці вошы, але не маглі. І былі вошы на людзёх і на статку.

Бо калі ня выпусьціш люду Майго, дык вось, Я пашлю на цябе, і на слугаў тваіх, і на люд твой, і ў дамы твае рой мухаў, і напоўняцца дамы Ягіпцян роям і таксама зямля, на каторай яны.

І аддзялю таго дня зямлю Ґошэн, што люд Мой ё на ёй, каб ня быў там рой, каб ты ведаў, што Я СПАДАР сярод зямлі.

І ўчыніў СПАДАР гэтак: і прыляцеў рой цяжкім парадкам да дому Фараонавага, і да дому слугаў ягоных, і на ўсю зямлю Ягіпецкую; гінула зямля ад раёў.

Тры дні дарогі мы пойдзем на пустыню і абрачэм СПАДАРУ, Богу нашаму, як раскажа нам».

І сказаў Фараон: «Я адпушчу вас, і будзеце абракаць Богу свайму на пустыні; толькі вельмі не адходзьце. Маліце за мяне».

Дык вось рука СПАДАРОВА будзе на статку тваім, каторы ў палёх, на конях, на аслох, на вярблюдох, на буйным статку і на драбным статку; мор вельмі цяжкі.

І станецца ён пылам па ўсёй зямлі Ягіпецкай, і будзе ён на людзёх і на жывёле ў запаленьню зь верадамі, што йдуць у прыкісь, па ўсёй зямлі Ягіпецкай».

Яны ўзялі попелу з вапельні і сталі перад Фараонам. Масей сыпнуў яго к небу, і сталася запаленьне зь верадамі, што йдуць у прыкісь, на людзёх і на статку.

І не маглі тайнаведы ўстоіць перад Масеям з прычыны запаленьня, бо запаленьне было на тайнаведах і на ўсіх Ягіпцянах.

Бо гэтым разам Я пашлю ўсі кары Мае ў сэрца Твае, і на слугаў тваіх, і на люд твой, каб ты даведаўся, што няма падобнага да Мяне на ўсёй зямлі;

І цяпер пашлі й забясьпеч статак свой і ўсе, што ёсьць у цябе ў полю; кажнага чалавека й жывёлу, што будуць засьпеты ў полю і не зьбяруцца ў дамы, і зыйдзе на іх град, і яны памруць’"».

І сказаў СПАДАР Масею: «Выцягні руку сваю к небу, і будзе град па ўсёй зямлі Ягіпецкай, на чалавека, на статак і на ўсю траву палявую ў зямлі Ягіпецкай».

І выцягнуў Масей посах свой к небу; і СПАДАР даў грымоты а град, і прышоў агонь на зямлю, і пусьціў, бы дождж, СПАДАР град на ўсю зямлю Ягіпецкую.

І вышаў Масей ад Фараона зь места, і выцягнуў далоні свае да СПАДАРА; і перасталі грымоты а град, і дождж болей ня ліў на зямлю.

Яна ўкрые від зямлі, і нельга будзе бачыць зямлі, і паесьць астачу ацалелага, засталага вам ад граду; і аб’есьць кажнае дзерва, што расьцець у вас на полю;

І напоўне дамы твае, і дамы ўсіх слугаў тваіх, і дамы ўсіх Ягіпцян, чаго ня бачылі бацькі твае ані бацькі бацькоў тваіх з дня, як былі на зямлі аж дагэтуль"». І адвярнуўся, і вышаў ад Фараона.

І сказаў СПАДАР Масею: «Выцягні руку сваю на зямлю Ягіпецкую дзеля шаранчы, і ўзыйдзе на зямлю Ягіпецкую, і паесьць усю траву земную, усе, што пакінуў град».

І выцягнуў Масей посах свой на зямлю Ягіпецкую; і СПАДАР навёў на зямлю ўсходні вецер увесь тый дзень і ўсю ноч. Настала раніца, і ўсходні вецер нанёс шаранчу.

І ўзышла шаранча на ўсю зямлю Ягіпецкую, і асела ў вусіх граніцах Ягіпецкіх вельмі цяжка; уперад ня было так шаранчы, як гэта, такое й просьле яе ня будзе так.

І яна ўкрыла від усяе зямлі, і зямля пацямнела, і паела ўсю траву земную і ўсі плады дзерва, каторыя засталіся ад граду; і не засталося ніякага зяленіва на дзерве ані на траве палявой у вусёй зямлі Ягіпецкай.

І сказаў СПАДАР Масею: «Выцягні руку сваю к небу, і будзе цемра на зямлі Ягіпецкай, і ашчупаецца цемра».

І сказаў СПАДАР Масею: «Яшчэ загубу адзіную Я навяду на Фараона а на Ягіпцян; просьле тога ён адпусьце вас адгэтуль. Як ён будзе адпушчаць вас, то канчальна а станаўко пажанець вас адгэтуль.

І памрэць кажны пяршак у зямлі Ягіпецкай ад першака Фараонавага, каторы сядзіць на пасадзе сваім, да першака нявольніцы, каторая за жорнамі, і кажнага першака із статку.

Але на сыноў Ізраелявых не пашаволе сабака языком сваім ад чалавека аж да статку, каб вы ведалі, што розьне СПАДАР памеж Ягіпцянаў і Ізраелцаў.

Гукайце ўсяму збору Ізраелцаў, кажучы: "Дзясятага гэтага месяца няхай возьмуць сабе кажны ягнё на дамову бацькоў, ягнё на дамову.

І калі малая дамова, каб мець ягнё, то няхай возьме ён і сусед найбліжшы да дамовы ягонае, подле ліку душаў; подле тога, колькі кажны ізьесьць, разьлічыце на ягнё.

І будзе вам на назіраньне да чатырнанцатага дня гэтага месяца; і зарэжа яго ўся грамада збору Ізраельскага адвячоркам.

І возьмуць із крыві, і дадуць на абодва вушакі і на абсаду ў дамох, у каторых будуць есьці яго.

Няхай зьядуць мяса ягонае гэтае ночы, сьпечанае на агню, і праснакі, з гаркімі травамі няхай зьядуць яго.

Ня ежча зь яго сырога або сусім зваранага ў вадзе, але сьпечанае на агню, галаву з каленямі а патрыхамі.

І не пакідайце зь яго да раньня; але засталае зь яго да раньня на агню спаліце.

І гэтак ежча яго: няхай будуць сьцёгны вашы паперазаныя, вобуй ваш на нагах вашых і пасахі вашы ў руках вашых, і ежча яго хапліва; гэта Пасха СПАДАРУ.

І будзе ў вас кроў знакам на дамох, ідзе вы там, і абачу кроў, і абміну вас, і ня будзе меж вас мору нішчачага, як буду біць у зямлі Ягіпецкай.

І будзе гэты дзень вам на памятку, і будзеце яго сьвяціць, як сьвята СПАДАРУ ў родах сваіх; уставаю вечнай сьвяціце яго.

І на першы дзень сьвяты сход, і на сёмы дзень сьвяты сход будзе ў вас, ніякае работы ня маеце рабіць у іх; толькі што есьці кажнаму, адно тое можна рабіць вам.

І пройдзе СПАДАР губіць Ягіпет, і абача кроў на абсадзе а на абодвых вушакох, і абмінець СПАДАР ля ўходу, і ня дасьць загубцу ўвыйсьці ў дамы вашыя губіць.

І будзеце дзяржаць гэта, як уставу сабе і сыном сваім на векі.

І было а поўначы: І СПАДАР забіў кажнага першака ў зямлі Ягіпецкай, ад першака Фараонавага, сядзячага на пасадзе сваім, аж да першака палоненага, што ў вязьніцы, і кажнага першака із жывёлы.

І панёс люд цеста свае ўперад, чымся яно ськісла; дзежы свае, завязаныя ў вадзежах сваіх, на плячох сваіх.

І сьпяклі яны зь цеста, што вынесьлі зь Ягіпту, прэсныя перапечкі, бо яно яшчэ ня ськісла, бо яны выгнаны былі зь Ягіпту і не маглі адвалакаць, і нават ежы не прыгатавалі сабе на дарогу.

І будзе табе гэта знаком на руццэ тваёй і памяткаю меж аччу твайго, каб закон СПАДАРОЎ быў у вуснах тваіх; бо рукою моцнаю вывеў цябе СПАДАР ізь Ягіпту.

І няхай будзе знак на руццэ тваёй і павязка між аччу тваіх, бо рукою моцнаю вывеў нас СПАДАР ізь Ягіпту».

І падарожжавалі із Сукофа, і разьлягліся табарам у Ефаме, на канцу пустыні.

Я закаляню сэрца Фараонава, і ён пажанецца за імі, і ўслаўлюся на Фараону і на ўсім войску ягоным; і пазнаюць Ягіпцяне, што Я — СПАДАР». І зрабілі гэтак.

І сказалі Масею: «Ціж затым, што няма грабоў у Ягіпце, ты ўзяў нас паміраць на пустыні? Што гэта ты зрабіў із намі, вывеўшы нас ізь Ягіпту?

Ці ня гэта самае казалі мы табе ў Ягіпце, сказаўшы: "Адчапіся ад нас, і няхай мы служым Ягіпцянам"? Бо вален нам служыць у Ягіпцян, чымся памерці на пустыні».

Масей сказаў люду: «Ня бойцеся, станаўко стойце й абачыце спасеньне СПАДАРА, каторае вам зьдзее сядні; бо Ягіпцян, каторых бачыце вы сядні, ужо не пабачыце на векі.

А ты падыймі посах свой і выцягні руку сваю на мора, і расьсячы яго, і ўвыйдуць сынове Ізраелявы сярод мора сушаю.

А Я, вось, закаляню сэрца Ягіпцян, і яны ўвыйдуць за імі, і ўслаўлюся на Фараону і на ўсім войску ягоным, на цялежках ягоных і на коньніках ягоных,

І даведаецца Ягіпет, што Я СПАДАР, як услаўлюся на Фараону, на цялежках ягоных і на коньніках ягоных».

І выцягнуў Масей руку сваю на мора, і гнаў СПАДАР мора вялікім усходнім ветрам усю ноч, і ўчыніў мора сушаю; і расьсекліся воды.

І сталася ў ранічную старожу, і глянуў СПАДАР далоў на табар Ягіпцян із стаўпа агнянога а болачнага, і зьмяшаў табар Ягіпцян.

І сказаў СПАДАР Масею: «Выцягні руку сваю на мора, і зьвернуцца воды на Ягіпет, на цялежкі ягоныя і на коньнікаў ягоных».

І выцягнуў Масей руку сваю на мора, і сьвітаньням зьвярнула мора сілу сваю, і Ягіпцяне ўцякалі наўпярэймы яму; і ўтрос СПАДАР Ягіпцян сярод мора.

І выбавіў СПАДАР у дзень гэны Ізраеля з рукі Ягіпцян; і абачыў Ізраель Ягіпет мертвым на беразе мора.

І абачыў Ізраель руку вялікую, каторую ўчыніў СПАДАР на Ягіпце; і баяўся люд СПАДАРА, і паверылі СПАДАРУ й Масею, слузе ягонаму.

Нападзець на іх страх а ляк; ад вялічча пляча Твайго замоўкнуць яны, як камень, пакуль праходзе народ Твой, СПАДАРУ, пакуль праходзе гэты народ, каторы Ты прыдбаў.

Увядзі яго й пасадзі яго на гары спадку Свайго, месца на гасподу Сабе Ты ўчыніў, СПАДАРУ, Сьвятыню, Спадару, заклалі рукі Твае.

СПАДАР будзе караляваць на векі а на вечнасьць.

Бо ўвыйшоў конь Фараонаў зь цялежкамі ягонымі і з коньнікамі ягонымі ў мора, і абярнуў СПАДАР на іх воды морскія, а сынове Ізраелявы прайшлі сушаю сярод мора».

І наракаў люд на Масея, кажучы: «Што нам піць?»

І сказаў: «Калі ты будзеш уважліва слухаць голасу СПАДАРА, Бога свайго, і што простае ў ваччу Ягоным чыніць будзеш, і нахінеш вушы да расказаньняў Ягоных, і дзяржаць усі ўставы Ягоныя, дык ні воднае з болькаў, каторыя навёў Я на Ягіпцян, не навяду на цябе; бо Я СПАДАР, Каторы ўздараўляе цябе».

І крануліся зь Еліму, і прышла ўся грамада сыноў Ізраелявых на пустыню Цын, што меж Еліму й Сынаю, на пятнанцаты дзень другога месяца просьле выхаду ізь зямлі Ягіпецкае.

І наракала ўся грамада сыноў Ізраелявых на Масея а Аарона на пустыні.

І сказалі ім сынове Ізраелявы: «Валей бы мы памерлі ад рукі СПАДАРОВАЕ ў зямлі Ягіпецкай, як мы сядзелі ля гаршка зь мясам, як мы елі да насычэньня хлеба! бо вывялі вы нас на гэтую пустыню, каб прывесьці да сьмерці галадоўю грамаду гэту».

І сказаў СПАДАР Масею: «Вось, Я спушчу Вам, як дождж, хлеб ізь неба; і будзе выходзіць люд, і будзе зьбіраць што дня, колькі надабе на дзень, каб Імне выпрабаваць яго, ці будзе ён хадзіць у праве Маім, ці ня будзе.

А вось, раніца, і вы абачыце славу СПАДАРОВУ, бо пачуў Ён нараканьне вашае на СПАДАРА; а мы што такое, што наракаеце на нас?»

І сказаў Масей: «Гэта будзе, як дасьць СПАДАР увечары вам мяса на ежу, а нараніцы хлеба насыціцца; бо СПАДАР пачуў нараканьне вашае, як вы наракалі на Яго; а мы што? не на нас нараканьне вашае, а на СПАДАРА».

І падняўся пласт расы, і во, на зьверху пустыні цянюсенькая луска, цянюсенькая, як шэрась на зямлі.

І абачылі сынове Ізраелявы, і казалі адзін аднаму: «Ман гэта?» Бо ня ведалі, што гэта. І сказаў Масей ім: «Гэта хлеб, каторы СПАДАР даў вам на ежу.

Во слова, што расказаў СПАДАР: "Зьбірайце зь яго кажны подле тога, колькі яму ізьесьці; па ґомору на галаву, подле ліку душаў, колькі ў яго ў будане, вазьміце"».

Але не паслухалі яны Масея, і пакінулі зь яго некатрыя да раньня; з гэтае прычыны завяліся чэрві, і яно засьмярдзелася; і зазлаваўся на іх Масей.

І было шостага дня, што зьберлі хлеба ўдвая, па два ґоморы на аднаго; і прышлі ўсі начэльнікі грамады, і сказалі Масею.

І сказаў ім: «Гэта тое, што сказаў СПАДАР: супакой — сьвятая сыбота СПАДАРУ заўтра; што надабе пячы — пячыце, і што надабе варыць — варыце, а што застанецца, пакіньце сабе на схоў да раньня».

І сказаў Масей: «Ежча яго сядні, бо сядні сыбота СПАДАРУ; сядні ня знойдзеце яго на полю.

Глядзіце, бо СПАДАР даў вам сыботу; затым Ён даець вам шостага дня хлеба двудзеннага: сядзіце кажны на куркішках, ніхто ня выходзь ізь месца свайго сёмага дня».

І сказаў Масей: «Во, што расказаў СПАДАР: "Напоўніце ґомор на схоў у роды вашы, каб бачылі хлеб, каторым я жывіў вас на пустыні, як вывеў вас ізь зямлі Ягіпецкае"».

І сказаў Масей Аарону: «Вазьмі адну судзіну, і палажы ў яе поўны ґомор манны, і палажы яе перад СПАДАРОМ на схоў у роды вашы».

Як расказаў СПАДАР Масею, так палажыў яго Аарон перад Сьветчаньням на схоў.

І сьмяг там люд вады, і наракаў народ на Масея, і сказаў: «На што ты вывеў нас ізь Ягіпту? умарыць смагаю мяне, і сыноў маіх, і чароды мае?»

Вось, я стану перад табою там на скале ў Горыве, і ты вытнеш у скалу, выйдзе вада зь яе, і будзе піць люд». І зрабіў так Масей на ачох старцоў Ізраельскіх.

І сказаў Масей Ігошуі: «Выбяры нам мужоў і йдзі ваюй із Амалікам; заўтра я стану на версе ўзгорку, і посах Божы ў руццэ маёй».

І зрабіў Ігошуа, як сказаў яму Масей, каб біцца з Амаліком; а Масей, Аарон а Гур узышлі на верх узгорку.

Але рукі Масеявы млелі; і ўзялі камень, і падлажылі пад яго; і ён сеў на ім. Аарон жа а Гур падпіралі рукі ягоныя, адзін з аднаго, а адзін із другога боку. І рукі ягоныя былі кажначасныя аж да заходу сонца.

І сказаў СПАДАР Масею: «Упішы гэта на памятку ў кнігу, і ўлажы ў вушы Ігошуі, што Я чыста затру памятку Амаліка з пад нябёсаў».

Бо сказаў ён: «Рука на пасадзе ЯГ: вайна ў СПАДАРА супроці Амаліка ад роду ў род».

І прышоў Ітро, цесьць Масеяў, і сыны ягоныя, і жонка ягоная да Масея на пустыню, ідзе ён разьлёгся ля гары Божае,

І расказаў Масей сьцю свайму праз усе, што зрабіў СПАДАР Фараону а Ягіпцянам за Ізраеля, і праз усе цяжкасьці, каторыя стрэлі іх на дарозе, і што выбавіў іх СПАДАР.

Калі гэта зробіш, і Бог раскажа табе, то ты зможаш вытрываць, і таксама ўвесь люд гэты прыдзе на свае месца ў супакою».

Першага дня трэйцяга месяца па выхадзе сыноў Ізраелявых ізь зямлі Ягіпецкае, таго дня прышлі на пустыню Сынай.

І крануліся яны з Рэфідыму, і прышлі на пустыню Сынайскую, і разьлягліся на пустыні; і разьлёгся там Ізраель супроці гары.

Вы бачылі, што Я ўчыніў Ягіпцянам, і насіў вас на крылах арліных, і прынёс вас да Сябе,

І хай будуць гатовыя да трэйцяга дня; бо трэйцяга дня зыйдзе СПАДАР перад ачмі ўсяго народу на гару Сынай.

І правядзі граніцу люду наўкола, кажучы: "Сьцеражыцеся ўзыходзіць на гару і дакранацца да поду яе; кажны, хто дакранецца да гары, сьмерцю памрэць.

Хай не дакранецца да яе рука, бо напэўна ўкамянуюць яго альбо напэўна застрэляць стралою; статак гэта або чалавек, няхай не застанецца жывы". У часе гуку рогу могуць яны ўзыйсьці на гару».

І было на трэйці дзень: ужо нараніцы былі грымоты а маланкі а густы булак над гарою а трубны гук вельмі вялікі; і калаціўся ўвесь народ, каторы быў у табару.

А гара Сынай уся дьмілася, бо зышоў на яе СПАДАР у вагню; і ўзыходзіў ад яе дым, як дым із вапельні, і ўся гара вельмі хісталася.

І зышоў СПАДАР на гару Сынай, на верх гары, і гукнуў СПАДАР Масея на верх гары; і Масей узышоў.

І сказаў Масей СПАДАРУ: «Ня можа народ узыйсці на гару Сынай, бо Ты ваказаў нам, сказаўшы: "Правядзі граніцу наўкола гары і пасьвяці яе"».

Не рабі сабе выразанага балвана і ніякага абраза таго, што на нябёсах угары, і што на зямлі далавах, і што ў вадзе ніжэй зямлі.

Сьці айца свайго а маці сваю, каб працягнуліся дні твае на зямлі, каторую СПАДАР, Бог Твой, даець табе.

Ня сьветч на бліжняга свайго сьветчаньням хвальшывым!

Аброчнік ізь зямлі зрабі Імне, і абракай на ім усепаленьні свае а супакойныя аброкі свае, драбны й буйны статак; на кажным месцу, ідзе Я ўчыню памятку імені Свайго, Я прыду да цябе і дабраслаўлю цябе.

А калі аброчнік каменны зробіш Імне, то ня будуй яго з чэсаных, бо калі махнеш мячом сваім на яго, спляміш яго.

"Калі купіш слугу Гэбрэя, шэсьць год хай ён робе, а сёмага хай выйдзе на волю дарма.

Але калі слуга станаўко скажа: ’Люблю гаспадара свайго, жонку сваю а дзеці свае; не пайду на волю’,

Дык дабліжа гаспадар яго да багоў (судзьдзяў), і дабліжа яго да дзьвярэй або да вушака, і праколе яму гаспадар ягоны вуха ягонае шылам, і ён застанецца слугою ягоным на векі.

Як б’юцца людзі, і піхнуць цяжарную жонку, і яна ськіне, але ня будзе шкоды, будзе канечне караны, як накладзець на яго муж тае жонкі; і мае заплаціць пры судзьдзях.

І калі хто вытне ў вока слугу свайго альбо ў вока служэбку сваю, і абязьвеча, то няхай адпусьце іх на волю за вока.

А калі выб’е зуб слузе свайму або зуб служэбцы сваёй, няхай адпусьце іх на волю за зуб.

Калі хто спасьве поле або вінішча, і пусьціў статак свой, і пасець на полю другога, няхай заплаце найлепшым із поля свайго і найлепшым ізь вінішча свайго.

Калі зьявіцца агонь і захопе іржэўнік і зжарэць такі збожжа, або збожжа на пню, або поле, то канечне заплаце тый, хто запаліў агонь.

Калі хто аддасьць бліжняму на схоў срэбла альбо судзьдзе, і яны ўкрадзены будуць із дому таго чалавека, то, калі знойдзецца злодзей, няхай заплаце ўдвая,

А калі ня знойдзецца злодзея, то дабліжыцца гаспадар дому да багоў (судзьдзяў), калі ня выцягнуў рукі свае на собскасьць бліжняга свайго.

Прысяга перад СПАДАРОМ няхай будзе меж абодвых, калі ня выцягнуў рукі свае на собскасьць бліжняга свайго; і возьме гэта гаспадар, і ня будзе плаціць.

Калі пазычыш грошы беднаму з народу Майго, каторы ў цябе, то ня будзь як пазычэньнік, не ўскладай на яго працэнтаў.

Ня будзь за бальшынёй на ліха і ня сьветч у судовой справе, каб павярнуць за бальшынёй у перакручаваньню.

Калі лучыш на блуднага вала непрыяцеля свайго альбо на асла ягонага, канечне зьвярні яго да яго.

І сьвята жніва першых пладоў працы свае, каторыя ты сеяў на полю, і сьвята збору пры сходу году, як зьбярэш працу сваю з поля.

Вось, Я пасылаю перад табою Ангіла сьцерагчы цябе на дарозе і ўвесьці цябе ў тое месца, каторае Я прыгатаваў.

І ўзяў Масей крыві, і пакрапіў на люд і сказаў: «Во кроў змовы, каторую СПАДАР учыніў із вамі, узглядам усёга гэтага».

І на абраных із сыноў Ізраелявых Ён ня выцягнуў рукі свае. І яны сузіралі Бога, і елі, і пілі.

І сказаў СПАДАР Масею: «Узыйдзі да Мяне на гару, і будзь там; і Я дам табе табліцы каменныя а права а расказаньне, каторыя Я напісаў, каб іх вучыць».

І ўстаў Масей а Ігошуа, слугачы ягоны, і ўзышоў Масей на гару Божую.

І ўзышоў Масей на гару; і пакрыў булак гару.

І слава СПАДАРОВА вітала на гары Сынай; і пакрываў яе булак шэсьць дзён, і Ён гукнуў сёмага дня да Масея з пасярод булаку.

І выгляд славы СПАДАРОВАЕ быў на версе гары, як агонь зьядаючы перад ачмі сыноў Ізраелявых.

І іступіў Масей у сярэдзіну булаку, і ўзышоў на гару; і быў Масей на гары сорак дзён і сорак ночаў.

І скуры баранія, пахварбаваныя на чырвана, і скуры барсуковыя, і дзерва акацу,

І вылі да яе чатыры колцы залатыя, і прыладзь на чатырох ножках яе: і два колцы на адным баку яе, і два колцы на другім баку яе.

І зрабі аднаго херува на гэтым канцу, і аднаго херува на гэным канцу; зь века зрабіце херувы на абодвых канцох яго.

І палажы века на скрыню зьверху, і ў скрыню палажы сьветчаньне, каторае Я дам табе.

І зрабі яму аблямаваньне на даланю наўкола, і зрабі залаты вянок да аблямаваньня ягонага наўкола.

І лажы на стол хлябы Выкладу перад Імною штачасна.

Тры чарачкі, падобныя да міндальнае кветкі, з апучкаю аднэй а з кветкаю, і тры чарачкі на друтой галузе, з апучкаю аднэй а кветкаю. Гэтак на шасьцёх галузах, што выходзяць ізь сьветача.

А на сьветачу маюць быць чатыры чарачкі, падобныя да міндальнае кветкі, з апучкамі іх а кветкамі іх.

І апучка пад дзьвюма галузкамі зь яго ж, і апучка пад дзьвюма галузкамі зь яго, апучка пад дзьвюма галузкамі зь яго, — на ўсіх шасьцёх галузках, што выходзяць ізь сьветача.

І зрабі лянпаў сем яго, і ўстанаві яго лянпы, каб сьвяцілі на пярэднім баку яго.

І глядзі, і зрабі подле зразы іх, якую паказаў табе на гары.

Вітальню ж зрабі зь дзесяцёх запон з тканага цянюсенькага палатна з васільковае, пурпуровае а чырвовае воўны; і херуваў зрабі на іх умелай работаю.

І зробіш аплічкі васільковыя на краю аднае запоны ў канцу, у злучэньню; і гэтак зрабі й на краю апошняе запоны ў злучэньню другім.

Пяцьдзясят аплічкаў зрабі на аднэй запоне, і пяцьдзясят аплічкаў зрабі на краю запоны, каторая злучае другую; аплічкі адказуюць адна аднэй.

І зрабі запоны з казінае воўны на будан вітальні, адзінанцаць запонаў зрабі.

І зрабі пяцьдзясят аплічкаў на краю аднае канцавое запоны ў шчапленьню, і пяцьдзясят аплічкаў на краю другое запоны дзеля шчапленьня другога.

І зрабі прыкрыцьце на будан із скураў бараніх, пахварбаваных на чырвана, і прыкрыцьце на верх із скураў барсуковых.

І зрабі дошкі да вітальні: дваццаць дашчок да паўднявога боку, на паўдня.

І да другога боку вітальні на поўнач дваццаць дашчок.

І да бакоў вітальні, на мора (захад) зрабі шэсьць дашчок.

І дзьве дошкі зрабі да вуглоў вітальні на бакох.

І пяць завалаў да дашчок другога боку віталькі, і пяць завалаў да дашчок задняга боку, ззаду віталькі, на мора (захад).

І пастанаві вітальню подле ўставы яе, каторую я паказаў табе на гары.

І зрабі запінаху з васільковае, пурпуровае а чырвовае воўны і цянюсенькага тканага палатна; умелай работы маюць быць зроблены на ёй херувы.

І запні яе на чатырох стаўпох із акацы, пацягненых золатам, кручкі іх залатыя, на чатырох падложках срэбных.

І палажы века на скрыню сьветчаньня ў Сьвятым Сьвятых.

І пастанаві стол вонках запінахі, і сьветач супроці столу на баку вітальні на паўдня; а стол пастанаві на паўночным баку.

І зрабі рогі ягоныя на чатырох вуглох ягоных, каб ізь яго выходзілі рогі ягоныя, і пацягні яго медзяй.

І зрабі да яе крату, падобную да пляцёнкі, мядзяную, і зрабі на пляцёнцы чатыры колцы мядзяныя да чатырох вуглоў яе.

Пустым унутры з дашчок зрабі яго; як паказана табе на гары, так зрабіце яго.

Зрабі панадворак вітальні: з паўднявога боку на паўдня заслоны да панадворку зь цянюсенькага тканага палатна, удаўжкі сто локцяў па адным баку.

І ўшыркі панадворку зь пярэдняга боку на ўсход пяцьдзясят локцяў.

Усе судзьдзе вітальні на ўсялякую службу ў ёй і ўсі калкі ейныя, і ўсі калкі панадворку — зь медзі.

І кажы сыном Ізраелявым, і возьмуць табе алівы з аліўкаў, чыстае, таўчонае, на сьвячэньне, каб гарэў сьветач штачасна.

І вазьмі два камяні оніксы, і выґравіруй на іх імёны сыноў Ізраелявых.

Шэсьць ізь імёнаў іхных на адным каменю, і шэсьць імёнаў засталых на другім каменю, подле нараджэньня іх.

Работы майстры, каторы ґравіруе на каменю, і каторы ґравіруе пячаці, выґравіруй на двух камянёх імёны сыноў Ізраелявых; асаджанымі ў золата зробіш іх.

І палажы два камяні гэтыя на прырамкі наплечніка; камяні памяткавыя сыном Ізраелявым; і будзе насіць Аарон імёны іхныя перад СПАДАРОМ на абодвых плячох сваіх на памятку.

І каменчыкі будуць дзеля ймёнаў сыноў Ізраелявых, двананцаць на іх імёнаў. Ґравіраваныя, як пячаць. Кажны будзе да свайго імені двананцацём плямёнам.

І зрабі на нагрудніку ланцужкі, як шнюрок, работы вітае із шчырага золата.

І зрабі на нагруднік два колцы залатыя і прымацуй два колцы да двух канцоў нагрудніка.

І зрабі два колцы залатыя, і прымацуй іх да двух канцоў нагрудніка, на тым баку, што ляжыць да нутранога боку наплечніка.

І будзе насіць Аарон імёны сыноў Ізраелявых на нагрудніку судным і сэрцу сваім, як будзе ўходзіць у сьвятыню на памятку перад СПАДАРОМ штачасна.

І ўзлажы на судны нагруднік Урым (Сьвятліня) а Тумім (Дасканальнасьць), і яны будуць ля сэрца Ааронавага, як ён будзе ўходзіць у сьвятыню перад від СПАДАРОЎ; і будзе Аарон штачасна насіць суд сыноў Ізраелявых ля сэрца свайго перад відам СПАДАРОВЫМ.

І зрабі на подале яблыкі гранатовыя зь нітак васільковага, яхонтовага, пурпуровага а чырвовага колеру на подале яе наўкола; і званочкі залатыя пасярод іх наўкола:

Залаты званочак і гранатовы яблык, залаты званочак і гранатовы яблык, на подалах верхняе рызы наўкола.

І будзе на Аарону, каб служыць; і чутны будзе гук ягоны, як ён будзе ўходзіць у сьвятыню перад від СПАДАРОЎ, і як будзе выходзіць, каб яму не памерці.

І зрабі дыядэму із шчырага золата, і выґравіруй на ёй, як ґравіруюць на пячаці: "СЬВЯТАСЬЦЬ СПАДАРУ!"

І прымацуй шнюрком васільковым, і будзе яна на мітры, на пярэднім баку мітры будзе.

І будзе яна на чале Ааронавым, і панясець Аарон бяспраўе пасьвячаных рэчаў, пасьвячаных сынамі Ізраелявымі, усіх дароў, пасьвячаных рэчаў іхных. І будзе яна над чалом ягоным штачасна, каб яны былі прыемныя СПАДАРУ.

І хай будуць яны на Аарону а на сынох ягоных, як будуць яны ўходзіць у будан збору або бліжыцца да аброчніка служыць у сьвятыні, каб яны не панесьлі бяспраўя й не памерлі. Устава вечная яму а патомкам ягоным па ім.

І хлябоў прэсных, і хлеб закрашаны прэсны, рашчынены на аліве, і пірагоў прэсных, памазаных аліваю; з мукі ценькае ўчыні іх.

І ўзлажы мітру на галаву ягоную, і злажы карону сьвятасьці на мітру.

І вазьмі алівы памазаньня, і ўзьлі на галаву яму, і памаж яго.

І паперажы іх поясам, Аарона а сыноў ягоных, і прывяжы на іх турбаны, і будзе ім належыць сьвятарства подле ўставы вечнае; і напоўні рукі Ааронавы й сыноў ягоных.

І дабліж цялё перад будан збору, і ўзложаць Аарон а сынове ягоныя рукі свае на галаву цяляці.

І вазьмі з крыві цяляці, і ўзлажы на рогі аброчніка палцам сваім, а ўсю кроў вылі на под аброчніка.

І вазьмі ўвесь здор, што пакрывае патрыхі, і лой зь печанцоў, і абедзьве ныркі а тук, каторы на іх, і запалі на аброчніку.

А мяса цяляці, і скуру ягоную, і кал ягоны спалі на агню вонках табару. Гэта аброк за грэх.

І вазьмі аднаго барана, і ўзложаць Аарон а сынове ягоныя рукі свае на галаву барана.

І зарэж барана, і вазьмі крыві ягонае, і пакрапі на аброчнік наўкола.

І барана расьсячы на кавалкі ягоныя, і вымый патрыхі ягоныя а галёнкі ягоныя, і палажы іх на расьсечаныя часьці ягоныя і на галаву ягоную.

І спалі ўсяго барана на аброчніку. Гэта ўсепаленьне СПАДАРУ, пах прыемны, аброк агняны СПАДАРУ.

І вазьмі другога барана, і ўзложаць Аарон а сынове ягоныя рукі свае на галаву барана.

І зарэж барана, і вазьмі з крыві яго, і ўзлажы на кончык правага вуха Ааронавага і на кончык правага вуха сыноў ягоных, на вялікі палец правае рукі іхнае, і на вялікі палец правае нагі іхнае; пакрапі крывёў аброчнік наўкола.

І вазьмі з крыві, каторая на аброчніку, а алівы памазаньня, і пакрапі на Аарона а на адзецьці ягоныя, і на сыноў ягоных а на адзецьці сыноў ягоных ізь ім; і будуць пасьвячаны ён а адзецьці ягоныя, і сыны а адзецьці іхныя зь ім.

І вазьмі ад барана тук а хвост, і тук, што пакрывае патрыхі, і плеўку зь печанцоў, і абедзьве ныркі а тук, каторы на іх, правую лапатку, бо гэта баран пасьвячэньня.

І адну букатку хлеба, адзін пірог на аліве і адзін сачэнь із сутніку праснакоў, каторы перад СПАДАРОМ;

І палажы ўсе на далоні Аарону а на далоні сыном ягоным, і нахінай яго туды-сюды дзеля нахінанага аброку перад відам СПАДАРОВЫМ.

І вазьмі іх із рук іхных, і спалі на аброчніку з усепаленьням, на пах прыемны перад СПАДАРОМ; гэта агняны аброк СПАДАРУ.

І барана пасьвячэньня возьмеш, і звары мяса ягонае на месцу сьвятым.

І калі застанецца зь мяса напаўненьня (пасьвячэньня) і з хлеба да раньня, і спалі астачу на агню: ня маюць есьці яго, бо гэта сьвятасьць.

Во што будзеш ты абракаць на аброчніку: два баранчыкі аднагодкі кажны дзень штачасна;

І дзясятую часьць ценькае мукі, таўчонай з аліваю чэцьверці гіна, а на ўзьліваньне чэцьверць гіна віна на аднаго баранчыка.

І другога баранчыка абракай адвячоркам падобна да ранічнага дару, і подле яго ўзьліваньне прыгатуй на пах прыемны, на агняны аброк СПАДАРУ, —

І два колцы залатыя зрабі да яго, пад вянком яго, на двух кутох яго; зрабі іх з двух бакоў яго; будуць месцамі нашулкам, каб насіць яго на іх.

І пастанаві яго перад запінахаю, каторая перад скрыняю сьветчаньня, супроці века, каторае на сьветчаньню, ідзе Я буду сустракацца з табою там.

І кадзіць будзе на ім Аарон кадзеньням із пахнючых рэчаў; кажнае раніцы, як ён ладзе лянпы, будзе кадзіць ім.

Не паліце на ім ніякага кадзеньня чужога, ані ўсепаленьня, ані дару хлебнага; і ўзьліваньня ня ўзьлівайце на яго.

І вазьмі срэбла выкупаў ад сыноў Ізраелявых, і дасі яго на службу будану збору; і будзе гэта сыном Ізраелявым на памятку перад СПАДАРОМ, дзеля залашчаньня душам вашым».

На целы чалавека ня маюць узьліваць яго, і подле складу яго не рабіце падобнага да яго. Ён сьвятасьць; сьвятасьцю мае быць вам.

Хто зробе аптакарскім спосабам падобны да яго, і хто дасьць ізь яго на чужога, дык будзе выгублены зь люду свайго"».

І рэзаць каменьне на асаджэньне, і рэзаць дзерва на рабеньне ўсялякае работы.

Будан збору а скрыню сьветчаньня а века, што на ёй, а ўсе судзьдзе будану,

Памеж Імною й сынамі Ізраелявымі знак гэта на векі; бо ў шасьцёх днёх учыніў СПАДАР неба й зямлю, а сёмага дня перастаў і аддыхнуў».

І даў Бог Масею, як скончыў гутарыць ізь ім на гары Сынай, дзьве табліцы сьветчаньня, табліцы каменныя, напісаныя палцам Божым.

І цяпер пакінь Мяне, і ўзгарыцца гнеў Мой на іх, і выгублю іх, і ўчыню цябе ў народ вялікі».

І маліў Масей від СПАДАРОЎ, Бога свайго, і сказаў: «Чаму, СПАДАРУ, узгараецца гнеў Твой на люд Твой, каторы ты ўзьвёў ізь зямлі Ягіпецкае сілаю вялікай і рукого моцнай?

Нашто маюць сказаць Ягіпцяне, кажучы: "На ліха вывеў іх, каб забіць іх у горах і выгубіць іх ізь віду зямлі". Адвярніся ад стродкага абурэння Свайго і пажалей ліха люду Свайму.

І абярнуўся й зышоў Масей з гары; і дзьве табліцы сьветчаньня ў руццэ ў яго, табліцы, на каторых напісана было з абодвых бакоў: на адным і на другім баку напісана было на іх.

І табліцы работа Божая яны, і пісьмо — пісьмо Божае яно, выґравіраванае на табліцах.

І ўзяў цялё, каторае яны зрабілі, і спаліў яго ў вагню, і сьцер на попел, і рассыпаў на вадзе, і даў яго піць сыном Ізраелявым.

І абачыў Масей люд, што ён зьдзічэлы, бо Аарон прывёў яго да зьдзічэньня, на паганбеньне перад варагамі ягонымі.

І пачуў люд ліхое слова гэтае, і загаласіў, і не ўзлажыў ніхто прыбораў сваіх на сябе.

Бо з чаго я пазнаю, што я прыдбаў ласку ў ваччу Тваім, я а люд Твой? Ці ня з тога, як Ты пойдзеш із намі? Тады я а люд Твой будзем адрозьнены ад кажнага люду, каторы ё на відзе зямлі».

І сказаў СПАДАР: «Во месца ў мяне: і станаўко стань на гэтай скале.

І сказаў СПАДАР Масею: «Вычашы сабе дзьве табліцы каменныя, падобныя да першых, і Я напішу на тых табліцах словы, якія былі на першых табліцах, каторыя ты разьбіў.

І будзь гатовы да раньня; і ўзыйдзі нараніцы на гару Сынай, і стань перад Імною там на версе гары.

Але ні водная людзіна няхай ня ўзыйдзе з табою, і таксама ніякая людзіна няхай не паказуецца на ўсёй гары; нават статак, драбны й буйны, ня мае пасьціцца супроці гары тае».

І вычасаў Масей дзьве табліцы каменныя, падобныя да першых, і ўстаў рана нараніцы, і ўзышоў на гару Сынай, як расказаў яму СПАДАР; і ўзяў у рукі свае дзьве табліцы каменныя.

Заховуе міласэрдзе тысячам, даруе бяспраўе а выступ а грэх, але не звальняе ад віны, давядаецца да бяспраўя бацькоў на дзяцёх а на дзяцёх дзяцей да трэйцяга а чацьвертага пакаленьня».

І прабыў там у СПАДАРА сорак дзён і сорак ночаў, хлеба ня еў і вады ня піў, і напісаў на табліцах словы змовы, дзесяць словаў.

І просьле гэтага дабліжыліся ўсі сынове Ізраелявы, і ён паведаў ім усе, што СПАДАР гутарыў ізь ім на гары Сынаю.

І як скончыў Масей гукаць ізь імі, запяў на від свой запінашку.

І бачылі сынове Ізраелявы від Масеяў, што зьзяла скура віду Масеявага, і Масей ізноў запінаў запінашку на від свой, пакуль ня ўходзіў гутарыць ізь Ім.

І аліву да сьветача, і пахі на алей памазаньня й да пахнючага кадзеньня,

І камяні оніксу, і каменчыкі ўсаджаныя на наплечнік а нагруднік".

І прыходзіла кажная людзіна, каторую прынукала да гэтага сэрца, і кажны, каторага захочаваў дух ягоны, і прыносілі аддзелены дар СПАДАРУ на рабеньне будану збору, і на ўсе служэньне яго, і на сьвятыя адзецьці.

І кажны, у каго была воўна васільковая а пурпуровая а чырвовая, цянюсенькае палатно й казіная поўсьць, скуры баранія, хварбаваныя на чырвана, і скуры барсуковыя, прыносіў іх.

І кажны, хто падыймаў дар срэбла а медзь, прыносіў гэты дар СПАДАРУ; і кажны, у каго знайшлося дзерва акаца прыносілі на ўсялякую работу служэньня.

І пахі, і аліву да сьветача, і да алею памазаньня, і на пахнючыя кадзеньні.

Бо кажны мужчына й жонка із сыноў Ізраелявых, каторых захочавала сэрца іхнае прынесьці на ўсялякую работу, якую СПАДАР Масеям расказаў зрабіць, прыносілі самахвотны дар СПАДАРУ.

Ён напоўніў іх мудрасьцю сэрца, рабіць усялякую работу ґравэра а мастака а вышываньніка на васільковай, пурпуровай, чырвовай тканіне і на цянюсенькім палатне, і ткача, усялякую работу робячага й мастацтва выдумляючага».

І ўзялі яны ад віду Масеявага ўвесь дар, каторы прынесьлі сынове Ізраелявы на работы служэньня сьвятыні, каб рабіць яе; а яны прыносілі да яго яшчэ самахотныя дары кажнае раніцы рана.

І сказалі Масею, кажучы: «Люд лішне шмат прыносе, болей чымся патрэбна да служэньня на работу, якую расказаў СПАДАР зрабіць».

І расказаў Масей, і абешчана было ў табару, кажучы: «Ані мужчына, ані жонка не рабіце ўжо нічога на дар у сьвятыню»; і перастаў люд прыносіць.

І прынесенага на работу было даволі на ўсялякую работу, якую належыла рабіць, і аж заставалася.

І зрабілі ўсі мудрыя сэрцам, што займаліся работаю вітальні: дзесяць спонаў із суканага цянюсенькага палатна й з васільковае а пурпуровае а чырвовае воўны; херуваў умелай работаю зрабілі на іх.

І зрабіў аплічкі васільковага колеру на краю аднае споны, ідзе яна шчапляецца з другой; гэтак зрабіў ён і на краю апошняе споны, да шчапленьня яе з другой.

Пяцьдзясят аплічкаў зрабіў ён на аднэй споне, і пяцьдзясят аплічкаў зрабіў на канцу споны, ідзе яна шчапляецца з другой; аплічкі гэтыя былі адна супроці аднае.

І зрабіў прыкрыцьце да вітальні з чырвоных бараніх скураў, і пакрыцьце із скураў барсуковых на верх.

І зрабіў дашчок да вітальні: дваццаць дашчок да паўднявога боку, на паўдня;

І Да друтога боку вітальні, на поўнач, зрабіў дваццаць дашчок,

І дзьве дошкі зрабіў да вугла вітальні на задні бок.

І яны былі падвойныя далавах і разам былі злучаныя ўгары ў вадным колцу; гэтак зрабіў ён ізь імі абедзьвімі на абодвых вуглох.

І зрабіў запінаху з васільковае а пурпуровае а чырвовае воўны і з тканага цянюсенькага палатна; і работаю мастака зрабіў на ёй херуваў.

І выліў да яе чатыры колцы залатыя, на чатырох вуглох яе: два колцы на адным баку яе, і два колцы на друім баку яе.

Аднаго херува з гэтага канца, і аднаго херува з другога канца; зь века зрабіў херуваў на абодвых канцох яго.

І выліў да яго чатыры колцы залатыя, і прыладзіў колцы на чатырох рагох, ля чатырох ножак яго.

І зрабіў судзіны, што на стале: місы яго а ложкі яго, судзіну яго да ачышчэньня, і коўні, каб узьліваць імі, із шчырага золата.

Тры чарачкі былі падобныя да міндадяў на аднэй галузцы, апучка а кветка, і тры чарачкі, падобныя да міндаляў, на другой галузцы, апучка а кветка. Гэтак на шасьцёх галузках, што выходзяць ізь сьветача,

І на сьветачу былі чатыры чарачкі, падобныя да міндаляў, з апучкамі а кветкамі.

І апучка пад дзьвюма галузкамі зь яго, і апучка пад дзьвюма галузкаімі зь яго, і апучка пад дзьвюма галузкамі зь яго, на шасьцёх галузках, што выходзяць ізь яго.

І два колцы залатыя зрабіў пад вянком яго на двух бакох яго; на двух бакох зрабіў месцы да нашулкаў, каб насіць яго імі.

І зрабіў рогі яго на чатырох рагох яго, ад яго былі гэтыя рогі; і пацягнуў іх медзяй.

І выліў чатыры колцы на чатырох канцох да мядзянае краты, — месцы на нашуліны.

І зрабіў на шуліны зь дзерва акацы, і пацягнуў іх медзьдзю.

І ўсунуў нашуліны ў колцы на бакох аброчніка, каб насіць яго імі; пустым унутры з дашчок зрабіў яго.

І зрабіў панадворак із паўднявога боку, на паўдня, заслоны з тканага цянюсенькага палатна, на сто локцяў;

Стаўпоў да іх дваццаць і падложкаў да іх дваццаць мядзяных, кручкі на стаўпох а прывязкі іх із срэбла.

І на паўночным баку сту локцяў, стаўпоў да іх дваццаць і падложкаў да іх дваццаць мядзяных; кручкі на стаўпох а прывязкі іх із срэбла.

І із заходняга боку заслоны пяцьдзясят локцяў, стаўпоў да іх дзесяць і падложкаў да іх дзесяць; кручкі на стаўпох а прывязкі іх із срэбла.

І зь пярэдняга боку на ўсход пяцьдзясят докцяў.

І падложкі да стаўпоў мядзяныя, кручкі на стаўпох а прывязкі іх із срэбла, і пацягнены вярхі іх срэблам, і ўсі яны былі прывязаны срэблам, усі стаўпы панадворку.

Усяго золата, ужытага на работу на ўсі работы сьвятыні, — а было гэта золата нахінанае, — было дваццаць дзевяць цэнтнароў і сямсот трыццаць сыкляў, сыкляў сьвятыні.

І было сто цэнтнароў срэбра ўжыта на выліцьце падложкаў сьвятыні й падложкаў запінахаў; сто падложкаў із сту цэнтнароў, па цэнтнару на падложак;

А з тысяча сямсот семдзясят пяцёх зрабіў ён кручкі на стаўпох, і пацягнуў вярхі іх, і зьвязаў іх.

Прырамкі зрабілі яму зьвязуючыя; на абодвых канцох сваіх ён быў зьвязаны.

І абрабілі каменчыкі оніксавыя, асадзіўшы іх у залатыя асады й выґравіраваўшы на іх імёны сыноў Ізраелявых, як ґравіруюць пячаці.

І палажыў ён іх на прырамкі наплечніка, каменчыкі на памятку сыноў Ізраелявых, як расказаў СПАДАР Масею.

І каменчыкаў да ймёнаў сыноў Ізраелявых, вось, іх двананцаць подле ймёнаў, выґравіраваныя, як пячаці, кажны подле імені свайго, на двананцаць плямёнаў.

І зрабілі на нагруднік ланцужкі, як шнюркі, вітай работаю із шчырага золата.

І арабілі два колцы залатыя, і прымацавалі да двух канцоў нагрудніка на тым баку, штода наплечніка ўнутр.

І зрабілі аны на подале верхняе рызы яблыкі гранатовыя з васільковае а пурпуровае а чырвовае воўны суканае.

І зрабілі дошчачку дыядэмы сьвятое із шчырага золата, і напісалі на ёй пісомыя літары, як ґравіруюць на пячаці: «Сьвятасьць СПАДАРУ».

І прыкрыцьце із скураў бараніх, хварбаваных на чырвана, і прыкрыцьце із скураў барсуковых, і запінаху запоны,

І ўнясі стол, і разлажы паложанае на ім, і ўнясі сьветач, і запалі лянпы яго;

І памаж іх, як памазаў ты айца іхнага, і будуць сьвятарстваваць Імне, і будзе ім памазаньне іхнае на сьвятарстваваньне на векі ў вусіх родах іхных».

І ўзяў і палажыў сьветчаньне ў скрыню, і палажыў нашулкі ў скрыню, і палажыў века на скрыню зьверху.

І пастанавіў стол у будан збору, на паўночным баку вітальні, вонках запінахі.

І пастанавіў сьветач у будан збору супроці столу, на паўднявым баку вітальні.

І кадзіў на ім пахнючымі кадзіламі, як расказаў СПАДАР Масею.

І аброчнік усепаленьня пастанавіў ля ўходу ў вітальню будану збору, і аброк на ім усепаленьне а аброк хлебны, як расказаў СПАДАР Масею.

І ўзложа руку сваю на галаву ўсепаленьня, і яно будзе зьлюб за яго да ўчыненьня ласкі яму.

І зарэжа цялё перад СПАДАРОМ, і абракуць сынове Ааронавы, сьвятары, кроў і пакропяць крывёй ваўкола на аброчнік, каторы ля ўходу будану збору.

І аблупе аброк усепаленьня, і разатнець яго на кавалкі ягоныя.

І паложаць сынове Аарона, сьвятара, агонь на аброчнік, і разложаць дровы на агню.

І разложаць сыны Ааронавы, сьвятарове, кавалкі, галаву а тук на дровах, каторыя на цяпле, што на аброчніку.

А патрыхі а ногі ягоныя вымые ён вадою, і спале сьвятар усе на аброчніку: гэта ўсепаленьне, аброк агняны, пах прыемны СПАДАРУ.

А калі з драбнога статку дар ягоны, з авец або з козаў на ўсепаленьне, самца няхай абрачэць.

І зарэжа яго на паўночным баку аброчніка перад СПАДАРОМ, і пакропяць сынове Ааронавы, сьвятарове, крывёй яго на аброчнік наўкола.

І разатнуць яго на кавалкі, і галаву ягоную й тук ягоны, і разложа іх сьвятар на дровах, каторыя на цяпле, што на аброчніку.

А патрыхі а калені вымыюць вадою, і абрачэць сьвятар усе, і спале на аброчніку: усепаленьне яно, аброк агняны, пах прыемны СПАДАРУ.

І дабліжа яго сьвятар да аброчніка, і скруце яму галаву, і спале на аброчніку, а кроў выцісьне да сьцяны аброчніка;

І здыйме вальляк ягоны зь пер’ям ягоным, і кіне яго ля аброчніка на ўсходнім баку, у месца, ідзе попел.

І надарвець яго ў крылах ягоных, каторых, адылі, не адарвець, і спале яго сьвятар на аброчніку на дровах, каторыя на цяпле: гэта ўсепаленьне, аброк агняны, пах прыемны СПАДАРУ.

І душа, калі абрачэць дар аброку хлебнага СПАДАРУ, то ценькая мука будзе дар ейны, і ўльлець на яе алівы, і паложа на яе кадзіла;

І прынясець яе да сыноў Ааронавых, сьвятароў, і возьме адтуль поўную жменю ценькае мукі і яе алівы і з усім яе кадзілам, і спале гэта сьвятар на памятку на аброчніку: гэта аброк агняны, пах прыемны СПАДАРУ.

А калі абракаеш дар аброку хлебнага зь печанага ў печы, дык абракай зь ценькае мукі прэсныя букаткі, рашчыненыя на аліве, і перапечкі прэсныя, памазаныя аліваю.

І калі аброк хлебны із скварады дар твой, дык гэта мае быць ізь ценькае мукі, рашчыненае на аліве, прэсны хай будзе.

Паламі яго на кавалкі і ўлі на яго алівы: гэта аброк хлебны.

І падыйме сьвятар ізь гэтага аброку памятку, і спале на аброчйіку: гэта агняны аброк, пах прыемны СПАДАРУ.

Ніякі аброк хлебны, каторы даіце СПАДАРУ, не рабіце кіслы, бо ані кіслага цеста, ані мёду ня маеце вы спаляць ад яго на аброк агняны СПАДАРУ.

Дар ізь першых пладоў абракайце іх СПАДАРУ, але на аброчнік не абракайце іх, на прыемны пах.

Калі абракаеш хлебны аброк ізь першых пладоў СПАДАРУ, абракай высушаныя каласы на агню, стоўчаныя, сьвежыя, абракай як хлебны аброк першых пладоў сваіх.

І налі на іх алівы, і палажы на іх кадзіла: гэта аброк хлебны.

І спале сьвятар на памятку із стоўчаных зярнят а алівы з усім кадзілам: гэта аброк агняны СПАДАРУ.

І ўзложа руку сваю на галаву дару свайго, і зарэжа яго ля дзьвярэй будану збору; і пакропяць сынове Ааронавы, сьвятарове, кроў на аброчнік наўкола.

І абрачэць ён із аброкаў супакойных агняны аброк СПАДАРУ, тук, што пакрывае патрыхі, і ўвесь тук, каторы на патрыхах,

І абедзьве ныркі а тук, каторы на іх, каторы на сьцёгнах; і пляву, каторая на печанцох, з ныркамі ён адыйме гэта.

І спаляць гэта сынове Ааронавы на аброчніку на ўсепаленьне, каторае на дровах, што на агню: гэта агняны аброк, пах прыемны СПАДАРУ.

А калі з драбнога статку дар ягоны ёсьць на аброкі супакойныя СПАДАРУ, самец альбо саміца, бяз гану хай абрачэць яго.

І ўзложа руку сваю на галаву дару свайго, і зарэжа яго перад буданом збору, і сынове Ааронавы пакропяць крывёю яго на аброчнік наўкола.

І хай абрачэць із аброкаў супакойных аброк агняны СПАДАРУ, тук яго, цэлы хвост, ля хрыбетнае косьці хай ён адлуча яго, і тук, што пакрывае патрыхі, і ўвесь тук, што на патрыхах,

І абедзьве ныркі а тук, каторы на іх, каторы на сьцёгнах, і пляву зь печанцоў; з ныркамі ён адлуча гэта.

І спале сьвятар гэта на аброчніку: гэта хлеб — агняны аброк СПАДАРУ.

І ўзложа руку сваю на галаву ягоную, і зарэжа перад буданом збору, і пакропяць сынове Ааронавы крывёй яго на аброчнік наўкола.

І абрачэць ізь яго дар свой на аброк агняны СПАДАРУ, тук, што пакрывае патрыхі, і ўвесь тук, што на патрыхах,

І абедзьве ныркі а тук, каторы на іх, каторы на сьцёгнах, і пляву зь печанцоў; з ныркамі ён адыйме гэта.

І спале іх сьвятар на аброчніку: гэта хлеб, агняны аброк — на прыемны пах; увесь тук СПАДАРУ.

Калі сьвятар памазаны ізгрэша і зробе вінным люд, хай абрачэць за грэх свой, каторым ізграшыў, з буйнога статку цялё-бычка бяз гану, СПАДАРУ на аброк за грэх.

І прывядзець цялё да ўходу будану збору перад СПАДАРА, і ўзложа руку сваю на галаву цяляці, і зарэжа цялё перад СПАДАРОМ.

І ўзложа сьвятар перад СПАДАРОМ з крыві на рогі аброчніка, каторы ў будане збору, пахнючых кадзеньняў, а ўсю кроў цяляці выльле на под аброчніка ўсепаленьняў, каторы ля ўходу будану збору.

І ўвесь тук цяляці за грэх падыйме зь яго, тук, што пакрывае патрыхі, і ўвесь тук, што на патрыхах,

І абедзьве ныркі а тук, каторы на іх, каторы на сьцёгнах; і пляву зь печанцоў з ныркамі адлуча,

Як вымае зь цяляці аброкаў супакойных; і спале іх сьвятар на аброчніку ўсепаленьня.

Усе цялё хай вынясе вонкі табару на чыстае месца, ідзе высыпаюць попел, і спале яго на дрывах агнём; ідзе высыпаюць попел, там няхай спалены будзе.

Дык калі пазнаны будзе грэх, каторым яны ізграшылі, няхай абрачэць грамада цялё-бычка з буйнога статку на аброк за грэх, і прывядуць яго перад будан збору;

І ўзложаць старцы грамады рукі свае на галаву цяляці перад СПАДАРОМ, і зарэжа цялё перад СПАДАРОМ.

І з крыві ўзложа на рогі аброчніка, каторы перад відам СПАДАРОВЫМ у будане збору; і ўсю кроў выльле на под аброчніка ўсепаленьня, каторы ля ўходу будану збору;

І ўвесь тук яго падыйме зь яго, і спале на аброчніку.

І ўзложа руку сваю на галаву казяняці, і зарэжа яго на месцу, ідзе рэжуць усепаленьні перад СПАДАРОМ: гэта аброк за грэх.

І возьме сьвятар із крыві аброку за грэх палцам сваім, і ўзложа на рогі аброчніка ўсепаленьня, а кроў ягоную выльле на под аброчніка ўсепаленьня.

І ўвесь тук ягоны спале на аброчніку, як тук аброкаў супакойных; і адзяржыць яму сьвятар ласкіўчыненьне за грэх ягоны, і будзе даравана яму.

Дык, як стане ведамы ёй грэх ейны, каторым яна ізграшыла, прывядзець яна на дар казянё-козку бяз гану за грэх свой, каторым яна ізграшыла;

І ўзложа руку сваю на галаву аброку за грэх, і зарэжа аброк за грэх на месцу ўсепаленьня.

І возьме сьвятар із крыві яе палцам сваім, і ўзложа на рогі аброчніка ўсепаленьня, і ўсю кроў яе выльле на под аброчніка.

І ўвесь тук ейны адлуча, як адлучаюць тук ад аброкаў супакойных, і спале сьвятар на аброчніку на прыемны пах СПАДАРУ; гэтак адзяржыць ласкіўчыненьне яму сьвятар, і даравана будзе яму.

І ўзложа руку сваю на галаву аброку за грэх, і зарэжа яе на аброк за грэх на месцу, ідзе рэжуць усепаленьне.

І возьме сьвятар палцам сваім із крыві аброку за грэх, і ўзложа на рогі аброчніка ўсепаленьня, і ўсю кроў яе выльле на под аброчніка.

І ўвесь тук ейны адлуча, як адлучаюць тук авечкі з аброкаў супакойных, і спале іх сьвятар на аброчніку на агняны аброк СПАДАРУ; і адзяржыць яму сьвятар ласкіўчыненьне за грэх, каторым ён ізграшыў, і даравана будзе яму.

І калі душа ізгрэша тым, што, пачуўшы голас праклёну, і была сьветкаю, або бачыла або ведала, але не азнайміла, дык яна панясець на сабе грэх свой;

А калі б ня дуж быў баранчыка абрачы, тады прынясець за віну сваю, катораю ізграшыў, два туркі або двое галубянят СПАДАРУ, адно на аброк за грэх, а другое на ўсепаленьне.

І пакропе з крыві гэтага аброку за грэх на сьцяну аброчніка, а засталую кроў выцісьне на под аброчніка: гэта аброк за грэх.

А калі ён ня дуж прынесьці два туркі або двое галубянят, хай прынясець дар свой за тое, што ізграшыў, дзясятую часьць ефы ценькае мукі на аброк за грэх; хай ня ільлець на яе алівы й кадзіла хай не кладзець на яе, бо гэта аброк за грэх.

І прынясець яе да сьвятара; а сьвятар возьме зь яе паўнюсенькую жменю памяткі й спале на аброчніку на агняны аброк СПАДАРУ: гэта аброк за грэх.

«Калі якая душа выступе выступам і абмыльна ізгрэша супроці пасьвячанага СПАДАРУ, дык прынясець на аброк віны свае СПАДАРУ барана бяз гану з драбнога статку, подле ацэны твае, срэбнымі сыклямі подле сыклю сьвятыні, на аброк віны.

Дык прывядзець барана бяз гану із статку, подле ацэны твае, на аброк віны да сьвятара; і дастане ласкіўчыненьне яму сьвятар ад абмылы, чым ён абмыліўся, бо ён ня ведаў, і даравана будзе яму.

«Калі душа ізгрэша, і выступе выступам перад СПАДАРОМ, і запрэцца перад бліжнім сваім у тым, што яму даверана, альбо дана яму на схоў, альбо ім адабрана, альбо ашукае бліжняга свайго,

Альбо ў вусім, у чым ён браў на сябе хвальшывую прысягу, дык мае заплаціць істу й дадаць да тога пятую часьць, каму належа, у дзень аброку за грэх свой.

Аброк жа за грэх свой прывядзець СПАДАРУ барана бяз гану з драбнога статку, подле ацэны твае, на аброк віны да сьвятара.

«Раскажы Аарону а сыном ягоным, кажучы: гэта ўстава ўсепаленьня: гэта ўсепаленьне мае быць на месцу паленьня на аброчніку ўсю ноч да раньня, і цяпло аброчніка хай гарыць на ім.

І хай сьвятар адзенецца ў лянное адзецьце свае, і лянныя ганавіцы надзене на цела свае, і здыйме попел, каторы зжэрла цяпло з усепаленьня на аброчніку, і паложа яго ля аброчніка.

І хай ськіне ізь сябе адзецьце свае, і надзене іншае адзецьце і вынясе попел вонкі з табару на чыстае месца.

А цяпло на аброчніку хай гарыць, ня гасьне; і хай сьвятар запаляе на ім дровы кажную раніцу, і раскладае на ім усепаленьне, і пале на ім тук супакойнага аброку.

Цяпло штачаснае хай гарыць на аброчніку, ня гасьне.

І падыйме сьвятар жменяю сваёю ценькае мукі з аброку хлебнага й алівы й усе кадзіла, што на аброку, і спале на аброчніку, — прыемны пах на памятку перад СПАДАРОМ.

І засталае зь яго хай ядуць Аарон а сынове ягоныя. Прэсным маюць есьці яго на сьвятым месцу; на панадворку будану збору хай ядуць яго.

«І гэта дар Ааронаў а сыноў ягоных, каторы абракуць яны СПАДАРУ ў дзень памазаньня яго: дзясятая часьць ефы ценькае мукі на аброк кажначасны, палавіца гэтага нараніцы, а палавіца ўвечары.

На скварадзе ў валіве ён мае быць прыгатаваны; смажаны прынясі яго, печаныя кавалкі хлебнага аброку даруй, — прыемны пах СПАДАРУ.

І сьвятар, памазанец на месца ягонае із сыноў ягоных, зробе гэта: гэта вечная ўстава СПАДАРОВА. Увесь ён мае быць спалены.

«Гукай Аарону а сыном ягоным: во ўстава аброку за грэх: на тым месцу, ідзе рэжуць усепаленьне, там зарэж аброк за грэх перад СПАДАРОМ. Гэта сьвятое сьвятых.

Сьвятар, што абракае гэта як аброк за грэх, мае есьці яго, на сьвятым месцу мае есьці яго, на панадворку будану збору.

Усе, што даткнецца да мяса яго, усьвяціцца; а калі крывёй яго апырскана будзе адзежа, то апырсканьне на ёй вымыеш на сьвятым месцу.

На тым месцу, ідзе рэжуць усепаленьне, там хай рэжуць аброк віны, і крывёй яго хай кропяць на аброчнік наўкола.

І абедзьве ныркі а тук, каторы на іх, каторы на сьцёгнах, і плеўку зь печанцоў; з ныркамі няхай ён адыйме гэта.

І спале гэта сьвятар на аброчніку на аброк агняны СПАДАРУ. Гэта аброк віны.

Усялякі мужчына ізь сьвятароў можа есьці яго. На сьвятым месцу маюць есьці яго; гэта сьвятое сьвятых.

І ўсялякі аброк хлебны, каторы печаны ў печы, і ўсялякі прыгатаваны ў гаршку альбо на скварадзе, належа сьвятару, яму хай будзе ён.

І ўсялякі аброк хлебны, рашчынены на аліве й сухі, належа ўсім сыном Ааронавым, як аднаму, так і другому.

Калі на падзяку ён даруе, то хай даруе на аброк падзякі закрашаны прэсны хлеб, рашчынены на аліве, і прэсныя сачні, памазаныя аліваю, і ценькую муку смажаную, з тым хлебам, рашчыненым на аліве.

Звыш тога няхай ён даруе закрашаны кіслы хлеб як дар свойна супакой на аброк падзякі.

Няхай ён абрачэць із гэтага адно з усёга, дару свайго на нахінаны аброк СПАДАРУ; гэта належа сьвятару, каторы кропе крывёй супакойнага аброку, яму гэта будзе.

А засталае ад мяса аброку на трэйці дзень мае быць спалена на цяпле.

Калі ж чыста будуць зьядаць мяса супакойнага аброку на трэйці дзень, то ня будзе любы даруючы яго, ня будзе залічаны яму; гэта будзе агідна, а душа, што будзе есьці зь яго, панясець бяспраўе свае.

І мяса гэтага, калі яно даткнецца да чаго нячыстага, ня маюць есьці, але маюць спаліць яго на цяпле; а мяса чыстае кажны чысты можа есьці яго.

І каторая душа будзе есьці мяса з аброкаў супакойных СПАДАРУ, і нечысьць на ёй, то выгубіцца душа тая зь люду свайго.

Бо кажны, хто будзе есьці тук із статку, каторы даруюць на аброк агняны СПАДАРУ, дык выгубіцца душа ядучага зь люду свайго.

І спале сьвятар тук на аброчніку, і будзе грудзіна Аарону а сыном ягоным.

Бо грудзіну нахінаньня і лапатку ўзьнесеньня Я ўзяў ад сыноў Ізраелявых із супакойных аброкаў іхных і аддаў іх Аарону сьвятару а сыном ягоным на вечную ўставу ад сыноў Ізраелявых.

Каторае расказаў СПАДАР Масею на гары Сынаю, у дзень расказаньня Ягонага расказаў сыном Ізраелявым дараваць іхныя дары СПАДАРУ на пустыні Сынайскай.

«Вазьмі Аарона а сыноў ягоных ізь ім, і адзецьці, і алей памазаньня, і цялё-бычка на аброк за грэх, і два бараны, і сутнік праснакоў,

І ўзлажыў на яго хітон, і паперазаў яго поясам, і надзеў на яго верхнюю рызу, і ўзлажыў на яго наплечнік, і паперазаў яго поясам наплечным, і прымацаваў яго ім.

І ўзлажыў на яго нагруднік, і на нагруднік палажыў Урым а Тумім,

І ўзлажыў на галаву ягоную мітру, а на мітру зь пярэдняга боку яе паліраваную дошчачку, дыядэму сьвятую, як расказаў СПАДАР Масею.

І пакрапіў ім на аброчнік сем разоў, і памазаў аброчнік а ўсе судзьдзе яго, і мыцельнік а падложак яго, каб пасьвяціць іх.

І ўзьліў алей памазаньня на галаву Аарону, і памазаў яго, каб пасьвявіць яго.

І прывёў Масей сыноў Ааронавых, і адзеў іх у хітоны, і паперазаў іх поясам, і завязаў на іх турбаны, як расказаў СПАДАР Масею.

І дабліжыў цялё-бычка на аброк за грэх, і Аарон а сынове ягоныя ўзлажылі рукі свае на галаву цяляці за грэх;

І зарэзаў і ўзяў Масей крыві, і ўзлажыў на рогі аброчніка наўкола палцам сваім, і ачысьціў аброчнік, а кроў выліў на под аброчніка, і пасьвяціў яго, каб дастаць яму ласкіўчыненьне.

І ўзяў увесь тук, каторы на патрыхах, і плеўку зь печанцоў, і абедзьве ныркі а тукі іх, і спаліў Масей на аброчніку.

А цялё а скуру ягоную а мяса ягонае а кал ягоны спаліў на цяпле вонках табару, як расказаў СПАДАР Масею.

І прывёў барана на ўсепаленьне, і ўзлажылі Аарон а сынове ягоныя рукі свае на галаву барана;

І зарэзаў Масей, і пакрапіў крывёй на аброчнік наўкола.

І расьцяў барана на кавалкі, і спаліў Масей галаву а кавалкі а тук;

А патрыхі а галёнкі вымыў вадою, і спаліў Масей усяго барана на аброчніку як усепаленьне, гэта на прыемны пах; гэта агняны аброк СПАДАРУ, як расказаў СПАДАР Масею.

І прывёў другога барана, барана пасьвячэньня, і ўзлажылі Аарон а сынове ягоныя рукі свае на галаву барана;

І зарэзаў, і ўзяў Масей з крыві ягонае, і ўзлажыў на кончык правага вуха Ааронавага а на вялікі палец правае рукі ягонае а на вялікі палец правае нагі ягонае.

І прывёў Масей сыноў Ааронавых, і ўзлажыў крыві на кончык правых вухаў іхных а на вялікі палец правых рук іхных а на вялікі палец правых ног іхных, і пакрапіў Масей крывёй на аброчнік наўкола.

І ўзяў тук а хвост а ўвесь тук, каторы на патрыхах, і плеўку зь печанцоў, і абедзьве ныркі а тукі іх, і правую лапатку;

І із сутніка з праснакамі, каторы перад СПАДАРОМ, узяў адну прэсную закрашаную букатку і адну закрашаную букатку на аліве, і адзін пірог, і ўзлажыў на тукі і на правую лапатку.

І палажыў усе на далоні Аарону а на далоні сыном ягоным, і туды-сюды нахінаў іх нахінаньням перад відам СПАДАРОВЫМ.

І ўзяў іх Масей з далоняў іхных, і спаліў на аброчніку з усепаленьням: гэта аброк пасьвячэньня на прыемны пах, гэта аброк агняны СПАДАРУ.

І ўзяў Масей ад алею памазаньня а з крыві, што на аброчніку, і пакрапіў на Аарона а на адзецьці ягоныя, і на сыноў ягоных а на адзецьці сыноў ягоных ізь ім; і пасьвяціў Аарона а адзецьці ягоныя, і сыноў ягоных а адзецьці сыноў ягоных ізь ім.

А астачы зь мяса а хлеба спаліце на цяпле.

І сказаў Аарону: «Вазьмі сабе з буйнога статку цялё на аброк за грэх, а барана на ўсепаленьне, дасканальныя, і прывядзі дар перад СПАДАРОМ.

І сыном Ізраелявым гукай, кажучы: "Вазьміце казянё на аброк за грэх, а цялё-бычка а баранчыка, аднагодніх, бяз гану, на ўсепаленьне,

А вала а барана на аброк супакойны, каб вы абраклі перад СПАДАРОМ, і аброк хлебны, рашчынены на аліве; бо сядні СПАДАР зьявіцца вам"».

І дабліжыўся Аарон да аброчніка, і зарэзаў цялё-бычка на аброк за грэх, каторы за яго.

Дабліжылі сыны Ааронавы кроў яму, і ён занурыў палец свой у кроў, і ўзлажыў на рагі аброчніка, а кроў выліў на под аброчніка.

А тук а ныркі а плеўку зь печанцоў ад аброку за грэх спаліў на аброчніку, як расказаў СПАДАР Масею;

Мяса ж а скуру спаліў на цяпле вонках табару.

І зарэзаў усепаленьне, і сыны Ааронавы падалі яму кроў, і ён пакрапіў ёю на аброчнік наўкола.

І падалі яму ўсепаленьне кавалкамі а галаву, і ён спаліў на аброчніку.

І абмыў патрыхі а галёнкі, і спаліў на ўсепаленьне на аброчніку.

І аброк хлебны аброк, і напоўніў зь яго далоні свае, і спаліў на аброчніку, апрача ранічнага ўсепаленьня.

І зарэзаў вала а барана, каторыя ад люду, на аброк супакойны; і сыны Ааронавы падалі яму кроў, і ён пакрапіў на аброчнік наўкола,

І палажылі тукі на грудзіну, і ён спаліў тукі на аброчніку.

І вышла цяпло ад СПАДАРА, і спажыло на аброчніку ўсепаленьне а тукі; і абачыў увесь люд, і гукалі з радасьці, і палі на віды свае.

І сказаў Масей Аарону ж а Елеазару а Іфамару, сыном ягоным: «Галоваў сваіх не адкрывайце і адзежаў сваіх не разьдзірайце, каб не памерці і не навесьці гневу на ўсю грамаду; але браты вашыя, увесь дом Ізраеляў, могуць плакаць па спаленьню, каторае спаліў СПАДАР.

І з уходу будану збору ня выходзьце, каб вам не памерці, бо на вас алей памазаньня СПАДАРОВАГА». І зрабілі подле слова Масеявага.

І ежча яго на сьвятым месцу, бо гэта ўстава твая а ўстава сыноў тваіх із агняных аброкаў СПАДАРОВЫХ; бо так імне расказана.

І грудзіну нахінаньня, і лапатку ўзнесеньня ежча на чыстым месцу, ты а сыны твае а дачкі твае з табою; бо гэта ўстава твая а ўстава сыноў тваіх, даная із супакойных аброкаў сыноў Ізраелявых.

Лапатку ўзьнесеньня й грудзіну нахінаньня разам із аброкамі агнянымі тукаў маюць прыносіць, туды-сюды нахінаючы перад відам СПАДАРОВЫМ; і хай будзе табе а сыном тваім із табою на вечную ўставу, як расказаў СПАДАР».

І казяняці аброку за грэх уважна шукаў Масей, і во, ён спалены. І зазлаваўся на Елеазара а Іфамара, засталых сыноў Ааронавых, кажучы:

«Чаму вы ня елі аброку за грэх на сьвятым месцу? бо гэта сьвятое сьвятых, і яно дана вам, каб насіць бяспраўі грамады і даставаць ласкіўчыненьне ў СПАДАРА;

Во, кроў ягоная ня ўнесена ўнутр сьвятыні, а вы мелі сусім зьесьці яго на сьвятым месцу, як расказана імне».

«Гукайце сыном Ізраелявым, кажучы: во жывёла, каторую можна вам есьці з усёга статку, што на зямлі:

Усі із статку, у каторага раздвоеныя капыты і на капытох глыбокі прарэз, і каторы жвець жваку, гэтыя можаце есьці.

І сьвіньні, бо капыты ў яе раздвоеныя і на капытох глыбокі прарэз, але яна ня жвець жвачкі, нячыстая яна вам.

Усе, што ходзе на лапах сваіх з памеж усяе жывёлы, каторая ходзе чацьвярыцаю, нячыстыя яны вам: кажны, што даткнецца да здыхаты іхнае, нячысты будзе аж да вечара.

Усе, на што зваліцца каторая зь іх здохлая, будзе нячыстае, усялякая дзярвяная судзіна або адзежа, або скура, або мех, і ўсялякая снадзь, каторае ўжываюць на работу, — у ваду маюць палажыць і нячыстыя будуць аж да вечара, і ачысьцяцца.

З усялякае ежы, каторую ядуць, на каторую луча вада з такое судзіны, нячыстая будзе, і ўсялякі напітак, каторы п’юць, у ўсялякай такой судзіне нячысты будзе.

Усе, на што зваліцца штось ад здыхаты іхнае, нячыстае будзе: печ а печку маюць разламіць, яны нячыстыя; і нячыстыя яны маюць быць вам.

А калі што ад здыхаты іхнае зваліцца на ўсялякую сяўбу, каторую сеюць, і каторая пасеяна, то яна чыстая.

Калі ж тады, як вада наліта на сяўбу, і зваліцца на яе што із здыхаты іхнае, то яна нячыстая вам.

І калі здохне што із статку, каторы ўжываеце на ежу, дык тый, што даткнецца да здыхаты ягонае, нячысты будзе аж да вечара.

Усяго поўзаючага на чэраве і ўсяго ходзячага чацьвярыцаю, і аж да мнаганогіх із жывёлы роючае па зямлі, ня ежча, бо яны агідныя.

А калі яна народзе жаноцкае плоці, то яна будзе нячыстая два тыдні, як у часе адлучэньня свайго, і шасьцьдзясят шэсьць дзён мае сядзець на крыві ачышчэньня свайго.

І як мінуць дні ачышчэньня яе па сыну альбо па дачцэ, яна мае прынесьці аднагодняга баранчыка на аброк усепаленьня і галубянё альбо турка на аброк за грэх да ўходу будану збору, да сьвятара.

А калі яна ня будзе магчы прынесьці баранчыка, дык няхай возьме два туркі альбо двое галубянят, аднаго на ўсепаленьне, а другога на аброк за грэх; і сьвятар адзяржыць ласкіўчыненьне ёй, і яна будзе чыстая».

«Як у каго будзе на скуры цела ягонага пухліна, альбо кругі, альбо пляма, і на скуры цела ягонага зробіцца быццам болька праказы, то маюць прывесьці яго да Аарона сьвятара, альбо да аднага із сыноў ягоных сьвятароў.

І агледзе сьвятар больку на скуры цела, і калі валасы на больцы зьмяніліся ў белыя, і выгляд болькі ўглыблены ў скуру цела ягонага, то гэта болька праказы; і агледзе яго сьвятар, і абесьце яго за нячыстага.

А калі пляма белая на скуры цела ягонага, і яна не выглядае глыбей за скуру, і валасы на ёй не зьмяніліся ў белыя, дык запрэць сьвятар маючага больку на сем дзён.

І агледзе яго сьвятар сёмага дня, і вось, болька ў яго аччу выглядае задзяржанай, не пашырылася па скуры, дык запрэць яго сьвятар на сем дзён другім наваратам.

І агледзе яго сьвятар на сёмы дзень другі раз, і вось, болька пацямнела і не пашырылася болька па целе, дык сьвятар мае абясьціць яго за чыстага: гэта кругі, і хай ён памые адзецьці свае, і будзе чысты.

Калі будзе на кім болька праказы, то маюць прывесьці яго да сьвятара.

І агледзе сьвятар, і вось, пухліна на скуры белая, і валасы зьмяніліся ў белыя, і на пухліне жывое цела жывець,

То гэта застарэлая праказа на скуры цела ягонага; і сьвятар абесьце яго за нячыстага й не запрэць яго, бо ён нячысты.

І абача сьвятар, што праказа пакрыла ўсё цела ягонае, і што ачысьцілася болька сусім, абярнулася на бела, дык ён абесьце хворага за чыстага.

А ў дзень, каторага абача на ім жывое цела, то ён нячысты.

І калі на целе будзе, на скуры ягонай верад і загаіўся,

І на месцу вераду зьявілася белая пухліна, або пляма белая, або чырванавая, то ён мае паказацца сьвятару.

І агледзе яго сьвятар, і во, выгляд яе ніжэй скуры, і волас яе абярнуўся ў белы, дык сьвятар абесьце яго за нячыстага. Гэта болька праказы; яна вылілася на верадзе.

Калі ж сьвятар абача, і во, няма ў ёй белага воласу, і яна ня ніжэй скуры, і яна цьмяная, то сьвятар запрэць яго на сем дзён.

І калі пляма застаецца на сваім месцу і не пашыраецца, то гэта запаленьне вераду; і ачысьце яго сьвятар.

І калі на целе, на скуры яго, будзе апёк ад агню, і будзе на загоеным апёку пляма бела-чырвоная альбо белая,

І абача яго сьвятар, і во, абярнуўся волас у белы на пляме, і выгляд яе глыбей за скуру, то гэта праказа, яна разраслася на апёку. І сьвятар абесьце яго за нячыстага: гэта болька праказы.

І калі ж абача гэты апёк сьвятар, і вось, няма на пляме белага воласу, і яна ня ніжэй за скуру, і яна цьмяная, дык запрэць яго сьвятар на сем дзён.

І агледзе яго сьвятар на сёмы дзень, і калі яна вельма пашыраецца па скуры, дык сьвятар абесьце яго за нячыстага.

Калі ж пляма застаецца на сваім месцу і не пашыраецца па скуры, і яна цьмяная, то гэта пухліна ад апёку. І абесьце яго сьвятар за чыстага, бо гэта запаленьне ад апёку.

Мужчына або жонка, калі будзе ў іх болька на галаве альбо на барадзе,

І агледзе сьвятар больку, і во, выгляд яе глыбей за скуру, і ў ёй волас жаўтлявы, ценькі, дык сьвятар абесьце яго за нячыстага: гэта шалудзівасьць; гэта праказа на галаве альбо на барадзе.

І калі агледзе сьвятар больку шалудзівасьці, і во, выгляд яе ня глыбей за скуру, і воласу чорнага няма ў ёй; дык запрэць сьвятар маючага больку шалудзівасьці на сем дзён.

І агледзе сьвятар тую больку сёмага дня, і во, не пашырылася шалудзівасьць, і няма на ёй жаўтлявага воласу, і выгляд шалудзівасьці ня глыбей за скуру,

Дык паголяць яго, але шалудзівага месца не паголяць; і запрэць сьвятар шалудзівага на сем дзён другім наваратам.

І паглядзіць сьвятар на шалудзівасьць сёмага дня, і вось, не пашырылася шалудзівасьць па скуры, і выгляд яе ня глыбей за скуру; дык абесьце яго сьвятар за чыстага; і памые ён адзежу сваю, і будзе чысты.

І калі вельмі пашырацца будзе шалудзівасьць на скуры па ачышчэньню яго,

Дык паглядзіць на яго сьвятар, і во, пашырылася шалудзівасьць па скуры, то няхай ня шукае сьвятар жаўтлявага воласу: ён нячысты.

І калі ў ваччу ягоным шалудзівасьць стаіць на месцу, і волас чорны вырас у ёй, то шалудзівасьць загаілася, ён чысты; сьвятар абесьце яго за чыстага.

І калі ў мужчыны альбо ў жонкі будуць на скуры цела іхнага плямы, плямы белыя,

І паглядзіць сьвятар, і вось, на скуры цела іхнага плямы бледа-белыя, то гэта кругі разрослыя на скуры: ён чысты.

А калі на пляшу альбо на лысіне будзе болька бела-чырванаватая, то праказа квіціць на пляшу альбо на лысіне.

І паглядзіць яго сьвятар, і вось, пухліна болькі бела-чырванаватая на пляшу альбо на лысіне ягонай, выглядам падобная да праказы скуры цела;

То чалавек пракажаны ён, нячысты ён: сьвятар абесьце яго за супоўнага нячыстага, у яго на галаве болька.

І ў пракажанага, на каторым гэтая болька, мае быць разарвана адзежа, і галава ягоная мае быць непакрытая, і вусны закрытыя, і мае крычэць: "Нячысты! нячысты!"

Усі дні, пакуль на ім болька, ён мае быць нячысты, нячысты ён; ён мае жыць адзінотны, вонках табару будзе сяліба ягоная.

І калі на адзежы будзе болька праказы, на адзежы ваўнянай, альбо на адзежы лянной,

Або на аснове, або на ўтоку зь лёну або воўны, або на скуры, або на якім вырабе скураным,

І будзе болька зелянаватая альбо чырванаватая на адзежы, або на скуры, або на аснове, або на ўтоку, або на якой судзіне із скуры, то гэта болька праказы, надабе паказаць яе сьвятару.

Сьвятар агледзе больку і запрэць маючага больку на сем дзён.

І агледзе больку сёмага дня, што пашырылася болька на адзежы, або на аснове, або на ўтоку, або на скуры, або на якім вырабе, зробленым із скуры, то гэта праказа ядавітая, маючы больку нячысты.

Ён мае спаліць адзежу, альбо аснову, альбо ўток ваўняны, альбо лянны, альбо кажную рэч скураную, на каторай будзе болька: бо ядавітая праказа гэта; надабе спаліць на цяпле.

Дык сьвятар раскажа вымыць тое, на чым болька, і запрэць яго на сем дзён другім наваратам.

І абача сьвятар па вымыцьцю болькі, і во, не зьмяніла болька свайго выгляду й болька не пашырылася, то нячыстая яна, спалі яе на цяпле; гніцьцё гэта на добрым альбо на благім баку.

Калі ж яна ізноў пакажацца на адзежы, альбо на аснове, альбо на ўтоку, альбо на якой скураной рэчы, то гэта разрастаючая; на цяпле спалі тое, у чым болька.

Гэта права праз больку праказы на адзежы ваўняной альбо лянной, альбо на аснове, альбо на ўтоку, альбо на якой скураной судзіне, як абяшчаць яе за чыстую альбо нячыстую.

І пакропе на ачышчанага ад праказы сем разоў, і абесьце яго за чыстага, і пусьце жывую птушку на від поля.

На восьмы дзень возьме ён два бараны бяз гану, і адну авечку аднагоднюю бяз гану, і тры дзясятыя часьці ценькае мукі, рашчыненае на аліве, на аброк хлебны, і адзін лёґ алівы.

І возьме сьвятар аднаго барана, і падаруе яго на аброк віны, і лёг алівы, і будзе туды-сюды нахінаць нахінаньне перад відам СПАДАРОВЫМ.

І зарэжа барана на тым месцу, ідзе рэжуць аброк за грэх а ўсепаленьне, на месцу сьвятым; бо, як аброк за грэх, яно належа сьвятару: сьвятое сьвятых гэта.

І возьме сьвятар крыві аброку віны, і ўзложа сьвятар на кончык правага вуха ачышчанага, і на вялікі палец правае рукі ягонае, і на вялікі палец правае нагі ягонае.

І возьме сьвятар ізь лёґу алівы, і пальлець на левую даланю сваю.

І занура сьвятар правы палец свой у валіву, каторая на левай далані ягонай, і пакропе алівы палцам сем разоў перад відам СПАДАРА.

А засталую аліву, каторая на далані ягонай, узложа сьвятар на кончык правага вуха ачышчанага, на вялікі палец правае рукі ягонае й на вялікі палец правае нагі ягонае, на кроў аброку віны.

А засталае з алівы, каторая на далані сьвятаровай, узложа ён на галаву ачышчанага, і адзяржыць ласкаўчыненьне яму сьвятар перад відам СПАДАРОВЫМ.

І падыйме сьвятар усепаленьне а аброк хлебны на аброчнік. І адзяржыць ласкіўчыненьне яму сьвятар, і ён будзе чысты.

І калі ён бедны, і не дастане рука ягоная, хай возьме аднаго барана на аброк віны на нахінаньне, каб дастаць яму ласкіўчыненьне, і адну дзясятую часьць ценькае мукі, рашчыненае на аліве, на хлебны аброк, і лёґ алівы,

І два туркі альбо двое галубянят, што дастане рука ягоная, і будзе адно на аброк за грэх, а другое на ўсепаленьне.

І прынясець іх на восьмы дзень ачышчэньня да сьвятара да ўходу будану збору, перад від СПАДАРОЎ.

І зарэжа барана на аброк віны, і возьме сьвятар крыві аброку віны, і ўзложа на кончык правага вуха ачышчанага; на вялікі палец правае рукі ягонае, і на вялікі палец правае нагі ягонае.

І з алівы нальлець сьвятар на левую даланю сьвятара.

І пакропе сьвятар із алівы, каторая на левай далані ягонай, правым палцам сваім сем разоў перад відам СПАДАРА.

І ўзложа сьвятар із алівы, каторая на далані ягонай, на кончык правага вуха ачышчанага, на вялікі палец правае рукі ягонае і на вялікі палец правае нагі ягонае, на месцу, дзе кроў аброку віны.

А засталае з алівы, каторая на далані сьвятаровай, узложа ён на галаву ачышчанага, каб дастаць ласкіўчыненьне яму перад відам СПАДАРА.

З тога, што дастане рука ягоная, адно на аброк за грэх, а другое на ўсепаленьне, разам із аброкам хлебным. І дастане ласкіўчыненьне сьвятар ачышчанаму перад відам СПАДАРА».

«Як увыйдзеце ў зямлю Канаанскую, каторую Я даю вам у дзяржаньне, і Я навяду больку на дамы ў зямлі дзяржаньня вашага,

Тады тый, чый дом, мае пайсьці й раскажа сьвятару, кажучы: "У мяне на доме паказалася быццам болька праказы".

І абача больку, і вось, болька на сьценах дому, шчэрбы зеленавата-чырвоныя, выгляд іх ніжэй за зьверх сьцяны;

І выйдзе сьвятар із дому да ўходу дому, і запрэць дом на сем дзён;

І зьвернецца сьвятар на сёмы дзень, і абача, во, болька пашырылася на сьценах дому;

І раскажа сьвятар выламіць камяні, на каторых болька, і кінуць іх вонках места на месца нячыстае.

А дом няхай абскрабуць унутры наўкола, і высыпяць гліну вонках места на месца нячыстае,

І разломяць дом, камяні яго, і дзерва яго, і ўсю гліну дому, і вынясуць яго вонкі за места на месца нячыстае.

І возьме на ачышчэньне дому дзьве птушкі а кедравага дзерва а чырвовую нітку а гізопу;

І пусьце жывую птушку вонках места на від поля, — і дастане ласкіўчыненьне дому, і будзе чысты».

І праз праказу на адзежы а на доме, і праз пухліну а праз кругі а праз плямы;

Кажная пасьцеля, на каторую ляжа маючы цеч, будзе нячыстая, і кажны спакмень на каторым сядзе, будзе нячысты.

І хто сядзе на які спакмень, на каторым сядзеў маючы цеч, тый мае памыць адзежу сваю й памыцца ў вадзе, і будзе нячысты аж да вечара.

І калі плюне маючы цеч на чыстага, то гэты мае вымыць адзежу сваю й памыцца ў вадзе, і нячысты аж да вечара.

І на восьмы дзень возьме ён сабе два туркі альбо двое галубянят, і прыйдзе перад від СПАДАРОЎ да ўходу будану збору, і аддасьць іх сьвятару.

І прыгатуе сьвятар іх адно на аброк за грэх, а другое на ўсепаленьне; і адзяржыць ласкіўчыненьне яму сьвятар перад СПАДАРОМ ад цечы ягонае.

І кажная адзежа й кажная скура, на каторую луча насеньне ляжаньня, мае быць вымыта ў вадзе, і нячыстая будзе да вечара.

І ўсе, на чым яна ляжа ў працягу адлучэньня свайго, стане нячыстае; і ўсе, на чым сядзе, стане нячыстае.

І кажны, хто даткнецца да якога знадбеня, на каторым яна сядзела, мае вымыць адзежу сваю й памыецца ў вадзе, і нячысты будзе аж да вечара.

І калі на пасьцелі цеч альбо на тым спакменню, на каторым яна сядзела, тый, што даткнецца да яго, нячысты будзе аж да вечара.

Калі лежма ляжыць чалавек ізь ёй, то адлучэньне ейнае будзе на ім, і ён нячысты будзе сем дзён, і кажная пасьцеля, на каторай ён ляжа, будзе нячыстая.

Кажная пасьцеля, на каторай яна ляжа ўсі дні цечы свае, як пасьцеля адлучэньня ейнага будзе ёй; і кажны знадбень, на каторы яна сядзе, будзе нячысты, як нечысьць адлучэньня ейнага.

На восьмы дзень возьме яна сабе два туркі альбо двое галубянят, і прынясець іх да сьвятара да ўходу будану збору;

І прыгатуе сьвятар адно на аброк за грэх, адругое на ўсепаленьне; і дастане ласкіўчыненьне ёй сьвятар перад СПАДАРОМ ад цечы нечысьці ейнае.

І сказаў СПАДАР Масею: «Скажы Аарону, брату свайму, і хай ня ўходзе кажнага часу ў сьвятыню за запінаху перад века, што на скрыні, і ён не памрэць; бо над векам Я буду зьяўляцца ў булаку.

Во з чым мае ўходзіць Аарон у сьвятыню: зь цялём-бычком на аброк за грэх і з бараном на ўсепаленьне.

Хітон лянны сьвяты мае надзяваць ён, і ганавіцы лянныя хай будуць на целе ягоным, і лянным поясам хай папяразуецца, і лянную мітру надзяець: сьвятыя адзежы гэтыя. І хай памые ён, ды ў вадзе, цела свае, і вадзяець іх.

І ад грамады сыноў Ізраелявых няхай возьме двое казянят на аброк за грэх і аднаго барана на ўсепаленьне.

І абрачэць Аарон цялё-бычка на аброк за грэх за сябе, і адзяржыць ласкіўчыненне за сябе а за дом свой.

І кіне Аарон на абодва казлы на жэрабя: адно жэрабя СПАДАРУ, а другое жэрабя на адпушчэньне;

І прывядзець Аарон казла, на каторага вынята жэрабя СПАДАРУ, і абрачэць яго на аброк за грэх;

А казла, на каторага вынята жэрабя на адпушчэньне, пастанове жывога перад СПАДАРОМ, каб учыніў перазь яго ласкіўчыненьне, і выпусьце яго на адпушчэньне на пустыню.

І прывядзець Аарон цялё на аброк за грэх за сябе, і дастане ласкіўчыненьне за сябе а за дом свой, і зарэжа цялё свае;

І паложа кадзіла на цяпло перад відам СПАДАРОВЫМ, дым кадзеньня пакрые века, каторае над сьветчаньням, і ён не памрэць.

І возьме з крыві цяляці, і пакропе палцам сваім на века зьверху, на ўсходні бок і на перад века, сем разоў пакропе крывёй з палца свайго.

І зарэжа казла на аброк за грэх за люд, і ўнясець кроў яго за запінаху, і зробе з крывёй яго тое самое, што зрабіў із крывёю цяляці, і пакропе ёю на века і на перад века.

І выйдзе ён да аброчніка, каторы перад відам СПАДАРОВЫМ, і адзяржыць ласкіўчыненьне, возьме з крыві цяляці а з крыві казла, і паложа на рагі аброчніка наўкола,

І пакропе на яго з крыві палцам сваім сем разоў, і ачысьце яго, і пасьвяціць яго ад нечысьцяў сыноў Ізраелявых.

І ўзложа Аарон абедзьве руццэ свае на галаву жывога казла, і вызнае над ім усі бяспраўі сыноў Ізраелявых а ўсі выступы іхныя а ўсі грахі іхныя, і ўзложа іх на галаву казла, і адашлець із адумысловым чалавекам на пустыню.

І панясець казёл на сабе ўсі бяспраўі іхныя да зямлі аддзеленае, і пашлець ён казла на пустыню.

І памые цела свае ў вадзе на сьвятым месцу, і надзене адзецьці свае, і выйдзе, і ўчыне свае ўсепаленьне а ўсепаленьне люду, і дастане ласкіўчыненьне за сябе а за люд;

А тук аброку за грэх спале на аброчніку.

І тый, хто адводзіў казла на адпушчэньне, мае вымыць адзежу сваю і памыць цела свае ў вадзе, і потым можа ўвыйсьці ў табар.

А цялё за грэх а казла за грэх, каторых кроў унесена была да адзяржаньня ласкі сьвятыні, няхай вынясе вонкі з табару, і спаляць на цяпле скуры іх, і мяса іх, і нечысьць іх.

Гэта дзеля таго, каб прыводзілі сынове Ізраелявы аброкі свае, каторыя яны рэжуць на полю, каб прыводзілі СПАДАРУ да ўходу будану збору, да сьвятара, і рэзалі іх на аброкі супакойныя СПАДАРУ.

І пакропе сьвятар крывёй на аброчяік СПАДАРОЎ ля ўходу будану збору, і спале тук на прыемны пах СПАДАРУ,

І калі якая людзіна з дому Ізраелявага альбо чужнік, што жывець пасярод вас, будзе есьці якую кроў, то зьвярну від Свой на душу таго, што есьць кроў, і выгублю яе з пасярод люду ейнага;

Бо дых цела ў крыві, і Я даў яго вам на аброчнік, каб даставаць ласкіўчыненьне душам вашым, бо кроў дастаець ласкіўчыненьне душы.

І кажная людзіна із сыноў Ізраелявых і із асяленцаў, што асялілісія меж вас, калі на ўловах злове зьвяра альбо птушку, каторую можна есьці, то ён мае выпусьціць ізь яе кроў, засыпаць яе пылам;

Калі ня вымые й не памые цела свайго, то панясець на сабе бяспраўе свае».

І сплюгавілася зямля, і Я даведаўся да бяспраўя яе, і вырыгала ізь сябе зямля жывучых на ёй.

У дзень абраканьня ежча яго і назаўтрае, а засталае на пазаўтра надабе спаліць на цяпле.

Ня кліні глухога і перад нявісным не кладзі на спатыкненьне; і бойся Бога свайго. Я СПАДАР.

Не рабіце бяспраўя на судзе; не патурай убогаму й ня сьці віду вялікага, справядлівасьцю судзі бліжняга свайго.

Не хадзі абмоўнікам у людзе сваім, і не паўставай на кроў прыяцеля свайго. Я СПАДАР.

Ня імсьці а ня май злосьці на сыноў люду свайго, любі прыяцеля свайго, як самога сябе. Я СПАДАР.

Уставы Мае дзяржыце; статку свайго не размнажай мяшаньням; поля свайго не засявай мешанкаю, і адзежа мешаная, з воўны й лёну, хай ня ўвыйдзе на цябе.

А чацьвертага году ўся садавіна яго мае быць пасьвячана на славу СПАДАРОВУ;

І націнаў дзеля памерлага не рабіце на целе сваім, пісаньня выцісканага не давайце рабіць на сабе. Я СПАДАР.

І Я зьвярну від Свой на людзіну тую, і выгублю яе з пасярод люду яе, бо з насеньня свайго яна дала Молоху, каб плюгавіць сьвятыню Маю й будзеніць сьвятое імя Мае.

І калі заплюшча люд зямлі вочы свае на людзіну тую, як яна дасьць із насеньня свайго Молоху, і ня зробе ёй сьмерці;

Дык Я зьвярну від Свой на людзіну тую й на радзіму ейную, і выгублю яе і ўсіх бязулячых сьледам за ёй, каб бязульна не хадзіць сьледам за Молохам, з пасярод люду іхнага.

І каторая душа зьвернецца да выгукаючых мерцьвякоў а да знахараў, каб бязульна хадзіць сьледам за імі, то Я зьвярну від Свой на тую душу, і выгублю яе з пасярод люду ейнага.

Калі якая людзіна будзе клясьці айца свайго і маці сваю, тая сьмерцю памрэць. Айца свайго й маці сваю ён клёў, кроў ягоная на ім.

І хто ляжа із жонкаю айца свайго, голасьць айца свайго адкрыў: сьмерцю памруць абое, кроў іхная на іх.

Калі хто ляжа зь нявесткаю сваёю, сьмерцю памруць абое: зьмяшаньне зрабілі яны, кроў іхная на іх.

І калі хто ляжа з мужчынаю ляжаньням жонкі, то абодва яны зрабілі агіду: сьмерцю памруць, кроў іхная на іх.

Калі хто возьме сабе жонку й маці ейную: гэта бязулства; на цяпле маюць спаліць яго й іх, каб ня было бязулства меж вас.

І калі жонка пойдзе да якое статчыны, каб злучыцца зь ёю, то забі жонку й статчыну: сьмерцю памруць, кроў іхная на іх.

І сказаў Я вам: "Вам спадзець зямля іхная, і вам дам на спадак зямлю, у каторай цячэць малако а мёд". Я СПАДАР, Бог ваш, Каторы адрозьніў вас ізь людаў.

А мужчына альбо жонка, калі будзе памеж іх выгукаючы мерцьвякоў альбо знахар, сьмерцю памруць; укамяную іх, кроў іхная на іх».

Яны ня маюць рабіць плешы на галаве сваёй, канец барады свае хай ня голяць і на целе сваім хай не націнаюць націнаў.

І найвышшы сьвятар із братоў сваіх, на каторага галаву ўзьліты алей памазаньня і каторы пасьвячаны адзявацца ў тую адзежу, ня мае адкрываць галавы свае й разьдзіраць адзежы свае;

І ад сьвятыні ён ня мае адходзіць і будзеніць сьвятыню Бога свайго, бо адлучэньне алеям памазаньня Бога яго на ім. Я СПАДАР.

Бо кажны, на кім ган, ня мае бліжыцца: ані нявісны, ані кульгавы, альбо маючы сплюшчаны нос, альбо якую-колечы часьць лішне даўгую,

Ані гарбаты, ані карамжаты, альбо ў каторага бяльмо на воку, ані каросьлівы, ані шалудлівы, ані з расьцягненымі шулятамі.

Кажная людзіна, у каторай ё ган, і яна з насеньня Аарона сьвятара, ня мае бліжыцца, каб дараваць агняныя аброкі СПАДАРУ: ган на ім, хай ня бліжыцца, каб дараваць хлеб Бога Свайго.

Але да запінахі ня мае ён прыходзіць, і да аброчніка ня мае ён бліжыцца, бо ган на ім; ня мае ён будзеніць сьвятыні Мае, бо Я СПАДАР, Каторы пасьвячае іх».

Кажы ім гэта ў роды вашыя: "Кажная людзіна з усёга насеньня вашага, каторая дабліжыцца да сьвятасьцяў, што пасьвячаюць сынове Ізраелявы СПАДАРУ, калі нечысьць ейная на ёй, то выгубіцца тая душа ад віду Майго. Я СПАДАР.

Хай дзяржаць яны данае дзяржаць ім Імною, каб не панесьлі на сабе грэху і каб не памерлі ад тога, што будзенілі. Я СПАДАР, пасьвячаючы іх.

«Гукай Аарону а сыном ягоным а ўсім сыном Ізраелявым, і скажы ім: калі якая людзіна з дому Ізраелявага, альбо з чужаземцаў каторая ў Ізраелю, прынясець дар свой, подле ўсіх абятніцаў сваіх і ўсіх самахотных дароў сваіх, каторы абракае СПАДАРУ на ўсепаленьне;

Ніякага, на каторым ё ган, не абракайце, бо ім не дастанеце любосьці.

І калі хто абракае супакойны аброк СПАДАРУ, спаўняючы абятніцу альбо самахоць, з буйнога альбо з драбнога; то мае быць дасканальны, каб быць любым; і ніякага гану ня мае быць на ім.

Сьляпое, альбо пашкоджанае, альбо калекае, альбо із струпам, альбо каросьлівае, альбо шалудзівае, такіх не абракайце СПАДАРУ; і на аброк агняны не давайце зь іх на аброчнік СПАДАРОЎ.

Вала а баранчыка зь перарослымі альбо недарослымі часьцьмі цела на самахотны дар прыгатаваць можаш, але за абятніцу ня будзе зьлюб.

І з рук чужога не абракайце хлеба Бога вашага з усёга гэтага, бо на іх пашкоджаньне, ган на іх, ня будуць любыя».

«Бычок альбо баранчык, альбо казянё, як родзіцца, то сем дзён яно мае прабыць пры маці сваёй, а з восьмага дня й далей будзе любы на агняны аброк СПАДАРУ.

На першы дзень хай будзе ў вас сьвяты збор; ніякае рамеснае работы не рабіце.

«Гукай сыном Ізраелявым і кажы ім: як прыйдзеце да зямлі, каторую Я даю вам, і будзеце жаць на ёй жніво, то першы сноп жніва вашага прынясі сьвятару.

І прыгатуйце ў дзень нахінаньня сноп і баранчыка годняга на ўсепаленьне СПАДАРУ.

І аброк яго хлебны дзьве дзясятыя часьці ценькае мукі, рашчыненае на аліве, на агняны аброк СПАДАРУ, на прыемны пах, і ўзьліваньні яго чэцьверць гіна віна.

І абрачыце разам із хлебам сем баранчыкаў, аднагодніх, і з буйнога статку аднаго бычка й два бараны; няхай будзе гэта на ўсепаленьне СПАДАРУ, і хлебны аброк і ўзьліваньне да іх на агняны аброк, на прыемны пах СПАДАРУ.

Прыгатуйце з казянят аднаго на аброк за грэх і два аднагоднія баранчыкі на аброк супакойны.

І згукайце на самы гэты дзень, сьвяты збор будзе вам, і ніякае рамеснае работы не рабіце: гэта ўстава вечная ў вусіх сялібах вашых у родах вашых.

«Гукай сыном Ізраелявым, кажучы: сёмага месяца, на першы дзень месяца хай будзе ў вас сыбота, сьвята трубаў, сьвяты збор.

«Раскажы сыном Ізраелявым, і хай возьмуць табе алівы аліўкавае, чыстае, вытаўчанае, на сьвяценьне, каб паліць штачасны сьветач.

На сьветачу чыстым наснудзе лянпы перад СПАДАРОМ штачасна.

І палажы іх у два рады, па шэсьць у рад, на чыстым стале перад СПАДАРОМ.

І палажы на рад чыстага кадзіла, і будзе гэта ля хлеба, на памятку, на аброк СПАДАРУ.

І будзе Аарону а сыном ягоным, і будуць есьці яго на сьвятым месцу; бо сьвятое сьвятых гэта яму з агняных аброкаў СПАДАРОВЫХ: устава вечная».

«Вывядзі ўлегцы маючага вонкі з табару, і ўсі, што чулі, няхай паложаць рукі свае на галаву ягоную, і ўкамянуе яго ўся грамада.

І гукаў СПАДАР Масею на гары Сынаю, кажучы:

І будзе сыбота зямлі вам на емя, табе а слузе твайму а служэбцы а найміту твайму а жыхару твайму, што асяліўся ў цябе;

І статку твайму й зьверанятам, каторыя на зямлі тваёй, няхай будуць усі ўроды зямлі на корм.

І пасьвяціце пяцьдзясяты год, і агаласіце свабоду на зямлі ўсім жыхарам яе; хай будуць гэта ў вас угодкі; і зьвернецца кажны да дзяржаньня свайго, і кажны да радзімы свае зьвернецца.

Угодкамі хай будзе пяцьдзясяты год у вас: ня сейце й ня жніце, што само вырасьце на зямлі, ані зьбірайце ягадаў з пасьвячаных вінішчаў;

Уставы Мае а суды Мае дзяржыце і чыніце іх, і будзеце жыць супакойна на зямлі.

І дасьць зямля плод свой, і будзеце есьці да сыці, і будзеце жыць бясьпечна на ёй.

І Я раскажу дабраславенства Свае на вас шостага году, ён дасьць прыбытку на тры гады.

Калі ж у людзіны няма радні, і дастане рука ейная, і знойдзе даволі на выкуп;

Срэбла свайго не аддавай яму на працэнты, і на прыбыткі не пазычай еміны свае.

І можаце перадаваць іх на спадак і сыном вашым па сабе як меньне, дзяржаньне на векі. Імі можаце рабіць. А над братамі сваімі, сынамі Ізраельскімі, адзін над адным не пануйце стродка.

Не рабіце сабе балваноў ані выразайце абразоў, і стаўпоў ня стаўце ў сябе, і каменя з абразамі не кладзіце ў зямлі вашай, каб кланяцца на ім; бо Я СПАДАР, Бог ваш.

І датрывае малацьба да збору віна, а збор віна датрывае да сяўбы; і будзеце есьці даволі хлеба свайго, і будзеце жыць бясьпечна на зямлі сваёй.

І дам мір у зямлі, і ляжаце, і ніхто не напалохае вас; прычыню звод на лютыя зьвяры ізь зямлі, і меч ня пройдзе па зямлі вашай.

Пашлю на вас зьвяры палявыя, каторыя спабудуць вас дзяцей, і выгубяць статак вашы, і вас зьменшаць, і спусьцеюць дарогі вашыя.

І навяду на вас памсьлівы меч на помсту за змову; калі ж зьбярыцеся да местаў сваіх, дык пашлю мор пасярод вас, і адданы будзеце ў рукі ворага.

І разбуру вышыні вашыя, і зьнішчу сонечныя абразы вашыя, і палажу трупы вашыя на трупы балваноў вашых, і збрыдзе вас душа Мая.

І аддам месты вашыя на разбурэньне, і спустошу сьвятыні вашы, і ня буду нюхаць прыемнага паху аброкаў вашых.

І вас расьцярушу меж народаў, і зь мячом на галі пажануся за вамі, і будзе зямля ваша пустая, і месты вашыя разбураныя.

Усі дні пусьценьня будзе яна супачываць, колькі не супачывала ў сыботы вашы, як вы жылі на ёй.

І спатыкнуцца адзін на аднаго, як перад мячом, прымеж тога ніхто гнацца за імі ня будзе, і ня будзе ў вас трывалкосьці ўстоіць супроці варагоў сваіх.

Гэта ўставы а суды а правы, каторыя даў СПАДАР меж Сябе й сыноў Ізраелявых на гары Сынаю, Масеям.

Калі ж гэта будзе статак, каторы абракаюць на аброк СПАДАРУ, то ўсе, што дадзена СПАДАРУ, мае быць сьвята.

Ня маюць адмяняць яго й даваць благое за добрае, або добрае за благое; калі ж станецца, што хто адмене статчыну на статчыну, то й яна й даная за яе будзе сьвятая.

Калі ж будзе якая статчына нячыстая, каторую не абракаюць на аброк СПАДАРУ, то маюць пастанавіць статчыну перад сьвятаром;

Ня маюць разглядаць, добрае, ці благое, і ня маюць адмяняць яго; калі ж хто адмене яго, то й само яно й данае на адмену будзе сьвятым, і ня можа быць выкуплена».

Гэта расказаньні, каторыя расказаў СПАДАР Масеям на гары Сынаю сыном Ізраелявым.

І гукаў СПАДАР Масею на пустыні Сынайскай, у будане збору, на першы дзень другога месяца, другога году па выхадзе ізь зямлі Ягіпецкае, кажучы:

Ад дваццацёх год і вышэй, кажнага гадзячага на вайну ў Ізраеля, палічыце іх подле войскаў іхных — ты а Аарон.

І ўсю грамаду яны зьберлі на першы дзень другога месяца. І паказалі яны радаводы свае па радзімах сваіх, па дамох айцоў сваіх, подле ліку ймёнаў, ад дваццацёх год і вышэй, нагалаву;

Як расказаў СПАДАР Масею, так палічыў ён іх на пустыні Сынайскай.

І было сыноў Рувінавых, першака Ізраелявага, у родах іхных, па радзімах іхных, па дамох айцоў іхных, подле ліку ймёнаў, нагалаву, усіх мужчынаў, ад дваццацёх год і вышэй, усіх выходзячых на вайну,

У сыноў Сымонавых, у родах іхных, па радзімах іхных, па дамох айцоў іхных лікі ягоныя, подле ліку ймёнаў, нагалаву, усіх мужчынаў, ад дваццацёх год і вышэй, усіх выходзячых на вайну,

У сыноў Ґадавых, у родах іхных, па радзімах іхных, па дамох айцоў іхных, у ліку ймёнаў, ад дваццацёх год і вышэй, усіх выходзячых на вайну,

У сыноў Юдзіных, у родах іхных, па радзімах іхных, па дамох айцоў іхных, у ліку ймёнаў, ад дваццацёх год і вышэй, усіх выходзячых на вайну,

У сыноў Іссасхаровых, у родах іхных, па радзімах іхных, па дамох айцоў іхных, подле ліку ймёнаў, ад дваццацёх год і вышэй, усіх выходзячых на вайну,

У сыноў Завулонавых, у родах іхных, па радзімах іхных, па дамох айцоў іхных, у ліку ймёнаў, ад дваццацёх год і вышэй, усіх выходзячых на вайну,

І сыноў Язэпавых, сыноў Яхрэмавых, у родах іхных, па радзімах іхных, па дамох айцоў іхных, у ліку ймёнаў, ад дваццацёх год і вышэй, усіх выходзячых на вайну,

У сыноў Манасавых, у родах іхных, па радзімах іхных, па дамох айцоў іхных, у ліку ймёнаў, ад дваццацёх год і вышэй, усіх выходзячых на вайну,

У сыноў Веняміновых, у родах іхных, па радзімах іхных, па дамох айцоў іхных, у ліку ймёнаў, ад дваццацёх год і вышэй, усіх выходзячых на вайну,

У сыноў Дановых, у родах іхных, па радзімах іхных, па дамох айцоў іхных, у ліку ймёнаў, ад дваццацёх год і вышэй, усіх выходзячых на вайну,

У сыноў Ашэравых, у родах іхных, па радзімах іхных, па дамох айцоў іхных, у ліку ймёнаў, ад дваццацёх год і вышэй, усіх выходзячых на вайну,

У сыноў Неффалімовых, у родах іхных, па радзімах іхных, па дамох айцоў іхных, у ліку ймёнаў, ад дваццацёх год і вышэй, усіх выходзячых на вайну,

І было ўсіх палічаных сыноў Ізраелявых, па домах айцоў іхных, ад дваццацёх год і вышэй, усіх выходзячых на вайну ў Ізраелю,

А Левіты маюць разьлягацца табарам наўкола вітальні сьветчаньня, і ня будзе гневу на грамаду сыноў Ізраелявых; і будуць Левіты стаяць на старожы вітальні сьветчаньня».

Тымі, што разьлягліся на ўсход, на ўсход сонца, быў сьцяг табару Юдзінага, па войсках іхных, і князь сыноў Юдзіных Наасон Амінадавёнак;

Сьцяг табару Рувінавага на паўдня, па войсках іхных, і князь сыноў Рувінавых Еліцур Шэдэўронак;

І кранецца вітальня збору, табар Левітаў будзе ў сярэдзіне табараў. Як разьлягаюцца, так і маюць кратацца, кажны на сваім месцу ля сьцягоў сваіх.

Сьцяг табару Дановага на поўнач, па войсках іхных, і князь сыноў Дановых Агіезэр Амішаддаёнак;

Во радавод Аарона а Масея ў дню, калі гутарыў СПАДАР із Масеям на гары Сынаю;

І памерлі Надаў а Авігу перад відам СПАДАРОВЫМ, як яны прынесьлі цяпло чужое перад відам СПАДАРОВЫМ на пустыні Сынайскай, а дзяцей у іх ня было; і сьвятарствавалі Елеазар а Іфамар перад Ааронам, айцом сваім.

І гукаў СПАДАР Масею на пустыні Сынайскай, кажучы:

Радзімы Когафічаў будуць разьлягацца з боку вітальні, на паўдня.

І князь дому айца радзімы Мерарычаў Цурэль Авігаелёнак, яны будуць разьлягацца з боку вітальні на поўнач.

А тыя, што разьлягаюцца перад вітальняю, на ўсход, перад буданом збору на ўсход сонца, ё Масей а Аарон а сыны ягоныя, яны дзяржалі паручэньне сьвятыні за сыноў Ізраелявых; чужы хто прыступе, памрэць.

А на выкуп дзьвесьце семдзясят трох ізь першакоў Ізраелявых, каторыя лішнія супроці Левітаў,

І аддай срэбла гэтае Аарону а сыном ягоным на выкуп за лішніх супроці ліку іх».

І пакладуць на яе прыкрыцьце із скур барсуковых, і звыш яго накрыюць сінюсенькаю тканіною, і ўсунуць нашулкі яе.

І стол Выкладу засьцеляць сіняю тканіною, і пастановяць на ім місы а талеркі а ложкі а коўні на ўзьліваньне, і хлеб штачасны мае быць на ім.

І ўставяць яго а ўсі судзіны яго ўнутр пакрыцьця із скураў барсуковых, і паложаць на нашулкі.

І возьмуць усі рэчы службовыя, каторымі паслугуюцца ў сьвятыні, і паложаць у сінюю тканіну, і накрыюць іх накрыцьцям із скураў барсуковых, і паложаць на нашулкі.

І паложаць на яго ўсі судзіны яго, каторых ужываюць да службы пры ім, — вуглянкі, відзёлкі, лапаткі а чары, усі судзіны аброчніка, і накрыюць яго накрыцьцям із скураў барсуковых, і ўсунуць нашулкі яго.

Ад трыццацёх год і вышэй да пяцьдзясят, кажнага прыходзячага да войска, на служэньні ў будане збору.

Ад трыццацёх год і вышэй да пяцьдзясят год, кажнага прыходзячага да войска, на служэньне ў будане збору.

Ад трыццацёх год і вышэй да пяцьдзясят год, кажнага прыходзячага да войска, на служэньне пры будане збору.

І паляжаў хто зь ёю ляжаньням насеньня, і гэта было ўтоена ад аччу мужа ейнага і схавана, і яна сплюгавіцца, ня будзе на яе сьветкі ані будзе засьпета,

Дык хай прывядзець тый муж жонку сваю да сьвятара, і прынясець дар ейны за яе дзясятую часьць ефы ячнае мукі; але ня ўзьлівае на яе алівы, і не кладзець кадзіла, бо гэта аброк завісьці, аброк успаміну, прыпамінаючы бяспраўе.

І возьме сьвятар сьвятое вады ў гліняную судзіну, і з пылу, каторы будзе на мосьце вітальні, возьме сьвятар і паложа ў ваду;

І пастанове сьвятар жонку перад від СПАДАРОЎ, і адкрые галаву жончыну, і дасьць ёй на далоні аброк успаміну, — аброк завісьці гэта, у руццэ ж у сьвятара будзе гаркая вада кляцьбы;

І прывядзець яе сьвятар да прысягі, і скажа жонцы: "Калі ніхто не ляжаў із табою, і ты не зьвярнула на нечысьць супроці мужа свайго, то не пашкодзе табе гэтая гаркая а кляцьбяная вада;

Тады сьвятар хай прывядзець жонку да прысягі прысягаю кляцьбы, і скажа сьвятар жонцы: — Няхай зробе табе СПАДАР на кляцьбу а на выкляцьце меж народу твайго, і хай зробе СПАДАР лядзьве твае апалымі і жывот твой апохлым;

І дасьць жонцы выпіць гаркую кляцьбяную ваду, і ўвыйдзе ў яе вада кляцьбяная, на гарчыню.

І возьме сьвятар жменю з дару ўспаміну ейнага з хлебнага аброку, і будзе кадзіць на аброчніку, і потым дасьць жонцы выпіць вады.

І як дасьць напіцца вады, і будзе, калі яна нячыстая й зрабіла выступ супроці мужа свайго, увыйдзе ў яе гаркая кляцьбяная вада на гарчыню ёй, і апохне жывот ейны, і ападуць лядзьве ейныя, і будзе гэтая жонка кляцьбою сярод народу свайго.

Усі дні абятніцы назарэйства свайго брытва ня мае прайсьці па галаве ягонай. Пакуль ня споўняцца дні, на каторыя ён узьдзержыцца СПАДАРУ, сьвяты ён; мае запусьціць валасы на галаве сваёй.

Усі дні, на каторыя ён узьдзержыцца СПАДАРУ, ня мае ён падыходзіць да мертвага цела.

Айцом сваім, маці сваёй, братам сваім, сястрою сваёй хай ня плюгавіцца імі, як яны памруць, бо адлучэньне Богу ягонаму на галаве ягонай.

Калі ж памрэць пры ім хто-колечы разам, неўспадзеўкі, і ён сплюгаве тым галаву назарэйства свайго, то ён мае астрыгчы галаву сваю ў дзень ачышчэньня свайго, на сёмы дзень ён мае пагаліць яе.

І на восьмы дзень мае прынесьці два туркі альбо двое галубянят да сьвятара да ўходу будану збору.

І прыгатуе сьвятар адно на аброк за грэх, і адно на ўсепаленьне, і адзяржыць ласкіўчыненьне яму ад тога, што ён ізграшыў тэй душою, і пасьвяце галаву ягоную таго дня.

І мае ён нанава пачаць адлучэньне СПАДАРУ, дні назарэйства свайго, і прынясець аднагодняга баранчыка на аброк віны; а першыя дні адпалі, бо назарэйства ягонае сплюгаўлена.

І ён абрачэць на аброк СПАДАРУ адно аднагодняе ягнё, баранчыка дасканальнага аднаго на ўсепаленьне, і адно аднагодняе ягнё, авечачку дасканальную, на аброк за грэх, і аднаго барана дасканальнага на аброк супакойны,

І сутнік праснакоў зь ценькае мукі, пірагоў, рашчыненых на аліве, і прэсных сачнёў, памазаных аліваю, і хлебныя аброкі іх і ўзьліваньне;

І барана прыгатуе на аброк супакойны СПАДАРУ із сутнікам праснакоў, і прыгатуе сьвятар хлебны аброк яго а ўзьліваньне яго.

І астрыжэць назарэй ля ўходу будану збору галаву назарэйства свайго, і возьме валасы галавы назарэйства свайго, і паложа на цяпло, што пад супакойным аброкам.

І возьме сьвятар звараную лапатку барана, і адзін прэсны пірог із сутніка, і адзін прэсны сачэнь, і паложа на далоні назарэю, просьле тога як астрыжэць ён галаву назарэйства свайго.

І будзе сьвятар нахінаць гэта туды-сюды на аброк нахінаньня перад СПАДАРОМ; гэта сьвятасьць сьвятару, звыш грудзіны нахінаньня й звыш лапаткі ўзьнесеньня. Просьле гэтага назарэй можа піць віно.

Хай зьзяе СПАДАР відам Сваім на цябе і ласку ўчыне табе.

Няхай падыйме СПАДАР від Свой на цябе і дасьць табе спакой".

І няхай узложаць імя Мае на сыноў Ізраелявых, і Я дабраслаўлю іх».

«Вазьмі ад іх; няхай будуць на работу пры службе будану збору; і аддай іх Левітам, кажнаму чалавеку подле службы іх».

А сыном Когафовым ня даў, бо служба сьвятыні на іх, на плячох яны маюць насіць.

І дабліжылі князі на пасьвячэньне аброчніка таго дня, як ён быў памазаны; і дабліжылі князі аброкі свае да аброчніка.

І сказаў СПАДАР Масею: «Па адным князю ў дзень, па адным князю ў дзень хай абракаюць аброкі свае на пасьвячэньне аброчніка».

І аброк ягоны быў: адна срэбная міса вагою сто трыццаць, адна срэбная крапельная чара семдзясят сыкляў, подле сыклю сьвятыні, абедзьве поўныя ценькае мукі, рашчыненай на аліве, на аброк хлебны,

Адно цялё-бычок, адзін баран, адзін аднагодні баранчык на ўсепаленьне,

Адно казянё на аброк за грэх,

На аброк супакойны два з буйнога статку, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагодніх баранчыкаў. Гэта аброк Наасона Амінадавёнка.

На другі дзень дабліжыў Нафанаель Цуаронак, князь плямені сыноў Іссасхаровых.

Ён дабліжыў дар свой: адну срэбную місу вагою сто трыццаць, адну срэбную крапельную чару семдзясят сыкляў, подле сыклю сьвятыні, абедзьве поўныя ценькае мукі, рашчыненае на аліве, на аброк хлебны,

Адно цялё-бычка, аднаго барана, аднаго аднагодняга баранчыка, на ўсепаленьне,

Адно казянё на аброк за грэх,

І на аброк супакойны два з буйнога статку, пяць казлоў, пяць аднагодніх баранчыкаў. Гэта аброк Нафанаеля Цуаронка.

На трэйці дзень князь сыноў Завулонавых Еляў Гелонёнак.

Дар ягоны: адна срэбная міса вагою сто трыццаць сыкляў, адна крапельная срэбная чара семдзясят сыкляў, подле сыклю сьвятыні, абедзьве поўныя ценькае мукі, рашчыненае на аліве, на аброк хлебны,

Адно цялё-бычок, адзін баран, адзін аднагодні баранчык, на ўсепаленьне,

Адно казянё на аброк за грэх,

І на аброк супакойны два з буйнога статку, пяць казлоў, пяць аднагодніх баранчыкаў. Гэта аброк Елява Гелонёнка.

На чацьверты дзень князь сыноў Рувінавых Еліцур Шэдэўронак.

Дар ягоны: адна срэбная міса вагою сто трыццаць сыкляў, адна срэбная крапельная чара семдзясят сыкляў, подле сыклю святыні, абедзьве поўныя ценькае мукі, рашчыненае на аліве, на аброк хлебны,

Адно цялё-бычок, адзін баран, адзін аднагодні баранчык, на ўсепаленьне,

Адно казянё на аброк за грэх,

І на аброк супакойны два з буйнога статку, пяць казлоў і пяць аднагодніх баранчыкаў. Гэта дар Еліцура Шэдэўронка.

На пяты дзень князь сыноў Сымонавых Шэлумель Цурышаддаёнак.

Дар ягоны: адна срэбная міса вагою сто трыццаць сыкляў, адна крапельная срэбная чара семдзясят сыкляў, подле сыклю сьвятыні, абедзьве поўныя ценькае мукі, рашчыненае на аліве, на аброк хлебны,

Адно цялё-бычок, адзін баран, адзін аднагодні баранчык, на ўсепаленьне,

Адно казянё на аброк за грэх,

І на аброк супакойны два з буйнога статку, пяць бараноў, пяць казлоў і пяць аднагодніх баранчыкаў. Гэта дар Шэлумеля Цурышаддаёнка.

На шосты дзень князь сыноў Ґадовых Елясаф Дэгуелёнак.

Дар ягоны: адна срэбная міса вагою сто трыццаць сыкляў, адна крапельная срэбная чара семдзясят сыкляў, подле сыклю святыні, абедзьве поўныя ценькае мукі, рашчыненае на аліве, на аброк хлебны,

Адно цялё-бычок, адзін баран, адзін аднагодні баранчык, на ўсепаленьне,

Адно казянё на аброк за грэх,

І на аброк супакойны два з буйнога статку, пяць казлоў і пяць аднагодніх баранчыкаў. Гэта дар Елясафа Дэгуелёнка.

На сёмы дзень князь сыноў Яхрэмавых Елішама Амігудзёнак.

Аброк ягоны: адна срэбная міса вагою сто трыццаць сыкляў, адна крапельная срэбная чара семдзясят сыкляў, подле сыклю сьвятыні, абедзьве поўныя ценькае мукі, рашчыневае на аліве, на аброк хлебны,

Адно цялё-бычок, адзін баран, адзін аднагодні баранчык, на ўсепаленьне,

Адно казянё на аброк за грэх,

І на аброк супакойны два з буйнога статку, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагодніх баранчыкаў. Гэта аброк Елішамы Амігудзёнка.

На восьмы дзень князь сыноў Манасавых Ґамалель Педацуронак.

Аброк ягоны: адна срэбная міса вагою сто трыццаць сыкляў, адна крапельная срэбная чара семдзясят сыкляў, подле сыклю сьвятыні, абедзьве поўныя ценькае мукі, рашчыненае на аліве, на аброк хлебны,

Адно цялё-бычок, адзін баран, адзін аднагодні баранчык, на ўсепаленьне,

Адно казянё на аброк за грэх,

І на аброк супакойны два з буйнога статку, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагодніх баранчыкаў. Гэта аброк Ґамалеля Педацуронка.

На дзявяты дзень князь сыноў Веняміновых Авідан Гідэонёнак.

Аброк ягоны: адна срэбная міса вагою сто трыццаць сыкляў, адна крапельная срэбная чара семдзясят сыкляў, подле сыклю сьвятыні, абедзьве поўныя ценькае мукі, рашчыненае на аліве, на аброк хлебны,

Адно цялё-бычок, адзін баран, адзін аднагодні баранчык, на ўсепаленьне,

Адно казянё на аброк за грэх,

І на аброк супакойны два з буйнога статку, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагодніх баранчыкаў. Гэта аброк Авідана Ґідэонёнка.

На дзясяты дзень князь сыноў Дановых Агіезэр Амішаддаёнак.

Аброк ягоны: адна срэбная міса вагою сто трыццаць сыкляў, адна крапельная срэбная чара семдзясят сыкляў, подле сыклю сьвятыні, абедзьве поўныя ценькае мукі, рашчыненае на аліве, на аброк хлебны,

Адно цялё бычок, адзін баран, адзін аднагодні баранчык, на ўсепаленьне,

Адно казянё на аброк за грэх,

І на аброк супакойны два з буйнога статку, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагодніх баранчыкаў. Гэта аброк Агіезэра Амішаддаёнка.

На адзінанцаты дзень князь сыноў Ашэравых Пагіель Охранёнак.

Аброк ягоны: адна срэбная міса вагою сто трыццаць сыкляў, адна крапельная срэбная чара семдзясят сыкляў, подле сыклю сьвятыні, абедзьве поўныя ценькае мукі, рашчыненае на аліве, на аброк хлебны.

Адно цялё-бычок, адзін баран, адзін аднагодні баранчык, на ўсепаленьне,

Адно казянё на аброк за грэх,

І на супакойны два з буйнога статку, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагодніх баранчыкаў. Гэта дар Пагіеля Охранёнка.

На двананцаты дзень князь сыноў Неффалімовых Агіра Енанёнак.

Аброк ягоны: адна срэбная міса вагою сто трыццаць сыкляў, адна крапельная срэбная чара семдзясят сыкляў, подле сыклю сьвятыні, абедзьве поўныя ценькае мукі, рашчыненае на аліве, на аброк хлебны,

Адно цялё-бычок, адзін баран, адзін аднагодні баранчык, на ўсепаленьне,

Адно казянё на аброк за грэх,

І на аброк супакойны два з буйнога статку, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагодніх баранчыкаў. Гэта аброк Агіры Енанёнка.

Увесь буйны статак на ўсепаленьне: двананцаць валоў, двананцаць бараноў, двананцаць аднагодніх баранчыкаў, а пры іх хлебны аброк; і на аброк за грэх двананцаць казлоў;

«Гукай Аарону й скажы яму: як ты будзеш устанаўляць лянпы, на пярэднім баку сьветача хай сьвецяць сем лянпаў».

І зрабіў Аарон так: на пярэднім баку сьветача ўстанавіў лянпы яго, як расказаў СПАДАР Масею.

І гэтак зрабі ім, каб ачысьціць іх: пакрапі на іх ачышчанаю вадою, і хай яны правядуць брытваю па ўсім целе сваім і вымыюць адзецьці свае, дык ачысьцяцца.

І хай возьмуць цялё-бычка і хлебны аброк да яго, ценькае мукі, рашчыненае на аліве, а другое цялё-бычка возьме на аброк за грэх.

І дабліж Левітаў перад відам СПАДАРА, і няхай узложаць сынове Ізраелявы рукі свае на Левітаў.

І туды-сюды нахінаць будзе Аарон Левітаў нахінаньням перад СПАДАРОМ ад сыноў Ізраелявых, і будуць яны на службу служэньня СПАДАРОВАГА.

І Левіты хай узложаць рукі свае на галаву цялят-бычкоў, і абрачы аднаго на аброк за грэх, а другога на ўсепаленьне СПАДАРУ, на адзяржаньне ласкіўчыненьня Левітам.

І аддаў Левітаў як дар Аарону а сыном ягоным з пасярод сыноў Ізраелявых, каб служылі службы сыноў Ізраелявых у будане збору і даставалі ласкіўчыненьне сыном Ізраелявым, каб ня была кара на сыноў Ізраелявых, як сынове Ізраелявы бліжацца да сьвятыні».

І гукаў СПАДАР Масею на пустыні па выхадзе іх ізь зямлі Ягіпецкае, першага месяца, кажучы:

І рабілі яны Пасху першага месяца, чатырнанцатага дня месяца адвячоркам, на пустыні Сынайскай; подле ўсёга тога, як расказаў СПАДАР Масею, так учынілі сынове Ізраелявы.

А людзіна, каторая чыстая і ў дарозе ня была, і перастане рабіць Пасху, дык выгубіцца душа тая зь люду свайго, бо яна не абракла аброку СПАДАРУ ў прызначаную пару; панясець на сабе грэх людзіна тая.

І як падымаўся булак ад будану, то просьле тога сынове Ізраелявы краталіся ў дарогу; і на месцу, ідзе прабываў булак, там разьлягаліся табарам сынове Ізраелявы.

«Зрабі сабе дзьве трубы срэбныя, каваныя зрабі іх, і будуць яны табе на згуканьне збору й на падарожжа табараў.

І як другі раз затрубіце трывогу, дык крануцца табары, што разьлягаюцца на паўдня; трывогу няхай трубяць пры кратаньнях у дарогу.

А як надабе зьберці грамаду, трубіце, але не на трывогу.

І як пойдзеце на вайну ў зямлі вашай на ўцісканьніка, што ўціскае вас, трубіце трывогу ў трубы; і будзеце ўспомнены перад СПАДАРОМ, Богам сваім, і спасёны будзеце ад варагоў сваіх.

І ў дзень весялосьцяў вашых, і ў прызначаныя поры вашыя, і на маладзікі вашы трубіце ў трубы пры ўсепаленьнях сваіх і пры супакойных аброках сваіх; і будуць яны вам на прыпамінаньне перад Богам вашым. Я СПАДАР, Бог ваш».

І было на другі год, на другі месяц, дваццатага дня месяца, падняўся булак ад вітальні сьветчаньня.

І крануліся сынове Ізраелявы ў падарожжы свае з пустыні Сынайскае, і прабываў булак на пустыні Паран.

І сказаў: «Не пакідай нас, бо ты ведаеш, як разьлягаемся мы табарам на пустыні, дык будзеш нам ачыма.

І крануліся яны ад гары СПАДАРОВАЕ на тры дні дарогі, і скрыня змовы СПАДАРОВАЕ ішла перад імі тры дні дарогі, каб выглядзець ім месца супакою.

А цяпер душа наша высьмягла; нічога няма, апрача тога, што на манну вочы нашы».

І як раса зыходзіла на табар ночы, тады зыходзіла на яго й манна.

І сказаў Масей СПАДАРУ: «Чаму Ты ліха чыніш слузе Свайму? І чаму я ня прыдбаў ласкі ў ваччу Тваім, што Ты ўзлажыў цяжар усяго люду гэтага на мяне?

Ціж я зачаў увесь гэты люд? і ціж я нарадзіў яго, што Ты імне кажаш: "Насі яго на ўлоньню сваім, як нянька носе сысуна, да зямлі, каторую Ты прысягаў бацьком ягоным?"

Я зыйду, і буду гутарыць там із табою, і вазьму з Духа, каторы на табе, і ўзлажу на іх, і будуць насіць із табою цяжар люду, і ня будзеш насіць ты адзінюсенькі.

І зышоў СПАДАР у булаку, і гутарыў ізь ім, і ўзяў із Духа, каторы на ім, і даў на семдзясят мужоў старцоў. І было, як супачыў на іх Дух, то праракалі яны і не перасталі.

І сказаў яму Масей: «Ці не завідуеш ты за мяне? О, калі б хто даў, што ўвесь люд СПАДАРОЎ былі прарокамі, калі б СПАДАР даў Духа Свайго на іх».

І ўзьняўся вецер ад СПАДАРА, і прынёс ад мора перапёлкі, і рассыпаў іх каля табару, на дзень дарогі гэтта і на дзень дарогі гэнам, навокал табару, траха на два локці над відам зямлі.

Мяса яшчэ было меж зубоў іхных перад разжаваньням, як гнеў СПАДАРОЎ узгарэўся на люд, і выцяў СПАДАР люд вельмі вялікаю караю.

А муж Масей найпакарнейшы зь усіх людзёў, што на відзе зямлі.

І запалаў гнеў СПАДАРОЎ на іх, і Ён адышоў.

І булак адвярнуўся ад будану, і вось, Мірыям пракажана, як сьнег. Аарон азірнуўся на Мірыям, і вось, яна пракажаная.

І сказаў Аарон Масею: «Спадару мой, не лажы на нас грэху, што мы дурна ўчынілі і што ізграшылі;

І сказаў СПАДАР Масею: «Калі б ацец ейны плюнуў ёй у від, то ці ня мела б яна сароміцца сем дзён? Дык хай будзе яна замкнёна на сем дзён вонках табару, а потым ізноў уведзена будзе».

І просьле гэтага люд крануўся з Гасэрофу й разьлёгся табарам на пустыні Паран.

І паслаў іх Масей выглядзець зямлю Канаанскую, і сказаў ім: «Увыйдзіце ў гэты бок, на паўдня, і ўзыйдзіце на гару;

І абачча зямлю, якава яна, і люд, што жывець на ёй, дужы ён ці слабы, мала іх ці шмат?

І якая зямля, на каторай ён жывець, добрая яна ці благая? І якія месты, у каторых ён жывець, у буданох ён жывець ці ў вабаронных местах?

І якая зямля, уродлівая яна ці пустая? Ці ё на ёй дзервы, ці няма? І мацуйцеся, і вазьміце з пладоў зямлі». І было ж гэта ў часе сьпеньня віна.

І пайшлі на паўдня, і дайшлі да Гэўрону, і там Агіман, Шэсай а Фалмай, дзеці Енаковы. А Гэўрон збудаваны быў сем год раней за Цоан Ягіпецкі.

І прышлі аж да даліны Ешкол, і зрэзалі там галузу і адну гранку вінных ягадаў, і несьлі яе на жэрдцы ў двух, і таксама з гранатовых яблыкаў а зь фіґаў.

І пайшлі, і прышлі да Масея а да Аарона а да ўсяе грамады сыноў Ізраелявых на пустыню Паран у Кадэшу, і прынесьлі слова ім а ўсёй грамадзе, і паказалі ім плады зямлі.

Але што дужы люд, каторы жывець на зямлі; і месты абаронныя вельмі вялікія; і дзяцей Енаковых мы бачылі там.

Амалік жывець на зямлі паўднявой, а Гэціч а Евусэй а Аморэй жывець на гары, а Канаанін жывець ля мора а ля Ёрдану».

Але Калеў супакоеваў люд перад Масеям і сказаў: «Узыйсьці ўзыйдзем і мы яе на спадак возьмем, бо здолець, здолеем яе».

І вынесьлі ліхое лічбызданьне да сыноў Ізраелявых празь зямлю, каторую яны выглядалі, кажучы: «Зямля, што мы праходзілі па ёй выглядзець яе, яна зямля, што есьць жывучых на ёй, і ўвесь люд, каторы мы бачылі сярод яе, людзі меры.

І наракалі на Масея а на Аарона ўсі сынове Ізраелявы, і сказалі ім уся грамада: «О, калі б мы памерлі ў зямлі Ягіпецкай, або на пустыні гэтай, калі б мы памерлі.

І паў Масей а Аарон на віды свае перад усёй грамадою збору чыноў Ізраелявых.

"Затым што ня мог СПАДАР увесьці люд гэты ў зямлю, праз каторую Ён прысягаў ім, то й выразаў іх на пустыні".

"СПАДАР памальны да гневу а вельмі міласэрны, даруе бяспраўе а выступы, але не зьвальняе ад віны, давядаецца да бяспраўя бацькоў на дзяцёх да трэйцяга а чацьвертага пакаленьня".

Бо ўбі людзі, каторыя бачылі славу Маю а знакі Мае, каторыя Я чыніў у Ягіпце й на пустыні, і спакушалі Мяне гэтыя дзесяць разоў, і ня слухалі голасу Майго,

Але слугу Свайго Калева, за тое, што быў у ім накшы дух, і ён сусім чыста йшоў за Імною, дык Я ўвяду яго ў зямлю, да каторае ён прышоў туды, і насеньне ягонае адзяржыць яе на спадак.

Амалік а Канаанін жывуць у даліне; заўтра абярніцеся а краніцеся на пустыню дарогаю Чырвонага мора».

«Пакуль цярпець Імне гэты збор ліхі, што яны наракаюць на Мяне? Нараканьне сыноў Ізраелявых, каторым яны наракаюць на Мяне, Я чуў.

На пустыні гэтай падуць трупы вашыя, і ўсі вы палічаныя, колькі вас лікам, ад дваццацёх год і вышэй, каторыя наракалі на Мяне,

Дык вы, трупы вашыя падуць на пустыні гэтай.

І сынове вашыя будуць пасьціць на пустыні сорак год, і будуць несьці кару за бязулства вашае, пакуль ня зьгінуць усі трупы вашы на пустыні.

Я, СПАДАР, казаў, і ціж ня гэта Я ўчыню ўсёй грамадзе ліхой гэтай, што зьберлася супроці Мяне; на пустыні гэтай ліхой яны высіляцца й там памруць».

І тыя людзі, каторых пасылаў Масей выглядаць зямлю, і каторыя, зьвярнуўшыся, давялі ўсю грамаду наракаць на яго, здаючы ліхую лічбу праз тую зямлю,

І ўсталі рана нараніцы, і пайшлі на верх гары кажучы: «Вось, мы і ўзыйдзем на тое месца, праз каторае сказаў СПАДАР, бо мы ізграшылі».

Але яны паважыліся ўзыйсьці на верх гары; а скрыня змовы СПАДАРОВАЕ а Масей не адышлі з пасярод табару.

І зышлі Амалік а Канаанін, што жылі на гары тэй, і білі іх, і разьбілі іх, і гналі іх аж да Гормы.

І прыгатуеце аброк агняны СПАДАРУ, усепаленьне, альбо аброк, каб аддзяліць на абятніцу, альбо самахвотны, альбо ў вашы прызначаныя поры, каб зрабіць прыемны пах СПАДАРУ з буйнога альбо драбнога статку;

Дык абрачэць тый, што абракае аброк свой СПАДАРУ, на хлебны аброк ценькае мукі дзясятую часьць, рашчыненае на чэцьверці гіна алівы.

І віна на ўзьліваньне чэцьверць гіна прыгатуеш на ўсепаленьне альбо на аброк аднаго баранчыка.

А калі на барана, прыгатуеш на аброк хлебны ценькае мукі дзьве дзясятыя часьці, рашчыненае на аліве трайціны гіна.

І віна на ўзьліваньне трайціну гіна абракай на прыемны пах СПАДАРУ.

Калі прыгатуеш цялё на ўсепаленьне альбо на аброк, каб аддзялідь на абятніцу, альбо на супакойны аброк СПАДАРУ;

Тады абракай разам ізь цялём аброк хлебны, ценькае мукі тры дзясятыя, рашчыненае на аліве палавіцы гіна.

І віна абракай на ўзьліваньне паў гіна на аброк, прыемны пах СПАДАРУ.

Кажны тубылец зробіць гэтак іх, каб абракаць аброк на прыемны пах СПАДАРУ.

А калі будзе жыць меж вас чужаземец, або тый, што пасярод вас у роды вашы, і прыгатуе аброк на прыемны пах СПАДАРУ, то так ён мае рабіць, як вы робіце.

Пачатак цестаў вашых, закрашаную букатку ўзнасіце на ўзьнесеньне; як узьнесеньне з току, так узьнясіце яе.

Дык, калі зь недагляду збор зрабіў абмылу, то няхай уся грамада прыгатуе адно цялё-бычка на ўсепаленьне, на прыемны пах СПАДАРУ, з хлебным аброкам а ўзьліваньням яго, подле ўставы, і адно казянё на аброк за грэх.

І дастане ласкіўчыненьне сьвятар усяму збору сыноў Ізраелявых, і будзе даравана ім; бо гэта была абмыла, і яны прынесьлі дар свой на аброк агняны СПАДАРУ, і аброк за грэх свой перад СПАДАРОМ, за сваю абмылу.

І калі душа якая ізгрэша абмыльна, то няхай абрачэць казу аднагоднюю на аброк за грэх.

Бо словам СПАДАРОВЫМ ён пагрэбаваў і расказаньне Ягонае ўзрушыў: чыста выгубіцца душа тая; бяспраўе ейнае на ёй».

І былі сынове Ізраелявы на пустыні, і знайшлі чалавека, што зьбіраў дровы ў дзень сыботні.

«Гукай сыном Ізраелявым і скажы ім, каб яны рабілі сабе кутасы на краёх адзецьцяў сваіх у роды свае, і ў канцы кутасоў хай ушываюць сінюю нітку.

І паўсталі на Масея, разам ізь дзьвесьце пяцьдзясят сынамі Ізраельскімі, князьмі збору, гуканымі на ўрочыстыя зборы, людзьмі славутымі.

Пачуў Масей, і паў на від свой,

Дык ты а ўся вятка твая, тыя, каторыя зьберліся супроці СПАДАРА, а Аарон, што ён, што вы наракаеце на яго?»

Ціж мала таго, што ты ўзьвёў нас ізь зямлі, у каторай цячэць малако а мёд, каб загубіць нас на пустыні? і ты яшчэ хочаш панаваць над намі, на’т панаваць?

І яны палі на віды свае й сказалі: «Божа, Божа духоў усялякага цела! Ціж не адзін чалавек ізграшыў, і на ўсю грамаду Ты гневацца будзеш?»

І ўсі Ізраелцы, што былі наўкола іх, уцяклі на крык іхны, бо, казалі яны, «каб не праглынула нас зямля».

І ўзяў Елеазар, сьвятар, мядзяныя кадзільніцы, каторыя прынесьлі спаленыя, і раскавалі іх на бляхі — пацягненьне да аброчніка,

І наракала ўся грамада сыноў Ізраелявых назаўтрае на Масея а Аарона, кажучы: «Вы ўчынілі сьмерць люду СПАДАРОВАМУ».

«Падыйміцеся з памеж гэтае грамады, і Я якга загублю іх». Але яны палі на віды свае.

«Гукай сыном Ізраелявым і вазьмі ў іх па посаху з дому айца, ад усіх князёў іхных подле дому айцоў іхных двананцаць пасахоў, і кажнага імя напішы на посаху ягоным.

І імя Ааронава напішы на посаху Левавым, бо адзін посах у галавы дому айцоў іхных.

І будзе, што чалавек, каторага Я абяру, таго посах расквіціць. І Я аддалю ад Сябе нараканьні сыноў Ізраелявых, каторымі яны наракаюць на вас».

І сказаў СПАДАР Масею: «Зьвярні посах Ааронаў да перад сьветчаньня, на схоў, на знак сыном непакоры, і ўчыні канец нараканьню іх на Мяне, і яны не памруць».

І гэтак дзяржыце паручэньне сьвятыні й паручэньне аброчніка, і ня будзе болей гневу на сыноў Ізраелявых.

А Я, вось Я, узяў братоў вашых, Левітаў, з пасярод сыноў Ізраелявых вам, на дар СПАДАРУ, служыць службу будану збору.

Але першароднае з валоў, і першароднае з авец, і першароднае з казлоў не выкупляй: яны сьвятасьць; кроў іх крапі на аброчнік і тук іх палі на аброк, на прыемны пах СПАДАРУ.

А сыном Левавым, вось, Я даў кажную дзесяціну ў Ізраелю на спадак; за ўсі службы іхныя, што яны служаць службы ў будане збору.

І няхай робяць Левіты работу будану збору, і яны нясуць на сабе бяспраўе іхнае. Гэта ўстава вечная ўроды вашы; і памеж сыноў Ізраелявых не спадзець спадак ім,

Адно дзесяціну сыноў Ізраелявых, каторую яны ўзносяць на ўзьнесеньне СПАДАРУ, Я аддаў Левітам на спадак; затым Я сказаў ім: сярод сыноў Ізраелявых ім не спадзець спадку».

«І Левітам гукай і скажы ім: "Як вы будзеце браць ад сыноў Ізраелявых дзесяціну, каторую Я даю вам ад іх на спадак вашы, то ўзносьце зь яе ўзьнесеньне СПАДАРУ, дзесяціну зь дзесяціны.

І будзеце есьці гэта на ўсялякім месцу, вы а дамы вашыя; бо гэта плата вам, за работы вашы ў будане збору.

«Во ўстава права, каторае расказаў СПАДАР, кажучы: скажы сыном Ізраелявым, няхай возьмуць табе рыжую цяліцу дасканальную, на каторай няма заганы, на каторую не ўзышло йго.

І спаляць цяліцу на аччу яго: скуру яе а мяса, яе а кроў зь нечысьцяй яе няхай спаляць.

І возьме сьвятар кедравага дзерва а гізопу а нітку з чырвовае воўны, і кіне на сярэдзіну спаленьня цяліцы.

І хай зьбярэць чыстая людзіна попел цяліцы, і паложа вонках табару на чыстым месцу, і будзе грамадзе сыноў Ізраелявых на дзяржаньне да вады адлучэньня: гэта аброк за грэх.

Ён мае ачысьціцца ад гэтага на трэйці дзень, а на сёмы дзень будзе чысты; а калі ж ён не ачысьціцца на трэйці дзень, то й на сёмы дзень ня будзе чысты.

Кажны, хто даткнецца да мертвага цела якога-колечы чалавека й не ачысьціцца, сплюгаве вітальню СПАДАРОВУ; і будзе выгублены чалавек тый з Ізраеля, бо адлучальная вада не пакроплена на яго: нячысты будзе, яшчэ нечысьць ягоная на ім.

І кажная адкрытая судзіна, на каторай няма накрыцьця, наўкола абвязанага, нячыстая.

І кажны, хто даткнецца на полю да забітага мячом, альбо да памерлага, альбо да косьці людзкое, альбо да гробу, нячысты будзе сем дзён.

І возьмуць нячыстаму з попелу спаленага аброку за грэх, і нальлюць на яго ў судзіну жывое вады;

І хай людзіна чыстая возьме гізопу, і занура яго ў ваду, і пакропе на будан а на ўсі судзіны а на ўсі душы, каторыя ў ім былі, на тога, хто даткнуўся да косьці, альбо да забітага, альбо да памерлага, альбо да гробу,

І хай пакропе чысты нячыстага на трэйці дзень, і на сёмы дзень будзе ачышчаны. І вымые ён адзецьці свае, і абмые цела свае ў вадзе, і ўвечары будзе чысты.

І прышлі сынове Ізраелявы, уся грамада, на пустыню Цын першага месяца, і прабываў люд у Кадэшу, і памерла там Мірыям, і пахавана там.

І нашто вы прывялі грамаду СПАДАРОВУ на гэту пустыню, каб памерці там нам і статку нашаму?

І чаму ўзьвялі нас ізь Ягіпту, каб прывесьці нас на гэта благое месца? гэта ня месца сеяць, ані фіґаў, ані вінных ягадаў, ані гранатовых яблыкаў, ані вады піць?»

І прышоў Масей а Аарон ад люду да ўходу будану збору, і палі на віды свае, і зьявілася ім слава СПАДАРОВА.

«Вазьмі посах і зьбяры збор, ты а Аарон, брат твой, і кажыце скале на ачох іх, і яна дасьць воды свае: і ты вывядзеш ім ваду із скалы, і дасі піць грамадзе, і напоіш статак ейны».

І казаў СПАДАР Масею а Аарону: «За тое, што вы не паверылі Імне, каб усьвяціць Мяне на ачох сыноў Ізраелявых, затым не ўвядзіце вы люду гэтага ў зямлю, каторую Я даў яму».

І сказаў яму Едом: «Не праходзь перазь мяне, бо я зь мячом выйду на пярэймы табе».

І гукаў СПАДАР Масею а Аарону на гары Гор, ля граніцаў зямлі Едомскае, кажучы:

Вазьмі Аарона а Елеазара, сына ягонага, і ўзьвядзі іх на гару Гор.

І ўчыніў Масей так, як расказаў СПАДАР. І ўзышлі яны на гару Гор на ачох усяе грамады.

І зьняў Масей з Аарона адзецьці ягоныя, і адзеў у іх Елеазара, сына ягонага. І памер там Аарон на версе гары. І зышлі Масей а Елеазар із гары,

І пачуў Канаанскі кароль Арад, каторы жыў на паўдня, што прышоў Ізраель дарогаю Афарым, і ваяваў із Ізраелям, і ўзяў у яго палоненікаў.

І гукаў люд супроці Бога й супроці Масея: «Нашто вывялі вы нас ізь Ягіпту, каб памерці на пустыні? бо няма хлеба ані вады, і душы нашай агідла гэта негадзячая ежа».

І паслаў СПАДАР на люд агняныя гады, і яны кусалі люд, і памерла множасьць люду з Ізраеля.

І сказаў СПАДАР Масею: «Зрабі сабе гада й выстанаві яго на сьцяг, і будзе, што кажны ўкушаны, калі гляне на яго, дык будзе жыць».

І зрабіў Масей мядзянага гада, і выставіў яго на сьцяг, і было, як гад укусіў чалавека, ён, глянуўшы на мядзянага гада, заставаўся жывы.

І крануліся з Овофу, і разьлягліся табарам у Іе-Аварыме, на пустыні, што супроці Моава, на ўсход сонца.

Стуль крануліся й разьлягліся табарам на даліне Зарэд.

Адгэнуль крануліся й разьлягліся табарам на другім баку Арнона на пустыні, каторы выходзе з граніцы Аморэя; бо Арнон граніца Моава, меж Моава й Аморэя.

І з Вамофу да даліны, каторая ў полю Моава, на версе Пісґі, і глядзіць далоў на пустыню.

І ня даў Сыгон Ізраелю прайсьці сваю граніцу; і зьбер Сыгон увесь люд свой, і вышаў супроці Ізраеля на пустыню, і прышоў да Ягацы, і ваяваў із Ізраелям.

І павярнуліся, і пайшлі дарогаю Вашану. І выступіў Оґ, кароль Вашанскі, супроці іх, сам а ўвесь люд ягоны на вайну да Едрэі.

І паразілі яны яго а сыноў ягоных а ўвесь люд ягоны, так што не засталося астачы, і адзяржалі на спадак зямлю ягоную.

І крануліся сынове Ізраелявы, і разьлягліся табарам на раўніне Моава, на гэтым баку Ёрдану, супроці Ерыхону.

І ўзгарэўся гнеў Божы за тое, што ён пайшоў зь імі, і стаў Ангіл СПАДАРОЎ на дарозе, каб пераказіць яму; а ён ехаў на асьліцы сваёй, і ізь ім два маладзёны ягоныя.

І абачыла асьліца Ангіла СПАДАРОВАГА, Каторы стаяў на дарозе, і меч Ягоны на галі ў руццэ ягонай, зьвярнула асьліца з дарогі і пайшла на поле; і біў Валаам асьліцу, каб зьвярнуць яе на дарогу.

І стаў Ангіл СПАДАРОЎ на вузкой селавой дарозе меж вінішчаў, з аднаго боку плот і з другога боку плот.

І сказала асьліца Валааму: «Ці ня я твая асьліца, на каторай ты езьдзіў конна спачатку дагэтуль? ці прызвычкаю прывыкла гэтак рабіць із табою?» Ён сказаў: «Не».

І адчыніў СПАДАР вочы Валааму, і абачыў ён Ангіла СПАДАРОВАГА, што стаяў на дарозе, і меч ягоны на галі ў руццэ ягонай, і скланіўся, і пакланіўся відам сваім.

І сказаў Валаам Ангілу СПАДАРОВАМУ: «Ізграшыў я, бо я ня ведаў, што Ты стаіш насупроці мяне на дарозе; дык, калі гэта ліха ў ваччу Тваім, то я зьвярнуся».

І пачуў Валак, што прышоў Валаам, вышаў на пярэймы яму да места моаўскага, што на граніцы Арнона, каторы ля канца граніцы.

І было нараніцы: і ўзяў Валак Валаама, і ўзьвёў яго на вышыні Ваалавы, каб ён абачыў стуль часьць люду.

І зрабіў так подле тога, як казаў Валаам, і ўзьнесьлі Валак а Валаам па цяляці а па баране на аброчніку.

І сказаў Валаам Валаку: «Пастой ля ўсепаленьня свайго, а я пайду; можа СПАДАР выйдзе імне напярэймы, і слова, што Ён аб’яве імне, то я скажу табе». І пайшоў на высокае месца.

І сустрэўся Бог із Валаамам, і сказаў Яму: «Сем аброчнікаў прыгатаваў я, і ўзьнёс па цяляці-бычку а па баране на аброчніку».

І ўзьняў прыпавесьць сваю, і сказаў: «З Арам прывёў мяне Валак, кароль Моава, з гор усходніх: "Пайдзі, пракліні імне Якава, прыйдзі, пракажы кляцьбу на Ізраеля".

Зь верху скал бачу я яго, і з узгоркаў гляджу на яго: вось, люд жывець асобна і меж народаў ня лічыцца.

І сказаў яму Валак: «Пайдзі ж з імною на другое месца, з каторага ты абачыш яго, але толькі часьць яго абачыш, а ўсяго не абачыш; і пракліні імне яго стуль».

І ўзяў яго на поле Софім, на верх гары Пісґі, і збудаваў сем аброчнікаў, і ўзьнёс па цяляці-бычку а па баране на кажным аброчніку.

І сказаў Валак Валааму: «Пайдзі ж, я вазьму цябе на іншае месца; можа будзе зьлюб у ваччу Бога, і праклінеш яго імне стуль».

І ўзяў Валак Валаама на верх Пеґора, што глядзіць на від пустыні.

І зрабіў Валак, як сказаў Валаам, і ўзьнёс па цяляці-бычку а баране на аброчніку.

І Валаам абачыў, што люба ў ваччу СПАДАРА дабраславіць Ізраеля, і не пайшоў, як першыя два разы, на сустрэчу з чарамі, але зьвярнуўся відам сваім да пустыні.

І ўзьняў Валаам вочы свае, і абачыў Ізраеля, што жыў па плямёнах сваіх, і быў на ім Дух Божы.

І ўзгарэўся гневам Валак на Валаама, і ляснуў ён рукамі, і сказаў Валак Валааму: «Праклінаць маіх варагоў пазваў я цябе, і вось, ты дабраславячы дабраславіш іх ужо трэйчы.

Дык цяпер бяжы сабе на свае месца; казаў я, што ўчшчу цябе, але вось, СПАДАР спабывае цябе сьці».

Бачу Яго, але не цяпер яшчэ; гляджу на Яго, але ня зблізку. Узыходзе зорка зь Якава, і паўстаець посах із Ізраеля, і паломе вуглы Моававы, і зьнішча ўсіх сыноў Сыфовых.

І абачыў ён Кенян, і ўзьняў прыпавесьць сваю, і сказаў: «Моцная сяліба твая, і зьвіў ты гняздо свае на скале.

Але ты Кеней будзеш на спустошаньне, пакуль Асур павядзець цябе ў палон».

І ўстаў Валаам, і пайшоў, і зьвярнуўся на свае месца; таксама Валак пайшоў сваёй дарогаю.

І ўзгарэўся гнеў СПАДАРОЎ на Ізраеля. І сказаў СПАДАР Масею: «Вазьмі ўсіх галоў люду, і павесь іх СПАДАРУ перад сонцам, і адвернецца пал гневу СПАДАРОВАГА ад Ізраеля».

І вось, муж із сыноў Ізраелявых прышоў і дабліжыў да братоў сваіх Мідзянянку, на аччу Масея й на ачох усяе грамады сыноў Ізраелявых, а яны плакалі ля ўходу будану збору.

І гукаў Масей а Елеазар, сьвятар, ім на раўнінах Моаўскіх, ля Ёрдану, супроці Ерыхону, кажучы:

Сыны Елявавы: Немуель а Дафан а Авірам. Гэта Дафан а Авірам, гуканыя на зборы, каторыя сьперачаліся з Масеям а Ааронам у вятцы Корынай, як яны сьперачаліся із СПАДАРОМ.

І рашчыніла зямля вусны свае, і праглынула іх а Кору ў часе сьмерці вяткі, як цяпло пажэрла дзьвесьце пяцьдзясят чалавекаў, і сталіся яны на знак.

«Гэтым зямлю падзеліш на спадак подле ліку ймёнаў:

Адылі жэрабям мае быць падзелена зямля; подле ймёнаў айцоў сваіх маюць яны адзяржаць на спадак.

Гэтыя палічаныя Масеям а Елеазаром, сьвятаром, каторыя палічылі сыноў Ізраелявых на раўнінах Моаўскіх, ля Ёрдану, супроці Ерыхону.

І меж іх ня было ні воднага чалавека з палічаных Масеям а Ааронам, сьвятаром, каторыя лічылі сыноў Ізраелявых на пустыні Сынайскай;

Бо СПАДАР сказаў ім, што сьмерцю памруць яны на пустыні; і не засталося зь іх нікога, апрача Калева Ефунёнка а Ігошуі Нунянка.

«Айцец наш памер на пустыні, і ён ня быў пасярод тае вяткі, што былі зьбершыся супроці СПАДАРА зь вяткаю Корынай, але ў сваім грэху памер, і сыноў у яго ня было.

«Добра кажуць Салпагадзянкі. Канечне хай дасца ім дзяржава на спадак сярод братоў айца іхнага, і хай пярэйдзе дзяржава бацькоў іхных ім.

І калі ж няма братоў у вайца ягонага, дык аддайце дзяржаву ягоную блізкому сваяку ягонаму з радзімы ягонае, і возьме яе на спадак. І хай будзе гэта сыном Ізраелявым за ўставу судовую, як расказаў СПАДАР Масею"».

І сказаў СПАДАР Масею: «Узыйдзі на гэтую гару Аварым і глядзі на зямлю, каторую Я даў сыном Ізраелявым.

Бо вы збунтаваліся супроці слова Майго на пустыні Цын, у часе бунту грамады, каб усьвяціць Мяне ля водаў перад ачыма іхнымі». Гэта воды Мерывы ля Кадэшу на пустыні Цын.

І сказаў СПАДАР Масею: «Вазьмі сабе Ігошуу Нунянка, людзіну, у каторай ё Дух, і ўзлажы на яго руку сваю,

І перад Елеазаром, сьвятаром, ён будзе станавіцца, і сьвятар будзе пытацца яму праз рассудак Урыма перад СПАДАРОМ; і на ягонае слова маюць выходзіць, і на ягонае слова маюць уходзіць ён а ўсі сынове Ізраелявы зь ім а ўся грамада».

І ўзлажыў на яго рукі свае, і даў яму расказаньне, як казаў СПАДАР Масеям.

«Раскажы сыном Ізраелявым і скажы ім: "Рупцеся праз дар Мой, хлеб Мой на аброк Імне, прыемны пах Імне, каб дараваны быў Імне ў пару".

І скажы ім: во агняны аброк, каторы вы маеце абракаць СПАДАРУ: баранчыкі аднагоднія дасканальныя на дзень два, на ўсепаленьне штачаснае.

І на аброк хлебны дзясятую часьць ефы ценькае мукі, рашчыненай на вытаўчанай аліве чэцьверці гіна.

Гэта ўсепаленьне штачаснае, каторае ўчынена было ля гары Сынаю, на прыемны пах, на аброк СПАДАРУ.

І ўзьліваньне яго чэцьверць гіна на аднаго баранчыка; на сьвятым месцу ўзьлівай узьліваньне, старое віно СПАДАРУ.

А другога баранчыка абракай адвячоркам, як хлебны аброк ранічны, і подле яго ўзьліваньня абрачэш на аброк агняны, прыемны пах СПАДАРУ.

А ў дзень сыботні два баранчыкі аднагоднія дасканальныя, і дзьве дзясятыя часьці ценькае мукі, рашчыненае на аліве, на аброк хлебны, і ўзьліваньне яго.

І на маладзікі вашыя абракайце ўсепаленьне СПАДАРУ: з буйнога статку двое цялят-бычкоў, і аднаго барана, і сем аднагодніх баранчыкаў дасканальных,

І тры дзясятыя часьці ценькае мукі, рашчыненае на аліве, на аброк хлебны на адно цялё-бычка, і дзьве дзясятыя часьці ценькае мукі, рашчыненае на аліве, на аброк хлебны на аднаго барана,

І на аброк хлебны па дзясятай часьці ценькае мукі, рашчыненай на аліве, на аднаго баранчыка — аброк агняны, прыемны пах СПАДАРУ.

І ўзьліваньне іх паў гіна будзе на бычка, і трэйць гіна на барана, і чэцьверць гіна віна на баранчыка. Гэта ўсепаленьне штамесячнае, на кажны месяц году.

І адно казянё СПАДАРУ на аброк за грэх; звыш усепаленьня штачаснага маюць абракаць яго з узьліваньням яго.

І першага месяца, на чатырнанцаты дзень месяца Пасха СПАДАРУ.

І на пятнанцаты дзень гэтага месяца — сьвята; сем дзён маюць есьці праснакі,

На першы дзень сьвяты збор; ніякае рамеснае работы не рабіце.

І аброк хлебны іх: ценькае мукі, рашчыненае на аліве, тры дзясятыя часьці на кажнае цялё-бычка, і дзьве дзясятыя часьці на барана зрабіце,

І па дзясятай часьці мае быць зроблена на кажнага ізь сямёх баранчыкаў,

І адно казянё на аброк за грэх, на ласкіўчыненьне вам.

Гэтак зрабіце на кажны ізь сямёх дзён: хлеб, аброк агняны, прыемны пах СПАДАРУ; звыш усепаленьня штачаснага і ўзьліваньня яго, маюць зрабіць.

І абракайце ўсепаленьне на прыемны пах СПАДАРУ: з буйнога статку двое цялят-бычкоў, аднаго барана й сем аднагодніх баранчыкаў,

І аброк хлебны іх: ценькае мукі, рашчыненае на аліве, тры дзясятыя часьці на кажнае цялё-бычка, дзьве дзясятыя часьці на аднаго барана,

І па дзясятай часьці на кажнага ізь сямёх баранчыкаў,

І сёмага месяца, на першы дзень месяца, сьвяты збор хай будзе ў вас; ніякае рамеснае работы не рабіце; дзень трубнага гуку хай будзе ў вас.

І абрачыце ўсепаленьне на прыемны пах СПАДАРУ: адно цялё-бычка, аднаго барана, сем аднагодніх баранчыкаў дасканальных,

І іх аброк хлебны: ценькае мукі, рашчыненае на аліве, тры дзясятыя часьці на цялё-бычка, дзьве дзясятыя часьці на барана,

І адну дзясятую часьць на кажнага ізь сямёх баранчыкаў,

І адно казянё на аброк за грэх, на ласкіўчыненьне вам,

Апрача маладзіковага ўсепаленьня а хлебнага аброку яго, і штачаснага ўсепаленьня а хлебнага аброку яго, і ўзьліваньняў іх, подле ўставы, на прыемны пах, на агняны аброк СПАДАРУ.

І на дзясяты дзень гэтага сёмага месяца сьвяты збор хай будзе ў вас; і марыце душы свае, і ніякае работы не рабіце.

І абракайце ўсепаленьне СПАДАРУ на прыемны пах: адно цялё-бычка, аднаго барана, сем аднагодніх баранчыкаў; дасканальныя няхай будуць яны ў вас;

І іх аброк хлебны: ценькае мукі, рашчыненае на аліве, тры дзясятыя часьці на цялё-бычка, дзьве дзясятыя часьці на барана аднаго,

І па дзясятай часьці на кажнага ізь сямёх баранчыкаў,

Адно казянё на аброк за грэх, апрача аброку за грэх на ласкіўчыненьне, і ўсепаленьня штачаснага, і хлебнага аброку яго, і ўзьліваньня іх.

І на пятнанцаты дзень сёмага месяца сьвяты збор хай будзе ў вас; ніякае рамеснае работы не рабіце і сьвяткуйце сьвята СПАДАРУ сем дзён.

І іх аброк хлебны: ценькае мукі, рашчыненае на аліве, тры дзясятыя часьці на адно з трынанцацёх цялят-бычкоў, дзьве дзясятыя часьці на аднаго з двух бараноў,

І па дзясятай часьці на аднаго з чатырнанцацёх баранчыкаў,

І адно казянё на аброк за грэх, апрача ўсепаленьня штачаснага, хлебнага аброку яго і ўзьліваньня яго.

І на другі дзень: двананцаць цялят-бычкоў, два бараны, аднагодніх баранчыкаў чатырнанцаць, дасканальных,

І адно казянё на аброк за грэх, апрача ўсепаленьня штачаснага, і хлебнага аброку яго, і ўзьліваньня іх.

І на трэйці дзень: цялят-бычкоў адзінанцаць, бараны два, аднагодніх баранчыкаў чатырнанцаць, дасканальных,

І казянё адно на аброк за грэх, апрача ўсепаленьня штачаснага, і хлебнага аброку яго, і ўзьліваньня яго.

І на чацьверты дзень: цялят-бычкоў дзесяць, бараны два, аднагодніх баранчыкаў чатырнанцаць, дасканальных,

І казянё адно на аброк за грэх, апрача ўсепаленьня штачаснага, і хлебнага аброку яго, і ўзьліваньня яго.

І на пяты дзень: цялят бычкоў дзевяць, бараны два, чатырнанцаць аднагодніх баранчыкаў, дасканальных,

І казянё адно на аброк за грэх, апрача ўсепаленьня штачаснага, і хлебнага аброку, і ўзьліваньня яго.

І на шосты дзень: цялят-бычкоў восьмі, бараны два, аднагодніх баранчыкаў дасканальных чатырнанцаць,

І казяня адно на аброк за грэх, апрача ўсепаленьня штачаснага, і хлебнага аброку яго, і ўзьліваньня яго.

І на сёмы дзень: цялят сем, два бараны, баранчыкаў аднагодніх чатырнанцаць, дасканальных,

І адно казянё на аброк за грэх, апрача ўсепаленьня кажначаснага, і хлебнага аброку яго, і ўзьліваньня яго.

На восьмы дзень урочыстасьць хай будзе ў вас; ніякае рамеснае работы не рабіце.

І казянё адно на аброк за грэх, апрача ўсепаленьня штачаснага, і аброку хлебнага яго, і ўзьліваньня яго.

Гэта рабіце СПАДАРУ ў прызначаныя поры свае, апрача абятніцаў сваіх а самахотных аброкаў сваіх, на ўсепаленьні свае, на хлебныя аброкі свае, на ўзьліваньні свае а на супакойныя аброкі свае».

Калі мужчына абяцае абятніцу СПАДАРУ, альбо прысягне прысягаю ўзяць зарок на душу сваю, то ня мае збудзеніць слова свайго; подле ўсяго, што вышла з вуснаў ягоных, няхай зробе.

І калі яна замужка, а на ёй абятніца ейная альбо шпаркое слова вуснаў ейных, каторым яна зарок узяла на душу сваю,

А калі муж ейны таго дня, каторага пачуў, забароне ёй, дык узруша абятніцу ейную, каторая на ёй, і шпаркое слова вуснаў ейных, каторым яна заракла душу сваю, і СПАДАР даруе ёй.

І калі чыста прамоўчыў муж ейны ёй дзень у дзень, то ён пацьвердзіў усі абятніцы ейныя або ўсі зарокі ейныя, каторыя на ёй, ён пацьвердзіў іх, бо ён прамоўчыў ёй у дзень, як чуў гэта.

Калі ж чыста адхінуў іх, просьле тога як пачуў, то ён панясець на сабе бяспраўе яе».

І паслаў іх Масей, па тысяча з плямені, на вайсковую прыгатову, іх а Фінегаса, сына Елеазара, сьвятара, у войска, і сьвятыя судзіны а трубы на трывогу ў руццэ ягонай.

І пайшлі паходам на Мідзяна, як расказаў СПАДАР Масею, і забілі кажнага мужчыну.

І прывялі да Масея а Елеазара, сьвятара, а да збору сыноў Ізраелявых палоненікаў, і здабытак, і наглабанае да табару на раўніны Моаўскія, каторыя ля Ёрдану, супроці Ерыхону.

І ўгневаўся Масей на вайводцаў, на князёў тысячаў а князёў сотняў, каторыя прышлі з войска, з вайны,

Вось, яны былі сыном Ізраелявым, на слова Валаама, прычынаю выступу супроці СПАДАРА ў справе Пеора, і было паражэньне ў збору СПАДАРОВЫМ.

І вы разьляжчася вонках табару на сем дзён; кажны, што забіў чалавека, і кажны, што даткнуўся да забітага, ачысьціцеся на трэйці дзень і на сёмы дзень, вы а палоненікі вашыя.

І сказаў Елеазар сьвятар людзём войска, каторыя йшлі на вайну: «Во ўстава права, каторае расказаў СПАДАР Масею.

І вымыйце адзецьці вашыя на сёмы дзень, і ачысьціцеся, і просьле гэтага ўходзьце ў табар».

І падзялі папалам здабытак памеж вояў, што хадзілі на вайну, і ўсім зборам.

І аддзялі дань СПАДАРУ ад вояў, што пайшлі на вайну, па аднэй душы зь пяцьсот, зь людзёў а з буйнога статку а з аслоў а з драбнога статку.

І з палавіцы іхнае вазьмі, і аддай Елеазару, сьвятару, на ўзьнесеньне СПАДАРУ.

І была палавіца, дзель тых, што хадзілі на вайну, подле разьліку была: драбнога статку трыста трыццаць сем тысячаў пяцьсот;

І мы прынесьлі дар СПАДАРУ, кажны, каторы знайшоў із залатых рэчаў, ланцужкі, бружлеты, жуковіны, завушніцы а прывескі, на ласкіўчыненьне душам нашым у СПАДАРА».

І ўзяў Масей а Елеазар сьвятар золата ад князёў тысячаў а сотняў, і прынесьлі яго да будану збору, на памятку сыноў Ізраелявых перад СПАДАРОМ.

І сказаў Масей сыном Ґадовым а сыном Рувінавым: «Браты вашы пойдуць на вайну, а вы застаніцеся тут?

І ўзгарэўся гнеў СПАДАРОЎ на Ізраеля, і прысіліў Ён іх валачыцца па пустыні сорак год, пакуль ня скончылася ўсе пакаленьне, што зрабіла ліха ў ваччу СПАДАРОВЫМ.

І вось, паўсталі вы замест айцоў вашых, плямя грэшнікаў, каб павялічыць яшчэ шпаркосьць гневу СПАДАРОВАГА на Ізраеля.

Калі вы адхініцеся ад Яго, дык Ён далей пакіне вас на пустыні, і вы будзеце прычынаю загубы ўсяму люду гэтаму».

Бо мы ня возьмем ізь імі спадку на тым баку Ёрдану і далей, калі спадак нам будзе на гэтым баку Ёрдану, на ўсход».

І сказаў ім Масей: «Калі вы зробіце подле гэтага слова свайго, калі ўзброіцеся перад СПАДАРОМ на вайну,

А слугі твае ўсі пярэйдуць, як воін, кажны збройна перад СПАДАРОМ на вайну, як кажа спадар мой».

І сказаў Масей ім: «Калі пярэйдуць сынове Ґадовы а сынове Рувінавы з вамі за Ёрдан, кажны збройна на вайну перад СПАДАРОМ, і паддана будзе вам зямля, то аддайце ім зямлю Ґілеад у дзяржаньне.

Мы пярэйдзем збройна перад СПАДАРОМ да зямлі Канаанскае, а дзяржава спадку нашага хай будзе наша на гэтым баку Ёрдану».

І крануліся яны з Рамесэсу першага месяца, на пятнанцаты дзень першага месяца; на другі дзень Пасхі вышлі сынове Ізраелявы пад рукою высокай на ачох усяго Ягіпту.

І крануліся із Сукофу, і разьлягліся табарам у Ефаме, што на краю пустыні.

І крануліся ад Гагірофу, і прайшлі сярод мора на пустыню, і йшлі тры дні дарогі пустынёю Ефам, і разьлягліся табарам у Меры.

І крануліся ад Чырвонага мора, і разьлягліся табарам на пустыні Сын.

І крануліся з Рэфідыму, і разьлягліся табарам на пустыні Сынайскай.

І крануліся з Кегелафы, і разьлягліся табарам на гары Шэфер.

І крануліся зь Ецон-Ґаверу, і разьлягліся табарам на пустыні Цын, яна ж Кадэш.

І крануліся з Кадэшу, і разьлягліся табарам на гары Гор, ля канца зямлі Едомскае.

І ўзышоў Аарон сьвятар на гару Гор подле слова СПАДАРОВАГА, і памер там саракавога году па выходзе сыноў Ізраелявых ізь зямлі Ягіпецкае, пятага месяца, на першы дзень месяца.

Аарону было сто дваццаць тры гады, як памер на гары Гор.

І пачуў Канаанянін, кароль Арада, а ён жыў на паўдні ў зямлі Канаанскай, што йдуць сынове Ізраелявы.

І крануліся з Овофу, і разьлягляліся табарам у Іім-Аварыме, на граніцах Моаву.

І крануліся з Алмон-Дыўлафаіму, і разьлягліся табарам на горах Аварымскіх перад Нево.

І крануліся з гор Аварымскіх, і разьлягліся табарам на раўнінах Моаўскіх ля Ёрдану, супроці Ерыхону.

Яны разьлягліся табарам ля Ёрдану ад Беф-Ешгімофу аж да Аве-Шытыму на раўнінах Моаўскіх.

І гукаў СПАДАР Масею на раўнінах Моаўскіх ля Ёрдану, кажучы:

І вазьміце ў дзяржаньне зямлю, асяліцеся на ёй, бо вам Я даў зямлю гэтую дзяржаць яе.

І возьмеце на спадак зямлю жэрабям подле радзімаў сваіх: чысьленаму павялічча спадак, а нячысьленаму паменшча спадак; на каторае месца каму падзець жэрабя, тое яму й будзе; подле плямёнаў айцоў сваіх вазьміце сабе спадкі.

Калі ж вы не пражаніце жыхараў зямлі ад сябе, то будзе, што засталыя зь іх будуць цернямі ачом вашым і бадзюлькамі баком вашым, і будуць ціснуць вас на зямлі, на каторай вы жывіце.

«Раскажы сыном Ізраелявым і скажы ім: як увыйдзеце ў зямлю Канаанскую, дык во зямля, каторая дастанецца вам на спадак, зямля Канаанская подле граніцаў яе:

І будзе ў вас паўднявая старана ад пустыні Цын, ля Едому, і будзе ў вас паўднявая граніца ад берагу Салонага мора на ўсход,

І азначча сабе граніцу ўсходнюю ад Гацар-Енану на Шэфам;

І расказаў Масей сыном Ізраелявым, кажучы: «Во зямля, каторую вы адзяржыце на спадак жэрабям, каторую расказаў СПАДАР даць дзевяцём плямёнам і палавіцы плямені;

Два плямені а палавіца плямені ўзялі спадкі свае за Ёрданом супроці Ерыхону на ўсход, на ўсход сонца».

«Во ймёны мужоў, каторыя будуць даваць на спадак вам зямлю: Елеазар сьвятар а Ігошуа Нунянок;

І па адным князю ад плямені вазьміце на дзяльню зямлі.

І гукаў СПАДАР Масею на раўнінах Моаўскіх ля Ёрдану супроці Ерыхону, кажучы:

І аколіцы ля местаў, каторыя дасьце Левітам, маюць быць ад сьцяны места звонку на тысячы локцяў, наўкола.

І адмерайце вонках места на ўсходні бок дзьве тысячы локцяў, і на паўднявы бок дзьве тысячы локцяў, і на захад дзьве тысячы локцяў, і на паўночны бок дзьве тысячы локцяў, а места па сярэдзіне. Гэткія будуць у іх аколіцы ля местаў.

А месты, каторыя вы дасьце Левітам, будзе шэсьць местаў на ўцёк, у каторыя вы дазволіце ўцякаць убіўцу; і звыш іх дайце сорак два месты.

І будуць у вас месты гэтыя на ўцёк ад сваяка, каб ня быў забіты ўбіўца, уперад чымся ён стане перад зборам на суд.

Тры месты дайце на гэтым баку Ёрдану, і тры месты дайце ў зямлі Канаанскай; местамі ўцёку маюць быць яны.

Сыном Ізраелявым і чужаземцу, і жыхару меж вас будуць гэтыя шэсьць местаў на ўцёк, каб уцякаць туды кажнаму, хто заб’ець чалавека няўмысьля.

Калі хто штырхнець каго зь ненавісьці або, цікуючы, кіне што на яго, і памрэць,

А калі разам, бязь непрыязьньства піхнець яго, альбо кіне на яго якую снадзь ня цікуючы,

І калі які камень, ад каторага можна памерці, ня бачачы ўпусьце на яго, і памрэць, але ён ня быў злосьнікам яго і ня шукаў яму ліха;

І знойдзе яго сваяк, што імсьціцца за кроў, вонках граніцы места ўцёку ягонага, і заб’ець убіўцу тый сваяк, што імсьціцца за кроў, то ня будзе на ім віны крыві;

Подле словаў сьветак хай будзе забіты ўбіўца кажны, што забівае кагось. Адна сьветка хай ня сьветча на душу, каб забіць яго.

І ня плюгаўце зямлі, на каторай вы, бо кроў плюгаве зямлю, і зямлі ня будзе ласкіўчыненьня ад разьлітае на ёй крыві, як адно крывёю таго, хто разьліў яе.

Ня маеце брудзяніць зямлі, на каторай вы жывіце, сярод каторае вітаю Я; бо Я, СПАДАР, вітаю сярод сыноў Ізраелявых».

Гэта ё расказаньні а суды, каторыя расказаў СПАДАР Масеям сыном Ізраелявым на раўнінах Моаўскіх, ля Ёрдану, супроці Ерыхону.

Гэта ё словы, каторыя гукаў Масей усяму Ізраелю за Ёрданом на пустыні, на раўніне супроці Суфа, меж Парану й Тофелу а Лавану а Гацэрофу а Ды-Загаву,

І сталася саракавога году, адзінанцатага месяца, на першы дзень месяца, што гукаў Масей сыном Ізраелявым подле ўсёга, што расказаў яму СПАДАР празь іх.

«СПАДАР, Бог ваш, гукаў нам у Горыве, кажучы: "Досыць вам жыць на гары гэтай;

Зьвярніцеся, краніцеся, і пайдзіце на гару Аморэяў а да ўсіх суседзяў іхных, на раўніну, на гару, на нізкія месцы, на паўдня і да берагоў мора, да зямлі Канаанскае а да Лібану, аж да ракі вялікае, ракі Еўфрату.

Гля, Я даў вам зямлю гэтую, прыйдзіце й вазьміце на спадак зямлю, каторую СПАДАР із прысягаю абяцаў даць айцом вашым, Абрагаму, Ісаку а Якаву, даць ім а насеньню іхнаму просьле іх".

Не зважайце на асобы на судзе, як малога, так вялікага выслухайце: ня бойцеся віду людзкога; бо суд справа Божая; а справу, каторая вам цяжкая, перадавайце імне, І Я выслухаю яго".

І яны павярнуліся, узышлі на гару й дайшлі аж да даліны Ешкол, і вышпегавалі яе.

І на пустыні гэтай, ідзе, як ты бачыў, што насіў цябе СПАДАР, Бог твой, як чалавек носе сына свайго, на ўсёй дарозе, каторай вы праходзілі, аж да прыходу вашага на гэтае месца.

Таксама на мяне загневаўся СПАДАР за вас, кажучы: І ты ня ўвыйдзеш туды.

Ігошуа Нунянок, каторы стаіць перад табою, ён увыйдзе туды; яго ўмацуй, бо ён умагчыме Ізраелю адзяржаць яе на спадак.

А вы завярніцеся й краніцеся на пустыню дарогаю Чырвонага мора".

І вы адказалі й сказалі Імне: "Зграшылі мы перад СПАДАРОМ, мы ўзыйдзем і будзем ваяваць, подле ўсёга, як расказаў нам СПАДАР, Бог наш". І паперазаліся вы кажны ваеннаю зброяю сваёю, і былі гатовыя ўзыйсьці на гару.

І я казаў вам, але вы не паслухалі й спрацівіліся слову СПАДАРОВАМУ, але рабілі самадумам і ўзышлі на гару.

І выступіў супроці вас Аморэй, што жыў на гары тэй, і гналі вас так, як робяць пшчолы, і білі вас на Сэіру аж да Гормы.

"Досіць вам кружыняць навокал гэтае гары, зьвярніцеся на поўнач;

А люду раскажы, кажучы: вы праходзіце граніцы братоў сваіх, сыноў Ісавовых, што жывуць на Сэіру, і яны збаяцца вас; але вельмі сьцеражыцеся.

Не сьперачайцеся зь імі; бо Я ня дам вам зямлі іхнае ані на ступу нагі, бо ў дзяржаньне Ісаву даў Я гару.

І перайшлі мы ад братоў нашых, сыноў Ісавовых, што жывуць на Сэіру, ад дарогі раўніны, ад Елафа а Ецон-Ґевера, і адхінуліся, і прайшлі дарогаю пустыні Моаўскай.

А на Сэіру ўперад жылі Горэі; але сынове Ісавовы прагналі іх, і выгубілі іх ад відаў сваіх, і асяліліся замест іх так, як учыніў Ізраель ізь зямлёю спадку свайго, каторую даў ім СПАДАР.

І таксама рука СПАДАРОВА была на іх, каб выгубіць іх з пасярод табару, пакуль не зьвяліся яны.

За зямлю Рэфаімаў мелі яе таксама; Рэфаімы ўперад жылі на ёй; Амонцы ж завуць іх Замзумімамі;

Люд вялікі а чысьлены а высокі, як Енаковы; і выгубіў іх СПАДАР перад відам іхным, і выгналі яны іх, і асяліліся на месцу іхным,

Як Ён зрабіў сыном Ісавовым, што жывуць на Сэіру, што Ён выгубіў перад відам іхным Горэяў, і яны выгналі іх, і жылі на месцу іхным дагэтуль.

Гэтага дня Я пачну пушчаць страх а жах перад табою на люды пад усім небам; тыя, што пачуюць чуткі празь цябе, задрыжаць а зжахнуцца цябе".

Так, як зрабілі імне сынове Ісавовы, што жывуць на Сэіру, і Моаўляне, што жывуць ув Ару, пакуль не перайду перазь Ёрдан да зямлі, каторую СПАДАР, Бог наш, даець нам".

І вышаў Сыгон а ўвесь люд ягоны напярэймы нам на бітву ў Ягацы.

Ад Ароіру, што на беразе цур’я Арнона, і ад места, каторае ля цур’я, аж да Ґілеаду ня было места лішне высокага нам: усе аддаў СПАДАР, Бог наш, нам.

Адно да зямлі Амонцаў ты ня бліжыўся, ані да ўсяго боку цур’я Явока, ані да местаў на гары, ані да ўсёга, што заказаў СПАДАР, Бог наш.

І завярнуліся, і ўзышлі дарогаю Вашану; і вышаў Оґ, кароль Вашанскі, напярэймы нам, на вайну, ён а ўвесь люд ягоны ваяваць у Едрэі.

І ўзялі мы таго часу зямлю з рукі двух каралёў Аморэйкіх, каторая на гэтым баку Ёрдану, ад цур’я Арнона да гары Гэрмона

І раўніну, і Ёрдан, і граніцу, ад Кінэрэфа аж да мора раўніны, мора Салонага, ля поду Пісґі на ўсход.

"Спадару СПАДАРУ, Ты пачаў паказаваць слузе Свайму вялікасьць Сваю й моцную руку Сваю; бо які Бог ё на нябёсах і на зямлі, каторы дзеяў бы подле ўчынкаў Тваіх і моцы Твае?

Але СПАДАР гневаўся на мяне за вас, і не паслухаў мяне, і сказаў СПАДАР імне: "Досыць табе, не кажы Імне болей праз гэта.

Узыйдзі на верх Пісґі, і ўзьнімі вочы свае на захад а на поўнач а на паўдня а на ўсход, і паглядзі ачыма сваімі; бо ты не пярэйдзеш гэтага Ёрдану.

І раскажы Ігошуу, і ўмацуй яго, і пацьвярдзі яго; бо ён пярэйдзе перад людам гэтым, і ён дасьць ім адзяржаць спадкі, зямлю, на каторую ты паглядзіш".

Праз тый дзень, як ты стаяў перад СПАДАРОМ, Богам сваім, на Горыве, і як СПАДАР сказаў імне: "Зьбяры да Мяне люд, і Я ім дам пачуць словы Мае, з каторых яны навучацца баяцца Мяне ўсі дні, што яны жывуць на зямлі, і сыноў сваіх навучаць".

І паведаміў Ён вам змову Сваю, каторую расказаў вам паўніць, дзесяць словаў, і напісаў іх на дзьвюх каменных табліцах.

Падобнасьці якое-колечы статчыны, каторая на зямлі, падобнасьці якое-колечы птушкі крылатае, што лётае пад нябёсамі,

Падобнасьці якога-колечы паўзуна на зямлі, падобнасьці якое-колечы рыбы, каторая ў водах ніжэй зямлі;

І каб, узьняўшы вочы на нябёсы й абачыўшы сонца, месяц а гвезды, усе войска нябёснае, цябе ня штырхнула, і не пакланіўся ім, і ня служыў ім, бо СПАДАР, Бог твой, надзяліў іх усім людзём пад усім небам.

І СПАДАР загневаўся на мяне з прычыны вас, і прысягаў, што я не перайду за Ёрдан і што ня ўвыйду да тае добрае зямлі, каторую СПАДАР, Бог твой, даець табе на спадак;

А як родзяцца ў цябе сынове а сынове сыноў, і застараецеся на зямлі, вы папсуіцеся й зробіце сабе балваны, абраз чаго-колечы, і зробіце ліха перад ачыма СПАДАРА, Бога свайго, гневаючы Яго;

То гукаю за сьветкі супроці вас цяпер неба й зямлю, што вы нямінуча борзда загінеце ізь зямлі, да каторае вы пераходзіце Ёрдан, каб адзяржаць яе: не прадоўжыце дні на ёй, але нямінуча загінеце.

Як будзеш у ўціску, і як нойдзе на цябе ўсе гэта ў вапошнія дні, то зьвернешся да СПАДАРА, Бога свайго, і паслухаеш голасу Ягонага;

Бо папытайся ў часоў пярэдніх, што былі перад табою, з тога дня, каторага стварыў Бог чалавека на зямлі, і ад канца неба і аж да канца неба: ці бывала, як гэтая вялікая рэч, і ці чута падобная да яе?

Зь неба даў Ён чуць табе голас Свой, каб зырыць цябе, і на зямлі паказаць табе вялікае цяпло Свае, і ты чуў словы Ягоныя з пасярод цяпла.

Каб прагнаць народы, большыя а дужшыя за цябе, ад віду твайго, увесьці цябе, даць табе зямлю іхную на спадак, як гэта цяпер.

Дык ведай цяпер і хіні да сэрца свайго, што СПАДАР ё Бог на небе ўгары й на зямлі далавах, і няма яшчэ апрача Яго.

І заховуй уставы Ягоныя й расказаньні Ягоныя, каторыя я расказую табе сядні, каб добра было табе а сыном тваім просьле цябе, каб ты працягнуў дні на тэй зямлі, каторую СПАДАР, Бог твой, даець табе назаўсёды».

Тады аддзяліў Масей тры месты за Ёрданом на ўсход сонца,

Бецэр на пустыні, на роўнай зямлі Рувінавай, і Рамоф у Ґілеадзе ў Ґадовай, і Ґолан у Вашане ў Манасавай.

За Ёрданом на даліне супроці Веф-Пеору, у зямлі Сыгона, караля Аморэйскага, што жыў у Гэшбоне, каторага зразіў Масей із сынамі Ізраелявымі, па выхадзе іх ізь Ягіпту;

І спала ім зямля ягоная а зямля Оґа, караля Вашанскага, двух каралёў Аморэйскіх, каторыя за Ёрданом на ўсход сонца,

Ад Ароеру, каторы на беразе цур’я Арнона, і аж да гары Сырон, яна ж Гэрмон,

І ўся раўніна за Ёрданом на ўсход, аж да мора раўніны ля поду Пісґі.

СПАДАР, Бог наш, учыніў із намі змову на Горыве.

Відам у від гутарыў СПАДАР із вамі на гары з пасярод цяпла;

Я ж стаяў прамеж СПАДАРА й вас таго часу, каб пераказаваць вам слова СПАДАРОВА, бо вы баяліся цяпла й ня ўзыходзілі на гару. Ён сказаў:

Не рабі сабе выразанага балвана, ніякага абраза таго, што на нябёсах угары, і што на зямлі далавах, і што ў водах ніжэй зямлі.

Сьці айца свайго й маці сваю, як расказаў табе СПАДАР, Бог твой, каб працягнуліся дні твае, і каб добра табе было на тэй зямлі, каторую СПАДАР, Бог твой, даець табе.

І ня сьветч на бліжняга свайго сьветчаньням хвальшывым.

Словы гэтыя вымавіў СПАДАР да ўсёга збору вашага на гары з пасярод цяпла, булаку а цемры, голасам вялікім, і болей не дадаваў, і напісаў іх на дзьвюх каменных табліцах, і даў іх імне.

А ты стой з Імною, і Я буду табе казаць усе расказаньне а ўставы а суды, каторых ты маеш наўчыць іх, і каб яны рабілі на тэй зямлі, каторую Я даю ім у дзяржаньне".

Каб ты баяўся СПАДАРА, Бога свайго, каб дзяржаў усі ўставы Ягоныя й расказаньні Ягоныя, каторыя расказую табе а сыну твайму а сыну сына твайго на ўсі дні жыцьця твайго, і каб працягнуліся дні твае.

І хай будуць словы гэтыя, каторыя я расказую табе цяпер, на сэрцу тваім.

І завяжы іх на знак на руку сваю, і будуць як начэльнік памеж аччу твайго,

І напішы іх на вушакох дому свайго і брамах сваіх.

Бо БОГ завідны СПАДАР, Бог твой, Каторы сярод цябе, каб не ўзгарэўся гнеў СПАДАРА, Бога твайго, на цябе, і ня выгубіў Ён цябе зь віду зямлі.

І даў СПАДАР знакі а чудосы вялікія й ліха ў Ягіпце на Фараона а на ўвесь дом ягоны перад ачыма нашымі;

І расказаў нам СПАДАР паўніць усі ўставы гэтыя, каб мы баяліся СПАДАРА, Бога свайго, на дабро нам усі дні, каб захаваць наша жыцьцё, як і цяпер.

Бо ён адхінець сына твайго, каб ня йшоў за Імною, і будуць служыць іншым багом, і ўзгарыцца на вас гнеў СПАДАРА, і Ён борзда выгубе цябе.

Бо ты люд сьвяты СПАДАРУ, Богу свайму; цябе абраў СПАДАР, Бог твой, з усіх народаў, каторыя на відзе зямлі, каб ты быў Яму собскім людам.

І будзе цябе любіць, і дабраславе цябе, і размножа цябе, і дабраславе плод жывата твайго й плод зямлі твае, хлеб твой, і вінны сок твой, і аліву тваю, прыплод ад буйнога статку твайго й прыплод ад стады авец тваіх, на тэй зямлі, каторую Ён прысягнуў айцом тваім даць табе.

І адхінець ад цябе СПАДАР усялякае няўздоленьне, і ніякія ліхія хваробы ягіпецкія, каторыя ты знаў, не навядзець на цябе, але навядзець іх на ўсіх ненавідзячых цябе.

І таксама шаршні пашлець СПАДАР, Бог твой, на іх, пакуль не загінуць тыя, што засталіся й схаваліся ад віду твайго.

Балваны багоў іхных спаліце цяплом; не пажадай срэбра а золата, каторае на іх, каб узяць сабе, каб не спатыкнуўся імі, бо гэта агіда СПАДАРУ, Богу твайму.

Адзецьце твае ня вяла на табе, і нага твая ня похла, вось ужо сорак год.

І будзеш есьці а сыціцца, і дабраславіш СПАДАРА, Бога свайго, на добрай зямлі, каторую Ён даў табе.

Каторы вёў цябе па пустыні вялікай а страшнай, ідзе агняныя гады а скорпіёны а сухія месцы, на каторых няма вады; Каторы вытачыў табе вады із скалы гранітнае;

Каторы жывіў цябе на пустыні маннаю, каторае ня зналі айцове твае, каб укарыць цябе і каб выпрабаваць цябе, каб зрабіць табе дабро пры канцу тваім;

Не за справядлівасьць сваю і не за правасьць сэрца свайго прышоў ты адзяржаць на спадак зямлю іхную, але за ліхасьць народаў гэтых СПАДАР, Бог твой, выганяе іх ад віду твайго, і каб споўніць слова, каторым прысягаў СПАДАР айцом тваім Абрагаму, Ісаку а Якаву.

Памятуй, не забудзься тое, што ты гневаў СПАДАРА, Бога свайго, на пустыні: із самага таго дня, як вышаў ты ізь зямлі Ягіпецкае, і аж да прыходу свайго на месца гэтае, вы былі праціўнікамі СПАДАРУ.

І ля Горыву вы квялілі СПАДАРА, і загневаўся на вас СПАДАР, каб выгубіць вас,

Як я ўзышоў на гару, каб узяць табліцы каменныя, табліцы змовы, каторую ўчыніў СПАДАР із вамі, і прабыў на гары сорак дзён і сорак ночаў, хлеба ня еў і вады ня піў,

І даў імне СПАДАР дзьве табліцы каменныя, напісаныя палцам Божым; а на іх подле ўсіх словаў, каторыя гутарыў СПАДАР із вамі на гары з пасярод цяпла ў дзень збору.

І было, што на канцу сараку дзён і сараку ночаў даў СПАДАР імне дзьве табліцы каменныя, табліцы змовы,

І я абярнуўся і зышоў з гары, гара ж гарэла цяплом; і дзьве табліцы змовы на абедзьвіх руках маіх.

Бо я лякаўся гневу а палу, каторымі СПАДАР загневаўся на вас, каб згубіць вас. І паслухаў СПАДАР мяне таксама тым разам.

І на Аарона вельмі загневаўся СПАДАР, каб загубіць яго, але я маліўся таксама за Аарона тога часу.

Успомні на слугі свае, на Абрагама, Ісака а Якава, не зважай на калянасьць люду гэтага й на ліхасьць ягоную й на грахі ягоныя,

Каб не сказалі ў зямлі, скуль Ты вывеў нас: "З тае прычыны, што СПАДАР ня мог увесьці іх у зямлю, праз каторую казаў ім, дык, ненавідзячы, вывеў Ён іх, каб зрабіць ім сьмерць на пустыні’.

Гэнага часу сказаў імне СПАДАР: "Вычашы сабе дзьве табліцы, каменныя, падобныя да першых, і ўзыйдзі да Мяне на гару, і зрабі сабе дзярвяную скрыню;

І Я напішу на табліцах тыя словы, каторыя былі на першых табліцах, каторыя ты разьбіў; і палажы іх у скрыню".

І зрабіў я скрыню зь дзерва акацы, і вычасаў дзьве каменныя табліцы, як першыя, і ўзышоў на гару, і дзьве гэтыя табліцы ў руццэ маёй.

І напісаў Ён на табліцах, як было напісана ўперад, тыя дзесяць словаў, каторыя СПАДАР казаў вам на гары з пасярод цяпла ў дзень збору, і аддаў іх СПАДАР імне.

І я стаяў на гары, як і першыя дні, сорак дзён і сорак ночаў, і паслухаў мяне СПАДАР таксама тым разам; і не захацеў СПАДАР загубіць цябе.

Вось, у СПАДАРА, Бога твайго, неба а нябёсы нябёсаў, зямля й усе, шго на ёй;

Бо СПАДАР, Бог ваш, Ён Бог багоў і Спадар спадароў, БОГ вялікі, дужы а страшны, Каторы не зважае на асобы і не бярэць лапаноў,

І што Ён учыніў з войскам Ягіпецкім, з коньмі ягонымі і зь цялежкамі ягонымі, што Ён разьліў воды Чырвонага мора на віды іх, як яны гналіся за вамі, і загубіў іх СПАДАР аж дагэтуль,

І што Ён зрабіў вам на пустыні, пакуль вы не дайшлі да месца гэтага,

І каб вы працягнулі дні на зямлі, каторую прысягаў СПАДАР айцом вашым даць ім а насеньню іхнаму, зямлю, каторая цячэць малаком а мёдам;

Зямля, праз каторую СПАДАР, Бог твой, рупіцца; кажначасна вочы СПАДАРА, Бога твайго, на ёй, з пачатку году і аж да канца году.

І дам траву на полю тваім статку твайму; і будзеш есьці а сыціцца.

І ўзгарыцца гнеў СПАДАРА на вас, і Ён замкнець неба, і ня будзе дажджу, і зямля ня дасьць пладоў сваіх; і вы загінеце борзда з добрае зямлі, каторую СПАДАР даець вам.

Дык палажыце гэтыя словы Мае на сэрцах сваіх і на душах сваіх, і завяжыце іх на знак на рукі свае, і хай будуць яны начэльнікам памеж ачоў вашых.

І напішы іх на вушакох дому свайго і ў брамах сваіх,

Каб на зямлі, каторую СПАДАР прысягаў айцом вашым даць ім, памнажыліся дні вашы а дні дзяцей вашых, падобна да дзён нябёс над зямлёю.

Усякае месца, на каторае ступе ступа ног вашых, будзе ваша, ад пустыні й Лібану, ад ракі Еўфрату, аж да мора адзадняга будуць граніцы вашы.

Ня ўстое перад вамі ніякая людзіна: страх ваш а ляк ваш дасьць СПАДАР, Бог ваш, на від усяе зямлі, на каторую вы ступіце, як Ён казаў вам.

І будзе, як увядзець цябе СПАДАР у тую зямлю, у каторую ты ўходзіш, каб апанаваць яе, дык дай дабраславенства на гары Ґерызым, і кляцьбу на гары Гэвал.

Ці ня ё яны за Ёрданом, за дарогаю на захад сонца, у зямлі Канааняніна, што жывець на раўніне, супроці Ґілґалу, ля дубровы Морэ?

Бо вы пераходзіце Ёрдан, каб увыйсьці апанаваць зямлю, каторую СПАДАР, Бог ваш, даець вам, і апануеце яе, і будзеце жыць на ёй.

Во гэтыя ўставы а суды, каторыя вы маеце рупіцца паўніць у зямлі, каторую даў СПАДАР, Бог айцоў тваіх, табе ў дзяржаньне, усі дні, каторыя вы будзеце жыць на тэй зямлі.

Супоўна разбурыце ўсі месцы, каторыя вы апануеце, ідзе служылі народы багом сваім, на высокіх горах а на ўзгорках і пад усякім рассахатым дзервам.

І як пярэйдзеце Ёрдан, і аселіцеся на зямлі, каторую СПАДАР, Бог ваш, даець вам на спадак, і як Ён супакое вас ад усіх варагоў вашых навокал вас, і будзеце жыць бясьпечна;

Дык будзе, што на месца, якое абярэць СПАДАР, Бог ваш, каб прабываць імені Ягонаму там, туды прыносьце ўсе, што я расказую вам: усепаленьні свае й аброкі свае, дзесяціны свае і ўзьнесеньні рук сваіх, і ўсе выборнае з абятніцаў сваіх, што вы абяцалі СПАДАРУ;

Сьцеражыся, каб ня ўзносіць узьнесеньні свае на кажным месцу, каторае ты абачыш;

Але адно на тым месцу, каторае СПАДАР абярэць у вадным із плямёнаў тваіх, там узнось узьнесеньні свае і там рабі ўсе, што расказую табе.

Адно крыві ня ежча; на зямлю выліце яе, як ваду.

Але перад СПАДАРОМ, Богам сваім, еж гэта на тым месцу, каторае СПАДАР, Бог твой, абярэць, ты а сын твой а дачка твая а слуга твой а служэбка твая а Левіт, каторы ў брамах тваіх, і весяліся перад СПАДАРОМ, Богам сваім, з усёга тога, да чога прыкладаеш руку сваю.

Сьцеражыся, не пакідай Левіта ўсі дні свае на зямлі сваей.

Ня ежча яе; на зямлю вылі яе, як ваду.

Толькі сьвятасьці свае, якія будуць у цябе, і абятніцы свае ўзнось, і прыходзь на тое месца, каторае абярэць СПАДАР.

І абракай усепаленьне свае, мяса а кроў, на аброчніку СПАДАРА, Бога свайго, але кроў аброкаў тваіх мае быць вылівана на аброчніку СПАДАРА, Бога твайго, а мяса еж.

Не рабі гэтак СПАДАРУ, Богу свайму, бо ўсе, чым брыдзіцца СПАДАР, што ненавідзе Ён, яны робяць багом сваім; бо яны й сыноў сваіх і дачкі свае паляць на цяпле багом сваім.

Але канечне забі яго; твая рука ўперад мае быць на ім, каб забіць яго, і рука ўсяго люду апошняя.

А ўвесь здабытак яго зьбяры на сярэдзіну вуліцы ягонай, і спалі цяплом места а ўвесь здабытак яго супоўна СПАДАРУ, Богу свайму; і хай яно будзе вечна ўзгоркам, не адбудавана яно ізноў.

Бо ты народ сьвяты СПАДАРУ, Богу свайму, і цябе абраў СПАДАР быць яму людам собскім із усіх людаў, каторыя на зямлі.

І кажны статак, у каторага падзелены капыт і раськеплены раськепам на два капыты, і каторы жвець жваку, із статку тый ежча.

І еж перад СПАДАРОМ, Богам сваім, на тым месцу, каторае абярэць Ён, каб прабываць імені Ягонаму там, дзесяціну збожжа свайго, віннога соку свайго, і алівы свае, і першакі буйнога й драбнога статку свайго, каб ты наўчыўся баяцца СПАДАРА, Бога свайго ўсі дні,

То памяняй гэта на срэбра, і завяжы срэбра ў руццэ сваёй, і прыходзь на месца, каторае абярэць СПАДАР, Бог твой;

На канцу сёмага году рабі дараваньне.

Хіба толькі ня будзе ў цябе ўбогага, бо шчодра дабраславе цябе СПАДАР на тэй зямлі, каторую СПАДАР, Бог твой, даець табе на спадак, каб ты ўзяў яе на спадак,

Сьцеражы, каб ня была ў сэрцу тваім нягодная думка, кажучы: "Бліжыцца сёмы год, год дараваньня"; і станецца ліхое вока твае да ўбогага брата твайго, і ты не дасі яму, і ён загукае супроці цябе да СПАДАРА, і будзе на табе грэх.

Бо не перастане ўбогі сярод зямлі; затым я й расказую табе, кажучы: шырака адчыні руку сваю брату свайму, беднаму свайму а ўбогаму свайму на зямлі сваёй.

Калі прадасца табе брат твой, Гэбрэй або Гэбрэйка, і будзе служыць табе шэсьць год, дык на сёмы год адпусьці яго вольным ад сябе.

Перад СПАДАРОМ, Богам сваім, зьядай гэта ты а радзіма твая што году, на месцу, каторае абярэць СПАДАР.

А калі будзе на ім ган, кульгавы альбо сьляпы будзе, альбо зь якім ліхім ганам, дык не абракай яго на аброк СПАДАРУ, Богу свайму;

Толькі крыві яго ня еж; на зямлю вылі, як ваду.

І рэж Пасху СПАДАРУ, Богу свайму, з драбнога й буйнога статку на месцу, каторае абярэць СПАДАР, каб прабывала там імя Ягонае.

І ня мае быць бачана ў цябе нічога кіслага ў вусёй граніцы тваёй сем дзён, і хай не пераначуе дараньня зь мяса, каторае ты аброк на на аброк увечары на першы дзень.

Але толькі на тым месцу, каторае абярэць СПАДАР, Бог твой, каб прабываць там імені Ягонаму, там рэж Пасху ўвечары заходам сонца, у тым самым урочыстым часе, у каторым ты вышаў зь Ягіпту.

І сьпячы, і зьеж на тым месцу, каторае абярэць СПАДАР, Бог твой, а назаўтрае можаш зьвярнуцца і ўвыйсьці ў буданы свае.

Шэсьць дзён еж прэсны хлеб, а на сёмы дзень адданьне сьвята СПАДАРУ, Богу твайму, не займайся рамеснаю работаю.

Сем тыдняў лічы сабе; пачынаючы серп на збожжу, пачні лічыць сем тыдняў.

І весяліся перад СПАДАРОМ, Богам сваім, ты а сын твой а дачка твая а слуга твой а служэбка твая а Левіт, каторы ў брамах тваіх, а чужаземец а сірата а ўдава, каторыя сярод цябе, на месцу, каторае абярэць СПАДАР, Бог твой, каб прабывала там імя Ягонае.

Сем дзён сьвяткуй СПАДАРУ, Богу свайму, на месцу, каторае абярэць СПАДАР, Бог твой; бо дабраславе цябе СПАДАР, Бог твой, у вусіх прыбытках тваіх і ў вусялякай рабоце рук тваіх, і ты будзеш толькі весяліцца.

Трэйчы ў год усі мужчыны маюць бачыць від СПАДАРА, Бога твайго, на месцу, каторае абярэць Ён; у сьвята праснакоў, у сьвята тыдняў і ў сьвята будак; і ня мае бачыць від СПАДАРОЎ з пустым,

Не адхінай суду, не зважай на асобы і не бяры лапаноў, бо лапаны нявісьняць вочы мудрых і пераварачаюць словы справядлівых.

Не абракай СПАДАРУ, Богу свайму, вала альбо ягняці, на каторым будзе ган, што-колечы благое, бо гэта агіда СПАДАРУ, Богу твайму.

На словы дзьвюх сьветак альбо трох сьветак хай памрэць засуджаны на сьмерць; ня мае быць забіты на словы аднае сьветкі.

Рука сьветак мае быць на ім уперад, каб забіць яго, а рука ўсяго люду пры канцу; і выкарані ліха з пасярод сябе.

Калі цяжка будзе табе ў якой справе рассудзіць памеж крыві й крыві, памеж суду й суду, памеж біцьця й біцьця, і нязгодныя пагляды ў брамах тваіх, то ўстань і ўзыйдзі на месца, каторае абярэць СПАДАР, Бог твой,

І зрабі подле слова, каторае яны скажуць табе, на тым месцу, каторае абярэць СПАДАР, і рупся рабіць подле ўсяго, чаго яны навучаць цябе.

Як ты прыйдзеш да зямлі, каторую СПАДАР, Бог твой, даець табе, і апануеш яе, і аселішся на ёй, і скажаш: "Пастанаўлю я над сабою караля, падобна да ўсіх народаў, што наўкола мяне":

І будзе, што як ён сядзе на пасад каралеўства свайго, дык выпіша сабе да кнігі адпіс права ў сьвятароў Левітаў.

Каб не надзьмулася сэрца ягонае над братамі ягонымі, і каб не адхінаўся ён ад расказаньня направа ані налева, каб працягнуў дні на каралеўстве сваім, ён а сынове ягоныя сярод Ізраеля.

І во што мае быць прызначана сьвятаром ад люду, ад абракаючых на аброк вала альбо авечкі: аддаваць сьвятару лапатку, шчэляпы а трыбух.

І калі прыдзе Левіт із аднае з брамаў з усяго Ізраеля, ідзе ён жыў, і прыдзе на зычаньне душы свае на месца, каторае абярэць СПАДАР,

Пракладзі сабе дарогу і падзялі на тры часьці ўсю граніцу зямлі сваей, каторую СПАДАР, Бог твой, даець табе на спадак; і будзе, каб уцякаў туды кажны ўбіўца.

Каб не пагнаўся за ўбіўцам помсьнік за кроў, бо ўзгарэлася сэрца ягонае, і не насьпеў яго, калі далёка будзе дарога, і не забіў яго, прымеж тога як ён ня мае быць засуджаны на сьмерць, бо ня быў ворагам яму ўчорах а заўчора.

І каб не разьлівалася кроў нявіннага сярод зямлі твае, каторую СПАДАР, Бог твой, даець табе на спадак, і каб ня было на табе крыві.

Але калі будзе хтось вораг прыяцелю свайму, і будзе цікаваць на яго, і паўстане на яго, і сьмяротна паб’ець яго, і тый памрэць, і ўцячэць да аднаго зь местаў гэтых;

Ня ўзрушай мяжы прыяцеля свайго, каторую правялі першыя на спадку тваім, што дастаўся табе ў зямлі, каторую СПАДАР, Бог твой, даець табе ў дзяржаньне.

Як ты выйдзеш на вайну супроці ворага свайго й абачыш коні а цялежкі, люд большы за цябе, то ня бойся іх, бо СПАДАР, Бог твой, з табою, Каторы ўзьняў цябе ізь зямлі Ягіпецкае.

І будзе, як скончаць нагляднікі казаць гэта люду, то хай прызначаць вайводцаў, каторыя стаялі б на чале люду.

Адно тыя дзервы, праз каторыя ты ведаеш, што яны нічога не даюць на ежу, можаш псаваць а сячы а будаваць умацаваньні супроці места, каторае вядзець із табою вайну, пакуль не падзець.

Як у зямлі, каторую СПАДАР, Бог твой, даець табе ў дзяржаньне, будзе знойдзены забіты, упалы на полю, і няма ведама, хто забіў яго;

Як выйдзеш на вайну супроці варагоў сваіх, і аддасьць яго СПАДАР, Бог твой, у рукі твае, і возьмеш яго ў палон,

І калі ў кім будзе грэх, варты сьмерці, і яму будзе зроблена сьмерць, і ты засіліш яго на дзерве;

То цела ягонае ня мае начаваць на дзерве, але пахавай, пахавай таго ж дня яго; бо пракляты перад Богам засілены, і ня плюгаў зямлі свае, каторую СПАДАР, Бог твой, даець табе на спадак.

На жонцы ня мае быць мужчынскіх убораў, і мужчына ня мае адзявацца ў жаноцкае адзецьце; бо агіда СПАДАРУ, Богу твайму, у кажным робячым гэта.

Калі луча птушынае гняздо перад табою на дарозе на якім дзерве альбо на зямлі з птушанятамі альбо зь яйцамі, і маці сядзіць на птушанятах альбо на яйцах, то небяры маці разам ізь дзецьмі;

Калі будзеш станавіць новы дом, то зрабі поручні наўкола страхі свае, каб не навесьці крыві на дом свой, калі хто, паваліўшыся, зваліцца зь яго.

Не ары на валу й асьле разам.

Зрабі сабе завіваньне на чатырох рагох адзежы свае, каторую ты адзяеш.

І дасьць прычыну да гаворкі на яе, і пусьце празь яе няславу, і скажа: "Жонку гэтую я ўзяў і дабліжыўся да яе, і не знайшоў у яе дзявоцтва";

І вось, ён даў прычыну да гаворкі на яе, кажучы: ’Я не знайшоў у дачкі твае дзявоцтва’; але во знак дзявоцтва дачкі мае". І расьцеле адзежу перад старцамі места.

І накладуць на яго сто срэбра кары, і аддадуць айцу дзеўкі, бо ён пусьціў няславу праз дзеўку ізраельскую; яна ж хай застанецца яго жонкаю, і ён ня можа разьвесьціся зь ёю ўсе жыцьцё свае.

Калі ж хто на полю знойдзе дзеўку заручаную, і, схапіўшы яе, тый чалавек ляжа зь ёю, то хай памрэць адзін мужчына, што ляжаў зь ёю;

А дзеўцы нічога не рабі: на дзеўцы няма грэху сьмяротнага; бо гэта, як калі б хто паўстаў на прыяцеля свайго й забіў яго на сьмерць, так гэта справа.

Бо на полю знайшоў яе, і дзяўчына заручаная крычэла, але ня было ратаўніка ў яе.

З тае прычыны, што не перанялі вас з хлебам а вадою на дарозе, як вы йшлі зь Ягіпту, і за тое, што яны нанялі супроці цябе Валаама Веоронка зь Пефору, з Араму Нагараіму праклясьці цябе.

Але ня зычыў СПАДАР, Бог твой, слухаць Валаама, і абярнуў СПАДАР, Бог твой, кляцьбу ягоную на дабраславенства табе, бо любе цябе СПАДАР, Бог твой.

Ня шукай ім супакою ані дабра ўсі дні твае, на векі.

Як пойдзеш у паход на варагоў сваіх, то сьцеражыся ўсяго ліхога.

Хай ён жывець у цябе, сярод вас на месцу, каторае ён абярэць у якой-колечы з брамаў тваіх, ідзе ўпадабае; ня ўціскай яго.

Не пазычай брату свайму на працэнт срэбра, на працэнт еміны, на працэнт чаго іншага, што льга пазычаць на працэнт.

Чужаземцу аддавай на працэнт, а брату свайму не аддавай на працэнт, каб СПАДАР, Бог твой, дабраславіў цябе ў вусім, да чаго прыкладаеш руку сваю, на зямлі, да каторае ты йдзеш, каб апанаваць яе.

Калі дасі абятніцу СПАДАРУ, Богу свайму, то без адвалокі споўні яе, бо спагоне яе СПАДАР, Бог твой, зь цябе, і будзе на табе грэх.

Калі ж ты ня даў абятніцы, ня будзе на табе грэху.

Калі прыйдзеш на жніво прыяцеля свайго, каласуй рукою сваёю, але сярпа ня нахінай на збожжа прыяцеля свайго.

То ня можа першы яе муж, што выслаў яе, ізноў узяць яе, каб была яму за жонку, просьле тога, як яна сплюгаўлена; бо агіда гэта перад СПАДАРОМ, і не прычыняй грэху зямлі, каторую СПАДАР, Бог твой, даець табе на спадак.

Калі хто ўзяў жонку нядаўна, то хай ня выходзе на вайну, і нічога ня маюць ускладаць на яго: хай ён застанецца вольным у доме сваім адзін год і вяселе жонку сваю, каторую ўзяў.

Памятуй, што зрабіў СПАДАР, Бог твой, Мірыяме на дарозе, як вы йшлі зь Ягіпту.

Пастой на вуліцы, а тый, катораму ты пазычыў, вынясе табе заклад свой на вуліцу.

Ягонага дня аддай плату ягоную пярвей, чымся сонца зойдзе, бо ён бедны, і жджэць яе душа ягоная, і каб ён ня гукаў супроці цябе да СПАДАРА, і ня было на табе грэху.

Як будзеш жаць жніво свае на полю сваім, і забудзешся сноп на полю, то не зварачайся ўзяць яго: хай ён будзе чужаземцу, сіраце а ўдаве, каб СПАДАР, Бог твой, дабраславіў цябе ў вусіх работах рук тваіх.

То дабліжыцца браціха ягоная да яго на ачох старцоў, і здыйме бот ягоны з нагі ягонае, і плюне ў від ягоны, і адкажа, і скажа: "Гэтак робяць із чалавекам, каторы ня будуе дому брату свайму".

Вага дасканальная а справядлівая хай будзе ў цябе, мера дасканальная а справядлівая хай будзе ў цябе, каб працягнуліся дні твае на зямлі, каторую СПАДАР, Бог твой, даець табе;

Памятуй, што зрабіў табе Амалік на дарозе, як выйшлі зь Ягіпту;

Як ён пераняў цябе на дарозе, і пабіў усіх млявых адзаду цябе, як ты здарожыўся а прыстаў, і не пабаяўся ён Бога.

І будзе, як СПАДАР, Бог твой, супакое цябе ад усіх варагоў тваіх навокал зямлі, каторую СПАДАР, Бог твой, даець табе на спадак, каб апанаваць яе, вытры памятку Амаліка з пад нябёсаў, не забудзься.

І будзе, як ты прыйдзеш да зямлі, каторую СПАДАР, Бог твой, даець табе на спадак, і апануеш яе, і аселішся ў ёй;

То вазьмі зь першых усіх пладоў зямлі, каторыя ты адзяржыш ізь зямлі свае, што СПАДАР, Бог твой, даець табе, і пакладзі ў сутнік, і пайдзі на тое месца, каторае СПАДАР, Бог твой, абярэць, каб прабывала там імя Ягонае;

І блага абходзіліся з намі Ягіпцяне, і ўціскалі нас, і накладалі на нас цяжкія работы;

І прывёў нас на месца гэтае, і даў нам зямлю гэтую, зямлю, у каторай цячэць малако а мёд.

Я ня еў зь яе ў смутку сваім, ані ўзяў зь яе ў нечысьціні, ані даваў зь яе на Дзяды: я слухаў голасу СПАДАРА, Бога свайго, рабіў подле ўсёга, што Ты расказаў імне.

І напішы на іх усі словы права гэтага, як пярэйдзеш, каб ты ўвыйшоў у зямлю, каторую СПАДАР, Бог твой, даець табе, зямлю, што цячэць малаком а мёдам, як казаў табе СПАДАР, Бог айцоў тваіх.

І будзе, як пярэйдзеце Ёрдан, пастановіце камяні тыя, як я расказую вам цяпер, на гары Гевал, і пабяліце іх вапнаю.

І збудуй там аброчнік СПАДАРУ, Богу свайму, аброчнік із камянёў, не нахінаючы на іх зялеза.

З камянёў суцэльных збудуй аброчнік СПАДАРУ, Богу свайму, і ўзнось на ім аброкі, усепаленьні СПАДАРУ, Богу свайму.

І напішы на камянёх усі словы права гэтага вельмі выразьліва».

«Гэтыя маюць стаць, каб дабраславіць народ на гары Ґерызым, як пярэйдзеце Ёрдан: Сымон, Леў, Юда, Іссасхар, Язэп а Венямін.

А гэтыя маюць стаяць, каб праклінаць на гары Гевал: Рувін, Гад, Ашэр, Завулон, Дан а Неффалім.

І прыдуць на цябе ўсі дабраславенствы гэтыя, і дасягнуць цябе, калі будзеш слухаць голасу СПАДАРА, Бога свайго:

Дабраславёны ты ў месьце, і дабраславёны ты на полю.

Дасьць СПАДАР, што варагі твае, каторыя паўстануць на цябе, будуць зражаны перад табою; аднэй дарогаю яны выступяць супроці цябе, а сяма дарогамі ўцякуць ад цябе.

Раскажа СПАДАР табе дабраславенства ў сьвірнах тваіх і ў вусім, да чаго ты прыкладаў руку сваю; і дабраславе цябе на зямлі, каторую СПАДАР, Бог твой, даець табе.

І абачаць усі народы зямлі, што імя СПАДАРА мянуецца на табе, і будуць баяцца цябе.

І перапоўне цябе СПАДАР дабром у плодзе жывата твайго, і ў плодзе статку твайго, і ў плодзе зямлі на зямлі, каторую СПАДАР прысягаў айцом тваім даць табе.

І дасьць СПАДАР быць табе галавою, а не хвастом, і будзеш толькі на гарыні, а ня будзеш далавах, калі будзеш прыслухацца да расказаньняў СПАДАРА, Бога свайго, каторыя расказую табе сядні, дзяржаць а паўніць,

І будзе, калі не паслухаеш голасу СПАДАРА, Бога свайго, каб рупіцца паўніць усі расказаньні Ягоныя а ўставы Ягоныя, каторыя я расказую табе сядні, то прыйдуць на цябе ўсі кляцьбы гэтыя і насьпеюць цябе:

Пракляты ты ў месьце, і пракляты ты на полю.

Пашлець СПАДАР на цябе кляцьбу, замятню а няшчасьце ў вусім, да чаго прыкладаў ты руку сваю, што ты рабіў, пакуль ня будзеш выгублены, і ты борзда загінеш за ліхія ўчынкі свае, за тое, што ты пакінуў Мяне.

Дасьць СПАДАР дождж зямлі тваёй пылам, і попел ізь неба будзе зыходзіць на цябе, пакуль ня будзеш выгублены.

Аддасьць цябе СПАДАР на паразу перад відам варагоў тваіх; аднэй дарогаю выступіш супроці іх, а сяма дарогамі ўцячэш ад іх; і будзеш дрыготаю па ўсіх каралеўствах зямлі.

Вала твайго зарэжуць на аччу тваім, ня будзеш есьці яго; асла твайго заглабаюць у цябе і ня зьвернуць табе; авечкі твае аддадуць варагом, і няма ў цябе ратаўніка.

Зразе цябе СПАДАР скульлям ліхім на каленях а галёнках, ад каторага ты ня зможаш вылячыцца, ад падашвы нагі твае аж да цемені твайго.

І прыйдуць на цябе ўсі кляцьбы гэтыя, і будуць перасьледаваць цябе, і дасягнуць цябе, пакуль ня будзеш выгублены, бо ты ня слухаў голасу СПАДАРА, Бога свайго, дзяржаць расказаньні Ягоныя а ўставы Ягоныя, каторыя Ён расказаў табе.

І яны будуць знакам і дзівам на табе а на насеньню тваім навекі.

Дык будзеш служыць ворагу свайму, каторага пашлець на цябе СПАДАР, у галадові а смазе а голасьці а ў вусялякай нястачы; і ён узложа на шыю тваю зялезнае йго, пакуль ня выгубіць цябе.

Падыйме на цябе СПАДАР народ здалеку, з канца зямлі; як арол наляціць народ, каторага мовы ты ня будзеш цяміць,

І будзе аблягаць цябе ў вусіх брамах тваіх, пакуль не наваляцца высокія а моцныя сьцены твае, на каторыя ты спадзеешся, па ўсёй зямлі сваёй; ён будзе аблягаць цябе ў вусіх брамах тваіх, па ўсёй зямлі тваёй, каторую СПАДАР, Бог твой, даў табе.

Чалавек, раскунежаны ў цябе і ў вялікай раскошы ўзгадаваны, будзе мець благое вока на брата свайго, і на жонку ўлоньня свайго, і засталых сыноў сваіх, каторыя застануцца,

Раскунежаная, у раскошы ўзгадаваная жонка ў цябе, каторая не прабавала ступы нагі свае станавіць на зямлю з прычыны раскошы а скунежанасьці, будзе мець благое вока на мужа ўлоньня свайго а на сына свайго а на дачку сваю

А на пасьцелю, што выходзе з памеж ног ейных, а на дзеці, каторыя яна народзе; бо зьесьць іх зь нястачы ўсяго, патай у ваблозе а сьціску, у каторым сьцісьне цябе вораг твой у брамах тваіх.

І прыверне на цябе ўсі хваробы ягіпецкія, каторых ты баяўся, і яны прыліпнуць да цябе.

Таксама ўсялякую хваробу і ўсялякую больку, якая не запісана ў кнізе права гэтага, СПАДАР узьвядзець на цябе, пакуль ня будзеш выгублены.

І зьверне цябе СПАДАР да Ягіпту на караблёх тэй дарогаю, праз каторую я сказаў табе: "Ты болей не абачыш яе"; і там будуць прадаваць вас варагом вашым за нявольнікаў а за нявольніцы, і ня будзе купляючага».

Гэта словы змовы, каторую СПАДАР расказаў Масею зрабіць із сынамі Ізраелявымі ў зямлі Моаўскай, апрача змовы, каторую СПАДАР зрабіў ізь імі на Горыве.

І вадзіў сорак год па пустыні, і адзецьці вашы на вас ня зьвялі, і вобуй твой ня зьвяў на назе тваёй.

І вы прышлі на месца гэтае, і выступіў Сыгон, кароль Гэшбонскі, і Оґ, кароль Вашанскі, на пярэймы нам на вайну, і мы іх пабілі,

І мы ўзялі зямлю іхную, і аддалі яе на спадак Рувінам а Ґадам а палавіцы плямені Манасавага.

Ня будзе зычыць СПАДАР дараваць яму, але тады задыміцца гнеў СПАДАРА й завісьць Яго на такога чалавека, і будзе цікаваць на яго ўся кляцьба, напісаная ў гэтай кнізе, і вытра СПАДАР імя ягонае з пад нябёсаў;

І аддзеле яго СПАДАР на ліха ад усіх плямёнаў Ізраелявых, подле ўсіх кляцьбаў змовы, напісаных у гэтай кнізе права гэтага.

Узгарэўся гнеў СПАДАРОЎ на зямлю гэтую, каб навесьці на яе ўсю кляцьбу, напісаную ў гэтай кнізе;

І вырваў іх СПАДАР ізь зямлі іхнае ў гневе, пале і ў вялікім абурэньню, і кінуў іх на іншую зямлю, як цяпер".

І дасьць СПАДАР, Бог твой, усі кляцьбы гэтыя на варагоў тваіх і ненавідзячых цябе, каторыя перасьледавалі цябе.

І перапоўне цябе СПАДАР, Бог твой, у ўсялякай рабоце рук тваіх, у плодзе жывата твайго, у плодзе статку твайго, у плодзе зямлі твае на дабро, бо ізноў радавацца будзе СПАДАР ізь цябе, на дабро, як Ён радаваўся з айцоў тваіх,

Не на небе яно, каб казаць: "Хто ўзышоў бы дзеля нас на неба, і прынёс бы яго нам, і даў нам пачуць яго, і мы споўнілі б яго?"

У тым, што я расказую табе сядні — любіць СПАДАРА, Бога свайго, хадаіць па дарогах Ягоных і паўніць расказаньні Ягоныя а ўставы Ягоныя а суды Ягоныя: і будзеш жыць а мнажыцца, і дабраславе цябе СПАДАР, Бог твой, на зямлі, да каторае ты прыходзіш, каб апанаваць яе.

То я агалашаю вам сядні, што вы напэўна загінеце, і не працягнеце дзён на зямлі, да каторае пераходзіш перазь Ёрдан, каб увыйсьці туды, каб апанаваць яе.

Каб любіў СПАДАРА, Бога свайго, каб слухаў голасу й каб ліп да Яго; бо Ён жыцьцё твае й даўжыня дзён тваіх, каб жыць табе на зямлі, каторую СПАДАР прысягнуў айцом тваім, Абрагаму, Ісаку а Якаву, даць ім».

Як увесь Ізраель прыйдзе бачыць від СПАДАРА, Бога свайго, на месца, каторае абярэць, чытай гэтае Права перад усім Ізраелям у вушы іхныя.

І сынове іхныя, каторыя ня ведалі, пачуюць і навучацца, каб баяліся СПАДАРА, Бога вашага, усі дні, пакуль вы жывіце на зямлі, да каторае вы пераходзіце Ёрдан, каб апанаваць яе».

І ўзгарыцца гнеў Мой на яго таго дня, і Я пакіну іх, і схаваю від Свой ад іх, і ён будзе на жыр, і стрэне яго шмат ліха а немарасьць, і скажа ён таго дня: "Ці не за тое, што няма Бога майго сярод мяне, стрэла мяне гэтае ліха?"

А цяпер запішы сабе песьню гэтую, і навучы яе сыноў Ізраелявых, улажы яе ў вусны іхныя, каб была Імне песьня гэтая за сьветку на сыноў Ізраелявых;

І будзе, як стрэне іх шмат ліха а немарасьці, дык будзе сьветчыць песьня гэтая, будзе супроці іх, бо яна не забудзецца на вуснах насеньня ягонага, Бо Я ведаю думкі ягоныя, каторыя ён мае цяпер, уперад чымся Я ўвёў яго ў зямлю, праз каторую Я прысягаў».

Закапае, як дождж, навука мая, як раса, ападзець мова мая, як брызок на зяленіва, як спорны дождж на траву.

Як арліца будзе гняздо свае, пырхае над арлянятамі сваімі, распушчае крылы свае, бярэць іх, носе іх на канцох крылаў сваіх;

Ён узьвёў яго на вышыні зямлі, карміў яго пладамі палёў, і паіў яго мёдам із скалы, і аліваю зь цьвярдое скалы,

І зьбяру на іх ліха, і стрэлы мае ўсі выстралю на іх;

Будуць высілены голадам і выгублены гаручкаю, гаркім вынішчэньням; і пашлю на іх зубы зьвяроў з атрутаю поўзаючых у пыле.

О, калі б яны былі мудрыя, яны зразумелі б гэта й уважалі б на свой апошні канец!

Тады скажа СПАДАР: "Дзе багі ягоныя, скала, на каторую ён спадзяваўся,

Бо Я падыйму да нябёс руку Сваю й кажу: "Жыву Я на векі!’

І ён сказаў ім: «Палажыце сэрца вашае на ўсі словы, каторыя я сьветчу вам цяпер, каб расказаць іх дзяцём сваім, каб яны рупіліся паўніць усі словы права гэтага;

Бо гэта, ня пустое вам; але гэта жыцьцё вашае, і гэтым вы прадоўжыце дні на тэй зямлі, да каторае вы пераходзіце гэты Ёрдан, каб апанаваць яе».

«Узыйдзі на гэтую гару Аварым, на гару Нево, каторая ў зямлі Моаўскай, што перад Ерыхонам, і глянь ня зямлю Канаанскую, каторую Я даю сыном Ізраелявым у дзяржаньне;

І памры на гары, на каторую ты ўзыйдзеш, і будзеш прылучаны да люду свайго, як памер Аарон, брат твой, на гары Гор, і быў прылучаны да люду Свайго,

За тое, што вы ізрадзілі Мяне сярод сыноў Ізраелявых ля водаў Мэрывы ў Кадэшу, на пустыні Цын, за тое, што вы не пасьвяцілі Мяне сярод сыноў Ізраелявых.

І празь Лева сказаў: «Тумім твае а Урым твае на набожным мужу тваім, каторага Ты прабаваў у Масе, з каторым Ты сьперачаўся ля водаў Мерывы,

Вучаць судоў Тваіх Якава і права Твайго Ізраеля, кладуць кадзіла перад ноздрамі Тваімі і ўсепаленьне на аброчнік Твой.

Дабраслаў, СПАДАРУ, сілу ягоную, а работу рук ягоных Ты зыч сабе, зламі сьцёгны паўсталых на яго й ненавідзячых яго, каб яны не маглі стаяць».

І дарагімі рэчмі зямлі й таго, што напаўняе яе. Зычлівасьць Таго, што жыў у кусьце, хай прыйдзе на галаву Язэпаву і на цемя адлучанага ад братоў ягоных.

Люды на гару згукаюць яны, там абракаюць аброкі справядлівасьці, бо яны ссуць вялізарнае багацьце мора й скарбы, схаваныя ў пяску».

Нямаш Бога падобнага да Ешуруновага, едзе на нябёсах на помач табе, у вялікасьці сваёй на булакох.

І жыў Ізраель бясьпечна адзінотны, жарало Якава на зямлі збожжа а віннога соку, нават нябёсы ягоныя крапіць будуць расу.

Шчасьлівы ты, Ізраелю! хто падобны да цябе, людзе выбаўлены СПАДАРОМ, Каторы шчыт помачы твае, і Каторага меч вялічча твае. Варагі твае паддаюцца табе, і ты на вышынях іхных топчаш іх».

І ўзышоў Масей з раўнінаў Моаўскіх на гару Нево, на верх Пізґі, каторая перад відам Ерыхону, і паказаў яму СПАДАР усю зямлю Ґілеад аж да Дану,

І плакалі сынове Ізраелявы па Масею на раўнінах Моаўскіх трыццаць дзён. І скончыліся дні плачу а жалобы па Масею.

І Ігошуа Нунянок напоўніўся духа мудрасьці, бо Масей рукі свае ўзлажыў на яго, і слухалі яго сынове Ізраелявы, і рабілі так, як расказаў СПАДАР Масею.

Кажнае месца, на каторае ступе ступа ног вашых, Я вам даў яго, як Я сказаў Масею:

Ад пустыні й Лібану гэтага аж да ракі вялікае, ракі Еўфрату, усю зямлю Гэцічаў; і аж да вялікага мора на захад сонца будуць граніцы вашы.

Будзь дужы а адважны, бо ты люду гэтаму перадасі на спадак гэтую зямлю, каторую Я прысягаў айцом іхным даць ім.

«Прайдзіце ўнутры табару й раскажыце люду, кажучы: "Прыгатуйце сабе ежы, бо ўжо за тры дні вы пярэйдзеце Ёрдан гэты, каб прыйсьці ўзяць у дзяржаньне зямлю, каторую СПАДАР, Бог ваш, даець вам на спадак"».

Пакуль не супакое СПАДАР братоў вашых, як і вас, і апануюць і яны зямлю, каторую СПАДАР, Бог ваш, даець ім. Тады зьверніцеся да спадку вашага й дзяржыце зямлю, каторую Масей, слуга СПАДАРОЎ, даў вам за Ёрданом на ўсход сон-ца».

А сама ўзьвяла іх на страху, і схавала іх у снапох лёну, раскладзеных у яе на страсе.

Уперад чымся яны ляглі, яна ўзышла да іх на страху,

І сказала тым людзём: «Я ведаю, што даў СПАДАР вам зямлю, і што паў жах ваш на нас, і што скволелі ўсі жыхары зямлі перад вамі;

Бо мы чулі, як высушыў СПАДАР воды Чырвонага мора перад вамі, як вы вышлі зь Ягіпту, і што ўчынілі вы двум каралём Аморэйскім, каторыя на другім баку Ёрдану, Сыгону а Оґу, каторых вы аканавалі.

І мы ўчулі, і скволелі сэрцы нашыя, і ні ў кога ня ўзьняўся ўжо дух перад вамі; бо СПАДАР, Бог ваш, ё Бог на небе ўгары й на зямлі далавах.

І сказалі ёй гэтыя людзі: «Душа нашая за вас на сьмерць, калі вы не азнайміце гэтае нашае справы; і будзе, як СПАДАР дасьць нам зямлю, дык зробім з табою міласэрдзе й праўду».

І спусьціла яна іх на паварозе пераз акно, бо дом ейны быў у месцкай сьцяне, і ў сьцяне яна жыла;

І сказала ім: «На гару йдзіце, каб ня стрэлі вас гонячыя, і хавайцеся там тры дні, пакуль ня зьвернуцца гонячыя тыя; а потым пойдзеце ў дарогу сваю».

І будзе, што кажны, хто выйдзе зь дзьвярэй твайго дому вонкі, таго кроў на галаве ягонай, а мы нявінныя; а хто будзе з табою ў доме, таго кроў на галаве нашай, калі чыя рука дакранецца да яго.

Яны пайшлі, і прышлі на гару, і прабылі там тры дні, пакуль не зьвярнуліся гонячыя. І шукалі іх гонячыя па ўсёй дарозе, і не знайшлі.

І непарушна стаялі сьвятары, што несьлі скрыню змовы СПАДАРОВАЕ, на сушы сярод Ёрдану. І ўвесь Ізраель пераходзілі па сушы, пакуль увесь народ сусім чыста не перайшоў Ёрдану.

І раскажыце ім, кажучы: "Панясіце сабе адгэтуль, ізь сярэдзіны Ёрдану, зь месца стаяньня ног сьвятароў непарушна, двананцаць камянёў, і перанясіце іх із сабою, і палажыце іх на начулішчу, ідзе будзеце начаваць гэтую ноч"».

І сказаў ім Ігошуа: «Перайдзіце перад скрыняю СПАДАРА, Бога свайго, у сярэдзіну Ёрдану й падыйміце сабе кажны на плячо свае па адным каменю, подле ліку плямёнаў сыноў Ізраелявых,

Дык скажаце ім, што адцяты былі воды Ёрдану перад скрыняю змовы СПАДАРА; як яна пераходзіла Ёрдан, тады воды Ёрдану былі адцяты. І будуць камяні гэтыя на памятку сыном Ізраелявым навекі».

І зрабілі так сынове Ізраелявы, як расказаў Ігошуа: і панесьлі двананцаць камянёў ізь сярэдзіны Ёрдану, як казаў СПАДАР Ігошуу, подле ліку плямёнаў сыноў Ізраелявых, і перанесьлі із сабою на начулішча, і палажылі іх там.

Каля сараку тысячаў супоўна ўзброеных перайшло перад СПАДАРОМ на раўніны Ерыхонскія, на бітвў.

І было як узыходзілі сьвятары, што несьлі скрыню змовы СПАДАРОВАЕ ізь сярэдзіны Ёрдану, і адарваліся ступы ног іхных на сушу, дык зьвярнуліся воды Ёрдану на свае месцы і пайшлі, як учорах а заўчора, вышэй усіх берагоў сваіх.

І люд узышлі зь Ёрдану на дзясяты дзень першага месяца, і разьлёгся табарам у Ґілґале, на ўсходнім канцу Ерыхону.

І было, як пачулі ўсі каралі Аморэйскія, каторыя на гэтым баку Ёрдану, к мору, і ўсі каралі Канаанскія, каторыя ля мора, што высушыў СПАДАР ваду Ёрдану перад сынамі Ізраелявымі, пакуль пераходзілі яны, тады скволела сэрца іхнае, і ня стала ўжо ў іх духу перад сынамі Ізраелявммі.

І зрабіў сабе Ігошуа мячы з крамянёў, і абрэзаў сыноў Ізраелявых на «Ўзгорку абразаньня».

І во прычына, чаму абрэзаў Ігошуа ўвесь люд, каторы вышаў зь Ягіпту, мужчынаў: усі здольныя да вайны памерлі на пустыні на дарозе, па выхадзе зь Ягіпту;

Бо абрэзаны быў увесь люд, што вышаў; але ўвесь люд, што радзіўся на пустыні на дарозе, па выхадзе зь Ягіпту, ня быў абрэзаны;

А сыноў іхных, каторых устанавіў замест іх, абрэзаў Ігошуа, бо яны былі не абразаныя; бо не абразалі іх на дарозе.

І было, як скончылі абразаць увесь народ, то заставаўся ен на сваіх месцах у табару, пакуль не ачуняў.

І разьлягліся сынове Ізраелявы табарам у Ґілґале, і рабілі Пасху на чатырнанцаты дзень месяца ўвечары на раўнінах Ерыхонскіх.

І елі з пладоў зямлі на другі дзень Пасхі праснакі а сушаныя зярняты таго ж дня.

І было, як быў Ігошуа ля Ерыхону, і ўзьняў вочы свае, і абачыў, і вось, чалавек стаіць перад ім, і ў руццэ ягонай меч на галі. Ігошуа падышоў да яго й сказаў яму: «Ці ты наш, ці зь непрыяцеляў нашых?»

Ён сказаў: «Не; бо я вайводца войска СПАДАРОВАГА, цяпер прышоў». Ігошуа паў відам сваім на зямлю, і пакланіўся, і сказаў яму: «Што спадар мой скажа слузе свайму?»

І сказаў вайводца войска СПАДАРОВАГА Ігошуі: «Здыймі вобуй свой з нагі свае, бо месца, на каторым ты стаіш, сьвятое». І зрабіў Ігошуа так.

І сямёх сьвятароў хай нясуць сем трубаў з бараняга рогу перад скрыняю; а на сёмы дзень кружыняйце навокал места сем разоў, і сьвятары хай трубяць у трубы.

І кружынялі навокал места на другі дзень адзін раз, і зьвярнуліся да табару. Гэтак рабілі шэсьць дзён.

І было на сёмы дзень: усталі, як зарала, і кружынялі навокал места такім жа парадкам сем разоў; адно гэтага дня кружынялі навокал места сем разоў.

І было, што на сёмы раз трубілі сьвятары ў трубы, і Ігошуа сказаў люду: «Крыкніце, бо аддаў СПАДАР вам места!»

І закляў Ігошуа таго часу, кажучы: «Пракляты чалавек перад СПАДАРОМ, каторы паўстане й збудуе места гэтае Ерыхон; на першаку сваім ён паложа падруб яго, і на наймалодшым сваім пастанове дзьверы яго».

І выступілі сынове Ізраелявы выступам супроці аканаваньня. Ахан, сын Хармы, сына Заўда Заранка з плямені Юдзінага, узяў з аканаванага, і ўзгарэўся гнеў СПАДАРОЎ на сыноў Ізраеля.

І забілі зь іх людзі Гаю да трыццаць шасьцёх чалавекаў, і гналіся за імі ад брамы аж да Сэварым, і разьбілі іх на схоне гары; і растаяла сэрца люду, і сталася, як вада.

І разьдзер Ігошуа адзецьці свае, і паў відам сваім на зямлю перад скрыняю СПАДАРОВАЙ, і ляжаў аж да вечара ён а старцы Ізраелявы, і пасыпалі пылам галавы свае.

І сказаў СПАДАР Ігошуі: «Устань, чаго ты паў на від свой?

Я абачыў памеж здабытку пазорнае адзецьне сэнаарскае і дзьвесьце сыкляў срэбра, і пруток золата пяцьдзясят сыкляў вагою, я пагаліўся на іх і я ўзяў іх; і вось, яны схаваны ў зямлі сярод будану майго, і срэбра пад ім».

І ўзяў Ігошуа Ахана Зэражонка а срэбра а адзецьце а пруток золата а сыноў ягоных а дачкі ягоныя а вала ягонага а асла ягонага а авечку ягоную а будан ягоны а ўсе, што ў яго, і ўсяго Ізраеля зь ім, і ўзьвялі іх на даліну Ахор.

І сказаў Ігошуа: «За тое, што ты зьнемарасьціў нас, СПАДАР зьнемарасьце цябе гэтага дня». І ўкаменавалі яго ўсі Ізраелцы, і спалілі іх цяплом, і накідалі на іх каменьня.

І назьбіралі на яго вялікую крушню каменьня, што ляжыць дагэтуль. І адвярнуўся СПАДАР ад палу гневу свайго. Затым дагэтуль завецца імя гэнага месца даліною Ахор.

І пастанавілі люд увесь табарам, каторы быў з паўночнага боку места, так што задняя часьць была із заходняга боку места. І прышоў Ігошуа тае ночы на сярэдзіну даліны.

І сталася: як абачыў кароль Гайскі, тады яны пабарзьдзілі — і ўсталі рана, і вышлі людзі места напярэймы Ізраелю на бітву, ён а ўвесь люд ягоны, на прызначаны час перад раўніною. А ён ня ведаў, што засада ў яго адзаду места.

І было, як скончыў Ізраель забіваць усіх жыхараў Гаю на полю, на пустыні, куды яны гналіся за імі, і палі ўсі чыста ад ляза мяча, тады ўсі Ізраелцы абярнуліся да Гаю й разілі яго лязом мяча.

А караля Гайскага засіліў на дзерве аж да вячэрнага часу; а па заходзе сонца загадаў Ігошуа, і спусьцілі труп ягоны зь дзерва, і кінулі яго ля брамы месцкае, і назьбіралі на яго вялікую крушню каменьня, што ёсьць аж дагэтуль.

Тады Ігошуа збудаваў аброчнік СПАДАРУ, Богу Ізраеляваму, на гары Гэбал,

Подле тога як расказаў Масей, слуга СПАДАРОЎ, сыном Ізраелявым, як напісана ў кнізе права Масеявага, аброчнік із камянёў суцэльных, на каторыя не нахіналі зялеза; і абраклі на ім усепаленьне СПАДАРУ, і зрабілі аброкі супакойныя.

І напісаў там на камянёх адпіс права Масеявага, каторае ён напісаў перад сынамі Ізраелявымі.

І было, як пачулі ўсі каралі, каторыя за Ёрданом, на гары і на раўніне, і па ўсім беразе вялікага мора, супроці Лібану, Гэціч, Аморэй, Канаанянін, Ферэзэй а Евусэй;

Пусьціліся яны на хітрыкі: пайшлі і прыдаліся за паслоў, і ўзялі мяхі на аслы свае, гнілыя, паськяпаныя а палапленыя скураныя мяхі віна;

І вобуй стары з лапікамі на нагах сваіх, і адзежа на іх гнілая; і ўвесь хлеб, што ўзялі сабе ў дарогу, быў сухі а брасьнелы.

І ўсе, што зрабіў Ён двум каралём Аморэйскім, што на тым баку Ёрдану, Сыгону, каралю Гэшбонскаму, і Оґу, каралю Вашанскаму, каторы ўв Астарофе.

І крануліся сынове Ізраелявы ў дарогу, і прышлі да местаў іхных на трэйці дзень; месты ж іхныя: Гівеон а Кефіра а Беероф а Кіраф-Еарым.

І не пабілі іх сынове Ізраелявы, бо прысягнулі ім князі збору СПАДАРОМ, Богам Ізраелявым. І наракаў увесь збор на князёў.

Гэта зробім ім: і пакінем іх жывых, і ня будзе на нас гневу за прысягу, каторай мы прысягнулі ім».

І прызначыў таго дня Ігошуа іх за секачоў дроў і за сілячоў вады грамадзе й аброчніку СПАДАРОВАМУ, аж дагэтуль, на месцу, каторае бы абраў.

І паслалі людзі Ґівеону да Ігошуі да табару ў Ґілґале, кажучы: «Не адхіні рукі свае ад слугаў сваіх; узыйдзі да нас барзьдзей, і выбаў нас, і памажы нам; бо зьберліся на нас усі каралі Аморэйскія, жыхары гораў».

І прышоў на іх Ігошуа зьнецікі, усю ноч узыходзіў ён із Ґілґалу.

А было, як яны ўцякалі ад Ізраелцаў па схоне гары Веф-Горонскае, то СПАДАР кідаў на іх ізь нябёсаў вялікія камяні аж да Азэку, і яны паміралі; болей было тых, што памерлі ад граду камянёў, чымся тых, каторых пабілі сынове Ізраелявы мячом.

І змоўкла сонца, і месяц стаяў, пакуль народ памсьціўся над варагамі сваімі. Ці ня гэта напісана ў кнізе справядлівага: «І стаяла сонца на паланіцы нябёсаў, і не барзьдзіла заходзіць цэлы дзень?»

Тады зьвярнуўся ўвесь люд да табару да Ігошуі да Македу ў супакою, і ніхто не пакратаў языком сваім на сыноў Ізраелявых.

І было, як вывялі каралёў гэтых да Ігошуі, дык гукнуў Ігошуа ўсіх мужоў Ізраелцаў, і сказаў вайводцам ваенных людзёў, што хадзілі зь ім: «Дабліжчася, пастаноўце ногі свае на шыі каралёў гэтых». І яны дабліжыліся й пастанавілі ногі свае на шыі іх.

І цяў іх Ігошуа просьле тога, і забіў іх, і павесіў іх на пяцёх дзервах; і віселі яны на дзервах аж да вечара.

А да каралёў, каторыя на поўнач на гары й на раўніне з паўднявога боку Хіннерофу, і на нізінах, і ў Нафоф-Дору на захад,

Да Канааняніна на ўсход і на захад а Аморэя а Гэціча а Ферэзэя а Евусэя, што на гары, а Гэвея пад Гэрмонам у зямлі Міцпе.

І выступілі яны а ўсе войска іхнае зь імі, люд чысьлены, як пясок на беразе морскім множасьцяй; і коні і цялежак вельма шмат.

І сказаў СПАДАР Ігошуі: «Ня бойся іх, бо заўтра, каля гэтага часу, Я аддам усіх на забіцьцё Ізраелю; коням жа іх перарэж жылы і цялежкі іхныя спалі цяплом».

І прышоў Ігошуа і ўвесь ваенны люд ізь ім, зьнеціку на іх да водаў Меромскіх, і напалі на іх.

І аддаў іх СПАДАР у руку Ізраеля, і зразілі яны іх, і гналіся за імі аж да Сыдону Вялікага, і аж да Місрэфоф-Маіму, і аж да даліны Міцпы на ўсход, і перабілі іх, так што зь іх не засталося астачы.

Месты, адылі, каторыя стаялі на ўзгорках, Ізраель не паліў, апрача адзінюсенькага Гацору, каторы спаліў Ігошуа.

І ўзяў Ігошуа ўсю зямлю, подле ўсёга, як гукаў СПАДАР Масею, і аддаў яе Ігошуа на спадак Ізраелю, подле падзелу памеж плямёнаў іхных. І зямля супакоілася ад вайны.

І во каралі тае зямлі, каторых зразілі сынове Ізраелявы і ўзялі на спадак зямлю іхную па тым баку Ёрдану на ўсход сонца, ад цур’я Арнона аж да гары Гэрмону, і ўсю раўніну на ўсход:

І на раўніне аж да мора Хінерофскага на ўсход і аж да мора раўніны, мора Салонага, на ўсход па дарозе да Беф-Ешымофу, а на паўдня пад усхонамі Пісґі;

І гаспадарстваваў на гары Гэрмоне а Салесе ў вусім Вашане, аж да граніцы Ґешурскае а Мааскае, і ў палавіцы Ґілеаду, аж да граніцы Сыгона, караля Гэшбонскага.

Масей, слуга СПАДАРОЎ, і сынове Ізраелявы пабілі іх; і даў яе Масей, слуга СПАДАРОЎ, на спадак Рувінаваму а Ґадоваму а палавіцы плямені Манасавага.

І во каралі зямлі, каторых зразіў Ігошуа а сынове Ізраелявы на гэтым баку Ёрдану на захад, ад Ваал-Ґаду на даліне Лібанскай аж да гары Галака, што ўзыходзе да Сэіру, — і аддаў Ігошуа яе плямёнам Ізраелявым на спадак, подле падзелу іх, —

На гары й на нізіне, на раўніне, на схонах, і на пустыні, і на паўдні, Гэціча, Аморэя, Каананяніна, Ферэзэя, Гэвея а Евусэя:

І Ігошуа быў стары, увыйшоў у гады; і сказаў СПАДАР Яму: «Ты застараўся, увыйшоў у гады, а зямлі браць на спадак застаецца яшчэ вельма шмат.

Ад Шыгору, каторы перад Ягіптам, аж да граніцы Екрону на поўнач, уважаюць за Канаанскія; пяцёх князёў Пілісцкіх: Ґаскага а Ашдодзкага, Ашкелонскага, Ґафскага а Екронскага а Гэвеяў;

І зямля Ґевалы, і ўвесь Лібан на ўсход сонца ад Ваал-Ґаду, каторы пад гарою Гэрмонам, аж да ўходу ў Гамаф.

Усіх жыхараў гаравых ад Лібану аж да Місрэфоф-Маіму, усіх Сыдонян Я выжану ад віду сыноў Ізраелявых; адно падзялі яе жэрабям на спадак Ізраелю, як Я расказаў табе.

Цяпер падзялі зямлю гэтую на спадак дзевяцём плямёнам а палавіцы плямені Манасавага».

А зь ім Рувін а Ґад узялі спадкі свае, каторыя даў ім Масей за Ёрданом на ўсход, як даў ім Масей, слуга СПАДАРОЎ,

Ад Ароеру, каторы на беразе цур’я Арнона, і места, каторае сярод цур’я, і ўсю раўніну Медэву аж да Дывону;

І была ў іх граніца Ароер, каторы на беразе цур’я Арнона, і места, каторае сярод цур’я, і ўся раўніна ля Медэвы,

Гэшбон а ўсі месты ягоныя, каторыя на раўніне, Дывон а Вамоф-Ваал а Веф-Ваал-Меон

А Кірафаім а Сыўма а Цэрэф-Шагар на гары Емек

А ўсі месты на раўніне а ўсе каралеўства Сыгонава, караля Аморэйскага, што гаспадарстваваў у Гэшбоне, каторага зразіў Масей, яго а князёў Мідзянскіх: Ева а Рэкема а Цура а Гура а Рэва, князёў Сыгонавых, жыхараў зямлі;

І ў даліне Веф-Гарам а Веф-Німра а Сукоф а Цафон, астача каралеўства Сыгонавага, караля Гэшбонскага, Ёрдан з украінаю ягонай аж да канца мора Хінэрэйскага за Ёрданом на ўсход.

Во што Масей даў на спадак на раўнінах Моаўскіх за Ёрданом супроці Ерыхону на ўсход.

І во што спала сыном Ізраелявым у зямлі Канаанскай, што падзялілі ім на спадак Елеазар сьвятар а Ігошуа Нунянок а галавы айцоў плямені сыноў Ізраелявых.

Як расказаў СПАДАР Масею, так і зрабілі сынове Ізраелявы, і падзялілі на спадкі зямлю.

І дабраславіў Ігошуа яго, і даў Гэўрон на спадак Калеву Ефунёнку.

І было жэрабя плямені сыноў Юдзіных, па радзімах іхных: сумежнай зь Едомам была пустыня Цыа, на паўдня, ля канца Феману.

І была ў іх паўднявая граніца ад канца мора Салонага, ад затокі, што прасьцягаецца на паўдня.

І выходзе яна на паўдня на верх Акраўвіму, і праходзе Цын, і ўзыходзе з паўднявога боку к Кадэш-Варна, і праходзе Гэсрон, і, узыходзячы аж да Аддару, паварачае к Каркі,

І ўзыходзе граніца да Дэвіру ад даліны Ахор, і на поўначы паварачае да Ґілґалу, каторы супроці ўзгор’я Адумміму, што ляжыць з паўднявога боку цур’я; і праходзе граніца да водаў Ен-Шэмешу, і былі канцы яе ля Ен-Роґела.

І ўзьнімаецца граніца пераз даліну сына Гінномавага з паўднявога боку Евуса, каторы Ерузалім, і ўзыходзе граніца на верх гары, каторая на захад супроці даліны Гінномавае, каторая на канцы даліны Рэфаімаў на поўнач.

І месты канцавыя плямені сыноў Юдзіных сумежныя зь Едомам на паўдні былі: Каўцэель а Едэр а Яґур

На нізіне: Ештаол а Цора а Ашна,

На гарах: Шамір а Ятыр а Сохо,

На пустыні: Веф-Араба, Міддын а Сэкаха,

І вышла жэрабя сыном Язэпавым: ад Ёрдану ля Ерыхону, ля водаў Ерыхонскіх на ўсход, пустыня, што ўзыходзе ад Ерыхону пераз гару Бэт-Эль,

І спушчаецца граніца да цур’я Кана з паўднявога боку цур’я. Месты гэтыя Яхрэмавы сярод местаў Манасавых. І граніца Манасава на паўночным баку цур’я, і былі канцы яе ля мора.

На паўдня — Яхрэму, а на поўнач — Манасу; і было мора граніцаю яго. І яны стыкаліся з Ашэрам на поўначы, і з Іссасхаром на ўсходзе.

І сказалі сынове Язэпавы: «Ня стане нам гары; але цялежкі зялезныя ў вусіх Канаанян, што жывуць у зямлі даліны, як у тых, каторыя ў Бэф-Шэане а ў местачках іхных, так і ў тых, каторыя на даліне Ізрэельскай».

І падзеляць яе на сем спадкаў. Юда хай застанецца ў граніцы сваёй з паўдня; а дом Язэпаў хай застанецца ў граніцы сваёй з поўначы.

А вы расьпішыце зямлю на сем часьцяў і прынясіце імне сюды; і я кіну вам на жэрабя тут перад відам СПАДАРА, Бога нашага.

Бо няма часьці Левітам памеж вас, бо сьвятарства СПАДАРОВА ё спадак ягоны; Ґад жа а Рувін а палавіца плямені Манасавага ўзялі спадак свой за Ёрданом на ўсход, каторы даў ім Масей, слуга СПАДАРОЎ».

І ўсталі гэтыя людзі, і пайшлі. І расказаў Ігошуа йдучым апісаваць зямлю, кажучы: «Пайдзіце, і абыйдзіце зямлю, і апішыце яе, і зьвярніцеся да мяне; а я тут кіну вам на жэрабя перад відам СПАДАРОВЫМ у Шыле».

І пайшлі гэтыя людзі, і прайшлі па зямлі, і папісалі яе па местах яе, на сем часьцяў у кнізе, і прышлі да Ігошуі да табару ў Шыле.

І кінуў Ігошуа на жэрабя ім у Шыле перад СПАДАРОМ, і падзяліў там Ігошуа зямлю сыном Ізраелявым подле дзеляў іхных.

І ўзышла ім граніца на поўнач ад Ёрдану, і ўзыходзіла граніца ў бок Ерыхону з поўначы, і ўзыходзіла на гару на захад, і былі яе канцы на пустыні Веф-Авен.

А стуль праходзіла граніца аж да Лузу, да боку Лузу на паўдня, накш Бэт-Элю, і спушчалася граніца да Атароф-Адару на гары, каторая на паўдня Веф-Горону дольняга.

І цягнулася граніца, і сьхіналася да морскае стараны на паўдня ад гары, каторая на паўдні перад Вэф-Горонам, і былі канцы яе ля Кіраф-Ваалу, накш Кіраф-Еарыму, места сыноў Юдізных. Гэта заходняя старана.

Скуль зыходзе граніца да канца гары, што перад даліною сына Гінномавага, што ў даліне Рэфаімаў, на поўнач, і зыходзе даліною Гінномаваю па баку Евуса, на паўдня, і зыходзе да Ец-Роґелю.

І йдзець у бок супроці Арабы на поўнач, і спушчаецца на Арабу.

Адсюль праходзе граніца ў бок Веф-Гоґлы на поўнач, і быў канец граніцы ля паўночнае затокі мора Салонага, ля паўднявога канца Ёрдану. Гэта граніца паўднявая. А Ёрдан агранічае яе з усходу.

Узыходзе граніца іхная да мора а Марэалі, і натыкаецца на Дабешэфа, і натыкаецца на цурэй, каторы перад Ёкнеямам,

І паварачае ад Сарыду ў кірунку ўсходнім, на ўсход сонца аж да граніцы Кіслоф-Фавору, адгэтуль да Даверафу і ўзыходзе аж да Яфы.

І натыкаецца граніца на Фавор а Шагацуму а Веф-Шемес, і былі канцы граніцы ля Ёрдану: шаснанцадь местаў ізь сёламі іх.

А Аламелех а Амад а Мішал. І натыкаецца на Карміл із заходняга боку а Шыгор-Ліўнаф,

І паварачае на ўсход сонца да Веф-Даґону, і натыкаецца на Завулон а даліну Іфта-Эль на поўнач Веф-Емену а Неелю, і йдзець ля Кавулу, зь левага боку.

І зварачаецца граніца на захад да Азноф-Фавору, і йдзець стуль да Гукоку, і натыкаецца на Завулон з паўдня, і на Ашэр натыкаецца із захаду, і на Юду ля Ёрдану, з усходу сонца.

І ад іх вышла граніца сыноў Дановых. І ўзышлі сынове Дановы, і ваявалі ізь Лешэмам, і зваявалі яго, і зразілі яго лязом мяча, і адзяржалі яго на спадак, і асяліліся ў ім, і назвалі Лешэм Данам подле імені Дана, айца свайго.

З расказаньня СПАДАРОВАГА далі яму места, каторага ён прасіў, Фімнаф-Сэраг, на гары Яхрэмавай; і збудаваў ён места, і жыў у ім.

Гэта спадкі, каторыя раздалі на спадкі плямёнам сыноў Ізраелявых Елеазар, Ігошуа Нунянок а галавы айцоў, жэрабям у Шыле, перад відам СПАДАРОВЫМ, ля ўходу будану збору. І скончылі дзяльню зямлі.

І хай ён жывець у гэтым месьце, пакуль ня стане перад грамадою на суд, пакуль не памрэць вялікі сьвятар, што будзе ў тых днёх. Тады хай зьвернецца ўбіўца, і прыйдзе да места свайго а да дому свайго, да места, з каторага ён уцёк"».

І пасьвяцілі Кедэш у Ґалілеі на гары Неффалімовай, і Сыхем на гары Яхрэмавай, і Кіраф-Арбу, накш Гэўрон, на гары Юдзінай.

І за Ёрданом супроці Ерыхону на ўсход далі: Бецэр на пустыні, на раўніне, ад плямені Рувінавага, і Рамоф у Ґілеадзе ад плямені Ґадовага, і Ґолан у Вашане ад плямені Манасавага.

І далі ім Кіраф-Арбу, айца Енаковага, накш Гэўрон, на гары Юдзінай, і перадмесьці яго наўкола яго.

І далі ім места ўцёку ўбіўцы — Сыхем а перадмесьці яго, на гары Яхрэмавай, і Ґезэр а перадмесьці яго,

І даў СПАДАР Ізраелю ўсю зямлю, каторую Ён прысягаў айцом іхным даць, і яны адзяржалі яе на спадак, і асяліліся на ёй.

І палавіцы плямені Манасавага даў Масей дзяржаву ў Вашане; а палавіцы яго даў Ігошуа з братамі іхнымі па гэтым баку Ёрдану на захад. І таксама адпушчаў іх Ігошуа да буданоў іхных, і дабраславіў іх,

І пачулі сынове Ізраелявы, што кажуць: «Вось, сынове Рувінавы а сынове Ґадовы а палавіца плямені Манасавага збудавалі аброчнік на супроці зямлі Канаанскае, у ваколіцах Ёрдану, на другім баку ад сыноў Ізраелявых».

Ціж мала нам бяспраўя Пеоравага, ад каторага мы не ачысьціліся дагэтуль, і была кара на збор СПАДАРОЎ?

А вы адварачаецеся, каб ня йсьці за СПАДАРОМ. І станецца, што вы цяпер бунтуецеся супроці СПАДАРА, а заўтра загневаецца СПАДАР на ўвесь збор Ізраеляў.

Ці не Ахан Зэражонак выступіў выступам узглядам аканаванага, а на ўвесь збор Ізраельскі быў гнеў? І не адзін ён памер за свае бяспраўе!"»

Калі мы збудавалі аброчнік на тое, каб адвярнуцца, перастаць ісьці за СПАДАРОМ, і на тое, каб абракаць на ім усепаленьне а аброкі хлебныя, і каб абракаць на ім аброкі супакойныя, то хай Сам СПАДАР вымагае!

І мы сказалі: "Дайма зробім сабе гэта, збудуем аброчнік не на ўсепаленьне ані на аброкі,

І сказалі мы: "І будзе, калі скажуць гэтак нам а родам нашым заўтра, то мы скажам: ’Бачыце падобнасьць аброчніку СПАДАРОВАГА, каторую зрабілі айцове нашы не на ўсепаленьне ані на аброкі, але сьветкаю ён меж нас і вас’".

Крый Божа, каб збунтавацца нам супроці СПАДАРА й адвярнуцца, каб ня йсьці за СПАДАРОМ, і каб збудаваць аброчнік на ўсепаленьне а на аброкі хлебныя а на аброкі, апрача аброчніку СПАДАРА, Бога нашага, каторы перад вітальняю Ягонай!»

І люба было гэтае слова ў вачох сыноў Ізраелявых, і дабраславілі сынове Ізраелявы Бога, і не маніліся йсьці на іх вайною, каб спустошыць зямлю, на каторай жылі сынове Рувінавы а сынове Ґадовы.

Гля, я прызначыў вам жэрабям засталыя народы гэтыя на спадак плямёнам вашым, ад Ёрдану, і ўсі народы, каторыя я выгубіў, і вялікае мора, на захадзе сонца.

І СПАДАР, Бог ваш, Сам адапхнець іх ад вас, і выжане іх перад вамі, і вы адзяржыцё на спадак зямлю іхную, як казаў вам СПАДАР, Бог ваш.

І будзе: як прышло на вас кажнае добрае слова, каторае казаў вам СПАДАР, Бог ваш, так прывядзець СПАДАР на вас усялякае благое слова, пакуль ня выгубе вас із гэтае добрае зямлі, каторую даў вам СПАДАР, Бог ваш.

Калі вы выступіце із змовы СПАДАРА, Бога свайго, каторую Ён расказаў вам, і пойдзеце, і будзеце служыць іншым багом, і кланяцца ім, дык узгарыцца на вас гнеў СПАДАРОЎ і ўборзьдзе загінеце з гэтае добрае зямлі, каторую даў вам».

І даў Ісаку Якава а Ісава. І даў Ісаву гару Сэір на спадак яму; Якаў жа а сынове ягоныя зышлі да Ягіпту.

І загаласілі да СПАДАРА, і Ён палажыў цемень памеж вас і Ягіпцян, і навёў на іх мора, каторае іх і пакрыла. І бачылі вочы вашы, што Я зрабіў у Ягіпце. І вы прабывалі на пустыні шмат дзён.

І прывёў Я вас да зямлі Аморэяў, што жылі за Ёрданом; і яны ваявалі з вамі; і даў Я іх у рукі вашы, і вы адзяржалі на спадак зямлю іхную, і Я выгубіў іх перад вамі.

І пахавалі яго ў граніцы спадку ягонага ў Фімнаф-Сэрагу, каторы на гары Яхрэмавай, на поўнач ад гары Гааш.

І Елеазар Ааронёнак памер, і пахавалі яго на ўзгорку Фінегаса, сына ягонага, каторы даны яму на гары Яхрэмавай.

І было, па сьмерці Ігошуі, і папыталіся сынове Ізраелявы ў СПАДАРА, кажучы: «Хто ўзыйдзе нам спачатку на Канааняніна, каб ваяваць ізь ім?»

І ўцёк Адоні-Везэк; а яны пагналіся за ім, і схапілі яго, і адцялі вялікія палцы на руках ягоных і на нагах ягоных.

І сказаў Адоні-Везэк: «Семдзясят каралёў з адцятымі на руках а на нагах іхных вялікімі палцамі зьбіралі пад сталом маім; як рабіў я, так імне аддаў Бог». І прывялі яго да Ерузаліму, і ён памер там.

І потым зышлі сынове Юдзіны ваяваць із Канаанянінам, жыхарам гораў, і на паўдню і на нізіне.

І пайшоў Юда на Канааняніна, каторы жыў у Гэўроне, імя ж Гэўрону ўперад Кіраф-Арба, і зразілі Шэшая а Агімана а Фалмая.

І сынове Кіняніна, сьця Масеявага, узышлі зь места пальмаў із сынамі Юдзінамі на пустыню Юдзіну, каторая на паўдня ад Араду, і пайшоў, і асяліўся зь людам.

І ўзышлі сынове Язэпавы, таксама яны, на Бэт-Эль, і СПАДАР быў ізь імі.

І сьціскалі Аморэі сыноў Дановых у гары, бо не давалі ім зыходзіць на даліну.

І зычылі Аморэі жыць на гары Гэрэс, ув Айялоне а Шаалвіме; і стала цяжкою рука сыноў Язэпавых, і сталі яны даньнікамі.

І ўзышоў Ангіл СПАДАРОЎ з Ґілґалу да Бохіму, і сказаў: «Я вывеў вас ізь Ягіпту і прывёў вас да зямлі, праз каторую прысягаў айцом вашым, і сказаў Я: "Ня ўзрушу змовы Свае з вамі на векі.

І пахавалі яго на граніцы спадку ягонага ў Фімнах-Гэрэсе, на гары Яхрэмавай, на поўнач ад гары Ґаашу;

І ўзгарэўся гнеў СПАДАРОЎ на Ізраеля, і аддаў іх у рукі глабаньнікаў, і глабалі іх; і аддаў іх у рукі варагоў іхных, што навокал, і не маглі ўжо вытрываць перад варагамі сваімі.

Усюдых, куды яны ні пайшлі, рука СПАДАРОВА ўсюдых была ім на ліха, як казаў СПАДАР і як прысягаў СПАДАР ім. І было ім вельмі цесна.

І ўзгарэўся гнеў СПАДАРОЎ на Ізраеля, і сказаў ён: «За тое, што народ гэты выступіў із змовы, каторую Я расказаў бацьком іхным, і ня слухае голасу Майго,

Пяцёх князёў Пілісцкіх, усі Канааняне, Сыдоняне а Гэвеі, што жывуць на гары Лібане, ад гары Ваал-Гэрмону аж да ўходу ў Гамаф.

І ўзгарэўся гнеў СПАДАРОЎ на Ізраеля, і выдаў іх у рукі Хушан-Рышафаіма, караля Арам-Нагараіму, і служылі сынове Ізраелявы Хушан-Рышафаіму восьмі год.

І быў на ім Дух СПАДАРОЎ, і ён судзіў Ізраеля. Ён вышаў на вайну, і аддаў СПАДАР у рукі ягоныя Хушан-Рышафаіма, караля Араму, і дужая была рука ягоная над Хушан-Рышафаімам.

І ждалі аж сароміліся, і вось, ён не адмыкае дзьвярэй верхняга пакою, і ўзялі ключ, і адамкнулі, і вось, спадар іхны ўпаў на зямлю мертвы.

І было, як ён прышоў і затрубіў у трубу на гары Яхрэмавай, дык зышлі зь ім сынове Ізраелявы з гары, і ён сьпераду іх.

І жыла яна пад пальмаю Дэворынаю, меж Рамы й Бэт-Элю, на гары Яхрэмавай; і ўзыходзілі да яе сынове Ізраелявы на суд.

І паслала, і пагукала Варака Авіноаменка зь Кедэшу Неффалімовага, і сказала яму: «Ціж не расказаў СПАДАР, Бог Ізраеляў: "Пайдзі, прыцягні людзёў на гару Табор і вазьмі із сабою дзесяць тысячаў чалавекаў із сыноў Неффалімовых а сыноў Завулонавых;

І яна сказала: «Пайсьці пайду з табою; толькі не табе ўжо будзе чэсьць на гэтай дарозе, у каторую ты йдзеш, бо ў руку жонкі выдасьць СПАДАР Сысэру». І ўстала Дэвора, і пайшла з Вараком да Кедэшу.

І наказалі Сысэру, што ўзышоў Варак Авіноаменак на гару Табор.

Езьдзячыя на асьліцах сьветлых, седзячыя на каберцах і ходзячыя па дарозе, гукайце!

Ґілеад жывець за Ёрданом, і чаму Дан падарожжуе ў караблёх? Ашэр сядзідь на беразе мора, і ля партоў сваіх перабывае.

Завулон — люд, што даў у небясьпечнасьць душу сваю на сьмерць, і Неффалім на вышынях поля.

"Праклініце Мероз, — казаў Ангіл СПАДАРОЎ, — праклініце, праклініце жыхараў яго за тое, што ня прышлі на помач СПАДАРУ, на помач СПАДАРУ з харобрымі".

Разумнейшыя з княгіняў ейных адказуюць ёй, і сама яна адказуе сабе на словы свае:

"Ці не знайшлі яны, дзеляць здабытак, па дзеўцы, па дзьве дзеўкі на кажнага дужасіла; у здабытак калярыстыя Сысэру, у здабытак калярыстыя вышытыя, калярыстыя вышытыя на шыі тым, што ўзялі здабытак".

Так хай загінуць усі варагі Твае СПАДАРУ. Любячыя ж Яго — як сонца, што ўзыходзе ў сіле сваёй». І сьцішылася зямля на сорак год.

Зрабілі сынове Ізраелявы ліха ў ваччу СПАДАРА, і аддаў іх СПАДАР у рукі Мідзянян на сем год.

І было: як пасее Ізраель, і ўвыйдзе Мідзян а Амалік а сынове ўсходу, і ўзыходзяць на яго;

І разьлягаліся табарамі, і нікбілі плады зямлі аж да прыходу твайго да Ґазы, і не пакідалі на выжывеньне ў Ізраелю ані авечкі, ані вала, ані асла;

І было, як загаласілі сынове Ізраелявы да СПАДАРА на Мідзянян,

І сказаў яму Ангіл Божы: «Вазьмі мяса а праснакі, і палажы на гэтую скалу, і вылі страву». Ён так і зрабіў.

І збудуй аброчнік СПАДАРУ, Богу свайму, на версе гэтага моцнага месца на ўладжаным месцу, і вазьмі другога быка, і абрачы на ўсепаленьне на дровах дзерва балвановага, каторае сьсячэш».

І ўсталі месцкія людзі нараніцы, і вось, разбураны аброчнік Ваалаў, і дзерва балванова пры ім сьсечана, і другі бык узьнесены на ўсепаленьне на аброчніку збудаваным.

І ўвесь Мідзян, і Амалік, і сынове ўсходу зьберліся разам, і перайшлі раку, і разьлягліся табарам на даліне Ізраельскай.

Дык вось, я расьцялю стрыжаную воўну на такаўні: калі раса будзе адно на воўне, а на ўсёй зямлі суха, то буду ведаць, што выбавіш рукою маёй Ізраеля, як казаў Ты».

І сказаў Ґедэон Богу: «Хай не ўзгарыцца гнеў Твой на мяне, што я скажу яшчэ раз, калі ласка, спрабую адно гэты раз із воўнаю: няхай будзе суха на аднэй воўне, а на ўсёй зямлі няхай будзе раса».

І зрабіў Бог так тае ж ночы: і было суха на воўне аднэй, а на ўсёй зямлі была раса.

І ўстаў Еруваал, ён жа Ґедэон, і ўвесь люд, што зь ім, і разьлягліся табарам ля жарала Гарода; а табар Мідзянскі быў ад яго на поўнач ля ўзгорку Морэ, у даліне.

Ён завёў люд да вады. І сказаў СПАДАР Ґедэону: «Хто будзе лыкаць языком сваім ваду, як лыкае сабака, таго стаў апрычона, і кажнага, каторы будзе клякаць на калені свае, каб піць.

І быў лік тых, што лыкалі ротам сваім із рукі, трыста чалавекаў, а ўвесь жа засталы люд клякаў на калені свае піць ваду.

І сказаў СПАДАР Ґедэону: «Трыма сотнямі тых, што лыкалі, Я выбаўлю вас і аддам Мідзянян у руку тваю, а ўвесь люд хай ідзець кажны на свае месца».

А Мідзян а Амалік а ўсі сынове ўсходу разьлягліся на даліне ў такой множасьці, як шаранча; і варблюдом іхным няма ліку, шмат было іх, як пяску на беразе мора.

І падзяліў трыста чалавекаў на тры аддзелы, і даў трубы ў рукі ўсім ім, і жбаны пустыя, і сьветачы палаючыя ўнутры жбаноў.

І сказаў ім: «Глядзіце на мяне й рабіце тое ж. І вось, я падыйду да канца табару, і што я буду рабіць, тое й вы рабіце.

І стаяў кажны на сваім месцу навокал табару; і пачалі бегаць у вусім табару, і крычэлі, і пусьціліся ўцекі.

І трубілі трыста рагі, і зьвярнуў СПАДАР меч кажнага на прыяцеля ягонага, і гэтак у вусім табару, і ўцёк табар аж да Веф-Шыты да Цэрэры, аж да граніцы Авел-Меголы, ля Табафы.

І паслаў паслоў Ґедэон на ўсю гару Яхрэмаву, кажучы: «Зыйдзіце наўпярэймы Мідзяну, займіце ў іх воды аж да Веф-Вары й Ёрдан». І згукаў кажнага Яхрэмляніна, і занялі воды аж да Веф-Вары а Ёрдану.

І ўзышоў Ґедэон дарогаю жывучых у буданох на ўсход ад Новы а Ёґбегі, і зразіў табар, а табар быў забясьпечаны.

І сказаў Зэваг а Цалмуна: «Устань ты й зразь нас, бо подле чалавека й сіла ягоная». І ўстаў Ґедэон, і забіў Зэвага а Цалмуну, і ўзяў прыборы, што былі на шыях вярблюдоў іхных.

І была вага залатых завушніцаў, каторыя ён выпрасіў, тысяча сямсот залатых сыкляў, апрача прыбораў, грыўняў а пурпуровых адзежаў, каторыя былі на каралёх Мідзянскіх, і апрача ланцугоў, каторыя былі на шыі вярблюдоў іхных.

І прышоў ён да дому айца свайго да Офры, і забіў братоў сваіх Ерувааленкаў семдзясят людзёў на адным каменю. І застяўся Ёфам, Ерувааленак наймалодшы, бо ён схаваўся.

І наказалі гэта Ёфаму; ён пайшоў, і стаў на версе гары Ґерызыму, і ўзьняў голас свой, і крычэў, і гукаў ім: «Паслухайце мяне, спадарове Сыхему, і паслухае вас Бог!

А вы цяпер паўсталі супроці дому айца майго, і забілі семдзясят сыноў ягоных на адным каменю, і ўстанавілі Авімелеха, сына служэбкі ягонае, за караля над спадарамі Сыхемскімі, бо ён брат ваш.

Каб гэтак зьвярнулася ўсілства за семдзясят Ерувааленкаў, і кроў іх абярнулася на Авімелеха, брата іхнага, каторы забіў іх, і на спадароў Сыхемскіх, каторыя ўмацавалі рукі ягоныя забіць братоў сваіх.

І пастанавілі яму спадары Сыхемскія засады на версе гораў, і глабалі кажнага, каторы праходзіў міма іх па дарозе. І наказалі Авімелеху.

І прышоў Ґаал Еведзёнак а браты ягоныя, і перайшлі да Сыхему, і здаліся на яго спадары Сыхемскія.

І будзе, нараніцы, як узыходзе сонца, устань рана й пусьціся на места; і вось, ён а люд, каторы зь ім, выйдуць да цябе, і зробіш яму, як знойдзе рука твая».

І ўстаў Авімелех а ўвесь люд, што быў ізь ім, ночы, і цікавалі на Сыхем чатыры аддзелы.

Ён узяў свой люд, падзяліў яго ня тры аддзелы, і цікаваў у полю. І абачыў, і во, люд вышаў зь места, і ён напаў на іх, і пабіў іх.

Авімелех жа а аддзелы, што зь ім, пусьціліся й сталі ля ўходу брамы месцкае; а два аддзелы пусьціліся на ўсіх, што былі ў полю, і пабілі іх.

І ўзышоў Авімелех на гару Цалмон, сам а ўвесь люд, што зь ім, і ўзяў Авімелех сякіры ў руку сваю, і насек гальля зь дзерва, і панёс, і палажыў на плечы свае, і сказаў люду, што зь ім: «Што вы бачылі, што я рабіў, барзьдзей рабіце, як я».

І была моцная вежа сярод места, і ўцякалі туды ўсі мужчыны а жанкі а ўсі спадары места, і заперлі за сабой, і ўзышлі на страху вежы.

І кінула адна жонка кавалак жорна на галаву Авімелеху, і праламіла яму чэрап.

І абачылі мужы Ізраелявы, што памер Авімелех, і пайшлі кажны на свае месца.

І ўсе ліхадзейства людзёў Сыхемскіх абярнуў Бог на галаву іхную. І стрэла іх кляцьба Ёфама Ерувааленка.

І паўстаў просьле Авімелеха на спасеньне Ізраеля Фола, сын Пуі Додзянка, з плямені Іссасхаровага. І ён жыў у Шаміру на гары Яхрэмавай.

І было ў яго трыццацёх сыноў, каторыя езьдзілі на трыццацёх маладых аслох, і трыццаць местаў было ў іх; іх дагэтуль завуць сёламі Яіровымі, каторыя ў зямлі Ґілеадзкай.

І ўзгарэўся гнеў СПАДАРОЎ на Ізраеля, і Ён выдаў іх у рукі Пілішчан а ў рукі сыноў Амонскіх.

Яны душылі а ўціскалі сыноў Ізраелявых з тога году асьмінанцаць год, усіх сыноў Ізраелявых, каторыя на тым баку Ёрдану ў зямлі Аморэйскай, каторая ў Ґілеадзе.

І паслаў Еффаг паслоў да караля сыноў Амонскіх, кажучы: «Што імне й табе, што ты прышоў да мяне ваяваць на зямлі маёй?»

Бо як узышлі зь Ягіпту, то пайшоў Ізраель на пустыню аж да мора Чырвонага, і прышоў да Кадэшу.

І аддаў СПАДАР, Бог Ізраеляў, Сыгона а ўвесь люд ягоны ў рукі Ізраелю, і ён пабіў яго; і адзяржаў Ізраель на спадак усю зямлю Аморэяву, жыхара тае зямлі.

І адзяржалі яны на спадак усю граніцу Аморэяву ад Арнону аж да Явоку, і ад пустыні аж да Ёрдану.

І быў на Еффагу Дух СПАДАРОЎ, і прайшоў ён Ґілеад а Манаса, і прайшоў Міцпу Ґілеадзкую, а зь Міцпы Ґілеадзкае пайшоў супроці сыноў Амонавых.

І сказала айцу свайму: «Хай зробяць імне гэта: адпусьці мяне на два месяцы, то я пайду на горы, зыйду зь іх і аплачу дзявоцтва свае, я а таварышкі мае».

Ён сказаў: «Ідзі»; і адпусьціў яе на два месяцы. І пайшла яна а таварышкі ейныя, і плакала па дзявоцтве сваім у горах.

І згукаліся Ехрамляне, і перайшлі на поўнач, і сказалі Еффагу: «Чаму ты перайшоў ваяваць із сынамі Амонавымі, а нас не пагукаў ісьці із сабою? Дом твой мы спалім табе цяплом».

У яго было сараку сыноў і трыццацёх унукаў, што езьдзілі конна на семдзясят маладых аслох, і ён судзіў Ізраеля восьмі год.

І памер Аўдон Гілелёнак, Пірафонянін, і пахаваны ў Пірафоне ў зямлі Яхрэмавай, на гары Амаліковай.

І далей рабілі сынове Ізраелявы ліха ў ваччу СПАДАРА, і аддаў іх СПАДАР у руку Пілішчан на сорак год.

Бо гля, ты зачнеш а народзіш сына, і брытва ня ўзыйдзе на галаву ягоную, бо назарэям Божым будзе хлапец ад жывата, і ён пачнець выбаўляць Ізраеля з рукі Пілішчан».

І ўзяў Маной казянё а хлебны аброк, і ўзьнёс на скале СПАДАРУ. І чуда сталася, і Маной а жонка ягоная бачылі.

І зышоў на яго Дух СПАДРОЎ, і ён разьдзер яго, як разьдзіраюць казянё; а нічога ня было ў руццэ ў яго. І не азнайміў айцу свайму і маці сваёй, што ён зрабіў.

І было на семы дзень, і сказалі яны жонцы Самсонавай: «Умоў мужа свайго, і хай ён азнайме нам загадку; накш спалім мы цяплом цябе й дом айца твайго; ціж вы пазвалі нас, каб абгаліць нас?»

І плакала яна над ім сем тых дзён, у каторых была ў іх чэсьць. І было, што на сёмы дзень адгадаў ёй, бо яна надта дадзявала яму. А яна адгадала загадку сыном люду свайго.

І сказалі яму людзі места ейнага на сёмы дзень да заходу сонца: «Што салодшае за мёд, і што дужшае за лява!» Ён сказаў ім: «Калі б вы не аралі на маёй цяліцы, то не адгадалі б мае загадкі».

І зышоў на яго Дух СПАДАРОЎ, і зышоў ён да Ашкелону, і пабіў зь іх трыццацёх чалавекаў, і ўзяў іх адзежы, і аддаў зьмены іх тым, што азнаймілі адгадку. І ўзгарэўся гнеў ягоны, і ўзышоў ён да дому айца свайго.

І запаліў цяпло ў сьветачах, і пусьціў іх на збожжа на пню Пілісцкае, і выпаліў ад капы, аж да стаячага на пню, і аж да вінішчаў а аліўнікаў.

І сказалі людзі Юдэі: «Чаго вы ўзышлі на нас?» Яны сказалі: «Зьвязаць Самсона ўзышлі мы, зрабіць яму, як ён зрабіў нам».

І сказалі яму: «Каб зьвязаць цябе зышлі мы, каб аддаць цябе ў руку Пілішчанам». І сказаў ім Самсон: «Прысягніце імне, што вы не нападзіце на мяне».

Ён прышоў да Легаў. І Пілішчане крычэлі наўпярэймы яму. І зышоў на яго Дух СПАДАРОЎ, і сталі паварозы, што былі на руках ягоных, як лён, які прагарэў цяплом, і разьлезьліся паварозы ягоныя з рук ягоных.

Ґазянам наказалі: «Прышоў Самсон сюды». І хадзілі яны навокал, і цікавалі на яго ўсю ноч у браме месцкай, і ня выказаваліся ўсю тую ноч, кажучы: «Да сьвітаньня пажджэм і заб’ем яго».

І ляжаў Самсон да поўначы; і ўстаў а поўначы, і схапіў вароты месцкае брамы за абодва вушакі, і выцягнуў іх разам із завалам, і палажыў на плечы свае, і ўзьнёс іх на верх гары, каторая перад Гэўронам.

Цікуючы сядзеў у яе ў пакою. І сказала яму: «Пілішчане на цябе, Самсоне!» і ён разарваў гужы, як разрываюць ніту з пакульля, як перапаляе яе цяпло, і не пазнана сіла ягоная.

І ўзяла Даліла новыя паварозы, і зьвязала яго імі, і сказала: «Пілішчане на цябе, Самсоне!» А цікуючы сядзеў у пакою. І зарваў ён іх із рук сваіх, як нітку.

І прымацавала іх да навою, і сказала яму: «Пілішчане на цябе, Самсоне!» Ён прачхнуўся зо сну свайго й вырваў навой кроснаў разам із тканіною.

І прыгадзілася, як яна дадзявала яму словамі сваімі ўсі гэтыя дні й мучыла яго, дык замлела на сьмерць душа ягоная;

І ён азнайміў ёй усе сэрца свае, і сказаў ёй: «Брытва ня ўзышла на галаву маю, бо назарэй Божы я ад жывата маці свае. Калі ж мяне паголяць, то адвернецца ад мяне сіла мая; я скволею й буду, як кажны зь людзтва».

І ўсаніла яго на каленях сваіх, і пагукала чалавека, і астрыжаны сем каслаўкаў галавы ягонае. І пачала яго мучыць, і адвярнулася сіла яговая ад яго.

І яна сказала: «Пілішчане на цябе, Самсоне!» І ён прачхнуўся зо сну свайго, і сказаў: «Выйду, як і іншым разам, і абтрасуся». А ён ня ведаў, што СПАДАР адвярнуўся ад яго.

І сказаў Самсон хлапцу, каторы дзяржаў яго за руку: «Падвядзі мяне, каб ашчупаць імне стаўпы, на каторых дзяржыцца дом, і я абапруся на іх».

Дом жа быў поўны мужчын і жанок, і там усі князі Пілісцкія, і на страсе было якіх тры тысячы мужчын і жанок, што глядзелі на бавячага Самсона.

І абняў Самсон два сярэднія стаўпы, на каторых дзяржаўся дом, і ўперся ў іх, у вадзін праваю рукою сваёю, а ў вадзін леваю.

І сказаў Самсон: «Памры, душа мая, зь Пілшчанамі!» І нахінуўся сілаю, і ўпаў дом на князёў а на ўвесь люд, што ў ім. І было памерлых, каторых забіў сьмерцю сваёю, болей, чымся колькі ён забіў у жыцьцю сваім.

Быў чалавек на гары Яхрэмавай, наймя Міха.

І пайшоў гэты чалавек ізь места Бэтлеему Юдэйскага, каб пажыць, ідзе луча, і прышоў на гару Яхрэмаву аж да дому Мішынага, каб ісьці ў дальшую дарогу.

І сказаў яму Міха: «Жыві ў мяне, і будзь у мяне за айца а за сьвятара; я дам табе па дзесяць срэбра на год, і цэласьць убораў, і емя».

І паслалі сынове Дановы ад роду свайго пяцёх чалавекаў зь ліку свайго, людзёў харобрых із Цоры а зь Ештаолу, каб выглядзець зямлю й праскумаць яе, і сказалі ім: «Пайдзіце, праскумайце зямлю». І яны прышлі на гару Яхрэмаву аж да дому Мішынага, і начавалі там.

Яны сказалі: «Устаньма і ўзыйдзіма на іх; бо мы бачылі зямлю, і вось, яна вельмі добрая. А вы маўчыце? не лянуйцеся пайсьці, увязацца ў спадак зямлі.

І перайшлі стуль яны на гару Яхрэмаву, і прышлі аж да дому Мішынага.

І сказалі яны яму: «Маўчы, палажы руку сваю на вусны свае, і йдзі з намі: і будзь нам за айца а за сьвятара. Ці валей быць табе сьвятаром у дому аднаго чалавека, ці быць сьвятаром у плямені і ў радзіме ў Ізраелю?»

І сказалі яму сынове Дановы: «Хай ня будзе чуцён голас твой меж нас, каб не напалі на вас людзі, зьнемарашчаныя душою, і ты згубіш душу сваю і душу дому свайго».

І яны ўзялі тое, што зрабіў Міха, і сьвятара, каторы быў у яго, і пайшлі да Лаішу, на люд супакойны а бязруплівы, і паразілі іх лязом мяча, а места спалілі цяплом.

І сталася тых дзён, калі караля ня было ў Ізраеля, і быў чалавек Левіт, што жыў на схоне гары Яхрэмавай. Ён узяў сабе мамошку з Бэтлеему Юдэйскага.

І было на чацьверты дзень, што ўсталі яны нараніцы, і ён устаў, каб ісьці. І сказаў айцец маладзіцы зяцю свайму: «Пасілі сэрца свае кавалкам хлеба, і потым пойдзеце».

І ўстаў нараніцы на пяты дзень, каб ісьці. І сказаў айцец маладзіцы тае: «Пасілі, калі ласка, сэрца свае»; і забавіліся да сходу дня, і елі абое яны.

І завярнуліся яны туды, каб пайсьці начаваць у Ґівее. І прышоў ён, і сеў на вуліцы места, але ніхто ня прыняў іх да дому начаваць.

І ён узьняў вочы, і абачыў чалавека падарожнага на вуліцы месцкай. І сказаў стары: «Куды йдзеш? і скуль ты прышоў?»

І сказаў стары яму: «Супакой табе! няхай уся нястача твая будзе на імне, адно не начуй на вуліцы».

І ўстаў спадар ейны нараніцы, і адчыніў дзьверы дому, і вышаў, каб ісьці ў дарогу сваю: і во, мамошка ягоная ўпала ля ўходу дому, і рукі ейныя на парозе.

Ён сказаў ёй: «Устань, і пойдзем». І няма адказу. Ён узяў яе на асла; і ўстаў тый муж і пайшоў на свае месца.

Прышоў да дому свайго, і ўзяў вялікі нож, і ўхапіў мамошку сваю, разрэзаў па касьцёх яе на двананцаць кавалкаў, і разаслаў па ўсіх граніцах Ізраелявых.

І было, што кажны, хто бачыў гэта, казаў: «Ня было й ня відаць было падобнага ад дня ўзыходу сыноў Ізраелявых ізь зямлі Ягіпецкае аж дагэтуль; зьвярніце ўвагу на гэта, парадзьцеся й кажыце».

І паўсталі на мяне спадары Ґівеы, і абступілі дзеля мяне дом ночы. Мяне маніліся забіць, а мамошку Маю замучылі, і яна памерла.

І во што мы зробім із Ґівеаю: кінем на жэрабя ўзглядам яе.

І ўсталі, і ўзышлі да дому Божага, і пыталіся ў Бога, і сказалі сынове Ізраелявы: «Хто ўзыйдзе дзеля нас спачатку на бітву із сынамі Веняміновымі?» І сказаў СПАДАР: «Юда спачатку».

І выступілі Ізраелцы на бітву супроці Веняміну, і зладзіліся сынове Ізраелявы на бітву супроці іх ля Ґівеы.

І вышлі сынове Веняміновы з Ґівеы, і зразілі ў Ізраелю таго дня дваццаць дзьве тысячы чалавекаў на зямлю.

І ўюшыўся люд, кажны Ізраелянін, і ўзноў зладзіўся да бітвы на тым месцу, ідзе зладзіліся першы дзень.

І ўзышлі сынове Ізраелявы, і плакалі перад СПАДАРОМ аж да вечара, і пыталіся ў СПАДАРА, кажучы: «Ці яшчэ імне дабліжыцца на бітву із сынамі Веняміна, брата майго?» І сказаў СПАДАР: «Узыйдзіце супроці яго».

І Венямін вышаў супроці іх ізь Ґівеы на другі дзень і яшчэ зразіў із сыноў Ізраелявых асьмінанцаць тысячаў чалавекаў на зямлю, усі яны агаляючыя меч.

І Фінегас, сын Елеазара Ааронка, стаяў перад ёю тых дзён, — кажучы: «Ці выходзіць імне яшчэ на бітву із сынамі Веняміна, брата майго, ці перастаць?» СПАДАР сказаў: «Узыходзьце, бо заўтра Я аддам яго ў руку тваю».

І ўзышлі сынове Ізраелявы на сыноў Веняміновых на трэйці дзень, і зладзіліся супроці Ґівеы, як кажны раз.

І вышлі сынове Веняміновы наўпярэймы люду, і адвалакліся ад места, і пачалі разіць ізь люду; і было забітых, як уперад, на гасьцінцах, з каторых адзін вядзець да Бэт-Элю, а адзін да Ґівеы полям, і забілі якіх трыццацёх чалавекаў із Ізраелцаў.

І сказалі сынове Веняміновы: «Яны зражаны перад намі, як і ўперад». А сынове Ізраелявы сказалі: «Уцякайма ад іх, і адцягнем іх ад места на дарогі».

І абачылі сынове Веняміновы, што яны зражаны. І ўступілі сынове Ізраелявы месца сыном Веняміновым, бо спадзяваліся на засаду, каторую яны пастанавілі ля Ґівеы.

І абярнуліся, і ўцяклі на пустыню, да скалы Рымон, і дабілі яшчэ іх на дарогах пяць тысячаў чалавекаў; і гналіся за імі аж да Ґідому, і зразілі зь яго дзьве тысячы чалавекаў.

І абярнуліся, і ўцяклі на пустыню, да скалы Рымон шасьцьсот чалавекаў, і заставаліся там у скале Рымоне чатыры месяцы.

І сказалі сынове Ізраелявы: «Хто ня ўзыходзіў да грамады, да СПАДАРА з усіх плямёнаў Ізраелявых?» Бо вялікая прысяга была на тых, што ня ўзыходзілі да СПАДАРА да Міцпы, кажучы: «Сьмерцяй хай памрэць!»

І сказалі: «Вось, бывае кажнага году сьвята СПАДАРОВА ў Шыле, каторае на поўнач ад Бэт-Элю й на ўсход сонца ад дарогі, што ўзыходзе ад Бэт-Элю да Сыхему, і на паўдня ад Левоны».

І будзе, як прыйдуць бацькі іхныя альбо браты іхныя, каб вадзіцца з намі, то мы скажам ім: «Даруйце нам за іх, бо мы не ўзялі кажнаму зь іх жонкі на вайне, і вы не далі ім: цяпер вы вінны».

І было таго часу, як радзілі судзьдзі, што была галадоў у зямлі; і пайшоў адзін чалавек із Бэтлеему Юдэйскага, жыць на палёх Моаўскіх, ён а жонка ягоная а два сыны ягоныя.

А імя члавека Елімелех, імя жонкі ягонае Наомі, а імя двух сыноў ягоных Маглон а Хілён; яны былі Ехрамляне зь Бэтлеему Юдэйскага. І прышлі яны на полі Моаўскія, і былі там.

І ўстала яна зь нявесткамі сваімі, і пайшла назад із палёў Моаўскіх, бо пачула на палёх Моаўскіх, што СПАДАР даведаўся да люду свайго, каб даць ім хлеб.

І зьвярнулася Наомі, і Рут Моаўлянка, нявестка ейная зь ёю, зьвярнулася з палёў Моаўскіх, і яны прышлі да Бэтлеему на пачатку жніва ячменю.

І сказала Рут Моаўлянка Наомі: «Пайду ж я на поле, і буду падбіраць каласы за тым, у чыім аччу знайду ласку». Яна сказала ёй: «Пайдзі, дачка мая».

І сказаў Воаз Руце: «Ці ня чула ты, дачка мая, не хадзі падбіраць на полю іншага, і не пераходзь адгэтуль, і гэтак прыліпні да маіх дзяўчат;

Няхай вочы твае будуць на тым полю, ідзе яны жнуць, і хадзі за імі. Ці не загадаў я дзяцюком не чапаць цябе? Калі ўсьмягнеш, ідзі да судзьдзя й пі, скуль сіляюць дзяцюкі».

Яна пала на від свой, і пакланілася да зямлі, і сказала яму: «Чаму прыдбала я ласку ў ваччу тваім, прызнаць мяне, за годную а я ж чужая?»

І таксама выцягайце, выцягайце з добра вязаных снапоў і пакідайце, і хай яна падбірае, і ня крычыце на яе».

І падбірала яна на полю аж да вечара, і вымалаціла, што назьбірала, і было каля ефы ячменю.

І сказала Наомі Руце, нявестцы сваёй: «Добра, дачка мая, што ты будзеш хадзіць ізь дзяўчатамі ягонымі, і ня будуць сустракаць цябе на полю іншага».

І гля, ці не Воаз, сваяк наш, што ты была зь дзяўчатамі ягонымі? Вось, ён вее на таку ячмень гэтае ночы.

Дык умыйся, памажся, надзень на сябе адзецьці свае, і зыйдзі на ток, але не паказуйся чалавеку, пакуль ня сконча есьці й піць.

І зышла на ток, і зрабіла ўсе так, як казала ёй сьвякрывя ейная.

І сказаў: «Хто ты?» Яна сказала: «Я Рут, служэбка твая; прасьцягні крысо свае на служэбку сваю, бо ты блізкі».

І ляжала яна ля ног ягоных аж да раньня, і ўстала ўперад, чымся хто мог пазнаць адзін аднаго. І сказаў: «Хай ня ведаюць, што жонка прыходзіла на ток».

І сказаў: «Падай хусту, што на табе, і падзяржы яе». І яна дзяржала яе, і ён адмераў шэсьць мераў ячменю, і паддаў ёй, і яна прышла да места.

І ўзяла Наомі дзецянё гэтае, і палажыла яго на ўлоньне свае, і была яму за няньку.

І ўстала Ганна просьле тога, як ела ў Шыле, і просьле тога, што піла. Іль жа сьвятар сядзеў на седаве ля вушака сьвятыні СПАДАРОВАЕ.

І абяцала абятніцу, і сказала: «СПАДАРУ войскаў! калі Ты запраўды глянеш на немарасьць служэбкі Свае, і ўспомніш мяне, і не забудзешся служэбкі Свае, і дасі служэбцы Сваёй насеньне мужчынскае, то я аддам яго СПАДАРУ на ўсі дні жыцьця ягонага, і брытва ня ўзыйдзе на галаву ягоную».

І адказаў Іль, і сказаў: «Ідзі ў супакою, і Бог Ізраеляў дай жа табе на просьбу тваю, чаго ты прасіла ў Яго».

Праз гэтага хлопчыка малілася я, і даў імне СПАДАР на просьбу маю, чаго я прасіла ў Яго;

І таксама я пазычаю яго СПАДАРУ на ўсі дні, на каторыя ён пазычаны СПАДАРУ». І пакланілася там СПАДАРУ.

І малілася Ганна, і гукала: «Узрадавалася сэрца мае ў СПАДАРУ; узьняўся рог мой у СПАДАРУ; шырака рашчыніліся вусны мае на варагоў маіх; бо я разьвесялілася ў спасеньню Тваім.

З пылу падыймае ён беднага, із шуметніку павышае галечу, каб пасадзіць із князьмі і даць на спадак ім пасад славы; бо СПАДАРОВЫ поды зямлі, і ён пастанавіў сьвет на іх.

СПАДАРУ, скрышацца праціўнікі Твае; зь нябёс загрыміць на іх, СПАДАР будзе судзіць канцы зямлі, і дасьць дужасьць каралю Свайму, і ўзьніме рог памазанца Свайго».

Таксама ўперад, чымся спалевалі тук, прыходзіў дзяцюк сьвятарскі й казаў абракаючаму аброк: «Дай мяса на пячонку сьвятару, і ён ня возьме ў цябе варанага мяса, але сырое».

І дабраславіў Іль Елкану а жонку ягоную, і сказаў: «Хай дасьць табе СПАДАР насеньне ад жонкі гэтае замест пазычанага, каторае пазычана СПАДАРУ!» І пайшлі яны на месца свае.

І абраў яго Сабе з усіх плямёнаў Ізраелявых за сьвятара, абракаць на Маім аброчніку, кадзіць кадзіла, насіць наплечнік перад Імною? І даў Я дому айца твайго ўсі агняныя аброкі сыноў Ізраелявых.

І во знак табе, каторы станецца на двух сынох тваіх, Гофні а Фінегасу: абодва яны памруць у вадзін дзень.

І было таго дня, як Іль ляжаў на сваім месцу, — і вочы ягоныя пачалі цямнець, ён ня змог бачыць, —

І сказаў Іль Самуйлу: «Пайдзі, ляж, і як будзе гукаць цябе, то ты скажы: "Кажы, СПАДАРУ, бо чуе слуга Твой"». І пайшоў Самуйла, і лёг на месцу сваім.

Я сказаў яму, што Я засуджу дом ягоны на векі за тое бяспраўе, што ён ведаў, як сыны ягоныя ўлегцы мелі сабе, і не казьнерыў іх.

І затым Я прысяг дому Ілеваму, што бяспраўе дому Ілевага не адзяржыць ласкіўчыненьня аброкамі ані хлебнымі аброкамі на векі».

І вышла слова Самуйлава да ўсёга Ізраеля. І выступілі Ізраелцы супроці Пілішчан на вайну, і разьлягліся табарам ля Евен-Езэру, а Пілішчане разьлягліся ля Афеку.

І зладзіліся Пілішчане супроці Ізраелцаў, і пашырылася бітва, і зражаны быў Ізраель перад Пілішчанамі, і былі пабіты на полю бітвы каля чатырох тысячаў чалавекаў.

І паслаў люд да Шыла, і панесьлі стуль скрыню змовы СПАДАРА войскаў, Каторы сядзіць на херувах; і там два сыны Ілевы із скрыняю змовы Божае, Гофні а Фінегас.

Бяда нам! хто выбаве нас ад рукі гэтых дужых Багоў? Гэта тыя Багове, Каторыя зразілі Ягіпцян усялякімі карамі на пустыні.

І пабег адзін Венямінянін ізь месца бітвы, і прышоў да Шыла таго ж дня; і даўгія ўборы ягоныя разьдзертыя, і пыл на галаве ў яго.

І прышоў ён, і вось, Іль сядзеў на седаве ля дарогі й назіраў, бо сэрца ягонае дрыжэла за скрыню Божую. І чалавек тый прышоў наказаць у месьце, і загаласіла ўсе места.

І было, як менаваў ён скрыню Божую, то ўпаў Іль ізь седава плячыма на зямлю ля вугла брамы, зламіў сабе хрыбет і памер, бо ён быў стары й цяжкі. І ён судзіў Ізраеля сорак год.

І ўсталі Ашдодзяне назаўтрае, і вось, Даґон упаў ніцма відам сваім да далоўя перад скрыняю СПАДАРОВАЮ. І ўзялі яны Даґона, і зьвярнулі яго на свае месца.

І ўсталі яны заўтра нараніцы, і вось, Даґон упаў ніцма да далоўя перад скрыняю СПАДАРОВАЮ; а галава Даґонава і абедзьве далані яго рук адсечаныя на парозе, толькі часьць рыбы засталася на ім.

Затым ня ступаюць сьвятары Даґонавы і ўсі прыходзячыя да дому Даґонавага на парог Даґонаў ув Ашдодзе дагэтуль.

І было просьле тога, як кружынялі яе, што была рука СПАДАРОВА на месьце — жах вельмі вялікі, і зразіў СПАДАР жыхараў места ад малога аж да вялікага, і прабіліся ў іх скулы.

І паслалі, і зьберлі ўсіх князёў Пілісцкіх, і сказалі: «Адашліце скрыню Бога Ізраелявага; хай яна зьвернецца на месца свае, каб не зрабіла сьмерці імне а люду майму»; бо быў сьмяротны жах у вусім месьце: вельма была цяжкая ім рука Божая там.

І прыгукалі Пілішчане сьвятароў а чараўнікоў, кажучы: «Што нам рабіць із скрыняю СПАДАРОВАЮ? скажыце нам, чым адаслаць нам яе на месца яе».

І сказалі яны: «Які аброк віны маем мы зьвярнуць Яму?» Тыя сказалі: «Подле ліку князёў Пілісцкіх пяць скулаў залатых і пяць мышаў залатых; бо кара адна да, ўсіх і на князёў нашых.

Дык вазьміце й зрабіце адны цялежкі новыя, і вазьміце дзьве каровы, што кагадзе ацяліліся, на каторыя ня ўзышло йго, і запражыце каровы ў цялежкі, а цяляты іхныя зьвярніце ад іх двору.

І вазьміце скрыню СПАДАРОВУ, і пастаноўце яе на цялежкі; а залатыя рэчы, каторыя зьвернеце Яму на аброк віны, пастаноўце ў скрынку з боку яе; і адпусьціце яе, і няхай пойдзе.

І пастанавілі скрыню СПАДАРОВУ на цялежкі, і скрынку, і залатыя мышы, і хвігуры скулаў.

І цялежкі прышлі на поле Ігошуі Вефшэмішаніна, і адзяржаліся там; і быў там вялікі камень, і пасеклі на дровы дзерва цялежкаў, а каровы абраклі на ўсепаленьне СПАДАРУ.

А Левіты зьнялі скрыню СПАДАРОВУ й скрынку, што была пры ёй, у каторай залатыя рэчы, і пастанавілі на вялікім тым каменю; і Вефшэмішане абракалі ўсепаленьне й зарэзалі аброкі таго дня СПАДАРУ.

І во гэныя залатыя скулы, каторыя зьвярнулі Пілішчане на аброк віны СПАДАРУ: адна за Ашдод, адна за Ґазу, адна за Ашкелон, адна за Ґаф, адна за Екрон.

А залатыя мышы подле ліку ўсіх местаў Пілісцкіх — пяцёх князёў, ад местаў агароджаных аж да адкрытых сёлаў, аж да места вялікага плачу, на каторым пастанавілі скрыню СПАДАРОВУ, і каторае дагэтуль на полю Ігошуі Вефшэмішаніна.

І прышлі людзі Кіраф-Еарыму, і ўзьнесьлі скрыню СПАДАРОВУ, і прывялі яе да дому Авінадавага, на ўзгорак, а Елеазара, сына ягонага, пасьвяцілі, каб ён сьцярог скрыню СПАДАРОВУ.

І ўзяў Самуйла адно ягнё-сысуна, і аброк яго на ўсепаленьне СПАДАРУ, і загукаў Самуйла да СПАДАРА за Ізраеля, і адказаў яму СПАДАР.

І зваяваны былі Пілішчане, і наперад ня прыходзілі на граніцы Ізраелявы; і была рука Спадарова на Пілішчан усі дні Самуйлавы.

І слугаў вашых, і нявольніцы вашы, і дзяцюкоў вашых найлепшых, і аслы вашы возьме і ўжывець на свае работы.

Тыя адказалі ім і сказалі: «Ё, вось, ён перад табою; адно барзьдзі, бо ён сядні прышоў да места, затым што сядні ў люду абраканьне на вышыні.

Як прыйдзеш да места, то тыкі засьпееце яго, пакуль ён яшчэ ня ўзышоў на тую вышыню есьці; бо люд не пачнець есьці, пакуль ён ня прыйдзе; бо ён дабраславе аброк, і просьле тога пачнуць есьці пазваныя. Дык узыйдзіце, бо калі сядні, дык знойдзеце яго».

І ўзышлі яны да места. Яны ўвышлі ў сярэдзіну места, і вось, і Самуйла выходзе наўпярэймы ім, каб ісьці на вышыню.

І адказаў Самуйла Саўлу, і сказаў: «Я відзеньнік, узыйдзі сьпераду мяне на вышыню; і вы будзеце з імною сядні, і адпушчу цябе нараніцы, і ўсе, што ў цябе на сэрцу, скажу табе.

І ўзяў Самуйла Саўлу а дзяцюка ягонага, і ўвёў іх у залю, і даў ім месца на чале пазваных, а іх было каля трыццацёх чалавекаў.

І падняў кухар лапатку, і ўзьняў яе; і пастанавіў перад Саўлам. І сказаў: «Во гэта пакінена, пастанаві перад сабою, еж, бо на гэты прызначаны час захавана табе, кажучы: "Я згукаў люд"». І еў Саўла із Самуйлам таго дня.

І зышлі яны з вышыні да места, і гукаў із Самуйлам на страсе.

І ўсталі яны нараніцы. І сталася, як зарала, што пагукаў Самуйла Саўлу на страху, кажучы: «Устань, я пашлю цябе». І ўстаў Саўла, і вышлі абодва вонкі, ён а Самуйла.

І ўзяў Самуйла жбанок алівы, і выліў на галаву яму, і пацалаваў яго, і сказаў: «Ці ня так, што памазаў цябе СПАДАР над спадкам сваім за князя?

Просьле гэтага прыйдзеш на ўзгорак Божы, ідзе старожа Пілісцкая; і як ўзыйдзеш там у места, то стрэнеш груд прарокаў, што зыходзяць із вышыні, і перад імі псалтыр а бубён а дуда а гусьлі, і яны праракаюць.

І нойдзе на цябе Дух СПАДАРОЎ, і ты будзеш праракаць зь імі, і абернешся ў накшага чалавека.

І сталася, як ён абярнуў плечы свае, каб ісьці ад Самуйлы, што знакшыў яму Бог сэрца ягонае на другое, і прышлі на яго ўсі тыя знакі таго ж дня.

І прышлі яны туды на ўзгорак, і вось, груд прарокаў наўпярэймы яму, і зышоў на яго Дух Божы, і ён праракаў сярод іх.

І перастаў ён праракаць, і пайшоў на вышыню.

І зышоў Дух Божы на Саўлу, як ён пачуў словы гэтыя, і дужа ўзгарэўся гнеў ягоны.

І ўзяў ён пару буйнога статку, і расьцяў іх, і паслаў па ўсіх землях Ізраельскіх тымі пасламі, кажучы: «Хто ня выйдзе за Саўлам а Самуйлам, то гэтак будзе зроблена буйному статку ягонаму». І напаў страх СПАДАРОЎ на люд, і яны йшлі, як адзін чалавек.

І было назаўтрае, што падзяліў Саўла люд на тры аддзелы, і яны прайшлі ў сярэдзіну табару ў часе ранешняе старожы, і зразілі Амонян да дзяннога ваду; а засталыя рассыпаліся, і не засталося зь іх двух разам.

Вось я; сьветчыце на мяне перад СПАДАРОМ а перад памазанцам Ягоным: чыйго вала я ўзяў, і чыйго асла я ўзяў, і каго ўкрыўдзіў, каго ўціснуў альбо ўзяў выкуп і схаваў свае вочы ад яго, — і я зьвярну вам».

І сказаў ён ім: «Сьветка на вас СПАДАР, і сьветка памазанец Ягоны сядні, што вы не знайшлі нічога за імною». І сказаў люд: «Сьветка».

Як прышоў Якаў да Ягіпту, і загаласілі бацькі вашыя да СПАДАРА, то паслаў СПАДАР Масея а Аарона, і яны вывялі бацькоў вашых ізь Ягіпту, і асялілі іх на месцу гэтым.

Цяпер станьце й гляньце на справу вялікую, каторую СПАДАР учыне перад ачыма вашымі.

І не адхінайцеся на бок, бо пайшлі б за пусьцінёй, каторая ня дасьць карысьці й ня выбаве, бо яна — пусьціня.

То абраў Саўла сабе тры тысячы з Ізраелцаў. І былі із Саўлам дзьве тысячы ў Міхмашу а на гары Бэтэльскай, тысяча ж была зь Ёнафаном у Ґівеі Веняміновай; а засталы люд адпусьціў, кажнага да будану свайго.

А Пілішчане зьберліся ваяваць із Ізраелям: трыццаць тысячаў цялежкаў, і шэсьць тысячаў коньнікаў, і люду множасьць, як пяску на беразе мора; і зышлі, і разьлягліся табарам у Міхмашу, з усходняга боку Веф-Авену.

І сказаў Самуйла: «Што ты зрабіў?» І сказаў Саўла: «Бо я бачыў, што рассыпаецца люд ад мяне, а ты ня прышоў на прызначаны час; Пілішчане ж зьберліся ў Міхмашу;

Тады сказаў я: "Цяпер зыйдуць Пілішчане на мяне да Ґілґалу, а я яшчэ не ўмаліў віду СПАДАРОВАГА"; і затым прысіліў сябе, і аброк усепеленьне».

І адзін аддзел зьвярнуў па дарозе Вефгоронскай; і адзін аддзел зьвярнуў дарогаю граніцы, што зьвернена на даліну Цэвоім, на пустыню.

І вышла пярэдняе войска Пілісцкае на дарогу Міхмаскую.

І сталася аднаго дня, што сказаў Ёнафан Саўлянок дзяцюку, збрайношу свайму: «Хадзі, пярэйдзем да аддзелу Пілісцкага, каторы на тым баку»; а бацьку свайму ён не сказаў.

Саўла ж сядзеў на краю Ґівеі, пад гранатовым дзервам, каторае ў Міґроне; а люду, што зь ім, было каля шасьцьсот чалавекаў.

І сказаў яму збрайноша: «Рабі ўсе, што на сэрцу ў цябе; імкніся, во я з табою, подле сэрца твайго».

Калі яны гэтак скажуць нам: "Пажджыце, пакуль мы дойдзем да вас", то мы будзем стаяць на сваім месцу і ня ўзыйдзем да іх.

І была гэта параза першая, у каторай зразіў Ёнафан а збрайноша ягоны каля дваццацёх чалавекаў, як на палавіцы гонаў, урабляных параю валоў.

І было дрыжэньне ў табару, на полю і ў вусім людзе; старожы й пустошачыя дрыжэлі таксама, і здрыганулася зямля, і было дрыжэньне ад СПАДАРА.

І ўвесь люд зямлі прышоў да лесу, і быў мёд на прагаліне.

І рынуўся люд на здабытак, і бралі драбны й буйны статак і цяляты, і рэзалі на зямлі, і еў люд із крывёй,

Бо, — жыў СПАДАР, Каторы выбавіў Ізраеля, — хоць бы быў і на Ёнафану, сыну маім, то й ён сьмерцю памрэць». Але ніхто не адказаў яму з усёга люду.

І сказаў усім Ізраелцам: «Вы станьце на адным баку, а я а сын мой Ёнафан станем на другім баку». І сказаў люд Саўлу: «Што добра ў ваччу тваім, рабі».

І сказаў Саўла: «Кіньце на жэрабя меж мяне й Ёнафана, сына майго». І злоўлены Ёнафан.

І ўзышоў Саўла ад пагону за Пілішчанмі; Пілішчане ж пайшлі на свае месцы.

Гэтак кажа СПАДАР войскаў: "Успомнеў Я праз тое, што зрабіў Амалік Ізраелю, як ён стаў супроці яго на дарозе, як ён узышоў зь Ягіпту.

І ўстаў Самуйла рана нараніцы на сустрэчу із Саўлам. І наказалі Самуйлу, кажучы: «Прыходзіў Саўла на Карміл, і пастанавіў сабе помнік, і абярнуўся, і перайшоў, і зышоў да Ґілґалу».

Чаму ж ты не паслухаў голасу СПАДАРОВАГА, і кінуўся на здабытак, і зрабіў ліха ў ваччу СПАДАРА?»

І ўзяў люд із здабытку, з драбнога й буйнога статку, першае з аканаванага, на абраканьні СПАДАРУ, Богу твайму, у Ґілґале».

Але СПАДАР сказаў Самуйлу: «Не глядзі на выгляд ягоны й на вышыню росту ягонага, бо я адхінуў яго: бо не гляджу на што чалавек глядзіць, бо чалавек глядзіць на вочы, але СПАДАР глядзіць на сэрца».

І ўзяў Самуйла рог алею, і памазаў яго сярод братоў ягоных, і зышоў Дух СПАДАРОЎ на Давіда адгэнуль і далей; і ўстаў Самуйла, і адышоў да Рамы.

Хай жа спадар наш раскажа слугам сваім, што перад табою, пашукаць чалавека, што ўмее граць на гарпе; і будзе, што як нойдзе на цябе благі дух ад СПАДАРА, то ён будзе граць рукою сваёй, будзе добры табе».

І як Дух ад Бога бываў на Саўлу, то браў Давід гарпу і граў рукою сваёй, і лацьвей рабілася Саўлу, і добра рабілася яму, і адварачаўся ад яго благі дух.

І зьберлі Пілішчане войскі свае на вайну, і зьберліся ў Соко, каторы ў Юдэі, і разьлягліся табарам памеж Сока і Азэку ў Ефес-Даміме.

І стаялі Пілішчане на гары з аднаго боку, а Ізраелцы на гары з другога боку, а даліна памеж іх.

І шолам мядзяны на галаве ў яго; і адзеўшыся ён быў у колцавы панцыр, і вага панцыра ягонага — пяць тысячаў сыкляў медзі.

І мядзяныя повязкі на нагах у яго, і мядзяная дзіда на мяжыкрылах ягоных.

І пайшлі тры старшыя сыны Есавы, пайшлі за Саўлам на вайну; імёны трох сыноў тых, што пайшлі на вайну: старшы Еляў, другі за ім — Авінадаў, а трэйці — Шама.

І ўстаў Давід рана нараніцы, і паручыў авечкі вартаўніку, і падняўся, і пайшоў, як расказаў яму Есэ, і прышоў на месца цялежак. А войска вышла ў баявыя рады і крычэла да бітвы.

І ськінуў Давід свае рэчы ізь сябе на руку вартаўніку рэчаў, і пабег да ладу, і прышоў, і папытаўся ў братоў сваіх, як маюцца.

І пачуў Еляў, старшы брат Давідаў, як гукаў ён ізь людзьмі, і зазлаваўся Еляў на Давіда, і сказаў: «Чаго ты зышоў сюды, і на каго пакінуў гэную крыху авец на пустыні? Я ведаю благія замеры твае й злосьць сэрца твайго; бо ты зышоў, каб паглядзець на бітву».

То я выходзіў за ім, і біў яго, і ратаваў зь ляпы ягонае; а калі ён кідаўся на мяне, то я хапаў яго за бараду, і біў яго, і забіваў яго.

І адзеў Саўла Давіда ў свае адзецьці, і ўзлажыў мядзяны шолам на галаву ягоную, і надзеў на яго панцыр.

І сказаў Пілішчанін Давіду: «Ці сабака я, што ты прышоў на мяне зь кіям?» І праклінаў Пілішчанін Давіда сваімі багамі.

А Давід сказаў Пілішчаніну: «Ты прышоў на мяне зь мячом а зь дзідаю а шчытом, я ж прышоў на цябе ў імя СПАДАРА войскаў, Бога ладоў Ізраельскіх, каторыя ты ганьбіў.

І засунуў Давід руку сваю ў капшук, і ўзяў стуль камень, і пусьціў пушчалам, і выцяў Пілішчаніна ў лоб, ажно камень унізаўся ў лоб ягоны, і ён паваліўся відам на зямлю.

Тады Давід падбег і стаў на Пілішчаніна, узяў меч ягоны, і агаліў, і забіў яго, і адцяў ім галаву ягоную; і абачылі Пілішчане, што памер асілак іхны, і ўцякалі.

І ськінуў Ёнафан вопратку сваю, каторая была на ім, і аддаў яе Давіду, таксама й адзецьці свае, і аж да мяча свайго, і аж да лука свайго, і аж да пояса свайго.

І касавурыўся Саўла на Давіда адгэнуль і далей.

І сталася назаўтрае, што зышоў ліхі дух ад Бога на Саўлу, і ён праракаў сярод дому, а Давід граў рукою сваёй, як і ў іншыя дні; і дзіда ў руццэ ў Саўлы.

І сказаў Саўла Давіду: «Во старшая дачка мая, Мерава; я дам табе яе за жонку, адно будзь у мяне харобрым і ваюй войны СПАДАРОВЫ»; бо Саўла гукаў сабе: «Хай не мая рука будзе на ім, а хай будзе на ім рука Пілішчан».

І сказаў Саўла: «Аддам яе за яго, і яна будзе яму сеткаю, і будзе на ім рука Пілішчан». І сказаў Саўла Давіду другім наваратам: «Станеш імне зяцям сядні».

І яшчэ болей баяўся Саўла Давіда, і стаў Саўла непрыяцелям Давіда на ўсі дні.

А я выйду й стану ля айца свайго на полю, ідзе ты будзеш, і пагутару празь цябе айцу свайму, і, што абачу, скажу табе».

І быў ліхі дух ад Бога на Саўлу, і ён сядзеў у доме сваім, і дзіда ягоная была ў руццэ ў яго, а Давід граў рукою сваёю.

І ўзяла Міхала абразы, і палажыла іх у ложак, і палажыла падушку з казінае поўсьці на ўзгалоўе, і накрыла адзежаю.

І паслаў Саўла слугаў, агледзець Давіда, кажучы: «Прынясіце яго да мяне на пасьцелі, каб забіць яго».

І прышлі пасланцы, і вось, у ложку абразы з падушкаю з казінае поўсьці на ўзгалоўю.

І паслаў Саўла слугаў сваіх, узяць Давіда, і абачылі яны груд прарокаў праракаючых, і Самуйла на чале іх, і быў на слутах Саўлавых Дух Божы, і праракалі таксама й яны.

І пайшоў ён туды да Наёфу ў Раме, і быў на ім, таксама на ім, Дух Божы, і ён пайшоў, ідучы й праракаючы, пакуль ня прышоў да Наёфу ў Раме.

І сказаў Ёнафан: «Заўтра маладзік, і цябе будзе не ставаць, бо ня будзеш на сваім месцу.

Затым на трэйці дзень ты борзда спусьціся, і прыйдзеш на тое месца, ідзе хаваўся ты ў дзень таго стацьця, і сядзь ля каменя Азэль.

А таго, што мы гутарылі, я й ты, вось, СПАДАР памеж імною й табою на векі».

І схаваўся Давід на полю. І настаў маладзік, і сеў кароль ля ежы абедаць.

Кароль сеў на сваім месцу, як кажным разам, на седаве ля сьцяны, і Ёнафан устаў, і Аўнір сеў ля боку Саўлы; і не ставала Давіда на месцу ягоным.

І сталася назаўтрае, другога дня маладзіка, што не ставала Давіда на месцу ягоным. Саўла сказаў Ёнафану, сыну свайму: «Чаму ня прыходзе Есянок есьці ані ўчора, ані сядні?»

І дужа загневаўся Саўла на Ёнафана, і сказаў яму: «Сыну крутадушны а бунтоўны! ціж я ня ведаю, што ты абраў сабе Есянка на сорам сабе й на сорам голасьці маці свае?

Бо ўсі дні, пакуль Есянок будзе жыць на зямлі, не ўмацуешся ты ані каралеўства твае; цяпер жа пашлі й вазьмі яго да мяне, бо ён годны сьмерці».

І прышоў хлопчык на месца, куды выстраліў Ёнафан; і закрычэў Ёнафан за хлопчыкам, і сказаў: «Ці страла не далей за табою?»

Хлопчык пайшоў, а Давід устаў з паўднявога боку, і паў відам сваім на зямлю, і трэйчы пакланіўся; і цалавалі яны адзін аднаго, і плакалі абодва разам, але Давід плакаў болей.

І сказаў Ёнафан Давіду: «Ідзі ў супакою; а ў чым прысягалі мы абодва імям СПАДАРА, кажучы: "СПАДАР хай будзе меж імною й табою й меж насеньня майго й насеньня твайго", хай будзе на векі».

І сказаў Давід Агімелеху сьвятару: «Кароль паручыў імне справу й сказаў імне: "Хай ня ведае ніхто нічога із справы, нашто я паслаў цябе й што паручыў табе"; а дзяцюкоў я прызначыў на такое а такое месца.

І зьмяніў паступак свой перад імі, і прыдаўся шалёным у вачох іхных, і рысаваў літары на варотах брамаў, і пушчаў сьліну па барадзе сваёй.

Што вы ўсі змовіліся супроці мяне, і ніхто не адкрыў вушом маім, што сын мой учыніў змову зь Есянком; і нікому з вас не баліць за мяне, каб адкрыць вуху майму, што сын мой падвучыў супроці мяне слугу майго цікаваць на мяне, як цяпер?»

І сказаў яму Саўла: «Чаму вы змовіліся супроці мяне, ты а Есянок, што ты даў яму хлеб і меч, і пытаўся яму ў Бога, каб ён паўстаў супроці мяне й цікаваў на мяне, як цяпер?»

І сказаў кароль ганцом, што стаялі ля яго: «Ступіце й забіце сьвятароў СПАДАРОВЫХ; бо таксама рука іхная з Давідам, і яны ведалі, што ён уцёк, і не адкрылі вуху майму». Але ня зычылі слугі каралёвы выцягнуць рук сваіх, каб напасьці на сьвятароў СПАДАРОВЫХ.

І сказаў кароль Доіґу: «Абярніся ты й нападзі на сьвятароў». І абярнуўся Доіґ Едомеянін, і напаў на сьвятароў, і забіў таго дня асьмідзясят пяцёх мужоў, каторыя насілі лянны наплечнік.

І пытаўся Давід у СПАДАРА, кажучы: «Ці імне йсьці і ўдырыць на гэтых Пілішчан?» І сказаў СПАДАР Давіду: «Ідзі і ўдыр на Пілішчан, і выратуеш Кеілу».

І згукаў Саўла ўвесь люд на вайну, каб зыйсьці да Кеілы, аблегчы Давіда а людзёў ягоных.

І прабываў Давід на пустыні ў няпрыступных месцах, і прабываў на гары на пустыні Зыф. Саўла шукаў яго ўсі дні, але Бог не аддаў у рукі яму.

І бачыў Давід, што Саўла вышаў шукаць душы ягонае; Давід жа быў на пустыні Зыф у лесе.

І ўзышлі Зыфяне да Саўлы да Ґівеі, кажучы: «Ці не хаваецца Давід у нас у непрыступных месцах, у лесе, на ўзгорку Гахіла, каторы направа ад Ешымону.

Дык, на жаданьне душы караля спусьціцца — спусьціся, а нам застанецца перадаць яго ў рукі твае».

І ўсталі яны, і пайшлі да Зыфу перш за Саўлу. Давід жа а людзі ягоныя былі на пустыні Маон, на раўніне, направа ад Ешымону.

І пайшоў Саўла зь людзьмі шукаць яго. Але Давіду наказалі, і ён зышоў на скалу, і жыў на пустыні Маон. І пачуў Саўла, і пагнаўся за Давідам на пустыню Маон.

І йшоў Саўла па адным баку гары, а Давід ізь людзьмі сваімі быў на другім баку гары. І як Давід барзьдзіў уцячы ад Саўлы, то Саўла зь людзьмі сваімі йшоў абступіць Давіда а людзёў ягоных, каб захапіць іх;

І сталася, як Саўла зьвярнуўся ад Пілішчан, што яму наказалі, кажучы: «Вось, Давід на пустыні Эн-Ґеды».

І ўзяў Саўла тры тысячы выборных мужоў з усёга Ізраеля, і пайшоў шукаць Давіда а людзёў ягоных на скалах дзікіх коз.

І сказаў ён людзём сваім: «Крый мяне СПАДАР, каб я зрабіў гэта спадару свайму, памазанцу СПАДАРОВАМУ, выцягнуў руку сваю на яго, бо ён памазанец СПАДАРОЎ».

І ўдзяржаў Давід людзёў сваіх гэтымі словамі, і ня даў ім паўстаць на Саўлу. А Саўла ўстаў зь пячоры і вышаў на дарогу.

І ўстаў Давід, і вышаў зь пячоры, і закрычэў за Саўлам, кажучы: «Спадару мой каролю!» Саўла азірнуўся назад, а Давід паў відам на зямлю й пакланіўся.

Вось, сядні бачаць вочы твае, што СПАДАР аддаваў цябе цяпер у рукі мае ў пячоры; і імне казалі, каб забіць цябе; але я пажалеў цябе і сказаў: "Ня выцягну рукі свае на спадара свайго, бо ён памазанец СПАДАРОЎ".

І, войча мой! глянь, глянь жа на крысо сваё ў руццэ маёй; я адрэзаў крысо вопраткі твае, а цябе не забіў. Ведай і глянь, што няма ў руццэ маёй ліха ані выступу, і я не ізграшыў супроці цябе; а ты палюеш на душу маю, каб адняць яе.

Рассудзі СПАДАР памеж імною й табою, і памсьці табе СПАДАР за мяне; але рука мая ня будзе на табе;

Як кажа старавечная прыказь: "Ад бяспраўных выходзе бяспраўе". Але рукі мае хай ня будзе на табе.

На каго вышаў кароль Ізраельскі? За кім ганяешся? За мертвым сабакам, за аднэй блыхою.

І прысяг Давід Саўлу. І пайшоў Саўла да дому свайго, Давід жа а людзі ягоныя ўзышлі на месца абароннае.

І памер Самуйла; і зьберліся ўсі Ізраелцы, і плакалі па ім, і пахавалі яго ў доме ягоным, у Раме. А Давід устаў і зышоў на пустыню Паран.

І пачуў Давід на пустыні, што Навал стрыжэць авечкі свае.

І паслаў Давід дзесяцёх дзяцюкоў, і сказаў Давід дзяцюком: «Узыйдзіце на Карміл, і прыйдзіце да Навала, і папытайцеся ў яго ад мяне, як маецца.

І цяпер я пачуў, што стрыгуць у цябе. Вось, пастухі твае былі з намі, і мы не засаромілі іх, і нічагусенькі ў іх ня зьгінула ўвесь час быцьця іх на Карміле;

Авіґаіле Навалісе азнайміў адзін ізь дзяцюкоў, сказаўшы: «Вось, Давід прыслаў з пустыні пасланцоў дабраславіць спадара нашага, але ён накінуўся на іх із крыкам.

Дык ведай і глядзі, што табе рабіць, бо пастаноўлена бяда на спадара нашага і на ўвесь дом ягоны; а ён сын Веляла, каб гукаць да яго».

І пабарзьдзіла Авіґаіла, і ўзяла дзьвесьце букаткаў хлеба, і два скураныя мяхі зь віном, і пяць авец прыгатаваных, і пяць мераў пражаных зярнят, і сто вязанак разынак, і дзьвесьце вязанак фіґаў, і наклала на аслы.

І было: яна ехала на асьле і спусьцілася далоў, закрытая гарой, і вось, Давід а ягоныя людзі спушчаюцца супроці яе, і яна стрэла іх.

І Давід сказаў: «Але, дарма я сьцярог усе, што гэны меў на пустыні, і ня зьгінула нічога з усёга ягонага; а ён аддаў імне благім за добрае.

Так хай учыне Бог злосьнікам Давідавым, і так хай дадасьць, калі я пакіну да раньня з усёга ягонага нават тога, што мочыцца на сьцяну».

І Авіґаіла абачыла Давіда, і пабарзьдзіла, ісьсела з асла, і пала перад Давідам на від свой, і пакланілася да зямлі;

І пала ў ногі яму, і сказала: «Хай будзе на імне бяспраўе, спадару мой; дазволь служэбцы тваёй гукаць у вушы твае, і паслухай словаў служэбкі свае.

Няхай жа спадар мой не зважае на гэтага чалавека Веляла, на Навала, бо, якое імя ягонае, такі й ён. Навал — імя ягонае, і шал ягоны ізь ім. А я, служэбка твая, ня бачыла маладзёнаў спадара майго, каторых ты прыслаў.

Але, — жыў СПАДАР, Бог Ізраеляў, што ўдзяржаў мяне ад ліха табе, — калі б ты не пабарзьдзіла й ня прышла наўпярэймы імне, то я не пакінуў бы Навалу да сьвітаньня нават таго, што мочыцца на сьцяну».

І пачуў Давід, што Навал памер, і сказаў: «Дабраславёны СПАДАР, Каторы моцна памсьціўся за паганьбеньне з рукі Навала, і захаваў слугу Свайго ад ліха, і злосьць Навалову абярнуў СПАДАР на галаву яму». І паслаў Давід, і казаў Авіґаіле, каб узяць яе сабе за жонку.

І прышлі слугі Давідавы да Авіґаілы на Карміл, і сказалі ёй гэтак: «Давід паслаў нас да цябе, каб узяць цябе яму за жонку».

І пабарзьдзіла, і ўстала Авіґаіла, і ўсьсела на асла, і пяць дзяўчат пайшлі за ёю; і пайшла яна за пасланцамі Давідавымі, і стала жонкаю ягонай.

І прышлі Зыфяне да Саўлы да Ґівеы, кажучы: «Ціж не хаваецца Давід на ўзгорку Гахіла, каторы направа ад Ешымону?»

І ўстаў Саўла, і спусьціўся на пустыню Зыф, і ізь ім тры тысячы выборных мужоў Ізраельскіх, каб шукаць Давіда на пустыні Зыф.

І разьлёгся Саўла на ўзгорку Гахіла, каторы перад Ешымонам направа, ля дарогі; Давід жа прабываў на пустыні й бачыў, што Саўла прышоў за ім на пустыню;

І сказаў Давід Авішаю: «Ня губі яго, бо хто, падняўшы руку на памазанца СПАДАРОВАГА, застанецца нявінны».

І сказаў Давід: «Жыў СПАДАР! хіба СПАДАР паразіць яго, альбо прыйдзе дзень ягоны, і ён памрэць, альбо зыйдзе на вайну, і ня стане яго; мяне ж хай не дапусьце СПАДАР падняць руку сваю на памазанца СПДАРОВАГА.

І ўзяў Давід дзіду а жбан із вадою ля ўзгалоўя Саўлавага, і пайшлі яны да сябе; і ніхто ня бачыў, але ўсі спалі; бо цьвярды сон ад СПАДАРА напаў на іх.

І перайшоў Давід на другі бок, і стаў на версе гары здалеку, вялікае месца было меж іх.

Дык хай не разальлецца ж кроў мая на зямлю перад відам СПАДАРОВЫМ, бо кароль Ізраеляў вышаў шукаць адну блыху, як ганяюцца за курапатаю па горах».

А СПАДАР зьверне кажнаму праўдзівасьць ягоную а вернасьць ягоную, бо СПАДАР аддаваў цябе ў рукі, але я не захацеў падняць рукі свае на памазанца СПАДАРОВАГА.

І сказаў Саўла Давіду: «Дабраславёны ты, сыну мой Давідзе; і справу справіш, і перамагчы пераможаш». І пайшоў Давід сваёю дарогаю, а Саўла зьвярнуўся на свае месца.

І ўзыходзіў Давід ізь людзьмі сваімі, і нападаў на Ґешуран а Ґірзян а Амалічан, бо яны здаўна насялялі гэты край ад уходу ў Шур аж да зямлі Ягіпецкае.

І казаў Ахіш: «На каго вы нападалі сядні?» Давід казаў: «На паўдня Юдэі а на паўдня Ерагмеелю а на паўдня Кіны».

І было тых дзён, што зьберлі Пілішчане войскі свае на вайну, ваяваць із Ізраелям. І сказаў Ахіш Давіду: «Ведай пэўна, што ты пойдзеш з імною на вайну, ты а мужы твае».

І сказаў Давід Ахішу: «З гэтага ты даведаешся, што зробе слуга твой». І сказаў Ахіш Давіду: «За тое пастанаўлю цябе вартаўніком галавы мае на ўсі дні».

Але жонка адказала яму: «Вось, ты ведаеш, што зрабіў Саўла, як аддаліў ён із краю чараўнікоў а варажбітоў, чаму ж ты ставіш пастку на душу маю, на сьмерць імне?»

«Які выгляд ягоны?» Яна сказала: «Муж стары ўзыходзе, і ён апрануўшыся ў вахілім». І пазнаў Саўла, што гэта Самуйла, і паў відам на зямлю, і пакланіўся.

Як ты не паслухаў голасу СПАДАРОВАГА і ня споўніў палу гневу Ягонага на Амаліка, дык СПАДАР і ўчыніў табе гэта сядні.

І пабарзьдзіў Саўла, і ўпаў усім ростам сваім на зямлю, і дужа спалохаўся слоў Самуйлавых; дый сілы ня стала ў яго, бо ён ня еў хлеба ўвесь тый дзень і ўсю ноч.

Але ён адмовіўся й сказаў: «Ня буду есьці». І ўмаўлялі яго слугі ягоныя, а таксама жонка; дык ён паслухаў голасу іхнага, і ўстаў ізь зямлі, і сеў на ложак.

І абурыліся на яго князі Пілісцкія, і сказалі яму князі Пілісцкія: «Зьвярні ты гэтага чалавека, хай ён зьвернецца да свайго места, што ты быў прызначыў, хай ня зыходзе з намі на вайну і хай ня будзе нам праціўнікам на вайне. І чым ён можа ўлашчыць спадара свайго, як не галавамі гэтых мужоў?

І адказаў Ахіш, і сказаў Давіду: «Я ведаю, што ты добры ў ваччу маім, як ангіл Божы, але князі Пілісцкія сказалі: «Хай ён ня ўзыходзе з намі на вайну».

І было, як прышоў Давід а людзі ягоныя да Цыклаґу на трэйці дзень, што Амалічане напалі на паўдня а на Цыклаґ, і паразілі Цыклаґ, і спалілі яго цяплом,

Давіду была вялікая немарасьць, бо гукаў люд, каб укаменаваць яго, бо быў гаркі душою ўвесь люд, кажны па сынох сваіх а дачках сваіх. Але Давід пасіліўся надзеяю на СПАДАРА, Бога свайго,

Мы напалі на паўднявую часьць Керэты, і на зямлю Юдзіну, і на паўднявую часьць Калева, а Цыклаґ спалілі цяплом».

І біў іх Давід ад сутанку аж да вечара назаўтрае, і ніхто зь іх не ўратаваўся, апрача чатырыста маладзёнкаў, што селі конна на вярблюды й уцяклі.

І сказаў Давід: «Не рабіце гэтак, браты мае, просьле тога, як СПАДАР даў нам гэта, і захаваў нас, і аддаў у рукі нашы аддзел, што прыходзіў на нас.

І хто паслухае вас у гэтай справе? бо якая часьць тым, што зыходзілі на вайну, такая часьць мае быць і тым, што сядзелі ля рэчаў: на ўсіх мае быць падзелена».

Пілішчане ж ваявалі з Ізраелям, і ўцяклі мужы Ізраельскія ад Пілішчан, і палі забітыя на гары Ґілвоа.

І сказаў Саўла збрайношу свайму: «Агалі свой меч і пракалі мяне ім, каб ня прышлі гэтыя неабрэзаныя, і не пракалолі мяне, і ня зьдзекаваліся зь мяне». Але збрайноша не хацеў, бо надта баяўся. І ўзяў Саўла меч, і паў на яго.

І абачыў збрайноша ягоны, што Саўла памер, і сам паў на свой меч, і памер ізь ім.

І абачылі мужы Ізраельскія, каторыя на другім баку даліны і каторыя на другім баку Ёрдану, што людзі Ізраельскія ўцяклі і што памерлі Саўла а сыны ягоныя, і пакінулі месты свае і ўцяклі, і прышлі Пілішчане й заселі ў іх.

І сталася назаўтрае, што прышлі Пілішчане абдзіраць забітых, і знайшлі Саўлу а трох сыноў ягоных, забітых на гары Ґілвоаскай,

І сталася напазаўтрае, што, вось, прыходзе чалавек із табару ад Саўлы, і адзежа ягоная разьдзертая, і пыл на галаве ў яго, і, як ён прышоў да Давіда, паў на зямлю й пакланіўся.

І сказаў дзяцюк, каторы наказаў яму: «Я лучыў, лучыў на гару Ґілвоаскую, і вось, Саўла налёг на сваю дзіду, і вось, адны цялежкі а коньнікі даганялі яго.

І я стаў ля яго, і забіў яго, бо ведаў, што ён ня будзе жыць просьле свайго паду; і ўзяў я карону, што была на галаве ў яго, і бружлет, што быў на руццэ ў яго, і прынёс іх спадару майму сюды».

І гукнуў Давід аднаго зь дзяцюкоў, і сказаў яму: «Дабліжся й нападзі на яго». І паразіў яго, і ён памер.

І сказаў яму Давід: «Кроў твая на галаве тваёй, бо вусны твае сьветчылі на цябе, кажучы: "Я забіў памазанца СПАДАРОВАГА"».

«Краса твая, о Ізраелю, ранена на вышынях тваіх! як палі дужыя!

Не наказуйце ў Ґафе, не агалашайце на вуліцах Ашкелону, каб не радаваліся дачкі Пілісцкія, каб не весяліліся надта дачкі неабрэзаных.

Горы Ґілвоаскія! хай не падзець на вас раса ані дождж, і хай ня будзе палёў з пладамі; бо там ськінены шчыт дужых, шчыт Саўлаў, бы ня быў ён памазаны алеям.

Дачкі Ізраельскія! Плачча па Саўлу, каторы адзяваў вас у шкарлат із прыборамі і ўскладаў залатыя прыборы на адзежы вашыя.

Як палі дужыя сярод вайны! Ёнафан на вышынях тваіх забіты.

І Ёаў Цэруёнак а слугі Давідавы стрэліся разам ля Ґівеонскага ставу, і заселі гэтыя на адным баку ставу, а гэныя на другім баку ставу.

І адмовіўся адвярнуцца. І паразіў яго Аўнір канцом дзіды пад пятую скабу, і вышла дзіда адзаду яго, і ён паваліўся там жа, і памер на месцу. Усі, што праходзілі каля таго месца, ідзе паваліўся а памер Асагэл, прыстоевалі.

І гнаўся Ёаў а Авішай за Аўніром. Сонца зайшло, як яны прышлі да ўзгорку Ама, каторы супроці Ґіягі, на дарозе на пустыню Ґівеонскую.

І зьберліся сынове Веняміновы за Аўніром, і злажылі адну вятку, і сталі на версе аднаго ўзгорку.

Хай падзець яна на галаву Ёава а на ўвесь дом айца ягонага; хай ня выкараніцца ў доме Ёававым маючы вытак, альбо пракажаны, альбо што апіраецца на кій, альбо валіцца ад мяча, альбо патрабуючы хлеба».

І пайшлі сыны Рымона Веерофяніна, Рыхаў а Ваана, і прышлі ў самую гарачыню дня да дому Ішбошэфавага, а ён спаў на пасьцелі паўднём.

І ўвыйшлі ў дом, і вось, ён ляжыць на пасьцелі сваёй у спальным пакою сваім; і яны выцялі яго, і зрабілі яму сьмерць, і адцялі галаву ягоную, і ўзялі галаву ягоную із сабою, і йшлі пустыннай дарогаю ўсю ноч.

Дык пагатове, калі благія людзі забілі справядлівага чалавека ў ягоным собскім доме, на ягонай пасьцелі, нягож я не спаганю крыві ягонае ад рукі вашае і не аддалю вас ізь зямлі?»

І пайшоў кароль а людзі ягоныя на Ерузалім супроці Евусэяў, жыхараў таго краю; але казалі Давіду: «Ты ня ўвыйдзеш сюды, бо вось, прысіляць цябе адступіць нявісныя а крываногія». Яны казалі: «Ня ўвыйдзе сюды Давід».

І пастанавілі на новыя цялежні, везьці скрыню Божую, і паднялі яе з дому Авінадававага, што на ўзгорку. Сыны ж Авінадававы, Уза а Агіо, вялі новыя цялежкі.

І ўзялі іх з дому Авінадававага, каторы на ўзгорку, із скрыняю Божаю, і Агіо йшоў перад скрыняю.

А Давід а ўвесь дом Ізраеляў гралі перад СПАДАРОМ на ўсялякіх музыцкіх снадзях ізь кіпрысавага дзерва, на гусьлях а на псалтырох а на тамбурынах а на трубах а на цымбалах.

І ўзгарэўся гнеў СПАДАРОЎ на Узу, і забіў яго Бог там жа за паважаньне, і памер ён там ля скрыні Божае.

І прынесьлі скрыню СПАДАРОВУ, і пастананілі яе на сваім месцу сярод вітальні, каторую пастанавіў дзеля яе Давід; і аброк Давід усепаленьне перад СПАДАРОМ і аброкі супакойныя.

І сказаў Нафан каралю: «Усе, што ў цябе на сэрцу, ідзі рабі; бо СПАДАР із табою».

І быў із табою ўсюдых, куды толькі хадзіў ты, і выгубіў усіх варагоў тваіх перад відам тваім, і зрабіў імя твае вялікім, як імя вялікіх на зямлі.

Я прызначу месца люду СВАЙМУ, Ізраелю, і пасаджу іх, каб яны жылі на собскім месцу сваім і не парушаліся болей, і людзі нягодныя ня будуць болей немарасьціць іх, як уперад,

Ён памуруе дом імені Майму, і Я ўмацую пасад гаспадарства ягонага на векі.

І будзе ўтрывалены дом твой а гаспадарства твае на векі перад відам Маім, пасад твой будзе ўмацаваны на векі’"».

І хто, як люд Твой Ізраель, адзіны народ на зямлі, да каторага пайшлі Багі адкупіць Сабе, і зрабіць Сабе імя, і ўчыніць вялікія й страшныя справы ў зямлі Тваёй, перад людам Сваім, каторы Ты Сабе выбавіў зь Ягіпту, ад народаў і іхных багоў?

І разьбіў Моаўлян, і памераў іх паварозкаю, палажыўшы іх на зямлю; і адмераў дзьве паварозкі на забіцьцё, а цэлую паварозку на пакіненьне жывога. І сталі Моаўляне ў Давіда слугамі, каторыя давалі дары.

І прышлі Сыране Дамаскія на помач Гададэзэру, каралю Цоўскаму; але Давід паразіў дваццаць дзьве тысячы Сыран.

І прышоў Мефівошэф, сын Ёнафана Саўлянка, да Давіда, і паў на від свой, пакланіўся. І сказаў Давід: «Мефівошэфе!» І сказаў тый: «Во слуга твой».

І пакланіўся, і сказаў: «Што такое слуга твой, што ты зьвярнуў увагу на такога мертвага сабаку, як я?»

І жыў Мефівошэф у Ерузаліме, бо ён еў заўсёды за сталом каралеўскім. Ён быў кульгавы на абедзьве нагі.

І сказалі князі Амонскія Гануну, спадару свайму: «Ці сьціць у ваччу тваім Давід айца твайго, што паслаў табе пацяшыцеляў? Ці не на тое, каб прасачыць места, і вышпегаваць яго, і разбурыць яго, прыслаў Давід слугаў сваіх да цябе?»

І ўзяў Ганун слугаў Давідавых, і агаліў кажнаму зь іх палавіцу барады, і абрэзаў адзецьці іхныя на палавіцу, да седава, і адпусьціў іх.

І сказаў: «Калі Арам будзе перамагаць мяне, то будзеш ты імне ратункам; а калі Амоняне цябе будуць перамагаць, я прыйду табе на ратунак.

І сказаў Давід Уры: «Будзь тут і на гэты вечар, а заўтра я адпушчу цябе». І быў Ура ў Ерузаліме гэты дзень і да заўтрага.

І гукнуў яго Давід, і еў Ура перад ім, і піў, і ўпаіў яго. Але ўвечары пайшоў спаць на пасьцелю сваю із слугамі СПАДАРА, а да дому свайго не пайшоў.

І сталася, як Ёаў назіраў места, то пастанавіў ён Уру на такім месцу, праз каторае ведаў, што там харобрыя людзі.

То будзе, калі загневаецца кароль і скажа табе: "Нашто вы дабліжыліся да места, каб ваяваць? Хіба вы ня ведалі, што ізь сьцяны будуць страляць на вас?

Хто забіў Авімелеха Ерувешэфёнка? Ці ня жонка кінула на яго ізь сьцяны верхні жарнавы камень, і ён памер у Февецу? Чаму ж вы дабліжыліся да сьцяны?" тады ты скажы: "І слуга твой Ура Гэціч таксама памер"».

Тады стралялі стралцы на слугаў тваіх ізь сьцяны, і памерлі із слугаў каралёвых, і таксама слуга твой Ура Гэціч памер».

А ў беднага нічога, апрача аднае малое авечкі, каторую ён купіў і выгадаваў, і яна вырасла зь ім а зь дзецьмі ягонымі разам; з лусты ягонае яна ела, і з чары ягонае піла, і на ўлоньню ў яго спала, і была яму, як дачка.

І ўзгарэўся гнеў Давідаў на таго чалавека, і сказаў Нафану: «Жыў СПАДАР! годны сьмерці чалавек, каторы зрабіў гэта.

І даў табе дом спадара твайго й жонкі спадара твайго на ўлоньне твае, і даў табе дом Ізраеляў а Юдзін, і, калі гэтага мала, дадаў бы табе яшчэ а яшчэ падобнае.

Дык не адступе меч ад дому твайго на векі, за тое, што ты пагрэбаваў Імною і ўзяў жонку Уры Гэціча, каб яна была табе за жонку".

Гэтак кажа СПАДАР: "Вось, Я ўзьнясу на цябе ліха з дому твайго, і вазьму жонкі твае перад ачыма тваімі, і аддам прыяцелю твайму, і будзе ён ляжаць із жонкамі тваімі перад гэтым сонцам;

І маліў Давід Бога за гэтага хлопчыка, і шчыра поставаў Давід, і ўвыйшоў, і начаваў, і ляжаў на зямлі.

І было на сёмы дзень: дзецянё памерла, і слугі Давідавы баяліся сказаць Давіду, што памерла дзецянё; бо, казалі яны: «Вось, калі дзецянё яшчэ жыло, і мы ўмаўлялі яго, і ён ня слухаў голасу нашага; як жа скажам яму: "Памерла дзецянё?" Ён зробе што-колечы благое».

І ўзяў Давід карону караля іхнага з галавы ягонае; — а вага яе была талань золата, і камень дарагі, і яна была на галаве ў Давіда, і із здабытку места вынес вельмі шмат.

На ёй быў калярысты хітон, бо ў такі адзяваліся каралеўскія дачкі-дзяўчаты. І вывеў яе слуга вон, і засунуў за ёю дзьверы.

І ўзяла пасыпала Тамара попелам галаву сваю, і калярысты хітон разьдзерла, каторы мела на сабе, і палажыла рукі свае на галаву сваю, і гэтак ішла, ішла й галасіла.

І Зрабілі дзяцюкі Аўсаломавы з Амнонам, як расказаў Аўсалом. І ўсталі ўсі каралеўскія сынове, селі кажны конна на мула свайго і ўцяклі.

І ўстаў кароль, і разьдзер адзецьці свае, і лёг на зямлю, і ўсі слугі ягоныя, што стаялі перад ім, разьдзерлі адзецьці свае.

І ўцёк Аўсалом. І ўзьняў дзяцюк, што стаяў на варце, вочы свае, і абачыў: вось, шмат люду йдзець па дарозе за ім па схоне гары.

І сказала жонка Фекоянка каралю, і пала відам сваім на зямлю, і пакланілася, і сказала: «Ратуй, каролю!»

І вось, паўстала ўся радня на служэбку тваю і кажуць: "Аддай убіўцу брата свайго; мы заб’ем яго за душу брата ягонага, каторага ён забіў, і спадкаемцу загубім таксама". Дык яны згасяць засталую жарыну маю, што засталася, каб не пакінуць мужу майму імені а патомства на відзе зямлі».

І сказала жонка Фекоянка каралю: «На імне, спадару мой, каролю, гэтае бяспраўе а на доме айца майго, кароль жа а пасад ягоны хай будзе бязь віны».

І сказаў кароль: «Таго, хто будзе гукаць на цябе, прывядзі да мяне, і ён болей не зачэпе цябе».

Яна сказала: «Успомні, каролю, СПАДАРА, Бога свайго, каб не памножыліся помсьнікі за кроў, каб згубіць а зьнішчыць сына майго». І сказаў: «Жыў СПАДАР! не спадзець і волас сына твайго на зямлю».

Мы напэўна памрэм і будзем як вада, вылітая на зямлю, каторую нельга зьберці; але Бог ня хоча загубіць душу, і думае думы, каб не адапхнуць ад Сябе адапхнёнага.

І сказала нявольніца твая: "Хай будзе слова спадара майго, караля, на пацеху імне, бо, як ангіл Божы, так спадар мой, кароль, і можа выслухаць і добрае і ліхое. І СПАДАР, Бог твой, будзе з табою"».

Каб зьмяніць выгляд гэтае справы, зрабіў слуга твой Ёаў гэта; але спадар мой мудры, як мудры ангіл Божы, каб ведаць усе, што на зямлі».

І паў Ёаў відам на зямлю, і пакланіўся, і дабраславіў караля, і сказаў: «Цяпер ведае слуга твой, што прыдбаў ласку ў ваччу тваім, спадару мой, каролю, бо кароль учыніў подле слова слугі свайго».

І пайшоў Еаў да караля, і азнайміў яму. І гукнуў Аўсалома; ён прышоў да караля, і паў відам сваім на зямлю перад каралём; і пацалаваў кароль Аўсалома.

І ўставаў Аўсалом рана нараніцы, і станавіўся ля дарогі ў браме; і было, што як чалавек, правуючыся, прыходзіў да караля на суд, то гукаў Аўсалом яго да сябе й казаў: «Зь якога ты места?» і ён адказаваў: «З аднаго з плямёнаў Ізраельскіх слуга твой».

Гэтак рабіў Аўсалом із кажным Ізраелцам, што прыходзіў на суд да караля; і ўкраў Аўсалом сэрца ў мужоў Ізраельскіх.

І сказаў Давід усім слугам сваім, што былі пры ім у Ерузаліме: «Устаньма і ўцячыма, бо ня будзе нам прытульля ад Аўсалома; барзьдзіце, каб нам адыйсьці, каб ён не пабарзьдзіў, і не засьпеў нас, і ня зьвёў на нас бяду, і ня выгубіў места лязом мяча».

І адказаў Іффай каралю, і сказаў: «Жыў СПАДАР, і хай жывець спадар мой, кароль: на якім бы месцу быў спадар мой, кароль, ці ў жыцьцю, ці ў сьмерці, там будзе й слуга твой».

Гляньце, я прыстою на раўніне на пустыні, пакуль ня прыйдзе ад вас слова наказаць імне».

Як Давід узышоў на верх гары, ідзе ён кланяўся Богу, вось, наўпярэймы яму Гушай Архіцянін, прыяцель Давідаў; хітон на ім быў разьдзершыся, і пыл на галаве ў яго.

Як Давід крыху зышоў зь верху гары, і вось, Цыва, слуга Мефівошэфаў, наўпярэймы яму, з параю накладзеных аслоў, на іх жа дзьвесьце букаткаў хлеба, сто зьвязкаў разынкаў, сто зьвязкаў фіґаў і скураны мех ізь віном.

І сказаў кароль Цыве: «Што гэта ў цябе?» І адказаў Цыва: «Аслы дому каралеўскаму езьдзіць, хлеб а садавіна на ежу дзяцюком, а віно піць аслабелым на пустыні».

І пушчаў каменьням на Давіда а на ўсіх слугаў караля Давіда; усі ж людзі а ўсі харобрыя былі з правага й зь левага боку.

СПАДАР абярнуў на цябе ўсю кроў дому Саўлавага, замест каторага ты загаспадарстваваў, і аддаў СПАДАР каралеўства ў рукі Аўсалома, сына твайго; і вось, ты ў бядзе, бо ты муж крыві».

Можа СПАДАР гляне на паніжэньне Мае і зьверне СПАДАР імне дабром за сядняшнюю кляцьбу ягоную».

І разапнулі Аўсалому будан на страсе, і ўвыйшоў Аўсалом да мамошак айца свайго перад ачмі ўсяго Ізраеля.

І нападу на яго, як ён будзе стамаваўшыся й з млявымі рукамі, і напалохаю яго, і ўсі людзі, што зь ім, уцякуць; і я заб’ю аднаго караля,

Затым я раджу: хай зьбярэцца да цябе ўвесь Ізраель, ад Дану аж да Веер-Шэвы, у множасьці, як пясок ля мора; і ты зь імі пойдзеш на бітву.

І мы прыйдзем да яго ў вадным ізь месцаў, ідзе ён ё, і абляжым яго, як падае раса на зямлю; і не застанецца ў яго і ў вусіх людзёў, што зь ім, ні воднага чалавека.

І сказаў Аўсалом а ўвесь Ізраель: «Рада Гушая Архіцяніна лепшая за раду Агітофэлаву». Бо СПАДАР расказаў памярцьвіць добрую раду Агітофэлаву, каб навесьці СПАДАРУ ліха на Аўсалома.

Дык цяпер пашліце баржджэй і скажыце Давіду гэтак: "Не начуй гэтае ночы на раўніне пустыні, але баржджэй перайдзі, каб ня глынулі караля а ўсяго люду, што зь ім"».

І абачыў іх дзяцюк, і наказаў Аўсалому; але яны пайшлі борзда абодва і прышлі да дому чалавека ў Багурыме, у каторага на панадворку была студня, і спусьціліся туды.

А жонка ўзяла й разаслала на версе студні пасьцілку, і пасыпала на яе круп, так што нічога ня было цямка.

А мёду а масла а авец а сыру каровяга, прынесьлі Давіду а людзём, бытым ізь ім, на ежу; бо казалі яны: «Люд галодны а стамаваўшыся а ўсьмяглы на пустыні».

І сказаў люд: «Не хадзі, бо калі мы бегма ўцячэм, то ня зьвернуць увагі на нас; калі й памрэць палавіца з нас, таксама ня зьвернуць увагі на нас; а ты адзін тое ж, што нас дзесяць тысячаў; дык валей памагай нам ізь места».

І лучыла Аўсалому стрэцца із слугамі Давідавымі; а Аўсалом ехаў конна на муле. І ўбег мул пад галіну вялікага дуба, і зачапілася галава ягоная за дуб, і павіс памеж неба й зямлі, а мул, быты пад ім, перабег.

І абачыў гэта хтось, і наказаў Ёаву, і сказаў: «Вось, я бачыў Аўсалома, што вісіць на дубе».

І сказаў Ёаў чалавеку, каторы наказаў яму: «А вось, ты бачыў, то чаму ж ты не паразіў яго там на зямлю? Я меў бы даць табе дзесяць сыкляў срэбра і адзін пояс».

І адказаў чалавек тый Ёаву: «Калі б адважылі на даланю маю й тысяча сыкляў срэбра, і тады я не падняў бы рукі на каралеўскага сына; бо мы чулі, як расказаў кароль табе а Авішаю а Іффаю, кажучы: "Захавайце маладзёна Аўсалома".

Давід тады сядзеў памеж дзьвюх брамаў. А вартаўнік узышоў на страху брамы да сьцяны, і ўзьняў вочы свае, і абачыў: вось, бяжыць асобна чалавек.

Крыкнуў Агімаас, і сказаў каралю: «Супакой!» І пакланіўся каралю відам сваім да зямлі, і сказаў: «Дабраславёны СПАДАР, Бог твой, Каторы аддаў табе людзёў, што паднялі рукі свае на спадара майго, караля».

Дык устань, выйдзі а пагукай да сэрца слугаў сваіх; бо прысягаю СПАДАРОМ, што, калі ты ня выйдзеш, то ці заначуе з табою чалавек; і гэта будзе табе горш за ўсі беды, якія находзілі на цябе з маладосьці твае дагэтуль».

Але Аўсалом, каторага мы памазалі над сабою, памер на вайне; чаму ж цяпер вы маўчыце зьвярнуць караля?»

І як пераплавілі на пароме лодку, каб перавезьці дом каралёў і зрабіць, што добрае ў ваччу ягоным, тады Шымей Ґеранок паў перад відам караля, як адно ён перайшоў Ёрдан.

І сказаў: «Спадару мой каролю! служэц мой ашукаў мяне; бо я, слуга твой, казаў: "Асядлаю сабе асла, і сяду на яго, і паеду да караля"; бо слуга твой кульгавы.

І перайшоў увесь люд Ёрдан, і кароль перайшоў. І пацалаваў кароль Варзылая, і дабраславіў яго, і ён зьвярнуўся на месца свае.

І як яны былі ля вялікага каменя, каторы ў Ґівеоне, то Амаса прышоў да іх. Ёаў быў паперазаўшыся, адзеўшыся ў вадзецьце свае, і на ім паперазаны меч, прымацаваны да сьцягна ў похве, каторы лёгка выходзіў зь яе і ўходзіў.

Амаса ж не сьцярогся мяча, бытага ў Ёава ў руццэ; і гэты выцяў яго ім пад пятую скабу, і выпалі патрыхі ягоныя на зямлю, і не паўтарыў вытня, і ён памер. Ёаў а Авішай, брат ягоны, пагналіся за Шэваю Біхранком.

Амаса ж качаўся ў крыві сярод гасьцінца; і тый чалавек, абачыўшы, што ўвесь люд прыпыняецца над ім, сьцягнуў Амасу з гасьцінца на поле і накінуў на яго адзецьце, бо ён бачыў, што кажны, праходзячы, прыпыняўся над ім.

Гэта ня так; але чалавек із гары Яхрэмавае, наймя Шэва Біхранок, падняў руку сваю на караля, на Давіда; выдайце імне яго аднаго, і я адступлю ад места». І сказала жонка Ёаву: «Вось, галава ягоная будзе кінена табе ізь сьцяны».

І аддаў іх у рукі Ґівеонян, і яны засілілі іх на гары перад СПАДАРОМ. І загінулі ўсі сямёх разам; ім зрабілі сьмерць першых дзён жніва, з пачатку жніва ячменю.

І ўзяла Аянка зрэбніну, і разаслала яе сабе на скале, ад пачатку жніва аж да тога часу, пакуль не паліліся на іх воды зь неба, і не давала птушкам нябёсным садзіцца на іх удзень і зьвяром палявым ночы.

Але яму памог Авішай Цэруёнак, і паразіў Пілішчаніна, і зрабіў яму сьмерць. Тады прысяглі яму людзі Давідавы, кажучы: «Наперад ня выйдзеш ты з намі на вайну, каб ня згас сьветач Ізраеля».

І была яшчэ вайна ў Ґафе, ідзе быў адзін чалавек вялікага росту, што меў па шэсьць палцаў на руках і на нагах, усяго дваццаць чатыры, таксама з патомкаў Рэфаімаў.

І ехаў на херуве, і ляцеў, і бачаны быў на крылах ветру.

І вывеў на прастору мяне, уратаваў мяне; бо Ён прыяе імне.

Бо Табою я бягу на вятку; з Богам сваім пераскочу сьцяну.

БОГ! — беззаганная дарога Ягоная, слова СПАДАРОВА пералітаванае, шчыт Ён усім, што спадзяюцца на Яго.

Робе простымі ногі мае, як аленія, і на вышынях маіх ставе мяне;

Ты паперазуеш мяне сілаю на вайну, прычыняеш, каб праціўнікі мае ўгбаліся пад імною.

Сынове чужаземцаў паддаліся імне, на галасы празь мяне яны слухмяныя імне.

Павялічае выбаўленьні караля Свайго й чыне міласэрдзе памазанцу Свайму Давіду а насеньню ягонаму на векі!»

Во гэта апошнія словы Давідавы. Агалашае Давід Есянок, і агалашае муж, узьняты на выш Памазанца Бога Якававага, і салодкі пяюн песьняў Ізраельскіх:

«Дух СПАДАРОЎ гукае ў імне, і слова Ягонае на языццэ ў мяне.

І будзе, як золак раньня, як сонца ўсходам бязболачнае раніцы, як зьзяньне просьле дажджу на траве зямлі".

Во ймёны харобрых у Давіда: Тахкемон, што сядзеў на седаве, галоўны з трох, ён жа Адыно Эцнянін; ён забіў асьмісот аднаго часу.

За ім Елеазар, сын Доды Агожонка, з трох харобрых у Давіда. Як яны выгукалі Пілішчан, што былі зьбершыся на бітву, як людзі Ізраельскія былі ўзышоўшы,

І Авішай, брат Ёаваў, Цэруёнак быў галоўным із трох; ён падняў дзіду сваю на трыста чалавекаў, каторых ён забіў, і быў услаўлены ў тых трох.

Ён быў слаўнейшы межы трыццацёх, але гэным тром не раўня. І пастанавіў яго Давід на свае загады.

І гнеў СПАДАРОЎ ізноў узгарэўся на Ізраялян, бо шайтан падвучыў Давіда на іх, кажучы: «Ідзі, палічы Ізраеля а Юду».

І перайшлі яны Ёрдан, і разьлягліся ўв Ароіру, на правым баку места, каторае сярод даліны Ґадовае й ля Язэру;

І прышлі да гораду Тыру і да ўсіх местаў Гівеяў а Канаанян, і вышлі на паўдня Юдэі — да Веер-Шэвы.

І даў СПАДАР мор на Ізраеля з раньня аж да прызначанага часу; і памерла зь люду, ад Дану аж да Веер-Шэвы, семдзясят тысячаў чалавекаў.

І выцягнуў Ангіл руку сваю на Ерузалім, каб выгубіць яго; але СПАДАР пажалеў гэтага ліха і сказаў Ангілу, каторы губіў люд: «Досыць, цяпер апусьці руку сваю». Ангіл жа СПАДАРОЎ быў тады ля току Араўны Евусэяніна.

І казаў Давід СПАДАРУ, як абачыў Ангіла, што губіў люд, і сказаў: «Вось, я ізграшыў, і я зрабіў бяспраўна; але гэтыя авечкі што зрабілі? Хай будзе ж рука твая на імне а на доме айца майго».

І прышоў Ґад да Давіда таго дня, і сказаў яму: «Узыйдзі, узьнясі аброчнік СПАДАРУ на таку Араўны Евусэяніна».

І сказаў Араўна Давіду: «Хай возьме й абрачэць спадар мой, кароль, што яму любя. Гля, валы на ўсепаленьне, а малацьбяная снасьць а ігі валовыя на дровы.

І сказалі яму слугі ягоныя: «Хай пашукаюць спадару нашаму, каралю, дзеўку дзявушчую, каб яна стала да караля, і будзе яму пелегавачкаю, і каб ляжала на ўлоньню тваім, — і будзе цёпла спадару нашаму, каралю».

Ідзі і ўвыйдзі да караля Давіда, і скажы яму: "Ці не прысягаў ты, спадару мой, каролю, служэбцы сваёй, кажучы: ’Сын твой Салямон будзе каралём просьле мяне, і ён сядзе на пасадзе маім’? Дык чаму ж каралюе Адоня?"

Яна сказала яму: «Спадару мой! ты прысягаў служэбцы сваёй СПАДАРОМ, Богам сваім, што: "Сын твой Салямон будзе караляваць просьле мяне і ён сядзе на пасадзе маім".

Але ты, спадару мой, — кароль, і вочы ўсіх Ізраялян на табе, каб ты наказаў ім, хто сядзе на пасадзе спадара майго караля просьле яго.

І сказаў Нафан: «Спадару мой каролю! ты сказаў: "Адоня будзе караляваць просьле мяне і ён сядзе на пасадзе маім"?

Ці не ад спадара майго, караля, сталася гэта, і ты не наказаў слузе свайму, хто сядзе на пасадзе спадара майго, караля, просьле яго?»

Бо як я прысягнуў табе СПАДАРОМ, Богам Ізраелявым, кажучы, што Салямон, сын твой, будзе караляваць просьле мяне, і ён сядзе на пасадзе маім замест мяне, так я й зраблю гэта сядні».

І нахінулася Бат-Шэва відам да зямлі, і пакланілася каралю, і сказала: «Хай жывець спадар мой, кароль Давід, на векі!»

І сказаў ім кароль: «Вазьміце із сабою слугаў спадара свайго, і пасадзіце Салямона, сына майго, на мула майго, і зьвязіце яго да Ґігону.

І вы ўзыйдзіце за ім, і ён прыйдзе, і сядзе на пасадзе маім; ён будзе караляваць замест мяне; яму я расказаў быць правадыром над Ізраелям а Юдаю».

І пайшлі Садок сьвятар а Нафан прарока а Веная Ёгоядзёнак а Херэфеі а Пелефеі, і пасадзілі Салямона на мула караля Давіда, і павялі яго да Ґігону.

І паслаў кароль ізь ім Садока сьвятара а Нафана прароку а Венаю Ёгоядзёнка а Херэфеяў а Пелефеяў, і яны пасадзілі яго на мула каралеўскага.

І таксама ўжо сеў Салямон на каралеўскім пасадзе.

І таксама прышлі служцы каралёвы дабраславідь спадара нашага, караля Давіда, кажучы: "Хай учыне Бог лепшым імя Салямона за твае імя, і хай узьвяліча пасад ягоны болей за твой пасад". І пакланіўся кароль на ложку сваім.

І таксама гэтак сказаў кароль: "Дабраславёны СПАДАР, Бог Ізраеляў, Каторы сядні даў седзячага на пасадзе маім, і вочы мае бачаць яго"».

І сказаў Салямон: «Калі ён будзе чалавекам дабрародным, то ня зваліцца ні адзін із валасоў ягоных на зямлю; калі ж знойдзецца ў ім ліха, то памрэць».

Каб СПАДАР споўніў слова Свае, каторае Ён казаў празь мяне, кажучы: "Калі сынове твае будуць глядзець дарогаў сваіх, каб хадзіць перад Імною ў праўдзе з усёга сэрца свайго й з усяе душы свае, то не адатнецца муж ад цябе, — казаў Ён, — на пасадзе Ізраелявым".

Яшчэ: ты ведаеш, што ўчыніў імне Ёаў Цэруёнак, як зрабіў ён із двума вайводцамі войска Ізраельскага, з Аўніром Ніранком а Амасаю Еферонкам, як ён забіў іх, і разьліў кроў ваенную ў міру, і абліў крывёй ваеннай пояс на сьцёгнах сваіх і вобуй на нагах сваіх.

І сеў Салямон на пасадзе Давіда, айца свайго, і гаспадарстваваньне ягонае было вельмі трывалкое.

І сказаў ён: «Ты ведаеш, што гаспадарства належыла імне, і ўвесь Ізраель абярнуў на мяне віды свае, каб я караляваў; але гаспадарства адвярнулася і дасталося брату майму, бо ад СПАДАРА гэта было яму.

І ўвыйшла Бат-Шэва да караля Салямона гукаць яму праз Адоню. І ўстаў кароль наўпярэймы ёй, і пакланіўся ёй, і сеў на пасадзе сваім. Пастанавілі пасад і маці каралёвай, і яна села па правай руццэ яго.

І прысягнуў кароль Салямон СПАДАРОМ, кажучы: «Гэтак хай зробе з імною Бог і гэтак хай дадасьць, што на сваю душу сказаў Адоня гэткае слова.

І цяпер, — жыў СПАДАР, што ўмацаваў і пасадзіў мяне на пасад Давіда, айца майго, і што ўладзіў імне дом, як казаў Ён, — што сядні Адоня памрэць».

І паслаў кароль Салямон Венаём Ёгоядзёнкам, і тый напаў на яго, і зрабіў сьмерць.

А сьвятару Авафару кароль сказаў: «Ідзі да Анафофу на свае поле; ты чалавек сьмерці, але цяпер я не зраблю табе сьмерці, бо ты насіў скрыню Спадара БОГА перад Давідам, айцом маім, і цярпеў усе, што цярпеў айцец мой».

І галасы дайшлі да Ёава, — бо Ёаў сьхінаўся на бок Адоні, а на бок Салямона ня сьхінаўся, — і ўцёк Ёаў да будану СПАДАРОВАГА, і ўхапіўся за рогі аброчніка.

І наказалі каралю Салямону, што Ёаў уцёк да будану СПАДАРОВАГА, і вось, ён ля аброчніка. І паслаў Салямон Венаю Ёгоядзёнка, кажучы: «Пайдзі, нападзі на яго».

Кароль сказаў яму: «Зрабі, як ён сказаў, і нападзі на яго, і пахавай яго, і здыймі нявінную кроў, разьлітую Ёавам, зь мяне а з дому айца майго.

Хай аберне СПАДАР кроў ягоную на галаву ягоную за тое, што ён забіў двух мужоў справядлівых і лепшых за яго: і забіў мячом, бязь ведзі айца майго Давіда, Аўніра Ніранка, вайводцу Ізраельскага, і Амасу Еферонка, вайводцу Юдэйскага.

Хай абернецца кроў іхная на галаву Ёававу й на галаву насеньня ягонага на векі, Давіду ж а насеньню ягонаму а дому а пасаду ягонаму хай будзе супакой на векі ад СПАДАРА!»

І ўзышоў Веная Ёгоядзёнак, і напаў на Ёава, і забіў яго, і ён быў пахаваны ў доме сваім на пустыні.

І ведай добра, што напэўна памрэш таго дня, каторага ты выйдзеш і пярэйдзеш цурэй Кідрон, кроў твая будзе на галаве тваёй».

І сказаў кароль Шымею: «Ты ведаеш усе ліха, якое ведае твае сэрца, што ты зрабіў айцу майму Давіду; і абярнуў СПАДАР злосьць тваю на галаву тваю!

А кароль Салямон хай будзе дабраславёны, і пасад Давідаў хай будзе непахісны перад СПАДАРОМ на векі!»

І расказаў кароль Венаі Ёгоядзёнку, і ён пайшоў, і напаў на яго, і ён памер. І гаспадарства ўмацавалася ў руках Салямона.

Адно люд яшчэ абракаў на вышынях, бо ня быў пасталоўлены дом імені СПАДАРА дагэнуль.

І ўлюбіў Салямон СПАДАРА, каб хадзіць у вуставах Давіда, айца свайго; адно ён абракаў а кадзіў на вышынях.

І пайшоў кароль да Ґівеону, каб абрачы там, бо там быў галоўны аброчнік. Тысяча ўсепаленьняў аброк Салямон на гэтым аброчніку.

І сказаў Салямон: «Ты зрабіў слузе Свайму Давіду, айцу майму, вялікую ласку, як ён хадзіў перад табою ў праўдзе а справядлівасьці а із шчырым сэрцам перад Табою; Ты захаваў яму гэтую вялікую ласку і даў яму сына, што сядзіць на пасадзе ягоным, як цяпер.

На пазаўтра просьле тога, як я нарадзіла, нарадзіла й гэтая жонка; і былі мы разам, і ў доме нікога староньняга з намі ня было, адно мы дзьве былі ў доме.

І ўстала яна ночы, і ўзяла сына майго ад мяне, а служэбка твая спала, і палажыла яго на ўлоньне свае, а свайго мертвага сына палажыла на мае ўлоньне.

І гэта ймёны іхныя: Гуранок — на гары Яхрэмавай;

Еміну Салямонаву на кажны дзень складалі: трыццаць карцоў мукі пшоннае і шасьцьдзясят карцоў мукі,

Бо ён панаваў над усім гэтым бокам Ракі, ад Тыпсагу да Ґазы, над усімі каралямі на гэтым баку ракі, і быў у яго мір з усіх бакоў навокал.

І ячмень а салому коням а мулам яны дастаўлялі на месца, ідзе былі, кажны подле павіннасьці свае.

І даў Бог Салямону мудрасьць, і вельмі шмат розуму, і шырыню сэрца, як пясок, што на беразе мора.

І паслаў Гірам, кароль Тырскі, служцоў сваіх да Салямона, як пачуў, што яго памазалі за караля на месца айца ягонага; бо Гірам быў абранец Давідаў усе жыцьцё.

І вось, я манюся пастанавіць дом імені СПАДАРА, Бога свайго, як казаў СПАДАР Давіду, айцу майму, кажучы: "Сын твой, каторага Я дам замест цябе на пасадзе тваім, ён пастанове тый дом імені майму".

Слугі мае зьвязуць іх ізь Лібану аж да мора, і я прыжану іх плытамі морам на месца, каторае ты прызначыш імне, і злажу іх там, і ты возьмеш. Але й ты споўні мае зычаньне, каб дастаўляць еміну маёй дамове».

А Салямон даваў Гіраму дваццаць тысячаў карцоў пшонкі на емя дамовы ягонае і дваццаць карцоў вытаўчанае алівы. Толькі даваў Салямон Гіраму кажнага году.

І загадаў кароль, і выламілі камяні вялікія, камяні дарагія, на хундамэнт дому, камяні часаныя.

І было на чатырыста асьмідзясятым годзе па выхадзе сыноў Ізраелявых ізь зямлі Ягіпецкае, на чацьвертым годзе гаспадарстваваньня Салямона над Ізраелям, месяца зыфа, — а гэта другі месяц, што пачаў ён ставіць дом СПАДАРУ.

Як станавілі дом, на будоўлю ўжывалі цэлых часаных камянёў; ані молата, ані цяслы, ані ўсялякага іншага зялезнага снадзіва ня чуваць было ў сьвятыні пры станаўленьню яе.

Дзьверы сярэдніх пакояў былі з правага боку дому. Пакручастымі ўсходамі ўзыходзілі на сярэднюю часьць, а ізь сярэдняе на трэйцюю.

На кедрах дому ўнутры былі выразаны пупушкі а кветкі расквіцелыя; усе было прыкрыта кедрам, каменя ня відаць было.

І на ўсіх сьценах дому навокал ён выплеў адкрытыя пляцёнкі херуваў і пальмавых дзерваў і расквіцелых кветак, унутры й знадворку.

На дзьвюх дзьвярынах дзьвярэй з аліўнага дзерва ён выплеў пляценьні херуваў а пальмы а расквіцелыя кветкі, і пацягнуў золатам, і спусьціў золата на херувы а пальмы.

І выплеў на іх херуваў а пальмы а расквіцелыя кветкі, і пацягнуў гладкім золатам тое, што было выразана.

На чацьверты год, месяца зыфа, палажыў ён под дому СПАДАРОВАГА.

А на адзінанцатым годзе, у месяцу булю, — гэта восьмы месяц, — ён скончыў дом з усімі часьцьмі яго і подле ўсіх пастановаў празь яго; станавіў яго сем год.

І пастанавіў ён дом ізь дзерва лібанскага, удаўжкі сто локцяў, ушыркі пяцьдзясят локцяў, я ўвышкі трыццаць локцяў, на чатырох радох кедравых стаўпоў; і абробленыя кедры на сгаўпох.

І пакрыў гэта дошкамі кедравага дзерва зьверху на бакавых пакоях, што былі на сорак пяцёх стаўпох, па пятнанцаць у рад.

І дзьве апукі, вылітыя зь медзі, ён зрабіў, каб палажыць на версе стаўпоў. Пяць локцяў увышкі адна апука, і пяць локцяў увышкі другая апука.

Сеткі плеценае работы й шнюркі, як ланцужкі, да апукаў, што былі на версе стаўпоў, сем на аднэй апуццы і сем на другой апуццы.

І зрабіў ён стаўпы й два рады гранатовых яблыкаў навокал сеткі, каб пакрыць апукі, што на версе стаўпоў; тое зрабіў і да другое апукі.

А на прысенцах апукі на версе стаўпоў падобныя да ліляў, чатырох локцяў,

І апукі на абодвых стаўпох, і таксама на пукатасьці на баку сеткі; а яблыкаў — дзьвесце, радамі навокал апукі. Гэтак і на другой апуццы.

І пастанавіў стаўпы на прысенцах сьвятыні; пастанавіў правы стоўп, і назваў яго імя Яхін, і пастанавіў левы стоўп, і назваў яго імя Воаз.

І на версе стаўпоў былі выраблены лілі. Гэтак была скончана работа стаўпоў.

Пупушкі пад краямі яго былі навокал, абступаючы яго, па дзесяць на локаць, навокал мора з усіх бакоў двума радамі; пупушкі былі выліты зь ім адным ліцьцём.

Яно стаяла на двананцацёх валох: тры зьверненыя на поўнач, тры зьверненыя на захад, тры зьверненыя на паўдня і тры зьверненыя на ўсход; мора ляжала на іх зьверху, і ўсі зады іх унутры.

У даланю яно ўгрубкі, і краі яго, зроблены падобна да краёў чары, выглядалі на квітучую лілю. Яно тоўпіла дзьве тысячы батоў.

На аблямаваньнях, што памеж нарожнікаў, лявы, буйны статак і херувы; і на нарожніках, на нарожніках жа быў стаўпец зьверху; а пад лявамі а валамі рассахатыя вянкі.

У кажнай падстаноўкі па чатыры мядзяныя колы і восі мядзяныя. На чатырох рагох плячукі, пад чараю, плячукі літыя ля кажнага вянка.

Чатыры плячукі на чатырох рагох кажнае падстаноўкі; з падстаноўкі выходзілі плячукі іх.

І на версе падстаноўкі быў круглец на паўлокця ўвышкі; і на версе падстаноўкі дзяржаньні яе й аблямаваньні яе зь яе ж.

І выразаў на дошчачках яе дзяржаньня й на аблямаваньнях яе херуваў, лявы а пальмы, колькі йдзе дазваляла месца, і навокал рассахатыя вянкі.

І зрабіў дзесяць мядзяных мыцельнікаў; кажны мыцельнік тоўпіў сорак батоў; кажны мыцельнік быў чатырох локцяў; кажны мыцельнік стаяў на аднэй зь дзесяцёх падстановак.

І расстанавіў падстаноўкі — пяць на правым баку дому і пяць на левым баку; а мора пастанавіў на правым баку дому, на ўсходне-паўднявым баку.

Два стаўпы й дзьве місы апукаў, што былі на версе стаўпоў, і дзьве сеткі прыкрываць тыя дзьве місы апукаў, каторыя былі на версе стаўпоў;

І чатырыста гранатовых яблыкаў да дзьвюх сеткаў; два рады гранатовых яблыкаў да аднае сеткі, каб прыкрываць дзьве місы апукаў, каторыя на стаўпох.

І дзесяць падстаноўкаў і дзесяць мыцельнікаў на падстаноўках;

І зрабіў Салямон усе судзьдзе каторае ў доме Божым: залаты аброчнік а залаты стол, на каторым хлеб Выкладу;

І зьберліся да караля Салямона на сьвята ўсі Ізраяляне, у месяцу афаніме, а гэта сёмы месяц.

І ўнесьлі сьвятары скрыню змовы СПАДАРОВАЕ на месца яе ў палац дому, у Сьвятое Сьвятых пад крылы херуваў;

У скрыні нічога ня было, апрача дзьвюх каменных табліцаў, каторыя палажыў туды Масей на Горыве, як СПАДАР учыніў змову із сынамі Ізраелявымі, па выхадзе іх ізь зямлі Ягіпецкае.

Але СПАДАР сказаў Давіду, айцу майму: "Хоць у цябе было на сэрцу тваім пастанавіць дом імені Майму; добра, што гэта ў цябе было на сэрцу;

І споўніў СПАДАР слова Свае, каторае вымавіў: я ўзьняўся на месца айца свайго Давіда, і сеў на пасадзе Ізраелявым, як сказаў СПАДАР, і пастанавіў дом імені СПАДАРА, Бога Ізраелявага;

І прызначыў там месца на скрыню, у каторай змова СПАДАРОВА, ўчыненая Ім із айцамі нашымі, як Ён вывеў іх ізь зямлі Ягіпецкае».

І сказаў: «СПАДАРУ, Божа Ізраеляў! няма падобнага да Цябе, Божа, на нябёсах угары й на зямлі далавах; Каторы заховуеш змову а міласэрдзе слугам Сваім, што ходзяць перад Табою ўсім сэрцам сваім.

І цяпер, СПАДАРУ, Божа Ізраеляў, зьдзяржы слузе Свайму Давіду, айцу майму, тое, што ты ябяцаў яму, кажучы: "Ня будзе адцяты ў цябе перад відам Маім седзячы на пасадзе Ізраелявым, калі толькі сынове твае будуць дзяржацца дарогі свае, ходзячы перад Імною так, як ты хадзіў перад Імною".

Бо запраўды, ці Богу жыць на зямлі? Неба а неба нябёс ня могуць Цябе зьмясьціць, пагатове гэты дом, каторы я пастанавіў.

Але абярніся да малітвы слугі Свайго й на маленьне ягонае, СПАДАРУ, Божа мой; пачуй гуканьне а малітву, каторай слуга Твой моле Цябе цяпер.

Хай будуць вочы Твае адчыненыя на дом гэты ночы і ўдзень, на гэтае месца, праз каторае Ты сказаў: "Імя Мае, будзе там", каб чуць малітву, каторай будзе маліцца слуга Твой на месцу гэтым.

Пачуй маленьне слугі Свайго й люду Свайго Ізраеля, як яны будуць маліцца на месцу гэтым; пачуй на месцу перабываньня Свайго, на нябёсах; як учуеш, то зьмілуешся.

Як хто ізгрэша супроці суседа свайго, і ён узложа на яго прысягу, каб ён прысягнуў, і дзеля прысягі прыйдуць перад аброчнік Твой, да дому гэтага;

Тады Ты пачуй зь неба й судзі слугаў Сваіх, абвінуй нягоднага, узлажыўшы дарогу ягоную на галаву яму, і апраў справядлівага, аддаўшы яму подле справядлівасьці ягонае.

Як замкнецца неба й ня будзе дажджу за тое, што яны ізграшылі перад Табою, і як памоляцца на месцу гэтым, і вызнаюць імя Твае, і адвернуцца ад грэху свайго, як Ты зьнемарасьціў іх;

Тады пачуй зь неба, і даруй грэх слугаў Сваіх а люду Свайго Ізраеля, паказаўшы ім добрую дарогу, па каторай ісьці, і дай дождж на зямлю Сваю, каторую Ты даў люду Свайму на спадак.

Ці будзе на зямлі галадоў, ці будзе мор, ці будзе сухмень, іржа, шаранча, чырва, ці будзе непрыяцель ціснуць яго ў зямлі брамаў ягоных, якая бяда, якая пошасьць;

Каб яны баяліся Цябе ўсі дні, пакуль жывуць на зямлі, каторую Ты даў бацьком нашым.

Як выйдзе люд Твой на вайну супроці непрыяцеля свайго дарогаю, каторай Ты пашлеш яго, і будуць маліцца СПАДАРУ абярнуўшыся ў кірунку места, каторае Ты абраў, і дому, каторы я пастанавіў імені Твайму;

Як яны ізгрэшаць перад Табою, — бо няма чалавека, што не грашыў бы, — і ты загневаешся на іх, і аддасі іх варагом, так што яны павядуць іх палоненікамі да зямлі непрыяцельскае, далёкае альбо блізкое;

Хай будуць вочы Твае адчыненыя на маленьне слугі Свайго і на маленьне люду Свайго, Ізраеля, каб чуць іх заўсёды, як яны будуць гукаць да Цябе;

Бо Ты аддзяліў іх Сабе на спадак із усіх людаў зямлі, як Ты выказаў Масеям, слугою Сваім, як вывеў бацькоў нашых ізь Ягіпту, Спадару СПАДАРУ!»

І аброк Салямон на супакойны аброк, каторы ён аброк СПАДАРУ, дваццаць дзьве тысячы буйнога статку і сто дваццаць тысячаў драбнога статку. Гэтак кароль а ўсі сынове Ізраелявы пасьвяцілі дом СПАДАРУ.

І сказаў яму СПАДАР: «Я пачуў маленьне твае, каторым ты маліў Мяне; Я пасьвяціў гэты дом, каторы ты пастанавіў, каб палажыць імя Мае там на векі; і будуць вочы Мае а сэрца Мае там усі дні.

То Я пастанаўлю каралеўскі пасад твой над Ізраелям на век, як Я казаў айцу твайму Давіду, кажучы: "Ня будзе адцяты ў цябе муж ад пасаду Ізраелявага".

І скажуць: "За тое, што яны пакінулі СПАДАРА, Бога свайго, каторы вывеў айцоў іхных ізь зямлі Ягіпецкае, і ўхапіліся за іншых, і кланяліся ім, і служылі ім, — за гэта навёў на іх СПАДАР усе гэтае ліха"».

А Гірам, кароль Тырскі, дастаўляў Салямону дзервы кедравыя а дзервы кіпрысавыя й золата, усе на хаценьне ягонае; тады кароль Салямон даў Гіраму дваццаць местаў у зямлі Ґалілейскай.

А Ваалаф а Фадмор на пустыні ў зямлі

А ўсі месты на запасы, што былі ў Салямона, а месты на цялежкі а месты коньнікам а ўсе зычанае, што Салямон зычыў пастанавіць у Ерузаліме й на Лібане і ў вусёй зямлі дзяржаньня свайго.

На ўвесь люд, засталы ад Аморэяў, Гэцічаў, Ферэзэяў, Гэвеяў а Евусэяў, каторыя былі ня із сыноў Ізраелявых,

На дзеці іхныя, засталыя просьле іх на зямлі, каторыя сынове Ізраелявы не маглі выгубіць, Салямон узлажыў на іх падачкі прымуснаю работаю дагэтуль.

І абракаў Салямон трэйчы ў год ўсепаленьні а супакойныя аброкі на аброчніку, каторы ён пастанавіў СПАДАРУ, і кадзіў на ім перад СПАДАРОМ. І скончыў ён дом.

Кароль Салямон таксама зрабіў караб у Ёцыён-Ґеверу, каторы ля Елофу, на беразе Чырвонага мора, у зямлі Едомскай.

І паслаў Гірам на караблю сваіх слугаў карабельнікаў, зналых мора, із слугамі Салямонавымі;

І прыехала яна да Ерузаліму зь цяжкім паездам: зь вярблюдамі, накладзенымі пахамі, і вялікаю множасьцю золата, і дарагім каменьням; і прышла да Салямона, і гутарыла зь ім праз усе, што было ў яе на сэрцу.

Хай будзе дабраславёны СПАДАР, Бог твой, Каторы зычыў пасадзіць цябе на пасад Ізраеляў! Бо СПАДАР любе Ізраеля на векі, затым пастанавіў Ён цябе за караля, чыніць суд а справядлівасьць».

І зрабіў кароль Салямон дзьвесьце вялікіх шчытоў з каванага золата; па шасьцьсот сыкляў пайшло на кажны шчыт;

І трыста шчытоў з каванага золата; па тры міны золата пайшло на кажны шчыт; і пастанавіў іх кароль у доме Лібанскага лесу.

У пасадзе было шэсьць уступцоў, і верх пасаду быў круглы на задняй часьці яго, і былі поручні з абодвых бакоў месца сядзеньня, і два лявы стаялі ля поручняў;

І двананцаць лявоў стаялі там на шасьцёх уступцох паабапал. Ня было зроблена так у ні водным каралеўстве.

Бо ў караля быў на мору Тарсыскі караб із караблём Гірамовым; раз на тры гады прыходзіў Тарсыскі караб, прывозячы золата а срэбра а сланёвую косьць а налпы а павы.

Тады пастанавіў Салямон узвышша Хемошу, агідзе Моаўскай, на гары, што перад Ерузалімам, і Молоху, агідзе сыноў Амонавых.

І загневаўся СПАДАР на Салямона за тое, што ён адхінуў сэрца свае ад СПАДАРА, Бога Ізраелявага, Каторы двойчы зьяўляўся яму,

І ўзьняў СПАДАР праціўніка на Салямона, Гадада Едомляніна, з каралеўскага насеньня Едомскага.

І Еровоам Невацёнак Яхрэмлянін із Цэрэды, — а імя маці ягонае ўдавы — Цэруа, — слуга Салямонаў, падняў руку на караля.

І во прычына, што ён падняў руку на караля: Салямон станавіў Міло, закрыў пралом у месьце Давіда, айца свайго.

І лучыла ў тым часе Еровоаму выйсьці зь Ерузаліму; і засьпеў яго на дарозе прарока Агія, Шылянін; ён быў прыкрыўшыся новым адзецьцям. На полю яны былі адно ўдвух.

І ўхапіў Агія новае адзецьце, каторае меў на сабе, разьдзер яго на двананцаць часьцяў,

Я не вазьму ўсяго каралеўства з рукі ягонае; але Я зраблю яго князям на ўсі дні жыцьця ягонага дзеля Давіда, слугі Свайго, каторага Я абраў, каторы дзяржаў расказаньні Мае а ўставы Мае.

І Я зьнемарашчу насеньне Давідава за гэта, але не на ўсі дні"».

«Ацец твой зрабіў цяжкім іго нашае, ты ж цяпер палягчы нам цяжкую работу айца свайго й цяжкое йго, каторае ён налажыў на нас, і будзем служыць табе».

І сказаў ён ім: «Пайдзіце яшчэ на тры дні й зьвярніцеся да мяне». І пайшоў люд.

І сказаў ім: «Што вы парадзіце імне, і я адкажу люду гэтаму, каторы гукаў імне, кажучы: "Палягчы йго, каторае налажыў на нас ацец твой"?»

І гукалі яму маладзёны, што вырасьлі разам ізь ім, кажучы: «Гэтак скажы люду гэтаму, каторы гукаў табе, кажучы: "Айцец твой налажыў на нас цяжкое йго, ты ж палягчы нам"; гэтак скажы ім: "Мой мезінец таўшчэйшы за сьцёгны айца майго.

Дык, калі айцец мой налажыў на вас цяжкое йго, то я дадам да йга вашага; айцец мой караў вас дубцамі, а я буду караць вас цернямі"».

І прышоў Еровоам а ўвесь люд да Рэговоама на трэйці дзень, як казаў кароль, кажучы: «Зьвярніцеся да мяне на трэйці дзень».

І паслаў кароль Рэговоам Адорама, што быў над падачкамі; але ўсі Ізраяляне ўкаменавалі яго, і ён памер; кароль жа Рэговоам пабарзьдзіў сесьці на цялежкі, каб уцячы да Ерузаліму.

Як пачулі ўсі Ізраяляне, што Еровоам зьвярнуўся, то паслалі, і прыгукалі на збор, і ўстанавілі яго за караля над усімі Езраялянмі. За домам Давідавым не засталося нікога, апрача плямені Юдзінага аднаго.

І забудаваў Еровоам Шыхем на гары Яхрэмавай, і асяліўся ў ім; стуль пайшоў і збудаваў Пенуель.

І прызначыў Еровоам сьвята восьмага месяца, пятнанцатага дня месяца, падобнае да тога сьвята, якое было ў Юдэі, і абракаў на аброчніку; тое ж зрабіў ён у Бэт-Элю, каб абракаць цялятам-бычком, каторыя зрабіў. І прызначыў у Бэт-Элю сьвятароў узвышшаў, каторыя зрабіў,

І аброк на аброчніку, каторы ён зрабіў у Бэт-Элю, пятнанцатага дня восьмага месяца, каторы ён самадумам прызначыў; і гэтак стала сьвята сыном Ізраелявым, і ўзышоў да аброчніка кадзіць.

І загукаў да аброчніка, подле слова СПАДАРОВАГА, і сказаў: «Аброчніча, аброчніча! гэтак кажа СПАДАР: "Вось, народзіцца сын дому Давідаваму, імя ягонае Ёся, і абрачэць на табе сьвятароў узвышшаў, што кадзяць на табе, і людзкія косьці спаляць на табе"».

І даў знак таго дня, сказаўшы: «Во знак таго, што гэта казаў СПАДАР: "Вось, гэты аброчнік раськепіцца, і рассыпецца попел, каторы на ім"».

І сталася, як кароль пачуў слова чалавека Божага, загуканае да аброчніка ў Бэт-Элю, што выцягнуў Еровоам руку сваю ад аброчніка, кажучы: «Схапіце яго!» І ссохла рука ягоная, каторую ён выцягнуў на яго, і ня мог ён павярнуць яе назад да сябе.

І сказаў ён сыном сваім: «Асядлайце імне асла». І асядлалі яму асла, і ён усьсеў на яго,

І паехаў тый. І пераняў яго на дарозе леў, і задушыў яго. І ляжала мертвае цела ягонае, кіненае на дарозе; асёл жа стаяў ля яго, і леў стаяў ля мертвага цела.

І вось, праходзячыя міма людзі абачылі труп, кінены на дарозе, і лява, ля трупа стаячага, і пайшлі, і гукалі ў месьце, у каторым жыў прарока-стары.

Ён паехаў і знайшоў труп ягоны, кінены на дарозе; асёл жа а леў стаялі ля трупа; леў ня зьеў трупа і не разарваў асла.

І падняў прарока мертвае целя чалавека Божага, і палажыў яго на асла, і павёз яго назад. І пайшоў прарока-стары да места, каб плакаць па ім і пахаваць яго.

Бо здойсьніцца слова, каторае ён із расказаньня СПАДАРОВАГА агаласіў на аброчік у Бэт-Элю й на ўсі дамы ўзвышша, каторыя ў местах Самарскіх.

І было гэтае стацьцё на грэх дому Еровоамоваму, і на згубу, і на зьнішчэньне яго зь віду зямлі.

Затым Я навяду беды на дом Еровоамоў, і адатну ў Еровоама нават таго, хто мочыцца да сьцяны, замкнёнага й засталага ў Ізраелю, і вымяту па доме Еровоамовым, як вымятаюць шумецьце, чысьцюсенька.

Хто памрэць у Еровоама ў месьце, таго зьядуць сабакі; а хто памрэць на полю, таго зьядуць птушкі нябёсныя, бо СПАДАР сказаў’".

І ўстала Еровоаміха, і пайшла, і прышла да Фірцу; і адно толькі ўступіла на парог дому, дзяцё памерла.

І збудавалі таксама яны сабе ўзвышшы а стаўпы а гаі на кажным высокім узгорку і пад кажным зялёным дзервам.

І было пятага году дзяржавы Рэговоамовае: Шышак, кароль Ягіпецкі, узышоў на Ерузалім,

А кароль Аса згукаў усіх Юдэяў, нікога не вылучаючы, і вынесьлі яны з Рамы каменьне а дзервы, каторыя Вааша ўжыў на будоўлю. І пастанавіў зь іх кароль Аса Ґеву Венямінову а Міцпу.

Хто памрэць у Ваашы ў месьце, таго зьядуць сабакі; а хто памрэць у яго на полю, таго зьядуць птушкі нябёсныя».

Дваццаць шостага, году Асы, караля Юдэйскага, загаспадарстваваў на два гады Ела Ваашонак у Ізраелю ў Фірцы.

Як ён загаспадарстваваў і сеў на пасадзе ягоным, то паразіў увесь дом Ваашын, не пакінуўшы яму на’т таго, што мочыцца да сьцяны, ані сваякоў ягоных, ані прыяцеляў ягоных.

Тады падзяліўся люд Ізраельскі на палавіцу: налавіца люду была за Фіўнам Ґінафёнкам, каб пастанавіць яго за караля, а палавіца йшла за Омрам.

Трыццаць першага году Асы, караля Юдэйскага, загаспадарстваваў Омра над Ізраелям на двананцаць год. У Фірцы ён гаспадарстваваў шэсьць год.

За яго дзён збудаваў Гіель Бэтэлянін Ерыхон: на Авіраме, першаку сваім, ён палажыў под яго і на Сэґубе, наймалодшым сваім, пастанавіў брамы яго, подле слова СПАДАРОВАГА, каторае Ён праказаў Ігошуам Нунянком.

«Пайдзі адгэтуль, і абярніся на ўсход, і схавайся ля цур’я Херыфа, каторы перад Ёрданом.

І сталася на канцу дзён, што гэты цурэй высах, бо ня было дажджу на зямлі.

Бо так кажа СПАДАР, бог Ізраеляў: "Мука ў дзежцы ня высіліцца, і алівы ў жбанку будзе ставаць да тога дня, калі СПАДАР дасьць дождж на від зямлі"».

І сказаў ён ёй: «Дай імне сына свайго». І ўзяў яго з улоньня ейнага, і ўзьнёс яго на гару, ідзе ён жыў, і палажыў яго на ложак свой,

І сталася за шмат дзён, што было слова СПАДАРОВА да Ільлі трэйцяга году, кажучы: «Ідзі, пакажыся Агаву, і я дам дождж на зямлю».

І сказаў Агаў Оваду: «Пайдзі па зямлі да ўсіх жаролаў водных і да ўсіх цур’ёў на зямлі, ці ня знойдзеш ідзе травы, каб нам пракарміць коні а мулы, каб нам не давялося страціць сабе із статку».

Як Овада быў у дарозе, і вось, наўпярэймы яму — Ільля. Ён пазнаў яго, і паў на від свой, і сказаў: «Ці ты гэта, спадару мой Ільля?»

Цяпер пашлі й зьбяры да мяне ўсяго Ізраеля на гару Карміл, і чатырыста пяцьдзясят прарокаў Ваалавых, і прарокаў гэтага гаю чатырыста, што жывяцца із столу Езэвелінага».

І паслаў Агаў памеж усіх сыноў Ізраелявых, і зьбер усіх прарокаў на гару Карміл.

І дабліжыўся Ільля да ўсёга люду, і сказаў: «Пакуль вы будзеце скакаць на два бакі? калі СПАДАР ё Бог, то йдзіце за ім; а калі Ваал, то за ім ідзіце». І не адказаў люд яму ані слова.

Хай дадуць нам двое цялят-бычкоў, і хай яны выбяруць адно цялё-бычка, і расьсякуць яго, і паложаць на дровы, але цяпла хай не падкладаюць; а я прыгатую другое цялё-бычка, і палажу на дровы, і цяпла не падлажу.

І расклаў дровы, і расьсек цялё, і паклаў яго на дровы,

І сказаў: «Напоўніце чатыры вядры вады і вылівайце на ўсепаленьне а на дровы». Потым сказаў: «Паўтарыце». І яны паўтарылі, і сказаў: «Зрабіце трэйцім наваратам». І зрабілі трэйцім наваратам.

І абачыў увесь люд, і яны палі на віды свае, і сказалі: «СПАДАР, — Ён Бог. СПАДАР, — Ён Бог!»

І ўзышоў Агаў есьці а піць; а Ільля ўзышоў на верх Кармілу, і нахінуўся да зямлі, і палажыў від свой памеж каленяў сваіх.

І была на Ільлі рука СПАДАРОВА. Ён паперазаў сьцёгны свае і бег перад Агавом аж да ўходу Ізрэеля.

А сам адышоў на пустыню на дзень дарогі, і прышоў, і сеў пад яленцавым кустом, і прасіў сьмерці душы сваёй, і сказаў: «Досыць ужо. СПАДАРУ, вазьмі душу маю, бо я ня лепшы за айцоў сваіх».

І глянуў Ільля, і вось, ля ўзгалоўя ягонага на вугальлю печаны сачэнь і жбан вады. Ён пад’еў, напіўся, і абярнуўся, і лёг.

І сказаў: «Выйдзі й стань на гары перад відам СПАДАРОВЫМ. І вось, СПАДАР пройдзе, і буйны й вялікі вецер, разьдзіраючы горы а крышачы скалы перад СПАДАРОМ, ня ў ветру СПАДАР. Просьле ветру землятрасеньне, не ў землятрасеньню СПАДАР.

І пайшоў ён стуль, і знайшоў Елісэя Шафацёнка, а ён араў; двананцаць пар было ў яго, і сам ён быў ля двананцатае. Ільля, праходзячы міма яго, кінуў на яго ахілім свой,

Дзеля таго я заўтра, на гэты час, прышлю да цябе слугаў сваіх, каб яны перагледзелі дом твой а дамы служачых пры табе, і ўсе дрыжонае ў ваччу тваім яны ўхопяць рукамі сваімі, і возьмуць"».

Ён казаў: «Калі дзеля міру вышлі яны, то схапіце іх жывых; і калі на вайну вышлі, вазьміце іх жывых».

А слугі караля Арамскага сказалі яму: «Багове іх ё Багове гораў, затым яны дужшыя за нас. Але ваюйма зь імі на раўніне, і напэўна будзем дужшыя за іх.

Дык во што зрабі: аддаль каралёў кажнага зь месца ягонага і пастанаві вайводцаў на іх месца;

І налічы ты войска сабе толькі, колькі пала ў цябе, і коні, колькі было коні, і цялежак, колькі было цялежак; і будзеш ваяваць ізь імі на раўніне, і напэўна будзем дужшыя за іх». І паслухаў ён голасу іх, і зрабіў гэтак.

І аблягалі адны адных сем дзён. І было на сёмы дзень: пачалася бітва; і паразілі сынове Ізраелявы сто тысячаў пяхотных Арамлян за адзін дзень.

І ўцяклі засталыя ў места Афек. І павалілася сьцяна на засталых дваццаць сем тысячаў чалавекаў. А Вен-Гадад уцёк, і прышоў да места, і бегаў з пакою да пакою.

І сказалі яму слугі ягоныя: «Вось, мы чулі, што каралі дому Ізраелявага — каралі міласэрныя. Дазволь жа нам узлажыць зрэб’е на сьцёгны свае і паварозы на галавы свае, і выйдзем да караля Ізраельскага; можа ён захавае душу тваю».

І паперазалі яны зрэб’ям сьцёгны свае, і ўзлажылі паварозы на галавы свае, і прышлі да караля Ізраельскага, і сказалі: «Слуга твой Вен-Гадад кажа: "Хай жа жывець душа мая"». Тый сказаў: «Ён яшчэ жывы? ён брат мой».

Людзі гэтыя варажылі гэта на добрае, і пабарзьдзілі, і падхапілі гэта ад яго, і сказалі: «Брат твой Вен-Гадад». І сказаў ён: «Пайдзіце да яго й вазьміце яго». І вышаў да яго Вен-Гадад, і ён узьвёў яго на цялежкі.

І пайшоў прарока, і стаяў надчэкуючы караля на дарозе, прыдаўшыся іншым, замазаўшы вочы свае попелам.

І прышоў Агаў двору смутны а гнеўны з тога слова, каторае казаў яму Навоф Ізрэелянін, кажучы: «Не аддам табе спадку айцоў сваіх». І лёг на ложак свой, і адвярнуў від свой, і хлеба ня еў.

І напісала ў лістох, кажучы: «Агаласіце пост, і пасадзіце Навофа на чале люду;

І пасадзіце двух сыноў веляла насупроці яго, каторыя сьветчылі б на яго, кажучы: "Ты блявузґаў на Бога а караля"; і потым вывядзіце яго, і ўкамянуйце, каб ён памер».

Агаласілі пост і пасадзілі Навофа на чале люду.

І прышлі два сыны веляла, і селі насупроці яго, і сьветчылі на яго, на Навофа перад людам, кажучы: «Навоф блявузґаў на Бога а на караля». І вывялі яго за места, і ўкаменавалі, і ён памер.

І гукай яму, кажучы: "Гэтак кажа СПАДАР: ’Ты забіў і яшчэ ўступаеш у спадак?’" і гукай яму, кажучы: "Гэтак кажа СПАДАР: "На тым месцу, ідзе сабакі лізалі кроў Навофа, сабакі будуць лізаць кроў тваю, таксама кроў тваю’"».

Вось, Я навяду на цябе бяду, і вымяту за табою, і выгублю ўв Агава нават тога, што мочыцца на сьцяну, і замкнёнага, і засталага ў Ізраелю.

Хто памрэць ув Агава ў месьце, таго зьядуць сабакі; а хто памрэць на полю, таго зьядуць птушкі нябёсныя».

І было, як пачуў Агаў словы гэтыя, то разьдзер адзецьці свае, і ўзлажыў на цела свае зрэбніну, і поставаў, і спаў у зрэбніне, і хадзіў памалу.

«Бачыш, як укарыўся Агаў перад Імною? за тое, што ён укарыўся перад Імною, Я не навяду ліха за дзён ягоных, за дзён сына ягонага навяду ліха на дом ягоны».

І было на трэйці год, і зышоў Ясапат, кароль Юдэйскі, да караля Ізраельскага.

І сказаў ён Ясапату: «Ці пойдзеш ты з імною на вайну на Рамоф Ґілеадзкі?» І сказаў Ясапат каралю Ізраельскаму: «Як ты, так і я; як твой люд, так і мой люд; як твае коні, так і мае коні».

І зьбер кароль Ізраельскі прарокаў, каля чатырыста чалавекаў, і сказаў ім: «Ці йсьці імне на Рамоф Ґілеадзкі вайною, ці ўзьдзержыцца?» Яны сказалі: «Узыйдзі, і аддасьць СПАДАР у рукі каралеўскія».

Кароль Ізраельскі а Ясапат, кароль Юдэйскі, сядзелі кажны на пасадах сваіх, адзеўшыся ў вадзецьці, ля варот брамы Самарскае, і ўсі прарокі праракалі перад імі.

І ўсі прарокі праракалі тое ж, кажучы: «Узыйдзі на Рамоф Ґілеадзкі, май дасьпех, СПАДАР дасьць у руку каралеўскую».

І прышоў ён да караля. Кароль сказаў яму: «Міхею! ісьці нам на Рамоф Ґілеадзкі вайною, ці ўзьдзержыцца?» І сказаў тый яму: «Узыйдзі, хай шчасьце табе, і СПАДАР аддасьць у руку каралеўскую».

І сказаў: «Дык выслухай слова СПАДАРОВА: я бачыў СПАДАРА, на пасадзе Сваім седзячага, і ўсе войска нябёскае стаяла ля Яго, па правай і па левай руццэ Ягонай.

І ўзышоў кароль Ізраельскі а Ясапат, кароль Юдэйскі, на Рамоф Ґілеадзкі.

Але бітва таго дня павялічалася, і кароль стаяў на цялежках супроці Арамлян, і ўвечары памер, і лілася кроў з раны ў цялежкі.

Ён хадзіў у вусім дарогаю айца свайго Асы, ня зыходзіў зь яе, робячы справядлівае ў ваччу СПАДАРА; узвышшы, адылі, ня былі разбураны; люд абракаў а кадзіў яшчэ на ўзвышшах.

Ясапат збудаваў караблі на мору, каб хадзіць да Офіру золата; але яны не дайшлі, бо разьбіліся ў Ецыён-Ґаверу.

Тады сказаў Агазя Агавёнак Ясапату: «Хай мае служцы едуць із тваімі служцамі на караблёх». Але Ясапат не згадзіўся.

Затым цяпер гэтак кажа СПАДАР: "З пасьцелі, на каторую ты ўзышоў, ня зыйдзеш ізь яе, але сьмерцю памрэш"». І адышоў Ільля.

І сказалі яму: «Наўпярэймы нам зайшоў чалавек і сказаў нам: "Пайдзіце, зьвярніцеся да караля, каторы паслаў вас, і кажыце яму: "Гэтак кажа СПАДАР: ’Ці ж то няма Бога ў Ізраелю, што ты пасылаеш пытацца ў Ваал-Зэвува, бога Экронскага? За тое з пасьцелі, на каторую ты ўзышоў, ты ня зыйдзеш ізь яе, але сьмерцю памрэш"’"».

І паслаў да яго галоўнага пяцідзясятніка зь пяцідзясяткам ягоным. І ўзышоў да яго, і вось, ён сядзіць на версе гары, і гукаў да яго: «Чалавеча Божы! кароль казаў: "Зыйдзі!"».

І казаў яму: «Гэтак кажа СПАДАР: "За тое, што ты пасылаў пасланцоў пытацца ў Ваал-Зэвува, бога Экронскага, быццам няма Бога ў Ізраелю, каб пытацца слова Ягонага, — з пасьцелі, на каторую ты ўзышоў, ня зыйдзеш ізь яе, але сьмерцю памрэш"».

І сталася, як СПАДАР меў узьнесьці Ільлю ў віхру на неба, што йшоў Ільля зь Елісэям ізь Ґілґалу.

Як яны перайшлі, то Ільля сказаў Елісэю: «Прасі, што зрабіць табе ўперад, чымся я буду ўзяты ад цябе». І сказаў Елісэй: «Дух, каторы ў табе, хай будзе на імне ўдвая».

І было, як яны йшлі, ідучы й гутарачы, вось, цялежкі агняныя й коні агняныя разлучылі іх абодвых, і ўзьнёсься Ільля ў віхру на неба.

Елісэй жа глядзеў і крыкнуў: «Войча мой, войча мой, цялежкі Ізраелявы й коньнікі яго!» І ня бачыў яго болей. І схапіў ён адзецьці свае, і разьдзер іх на дзьве часьці.

І падняў ахілім, упалы зь яго, і пайшоў назад, і стаў на беразе Ёрдану.

І абачылі яго сыны прароцкія, каторыя ў Ерыхоне, з насупроці, і сказалі: «Супачыў дух Ільлін на Елісэю». І пайшлі наўпярэймы яму, і пакланіліся яму аж да зямлі.

І сказалі яму: «Вось, цяпер ё слугаў тваіх пяцьдзясят чалавекаў, малайцоў; хай бы яны пайшлі й пашукалі спадара твайго; можа панёс яго Дух СПАДАРОЎ і кінуў яго на аднэй з гораў альбо на аднэй з далінаў». Ён жа сказаў: «Не пасылайце».

Адгэтуль пайшоў ён на гару Карміл, а адгэнуль зьвярнуўся да Самары.

І пайшоў, і паслаў да Ясапата, караля Юдэйскага, кажучы: «Кароль Моаўскі паўстаў супроці мяне; ці пойдзеш з імною на вайну супроці Моава?» Ён сказаў: «Узыйду; як ты, так і я; як твой люд, так і мой люд; як твае коні, так і мае коні».

І сказаў Ясапат: «Ці няма тут прарокі СПАДАРОВАГА, каб нам папытацца ў СПАДАРА ім?» І адказаў адзін із служцоў караля Ізраельскага, і сказаў: «Тут Елісэй Шафацёнак, каторы паліваў ваду на рукі Ільлі».

І сказаў Елісэй: «Жыў СПАДАР войскаў, перад каторым я стаю! калі б я не паважаў Ясапата, караля Юдэйскага, то ня глянуў бы на цябе й ня бачыў бы цябе.

Цяпер гукнеце імне гусьляра». І як гусьляр граў на гусьлях, то была на ім рука СПАДАРОВА.

І ён сказаў: «Гэтак кажа СПАДАР: "Рабіце на гэтай даліне равы, равы";

Як увесь Моаў пачулі, што ўзышлі каралі ваяваць ізь імі, тады згуканы былі ад усіх, ад папяразуючага пояс і вышэй, і сталі на граніцы.

І сказалі яны: «Гэта кроў: чыста зьнішчаны каралі, паразілі адзін аднаго; цяпер на здабытак, Моаве!»

І прышлі яны да табару Ізраельскага. І ўсталі Ізраяляне, і білі Моава, і тыя ўцякалі ад іх, а яны далей ішлі на іх і білі Моава.

І месты разбурылі, і на кажнае выборнае поле кінулі кажны па каменю, і закідалі яго; і ўсі жаролы водаў запынілі, і ўсі найлепшыя дзервы сьсеклі, ажно засталося толькі каменьне ў Кір-Гарэсэце. І абступілі яго пушчальнікі, і разбурылі яго.

І ўзяў ён сына свайго першака, каторы меў гаспадарстваваць замест яго, і аброк яго на ўсепаленьне на сьцяне. І было вялікае абурэньне на Ізраялян, і яны адступілі ад яго, і зьвярнуліся да зямлі свае.

І сказаў ён: «На толета, подле часу жыцьця, ты будзеш абыймаць сына». І сказала яна: «Не, спадару мой, чалавеча Божы, ня хлусі служэбцы сваёй».

І зацяжарыла жонка, і нарадзіла сына на толета, подле часу жыцьця, як сказаў ёй Елісэй.

І панёс яго, і прынёс яго да маці ягонае; і ён сядзеў на ўлоньню ў яе аж да паўдня, і памер.

І ўзышла яна, і палажыла яго на ложку чалавека Божага, і заперла яго, і вышла.

І паехала, і прыехала да чалавека Божага, на гару Карміл. І як абачыў чалавек Божы яе насупроці сябе, то сказаў паслугачаму свайму Ґігазу: «Вось, Шунямлянка тая;

І прышла да чалавека Божага на гару, і ўхапілася за ногі ягоныя. І дабліжыўся Ґігаз, каб адпіхнуць яе; але чалавек Божы сказаў: «Пакінь яе, душа ў яе зьнемарашчана, а СПАДАР схаваў ад мяне й не сказаў імне».

І сказаў ён Ґігазу: «Паперажы сьцёгны свае, і вазьмі посах мой у руку сваю, і пайдзі. Калі стрэнеш каго, не здаровай яго, і калі хто будзе цябе здароваць, не адказуй яму. І палажы посах мой на від хлопчыку».

Ґігаз пайшоў сьпераду іх, і палажыў посах на від хлопчыку. Але ня было ані голасу, ані ўвагі. І вышаў наўпярэймы яму, і наказаў яму, кажучы: «Не прачыхаецца хлапец».

І ўвыйшоў Елісэй у дом, і вось, хлопчык памерлы ляжыць на ложку ягоным.

І ўзышоў, і лёг над дзецянём, і прытуліў вусны свае да вуснаў ягоных, і далоні свае да далоняў ягоных, і расьцягнуўся на ім, і ўгрэлася цела дзецяняці.

І зьвярнуўся, і прайшоўся ў доме туды-сюды; потым ізноў уступіў і расьцягнуўся на ім. І чхнуў хлопчык разоў сем, і адчыніў хлопчык вочы свае.

І вышаў адзін ізь іх на поле зьбіраць дзікое карэньне, і знайшоў дзікое віно, і зьбер зь яго дзікіх ягадаў поўны свой прыпол. І прышоў, і пакрышыў іх у казан із страваю, бо яны ня зналі іх.

І прыехаў Нааман на конях сваіх а на цялежках сваіх, і стаў ля дзьвярэй дому Елісэявага.

І зьвярнуўся да чалавека Божага — ён а ўсі прыданыя ягоныя, і прышоў, і стаў перад ім, і сказаў: «Вось жа, я даведаўся, што на ўсёй зямлі няма Бога, адно ў Ізраелю; дык прыймі дабраславенства ад слугі свайго».

І сказаў Нааман: «Калі не, то дай, калі ласка, слузе твайму зямлі як цяжар на два аслы; бо адгэтуль ня будзе слуга твой абракаць усепаленьні а аброк іншым багом, апрача СПАДАРА.

Адно во ў чым хай даруе СПАДАР слузе твайму: як пойдзе спадар мой да дому Рымона на кланяньне там, і апрэцца на руку маю, і пакланюся я ў доме Рымона, хай даруе СПАДАР слузе твайму ў гэтым прылучаю».

І сказаў яму: «Ідзі ў супакою». І ён ад’ехаўся ад яго на дзесяціну.

І сказаў Нааман: «Валей вазьмі два талані». І прысіліў яго, і завязаў два талані срэбра ў два хатулі й дзьве зьмены адзежы, і палажыў на двух сваіх служцоў; і яны панесьлі перад ім.

Кароль Арамскі пайшоў вайною на Ізраялян і радзіўся із служцамі сваімі, кажучы: «У такім а такім месцу будзе табар мой».

І пасылаў кароль Ізраельскі на тое месца, праз каторае наказаў чалавек Божы яму і перасьцерагаў яго; і ўсьцярогся там, не аднойчы ані двойчы.

І было, як пачуў кароль словы жончыны, разьдзер адзецьці свае, — а ён праходзіў па сьцяне, — і абачыў люд, і вось, пад сподам зрэб’е на целе ягоным.

І сказаў: «Хай тое зробе імне Бог і павяліча, калі застанецца галава Елісэя Шафацёнка на ім сядні».

І адказаў каралеўскі ахвіцэр, на каторага руку кароль апіраўся, чалавеку Божаму, і сказаў: «Вось, калі б СПАДАР і зрабіў адтуліны на небе, і тады ці можа гэта быць?» І сказаў тый: «Вось, абачыш ачыма сваімі, але з гэтага ня будзеш есьці».

СПАДАР учыніў тое, што табару Арамскаму пачуўся гук цялежак а гук коні а гук вялікага войска. І сказалі яны адзін аднаму: «Вось, наняў кароль Ізраельскі супроці нас каралёў Гэціцкіх а каралёў Ягіпецкіх, каб ісьці на нас».

І прызначыў кароль каралеўскага ахвіцэра, на каторага руку апіраўся, да брамы; і растаптаў яго люд у браме, і ён памер, як сказаў чалавек Божы! каторы гукаў, як зыходзіў да яго кароль.

Тады адказаў гэты каралеўскі ахвіцэр чалавеку Божаму і сказаў: «Вось, калі б СПАДАР зрабіў адтуліны на небе, і тады, ці можа гэта быць?» А ён сказаў: «Абачыш сваімі ачыма, але есьці гэтага ня будзеш».

І гукаў Елісэй жонцы, каторай сына ажывіў ён, і сказаў: «Устань і пайдзі, ты а дом твой, і пажыві там, ідзе можаш пажыць, бо прыгукаў СПАДАР галадоў, і яна прыйдзе на гэтую зямлю на сем год».

І пайшоў Газаель наўпярэймы яму, і ўзяў дар у руку сваю і ўсяго найлепшага ў Дамашку — наклад на сорак вярблюдоў, і прышоў, і стаў перад відам ягоным, і сказаў: «Сын твой Вен-Гадад, кароль Арамскі, паслаў мяне да цябе, кажучы: "Ці ачуняю я ад гэтае хваробы?"».

І было назаўтрае: ён узяў накрыцьцё, і занурыў яго ў ваду, і расьцягнуў на від ягоны, і ён памер. І загаспадарстваваў Газаель замест яго.

Ня зычыў, адылі, СПАДАР згубіць Юду, дзеля Давіда, слугі Свайго, бо Ён абяцаў даць яму сьветач у дзяцёх ягоных на ўсі часы.

І пайшоў Ёрам Агавёнак на вайну з Газаелям, каралём Арамскім, да Рамофу Ґілеадзкага, і ранілі Арамляне Ёрама.

І вазьмі судзіну з алеям, і вылі на галаву яму, і скажы: "Гэтак кажа СПАДАР: ’Памазаў цябе за караля над Ізраелям’". І адчыні дзьверы, і ўцячы, і ня длякайся».

І ўстаў ён, і ўвыйшоў у дом. І выліў алей на галаву яму, і сказаў яму: «Гэтак кажа СПАДАР, Бог Ізраеляў: "Я памазаў цябе за караля над людам СПАДАРОВЫМ, над Ізраелям;

І загіне ўвесь дом Агавоў, і выгублю ўв Агава нават тога, што мочыцца на сьцяну, і замкнёнага, і засталага ў Ізраелю.

А Езэвель зьядуць сабакі на полю Ізрэельскім, і ніхто не пахавае яе». І адчыніў дзьверы, і ўцёк.

І пабарзьдзілі яны, і ўзялі кажны адзецьце свае, і падаслалі яму на найвышшым уступцу, і затрубілі ў трубу, і сказалі: «Загаспадарстваваў Егу!»

Дык Егу сеў на цялежкі й паехаў да Ізрэелю, бо Ёрам ляжаў там. І Агазя, кароль Юдэйскі, зышоў даведацца Ёрама.

І вартаўнік стаяў на вежы ў Ізрэелю, як ён ехаў, і сказаў: «Я бачу аддзел». І сказаў Ёрам: «Вазьмі коньніка, і пашлі наўпярэймы ім, і хай скажа: "Ці мір?"».

І сказаў Ёрам: «Запрагай». І запрэглі цялежкі ягоныя. І выехаў Ёрам, кароль Ізраельскі, і Агазя, кароль Юдэйскі, кажны на цялежках сваіх. І выступілі наўпярэймы Егу, і стрэліся зь ім на дзелі Навофа Ізрэеляніна.

А Егу напяў лук рукою сваёю, і стрэліў Ёраму ў міжыкрылы, і прайшла страла пераз сэрца ягонае, і ўкляк на цялежках сваіх.

І сказаў Егу Бідкару, каралеўскаму ахвіцэру: «Падыймі й кінь яго на дзялёнку поля Навофа Ізрэеляніна; бо ўспомні, як мы з табою ехалі ўдвух адзаду Агава, айца ягонага, і як СПАДАР праказаў празь яго гэта прароцтва:

"Запраўды, кроў Навофаву а кроў сыноў ягоных бачыў Я ўчора, — агалашае СПАДАР, — і адплачу табе на гэтым полю". Дык падыймі й кінь яго на дзель, подле слова СПАДАРОВАГА».

Агазя, кароль Юдэйскі, абачыўшы гэта, уцякаў па дарозе да садовага дому. І пагнаўся за ім Егу, і сказаў: «І яго паразіце на цялежках». Гэта было на ўзгор’ю Ґур, каторае ля Іўлеаму. І ўцёк ён да Меґіда; і памер там.

І завезьлі яго на цялежках слугі ягоныя да Ерузаліму, і пахавалі яго ў гробе ягоным, з айцамі ягонымі, у месьце Давідавым.

І сказаў ён: «Выкіньце яе». І выкінулі яе. І пырснула кроў ейная на сьцяну а на коні, і растапталі яе.

І зьвярнуліся, і азнаймілі яму. І сказаў ён: «Гэткае было слова СПАДАРОВА, што Ён праказаў слугою Сваім Ільлёю Фішвянінам, сказаўшы: "На полю Ізрэельскім зьядуць сабакі цела Езэвеліна;

І будзе труп Езэвелін, як гной на зьверху поля дзелі Ізрэельскае, ажно ніхто ня скажа: ’Гэта Езэвель’"».

Дык выглядзіце найлепшага а найпасьціўшага із сыноў гаспадара свайго, і пасадзіце яго на пасад айца ягонага, і ваюйце за дом гаспадара свайго».

Ведайце ж цяперака, што ня зваліцца на зямлю нічагусенькі із слова СПАДАРОВАГА, каторае СПАДАР казаў праз дом Агавоў; бо СПАДАР зрабіў, што казаў слугою Сваім Ільлёю».

І сказаў: «Едзь з імною і глядзі на маю рупатлівасьць праз СПАДАРА». І павёз яго ў цялежках сваіх.

І сказаў СПАДАР Егу: «За тое, што ты добра зрабіў, каб споўніць пасьцівае ў ваччу Маім; подле ўсёга, што было ў сэрцу Маім, ты зрабіў дому Агавоваму, то да чацьвертага пакаленьня будуць сядзець у цябе на пасадзе Ізраелявым».

Ад Ёрдану на ўсход сонца, усю зямлю Ґілеад, плямя Ґадава, Рувінава, Манасава, ад Ароеру, каторы ля цур’я Арнона, і Ґілеад а Вашан.

І вывеў ён каралеўскага сына, і ўзлажыў на яго карону, і даў яму сьветчаньне, і ўстанавілі яго за караля, і памазалі яго, і пляскалі ў ладкі а гукалі: «Хай жывець кароль!»

І налажылі рукі на яе, і яна прайшла — дарогаю, катораю вадзілі коні — да каралеўскага дому, і была забіта там.

І ўзяў сотнікаў а асабістых вартаўнікоў а ганцоў а ўвесь люд зямлі, і зьвялі караля з дому СПАДАРОВАГА, і прышлі па дарозе пераз браму ганцоў да каралеўскага дому, і пасадзілі яго на пасадзе каралёў.

Адно ўзвышшы ня былі аддалены: люд яшчэ абракаў аброкі й кадзіў кадзіла на ўзвышшах.

І казаў Егоаш сьвятаром: «Усе срэбра пасьвячанае, каторае прыносяць да дому СПАДАРОВАГА, срэбра ад праходзячых, срэбра за кажную душу подле ацэны, усе срэбра, колькі каму прыходзе на сэрца прынесьці да дому СПАДАРОВАГА,

Тады кароль Егоаш пагукаў Егояду сьвятара а сьвятароў і сказаў ім: «Чаму вы ня правіце пашкоджаньняў у доме? Дык адгэтуль не бярыце срэбра ў знаёмых сваіх, але на пашкоджаньні дому аддавайце яго».

І ўзяў сьвятар Егояда адну скрыню, і прабіў дзірку ў дзьверцах яе, і пастанавіў яе ля аброчніка на правым баку, ідзе ўходзілі ў дом СПАДАРОЎ. І клалі туды сьвятары, вартаўнікі парогу, усе срэбра, прыношанае да дому СПАДАРОВАГА.

І аддавалі палічанае срэбра ў рукі тых, што рабілі работы, каторыя мелі нагляд над домам СПАДАРОВЫМ, а гэтыя выдавалі яго на цесьляў а будаўнічых, што рабілі ў доме СПАДАРОВЫМ,

І на муляроў а на камачосаў, таксама на куплю дзерва а часаных камянёў, на паправу пашкоджаньняў у доме СПАДАРОВЫМ, і на ўсе, што йшло на дом дзеля яго паправы.

І не вымагалі лічбы ад тых людзёў, на каторых рукі выдавалі срэбра, плаціць работнікам; бо яны дзеялі верна.

Срэбра на аброк віны і на аброк за грэх ня ўносілі ў дом СПАДАРОЎ: яно было сьвятаром.

Тады ўзышоў Газаель, кароль Арамскі, і здабываў Ґаф, і ўзяў яго; і зьвярнуў Газаель від свой, каб узыйсьці на Ерузалім.

І паўсталі служцы ягоныя, і зрабілі змову, і паразілі Ёаша ў доме Міло, што на дарозе, каторая спушчаецца да Сіла.

І ўзгарэўся гнеў СПАДАРА на Ізраеля, і Ён аддаў іх у руку Газаеля, караля Арамскага, і ў руку Вен-Гадада Газаеленка на ўсі дні.

І супачыў Ёаш із айцамі сваімі, а Еровоам сеў на пасадзе ягоным. І пахаваны Ёаш у Самары з каралямі Ізраельскімі.

І сказаў каралю Ізраельскаму: «Палажы руку сваю на лук». І палажыў ён руку сваю. І палажыў Елісэй рукі свае на рукі каралёвы,

І сказаў: «Адчыні акно на ўсход». І ён адчыніў. І сказаў Елісэй: «Выстралі». І ён выстраліў. І сказаў: «Гэта страла спасеньня СПАДАРОВАГА і страла вывальненьня ад Араму, бо ты чыста паразіш Арам ув Афеку».

І загневаўся на яго чалавек Божы, і сказаў: «Было біць пяць альбо шэсьць разоў, тады ты чыста пабіў бы Арам, а цяпер трэйчы паразіш Арам».

І памер Елісэй, і пахавалі яго. І вяткі Моаўлян прыходзілі на пачатку году ў зямлю.

І было, як хавалі чалавека, і вось, абачылі гэтую вятку, і кінулі таго чалавека ў гроб Елісэяў; і як укінены чалавек даткнуўся да касьцей Елісэявых, то ён ажыў і ўстаў на ногі свае.

Адно ўзвышшы ня былі яшчэ аддалены: люд абракаў яшчэ аброкі і кадзіў кадзіла на ўзвышшах.

Ён паразіў дзесяць тысячаў Едомлян на даліне Салонай, і ўзяў Сэлу вайною, і назваў імя яе Ёкфеель, каторае аж дагэтуль.

І паслаў Егоаш, кароль Ізраельскі, да Амасі, караля Юдэйскага, кажучы: «Цернь, каторая на Лібане, паслала да кедры, каторы на Лібане ж, кажучы: "Аддай дачку за жонку сыну майму". Але прайшлі дзікія зьвяры, каторыя на Лібане, і стапталі гэтую цернь.

І Амасю, караля Юдэйскага, сына Егоаша Агазёнка, захапіў Егоаш, кароль Ізраельскі, у Вефшэмішу, і прышоў да Ерузаліму, і разбурыў сьцяну Ерузалімскую ад брамы Яхрэмавае аж да брамы Рагавое на чатырыста локцяў.

І прывезьлі яго на конях, і пахаваны ён быў у Ерузаліме з айцамі сваімі ў месьце Давідавым.

Адно ўзвышшы ня былі аддалены: люд яшчэ абракаў а кадзіў на ўзвышшах.

Гэткае было слова СПАДАРОВА, каторае Ён праказаў Егу, кажучы: «Сыны твае да чацьвертага пакаленьня будуць сядзець на пасадзе Ізраелявым». І было так.

Тады прышоў Пул, кароль Асырскі, на зямлю. І даў Менагім Пулу тысяча таланяў срэбра, каб рука ягоная магла быць за яго, дзеля ўмацаваньня каралеўства ў руццэ сваёй.

І расклаў Менагім гэтае срэбра на Ізраеля, на ўсіх багатыроў, даць каралю Асырскаму па пяцьдзясят сыкляў срэбра ад кажнага чалавека. І зьвярнуўся кароль Асырскі, і не застаўся там у зямлі.

Адно ўзвышшы ня былі аддалены: яшчэ люд абракаў а кадзіў на ўзвышшах. Ён збудаваў вышшую браму ля дому СПАДАРОВАГА.

За тых дзён СПАДАР пачаў пасылаць на Юдэю Рэцына, караля Арамскага, і Пекага Рэмалёнка.

І абракаў, і кадзіў на ўзвышшах а на ўзгорках і пад кажным зялёным дзервам.

Тады ўзышоў Рэцын, кароль Сырскі, і Пекаг Рэмалёнак, кароль Ізраельскі, на Ерузалім, каб заваяваць яго, і дзяржалі Агаза ў ваблозе, але зваяваць не маглі.

І паслаў Агаз паслоў да Фіґлаф-Пілесэра, караля Асырскага, кажучы: «Слуга твой а сын твой я: узыйдзі, і ўратуй мяне ад рукі караля Сырскага і ад рукі караля Ізраельскага, паўсталых на мяне».

І прышоў кароль із Дамашку, і абачыў кароль аброчнік, і падышоў кароль да аброчніка, і абракаў на ім;

І запаліў усепаленьне свае а хлебны аброк, і ўзьліў узьліваньне свае, і пакрапіў на аброчнік крывёю супакойных аброкаў сваіх.

А мядзяны аброчнік, каторы перад відам СПАДАРОВЫМ, ён перасунуў зь пярэдняе стараны дому, з памеж аброчніка новага й дому СПАДАРОВАГА, і пастанавіў яго з боку гэтага аброчніка на поўнач.

І расказаў кароль Агаз сьвятару Уру, пажучы: «На вялікім аброчніку палі ранічнае ўсепаленьне, і вячэрны хлебны аброк, і ўсепаленьне ад караля, і хлебны аброк ад яго, і ўсепаленьне ад усіх людзёў зямлі, і хлебны аброк ад іх, узьліваньне ад іх, і кажнаю крывёю ўсепаленьняў, кажнаю крывёю аброкаў крапі яго; а што да аброчніка мядзянага, ён будзе імне спакменям разважаньня».

І абламіў кароль Агаз аблямаваньне падстаноўкаў, і зьняў зь іх мыцельнік, і мора зьняў зь мядзяных валоў, каторыя пад ім, і пастанавіў яго на каменны мост.

І ўзышоў кароль Асырскі на ўсю зямлю, і ўзышоў аж да Самары, і аблягаў яе тры гады.

І наставілі сабе асобкаў а гаёў на кажным высокім узгорку і пад кажным зялёным дзервам,

І пачалі там кадзіць на ўсіх узвышшах падобна да паган, каторых СПАДАР выгнаў ад іх, і рабілі благія ўчынкі, каб наругацца СПАДАРУ,

Тады СПАДАР сьветчыў на Ізраеля а Юду ўсімі прарокамі Сваімі, усімі відзеньнікамі, кажучы: «Зьвярніцеся з благіх дарогаў сваіх, і дзяржыце расказаньні Мае, уставы Мае, подле ўсяе навукі, каторую Я расказаў бацьком вашым і каторую Я паслаў вам слугамі Сваімі, прарокамі».

І запалаў СПАДАР гневам на Ізраеля, і адхінуў іх ад віду Свайго. Не засталося нікога, апрача адзінага плямені Юдзінага.

І было на пачатку жыцьця іхнага там, што яны не баяліся СПАДАРА; і паслаў СПАДАР на іх лявы, і бывала, што яны забівалі з памеж іх.

І наказалі каралю Асырскаму, кажучы: «Народы, каторыя ты перасяліў і асяліў у местах Самарскіх, ня знаюць звычаю Бога тае зямлі, і паслаў на іх лявы, і вось, яны забіваюць іх, бо яны ня знаюць звычаю Бога тае зямлі».

Аўвяне зрабілі Ніўгаза а Тартака, а Сэфарваімцы палілі сыноў сваіх на цяпле Адрамелеху а Анамелеху, багом Сэфарваімскім.

На СПАДАРА, Бога Ізраелявага, спадзяваўся ён; і просьле яго ня было падобнага да яго памеж усіх каралёў Юдэйскіх, і каторыя былі перад ім.

І было чацьвертага году караля Гэзэкі, значыцца сёмага году Госі Ілянка, караля Ізраельскага: узышоў Шалманесэр, кароль Асырскі, на Самару, і аблёг яе;

Чатырнанцатага году караля Гэзэкі, узышоў Сэннахірыў, кароль Асырскі, на ўсі абаронныя месты Юды, і ўзяў іх.

І паслаў Гэзэка, кароль Юдэйскі, да караля Асырскага да Лахішу, кажучы: «Ізграшыў я; адвярніся ад мяне; што ўзложыш на мяне, я панясу». І прызначыў Гэзэку кароль Асырскі трыста таланяў срэбра і трыццаць таланяў золата,

І паслаў кароль Асырскі польнага маршалку а галоўнага легчанца а галоўнага над напіткамі з Лахішу да караля Гэзэкі зь вялікім войскам на Ерузалім. І ўзышлі, і прышлі аж да Ерузаліму, і сталі ля вадаводу вышняе копані, каторая ля гасьцінца валельнага поля.

І сказаў ім галоўны над напіткамі: «Скажыце Гэзэку: "Гэтак кажа кароль вялікі, кароль Асырскі: ’Што гэта за спадзева, на каторую ты спадзяешся?

Ты гукаў адно словы вуснаў: рада а сіла патрэбныя да вайны. Цяпер жа на каго ты спадзяешся, што збунтаваўся супроці мяне?

Вось, ты думаеш аперціся на Ягіпет, на гэтую трысьціну наломленую, каторая, калі хто абапрэцца на яе, увыйдзе яму ў даланю і прабадзець яе. Гэткі фараон, кароль Ягіпецкі, усім, што спадзяюцца на яго.

А калі вы скажыце імне: "На СПАДАРА, Бога нашага, мы спадзяемся", то ці Ён ня тый, чые ўзвышшы а аброчкікі аддаліў Гэзэка, і сказаў Юдзе а Ерузаліму: "Адно перад гэтым аброчнікам кланяйцеся ў Ерузаліме"?’"

Дык дай заруку спадару майму, каралю Асырскаму, і я дам табе дзьве тысячы коні, ці можаш дастаць сабе коньнікаў на іх?

Як ты можаш спрацівіцца і вайводзе, аднаму з найменшых слугаў спадара майго? І спадзяешся на Ягіпет дзеля цялежак а коні?

А цяпер, ціж бяз волі СПАДАРОВАЕ пайшоў я на гэтае месца, каб яго разбурыць? СПАДАР сказаў імне: "Пайдзі на зямлю гэтую і разбуры яе"».

І сказаў Елякім Гілчанок а Шэўва а Ёаг галоўнаму над напіткамі: «Гукай слугам сваім паарамску, бо цямім мы, а ня гукай із намі паюдэйску ў вушы люду, каторы на сьцяне».

Але сказаў ім галоўны над напіткамі: «Ціж толькі да спадара твайго а да цябе паслаў мяне спадар мой сказаць гэтыя словы? Не, таксама й да людзёў, што сядзяць на сьцяне, каб есьці кал свой і піць моч сваю з вамі?»

Вось, Я дам у яго дух, і ён пачуе дзейку, і зьвернецца да зямлі свае, і я прычыню яму, што ён падзець на меч у зямлі сваёй’"».

«Гэтак скажыце Гэзэку, каралю Юдэйскаму, кажучы: "Няхай ня зводзе цябе Бог твой, на Каторага спадзяешся, кажучы: "Ня будзе адданы Ерузалім у рукі караля Асырскага’.

І маліўся Гэзэка перад відам СПАДАРОВЫМ, і гукаў: «СПАДАРУ, Божа Ізраеляў, седзячы на херувах! Ты тый Бог, Каторы адзіны ўсіх гаспадарстваў зямлі, Ты ўчыніў неба й зямлю.

Каго ты лаеш, на каго блявузґаеш? І на каго ты падняў голас і ўзьняў так высака вочы свае? На Сьвятога Ізраелявага.

Пасламі сваімі ты лаяў СПАДАРА і сказаў: "З множасьцяй цялежак сваіх я ўзышоў на вышыню гор, на бакі Лібану, і сьсяку высокія кедры яго, выборныя кіпрысы яго, і прыйду на канцавыя гасподы госьцяў яго і да лесу яго Кармілу.

І ў жыхараў іх скарацелыя рукі, яны спалохаліся а засароміліся. Яны сталі травою польнаю і зялёным зельлям, травою на страсе і спаленым збожжам нявыплылым.

За злосьць тваю на Мяне і вераск твой, што ўзышоў у вушы Мае, Я ўлажу кручок Свой у нос твой і закілзы Свае ў рот твой, і зьвярну цябе назад тудэй, кудэй ты прышоў".

І во, табе знак: ежча сёлета самасейку, натолета — выраслае з упалага зярняці, а на трэйці год сейце, і жніце, і садзіце вінныя сады, і ежча плады іх.

І сказаў Ісая: «Гэта табе знак ад СПАДАРА, што споўне СПАДАР слова, каторае Ён праказаў: ці пайсьці сьценю дзесяць уступцоў альбо зьвярнуцца на дзесяць уступцоў»

І сказаў Гэзэка: «Лёгка сьцеяю пасунуцца не дзесяць уступцоў; не, хай зьвернецца сьцень назад на дзесяць уступцоў».

І пабудаваў аброчнікі ўсяму войску нябёснаму на абодвых панадворках дому СПАДАРОВАГА.

За тое, — так казаў СПАДАР, Бог Ізраеляў, — вось, Я ўвяду такое ліха на Ерузалім а на Юду, праз каторае, хто пачуе, зазьвініць у вабодвым вушшу ў тога;

І кіну астачу спадку Свайго, і аддам іх у руку варагоў іхных, і будуць на глабаньне а расхапленьне ўсім варагом сваім,

«Узыйдзі да Гілкі, найвышшага сьвятара, хай ён здасьць супоўную лічбу срэбра, прынесенага да дому СПАДАРОВАГА, каторае зьберлі ад люду стаячыя на варце ля парогу,

«Пайдзіце, даведайцеся ў СПАДАРА празь мяне а празь люд а праз усю Юдэю ўзглядам слоў гэтае знойдзенае кнігі, бо вялікі гнеў СПАДАРОЎ, каторы запалаў на нас за тое, што ня слухалі бацькі нашыя слоў кнігі гэтае, каб рабіць подле ўсёга, што напісана нам».

І пайшоў Гілка сьвятар а Агікам а Ахбор а Шафан а Асая да Гулды прарокі, жонкі Шамула, сына Тыквы Гаргасёнка, вартаўніка адзецьцяў, — жыла яна ў Ерузаліме на другім баку, — і гутарылі зь ёю.

Гэтак кажа СПАДАР: ’Вось, Я навяду ліха на месца гэтае а на жыхараў яго, — усі словы кнігі, каторую чытаў кароль Юдэйскі.

За тое, што пакінулі Мяне і кадзяць іншым багом, каб квяліць Мяне ўсімі ўчынкамі рук сваіх, запалаў гнеў Мой на месца гэтае і ня згасьне’".

’За тое, што зьмякла сэрца твае, і ты ўкарыўся перад СПАДАРОМ, пачуўшы тое, што Я казаў на месца гэтае й на жыхараў яго, каб яны былі на спустошаньне а на пракляцьце, і ты разьдзер адзецьці свае, і плакаў перад Імною, дык таксама Я пачуў цябе, — агалашае СПАДАР. —

За гэта, вось, Я прылажу цябе да айцоў тваіх, і цябе паложаць у гроб твой у супакою, і не абачаць вочы твае ўсяго таго ліха, каторае Я навяду на месца гэтае’"». І прынесьлі каралю слова.

І расказаў кароль Гілку, найвышшаму сьвятару, і другарадным сьвятаром, і стоячым на варце ля парогу выпратаць ізь сьвятыні СПАДАРОВАЕ ўсі рэчы, зробленыя Ваалу а Астарце а ўсяму войску нябёснаму; і спалілі іх за Ерузалімам, на лядах Кідрону, і панёс попел іх да Бэт-Элю.

І аддаліў з ураду паганскіх сьвятароў, каторых пастанавілі каралі Юдэйскія, каб кадзіць на ўзвышшах у местах Юдэйскіх а ў ваколіцах Ерузаліму, і кадзеньнікаў Ваалу, сонцу а месяцу а сузор’ям а ўсяму войску нябёснаму;

І выпратаў Астарту з дому СПАДАРОВАГА за Ерузалім, да цур’я Кідрона, і спаліў яе ля цур’я Кідрона, і стоўк яе на пыл, і рассыпаў пыл ізь яе на магілы сыноў люду;

І вывеў усіх сьвятароў зь местаў Юдэйскіх, і ўпаганіў узвышшы, на каторых сьвятары кадзілі, ад Ґевы да Веер-Шэвы, і разбурыў узвышшы ля брамы, — каторая ля ўходу ў браму Ігошуі гараднічага, і каторая на левым баку месцкае брамы.

Сьвятары ўзвышшаў, адылі, не абракалі аброкаў на аброчніку СПАДАРОВЫМ у Ерузаліме, праснакі ж елі сярод братоў сваіх.

І ўпаганіў ён Тофет, каторы на даліне сыноў Гіномавых, каб ніхто не праводзіў сына свайго а дачкі свае перазь цяпло Молоху;

І аддаліў коні, каторыя каралі Юдэйскія станаўлялі сонцу перад уходам у дом СПАДАРОЎ ля пакою Нафан-Мелеха, легчанца, каторы на перадмесьцю; цялежкі ж сонца спаліў цяплом.

І аброчнікі, што былі на страсе верхняга пакою Агазавага, што зрабілі каралі Юдэйскія, і аброчнікі, што зрабіў Манас на абодвых панадворках дому СПАДАРОВАГА, разламіў кароль, і ськінуў стуль, і кінуў пыл іх у цурэй Кідрон.

Таксама й аброчнік, што ў Бэт-Элю, узвышша, каторае збудаваў Еровоам Невацёнак, каторы ўвёў Ізраеля ў грэх, — таксама аброчнік гэты а ўзвышша ён разламіў, і спаліў гэтае ўзвышша, стоўк на пыл, і спаліў гай.

І азірнуўся Ёся, і абачыў магілы, каторыя там на гары, і паслаў, і пабраў косьці з магіл, і спаліў іх на аброчніку, і сплюгавіў яго подле слова СПАДАРОВАГА, каторае агаласіў чалавек Божы, што абясьціў гэтыя здарэньні.

І ён зарэзаў усіх сьвятароў узвышшаў, каторыя там былі, на аброчніках, і спаліў косьці людзкія на іх; і зьвярнуўся да Ерузаліму.

СПАДАР, адылі, не адхінуўся ад вялікага палу гневу Свайго, якім запалаў гнеў Ягоны на Юду за ўсі ўразы, якімі ўразіў Яго Манас.

За дзён ягоных узышоў фараон Нехо, кароль Ягіпецкі, супроці караля Асырскага, на раку Еўфрат, і вышаў кароль Ёся наўпярэймы яму, і тый зрабіў сьмерць яму ў Меґідзе, як абачыў яго.

І зьвязаў яго фараон Нехо ў Рыўле, у зямлі Гамаўскай, каб ён не гаспадарстваваў у Ерузаліме, і ўзлажыў кару на зямлю сто таланяў срэбра і талань золата.

І ўстанавіў фараон Нехо за караля Елякіма Ёсянка замест Ёсі, айца ягонага, і зьмяніў імя ягонае на Егоякім; і ўзяў Егоагаза, і завёў да Ягіпту, ідзе ён і памер.

І срэбра й золата даваў Егоякім фараону; ён ацанаваў зямлю, каб даваць срэбра подле расказаньня фараонавага; ад кажнага зь люду зямлі, подле ацэны свае, ён спаганяў срэбра а золата на тое, каб аддаваць фараону Неху.

За дзён яго ўзышоў Невухаднецар, кароль Бабілёнскі, і стаў Егоякім слугою яго на тры гады, але потым адвярнуўся а збунтаваўся супроці яго.

І паслаў на яго СПАДАР вяткі Хальдэйскія а вяткі Арамскія а вяткі Моаўскія а вяткі сыноў Амонсміх, — пасылаў іх на Юду, каб згубіць яго, подле слова СПАДАРОВАГА, каторае ён праказаў слугамі Сваімі, прарокамі.

І ўстанавіў каралём кароль Бабілёнскі Матфаню дзядзьку ягонага, замест яго, і зьмяніў імя ягонае на Сэдэку.

І сталася, што дзявятага году дзяржавы свае, дзясятага месяца, на дзясяты дзень месяца прышоў Невухаднецар, кароль Бабілёнскі, ён а ўсе войска ягонае, на Ерузалім, і аблёг яго, і насыпаў вал навокал яго.

І пагналася войска Хальдэйскае за каралём, і насьпелі яго на раўнінах Ерыхонскіх, і ўсе войска ягонае рассыпалася ад яго.

І схапілі караля, і ўзьвялі яго да караля Бабілёнскага да Рыўлы, і агаласілі на яго рассудак.

І сыноў Сэдэчыных зарэзалі на яго аччу, а вочы Сэдэку вылупілі, закавалі яго ў мядзяныя путы і завялі яго да Бабілёну.

І пятага месяца, на сёмы дзень месяца, значыцца пятнанцатага году Невухаднецара, караля Бабілёнскага, прышоў Невузарадан, галоўны над катамі, служэц караля Бабілёнскага, да Ерузаліму,

Асьмінанцаць локцяў увышкі адзін стоўп; вянок на ім мядзяны, і вышыня вянка тры локці, і сетка, і гранатовыя яблыкі навокал вянка — усе зь медзі. Тое самае на другім стаўпе ізь сеткаю.

І ўзяў галоўны над катамі Сэрая, найвышшага сьвятара, і Цэфаню, сьвятара другога подле ўраду, і трох, што стаялі на варце ля парогу.

І прысягнуў Ґедаля ім а людзём іхным, і сказаў ім: «Ня бойцеся слугаў Хальдэйскіх, сяліцеся на зямлі, і служыце каралю Бабілёнскаму, і будзе добра вам».

І прызначаную ежу ягоную, ежу кажначасную давалі яму ад караля, на кажны дзень свае, усі дні жыцьця ягонага.

І Хуш нарадзіў Німрода; ён пачаў быць дужым на зямлі.

І памер Гушам, і загаспадарстваваў па ім Гадад Бедадзёнак, каторы паразіў Мідзянян на полю Моаўскім; імя места ягонага: Авіф.

І гэтыя з айца Етама: Ізрэель а Ішма а Ідбаш, і сястра іхная на ймя Гаццэлелпоні,

І прышлі гэтыя, запісаныя наймя, за дзён Гэзэкі, караля Юдэйскага, і разбурылі іхныя буданы а сялібы, каторыя знайшлі там, і аканавалі іх на заўсёды, і жывуць на іхных месцах; бо там было пасьцьбішча чародам іхным.

Зь іх жа, із сыноў Сымонавых, пяцьсот чалавекаў пайшлі на гару Сэір: Пелата а Неара а Рэфая а Узель Ішанкі на чале іх;

А на ўсход ён жыў аж да ўходу ў пустыню, ад ракі Еўфрату, бо стады іхныя былі чысьленыя ў зямлі Ґілеадзкай.

І дана была памога ім на іх, і Гаґаране былі даны ў рукі іхныя і ўсе, што ў іх, бо яны ў часе бітвы гукалі да Бога, і Ён даў ім упрасіць Сябе, бо спадзяваліся на Яго.

Бо шмат палі забітымі, бо ад Бога была вайна гэтая. І жылі яны на месцу іхным да перасяленьня.

Тады Бог Ізраеляў узбудзіў дух Пула, караля Асырскага, і дух Філгаф-Пільнесэра, караля Асырскага, і ён высяліў іх, Рувінічаў а Ґадзічаў а палавіцу плямені Манасавага, і прывёў іх да Галагу а Гавору а Гару, і на раку Ґазон, дагэтуль.

І гэтыя, каторых Давід прызначыў на грудкі пяцьця ў доме СПАДАРОВЫМ, як супачыла там скрыня.

І яны служылі пяцьцём перад вітальняю збору, пакуль Салямон не збудаваў дому СПАДАРОВАГА ў Ерузаліме. І яны стаялі на службе сваёй подле парадку свайго.

Браты іх Левіты прызначаныя на ўсялякія службы пры доме Божым;

Аарон жа а сыны ягоныя курыць на аброчніку ўсепаленьня а на аброчніку каджэньня, да ўсяе службы ў Сьвятым-Сьвятых, і даставаць ласкіўчыненьне Ізраелю, подле ўсёга, як расказаў Масей, слуга Божы.

І далі ім месты ўцёку: Шыхем ізь перадмесьцямі яго на гары Яхрэмавай, Ґезэр ізь перадмесьцямі яго

І на другім баку Ёрдану, ля Ерыхону, на ўсходнім баку Ёрдану былі даны ім із плямені Рувінавага Вецэр на пустыні зь перадмесьцямі яго а Ягца зь перадмесьцямі яе

І ад іх, у родах іхных, па дамох айцоў іхных, былі вяткі вояў на вайну — трыццаць шэсьць тысячаў; бо ў іх было шмат жонак і сыноў.

Усіх гэты сыноў Едзяелявых подле галоў айцоў іхных, мужоў харобрых — сямнанцаць тысячаў дзьвесьце, уступаючых у войска на вайну.

І дзяржавы іхныя і сялібы: Бэт-Эль а местачкі яго; на ўсход Нааран, на захад Ґезэр а местачкі яго; Шыхем таксама й местачкі яго аж да Айі а местачкаў яе.

Усі гэтыя сынове Ашэравы, галавы дому айцоў сваіх, абраныя дужасілы, галоўныя з князёў. І іх лік подле радаводаў у войску, на вайне дваццаць шэсьць тысячаў чалавекаў.

І Шагараім нарадзіў на палёх Моаўскіх просьле тога, як адпусьціў Гушыму а Баару, жонкі свае.

Каторы дагэтуль у браме каралеўскай на ўсход; яны брамнікі подле вяткаў сыноў Левавых.

І яны і сынове іхныя над брамамі дому СПАДАРОВАГА — над домам-буданом, на вартах,

Каб былі на чатырох старанах брамнікі: на ўсходняй, заходняй, паўночнай і паўднявой.

І навокал дому Божага яны начавалі, бо гэта старожа была на іх, і адпіраньне яго раніца ў раніцу.

Матыфа зь Левітаў, — ён пяршак Шалума Корыча, — меў давер да работы на сквародах.

А вось, пяюны, галоўныя з айцоў Левітаў, каторыя заставаліся ў пакоях, былі вольныя, бо дзень і ноч на іх была гэта работа.

Пілішчане ваявалі з Ізраелям, і ўцякалі Ізраяляне ад Пілішчан, і падалі паражаныя на гары Ґілвоа.

І блізка напіралі Пілішчане на Саўлу а сыноў ягоных, і забілі Пілішчане Ёнафана а Авінадава а Малхішуу, сыноў Саўлавых.

Бітва із Саўлам ішла стродкая, і лучылі на яго стралцы лукам, і ён быў паранены лучнікамі.

І сказаў Саўла збрайношу свайму: «Агалі меч свой і закалі мяне ім, каб ня прышлі гэныя неабрэзаныя і ня зьдзекаваліся зь мяне». Але збрайноша ня важыўся, бо вельма спалохаўся. Тады Саўла ўзяў меч і паў на яго.

Збрайноша ягоны, абачыўшы, што Саўла памер, і сам паў на меч, і памер.

І было назаўтрае: і прышлі Пілішчане абдзіраць забітых, і знайшлі Саўлу а сыноў ягоных, палых на гары Ґілвоаскай.

І во лік харобрых, што былі ў Давіда: Яшовеам Гахмонёнак, галоўны з трыццацёх. Ён падняў дзіду сваю на трыста чалавекаў і пабіў іх у вадным часе.

Ён быў із Давідам у Пас-Даміме, куды Пілішчане зьбіраліся на вайну. Тамака часьць поля была поўная ячменю, і люд уцёк ад Пілішчан.

І зышлі трох із гэтых трыццацёх вайводцаў на скалу да Давіда, у пячору Одулам, як табар Пілісцкі быў разьлёгшыся ў даліне Рэфаімаў.

Тады гэтыя трох прабілісл скрозь табар Пілісцкі і засілілі вады із студні Бэтлеемскае, каторая ля брамы, і панесьлі, і прынесьлі Давіду. Але Давід не захацеў піць яе, і выліў яе на аброк СПАДАРУ,

І Авішай, брат Ёаваў, быў галоўны над трыма; ён падняў дзіду сваю на трыста чалавекаў, каторых паразіў, і быў у славе ў тых трох.

І з Ґадзічаў перайшлі да Давіда да гораду на пустыню, людзі гоі, адважныя дужасілы-ваеўнікі, узброеныя шчытам а лукам; віды іх — віды лявіныя, і яны борздыя бы сэрны на горах:

Гэта тыя, што перайшлі Ёрдан першага месяца, як ён выступае зь берагоў сваіх, і разагналі ўсіх, што жылі ў далінах на ўсход і захад.

Давід вышаў наўпярэймы ім і сказаў ім: «Калі зь мірам прышлі вы да мяне, памагчы імне, то хай будзе ў мяне з вамі адно сэрца; а калі дзеля таго, каб ізрадна аддаць мяне варагом маім, дарма што няма гану на руках маіх, то хай бача Бог айцоў нашых і рассудзе».

І абняў Дух Амасая, галаву трыццацёх, і сказаў ён: «Супакой табе, Давідзе, і з табою, Есёнку! супакой табе і супакой памачніком тваім! бо памагае табе Бог твой». І прыняў іх Давід, і пастанавіў іх на чале вяткаў.

І з плямені Манасавага перайшлі да Давіда, як ён ішоў ізь Пілішчанмі на вайну супроці Саўлы, але не памагаў ім, бо вайводцы Пілісцкія, парадзіўшыся, адаслалі яго, кажучы: «На нашу галаву ён пярэйдзе да спадара свайго Саўлы».

Гэтак кажнага дня прыходзілі да Давіда на помач, ажно табар ягоны стаў вялікім, як табар Божы.

Із Завулонавага выходзячых да войска, гатовых на вайну з усялякімі ваеннымі снадзямі, пяцьдзясят тысячаў, каторыя маглі дзяржаць лад, няхісьлявага сэрца;

Ад Ашэра вояў да войска выходзячых, гатовых на вайну, сараку тысячаў;

І таксама блізкія да іх, аж да Іссасхаровага, а Завулонавага а Наффалімовага, прывозілі хлеб на аслох а на вярблюдох а на мулах а на буйным статку, ежу, муку, саладжэнікі, фіґі а пучкі разынкаў а віно а аліву а валы а авечкі — множасьць, бо радасьць была ў Ізраелю.

І ўзышоў Давід а ўвесь Ізраель да Баалу ў Кіраф-Еарыме, каторы ў Юдэі, каб узьнесьці стуль скрыню Бога, СПАДАРА, на херувах седзячага, на каторых названа імя Ягонае.

І пявезьлі скрыню Божую на новых цялежках з дому Авінадававага, і Уза й Аго вялі цялежкі.

Давід жа а ўсі Ізраяляне гралі перад Богам з усяе сілы, зь пяцьцём, на гусьлях а псалтырох а на бубнох, на цымбалах і ў трубы.

Але СПАДАР загневаўся на Узу, і паразіў яго за тое, што ён выцягнуў руку сваю да скыні, і ён памер там перад відам Божым.

І як пачуеш шастаньне бы сігоў на вярхох тутавых дзерваў, тады выйдзі да бітвы; бо вышаў Бог перад табою, каб паразіць табар Пілісцкі».

І слава Давідава разышлася па ўсіх землях, і СПАДАР даў страх яго на ўсі народы.

Тады сказаў Давід: «Ніхто ня мае насіць скрыні Божае, апрача Левітаў, бо іх абраў СПАДАР на тое, каб насіць скрыню Божую і служыць Яму на векі».

І зьбер Давід усіх Ізраялян да Ерузаліму, каб зьнесьці скрыню СПАДАРОВУ на месца яе, каторае ён дзеля яе прыгатаваў.

І сказаў ім: «Вы, начэльнікі айцоў Левітаў, пасьвяціцеся вы і браты вашы, і ўзьнясіце скрыню СПАДАРА, Бога Ізраелявага, на месца каторае я прыгатаваў ёй;

І несьлі сыны Левітаў скрыню Божую, як расказаў Масей подле слова СПАДАРОВАГА, на плячох сваіх, нашулкамі на сабе.

І пяюноў: Гэмана, Асафа а Ефана — на мядзяных цымбалах, каб чулі;

А Захару а Азеля а Шэмірамофа а Егіеля а Уня а Елява а Маасэя а Веная — на аламоф;

А Матыфу а Еліфелегу а Мікнея а Овед-Едома а Ееля а Азазю — на гарпах, на шэмініце пачынаньне.

Давід быў адзеўшы адзецьце зь цюнюсенькага палатна, і ўсі Левіты, каторыя несьлі скрыню, і пяюны, і Хенаня, начэльнік пяцьця пяюноў. На Давіду ж быў лянны наплечнік.

Гэтак увесь Ізраель узносіў скрыню змовы СПАДАРОВАЕ з гуканьням а з гукам рагоў а з трубамі а з цымбаламі, голасна гучачы на псалтырох а гусьлях.

І пастанавіў на службу перад скрыняю СПАДАРОВАЮ службітоў зь Левітаў, каб прыпаміналі яны, дзякавалі а выхвалялі СПАДАРА, Бога Ізраелявага:

Асафа за галоўнага, наступным па ім Захару, Ееля а Шэмірамофа а Егіеля а Матыфу а Елява а Венаю а Овед-Едома а Ееля зь лірамі а гусьлямі, а Асафа да гры на цымбалах,

Слава а вялічча перад відам Ягоным, магутнасьць а радасьць на месцу Ягоным.

Раві, мора а паўніня яго, хай цешыцца поле а ўсе, што на ім.

Выхваляйце СПАДАРА, бо добры, бо на векі міласэрдзе Ягонае.

Дабраславёны СПАДАР, Бог Ізраеляў, ад веку і аж на векі!» І ўвесь люд сказаў: «Амін!», і хваліў СПАДАРА.

А Садока сьвятара а братоў ягоных сьвятароў — перад вітальняю СПАДАРОВАЮ, на ўзвышшу, што ў Ґівеоне,

Да абраканьня ўсепаленьняў СПАДАРУ на аброчніку ўсепаленьня кажначасна, нараніцы і ўвечары, подле ўсёга, што напісана ў Законе СПАДАРОВЫМ, каторы Ён расказаў Ізраелю;

І зь імі Гэмана а Ідуфуна і іншых абраных, каторыя прызначаны наймя, каб славіць СПАДАРА, бо на векі міласэрдзе Ягонае.

І сказаў Нафан Давіду: «Усе, што ў цябе на сэрцу, рабі, бо з табою Бог».

І быў з табою ўсюдых, куды ты хадзіў, і выгубіў усіх варагоў тваіх перад відам тваім, і зрабіў імя твае, як імя вялікіх на зямлі;

І прызначыў месца люду, Свайму Ізраелю, і пасадзіў іх, і яны будуць жыць на сваім месцу, і ня будуць палохаць іх болей, і сыны нягоднасьці ня будуць высіляць вас болей, як уперад;

Ён пастанове імне дом, і Я ўмацую пасад ягоны на векі:

І пастанаўлю яго ў доме Сваім і ў каралеўстве Сваім на векі, і пасад ягоны будзе трывалкі вечна’"».

Але й гэтага яшчэ мала здалося ў ваччу Тваім, Божа; бо Ты гукаў праз дом слугі Свайго на даўгія часы, і глянуў на мяне, як на зразу чалавека ўзьвялічанага, СПАДАРУ Божа!

І хто, як люд Твой Ізраель, адзіны народ на зямлі, да каторага прыходзіў Бог выкупіць Сабе люд, зрабіць Сабе імя вялікімі а страшнымі рэчмі, выгнаньням народаў перад людам Сваім, каторы Ты выкупіў зь Ягіпту?

Бо Ты ўчыніў люд Свой, Ізраеля, Сабе людам на векі, і Ты, СПАДАРУ, стаў Богам іхным.

Дык цяпер, о СПАДАРУ, слова, каторае Ты казаў праз слугу Свайго а праз дом ягоны, хай будзе вернае на векі, і ўчыні, як Ты сказаў.

Дык зыч дабраславіць дом слугі свайго, каб ён быў вечна перад відам Тваім; бо Ты, СПАДАРУ, дабраславіў, і ён дабраславёны на векі».

І ўзяў Давід у яго тысяча цялежак, сем тысячаў коньнікаў і дваццаць тысячаў пяхотных; і падрэзаў Давід падкаленныя жылы ўсім цялежкавым коням, а пакінуў зь іх на сто цялежак.

І Авішай Цэруёнак разьбіў Едома на даліне Салонай, асьмінанцаць тысячаў;

Дык узяў Ганун служцоў Давідавых, і пагаліў іх, і абрэзаў адзецьці іхныя на палавіцу, да крэслаў, і адпусьціў іх.

І нанялі сабе трыццаць дзьве тысячы цялежак і караля Мааха а люд ягоны. І прышлі яны і разьлягліся перад Медэваю. І сынове Амонавы зьберліся зь местаў сваіх, і прышлі на бітву.

І выступілі сынове Амонавы, і зладзіліся на бітву ля брамы месцкае, а каралі, што прышлі, асобна ў полю.

І абачыў Арам, што яны разьбіты Ізраелям, і паслаў паслоў, і вывялі Арамлян, што былі на тым баку ракі, і Шофах, вайводца Гададэзэраў, перад імі.

І наказалі Давіду, і ён зьбер усяго Ізраеля, перайшоў Ёрдан, і прышоў да іх, і прыгатаваўся на іх, і зладзіўся Давід супроці Арама на бітву, і біліся зь ім.

За год, у часе выхаду каралёў на вайну, вывеў Ёаў войскі, і спустошыў край сыноў Амонавых, і прышоў, і аблёг Раўву. Давід жа заставаўся ў Ерузаліме. Ёаў заваяваў Раўву і разбурыў яе.

І ўзяў Давід карону караля іхнага з галавы ягонае; і даведаўся, што яна важыла талань золата, і было на ёй дарагое каменьне; і была на галаве ў Давіда. І здабытку вельма шмат вынес ізь места.

Ён вярнуў на Ізраеля; і забіў яго Ёнафан, сын Шыма, брата Давідавага.

І паўстаў шайтан на Ізраеля, і падамкнуў Давіда палічыць Ізраеля.

Альбо тры гады — галадоў; альбо тры месяцы будуць нішчыць цябе непрыяцелі твае, і меч варагоў тваіх будзе насьпяваць цябе; альбо тры дні — меч СПАДАРОЎ, мор на зямлі, і Ангіл СПАДАРОЎ будзе нішчыць у вусіх граніцах Ізраеля". Дык разгледзь, што імне адказаць Таму, хто паслаў мяне із словам».

І паслаў СПАДАР мор на Ізраеля, і памерла Ізраялян семдзясят тысячаў чалавекаў.

І ўзьняў Давід вочы свае, і абачыў Ангіла СПАДАРОВАГА, што стаяў памеж зямлі й неба, і меч ягоны аголены ў руццэ ў яго, выцягнены на Ерузалім; і паў Давід а старцы, што былі акрыўшыся зрэбнінаю, на віды свае.

І сказаў Давід Богу: «Ці ня я казаў палічыць люд? і я тый, што ізграшыў, і ліха зьдзеяў я; а гэтыя авечкі што зрабілі? СПАДАРУ, Божа мой! Хай будзе ж рука Твая на імне а на доме айца майго, а на людзе Тваім хай ня будзе на згубу».

І Ангіл СПАДАРОЎ сказаў Ґаду, сказаць Давіду: «Хай Давід прыйдзе й пастанове аброчнік СПАДАРУ на таку Орнана Евусіча».

І сказаў Давід Орнану: «Аддай імне месца току; я збудую на ім аброчнік СПАДАРУ; за поўную цану аддай імне яго, і будзе зьдзержана ад люду згуба».

І сказаў Орнан Давіду: «Вазьмі сабе; і хай спадар мой кароль робе, што яму любя; гля, я аддаю валы на ўсепаленьне, і малачэльную снасьць на дровы, і пшонку на хлебны аброк; усе гэта аддаю».

І збудаваў там Давід аброчнік СПАДАРУ, і аброк усепаленьні а супакойныя, і гукаў СПАДАРА, і Ён адказаў яму цяплом зь неба на аброчнік усепаленьня.

У тым часе, як абачыў Давід, што адказаў яму СПАДАР на таку Орнана Евусіча, дык аброк там.

Вітальня ж СПАДАРОВА, каторую зрабіў Масей на пустыні, і аброчнік усепаленьня былі ў тым часе на вышыні ў Ґівеоне.

І расказаў Давід зьберці чужаземцаў, што былі ў зямлі Ізраельскай, і пастанавіў камачосаў рэзаць часаныя камяні на будоўлю дому Божага.

І множасьць зялеза на гвазды да брамных варотаў а да вязяў прыгатаваў Давід, і медзі множасьць без вагі,

І сказаў Давід: «Салямон, сын мой, малады а кунежны, дом жа, што будзе пастаноўлены СПАДАРУ, мае быць найвялікшы, славутны а пазорны на ўсі землі: дык прыгатую гэта яму». І прыгатаваў Давід множасьнь перад сваёй сьмерцяй.

Але слова СПАДАРОВА было да мяне, кажучы: "Ты разьліў шмат крыві і вёў вялікія войны: ты ня маеш пастанавіць дому імені Майму, бо разьліў шмат крыві на зямлі перад відам Маім.

Ён пастанове дом імені Майму, і ён будзе Імне сынам, а Я яму айцом, і ўмацую пасад каралеўства ягонага над Ізраелям на векі".

Дык цяпер дайце сэрцы свае а душы свае на шуканьне СПАДАРА, Бога свайго. Устаньце й пастаноўце сьвятыню СПАДАРУ Богу, каб прынесьці скрыню змовы СПАДАРОВАЕ і сьвятое судзьдзе Божае да дому, што будзе стаўлены імені СПАДАРОВАМУ».

І чатыры тысячы брамнікаў, і чатыры тысячы выхваляючых СПАДАРА на снадзях, каторыя я зрабіў да выхваляньня»

І падзяліў іх Давід на дзелі межы сыноў Левавых — Ґіршома, Когафа а Мерары.

Сыны Амрамовы: Аарон а Масей. Аарон быў аддзелены на пасьвячэньне да Сьвятога Сьвятых, ён а сынове ягоныя, на векі, каб кадзіць перад відам СПАДАРА, каб служыць Яму і дабраславіць імям Ягоным аж на векі.

Бо Давід сказаў: «СПАДАР, Бог Ізраеляў, даў супакой люду Свайму, і ён будзе жыць у Ерузаліме на векі,

Бо ўрад іхны быў ля сыноў Ааронавых, да паслугі дому СПАДАРОВАМУ, на панадворках а ў залях, і дзеля чысьціні ўсяго сьвятога, і работы служэньня пры доме Божым,

І да хлябоў Выкладу, і да ценькае мукі хлебнага аброку, і прэсных перапечак, і печанага на скварадзе, і смажанага, і ўсялякае меры а памеру,

І пры ўсіх усепаленьнях, абраканых СПАДАРУ ў сыботы, на маладзіку і ў сьвяты, лікам, подле парадку прызначанага ім, — кажначасна перад відам СПАДАРА,

І каб адбывалі старожу пры будане збораў на прызначаныя поры, і старожу сьвятыні, і старожу сыноў Ааронавых, братоў сваіх, на службе дому СПАДАРОВАГА.

І кідалі таксама яны на жэрабя, аднолькава з братамі сваімі, сынамі Ааронавымі, перад відам караля Давіда а Садока а Агімелеха і перад галавамі айцоў сьвятарскіх а левіцкіх: галоўныя айцове аднолькава зь меншым братам сваім.

І аддзяліў Давід а вайсковыя вайводцы на службу сыноў Асафовых а Гэмановых а Ідуфуновых, каб яны праракалі на гусьлях, псалтырох а цымбалах. І быў лік работнікаў подле службы іх:

Ад Ідуфуна: сынове Ідуфуновы: Ґедаля а Цэры а Ісая. Гашава а Матыфа, шасьцёх пад рукою Ідуфуна, айца свайго, каторы праракаў на гусьлях на падзяку а хвалу СПАДАРУ.

Усі гэтыя сынове Гэмановы, відзеньніка каралёвага, і ў словах Божых на ўзвышэньне рогу. І даў Бог Гэману чатырнанцацёх сыноў і тры дачкі.

Усі яны пад рукамі айца свайго на пяцьцё ў доме СПАДАРОВЫМ із цымбаламі, псалтырамі а гарпамі да службы ў доме Божым, подле каралеўскае загады Асафу, Ідуфуну а Гэману.

І кінулі яны на жэрабя праз радоўку служэньня, як малы, так вялікі, вучыцель і вучанік.

І пала першае жэрабя на Асафа Язэпу; на Ґедалю другое; ён а браты ягоныя а сынове ягоныя — двананцацёх;

Трэйцяе на Заккуру; сыноў ягоных а братоў ягоных двананцацёх;

Памеж гэтых былі рады брамнікаў, памеж галоўных мужоў, старожа на супроці братоў сваіх, паслугаваць у доме СПАДАРОВЫМ.

І кідалі яны на жэрабя, як малы, так і вялікі, па дамох айцоў сваіх, на кажную браму.

І выпала жэрабя на ўсход Шэлеме; і Захары, сыну ягонаму, разумнаму парадніку, кідалі на жэрабя, і выпала яму жэрабя на поўнач;

Овед-Едому на паўдня, я сыном ягоным дом збораў;

Шупіму а Госе на захад, ля брамы Шалехет, на дарозе ўзыходзячай, старожа супроці старожы.

На ўсход па шасьцёх Левітаў, на поўнач што дзень чатырох, на паўдня што дзень чатырох, ля збораў па двух;

Ля Парбару на захад чатырох на дарозе і двух ля самага Парбару.

Із заваяваньняў а із здабыткаў яны пасьвячалі на ўмацаваньне дому СПАДАРОВАГА.

І ўсе, што пасьвяціў Самуйла відзеньнік а Саўла Кішанок а Авенір Ніранок а Ёаў Цэруёнак, — усе пасьвячанае на руках у Шэломофа а братоў ягоных.

З Іцгарэвічаў: Хенаня а сыны ягоныя — на навонную службу ў Ізраеля, за ўраднікаў а судзьдзяў.

З Гэўронічаў: Гашава а браты ягоныя, людзі мужныя, тысяча сямсот, мелі нагляд над Ізраелям на гэтым баку Ёрдану, на захад, у вусялякай рабоце СПАДАРОВАЙ і службе каралеўскай.

Над першым радам, на першы месяц, Яшовеам Заўдзелёнак; у радзе ягоным было дваццаць чатыры тысячы;

Трэйці вайводца войска на трэйці месяц — Веная, сын Егояды, галоўнага сьвятара; і ў радзе ягоным дваццаць чатыры тысячы.

Чацьверты на чацьвертым месяцу — Асагэль, брат Ёаваў, і за ім Зэвада, сын ягоны; і ў радзе ягоным дваццаць чатыры тысячы.

Пяты вайводца на пяты месяц — князь Шамгуф, Ізражанін; і ў радзе ягоным дваццаць чатыры тысячы.

Шосты на шосты месяц — Іра Іккешонак, Фекоянін; і ў радзе ягоным дваццаць чатыры тысячы.

Сёмы на сёмы месяц — Гэлец, Пелонянін, із сыноў Яхрэмавых; і ў радзе ягоным дваццаць чатыры тысячы.

Восьмы на восьмы месяц — Сыбехай, Гушацянін із Заргічаў; і ў радзе ягоным дваццаць чатыры тысячы.

Дзявяты на дзявяты месяц — Авезэр, Анафофянін, зь Венямінавічаў; і ў радзе ягоным дваццаць чатыры тысячы.

Дзясяты на дзясяты месяц — Магарай, Нетофафянін із Заргічаў; і ў радзе ягоным дваццаць чатыры тысячы.

Адзінанцаты на адзінанцаты месяц — Веная, Пірафофянін, ізь Яхрэмавічаў; і ў радзе ягоным дваццадь чатыры тысячы.

Двананцаты на двананцаты месяц — Гэлдай, Нетофафянін, з Офнеля; і ў радзе ягоным дваццаць чатыры тысячы.

Ёаў Цэруёнак пачаў лічыць, але ня скончыў. І быў за гэта гнеў Божы на Ізраеля, і не ўвыйшло тое лічэньне ў лічэньне летапісу караля Давіда.

І стаў кароль Давід на ногі свае, і сказаў: «Паслухайце мяне, браты мае а людзе мой! было ў мяне на сэрцу пастанавіць дом супакою скрыні змовы СПАДАРОВАЕ і казульку Богу нашаму, і я прыгатаваўся да будоўлі.

І з усіх сыноў маіх, — бо шмат сыноў імне даў СПАДАР, — Ён абраў Салямона, сына майго, сядзець на пасадзе каралеўства СПАДАРОВАГА над Ізраелям,

І ўмацую каралеўства ягонае на векі, калі ён будзе кажначасна паўніць расказаньні Мае а суды Мае, як дагэтуль".

Дык цяпер перад ачыма ўсяго Ізраеля, збору СПАДАРОВАГА, і ў вушы Бога нашага кажу: дзяржыце а вызукайце ўсі расказаньні СПАДАРА, Бога свайго, каб вы дзяржалі гэтую добрую зямлю і просьле сябе пакінулі на спадак сыном сваім на векі.

Глядзі ж цяпер, як СПАДАР абраў цябе пастанавіць дом на сьвятыню, мацуйся й рабі».

Таксама сьвятарскіх а левіцкіх радоў, і на ўсю службовую работу дому СПАДАРОВАГА, і на ўсе службовае судзьдзе ў доме СПАДАРОВЫМ,

І золата вагою на залатыя рэчы, на ўсі снадзі кажнага спосабу службы, на ўсі снадзі срэбныя вагою, на ўсі снадзі кажнага роду службы;

Таксама вагою на залатыя сьветачы й на іх лянпы залатыя вагою, на кажны сьветач а на лянпы яго, і на сьветачы срэбра вагою, на сьветач а на лянпы яго, подле службы кажнага роду сьветача.

І вагою золата на сталы хлябоў Выкладу на кажны стол, і таксама срэбра на сталы срэбныя,

І на відзёлкі, і крапільніцы, і на місы золата чыстага, і на чары залатыя вагою на кажную чару, і на чары срэбныя вагою на кажную чару,

І на аброчнік кадзеньня шчырага золата вагою, і на зрабеньне цялежак херуваў, што распушчалі свае крылы і пакрывалі скрыню змовы СПАДАРА.

І ўсімі сіламі я прыгатаваў да дому Бога свайго золата на залатыя рэчы, і срэбра на срэбныя, і медзь на мядзяныя, зялеза на зялезныя, і дзервы на дзярвяныя, камяні аніксавыя а ўтыканыя, камяні бліскучыя а калярыстыя, і ўсякага гатунку дарагое каменьне, і множасьць мрамуру.

І яшчэ, із зычлівасьці свае да дому Бога свайго, ё ў мяне скарб собскі із золата а срэбра; і я аддаў на дом Бога свайго, звыш усёга, што я прыгатаваў на сьвяты дом:

Тры тысячы таланяў золата, золата Офірскага, і сем тысячаў таланяў срэбра чыстага на ашаляваньне сьцен у дамох,

На залатыя — золата, на срэбныя — срэбра, і на кажны выраб рук мастацкіх. Ці не захоціцца хто шчодра абракаць сядні СПАДАРУ?»

І далі на службу дому СПАДАРОВАГА золата пяць тысячаў таланяў а дзесяць тысячаў драхмаў, і срэбра дзесяць тысячаў таланяў, і медзі асьмінанцаць тысячаў таланяў, і сто тысячаў талаляў зялеза.

І тыя, у каторых каменьне знайшлося, давалі да скарбу дому СПАДАРОВАГА, на рукі Егіеля Ґершоняніна.

І дабраславіў Давід СПАДАРА перад ачыма ўсяе грамады, і сказаў Давід: «Дабраславёны Ты, СПАДАРУ, Божа Ізраеля, айца нашага, ад веку аж на векі!

Твае, СПАДАРУ, вялічча а магутнасьць а харашыня а перамога а пазор, бо ўсе на небе й на зямлі Твае; Твае каралеўства, СПАДАРУ, і Ты навышні, як галава над усім.

Бо мы чужаземцы перад Табою і госьці, як усі айцове нашыя; дні нашыя, як сьцень на зямлі, і няма трывалкога.

СПАДАРУ, Божа Абрагама, Ісака а Ізраеля, айцоў нашых, захавай на векі твор думак сэрца люду Свайго і прыгатуй іхнае сэрца да Сябе!

Тады Салямон сеў на пасад СПАДАРОЎ, як кароль, замест Давіда, айца свайго, і добра яму паводзілася, і слухаў яго ўвесь Ізраель.

І ўмацаваўся Салямон Давідзёнак на каралеўстве сваім; і СПАДАР, Бог ягоны, быў ізь ім, і надта яго ўзьвялічыў.

І прышлі Салямон а ўся грамада зь ім на ўзвышша, каторае ў Ґівеоне, бо там быў будан урочыстага збору СПАДАРОВАГА, каторы пастанавіў Масей, слуга СПАДАРОЎ, на пустыні.

Але скрыню Божую ўзьнёс Давід із Кіраф-Еарыму на месца, каторае Давід прыгатаваў ёй, бо ён быў разапнуўшы ёй будан у Ерузаліме.

І ўзышоў Салямон там да мядзянага аброчніка СПАДАРОВАГА, наторы ў будане ўрочыстага збору, і аброк на ім тысяча ўсепаленьняў.

Дык вось, я станаўлю дом імені СПАДАРА, Бога свайго, пасьвячаць Яму, кадзіць перад ім пахнючае кадзіла, і да кажначаснага хлеба Выкладу, і да ўсепаленьняў нараніцы і ўвечары ў сыботы, і на маладзіку, і на ўрочыстасьці СПАДАРА, Бога нашага. Гэта на векі Ізраелю.

І пачаў Салямон станавіць дом СПАДАРОЎ у Ерузаліме, на гары Мора, ідзе СПАДАР зьявіўся Давіду, айцу ягонаму, на месцу, каторае прыгатаваў Давід, на малатаўні Орнана Евусіча.

І пачаў ён станавіць на другі дзень другога месяца, на чацьверты год гаспадарстваваньня свайго.

І большы дом накрыў кіпрысавым дзервам, і ашаляваў шчырым золатам, і парабіў на ім пальмы а ланцужкі.

Ён ашаляваў дом, балькі, вярэі а сьцены яго а дзьверы яго золатам; выразаў херуваў на сьценах.

І збудаваў Сьвятое-Сьвятых: даўжыня яго, подле шырыні дому, дваццаць локцяў, і шырыня яго дваццаць локцяў; і ашаляваў яго добрым золатам, на шасьцьсот таланяў.

Крылы гэтых херуваў распушчаліся на дваццаць локцяў; і яны стаялі на нагах сваіх, відамі сваімі ўнутр.

І зрабіў запінаху ізь сіні а пурпуры а шкарлату а зь цянюсенькага палатна, і намаляваў херуваў на ёй.

І зрабіў перад домам два стаўпы, трыццаць пяць локцяў увышкі, і апуку, што на версе кажнага зь іх, пяцёх локцяў.

І зрабіў ланцужкі, як у нутраным пакою, і палажыў на галавы стаўпоў, і зрабіў сто гранатовых яблыкаў, і палажыў на ланцужкі.

І пад ім падобнасьць валоў стаяла навокал з усіх бакоў; на дзесяць локцяў абступалі мора навокал два рады валоў, адлітых, як яно было адлівана.

Стаяла яно на двананцацёх валох: тры глядзелі на поўнач, тры глядзелі на захад, і тры глядзелі на паўдня, і тры глядзелі на ўсход, і мора на іх зьверху; зады ж іх былі ўнутр.

І ўтаўшкі на даланю яно; і краі яго, як краі чары, як квет лілі. Яно тоўпіла а дзяржала тры тысячы вядзёр.

І зрабіў дзесяць мыцельнікаў, і пастанавіў пядь па правым баку і пяць па левым, каб амываць у іх, — гатаванае на ўсепаленьне паласкалі ў іх; мора ж — сьвятаром, каб яны амываліся ў ім.

І пастанавіў мора на правым баку ўсходняга канца, на супроці паўдня.

Два стаўпы а місы а кароны а апукі на версе двух стаўпоў, і дзьве ґірлянды накрыць акругі місаў каронаў, каторыя на версе стаўпоў,

І чатырыста гранатовых яблыкаў на дзьвюх ґірляндах, два рады гранатовых яблыкаў на кажнай ґірляндзе, пакрыць дзьве місы каронаў, што на стаўпох.

І падстаноўкі зрабіў, і мыцельнікі зрабіў на падстаноўках;

І зрабіў Салямон усе судзьдзе да дому Божага: і залаты аброчнік, і сталы, і на іх хлеб Выкладу,

І зьберліся да караля кажны Ізраелец на сьвята сёмага месяца.

І прынесьлі сьвятары скрыню змовы СПАДАРОВАЕ на месца яе, да нутранога пакою дому, да Сьвятога-Сьвятых, пад крылы херуваў.

І былі, як адзін, трубялі а пяюны, выдаючы адзін голас на выхваленьне а дзякаваньне СПАДАРУ; і як разьлёгся гук трубаў а цымбалаў а музыцкіх снадзяў, і выхвалялі СПАДАРА, бо добры, бо на векі міласэрдзе Ягонае; тады булак напоўніў дом, дом СПАДАРОЎ.

І я пастанавіў дом перабываньня Табе і месца на быцьцё Твае на векі».

"Адгэнуль як Я вывеў люд Свой ізь зямлі Ягіпецкае, Я не абраў места ў ні водным із плямёнаў Ізраелявых на пастанаўленьне дому, у каторым перабывала б імя Мае, і не абраў чалавека, каторы быў бы гаспадаром люду Майго Ізраеля;

І было на сэрцу ў Давіда, айца майго, пастанавіць дом імені СПАДАРА, Бога Ізраелявага.

Але СПАДАР сказаў Давіду, айцу майму: "У цябе ё на сэрцу пастанавіць дом Імені Майму; добра, што гэта ў цябе на сэрцу.

І споўніў СПАДАР слова Свае, каторае сказаў: я ўступіў на месца Давіда, айца свайго, і сеў на пасадзе Ізраелявым, як сказаў СПАДАР, і пастанавіў дом імені СПАДАРА, Бога Ізраелявага.

Бо Салямон зрабіў мядзяную амбону, удаўжкі пяць локцяў і ўшыркі пяць локцяў, а ўвышкі тры локці, і пастанавіў яе сярод панадворку; і стаў на ёй, і ўкляк сьпераду ўсяго збору Ізраелявага, і прасьцяг далоні свае да неба, —

І сказаў: «СПАДАРУ, Божа Ізраеляў! Няма Бога, падобнага да Цябе, ані на нябёсах, ані на зямлі; Ты дзяржыш змову а ласку да слугаў Сваіх, перад табою ходзячых усім сэрцам сваім;

І цяпер, СПАДАРУ, Божа Ізраеляў! споўні слузе Свайму Давіду, айцу майму, тое, што Ты сказаў яму, кажучы: "Ня будзе адцяты муж ад віду Майго, седзячы на пасадзе Ізраелявым, калі толькі сынове твае будуць глядзець дарогаў сваіх, каб хадзіць подле права Майго так, як ты хадзіў перад Імною".

Запраўды, ці Богу жыць ізь людзьмі на зямлі? калі неба а нябёсы нябёс ня тоўпяць Цябе, тым меней дом гэты, каторы я пастанавіў;

Але глянь на малітву слугі Свайго і на просьбу яго, СПАДАРУ, Божа мой! пачуй гуканьне а малітву, катораю слуга Твой моліцца перад Табою.

Хай будуць вочы Твае адчыненыя на дом гэты ўдзень і ночы, на месца, ідзе Ты абяцаў палажыць імя Свае, каб чуць малітву, катораю слуга Твой будзе маліцца на месцу гэтым.

Пачуй маленьні слугі Свайго і люду Свайго Ізраеля, якімі яны будуць маліцца на месцу гэтым, пачуй зь месца перабываньня Свайго, зь нябёс, пачуй і даруй!

Ты пачуй зь неба, і ўчыні, і рассудзі слугаў Сваіх, зьвярні нягоднаму, адплачуючы дарогу ягоную на ягонай собскай галаве, аправуючы справядлівага, даючы яму подле справядлівасьці ягонае.

Як замкнецца неба, і ня будзе дажджу за тое, што яны ізграшылі перад Табою, і будуць маліцца на месцу гэтым, і вызнаюць імя Твае, і адвернуцца ад грэху, бо Ты ўслышыў іх:

Ты пачуй зь неба, і даруй грэх слугаў Сваіх і люду Свайго Ізраеля, паказаўшы ім добрую дарогу, па каторай ісьці ім, і пашлі дождж на зямлю Сваю, каторую Ты даў люду Свайму на спадак.

Галадоў калі будзе на зямлі, або будзе мор, або будзе вецер палячы, або іржа, шаранча або чэрві, або будуць ціснуць яго непрыяцелі на зямлі ў браме ягонай, якая бяда, якая хвароба:

Каб яны баяліся Цябе й хадзілі дарогамі Тваімі ўсі дні, пакуль жывуць на зямлі, каторую Ты даў бацьком нашым.

Як выйдзе люд Твой на вайну супроці варагоў сваіх дарогаю, катораю Ты пашлеш яго, і будзе маліцца Табе, абярнуўшыся да места гэтага, каторае абраў Ты, і да дому, каторы я пастанавіў імені Твайму:

Як яны ізгрэшаць перад Табою, бо няма чалавека, што не ізграшыў бы, і Ты загневаешся на іх, і аддасі іх варагом, і яны возьмуць іх у палон да зямлі далёкае альбо блізкое,

А цяпер, Божа мой! хай будуць жа вочы Твае адчыненыя й вушы Твае ўважлівыя да малітвы на месцу гэтым.

І цяпер, СПАДАРУ Божа, стань на месца супакою Свайго, Ты а скрыня магутнасьці Твае. Сьвятары Твае, СПАДАРУ Божа, хай адзенуцца ў спасеньне, і сьвятыя Твае хай вяселяцца ў дабру.

І ўсі сынове Ізраелявы, бачачы, як зышло цяпло й слава СПАДАРОВА на дом, палі відам на зямлю, на мост, і пакланіліся, і выхвалялі СПАДАРА, бо Ён добры, бо на векі міласэрдзе Ягонае.

І аброк кароль Салямон на аброк дваццаць дзьве тысячы валоў і сто дваццаць тысячаў авец: гэтак пасьвяцілі дом Божы кароль а ўвесь люд.

Сьвятары стаялі ў службе сваёй, і Левіты з музыцкімі снадзьмі СПАДАРОВЫМІ, каторыя зрабіў кароль Давід да выхваляньня СПАДАРА, бо на векі міласэрдзе Ягонае, бо Давід выхваляў імі; сьвятары ж трубілі перад ім, і ўвесь Ізраель стаяў.

І зьявіўся СПАДАР Салямону ночы, і сказаў яму: «Я пачуў малітву тваю і абраў Сабе месца гэтае на дом абраканьня.

Калі Я замкну неба і ня будзе дажджу, і калі раскажу шаранчы жэрці зямлю, альбо пашлю мор на люд Свой;

Цяпер вочы Мае будуць адчыненыя й вусны ўважлівыя да малітвы на месцу гэтым.

І цяпер Я абраў а пасьвяціў дом гэты, каб імя Мае было там на векі; і вочы Мае а сэрца Мае будуць там усі дні.

То Я выкараню іх ізь зямлі, каторую Я даў ім, і гэты дом, што Я пасьвяціў імені Свайму, адхіну ад віду Свайго, і аддам яго на прыказь а пасьмех усіх народаў.

І скажуць: "За тое, што яны пакінулі СПАДАРА, Бога айцоў сваіх, каторы вывеў іх ізь зямлі Ягіпецкае, і ўхапіліся за багоў іншых, і кланяліся ім, і служылі ім, — за тое Ён навёў на іх усе гэтае ліха"».

І пайшоў Салямон на Гамаф-Сову, і перамог яе.

І пастанавіў ён Фадмор на пустыні, і ўсі месты складаў заклаў у Гамафе.

І Ваалаф, і ўсі месты дзеля запасаў, што былі ў Салямона, і ўсі месты дзеля цялежак, і месты коньнікам, і ўсе, што зычыў Салямон пастанавіць у Ерузаліме, і на Лібане, і ў вусёй зямлі дзяржавы свае.

Тады Салямон абракаў усепаленьні СПАДАРУ на аброчніку СПАДАРОВЫМ, каторы ён збудаваў перад сеньмі;

І таксама кажную рэч упару абракаў подле расказаньня Масеявага ў сыботы, на маладзіку месяцаў і ў урочыстыя сьвяты, трэйчы ў год: у сьвята праснакоў, і ў сьвята тыдняў, і ў сьвята буданоў.

Тады пайшоў Салямон да Ецон-Ґаверу а да Елофу, каторы на беразе мора, у зямлі Едомскай.

І караліца Шэвы пачула праз славу Салямонаву, і прыехала выпрабаваць Салямона загадкамі да Ерузаліму, зь вельмі шмат прыданымі, і зь вярблюдамі, пахнючыя рэчы нясучымі, і множасьцьмі золата а дарагога каменьня. І прышла да Салямона, і мужавала зь ім праз усе, што было ў яе на сэрцу.

Хай будзе дабраславёны СПАДАР, Бог твой, Каторы зычыў пасадзіць цябе на пасад Свой за караля ў СПАДАРА, Бога твайго. Зь любосьці Бога да Ізраеля, каб умацаваць яго на векі, устанавіў цябе за караля над ім, чыніць суд а справядлівасьць».

І зрабіў Салямон дзьвесьце вялікіх шчытоў з каванага золата, — па шасьцьсот каванага золата пайшло на кажны шчыт, —

І трыста шчытоў малых із каванага золата, — па трыста золата пайшло на кажны шчыт; і пастанавіў іх кароль у доме зь лібанскага лесу.

І двананцаць лявоў, там на шасьцёх уступцох паабапал стаячых. Ня бывала такога ў ні водным каралеўстве.

«Айцец твой налажыў на нас цяжкое йго, але ты палягчы мазольную работу айца свайго і цяжкое йго, што налажыў ён на нас, і мы будзем служыць табе».

І сказаў ім: «Што вы парадзіце імне адказаць люду гэтаму, каторы гукаў імне гэтак: "Палягчы йго, што налажыў на нас айцец твой"?»

І казалі яму маладзёны, выраслыя разам ізь ім, кажучы: «Гэтак скажы люду, што гукаў табе: "Айцец твой налажыў на нас цяжкое йго, а ты палягчы нам", гэтак скажы ім: "Мезінец мой тоўстшы за сьцёгны айца майго.

Дык айцец мой налажыў на вас цяжкое йго, а я павялічу йго вашае; айцец мой караў вас пугамі, а я — вузлаватымі пугамі"».

І прышоў Еровоам а ўвесь люд да Рэговоама на трэйці дзень, як расказаў кароль, сказаўшы: «Прыйдзіце да мяне на трэйці дзень».

І казаў ім подле рады маладзёнаў, кажучы: «Айцец мой пацяжарыў на вас іго, а я павялічу яго; айцец мой караў вас пугамі, а я — вузлаватымі пугамі».

Кароль жа Рэговоам пабарзьдзіў усьсесьці на цялежкі, каб уцячы да Ерузаліму.

"Гэтак кажа СПАДАР: ’Ня ўзыходзьце й не ваюйце з братамі сваімі; зьвярніцеся кажны да дому свайго, бо ад Мяне было гэта’"». Яны паслухалі слоў СПАДАРОВЫХ, і зьвярнуліся з паходу на Еровоама.

І ў кажным асобным месьце злажыў шчыты а дзіды, і дужа іх умацаваў, маючы на сваім баку Юду а Веняміна.

І сталася на пятым годзе караляваньня Рэговоамовага, што ўзышоў Шышак, кароль Ягіпецкі, на Ерузалім, — бо яны ізрадзілі СПАДАРА, —

Як абачыў СПАДАР, што яны ўкарыліся, тады было слова СПАДАРОВА да Шэмаі, кажучы: «Яны ўкарыліся; ня выгублю іх, і неўзабаве дам ім выбаўленьне, і ня выльлецца гнеў Мой на Ерузалім рукою Шышаковаю;

І наснудзіў Авія на вайну войска, што складалася зь людзёў харобрых, з чатырыста тысячаў выборных чалавекаў; а Еровоам вышаў супроці яго на вайну з асьмісот тысячаў чалавекаў, выборных, харобрых.

І стаў Авія на версе гары Цэмараімскае аднае з гораў Яхрэмавых, і сказаў: «Паслухайце мяне, Еровоаме а ўсі Ізраяляне!

Але што да нас — СПАДАР Бог наш, і мы не пакінулі Яго, і СПАДАРУ служаць сьвятарове, сынове Ааронавы, і Левітаве на сваім занятку.

І кадзяць яны СПАДАРУ, абракаюць усепаленьні кажнае раніцы й кажнага вечара й пахнючае кадзіла, і выкладаюць хлеб на чыстым стале, і залаты сьветач а лянпы, каб гарэлі кажнага вечара; бо мы дзяржым загаду СПАДАРА, Бога свайго, а вы пакінулі Яго.

І вось, у нас на чале Бог, і сьвятарове Ягоныя, каб трубіць супроці вас. Сынове Ізраелявы! не ваюйце із СПАДАРОМ, Богам айцоў сваіх, бо не адзяржыце дасьпеху».

І ўкарыліся сынове Ізраелявы таго часу, і былі дужыя сынове Юдзіны, бо здаваліся на СПАДАРА, Бога айцоў сваіх.

І вышаў на іх Зэраг Ефіоплянін із войскам тысяча тысячаў і з трыста цялежак, і дайшоў да Марэшы.

І вышаў Аса супроці яго, і зладзіліся на бітву на даліне Цэфата ля Марэшы.

І загукаў Аса да СПАДАРА, Бога свайго, і сказаў: «СПАДАРУ! Ці не ў Тваёй моцы памагчы або чысьленым, або тым, што ня маюдь сілы? памажы ж нам, СПАДАРУ, Божа наш; бо мы на Цябе спадзяемся і ў імя Твае вышлі мы супроці множасьці гэтае. СПАДАРУ, Божа наш! хай не пераможа Цябе чалавек».

І паразілі ўсі месты навокал Ґерару, бо напаў на іх жах ад СПАДАРА; і разглабалі ўсі месты, бо шмат здабытку ў іх было.

І Дух Божы зышоў на Азару Одэдзёнка.

І як Аса пачуў гэтыя словы а прароцтвы Одэдзёнка прарокі, ён асьмеліўся й выкінуў агідныя балваны з усяе зямлі Юдзінае а зь Веняміновае а зь местаў, што ён заваяваў на гары Яхрэмавай, і аднавіў аброчнік СПАДАРОЎ, каторы перад сеньмі СПАДАРОВЫМІ.

Трыццаць шостага году дзяржавы Асы, пайшоў Вааша, кароль Ізраельскі, на Юдэю і пачаў будаваць Раму, каб не дазволіць выходзіць ад Асы, караля Юдэйскага, ані прыходзіць.

Аса ж кароль зьбер усіх Юдэяў, і яны вынесьлі камяні Рамы а дзервы яе, каторыя ўжываў Вааша на будоўлю, і збудаваў зь іх Ґеву а Міцпу.

Таго часу прышоў Ганані, відзеньнік, да Асы, караля Юдэйскага, і сказаў яму: «За тое, што ты здаўся на караля Арамскага, а ня здаўся на СПАДАРА, Бога свайго, войска караля Арамскага ўцякло з рукі твае.

Ці ня былі Ефіопляне а Лібяне ізь сілаю большаю, і зь цялежкамі, і коньнікамі вельмі чысьленымі? Але як ты аперся на СПАДАРА, то Ён аддаў іх у руку тваю;

І зазлаваўся Аса на відзеньніка, і аддаў яго ў вязьніцу, бо ён быў злы на яго з гэтае прычыны; і ўціскаў Аса некатрых ізь люду ў тым самым часе.

І захварэў Аса на ногі на трыццаць дзявятым годзе дзяржавы свае, аж ягоная хвароба дайшла да найвышшае бодкі; але ён у хваробе сваёй шукаў не СПАДАРА, але лекараў.

І супачыў Аса з айцамі сваімі, і памер на сорак першым годзе дзяржавы свае.

І пахавалі яго ў ягоных грабох, каторыя ён зрабіў сабе ў месьце Давідавым; і палажылі яго на ложку, што быў напоўнены пахамі й рознымі масьцямі, прыгатаванымі аптакарскім уменьням, і спалілі іх яму цяплом вельма, вельма вялікім.

І ўзьнялося сэрца ягонае на дарогах СПАДАРОВЫХ; і таксама аддаліў ён узвышшы а гаі ў Юдэі.

І быў страх СПАДАРОЎ на ўсіх каралеўствах земляў, што навокал Юдэі, і не ваявалі зь Ясапатам.

І пайшоў за колькі год да Агава да Самары. І зарэзаў яму Агаў множасьць статку драбнога й буйнога, і людзём, што былі зь ім, і сьхінаў яго йсьці на Рамоф Ґілеадзкі,

І казаў Агаў, кароль Ізраельскі, Ясапату, каралю Юдэйскаму: «Ці пойдзеш із імною да Рамофу Ґілеадзкага?» Тый сказаў яму: «Як ты, так і я; як твой люд, так і мой люд; і з табою на вайне».

І зьбер кароль Ізраельскі прарокаў чатырыста чалавекаў, і сказаў ім: «Ці йсьці нам ваяваць на Рамоф Ґілеадзкі, ці ўзьдзержыцца?» Яны сказалі: «Узыйдзі, і Бог аддасьць у руку караля».

Кароль жа Ізраельскі а Ясапат, кароль Юдэйскі, сядзелі кажны на сваім пасадзе, адзетыя ў вадзецьці каралеўскія; сядзелі ля ўходу брамы Самары, і ўсі прарокі праракалі перад імі.

І ўсі прарокі праракалі гэтак, кажучы: «Узыйдзі на Рамоф Ґілеадзкі: будзе дасьпех табе, і аддасьць СПАДАР у руку каралю».

І прышоў ён да караля, і сказаў яму кароль: «Міхею, ці йсьці нам ваяваць на Рамоф Ґілеадзкі, ці ўзьдзержыцца?» І сказаў тый: «Узыйдзіце, будзе вам дасьпех, і яны адданы будуць у рукі вашы».

І сказаў: «Дык слухайце слова СПАДАРОВА: я бачыў СПАДАРА, на пасадзе Сваім седзячага, і ўсе войска нябёснае стаяла па правай і па левай руццэ Яго.

Але бітва таго дня павялічылася; і кароль Ізраельскі стаяў на цялежках насупроці Арамлян аж да вечара, і памер заходам сонца.

І вышаў наўпярэймы яму Егу Гананёнак, відзеньнік, і сказаў каралю Ясапату: «Ці табе памагаць бязбожнаму і любіць тых, што ненавідзяць СПАДАРА? За тое гнеў на цябе ад СПАДАРА.

Дык хай страх СПАДАРОЎ будзе на вас: уважайце, што чыніце, бо няма бяспраўя ў СПАДАРА, Бога нашага, ані ўвагі на асобы, ані браньня лапаноў».

І якая справа прыйдзе да вас ад братоў вашых, што жывуць у местах сваіх, меж крыві й крыві, меж Права й расказаньня, уставаў і судоў, вы перасьцерагайце іх, каб яны не грашылі супроці СПАДАРА, і гнеў ня прышоў на вас і на братоў вашых; гэтак чыніце і ня ізгрэшыце.

І прышлі, і наказалі Ясапату, кажучы: «Ідзець на цябе вялікая множасьць з-за мора, ад Арама і во яны ў Гацацон-Тамары, каторая Енґеды».

І сказаў: «СПАДАРУ, Божа айцоў нашых! Ці ня Ты Бог на нябёсах? І ты пануеш над усімі каралеўствамі паган, і ў Тваёй руццэ сіла а моц, так што ніхто ня можа спрацівіцца Табе!

Ці ня Ты, Божа наш, выгнаў жыхараў зямлі гэтае перад відам люду Свайго, Ізраеля, і аддаў яе насеньню Абрагамоваму, прыяцеля Свайго, на век?

І яны асяліліся на ёй, і пастанавілі Табе на ёй сьвятыню ў імя Твае, кажучы:

"Калі прыйдзе на нас бяда: меч, суд а ліпучка а галадоў, мы станем перад домам гэтым і ў прытомнасьці Тваёй, бо імя Твае ў доме гэтым, і загукаем да Цябе ў немарасьці сваёй, і Ты пачуеш а ўратуеш!"

Вось, яны плацяць нам, што прышлі выгнаць нас ізь дзяржавы, каторую Ты даў нам на спадак.

Божа наш! ці ня будзеш судзіць іх? бо няма ў нас сілы супроці множасьці гэтае вялікае, што прышла на нас, і мы ня ведаем, што рабіць, але да Цябе вочы нашы!»

Тады на Ягазеля, сына Захарынага, сына Венаінага, сына Ееля Матфанёнка, Левіта із сыноў Асафовых, зышоў Дух СПАДАРОЎ сярод грамады,

Заўтра зыйдзіце супроці іх; вось, яны ўзыходзяць на схон Цыцу, а вы знойдзеце іх на канцу даліны, перад пустынёю Еруелям.

Ня вам біцца гэты раз; вы станьце, стойце й глядзіце на выбаўленьне СПАДАРОВА вам, Юда а Ерузаліме!" Ня бойцеся а не лякайцеся. Заўтра выйдзіце наўпярэймы ім, і СПАДАР будзе з вамі».

І, як ён парадзіўся зь людам, ён пастанавіў пяюноў СПАДАРУ, выхваляць харашыню сьвятасьці, каб вышлі перад узброенымі й казалі: «Выхваляйце СПАДАРА, бо на векі міласэрдзе Ягонае!»

І паўсталі сынове Амонавы а Моаўляне на жыхараў гары Сэіру, каб разбураць а нішчыць; а як скончылі із жыхарамі Сэіру, тады пачалі нішчыць адны адных.

І як Юдэі прышлі аж да назіральнае вежы на пустыні, і глянулі на тую множасьць, і вось — трупы, на зямлі ляжачыя, і няма ўцеклага.

А чацьвертага дня зьберліся на даліну дабраславенства, бо там яны дабраславілі СПАДАРА. Затым і завуць тое месца даліною дабраславенства дагэтуль.

І абярнуліся кажны муж Юдэі а Ерузаліму, і Ясапат на чале іх, каб зьвярнуцца да Ерузаліму зь весялосьцяй, бо ўзрадаваў іх СПАДАР над варагамі іхнымі.

І быў страх Божы на ўсіх каралеўскіх краёх, як яны пачулі, што СПАДАР ваяваў супроці варагоў Ізраеля.

І ўступіў Егорам на каралеўстава айца свайго, і ўмацаваўся, і забіў усіх братоў сваіх мячом, а таксама з князёў Ізраелявых.

Не хацеў, адылі, СПАДАР выгубіць дому Давідавага дзеля змовы, каторую ўчыніў із Давідам, і затым што абяцаў даць сьветач яму а сыном ягоным на ўсі часы.

Таксама ён узвышшы рабіў на гарах Юдэйскіх, і ўвёў у бязулства жыхараў Ерузаліму, і сіліў Юдэю.

А ты захварэеш на вялікую хваробу, на хваробу нутра, аж нутр твой будзе вывалевацца з прычыны хваробы дзень пры дню"».

І збудзіў СПАДАР на Егорама дух Пілішчан а Арабаў, што блізка Ефіоплян;

І яны ўзышлі на Юдэю, уварваліся ў яе, і захапілі ўсю маемасьць, што была ў доме каралёвым, таксама й сыноў ягоных, і жонкі ягоныя; і не засталося ў яго сына, апрача Егоагаза, найменьшага із сыноў ягоных.

І рабіў ён благое ў ваччу СПАДАРОВЫМ, падобна да дому Агавовага, бо яны былі яму параднікі, па сьмерці айца ягонага, на згубу яму.

Подле рады іхнае ён таксама пайшоў ізь Егорамам Агавёнкам, каралём Ізраельскім, на вайну з Газаелям, каралём Арамскім, да Рамофу Ґілеадзкага. І ранілі Арамляне Ёрама,

І ад Бога гэта было на згубу Агазі, што ён прышоў да Ёрама; бо, прышоўшы, ён вышаў зь Егорамам супроці Егу Німшанка, каторага памазаў СПАДАР на выгубленьне дому Агавовага.

І трайціна ў доме каралеўскім, і трайціна ў браме хундамэнту, а ўвесь люд будзе на панадворках дому СПАДАРОВАГА.

Але ніхто хай ня ўходзе да дому СПАДАРОВАГА, з выняткам сьвятароў а служачых ізь Левітаў. Яны маюць увыйсьці, бо сьвятасьць яны; яле ўвесь люд хай будзе на старожы СПАДАРОВАЕ.

І вывялі сына каралёвага, і ўзлажылі на яго карону а сьветчаньні, і ўстанавілі яго каралём; і Егояда а сынове ягоныя памазалі яго, і сказалі: «Хай жывець кароль!»

І налажылі рукі на яе, і прышла яна да ўходу конскае брамы дому каралеўскага, там забілі яе.

І ўзяў вайводцаў сотняў, і выдатных, і дзяржаўцаў люду, і ўвесь люд зямлі, і зьвялі караля з дому СПАДАРОВАГА, і прайшлі пераз высокую браму да дому каралеўскага, і пасадзілі караля на пасадзе каралеўскім.

І зьбер ён сьвятароў а Левітаў, і сказаў ім: «Выйдзіце да местаў Юдэі, і зьбірайце з усіх Ізраялян срэбра на паправу дому Бога вашага год у год, і пабарзьдзіце ў гэтай справе». Але Левіты не барзьдзілі.

І зрабілі агалашэньне ў Юдэі а ў Ерузаліме, каб прыносілі СПАДАРУ складку подле загады Масея, слугі Божага, Ізраелю на пустыні.

І было, што таго часу прыносілі скарбонку рукамі Левітаў да каралеўскага ўраду, і як бачылі, што шмат грошы, то прыходзіў пісар каралеўскі й ураднік найвышшага сьвятара, і выпаражнялі скарбонку, і бралі яе, і адносілі яе ўзноў на яе места. Гэтак яны рабілі дзень пры дню, і зьберлі срэбра множасьць.

І рабілі работнікі, і спорная была работа ў руках іхных, і аднавілі дом СПАДАРОЎ на яго месцу, і ўмацавалі яго.

І пакінулі дом СПАДАРА, Бога айцоў сваіх, і служылі гаём а балваном, — і прышоў гнеў на Юду а Ерузалім за гэты выступ іхны.

І яны змовіліся супроці яго, і ўкаменавалі яго, на расказаньне каралёва, на панадворку дому СПАДАРОВАГА.

І як яны адышлі ад яго, пакінуўшы яго ў шмат хваробах, собскія слугі ягоныя змовіліся супроці яго за кроў сына Егояды сьвятара, і забілі яго на ягоным ложку, і ён памер. І пахавалі яго ў месьце Давідавым, але не пахавалі яго ў грабох каралеўскіх.

Праз сыноў жа ягоных, і празь велічыню дані на яго, і ўзглядам поду дому Божага, вось, запісана ў зьясьненьню кнігі каралеўскае. І Амася, сын ягоны, загаспадарстваваў замест яго.

І зьбер Амася Юдэю, і прызначыў ім па дамох айцоў князёў над тысячамі і князёў над сотнямі, у вусёй Юдэі а Веняміне; і палічыў іх ад дваццацёх год і вышэй, і знайшоў іх трыста тысячаў чалавекаў выборных, на вайну выходзячых, дзіду а шчыт дзяржачых.

І аддзяліў іх Амася, — войска, што прышло да яго зь Яхрэму, — каб яны йшлі на свае месца. І вельмі ўзгарэўся гнеў на Юдэю, і яны зьвярнуліся дамоў у вялікай злосьці.

Амася ж акрыяў, і павёў люд свой, і пайшоў на даліну Салоную, і паразіў сыноў Сэіру дзесяцёх тысячаў;

І дзесяцёх тысячаў жывых узялі сынове Юдзіны ў палон; і прывялі іх на верх скалы, і ськінулі зь верху скалы, і ўсі яны чыста разьбіліся.

Сяброве ж вяткі, што Амася адаслаў назад, каб яна ня йшла зь ім на вайну, рассыпаліся па местах Юдэі, ад Самары аж да Вефгорону; і забілі ў іх тры тысячы, і наглабалі множасьць здабытку.

І ўзгарэўся гнеў СПАДАРА на Амасю, і паслаў Ён да яго прароку, і тый сказаў яму: «Нашто ты шукаеш багоў люду, каторыя ня выбавілі свайго собскага люду ад рукі твае?»

І паслаў Ёаш, кароль Ізраельскі, да Амасі, караля Юдэйскага, кажучы: «Асот, каторы на Лібане, паслаў да кедры, што на Лібане ж, кажучы: "Аддай дачку сваю за жонку сыну майму". Але праходзіў дзікі зьвер, каторы на Лібане, і патаптаў гэты асот.

І Амасю, караля Юдэйскага, сына Ёаша Агазёнка, захапіў Ёаш, кароль Ізраельскі, у Вефшэмішу, і прывёў яго да Ерузаліму, і разбурыў сьцяну Ерузалімскую, ад брамы Яхрэмавае аж да брамы Рагавое, на чатырыста локцяў;

І збудаваў Узя вежы ў Ерузаліме ля Рагавое брамы, ля брамы даліны і на рагу, і ўмацаваў іх.

І пабудаваў вежы на пустыні, і выкапаў шмат жаролаў, бо ён меў шмат стадаў, і ў даліне, і на раўніне, і ралейнікаў, і садаўнічых у горах а на Карміле; бо ён любіў ралейніцтва.

Было ў Узі й войска, што выходзіла на вайну вяткамі, подле лічбы ў сьпісаньню іх, складзеным рукою Ееля пісара а Маасэі наглядніка, пад рукою Ганані, аднаго з князёў каралеўскіх.

І пад іх рукою ваеннае сілы трыста сем тысячаў пяцьсот, што ўступалі ў бітву з вайсковай мужнасьцяй, на помач каралю супроці непрыяцеля.

І зрабіў ён у Ерузаліме ўмела прыдуманыя машыны, каб яны былі на вежах а на рагох дзеля пушчаньня стрэлаў а вялікіх камянёў. І разьнеслася імя ягонае далёка, бо дзіўную помач меў, пакуль умацаваўся.

Але як ён умацаваўся, загардзела сэрца ягонае аж да згубы, і ён ізрадзіў СПАДАРА, Бога свайго, бо ўвыйшоў у дом СПАДАРОЎ, каб кадзіць на аброчніку кадзельным.

І загневаўся Узя, — а ў руццэ ў яго кадзільніца кадзіць; і, як загневаўся ён на сьвятароў, праказа засьвітала на чале ў яго, перад сьвятарамі, у доме СПАДАРОВЫМ, ля аброчніка кадзельнага.

І абярнуўся да яго Азара, найвышшы сьвятар, а ўсі сьвятарове, і вось, у яго праказа на чале. І сілілі яго выйсьці стуль, дый сам ён барзьдзіў выйсьці, бо выцяў яго СПАДАР.

І супачыў Узя з айцамі сваімі, і пахавалі яго з айцамі ягонымі на полю грабоў каралеўскіх; бо казалі: «Ён пракажаны». І загаспадарстваваў Ёфам, сын ягоны, замест яго.

І места пабудаваў на гары Юдэйскай, і ў лясох пастанавіў палацы а вежы.

Ён ваяваў з каралём сыноў Амонавых і здолеў іх; і далі яму сынове Амонавы таго году сто таланяў срэбра, і дзесяць тысячаў мераў пшонкі, і ячменю дзесяць тысячаў. Гэта давалі ізноў яму сынове Амонавы і на другі год, і на трэйці.

І абракаў і кадзіў на ўзвышшах а на ўзгорках і пад кажным зялёным дзервам.

Там быў прарока СПАДАРОЎ; імя ягонае Одэд. Ён вышаў наперад войску, што прышло да Самары, і сказаў ім: «Вось, СПАДАР, Бог бацькоў вашых, у гневе на Юдэяў, аддаў іх у руку вашу, і вы зьбілі іх із такую злосьцю, каторая дайшла да нябёс.

І цяпер вы думаеце паняволіць сыноў Юды а Ерузаліму за слугаў а нявольніцы сабе. А ціж на самых вас няма віны перад СПАДАРОМ, Богам вашым?

Дык паслухайце мяне, і зьвярніце палоненікаў, каторых вы ўзялі ў палон із братоў сваіх; бо поламя гневу СПАДАРОВАГА на вас».

І ўсталі мужы выменаваныя, і ўзялі палоненікаў, і ўсіх голых ізь іх адзелі із здабытку, і адзелі іх, і абулі, і далі ім есьці, і далі ім піць, і памазалі іх, і пасадзілі на аслы ўсіх кволых ізь іх, і паслалі іх да Ерыхону, места пальмаў, да братоў іхных, і зьвярнуліся да Самары.

І Пілішчане напалі на месты нізіннае зямлі а паўдня Юдэі, і ўзялі Вефшэміш а Аіялон а Ґедэроф а Сохо а местачкі яго а Фімну а местачкі яе а Ґімзо а местачкі яго, і асяліліся там.

Бо Агаз узяў дзель із дому СПАДАРОВАГА а дому каралеўскага, і ў князёў, і аддаў каралю Асырскаму, але не на помач сабе.

І абракаў багом Дамаскім, каторыя паразілі яго, і казаў: «Багове каралёў Арамскіх памагалі ім, я буду абракаць ім, каб яны памаглі імне». Але яны былі на ўпад яму а ўсяму Ізраелю.

І казаў прыйсьці сьвятаром а Левітам, і зьбер іх на ўсходняй вуліцы,

Дык гнеў СПАДАРОЎ быў на Юдэі а на Ерузаліме, і аддаў іх на немарасьць, зьдзівеньне а на сьмех, як вы бачыце ачыма сваімі.

Цяпер на сэрцу ў мяне — зрабіць змову із СПАДАРОМ, Богам Ізраелявым, і адверне ад нас пал гневу свайго.

І ўвыйшлі сьвятарове ўнутр дому СПАДАРОВАГА пратаць, і вынесьлі ўсе нячыстае, што знайшлі ў доме СПАДАРОВЫМ, на панадворак дому СПАДАРОВАГА; а Левітаве ўзялі гэта, вынесьці вон да цур’я Кідрону.

І прывялі сем цялят-бычкоў а сем бараноў а сем баранчыкаў а сем казлоў на аброк за грэх за каралеўства а за сьвятыню а за Юдэю; і расказаў ён сыном Ааронавым, сьвятаром, абрачы на аброчніку СПАДАРОВЫМ.

І прывялі казлы за грэх перад відзеньне караля а грамады, і яны ўзлажылі рукі свае на іх.

І зарэзалі іх сьвятарове, і ачысьцілі крывёй іх аброчнік на залашчаньне за грахі ўсяго Ізраеля; бо за ўсяго Ізраеля расказаў кароль усепаленьне а аброк за грэх.

І сказаў Гэзэка абрачы ўсепаленьне на аброчніку. І таго часу, як пачалося ўсепаленьне, пачалося пяцьцё СПАДАРУ з трубамі а із снадзямі Давідавымі, караля Ізраелявага.

І быў лік усепаленьняў, каторыя грамада прывялі: буйнога статку семдзясят, сто бараноў, дзьвесьце баранчыкаў; усе гэта на ўсепаленьні СПАДАРУ.

І ня будзьце, як айцове вашыя і як браты вашыя, каторыя ізрадзілі СПАДАРА, Бога айцоў сваіх; затым аддаў іх на спустошаньне, як вы бачыце.

Цяпер не каляньце завыйкі свае, як айцове вашыя, дайце руку СПАДАРУ, і прыходзьце да сьвятыні Ягонае, каторую Ён пасьвяціў на векі; і служыце СПАДАРУ, Богу свайму, і Ён адверне ад вас пал гневу Свайго;

І стаялі на сваім месцу подле звычаю свайго, подле Права Масея, чалавека Божага. Сьвятарове крапілі крывёй з рук Левітаў.

З тае прычыны, што ў грамадзе шмат было такіх, каторыя не пасьвяціўшыся, то Левітаве рэзалі пасхі за кажнага нячыстага, на тое, каб пасьвяціць СПАДАРУ;

І спраўлялі сынове Ізраелявы, што былі ў Ерузаліме, сьвята праснакоў сем дзён, зь вялікай весялосьцяй; дзень пры дню Левітаве а сьвятарове выхвалялі СПАДАРА на галасьлівых снадзях выхваляць СПАДАРА.

Таксама дар каралеўскі з маемасьці ягонае на абраканьне: абракаць нараніцы і ўвечары, і на абраканьні ў сыботы, і на маладзікі, і на ўрочыстыя сьвяты, як напісана ў Праве СПАДАРОВЫМ.

І Корэ Імянок, Левіт, брамнік на ўсход над самахотнымі аброкамі СПАДАРУ, выдаваць дары СПАДАРОВЫ і найсьвятшыя рэчы.

І кажную работу, што ён пачынаў на службе дому СПАДАРОВАГА, і ў Праве і ў расказаньнях, шукаючы Бога свайго, ён рабіў з усёга сэрца свайго, і меў дасьпех.

І прызначыў вайводцаў над людам, і зьбер іх да сябе на вуліцу ля брамы месцкае, і гукаў да сэрца ім, кажучы:

Зь ім плячо цялеснае, але з намі СПАДАР, Бог наш, памагаць нам і ваяваць войны нашы». І здаўся люд на словы Гэзэкі, караля Юдэйскага.

«Гэтак кажа Сэннахірыў, кароль Асырскі: "На што вы спадзяіцеся й сядзіце ў горадзе ў Ерузаліме?

Ці не ўмаўляе вам Гэзэка, каб аддаць вас на сьмерць з галадові а смагі, кажучы: ’СПАДАР, Бог наш, выбаве нас ад рукі караля Асырскага’?

Ці ня гэты Гэзэка аддаліў узвышшы Ягоныя а аброчнікі Ягоныя і сказаў Юдзе а Ерузаліму, кажучы: ’Перад аброчнікам адзіным кланяйцеся і на ім кадзіце’?

І лісты пісаў ён, каб зьневажаць СПАДАРА, Бога Ізраелявага, і гукаў на Яго гэткія словы: «Як багове народаў земных ня выбавілі людаў сваіх ад рукі мае, так Бог Гэзэкі ня выбаве люду Свайго ад рукі мае».

І крычэлі вялікім голасам паюдэйску да люду Ерузалімскага, што на сьцяне, каб настрашыць яго, і напалохаць яго, і ўзяць места.

Але ня подле ласкі СПАДАРОВАЕ яму Гэзэка падзякаваў, бо сэрца ягонае загардзела. І быў гнеў на яго а на Юдэю а на Ерузалім.

Але як укарыўся Гэзэка ў гордасьці сэрца свайго, ён а жыхары Ерузаліму, то ня прышоў гэны гнеў СПАДАРОЎ на іх за дзён Гэзэчыных.

І было ў Гэзэкі багацьця а славы вельмі шмат; і зрабіў сабе скарбніцу на срэбра а на золата а на дарагое каменьне а на пахі а шчыты а на ўсялякага роду каштоўнае судзьдзе,

І сьвірны на ўрод збожда а новага віна а алівы, і хлявы ўсякаму статку, і панадворкі стадам.

Але што да паслоў князёў Бабілёнскіх, каторых паслалі да яго распытацца праз чуда, што было ў зямлі, СПАДАР пакінуў яго, выпрабаваць яго, каб Ён мог даведацца ўсе, што на сэрцу ягоным.

І супачыў Гэзэка з айцамі сваімі, і пахавалі яго на вышынях грабоў сыноў Давідавых, і ўсьцілі яго ўсі Юдэі а жыхары Ерузаліму пры яго сьмерці. І Манас, сын ягоны, загаспадарстваваў замест яго.

І збудаваў аброчнік у доме СПАДАРОВЫМ, праз каторы сказаў СПАДАР: «У Ерузаліме будзе імя Мае на векі»;

І збудаваў аброчнік усяму войску нябёснаму на абодвых панадворках дому СПАДАРОВАГА.

І пастанавіў выразаны балван, каторы зрабіў, у доме Божым, праз каторы казаў Бог Давіду а Салямону, сыну ягонаму: «У доме гэтым а ў Ерузаліме, каторы Я абраў з усіх плямёнаў Ізраелявых, Я палажу імя Свае на векі;

І прывёў СПАДАР на іх вайводцаў караля Асырскага; і яны нялі Манаса кручкамі, і акавалі яго ланцугамі, і павялі яго да Бабілёну.

І маліўся Яму, і Ён даўся ўпрасіць, і пачуў маленьне ягонае, і зьвярнуў яго да Ерузаліму на каралеўства ягонае. І даведаўся Манас, што СПАДАР — Ён Бог.

І просьле гэтага збудаваў навонную сьцяну места Давідавага, на заходнім баку Ґігону, у даліне, аж да ўходу ў Рыбную браму, і правёў яе навокал Офелу, і ўзьняў яе на вельмі вялікую вышыню. І прызначыў вайводцаў па ўсіх умацаваных местах Юдэі;

І выкінуў чужаземныя багі а балваны з дому СПАДАРОВАГА, і ўсі аброчнікі, што ён збудаваў на гары дому СПАДАРОВАГА і ў Ерузаліме, і выкінуў іх вонкі зь места.

І збудаваў аброчнік СПАДАРОЎ, і аброк на ім супакойныя аброкі а падзяку, і расказаў Юдэям служыць СПАДАРУ, Богу Ізраеляваму.

Але люд яшчэ абракаў на ўзвышшах, адно СПАДАРУ, Богу свайму.

І разбурылі перад ім аброчнікі Ваалаў, і сонечныя стаўпы, што былі на вышыні над імі, ён парэзаў; і гаі, і выразаныя а выліваныя балваны ён разьбіў а зьмяжджуліў а расьцярушыў на грабох тых, што ім абракалі;

І косьці сьвятароў ён спаліў на аброчніках іхных, і выпратаў Юдэю а Ерузалім.

І прышлі яны да Гілкі, найвышшага сьвятара, і аддалі срэбра, прынесенае да дому Божага, каторае Левітаве, на старожы ля парогу стаячыя, зьберлі з рук Манаса а Яхрэма а ўсіх засталых Ізраялян, і ад усёга Юды а Веняміна, і ад жыхараў Ерузаліму;

І яны далі цесьлям а будаўніком, купляць часаныя камяні а дзерва на вязі а на балькі дамоў, каторыя каралёве Юдэйскія папсавалі.

Людзі гэтыя рабілі работу пасьціва; а за нагляднікаў над імі прызначаны Ягаф а Овада, Левіты зь Мерарычаў, Захара ж а Мешулам із Когафічаў кіраваць, — кажны ж Левіт знаўся на музыцкіх снадзях.

«Пайдзіце, даведайцеся ў СПАДАРА празь мяне а праз засталых у Ізраелю а ў Юдэі што да словаў знойдзенае кнігі гэтае; бо вялікі гнеў СПАДАРОЎ выліты на нас за тое, што не дзяржалі айцове нашы слова СПАДАРОВАГА, каб рабіць подле ўсёга, напісанага ў кнізе гэтай».

Гэтак кажа СПАДАР: ’Вось, Я навяду бяду на месца гэта і на жыхараў яго ўсі праклёны, напісаныя ў кнізе, каторую чыталі перад відам караля Юдэйскага.

За тое, што яны пакілулі Мяне і кадзілі багом іншым, каб квяліць Мяне да гневу ўсімі работамі рук сваіх, гнеў Мой выльлецца на гэтае месца і ня згасьне’".

Вось, Я забяру цябе да айцоў тваіх, і ты будзеш забраны да гробу свайго ў супакою, ані вочы твае ня будуць бачыць усяе бяды, што Я навяду на месца гэтае а на жыхараў яго’"». І зьвярнуліся да караля з адказам.

І стаў кароль на стані сваёй, і ўчыніў змову перад СПАДАРОМ, хадзіць за СПАДАРОМ і дзяржаць расказаньні ягоныя а сьветчаньні ягоныя а ўставы ягоныя з усёга сэрца свайго із усяе душы свае, каб паўціць словы змовы, запісаныя ў гэтай кнізе.

І прызначыў ён сьвятароў на іх урады, і захоціў іх служыць у доме СПАДАРОВЫМ.

І сказаў Левітам, наўчыцелям усіх Ізраялян, пасьвячаным СПАДАРУ: «Пастанавіце сьвятую скрыню ў доме, каторы збудаваў Салямон Давідзёнак, кароль Ізраельскі; няма цяжару на плячох вашых; служыце цяпер СПАДАРУ, Богу свайму, а люду Ягонаму Ізраелю.

І дараваў Ёся сыноў люду, усіх, што былі там, з драбнога статку баранчыкамі а казянятмі, усе на аброк пасхальны, лікам трыццаць тысячаў, і тры тысячы валоў. Гэта з маемасьці каралёвае.

І князі ягоныя давалі ахвотна люду, сьвятаром а Левітам; Гілка а Захара а Егіель, начэльнікі ў доме Божым, далі сьвятаром на пасхальныя аброкі дзьве тысячы шасьцьсот драбнога статку і трыста валоў;

Таксама Хонаня а Шэмая а Нефанэль, браты ягоныя, а Гашава а Еель а Ёзавад, начэльнікі Левітаў, абдаравалі Левітаў на пасхальныя аброкі пяцьма тысячмі драбнога статку й валамі пяцьсот.

Гэтак наснуджана было служэньне. І сталі сьвятарове на стані свае, і Левітаве радоўкамі сваімі, з расказаньня каралеўскага.

І сьпяклі пасху на цяпле, подле пастанову; а пасьвячэньні варылі ў казанох, гаршкох а рондлях, і борзда раздалі ўсяму люду;

І пяюны, сынове Асафовы, былі на станях сваіх, подле расказаньня Давіда а Асафа а Гэмана а Ідыфуна, відзеньніка каралеўскага, і брамнікі ў кажнай браме: ня было чаго адыходзіць ім ад службы свае, бо браты іхныя, Левітаве, прыгатавалі ім.

Гэтак наснуджана была ўся служба СПАДАРУ таго дня, каб паўніць пасху й абрачы ўсепаленьні на аброчніку СПАДАРОВЫМ, з расказаньня караля Ёсі.

І паслаў да яго паслоў сказаць: «Што імне й табе, каролю Юдэйскі? Не на цябе цяпер іду я, але на дом вайны свае, бо Бог расказаў імне барзьдзіць; адчапіся, бо Бог із імною, каб Ён ня зьнішчыў цябе».

Але Ёся не адвярнуў відзеньня свайго ад яго, але зьмяніўся, каб ваяваць ізь ім, і не паслухаў слоў Неха ад вуснаў Божых, і пайшоў на бітву ў даліну Меґіддо.

І ськінуў яго ў Ерузаліме кароль Ягіпецкі, і налажыў на зямлю кары сто таланяў срэбра і талань золата.

І ўстанавіў кароль Ягіпецкі над Юдэяю а Ерузалімам Елякіма, брата ягонага, і зьмяніў імя ягонае на Егоякім; а Егоагаза, брата ягонага, узяў Нехо й павёў яго да Ягіпту.

Але яны сьміяліся з пасланцоў Божых, і ўлегцы мелі словы Ягоныя, і зьдзекаваліся з прарокаў Ягоных, пакуль не паўстаў гнеў СПАДАРОЎ на люд Ягоны, ажно ня было леку.

І Ён узьвёў на іх караля Хальдэйскага, каторы зрабіў сьмерць маладзёнам іхным мячом у доме сьвятыні іхнай, і не пажалеў ані маладзёна, ані дзеўкі, ані старога, ані сівога, — усе аддаў у рукі ягоныя.

І некатрыя з галоваў айцоў, як яны прышлі да дому Божага, каторы ў Ерузаліме, самахоць абракалі на дом Божы, каб пастанавіць яго на ягоным месцу.

І ўстаў Ешуа Ёсадачонак а браты ягоныя, сьвятарове, а Зэрувавэль Шэалфеленак а браты ягоныя; і збудавалі аброчнік Бога Ізраелявага, каб абракаць на ім усепаленьні, як напісана ў Законе Масеявым, чалавека Божага.

І пастанавілі аброчнік на подзе яго, бо былі ў страху ад люду гэных краёў, і абракалі на ім усепаленьні СПАДАРУ, усепаленьні ранічныя й вячэрныя.

І пасьлей абракалі штачаснае ўсепаленьне на маладзіку й на ўсі ўрочыстыя сьвяты СПАДАРОВЫ, і кажнага ахвотна абракаючага самахотны аброк СПАДАРУ.

І пачалі яны, адмяняючыся, пяяць, выхваляючы а дзякуючы СПАДАРУ, бо добры, бо на векі міласэрдзе Ягонае да Ізраелю. І ўвесь люд гукаў вялікім голасам, як яны выхвалялі СПАДРА за пакладзены под дому СПАДАРОВАГА.

А за дзяржавы Агасьверуса, на пачатку дзяржавы ягонае, напісалі абвінаваньне на жыхараў Юды а Ерузаліму.

І за дзён Артаксэркса пісалі Бішлам, Міфрэдат, Табеель і засталыя сяброве іх да Артаксэркса, караля Пэрскага, ліст напісаны літарамі арамскімі і перакладзены на мову арамскую.

Рэгум канцлер а Шымшай пісар пісалі адзін ліст на Ерузалім каралю Артаксэрксу гэтак:

І будзьце асьцярожныя, каб не зрабіць у гэтым недагляду. Нашто мае павялічацца шкода на страту каралём?»

Во адпіс лісту, каторы паслаў Фафнай, вайводца на гэтым баку ракі, і Шэфар-Бознай ізь сябрамі сваімі — Афарсахеямі, каторыя за ракою, каралю Дару.

І сказаў яму: "Вазьмі гэтае судзьдзе, пайдзі, завязі яго да сьвятыні, каторая ў Ерузаліме, і няхай дом Божы становіцца на сваім месцу’.

«Першага году караля Кіра, кароль Кір даў расказаньне праз дом Божы ў Ерузаліме: "Хай становяць дом на тым месцу, ідзе абракаюць аброкі, і хай будзе паложаны трывалкі под пад яго; увышкі ён шасьцьдзясят локцяў, ушыркі ён шасьцьдзясят локцяў.

Дый судзьдзе дому Божага, залатое а срэбнае, каторае Невухаднецар вывез із дому Ерузалімскага й завёз да Бабілёну, хай зьвернецца а пойдзе да дому Ерузалімскага, на месца свае, і месца ім у доме Божым".

Не запыняйце работы пры гэтым доме Божым: няхай вайвода Юдэйскі а старцы Юдэйскія становяць гэны дом Божы на месцу яго.

І колькі надабе — ці цялят-бычкоў, ці бараноў а баранчыкаў, на ўсепаленьні Богу нябёснаму, таксама пшонкі, солі, віна а алівы, як скажуць сьвятарове Ерузалімскія, хай выдаюць ім дзень у дзень, без запыну,

І Бог, каторага імя там вітае, няхай ськіне кажнага караля а люд, што выцягнуў бы руку сваю, каб зьмяніць на шкоду гэтага дому Божага ў Ерузаліме. Я, Дар, даў гэтае расказаньне; хай будзе яно борзда поўнена».

І абраклі на пасьвячэньне гэтага дому Божага: сто цялят-бычкоў, дзьвесьце бараноў, чатырыста баранчыкаў, і на аброк за грэх за ўсяго Ізраеля двананцаць казлоў, подле ліку плямёнаў Ізраелявых.

І пастанавілі сьвятароў, подле разьдзелаў іхных, і Левітаў, подле радоў іхных, на службу Божую ў Ерузаліме, подле пісаньня ў кнізе Масеявай.

Гэты Езра вышаў з Бабілёну. Ён быў дазнаны пісар у Праве Масеявым, каторае СПАДАР, Бог Ізраеляў, даў. І кароль абдараваў яго ўсім на ягоную просьбу, подле рукі СПАДАРА, Бога ягонага, на ім.

І ўсе срэбра а золата, каторае ты зможаш знайсьці ў краіне Бабілёнскай, із самахотнымі дарамі люду а сьвятароў, ахвотна даруючых на дом Бога свайго, каторы ў Ерузаліме;

Дык без адвалокі купі за гэтыя грошы валы, бараны, баранчыкі, і хлебныя аброкі да іх, узьліваньні да іх, і прынясі іх на аброчнік дому Бога вашага ў Ерузаліме.

І наказуем вам, што на нікога ізь сьвятароў а Левітаў, пяюноў, брамнікаў, нефінеяў а службітоў пры гэтым доме Божым не накладаць ані мыта, ані дані, ані падачкаў.

І хто ня будзе паўніць Права Бога твайго і права каралёвага, таго без адвалокі судзіце на сьмерць або на выгнаньне, або на грашавую кару, або на вязьніцу».

І сьхінуў на мяне ласку караля а райцаў ягоных а ўсіх магутных князёў каралёвых! І я пасіліўся, бо рука СПАДАРА, Бога майго, над імною, і я зьбер із Ізраеля галоўных мужоў ісці з імною.

І зь нефінеяў, каторых даў Давід а князі на паслугу Левітам, дзьвесьце дваццацёх нефінеяў, усі былі выменаваны.

Бо імне сорамна было прасіць у караля войска а коньнікаў на абарону нам ад ворага ў дарозе, бо мы, гукаючы з каралём, сказалі: «Рука Бога нашага на дабро да ўсіх, у Яго просячых, а магутнасьць а гнеў Ягоны — на ўсіх пакідаючых Яго».

Я адважыў на рукі ім шасьцьсот пяцьдзясят таланяў срэбра і срэбнага судзьдзя на сто таланяў, золата — сто таланяў;

Таксама дваццаць чараў залатых на тысяча драхмаў, і дзьве судзіны з бліскучае медзі, дарагое як золата.

І крануліся мы ад ракі Агавы на двананцаты дзень першага месяца, каб ісьці да Ерузаліму; І рука Бога нашага была над намі, і ўратавала нас ад рукі ворага й ад цікуючых на нас на дарозе.

Чацьвертага дня адважылі срэбра а золата а судзьдзе да дому Бога нашага на руку Мерэмофа Уранка, сьвятара, і зь ім Елеазару Фінегасёнку, і зь імі Ёзаваду Ешуонку а Ноадзе Віннуёнку, Левітам,

Прышлыя з палону сынове Ізраелявы, каторыя былі пераселеныя, абраклі на ўсепаленьне Богу Ізраеляваму двананцаць цялят-бычкоў за ўсяго Ізраеля, дзевяцьдзясят шэсьць бараноў, семдзясят сем баранчыкаў і двананцаць казлоў на аброк за грэх, — усе на ўсепаленьне СПАДАРУ.

І яны аддалі каралеўскае паручэньне каралеўскім цівуном а вайводцам на гэтым баку Ракі, і яны памагалі люду а дому Божаму.

Тады зьберліся да мяне кажны дрыжачы на словы Бога Ізраельскага з прычыны ізрады пераселеных; а я сядзеў зумеўшыся аж да аброку вячэрнага.

І на вячэрным аброку я ўстаў зь немарасьці свае, і ў разарваным адзецьцю а ахіліме ўкляк, і выцягнуў рукі свае да СПАДАРА, Бога свайго,

Ад дзён бацькоў нашых аж дагэтуль мы ў вялікай віне; і за бяспраўі нышыя мы, каралёве нашы, сьвятарове нашы адданы ў руку каралёў земляў пад меч, у палон, і на глабаньне й на сорам, як цяпер.

І цяпер на часіну сталася нам ласка ад СПАДАРА, Бога нашага, пакінуць нам астачу і даць нам малую макуліну ў сьвятым месцу Сваім, каб асьвяціў вочы нашыя Бог наш і даў нам крыху ажыць у няволі нашай.

Дык дачок сваіх не выдавайце за сыноў іхных, і дачок іхных не бярыце за сыноў сваіх, ані шукайце супакою іхнага і дабра іхнага на векі, каб умацавацца вам, і жывіцца дабром зямлі, і пакінуць на спадак сыном вашым на векі".

І просьле ўсёга, што прышло на нас за нашы благія ўчынкі і за вялікія віны нашы, — бо ты, Божа наш, пакараў нас меней, чымся нашыя бяспраўі, і даў нам уцеклых, як гэта, —

Няго ж мы будзем ізноў узрушаць расказаньні Твае і сваячыцца зь людзьмі гэтых агідаў? Ці не загневаешся Ты на нас нават аж да выгубленьня, так што ня будзе засталага ані ўцеклага?

Тады ўсі мужчыны Юдэі а Ерузаліму зьберліся за тры дні да Ерузаліму. Гэта дзявятага месяца, дваццатага дня месяца. І ўвесь люд сядзеў на вуліцы дому Божага, дрыжачы з прычыны справы й ад вялікіх дажджоў.

Няхай цяпер князі нашы стаяць за ўсю грамаду, і няхай усі тыя, што жылі із жанкамі-чужаземкамі ў нашых местах, прыйдуць на прызначаныя часы і зь імі старцы кажнага места і судзьдзі яго, пакуль палаючы гнеў Бога нашага не адвернецца ад нас у гэтай справе».

Калі ж навернецеся да Мяне і будзеце дзяржаць расказаньні Мае й паўніць іх, то хоць бы вы выгнаны былі на край неба, і стуль зьбяру вас, і прывяду вас на месца, каторае Я абраў, каб вітала там імя Мае!"

І сказаў імне кароль: «Чаму відзеньне ў цябе смутнае, а ты ня хворы? Гэта нічога іншага, як смутак на сэрцу». Я надта спалохаўся.

І сказаў каралю: «Хай жывець кароль на векі! Як ня быць смутным відзеньню майму, калі места, дом грабоў бацькоў маіх, спустошана, і брамы яго спалены цяплом!»

І ліст да Асафа, загадніка лясамі, каб ён даў імне дзерва зрабіць балькі да брамаў гораду каторы ля дому, і на сьцяну места, і на дом, у каторы я ўвыйду». І даў імне кароль, подле добрае рукі Бога майго да мяне.

Устаў я ночы з крыхою людзёў з імною і нікому не сказаў, што Бог мой палажыў імне на сэрца зрабіць Ерузаліму; жывёлы ж ня было з імною ніякае, апрача тае, на каторай я ехаў.

Тады я азнайміў ім праз руку Бога майго, што была добрай да мяне, а таксама словы каралеўскія, што ён казаў імне. І яны сказалі: «Станьма й будуйма». І пасілілі рукі свае на дабро.

На іншай дзялёнцы правілі Малхія Гарымёнак а Гашуў Пагаф-Моавёнак; і вежу Печную.

А ля яго правіў Езэр Ешуаёнак, князь Міцпы, на іншай дзялёнцы, насупроці выхаду да збройні на рагу.

За ім рупатліва правіў Борух Забваёнак, на другой дзялёнцы, ад рогу аж да дзьвярэй дому Еляшыва, вялікага сьвятара.

За ім правіў Мерэмоф, сын Ура Гаккацонка, на іншай дзялёнцы, ад дзьвярэй дому Еляшывавага аж да канца дому Еляшывавага.

За ім правіў Біннуй Гэнададзенак, на іншай дзялёнцы ад дому Азарынага аж да кута а рогу.

Нефінеі ж, каторыя жылі ўв Офеле, — насупроці Вадзяное брамы на ўсход і аж да высуненае вежы.

За імі правілі Фекойцы, на іншай дзялёнцы, ад месца насупроці вялікае высуненае вежы аж да сьцяны Офела.

За ім правіў Гананя Шэлемёнак а Ганун, шосты сын Цалафоў, на іншай дзялёнцы. За ім правіў Шэшулам Берэшонак, супроці пакою сваёго.

За ім правіў Малхія залатаронак аж да месца нефінеяў а купцоў, супроці брамы нефінеяў а купцоў, супроці брамы Міфкад і аж да верхняга пакою на рагу.

Пачуй, Божа наш, бо мы пагрэбаваны, і абярні паганьбеньне іхнае на іх собскую галаву, і аддай іх на грэбаваньне ў зямлі паланеньня;

І змовіліся ўсі разам пайсьці вайною на Ерузалім і зрабіць нам замятню.

І было як прышлі Юдэі, што жылі ля іх, і казалі нам разоў дзесяць зусюль: «Яны прыдуць на нас».

І ў нізінных месцах ля места, за сьцяною, на месцах сухіх пастанавіў я люд па радзімах іхных зь мячамі іхнымі, зь дзідамі іхнымі а з лукамі іхнымі.

Тыя, што будавалі на сьцяне, і тыя, што насілі цяжары, і што накладалі, кажны аднэю рукою рабіў, а ў другой руццэ дзяржаў зброю.

І я сказаў вольнікам а дзяржаўцам а засталаму люду: «Работа вялікая а шырокая, і мы аддзяліліся на сьцяне адзін ад аднаго;

Таксама ў тым часе сказаў я люду, каб кажны зь дзяцюком сваім начавалі ў Ерузаліме, — і былі яны ў нас ночы вартаю, а ўдзень на рабоце.

І быў вялікі крык люду а жанок ягоных на братоў сваіх Юдэяў.

Ё, што кажуць: «Мы пазычаем срэбра на падачкі каралю на свае полі а вінішчы;

І таксама работу на гэнай сьцяне я праводзіў далей; і палёў мы ня куплялі; і ўсі дзяцюкі мае зьбіраліся туды на работу.

І во што было гатавана на адзін дзень: адзін вол, шэсьць выборных авец і птушкі гатавалі ў мяне; і за дзесяць дзён шмат выходзіла ўсялякага віна. І пры гэтым хлеба вайводзкага я не вымагаў, бо цяжкая служба на люду гэтым.

Успомні, Божа мой, на дабро імне ўсе, што я зрабіў люду гэтаму!

Дык паслаў Санвалат а Ґешэм да мяне, кажучы: «Прыходзь, зыйдземся ў сёлах на раўніне Оно». Але яны задумалі зрабіць імне ліха.

На тое ён быў наняты, каб я спалохаўся, і зрабіў так, і ізграшыў, і яны маглі мець благую ведамку, каб сароміць мяне.

І я сказаў ім: «Няхай не адчыняюць брамаў Ерузалімскіх, пакуль ня ўгрэе сонца, і пакуль яны стаяць, няхай зачыняюць вароты і завалююць. І прызначыць варты із жаўнераў Ерузаліму, кажнага на варту ягоную і кажнага супроці дому ягонага».

І палажыў імне Бог на сэрца зьберці паноў а дзяржаўцаў а люд, каб зрабіць сьпісаньне подле радаводу. І знайшоў я радаводную кнігу тых, што ўзышлі спачатку, і знайшоў напісана ў ёй:

І часьць із галоваў айцоў далі на работу. Тыршафа даў да скарбу тысяча драхмаў золата, пяцьдзясят чараў, пяцьсот трыццаць сьвятарскіх адзецьцяў.

І ўвесь люд зьберся, як адзін чалавек, на вуліцы, каторая перад Вадзяною брамаю, і сказалі пісьменьніку Езру, каб прынёс кнігу Закону Масеявага, каторы СПАДАР расказаў Ізраелю.

І стаяў пісьменьнік Езра на дзярвяным узвышшу, каторае зрабілі дзеля гэтага; а ля яго, па правай руццэ ягонай, стаялі Матыфа а Шэма а Аная а Ура а Гілка а Маасэя, а па левай руццэ ягонай Педая а Місайла а Малхія а Гашум а Гашбадана, Захара, Мешулам.

І адчыніў Езра кнігу на ачох усяго люду, бо ён стаяў вышэй чымся ўвесь люд; і як ён адчыніў яе, увесь люд устаў.

Іешуа а Вані а Шэрэва а Ямін, Аккуў, Шаўветай, Года, Маасэя, Келіта, Азара, Ёзавад, Ганан, Пелая а Левіты зьясьнілі люду Закон, а люд стаяў на сваім месцу.

І затым абясьцілі а агаласілі па ўсіх местах і ў Ерузаліме, кажучы: «Пайдзіце на гару і нясіце гальлё аліўнае а гальлё дзікіх аліўкаў а гальлё міртавае а гальлё пальмавае а гальлё дзерваў густых, каб зрабіць буданы подле напісанага».

І пайшоў люд, і прынесьлі, і зрабілі сабе буданы, кажны на сваёй страсе, і на панадворках сваіх, і на панадворках дому Божага, і на вуліцы Вадзяное брамы, на вуліцы брамы Яхрэмавае.

І дваццаць чацьвертага дня гэтага месяца зьберліся сынове Ізраелявы — постуючыя, і ў зрэб’ю і з попелам на сабе.

І стаялі на сваім месцу, і чэцьверць дня чыталі з кнігі Закону СПАДАРА, Бога свайго, і чэцьверць спавядаліся а кланяліся СПАДАРУ, Богу свайму.

І сталі на вышках зь Левітаў: Ешуа а Вань, Кадмель, Шэваня, Бунь, Шэрэва, Бань, Хенані, і гукалі вялікім голасам да СПАДАРА, Бога свайго.

Ты ё Тый, СПАДАРУ, што сам учыніў нябёсы, нябёсы нябёс з усім войскам іх, зямлю а ўсе, што на ёй, моры а ўсе, што ў іх; і Ты жывіш усіх; і войска нябёснае Табе кланяецца.

І даў знакі а чудосы на фараону, і на ўсіх слугах ягоных і на ўсім людзе зямлі ягонае, бо Ты ведаў, што яны задумлялі ліха на іх, і зрабіў Ты сабе імя дагэтуль.

І зышоў Ты на гару Сынай, і гукаў зь імі зь неба, і даў ім справядлівыя суды, праўдзівыя правы, добрыя ўставы а расказаньні;

І хлеб ізь неба Ты даваў ім у галадоў іхную, і ваду із скалы тачыў ім у смазе іхнай, і сказаў ім прыйсьці адзяржаць на спадак зямлю, праз каторую Ты падняў руку даць ім.

Але Ты, зь вялікае бачнасьці Свае не пакінуў іх на пустыні: стоўп болачны не адходзіў ад іх у дзень, каб весьці іх па дарозе, і стоўп агняны — ночы, каб сьвяціць ім па дарозе, кудэй ім ісьці.

І сорак год Ты жывіў іх на пустыні; яны ня мелі нястачы; адзецьці іхныя не старэлі, і ногі ня пухлі.

Ты, адылі, справядлівы ў вусім, што прышло на нас, бо Ты рабіў праўдзіва, а мы рабілі нягодна.

Вось, мы нявольнікі цяпер і на зямлі, каторую Ты даў бацьком нашым есьці плады яе й дабро яе, вось, мы нявольнікі на ёй.

І прынялі мы сабе расказаньне, даваць ад сябе па трайціне сыкля на службу дому Бога нашага:

На хлябы Выкладу, на кажначасны хлебны аброк а на кажначаснае ўсепаленьне, на сыботы, на маладзікі, на сьвяты, на сьвятыя рэчы, і на аброкі за грэх на залашчаньне Ізраелю, і на ўсялякую работу ў доме Бога нашага.

І кінулі на жэрабя памеж сьвятароў, Левітаў а люду праз абраканьне дроў, даставу да дому Бога нашага ў прызначаным часе, год у год, па дамох айцоў нашых, паліць на аброчніку СПАДАРА, Бога нашага, як напісана ў Законе,

І жылі князі люду ў Ерузаліме, а засталыя зь люду кінулі на жэрабя, каб адзін ізь дзесяцёх жыў у Ерузаліме, месьце сьвятым, а дзевяць часьцяў у іншых местах.

Астача Ізраелю, сьвятарове, Левітаве жылі па ўсіх местах Юдэі, кажны на сваім спадку.

І Бакбука а Ун, браты іхныя, на супроці іх на старожы.

Матфаня а Бакбука, Овада, Мешулам, Талмон, Аккуў — вартаўнікі, брамнікі на варце ля парогаў брамаў.

І на пасьвячэньне сьцяны Ерузалімскае шукалі Левітаў з усіх месцаў іхных, каб прывесьці іх да Ерузаліму, справіць пасьвячэньне а весялосьць ды з выхваляньням а пяцьцём, цымбаламі, псалтырамі а гусьлямі.

Тады я ўзьвёў князёў Юдэі на сьцяну і пастанавіў два вялікія груды выхваляючых, зь іх адзін ішоў направа, ад вышняга боку сьцяны к Гнаявой браме.

Ля брамы Жарала, што была насупроці іх, яны ўзышлі па ўступцох места Давідавага, на сьцяну звыш дому Давідавага вядучых, аж да Вадзяное брамы на ўсход.

Каторыя былі на старожы Бога свайго і на старожы ачышчэньня, і былі пяюнамі а брамнікамі подле расказаньня Давіда а Салямона, сына ягонага;

Таго дня чыталі ўчуткі люду з кнігі Масеявае і знайшлі напісанае ў ёй, каб ня ўвыйшоў Амонянін а Моаўлянін у грамаду Божую на векі,

Тады пасварыўся я на начэльнікаў і сказаў: «Чаму вы апусьцілі дом Божы?» І я зьбер іх, і прызначыў іх на іхнае месца.

Гэтага часу я абачыў у Юдэі таўкучых віно ў таўчэльні ў сыботу, і возячых стагі, і накладаючых на аслы; а таксама віно, вінныя ягады а фіґі а ўсялякія цяжары, каторыя прывозілі да Ерузаліму ў сыботні дзень. І перасьцерагаў я іх таго дня пры сьветках, як прадавалі еміну.

Тады я пасварыўся на паноў Юды і сказаў ім: «Што гэта за ліха, што вы робіце й будзеніце дзень сыботні?

Ці так не рабілі бацькі вашыя, і прывёў Бог наш на нас а на места гэтае ўсе гэта ліха? А вы павялічаеце пал гневу на Ізраеля, будзенячы сыботу».

Але я перасьцярог іх пры сьветках і сказай ім: «Чаму вы начуеце ля сьцяны? Калі вы ізноў гэтак зробіце, руку, выцягну на вас». Адгэнуль яны ня прыходзілі ў сыботу.

І сынове іхныя на палавіцу гукалі ашдодзкаю моваю, і ня ўмелі гукаць паюдэйску, але подле мовы кажнага люду.

І даставу дроў у прызначаным часе й пачаткі. Успомні, о Божа мой, на дабро імне!

Таго часу, як кароль Агасвер сядзеў на каралеўскім пасадзе сваім, каторы ў Сусе, сталіцы,

Белыя, зялёныя а сінія запоны былі прымацаваны паварозамі выборнага лёну а пурпуры да срэбных колцаў і мрамарных стаўпоў. І былі ложкі залатыя а срэбныя на мосьце з алябастры а белага мрамару а пэрлы а чорнага мрамару.

І адмовілася караліца Вашты прысьці на расказаньне каралеўскае легчанцамі. І засердаваў кароль надта, і гнеў ягоны загарэўся ў ім.

І ўпадабаў гэтую дзеўку ён, і прыдбала ў яго ласку, і ён пабарзьдзіў выдаць ёй чысьцячыя масьці і дзелі ейныя, і прызначаных сем дзевак даць ёй із дому каралеўскага; і перамясьціў яе а дзеўкі ейныя на лепшае месца жаноцкага дому.

І палюбіў кароль Естэр над усі жанкі, і яна прыдбала ў яго ласку а зычлівасьць над усі дзяўчаты; і ён узлажыў карону каралеўскую на галаву ёй, і ўчыніў яе караліцаю замест Вашты.

Естэр не азнаймляла радні свае а люду свайго, як расказаў ёй Мордэхай; а слова Мордэхаёва Естэр паўніла таксама, як тады, як была ў яго на ўзгадаваньню.

Таго часу, як Мордэхай сядзеў ля брамы каралеўскае, два каралеўскія легчанцы, Біґфан а Ферэш, з тых, што сьцераглі парог, узлаваліся й задумлялі налажыць руку на караля Агасвера.

І прасачылі справу і знайшлі, і іх абодвых засілілі на дзерве. І ўпісалі да кнігі летапісу ў караля.

І лёгка было яму налажыць рукі на аднаго Мордэхая; але як азнаймілі яму люд Мардэхаёў, то шукаў Гаман выгубіць усіх Юдэяў, што ў цэлым каралеўстве Агасверавым, люд Мордэхаёў.

Праз гэта першага месяца, каторы ё месяц Нісан, двананцатага году караля Агасвера, кідалі на пур, значыцца на жэрабя, перад відам Гамана дзень пры дню, месяц пры месяцу, жерабя пала на двананцаты, каторы месяц Адар.

Калі каралю гэта здаецца добрым, хай напішуць, каб яны былі выгублены; і я адважу дзесяць тысячаў таланяў срэбра на рукі тых, што гэтым зоймуцца, каб занесьлі да скарбу каралеўскага».

І Мордэхай даведаўся ўсе, што дзеялася, і разьдзер адзецьці свае, і ўзлажыў на сябе зрэбніну а попел; і вышаў на сярэдзіну места, і гукаў галашэньням вялікім а гаркім,

І вышаў Гафах да Мордэхая на месцкую вуліцу, каторая перад каралеўскаю брамаю;

І было пазаўтра: Естэр адзелася пакаралеўску, і стала яна на нутраным панадворку каралеўскага дому, супроці дому каралёвага; кароль жа сядзеў на каралеўскім пасадзе сваім у каралеўскім доме, супроці ўходу ў дом.

Як кароль абачыў караліцу Естэр, на панадворку стаячую, яна знайшла ласку ў ваччу ягоным. І выцягнуў кароль да Естэры залаты ськіпетр, што ў руццэ ў яго, і дабліжылася Естэр, і даткнулася канца ськіпетра.

І сказала Естар: «Калі зьлюб каралю, дык хай прыйдзе кароль із Гаманом сядні на чэсьць, каторую я прыгатавала яму».

І сказаў кароль: «Пабарзьдзіце Гамана, каб зрабіць подле слова Естэрынага». І прышоў кароль із Гаманом на чэсьць, каторую прыгатавала Естэр.

Калі я прыдбала ласку ў ваччу караля, і калі зьлюб каралю споўніць жаданьне мае і зрабіць подле просьбы мае, то хай прыйдзе кароль із Гаманом на чэсьць, каторую я спраўлю ім, і заўтра я зраблю подле слова каралёвага».

І вышаў Гаман таго дня вясёлы і ў добрым настрою. Але як абачыў Гаман Мордэхая ў браме каралеўскай, і тый ня ўстаў, і зь месца не крануўся перад ім, тады напоўніўся ён палкага гневу на Мордэхая.

І сказаў Гаман: «Дый караліца Естэр, апрача мяне, нікога не пазвала з каралём на чэсьць, каторую яна прыгатавала; і таксама назаўтрае я пазваны з каралём да яе.

І сказала яму Зэрэш, жонка ягоная, і ўсі любячыя яго: «Хай пастановяць высокую шыбеніцу пяцьдзясят локцяў увышкі, і нараніцы скажы каралю, каб засіліць Мордэхая на ёй; тады весела йдзі на чэсьць із каралём». І ўпадабаў гэтае слова Гаман, і ён пастанавіў шыбеніцу.

І знайшлі запісанае, як даказаў Мордэхай на Біґфану а Ферэша, двух легчанцоў каралеўскіх ізь сьцерагучых парог, каторыя імкнуліся налажыць руку на караля Агасвера.

І сказаў кароль: «Хто на панадворку?» Гаман жа прышоў на навонны панадворак каралеўскага дому сказаць каралю, каб засілілі Мордэхая на шыбеніцы, каторую ён прыгатаваў яму.

І сказалі маладзёны яму: «Вось, Гаман стаіць на панадворку». І сказаў кароль: «Няхай ён увыйдзе».

Няхай прынясуць адзецьце каралеўскае, у каторае адзяецца кароль, і прывядуць каня, на каторым езьдзе конна кароль, узложаць карону каралеўскую на галаву яму,

І хай пададуць адзецьце а каня аднаму з найзначнейшых князёў каралеўскіх, і ўбяруць таго чалавека, каторага кароль хоча ўсьціць, і павядуць яго на каню конна на месцкую вуліцу, і агалосяць перад ім: "Гэтак зьдзеецца таму чалавеку, каторага кароль хоча ўсьціць!"»

І ўзяў Гаман адзецьці а каня, і ўбраў Мордэхая, і вывеў яго на каню на месцкую вуліцу, і агаласіў перад ім: «Гэтак зьдзеецца тому чалавеку, каторага кароль хоча ўсьціць!»

І як яны яшчэ мужавалі зь ім, прышлі каралеўскія легчанцы й барзьдзілі прывесьці Гамана на чэсьць, што прыгатавала Естэр.

І прышоў кароль а Гаман на чэсьць да Естэры караліцы.

І адказала караліца Естэр, і сказала: «Калі я прыдбала ласку ў ваччу тваім, каролю, і калі каралю гэта зьлюб, дык хай будуць дараваны імне жыцьцё мае, подле жаданьня майго, і люд мой, на просьбу маю!

Бо праданы мы, я а люд мой, на вынішчэньне, забіцьцё а загубу. Калі б мы былі праданы за нявольнікаў а нявольніцы, я маўчэла б, хоць уцісканьнік не надгарадзіў бы шкоды каралю».

Як кароль зьвярнуўся з палацкага саду да дому піцьця віна, Гаман быў прыпаўшы да ложку, на каторым была Естэр. І сказаў кароль: «Нават і сіліць караліцу хоча ў прытомнасьці маёй у доме!» Слова вышла з вуснаў караля, — і накрылі від Гаману!

І сказаў Гарбона, адзін ізь легчанцоў пры каралю: «Во й шыбеніца, каторую пастанавіў Гаман Мордэхаю, каторы казаў добрае праз караля, стаіць ля дому Гамановага, увышкі пяцьдзясят локцяў». І сказаў кароль: «Засіліце яго на ёй».

І засілілі Гамана на шыбеніцы, каторую ён прыгатаваў Мордэхаю. І гнеў каралёў уціхамірыўся.

Бо як я магу бачыць ліха, каторае прыйдзе на люд мой, і як я магу бачыць згубу родных імне?»

І сказаў кароль Агасвер караліцы Естэр а Мордэхаю Юдэю: «Вось, я дом Гаманоў аддаў Естэры, і яго засілілі на шыбеніцы за тое, што ён накладаў руку сваю на Юдэяў;

І напісаў ён ад караля Агасвера, і запячатаваў жуковінаю каралеўскаю, і паслаў лісты ганцамі конна на конях, на вярблюдох, мулах а на жаробках-вярблюдзіцах, —

Праз тое, што кароль дазваляе Юдэям, каторыя ў якім-колечы месьце, зьберціся й стаць на абарону жыцьця свайго, зьнішчыць, забіць а загубіць усіх дужых у людзе і ў краіне, уцісканьнікаў іх, дзецяняты а жонкі, і маемасьць іхную разглабаць,

Адпіс рукапісу даецца, як расказаньне кажнай краіне, на агалашэньне ўсім людам, і каб Юдэі гатовыя былі да тога дня імсьціцца варагом сваім.

Ганцы, што ехалі на вярблюдох, мулах, выехалі падганяныя а націсканыя словам каралеўскім. І расказаньне было дана ў Сусе, сталічным месьце.

І ў кажнай краіне, і ў кажным месьце, на ўсялякім месцу, куды прышло слова каралеўскае а расказаньне ягонае, у Юдэяў была весялосьць, а радасьць а чэсьць а сьвята. І шмат хто зь людаў зямлі сталі Юдэямі, бо страх Юдэяў паў на іх.

Зьберліся Юдэі ў местах сваіх, па ўсіх краёх караля Агасвера, каб налажыць руку на шукаючых ліха ім; і ніхто ня мог вытрываць перад відам іхным, бо страх іх напаў на ўсі люды.

І ўсі князі краінаў а намесьнікі а вайводы а ўраднікі каралеўскія падзьдзержавалі Юдэяў, бо на іх напаў страх Мордэхая;

Дзесяцёх сыноў Гамана Гамедафенка, уцісканьніка Юдэяў, забілі яны, а на глабаньне ня выцягнулі рукі свае.

І сказала Естэр: «Калі зьлюб каралю, то хай бы таксама дазволена было Юдэям, што ў Сусе, і заўтра рабіць тое ж, што сядні, з расказаньня, і дзесяцёх сыноў Гамановых хай бы павесілі на шыбеніцы».

І зьберліся Юдэі, каторыя ў Сусе, таксама й чатырнанцатага дня месяца Адара, і забілі ў Сусе трыста чалавекаў, а на глабаньне ня выцягнулі рукі свае.

І засталыя Юдэі, што ў каралеўскіх краінах, зьберліся й сталі на абарону жыцьця свайго, і супакоіліся ад непрыяцеляў сваіх, і забілі з варагоў сваіх семдзясят пяць тысячаў, а на глабаньне ня выцягнулі рукі свае,

Каб яны прынялі на сябе абавязак сьвяткаваць сьвята чатырнанцатага дня месяца Адара і пятнанцатага дня яго, год у год,

Як Гаман Гамедафенак, Аґаґянін, уцісканьнік усіх Юдэяў, думаў загубіць Юдэяў і кідаў на пур, значыцца на жэрабя, каб зьмяжджуліць а загубіць іх,

І як яна, Естэр, прышла да караля, і як ён расказаў лістам, каб нягодны замер, каторы ён, Гаман выдумаў супроці Юдэяў, абярнуўся на собскую галаву ягоную, і павесілі яго а сыноў ягоных на шыбеніцы.

Пастанавілі Юдэі й прынялі на сябе а на насеньне свае а на ўсіх, хто прылучаецца да іх, непарушна сьвяткаваць гэтыя два дні, подле апісаньня іх і подле часу іх, кажны год;

Устанавіць гэтыя дні Пурыму ў пару, якую ўстанавіў ім Мордэхай Юдэй а караліца Естэр, і як яны самы ўстанавілі сабе а насеньню свайму на памятку посту а галашэньняў сваіх.

Потым налажыў кароль Агасвер падачак на зямлю а на абтокі морскія.

І сказаў СПАДАР шайтану: «Ці зьвярнуў ты ўвагу на слугу Майго Ёва? гэтаж няма такога, як ён, на зямлі: чалавек беззаганны, пасьцівы, баіцца Бога й адварачаецца ад ліха».

І сказаў СПАДАР шайтану: «Вось, усе, што ў яго, у руццэ тваёй; адно на яго не выцягай рукі свае». І адышоў шайтан ад віду СПАДАРОВАГА.

Яшчэ ён гукаў, як прыходзе другі й кажа: «Хальдэі разьлягліся трыма аддзеламі, і кінуліся на вярблюды, і ўзялі іх, і дзяцюкоў забілі лязом мяча; і толькі я адзін уцёк, каб наказаць табе».

І вось, узьняўся вялікі вецер із тога боку пустыні, і ахапіў чатыры вуглы дому, і ўпаў на дзяцюкоў, і яны памерлі; і толькі я адзін уцёк, каб наказаць табе».

Тады Ёў устаў, і разьдзер вопратку, астрыг галаву сваю, і паў на зямлю, і пакланіўся,

І сказаў СПАДАР шайтану: «Ці зьвярнуў ты ўвагу на слугу Майго Ёва? гэта ж нямаш такога, як ён, на зямлі: чалавек беззаганны, пасьцівы, баіцца Бога й адварачаецца ад ліха, і дагэтуль цьвярды ў сваёй беззаганнасьці; а ты ўзрушаў Мяне на яго, каб зьнішчыць яго бязь віны».

І пачулі тры прыяцелі Ёвавы праз усе гэтае ліха, што прышло на яго, і прышлі кажны із свайго месца: Еліфаз Феманянін а Вілдад Шугянін а Софар Наамацянін, і зышліся разам, каб ісьці паківаць галавою над ім і цешыць яго.

І сядзелі зь ім на зямлі сем дзён і сем ночаў і ніхто ня гукаў яму ані слова, бо бачылі, што боль ягоны надта вялікі.

З раньня да вечара яны раскладаюцца, і бяз увагі на іх на векі гінуць.

Бо чалавек родзіцца на муку, як іскры, ляцець у выш.

Даець дождж на відзеньне зямлі, і пасылае воды на відзеньне палёў;

Станове на вышыню тых, што нізка, і гаротных падымае да спасеньня.

У галадоў выбаве цябе ад сьмерці й на вайне ад рукі мяча.

«О, калі б зважылі, зважылі ўзрушаньне мае а няшчасьце мае, на вазе яны падняліся б разам;

Ці рыкае дзікі асёл на траве? ці рыкае вол ля пошару свайго?

Глядзяць на іх дарогі Фемайскія, спадзяюцца на іх дарогі Шэвейскія,

Ці ўпікаць словамі вы думаеце? на вецер жа казаньне безнадзейнага?

І пагатове, што вы нападаеце на сірату і капаеце яму прыяцелю свайму.

Ці ё на языццэ маім несправядлівасьць? Нягож паднябеньне мае ня сьцяме выкрыўленага?

Ці не ваяваньне мужу на зямлі, і ці ня дні ягоныя, як дні найміта?

Не абача мяне вока таго, хто бачыў мяне; вочы Твае на мяне, — і няма мяне.

Што такое чалавек, што Ты гэтулькі вывышаеш яго й зварачаеш на яго сэрца Свае,

А мы ўчорашнія, і нічога ня ведаем, бо сьцень дні нашыя на зямлі.

Вагкі ён на сонцу, за сад выцягнецца гольле ягонае;

Калі захоча сьперачацца зь Ім, то не адкажа яму на ні воднае з тысяча.

Скажа сонцу, — і ня ўзыйдзе, і на гвезды наложа пячаць.

Мінаюць, як караблі з трысьціны, як арол падаючы на жыр.

Бо Ён ня людзіна, як я, каб адказаць яму, увыйсьці разам на суд.

Няма меж нас пасярэдніка, што палажыў бы руку сваю на абодвых нас.

І здаецца добрым Табе ўціскаць, грэбаваць гарапашнасьцю рук Сваіх і на радзе нягодных зьзяць?

Калі я нягодны, бяда імне! калі я справядлівы, я не магу ўзьняць галавы свае, бо я чыста зганьбены; і глянь на гароту маю.

Аднаўляеш сьветкі Свае супроці мяне, і павялічаеш гнеў Свой на мяне, адмены войска супроці мяне.

«Ціж на множасьць словаў нельга даць адказу, і ціж праўда гаваруна?

Адкрывае глыбіні зь цемры й выводзе на сьвятліню сьмяротны сьцень;

Нягож вялічча Ягонае не лякае вас, і страх Яго не нападае на вас?

Вось, Ён забівае мяне, але я буду спадзявацца на Яго; я жадаў бы толькі абараніць дарогі свае перад відам Ягоным!

Ты пішаш на мяне гарчыню й даеш імне на спадак бяспраўі маладосьці мае.

І на гэтага ж Ты адчыняеш вочы Свае й мяне вядзеш на суд із Сабою?

Перамагаеш яго на век, і ён адыходзе; мяняеш яму від, і адсылаеш яго.

Гук жахаў у вушшу ў яго; за дабрабыту прыйдзе на яго глабаньнік.

Ён ня вера, што зьвернецца зь цемры; спадзяецца на сябе мяча.

Ён цягаецца хлеба, кажучы: "Ідзе ён?" ведае, што дзень цемні гатовы на руках у яго.

І селіцца ён у местах разбураных, у дамох, у каторых ня жывуць, што прыгатаваныя на кучу друзу.

І я мог бы таксама гукаць, як вы, калі б душа вашая была на месцу душы мае; прылучыўся б да вас мовамі й ківаў бы на вас галавою сваёю;

Ты зрабіў імне маршчакі, і яны сьветчаньням сталі супроці мяне; паўстаець на мяне хуцзіня мая, сьветча перад відзеньням маім.

Ён ірваў мяне ў гневе Сваім і ненавідзіў мяне; скрыгатаў зубамі Сваімі на мяне; праціўнік мой войстра вочы Свае на мяне.

Разявілі на мяне раты свае; зьдзекуючыся, б’юць мяне поўху; усі зьберліся супроці мяне.

Абступілі мяне стралцы Ягоныя; Ён расьцінае адкрытыя ныркі мае і не жалее; выліў на зямлю жоўць маю.

Ломе ў імне вылам за выламам; бяжыць на мяне, як дужасіл.

Я пашыў зрэбніну на скуру сваю і ў пыл палажыў рог свой.

Від мой чырвоны ад плачу, і на веках маіх сьмяротны сьцень,

І цяпер, вось, на нябёсах Сьветка мой, і Паручнік мой на вышынях!

Пасьцівыя людзі зжахнуцца ад гэтага, і нявінны ўквеліцца на бязбожнага.

Бо завядуць у сець ногі ягоныя, і на пасадцы ходзе.

Прыхаваны на зямлі паварозы і на яго, і пасткі на сьцежцы.

Памяць празь яго гіне ізь зямлі, і няма імені ягонага на вуліцы.

Ён ня мае пагону альбо патомка сярод люду свайго, і няма астачы на месцу жыцьця ягонага.

Ён загарадзіў імне гасьцінец, і не магу прайсьці, і на сьцежкі мае паклаў цемнь.

Запалаў на мяне гневам Сваім, і ўважае мяне памеж варагоў Сваіх.

Пяром зялезным а волавам на векі ў скале яны былі высечаны!

Але я ведаю, што Адкупіцель мой жывець, і наапошку Ён стане на пыле;

Ці ня ведаеш ты, што ад веку, адгэнуль, як чалавек быў памешчаны на зямлі,

Што весялосьць нягодных малачасная, і радасьць лісьлівых на часіну?

Як кал ягоны, на векі гіне ён; тыя, што бачылі яго, скажуць: "Ідзе ён?"

У паўніні дастатку ён будзе ў цясноце; кажная стамаваная рука прыйдзе на яго.

Каб напоўніць жывот ягоны, Бог пашлець палкі гнеў свой на яго, ды дасьць дождж на яго ў часе яды ягонае.

Выцягне, — і ён выйдзе зь цела, зіхцячае із жоўці ягонае выйдзе; жахі нойдуць на яго!

Абярніцеся да мяне, і зжахніцеся, і пакладзіце руку на вусны.

Дамы іхныя бясьпечныя ад страху, і няма дубца Божага на іх.

Як часта сьветач нягодных гасьне, і прыходзе на іх бяда іхная, што болі Ён выдзяляе ім у гневе Сваім?

Ці Бога вучыць веданьня, бачачы, што Ён судзе тых, каторыя на вышыні?

Бо на дзень загубы заховуюць нягодніка, на дзень гневу прыведзены.

Яго прапушчаюць да грабоў, і на магіле ягонай ставяць варту.

Ці із страху цябе Ён гане цябе і ўходзе на суд із табою?

А чалавеку плячыстаму — яму зямля, і важны жывець на ёй.

Ці ня высака на нябёсах Бог? Бачыш найвышшыя гвезды, як яны высака!

Ты пастановіш пастаноў, і ён станецца, на дарогах тваіх зазіхціць сьвятло.

Нягож у вялікасьці сілы Свае Ён будзе сьперачацца з імною? Не, Ён меў бы бачнасьць на мяне.

Там пасьцівы разважаў бы зь Ім, і я ўцёк бы ад Судзьдзі свайго на векі.

Вось, дзікія на пустыні, яны выходзяць на работу сваю рана нараніцы, на здабытак, пустыня яму — еміна дзяцюком ягоным.

Жнуць яны на полю не сваім і зьбіраюць віно ў нягоднага.

Яны былі меж бунтаўнікоў сьвятла, не пазналі дарогаў Ягоных, і не заставаліся на сьцежках Ягоных.

Лягкі ён на зьверху вады; праклятая дзель ягоная на зямлі; і не зварачае ён на дарогу гародаў вінных.

Ён дасьць ім бясьпечнасьць, і яны апіраюцца, і вочы Ягоныя — на дарогах іхных.

«Улада а страх у Яго; Ён чыне супакой на вышынях Сваіх!

Ён расьцягнуў поўнач над пусьцінёю, павесіў зямлю на нічым.

Хай непрыяцель мой будзе, як нягоднік, і паўстаючы на мяне, як несправядлівы;

Ці галашэньне ягонае пачуе Бог, як прыйдзе на яго бяда?

Хоць ён назьбірае срэбра, як пылу, і на спраўляе адзецьця, як гліны;

Пусьце на яго, і не пажалее; ад рукі Ягонае ён уцякае стрым галаву.

Бо ё жарало срэбра, і месца на золата, ідзе ачышчаюць.

На крэмень наложа руку сваю і перакуляе горы з каранямі.

Ён зьвязуе рэкі, каб не разьліваліся, і схаванае выносе на сьвятліню.

Ня ведае чалавек цаны яе, і яе не знаходзяць на зямлі жывых.

Не раўня ёй золата а крышталь, і не мяняюць яе на судзьдзе із шчырага золата.

Бо Ён глядзіць на канцы зямлі, бача пад цэлым небам.

Калі я выходзіў да брамы месцкае, і на точышчу станавіў седава свае, —

Князі ўзьдзержаваліся ад гаворкі і далоні свае клалі на вусны свае;

Дабраславенства гінучага прыходзіла на мяне, і я прычыняў сэрцу ўдавы песьню радасьці.

Карэнь мой выцягнуўся да вады, і раса начуе на гольлю маім;

Просьле мовы мае яны не паўтаралі, і на іх капалі казаньні мае.

З грамады выганяюць іх, крычаць на іх, як на злодзеяў.

Жахі абярнуліся на мяне; як вецер, разьвеялася кунежнасьць мая, і, як булак, мінула спасеньне мае.

Ты ўзьняў мяне на вецер, і вазіў мяне, і распусьціў істу маю.

Скура мая пачарнела на імне, і косьці мае абгарэлі ад палу.

Змову ўчыніў я з ачыма сваімі, і нашто імне зварачаць увагу на дзяўчыну?

Калі я хадзіў у мане, і барзьдзіла нага мая на ашуку, —

Хай зважаць мяне на вазе праўды, і пазнае Бог нявіннасьць маю.

Калі я падыймаў руку сваю на сірату, затым што мог бачыць ля брамы абарону сабе,

Ці здаваўся я на золата альбо ці шчыраму золату сказаў я: «Давер мой»?

Гэта таксама было б судовым бяспраўям, бо я адрокся б Бога на вышынях.

На вуліцы не начаваў падарожны, і дзьверы свае я адчыняў госьцю.

На плячу сваім я насіў бы яе, і ўзлажыў бы яе на сябе, як вянок.

Калі зямля мая крычэла на мяне, і ўсі барозны яе плакалі;

І ўзгарэўся гнеў Елігу Варахеленка Вузяніна, з радзімы Рамовае: на Ёва ўзгарэўся гнеў ягоны за тое, што ён праўдзіў душу сваю болей за Бога;

А на трох прыяцеляў ягоных узгарэўся гнеў ягоны за тое, што яны не знайшлі адказу, а вінавалі Ёва.

Я на вас уважаў, і вось, Ёву няма пераконуючага альбо няма меж вас адказуючых на словы ягоныя.

Хай ня маю бачнасьці на якую асобу і ніякаму чалавеку ня буду падлыгаваць;

Слухай, адылі, калі ласка, Ёве, мову маю і на ўсю гутарку маю ўважай.

Вось, страх мой хай не палохае цябе, даланя мая на табе хай ня будзе цяжкая.

Пастанавіў у калодкі ногі мае, цікуе на ўсі сьцежкі мае".

У сьне, у ночнай відзені, як нападае глыбокі сон на людзёў, як яны дрэмяць на ложках, —

І навучае болям на ягоным ложку і болям у ягоных касьцёх, —

І ён будзе глядзець на людзёў, і скажа: "Ізграшыў я, і скрывіў простае, і бескарысна было імне".

Хто паручыў Яму зямлю, і хто ўзлажыў на Яго цэлы сьвет?

Дык, калі ты маеш розун, то слухай гэта і ўважай на голас слова майго.

Ён, Каторы не глядзіць на асобы князёў і ня важа багатага болей чымся беднага, бо ўсі яны — работа рук Ягоных?

Бо Ён ужо не вымагае ад чалавека, каб ішоў на суд із Богам.

Ён крыша магучых без прасокі і ставе іншых на іхнае месца.

Як нягоднікаў, Ён тнець іх на ачох глядзеньнікаў,

Я зычыў бы, каб выпрабаваны быў Ёў на векі за адказ, як нягодным людзём;

Глянь на нябёсы й абач; і глядзі на булакі, каторыя вышшыя за цябе.

Напэўна Бог ня слухае пустога галашэньня, ані Ўсемагучы не глядзіць на яго.

Ён не адварачае ад справядлівага аччу Сваіх, але з каралямі на пасадзе садзе іх навекі і вывышае іх;

Ён нават цябе вывеў бы з уціску на прастору, няма сьціску там, і стаўлянае на стол твой было б поўнае туку.

Ці зважа Ён на багацьце твае? Ані на золата, ані на ўсю магутнасьць сілы.

Каторы нябёсы ільлюць далоў і капаюць на чалавека ў множасьці.

Вось, Ён пашырае сьвятліню на яго й пакрывае карані мора;

Бо сьнегу Ён кажа: "Будзь на зямлі", таксама лівуну а дажджу, лівуну дажджоў сілы Свае.

Яна круціцца а кружыняе подле праводу Ягонага, каб споўніць усе, што Ён расказуе ім на відзе заселенага сьвету.

І цяпер мы ня бачым сьвятла, калі яно зьзяе на нябёсах; а вецер павее, і ачысьце іх.

Дык хай баяцца Яго людзі; Ён не зважае на мудрых сэрцам».

На чым поды яе занураныя, альбо хто палажыў вугольны камень яе,

Каторыя Я хаваю на час бяды, на дзень бітвы а вайны?

Каб ішоў дождж на зямлю, ідзе няма людзіны, на пустыню, ідзе няма чалавека,

Ці Ведаеш уставы нябёсаў, можаш устанавіць уладу іх на зямлі?

Хто паслаў на волю дзікога асла? Хто распутаў хіжага асла,

Катораму даў сьцеп на дом, і сялібы яго — салоная зямля?

Знаходы на горах — паста ягоная, і кажнае зяленіва соча.

Ці здасіся на яго, бо яго сіла вялікая, і пакінеш яму цяжкую работу сваю?

Ен пакідае яечкі свае на зямлі, і на пяску грэе іх,

Ці тваёй мудрасьцю ўзьлятае крумкач і распушчае крылы свае на паўдня?

Ці на твае словы ўзьнімаецца арол і ўець гняздо свае на вышыні?

На скале ён жывець і начуе на рагу скалы а гораду,

«Ці тый, што сьперачаецца з Усемагучым, можа ўчыць Яго? Хто сьперачаецца з Богам, няхай адкажа на гэта».

«Вось, я малое вагі, што я маю адказаць Табе? Руку сваю кладу на вусны свае.

Вылі пал гневу свайго, і глянь на кажнага гордага, і паніж яго.

Глянь на кажнага гордага, і ўслыш яго, і патапчы нягодных на месцу іхным.

Ці зробе змову з табою, узяць яго на службу табе назаўсёды?

Палажы руку на яго, памятуй праз ходаньне; наперад не рабі гэтага.

Няма на толькі неміласьціўнага, каб пабудзіў яго. Дык хто можа ўстоіць перад відам Маім?

На шыі ў яго начуе сіла, і перад ім скача жах.

Маршчакі мяса ягонага злучаныя, яны моцныя на ім, і нельга іх скрануць.

Пад ім войстрае чарап’ё, ён выцягуецца на балоце, як малацьбяныя сані.

На пыле няма падобнага да яго: стварэньне бяз страху.

І сталася просьле тога, як казаў СПАДАР гэтыя словы Ёву, што сказаў СПАДАР Еліфазу Феманяніну: «Узгарэўся гнеў Мой на цябе а на двух прыяцеляў тваіх за тое, што вы ня гукалі празь Мяне так правільна, як слуга Мой Ёў.

Тады прышлі да яго ўсі браты ягоныя а ўсі сёстры ягоныя а ўсі зналыя яго ўперад, і елі зь ім хлеб у доме ягоным, і плакалі па ім, і пацяшалі яго ўзглядам усяе гароты, каторую СПАДАР быў навёўшы на яго, і далі яму кажны па аднэй манэце а па аднэй залатой жуковіне.

І ня было на ўсёй зямлі такіх харошых жанок, як дачкі Ёвавы, і даў ім айцец іхны спадак памеж братоў іхных.

Шчасьлівы тый муж, што не хадзіў подле рады бязбожных, ані на дарозе грэшнікаў не стаяў, ані на седаве скалазубаў не сядзеў;

Затым ня вытрываюць бязбожныя на судзе ані грэшнікі ў збору справядлівых;

Сядзячы на нябёсах усьміхаецца, Спадар насьміхаецца зь іх.

«Гэта ж Я памазаў Караля Свайго на Сыёне — гары сьвятой Сваёй».

Прасі ў Мяне, Я дам народы на спадак Табе і за дзяржаву Тваю — канцы зямлі.

Кіраўніку хору на струнных снадзях. Псальма Давідава.

Дрыжыце, але не грашыце; гукайце ў сэрцу сваім на ложках сваіх і маўчыце. Сэля.

Абракайце аброкі справядлівасьці і спадзявайцеся на СПАДАРА.

Кіраўніку хору, на флейтах. Псальма Давідава.

СПАДАРУ, вядзі мяне ў справядлівасьці Сваёй з прычыны цікуючых на мяне; выпрастай перад імною дарогу Сваю;

І ўзрадуюцца ўсі спадзяючыя на Цябе, вечна будуць весяліцца, і Ты будзеш крыць іх; і будуць захапляцца Табою любячыя імя Твае;

Кіраўніку хору, на струнных снядзях. Псальма Давідава.

Паўстань, СПАДАРУ, у гневе Сваім, узьніміся супроці злосьці непрыяцеляў маіх, прачхніся дзеля мяне на суд, прызначаны табою.

І збор людаў абступе Цябе, і над ім на вышыню зьвярніся.

Спадзева мая на Бога, Каторы выбаўляе шчырых сэрцам.

Хай абернецца злосьць ягоная на галаву ягоную, і на цемя ягонае глабаньне ягонае хай зыйдзе.

Кіраўніку хору. На Ґіфскай снадзі. Псальма Давідава.

СПАДАРУ, Спадару наш, якое вялікаснае імя Твае на ўсёй зямлі! Ты даў славу Сваю на нябёсах.

СПАДАРУ, Спадару наш, якое вялікаснае імя Твае на ўсёй зямлі!

Бо Ты спраўляў Мой суд а Мой рассудак; Ты сядзеў на пасадзе, судзьдзя справядлівы.

Ты зганіў народы, зьнішчыў нягоднага, выцер імя іхнае на векі а векі.

О непрыяцелю! скончыліся спустошаньні на векі, ты месты выкараніў, памятка іхная зьгінула зь імі.

Але СПАДАР на векі сядзіць, Ён устанавіў да суду пасад Свой,

І будуць спадзявацца на Цябе знаючыя імя Твае, бо Ты не пакідаеш шукаючых Цябе, СПАДАРУ.

Пейце СПАДАРУ, на Сыёне жывучаму, азнаймляйце меж людаў учынкі Ягоныя;

Зьмілуйся над імною. СПАДАРУ! глянь на цярпеньні мае ад ненавідзячых мяне, Ты, Каторы ўзьнімаеш мяне ад брамаў сьмерці,

Бо не назаўсёды забыты будзе ўбогі, і надзея бедных не загіне на векі.

Напусьці, СПАДАРУ, страх на іх; хай знаюць народы, што яны людзі. Сэля.

Ты бачыў, бо Ты зацямляеш крыўду а ўціск, каб адплаціць рукою Сваёй. На Цябе здаецца гаротны; сіраце Ты быў памачнік.

СПАДАР — кароль на векі а векі, зьгінуць народы ізь зямлі Ягонае.

Каб даць суд сіраце а ўцісьненаму, каб наперад не пасьмеў палохаць людзіну на зямлі.

Кіраўніку хору. Давідава. У СПАДАРУ я хаваюся; як можаце вы казаць душы маёй: «Ляці, як птушка, на горы»?

СПАДАР у сьвятой сьвятыні Сваёй; СПАДАР — пасад Ягоны на нябёсах; вочы Ягоныя абачаць; векі Ягоныя прабуюць сыноў людзкіх.

Жар дажджом пальлець Ён на нягодных, цяпло а серку; і палячы вецер — доля чары іхнае;

Кіраўніку хору. На асьміструнным. Псальма Давідава.

«З прычыны галеньня бедных, з прычыны ўздыханьня ўбогіх цяпер Я паўстану, — кажа СПАДАР, — пастанаўлю ў бясьпечнасьці, на каторага дзьмуць».

Ты, СПАДАРУ, крый іх, усьцеражы нас ад гэтага пакаленьня на векі.

Пакуль, СПАДАРУ, будзеш забывацца мяне на векі? пакуль будзеш хаваць від Свой ад мяне?

А я на міласэрдзе Твае спадзяюся, узрадуецца сэрца мае із спасеньня Твайго; запяю СПАДАРУ, бо Ён заплаціў імне дабром.

СПАДАР глядзіць далоў зь нябёс на сыноў людзкіх, каб бачыць ці ё цямячы, сочачы Бога.

Псальма Давідава. СПАДАРУ, хто можа перабываць у будане Тваім? хто можа жыхарыць на сьвятой гары Тваёй?

Хто не агукае языком сваім і ня дзее ліха прыяцелю свайму, не пашырае ганьбы на прыяцеля свайго;

Агідны ў ваччу ягоным пагрэбаваны; але тых, што баяцца СПАДАРА, ён паважае; прысягнець на ліха, і не мяняе;

Хто срэбра свайго не аддасьць на працэнты і лапаноў супроці нявіннага ня прыйме. Хто робе гэта, не пахісьнецца на векі.

Да сьвятых жа, што на зямлі, і да дабрародных — да іх усе жаданьне мае!

Хай памножацца немарасьці тых, што барзьдзяць да другога; я не ўзальлю ўзьліваньняў іхных крывяных і ня буду насіць імёнаў іхных на вуснах сваіх.

Малітва Давідава. Пачуй, СПАДАРУ, справядлівасьць, уважай на галашэньне мае, нахіні вуха на маленьне мае з вуснаў нехвальшывых!

Пасілі хадню маю на сьцежках Сваіх, хай ня хістаюцца сігні мае.

Нашы ступы цяпер яны аступілі; уталопілі вочы свае, ськінуць нас на зямлю.

Божа мой, скала мая, на Каторую я спадзяюся, шчыт мой і рог спасеньня майго, высокая вежа мая!

І ехаў на херуве, і ляцеў; але, Ён нёсься на крылах ветру.

І загрымеў на нябёсах СПАДАР, і Навышні выдаў гук Свой, град а жар.

І вывеў мяне на прастору, уратаваў мяне; бо Ён прыяе імне.

Табою бягу на вятку, і з Богам сваім пераскочу сьцяну.

Бог! — беззаганная дарога Ягоная, слова СПАДАРОВА пералітаванае; шчыт Ён усім, што спадзяюцца на Яго; бо хто Бог,

Робе простымі ногі мае, як аленія, і на вышынях маіх станове мяне;

І Ты папяразуеш мяне сілаю на вайну, прычыняеш, каб праціўнікі мае ўгнуліся пад імною;

Вывальняе мяне ад непрыяцеляў маіх, нават над паўсталымі на мяне Ты ўздымаеш мяне, ад глабаньніка Ты выбавіў мяне.

Павялічае выбаўленьні караля Свайго, і выказуе міласэрдзе памазанцу Свайму Давіду а насеньню ягонаму на векі.

Страх СПАДАРОЎ чысты, трывае на векі; суды СПАДАРОВЫ праўдзівыя а справядлівыя ўсі разам;

Ты пераняў яго добрымі дабраславенствамі, Ты ўзлажыў на галаву ягоную карону з чыстага золата.

Жыцьця прасіў у Цябе, Ты даў яму даўгія дні на векі а векі.

Вялікая чэсьць яго ў спасеньню Тваім; харашыню а майстат Ты ўзлажыў на яго;

Бо кароль, здаючыся на СПАДАРА а на міласэрдзе Навышняга, ня хістаецца.

Бо яны сьхіналі ліха на Цябе, яны задумлялі ізраду, яны ня маюць дасьпеху;

Кіраўніку хору. На лані ранічнай. Псальма Давідава.

І Ты сьвяты перабываеш на хвалах Ізраеля.

На Цябе спадзяваліся айцове нашыя; яны спадзяваліся, і Ты вывальніў іх.

Да Цябе яны гукалі й былі выбаўляныя; на Цябе спадзяваліся і ня былі засаромленыя.

Усі, што бачаць мяне, сьмяюцца зь мяне, яны зяваюць на мяне, яны ківаюць галавою, кажучы:

«Ён здаўся на СПАДАРА; няхай выбаве яго, няхай спасець яго, калі прыяе яму».

На Цябе я пакінены ад дзетніцы, ад жывата маці мае Ты Бог мой.

Шырака рашчынілі на мяне пыскі свае, як ірвучы а равучы леў.

Дзеляць адзецьці мае мяжсобку і праз убор мой кідаюць на жэрабя.

Але Ты, СПАДАРУ, не аддаляйся; сіла мая! на помач імне пабарзьдзі;

Ядуць лагодныя й сыцяцца, выхваляюць СПАДАРА шукаючыя Яго; хай сэрцы вашыя жывуць на векі;

На пасьцьбішчах зялёных пасьвіць мяне, ля водаў супакойных водзе мяне;

Псальма Давідава. СПАДАРУ зямля а паўніня яе, сьвет і жывучыя на ім;

Бо на морах Ён заклаў яе і на рэках умацаваў яе.

Хто ўзыйдзе на гару СПАДАРОВУ? і хто падыймецца на сьвятым месцу Ягоным?

Божа мой! на Цябе я спадзяюся, няхай ня буду засаромлены, няхай непрыяцелі мае не захапляюцца з радасьці зь мяне.

І ўсі, што спадзяюцца на Цябе, ня будуць засаромлены; будуць засаромленыя тыя, што бяз прычыны ізрадныя.

Вядзі мяне ў праўдзе Сваёй і наўчы мяне; бо Ты Бог спасеньня майго, на Цябе я спадзяюся ўвесь дзень.

Зваж на гора мае а стому маю і даруй усі грахі мае.

Глянь на непрыяцеляў маіх, бо іх шмат, і глабальнаю ненавіднасьцю ненавідзяць яны мяне.

Усьцеражы душу маю, і вывальні мяне; няхай ня буду паганьбены, бо я здаюся на Цябе.

Беззаганнасьць а пасьцівасьць хай крыюць мяне, бо я на Цябе спадзяюся.

Давідава. Судзі, СПАДАРУ, мяне, бо я хадзіў у беззаганнасьці сваёй і на СПАДАРА спадзяваўся; не пахіснуся.

Нага мая стаіць на роўным месцу; у зборах дабраслаўлю СПАДАРА.

Калі разьляжацца супроці мяне табар, не збаіцца сэрца мае; калі паўстане на мяне вайна, і тады буду спадзявацца.

Бо Ён схавае мяне ў будане ў дзень благі, схавае мяне ў схове будану свайго, на скалу ўзьніме мяне.

Навучы мяне, СПАДАРУ, дарогі Свае й вядзі мяне на простую сьцежку напярэк варагом маім.

Не аддай мяне на волю ўцісканьнікаў маіх, бо паўсталі супроці мяне сьветкі хвальшывыя й выдыхаючыя глабаньне;

Я абамлеў бы, каб ня верыў, што я бачу дабрыню СПАДАРОВУ на зямлі жывых.

Спадзявайся на СПАДАРА; будзь мужны; хая будзе сэрца твае адважнае; дык спадзявайся на СПАДАРА.

Затым што яны не ўважалі на ўчынкі СПАДАРОВЫ і на дзеяньні рук Ягоных, Ён разбура іх і не адбудуе іх.

Спасі люд Свой, і дабраслаў спадак Свой, і пасі іх, і насі іх аж на векі.

СПАДАР над патопаю сядзіць, і сядзіць СПАДАР, як кароль, на векі.

А я сказаў у дабрабыце сваім: «Не пахіснуся на векі».

Каб пяяла Табе чэсьць мая й не змаўкала. СПАДАРУ, Божа мой, на векі буду дзякаваць Табе.

На Цябе, СПАДАРУ, спадзяюся, хай не засарамачуся на векі; у справядлівасьці Сваёй выбаў мяне.

Вывядзі мяне ізь сеці гэтае, што патай пастанавілі на мяне, бо Ты з моцаю маёю.

Я ненавіджу тых, што заховуюць пустыя марнасьці, але я спадзяюся на СПАДАРА.

І не перадаў мяне ў рукі непрыяцеля, пастанавіў на прасторным месцу ногі мае.

Але, я чую абмовы ад шмат каго; адусюль жах, як яны зраджаюцца на мяне, узяць душу маю задумляюць.

А я на Цябе спадзяюся, СПАДАРУ; я сказаў: «Ты Бог мой».

Няхай замлеюць вусны манлівых, што начэпна гукаюць на справядлівага, у гордасьці а ў лягцыменьню.

Якая множасьць дабрыні Твае, каторую Ты захаваў тым, што баяцца Цябе, і рабіў тым, што спадзяюцца на Цябе перад сынамі людзкімі!

Будзьце дужыя й мацуйце сэрцы вашыя, усі, што спадзяіцеся на СПАДАРА!

Шмат боляў у нягоднага; але таго, хто спадзяецца на СПАДАРА, ласка ахінець.

Хваліце СПАДАРА на гарпе, на ліры дзесяціструннай грайце яму.

Рада СПАДАРОВА на векі трывае, думкі сэрца Ягонага з роду ў род.

Абмыльны конь на спасеньне, і вялікаю сілаю сваёю ён ня дасьць змогі ўцячы.

Вось, вока СПАДАРОВА на тых, што баяцца Яго, на тых, што спадзяюцца на ласку Ягоную,

Бо ў Ім вяселіцца сэрца нашае, бо на імя Ягонае сьвятое мы спадзяемся.

Хай ласка Твая СПАДАРУ, будзе над намі, як мы спадзяемся на Цябе.

Як на вайне, кладзецца Ангіл СПАДАРОЎ навокал тых, што баяцца Яго, і выбаўляе іх.

Спрабуйце а абачча, што добры СПАДАР! Шчасьлівая людзіна, што спадзяецца на Яго.

Вочы СПАДАРОВЫ на справядлівых, і вушы Ягоныя на гуканьне іхнае.

Выкупляе СПАДАР душу слугаў Сваіх, і ня будуць вінны ўсі, што спадзяюцца на Яго.

Схапі шчыт а панцыр і паўстань на помач імне;

Хай засаромяцца і будуць паганьбены шукаючыя душы мае; няхай адступяць назад і будуць асарамочаны задумляючыя ліха на мяне;

Хай прывядзець на яго загубу, каторае ён ня знаў, і сець, што ён схаваў, хай злове яго; хай ублытаецца ў яе на загубу.

А я ў часе хваробы іхнае адзяваўся ў зрэбніну, высіляў постам душу сваю, і малітва мая зварачалася на ўлоньне мае;

Разам із двудушнікамі а насьміханьнікамі за пачостку, скрыгочачы на мяне зубамі сваімі.

Спадару, як доўга будзеш глядзець на гэта? Зьвярні душу маю ад згубы, ад іх, ад левянят адзіную маю!

І яны разявілі на мяне раты свае, яны казалі: «Ага, ага, бачыла гэта вока наша».

Прачхніся а ўстань на суд мой, Божа мой, Спадару мой, за справу маю.

Крыўду ён задумляе на ложку сваім; станавіцца на дарогу благую; ліхам ня брыдзіцца.

Давідава. Ня злуйся на ліхадзеяў, не завідуй крыўднікам;

Спадзявайся на СПАДАРА й рабі дабро; жыві на зямлі й жывіся вернасьцю.

Узвалі на СПАДАРА дарогу сваю, і спадзявайся на Яго, і Ён зьдзее,

Будзь ціхі перад СПАДАРОМ і чакай Яго. Не квяліся з дасьпяваючага на дарозе сваёй, з чалавека, злосныя замеры дзеючага.

Яшчэ крыху, і няма нягодных; і ўглядайся на месца ягонае, і — няма яго.

Нягодны задумляе супроці справядлівага і скрыгоча на яго зубамі сваімі;

СПАДАР ведае дні беззаганных, і спадак іхны на векі будзе трываць.

Адхінайся ад ліха, і рабі дабро, і жыві на векі;

Справядлівым спадзець зямля; і яны будуць жыць на векі на ёй.

Цікуе бязбожны на справядлівага, ён шукае яго забіць.

СПАДАР не пакіне яго ў руццэ ягонай і не абвінуе яго на судзе ягоным.

Спадзявайся на СПАДАРА і глядзі дарогі Ягонай, — і Ён падыйме цябе, каб тэ’ спала зямля; на адцяцьце бязбожных ты будзеш глядзець.

Зважай на беззаганнага і глядзі на пасьцівага, бо канец такой людзіне ё супакой.

І памагае ім СПАДАР, і вывальняе іх; Ён вывальняе іх ад бязбожных і выбаўляе іх, бо яны здаюцца на Яго.

Псальма Давідава. На ўспамін.

Бо стрэлы Твае пранізалі мяне, і лягла на мяне рука Твая.

Бо на Цябе, СПАДАРУ, спадзяюся; Ты адкажаш, Спадару, Божа мой.

Пабарзьдзі на помач імне, СПАДАРУ, спасеньне мае!

Дык цяпер, СПАДАРУ, чаго я чакаю? Спадзева мая на Цябе.

Пачуй малітву маю, СПАДАРУ, і на галашэньне мае нахіні вуха; на сьлёзы мае не маўчы; бо я чужаземец, аселы, як усі бацькі мае.

Ён вывеў мяне із згубнае ямы, з балотнае твані, і пастанавіў на скале ногі мае, умацаваў ступы мае.

Ён улажыў новую песьню ў вусны мае, хвалу Богу нашаму. Абача шмат хто, і будуць баяцца, і будуць спадзявацца на СПАДАРА.

Бо аж бязь ліку ліха абступіла мяне; бяспраўі мае насьпелі мяне ажно я не магу бачыць; іх болей як валасоў на галаве маёй; і сарцэ мае пакінула мяне.

Зыч, СПАДАРУ, выбавіць мяне; СПАДАРУ! на помач імне пабарзьдзі.

СПАДАР абароне яго, ажыве яго, і будзе ён шчасьлівы на зямлі. Ты не аддасі яго на волю непрыяцеляў ягоных.

СПАДАР паддзяржыць яго на ложку хваробы ягонае. Усю пасьцелю ягоную Ты перасьцелеш у хваробе ягонай.

Варагі мае кажуць на мяне ліха: «Як ён памрэць, дык загіне імя ягонае».

Нават людзіна супакою майго, на каторую я здаваўся, каторая есьць хлеб мой, падняла на мяне пяту.

Але — у нявіннасьці маёй Ты мяне паддзержуеш і пастановіш мяне ў прытомнасьці Сваёй на векі.

Бяздоньне бяздоньню адгукаецца на шум вадападаў Тваіх; усі валы Твае а хвалі Твае прайшлі над імною.

І пайду я да аброчніка Божага, да Бога мае надзвычайнае радасьці, і буду хваліці Цябе на гарпе, Божа, Божа мой!

Табою мы збадзем варагоў сваіх, зь імям Тваім патопчам паўстаючых на нас;

Бо не на лук свой я спадзяюся, і меч мой не ўратуе мяне;

Богам мы хвалімся цэлы дзень, і імені Твайму на векі будзем дзякаваць. Сэля.

Ты аддаў нас, як авечкі, на емя, і меж народаў рассыпаў нас;

Усе гэта прышло на нас; а мы не забыліся Цябе ані схвальшавалі змовы Твае;

Як Ты паражаў нас на месцу шакалоў і пакрыў нас сьмяротным сьценям;

За Цябе забіваюць нас кажны дзень, уважаюць нас за авечкі на зарэз.

Кіраўніку хору. На шошанім. Сыноў Корыных. Навука. Песьня любосьці.

Ты найпазарнейшы із сыноў людзкіх; выліта зычлівасьць на вуснах Тваіх; затым Бог дабраславіў Цябе на векі.

Паперажы меч Свой на сьцёгны Свае, Магучы, славаю Сваёй а майстатам Сваім!

Пасад Твой, Божа, на векі вякоў; ськіпетра пасьцівасьці ё ськіпетра каралеўства Твайго.

Я прычыню, што імя Твае будуць помнець у вусіх родах; затым люды будуць выхваляць Цябе на векі а векі.

Прыходзьце, аглядайце справы СПАДАРОВЫ, якія Ён учыніў спустошаньні на зямлі,

«Паквольце й ведайце, што Я Бог. Я ўзьвялічаны меж народаў, Я ўзьвялічаны на зямлі!»

Бог каралюе над народамі, Бог сеў на сьвятым пасадзе Сваім.

Вялікі СПАДАР і вельма ўслаўлены ў месьце Бога нашага, на сьвятой гары Сваёй.

Харошая на ўзвышшу, радасьць усяе зямлі гара Сыён, на паўночных старанах места вялікага Караля.

Як мы чулі, так Мы абачылі ў месьце СПАДАРА войскаў; у месьце Бога нашага; Бог устанавіў яго на векі. Сэля.

Ськіруйце сэрца вашае на валы яго, разглядайце палацы яго, каб пераказаць пакаленьню апошняму;

Бо гэта Бог, Бог наш на векі а векі; Ён будзе весьці аж да сьмерці.

Сьхіну вуха свае да прыказі; адгадаю на гарпе загадку сваю.

Каторыя спадзяюцца на дабрабыт свой і множасьцяй багацьця свайго хваляцца?

У нутру іхным дамы іхныя на векі, сялібы іхныя з роду да роду; мянуюць землі ймёнамі сваімі.

Ён пойдзе да роду бацькоў сваіх, каторыя на векі не пабачаць сьвятліні.

Бо Мае ўсі зьвяры лесавыя, статак на тысячах горах;

Я знаю ўсі птушкі гаравыя, і тыя, што кратаюцца на полю, у Мяне.

Калі б Я галадаваў, Я не сказаў бы табе; бо сьвет і ўсе, што на ім, Мае.

Але бязбожнаму Бог кажа: «Нашто павядаць табе ўставы Мае і на вусны браць змову Маю?

Вуснам сваім ты даеш волю на благое, і язык твой пляцець ашуку.

Сядзіш і гукаеш на брата свайго, пушчаеш абмову на сына маці свае.

Тады Ты захочаш аброкаў справядлівасьці, усепаленьня а цэлых аброкаў; тады ўзьнясуць цяляты на аброчнік Твой.

«Во чалавек, што не замеў Бога за горад свой, але спадзяецца на множасьць багацьця свайго й мацуецца ў нягоднасьці сваёй».

Але я, як зялёнае аліўнае дзерва ў доме Божым, спадзяюся на ласку Божую на векі а векі.

Я буду дзякаваць Табе вечна, бо Ты ўчыніў гэта. Я буду спадзявацца на імя Твае, бо яно добрае ў дабрачэсьлівых.

Кіраўніку хору. На Магалаф. Навука Давідава.

Бог глядзіць далоў зь нябёс на сыноў людзкіх, каб бачыць, ці ё цямячы, што шукае Бога.

Кіраўніку хору. На струнных снадзях. Навука Давідава.

Бо чужнікі паўсталі на мяне, тыраны шукаюць душы мае, не становяць яны Бога перад сабою. Сэля.

Кіраўніку хору. На струнных снадзях. Навука Давідава.

Зваж на мяне й адкажы імне; я ўзрушыўся ў гутарцы сваёй і ўздыхаю,

Ад голасу злосьнікаў, ад відзеньня ўціску нягодных, бо яны сьхінаюць на мяне бяспраўе і ў гневе чуюць непрыязьньства да мяне.

Сэрца мае дрыжыць у нутру маім, сьмяротныя жахі напалі на мяне;

Боязнь а дрыгота прышлі на мяне,

Вось, я павалачыўся б далёка і жыў бы на пустыні (Сэля),

Ён выбаве душу маю бясьпечна зь бітвы, што я маю, бо шмат было іх на мяне.

Ён выцягнуў руку сваю на тых, што ў супакою зь ім, ён узрушыў змову сваю.

Узвалі цяжар свой на СПАДАРА, і Ён будзе жывіць цябе. Ня дасьць Ён ніколі справядліваму пахіснуцца.

Але, Ты, Божа, спусьціш іх да ямы загубы, і крывапіўцы, і ізраднікі не дажывуць палавіцы дзён сваіх. Але я спадзяюся на Цябе.

Таго дня, як я баюся, я спадзяюся на Цябе.

У Богу ўслаўлю слова Ягонае, на Бога я спадзяюся, не збаюся, — што можа цела зрабіць імне?

Увесь дзень перакручуюць словы мае; усі думкі іхныя супроці мяне на благое;

Зьбіраюцца, хаваюцца, назіраюць за маімі сігнямі, быццам цікуюць на душу маю.

На Бога я спадзяюся, не збаюся, — што можа чалавек зрабіць імне?

На імне, Божа, абятніцы Твае; выпаўню падзякі Табе, бо Ты вывальніў душу маю ад сьмерці, ці не захаваеш ногі мае ад спатыкненьня, каб я мог хадзіць перад відзеньням Божым у сьвятліні жыцьця.

Яны прыгатавалі сець пад ступы мае; угнулася душа мая; выкапалі яму на мяне, але самы ўваліліся ў яе. Сэля.

Прачхніся, чэсьць мая, прачхніцеся, ліра а гарпа! Я прачхнуся на золку.

Наадварот, вы ў сэрцу бяспраўе чыніце, — глабаньне на зямлі важаць рукі вашы.

І скажа чалавек: «Напэўна гэта плод справядліваму; напэўна там ё Бог, Каторы судзе на зямлі».

Вывальні мяне ад варагоў маіх, Божа мой; ад паўстаючых на мяне пастаў мяне высака;

Вось, яны цікуюць на душу маю; зьбіраюцца на мяне дужыя, не за выступ а не за грэх мой, СПАДАРУ;

З прычыны сілы ягонае я буду зважаць на Цябе, бо Бог горад мой.

Бог мой у Сваёй ласцы пярэйме мяне; Бог дасьць імне глядзець на непрыяцеляў маіх.

Кіраўніку хору. На Шушан-Едуф. Пісань Давідава, да навукі,

Моаў мыйніца Мая, на Едома кіну бот Свой. Над Пілістаю буду гукаць».

Кіраўніку хору. На струнных снадзях. Псальма Давідава.

З канца зямлі гукаю да Цябе, як сэрца мае мляўкае; на скалу, вышшую за мяне, узьвядзі мяне;

Буду жыць у будане Тваім на векі, схаваюся ў схове крылаў Тваіх (Сэля);

Пакуль вы будзеце нападаць на людзіну і забіваць яе? Усі вы, як сьцяна, што нахінулася, як плот павалены.

Людзе! спадзявайцеся на Яго ў кажным часе; вылівайце перад Ім сэрца свае: Бог уцёк нам. Сэля.

Адно дзьмухненьне сынове людзкія, адно брахня сынове мужоў; на вазе, калі палажыць іх, яны разам дзьмухненьне.

Не спадзявайцеся на ўсілства, ня майце пустое спадзевы на глабаньне; ях багацьце павялічаецца, не прыкладайце сэрца.

Псальма Давідава, як ён быў на пустыні Юдэйскай.

як я думаю празь Цябе на пасьцелі сваёй, на ночных вартах размышляю празь Цябе;

Бо Ты быў на помач імне, і ў сьценю крылаў Тваіх я пяю.

Табе ціхая хвала, Божа, на Сыёне, і Табе будуць паўніць абятніцы;

Шчасьлівы, каго Ты абіраеш а бліжыш, будзе перабываць на панадворках Тваіх. Насыцімся дабром дому Твайго, сьвятой сьвятыняю Тваёй.

Точаць на пасьце пустыні; узгоркі папяразуюцца радасьцяй,

Прыйдзіце й гляньце на ўчынкі Божыя, — страшны ў дзеяньню Сваім сярод людзёў!

Каторы радзе магутнасьцяй Сваёй на векі, Каторага вочы назіраюць над народамі; бунтаўнікі не падыймуцца супроці Яго. Сэля.

Увёў нас у сець, палажыў цяжар на сьцёгны нашы,

Пасадзіў людзіну на галаву нашу, мы ўвыйшлі ў цяпло й ваду; Ты, адылі, вывеў нас да збытку.

Але запраўды Бог выслухаў, меў бачнасьць на голас малітвы мае.

Кіраўніку хору. На струнных снадзях. Псальма. Песьня.

Каб пазнаць на зямлі дарогу Тваю, сярод усіх народаў спасеньне Твае.

Няхай народы вяселяцца а пяюць, бо Ты судзіш людзёў справядліва й радзіш народы на зямлі. Сэля.

Пяіце Богу, пяіце імені Ягонаму, раўнуйце дарогу едучаму на булакох; імя Ягонае ЯГ, весяліцеся перад Ім!

Бог адзінотных памяшчае ў доме, выводзе вязьняў да дасьпеху; а бунтаўнікі жывуць на пустыні.

Зямля трэслася, нават ізь нябёс капала на прытомнасьць Бога, гэты Сынай дрыжэў — на прытомнасьць Бога, Бога Ізраелявага.

Як Усемагучы рассыпаў каралёў там, сьнег пайшоў на Цалмон.

Чаму вы касавурыцеся, верхагор’е, на гару, каторую Бог пажадаў на сялібу Сваю? прымеж тога там СПАДАР будзе жыць на векі.

Цялежак двойчы дзесяць тысячаў, тысячы тысячаў, Спадар у іх на Сынаю, у сьвятыні.

Ты ўзышоў на вышыню, узяў палон, узяў людзём, каб нават бунтаўнікі жылі ў ЯГ Бога.

Пяюны пераймаюць, за імі музыкі, памеж іх дзявушчыя бубняць на тамбурыне:

Таму, што едзе на нябёсах, на нябёсах старавечных. Глянь, Ён выдаець голас Свой, голас моцны.

Дайце чэсьць сілы Богу, над Ізраелям майстат Ягоны, і сіла Ягоная на нябёсах.

Кіраўніку хору. На Шошаніме. Давідава.

Чысьленшыя за валасы на галаве маёй ненавідзячыя мяне бяз прычыны; умацаваліся ўцісканьнікі мае, манлівыя непрыяцелі мае; чаго я ня ўкраў, маю цяпер аддаць.

Няхай не засарамацяцца перазь мяне тыя, што спадзяюцца на Цябе, Спадару, СПАДАРУ войскаў. Няхай ня будуць паганьбены перазь мяне шукаючыя Цябе, Божа Ізраеляў!

Бо рупатлівасьць па доме Тваім ізьела мяне, упікі ўпікаючых Табе палі на мяне.

Вылі на іх абурэньне Свае, і няхай палаючы гнеў Твой асягне іх.

Дадай ім бяспраўе на бяспраўе іхнае, няхай яны ня ўвыйдуць у справядлівасьць Тваю.

Кіраўніку хору. Давідава. На ўспамін.

Божа! вывальні мяне; СПАДАРУ, на помач імне пабарзьдзі.

Няхаб будуць засаромлены а паганьбены шукаючыя душы мае; няхай адступяць назад і будуць адданы на зьдзек жадаючыя імне ліха;

Да Цябе, СПАДАРУ, уцякаю; няхай не засаромлюся на векі!

На Цябе я апіраюся ад улоньня; з нутра маці мае Ты вывеў мяне; у Табе хвала мая кажначасна.

Бо змаўляюцца злосьнікі мае на мяне, і цікуючыя на душу маю радзяцца разам,

Божа! не здаляйся ад мяне; Божа мой! на памогу імне барзьдзі.

Таксама й я буду выхваляць Цябе на гусьлях, праўду Тваю, Божа мой; буду граць хвалу Табе на гарпе, Сьвяты Ізраеляў!

Будзе множасьць збожжа на зямлі, на вярхох гор; будзе хвалявацца, як лес Лібану, садавіна яго, і заквітуць у местах людзі, як кветкі на зямлі.

Будзе імя ягонае на векі, перад сонцам будзе трываць імя ягонае. І дабраславяцца ім усі народы, будуць зваць яго шчасьлівым.

І дабраславёнае імя сьці Ягонае на векі; няхай напоўне чэсьць Ягоная ўсю зямлю! Амін а Амін!

На нябёсы падыймаюць рот свой, і язык іхны пахаджае па зямлі.

Запраўды на коўзкасьць Ты пастанавіў іх, кінуў іх на спустошаньне.

Хто імне на нябёсах? і з Табою нічога не хачу на зямлі.

Змаглося цела мае а сэрца мае; скала сэрца майго і дзель мая Бог на векі.

Навука Асафова. Чаму, Божа, Ты адкінуў нас назаўсёды, закурэў гнеў Твой на авечкі пасты Твае?

Уцісканьнікі Твае зявалі сярод месца збору Твайго; пастанавілі свае знакі на знакі.

Ён ведамы як сякач, што ўзьнімае сякіры на гушчар дзерваў.

Ты падзяліў мора моцаю Сваёю; разьбіў галавы смокаў на водах;

Ты зламіў галаву Левяфана й даў яго на ежу люду пустыні;

Зважай на змову Сваю, бо цемныя месцы зямлі напоўнены сялібамі ўсілства.

А я буду абяшчаць на векі, буду пяяць хвалы Богу Якававаму.

Кіраўніку хору. На струнных снадзівах. Псальма Асафова. Песьня.

І быў у Саліме будан Ягоны, і сяліба Ягоная на Сыёне.

Як Бог паўстаў на суд, вывальніць усіх лагодных на зямлі (Сэля);

Псальма Асафова. Уважай, людзе мой, на навуку маю; нахініце вушы свае да слоў вуснаў маіх.

Каб мелі надзею на Бога, і не забыліся ўчынкаў Божых, і расказаньні Ягоныя дзяржалі,

Перад відам айцоў іхных Ён учыніў дзіва ў зямлі Ягіпецкай, на полю Цоан:

Раськяпляў скалы на пустыні й даваў шмат піць, бы з глыбіняў;

Яны, адылі, грашылі яшчэ больш супроці Яго, бунтуючыся супроці Навышняга на пустыні;

Гукалі супроці Бога, кажучы: «Можа Бог прыгатаваць стол на пустыні?

Затым пачуў СПАДАР і загневаўся; цяпло загарэлася на Якава, і таксама гнеў Ягоны ўзьняўся на Ізраеля;

Бо яны ня верылі ў Бога й не спадзяваліся на спасеньне Ягонае.

Прычыніў, каб усходні вецер веяў на нябёсы, і вывеў сілаю сваёю вецер паўднявы;

Гнеў Божы ўзьняўся на іх, і найсытшых ізь іх Ён паразіў, і выборных людзёў Ізраеля паваліў.

Як часта яны немарасьцілі Яго на пусташы і засмучалі Яго на пустыні!

Калі Ён чыніў знакі Свае ў Ягіпце і чудосы Свае на полю Цоану.

І паслаў на іх раі мухаў, каторыя жэрлі іх, і жабы, каторыя губілі іх;

Паслаў на іх шпаркі гнеў Свой, злосьць, абурэньне, уціск, насланьнё злых ангілаў;

І пагнаў, як авечкі, люд Свой, і вёў іх на пусташы, бы статак;

І аддаў пад меч люд Свой, і загневаўся на спадак Свой.

І паразіў праціўнікаў Сваіх у зад, на вечны сорам аддаў іх.

Пастанавіў, як вышыню, сьвятыню Сваю, як зямлю, каторую ўмацаваў на векі.

Трупы слугаў Тваіх аддалі на жыр птушкам нябёсным, целы дабрачэсьлівых Тваіх — зьвяром земным;

Вылі гнеў Свой на народы, што ня знаюць Цябе, і на каралеўствы, што ня гукаюць імені Твайго;

А мы, люд Твой і авечкі пасты Твае, будзем дзякаваць Табе на векі, ад пакаленьня ў пакаленьне будзем вылічаць хвалу Тваю.

Кіраўніку хору. На Шошанім Едуф. Псальма Асафова.

СПАДАРУ, Божа войскаў! пакуль будзе курэць гнеў Твой на малітву люду Свайго?

Ты пастанавіў нас на зваду суседзям нашым, і непрыяцелі нашы сьмяюцца мяжсобку.

Але няхай рука Твая будзе над мужам правіцы Твае, на сыну людзкім, каторага Ты ўмацаваў Сабе.

Кіраўніку хору. На Ґіфскай музыцкай снадзі. Асафова.

Трубіце ў рог на маладзіку, у поўню, у сьвята наша;

На сьветчаньне ў Язэпу Ён пастанавіў гэта, як ступіў на зямлю Ягіпецкую. Мову, каторае ня знаў, я чуў:

У ўціску ты гукаў, і Я выбавіў цябе; Я адказаў табе ў тайным месцу грому, прабаваў цябе на водах Мерывы. Сэля.

І Я пусьціў іх на ўпорлівасьць сэрцаў іхных, хай ідуць подле радаў сваіх.

Яшчэ крыху, і Я ўборзьдзе непрыяцеляў іхных услышыў бы, і на ўцісканьнікаў іхных павярнуў бы руку Сваю;

Ненавідзячыя СПАДАРА зьгіналіся б перад імі, і трываў бы на векі іх час;

Няхай будуць засаромлены а напалоханы на векі; але, няхай будуць паганьбены а загінуць.

Кіраўніку хору. На Ґіфскай музыцкай снадзі. Сыноў Корыных. Псальма.

Стамавалася і нават млее душа мая на панадворках СПАДАРОВЫХ; сэрца мае а цела мае пяюць да Бога жывога.

Ходзяць ад сілы да сілы, кажны паказуецца перад Богам на Сыёне.

СПАДАРУ войскаў! дабраславёны чалавек, што спадзяецца на Цябе.

Зьвярні нас, Божа спасеньня нашага, і спыні гнеў Свой на нас.

Ці на векі будзеш гневаціся на нас? ці гнеў Свой расьцягнеш з пакаленьня ў пакаленьне?

Захавай душу маю, бо я дабрачэсьлівы; Ты, Божа мой, выбаві слугу Свайго, каторы спадзяецца на Цябе.

Пачуй, СПАДАРУ, малітву маю і ўважай на голас маленьня майго.

Буду хваліць Цябе, Спадару, Божа мой, усім сэрцам сваім і буду сьціць імя Твае на векі;

Божа, гордыя паўсталі на мяне, і зборы страшных шукаюць душы мае, і не становяць Цябе перад сабою.

Зрабі імне знак на дабро, і абачаць ненавідзячыя мяне і засаромяцца, бо Ты, СПАДАРУ, памог імне й пацешыў мяне.

Песьня. Псальма сыноў Корыных. Кіраўніку хору. На Махалаф леанот. Навука Гэмана Езрагіта.

На мяне ўзложаны гнеў Твой, і ўсімі запынамі Сваімі Ты паменшыў мяне. Сэля.

Ласкі СПАДАРОВЫ буду апяваць на векі, ад пакаленьня да пакаленьня буду агалашаць вернасьць СПАДАРОВУ вуснамі сваімі;

Бо хто на небе можа раўнавацца да Цябе, СПАДАРУ? хто памеж сыноў дужасілаў можа быць падобны да СПАДАРА?

Палажу руку ягоную таксама на мора і на рэкі правіцу ягоную.

І пастанаўлю на векі насеньне ягонае і пасад ягоны, як дні неба.

Насеньне ягонае на векі будзе, і пасад ягоны, як сонца, перад Імною;

Як месяц, ён устаноўлены на векі, і верны сьветка на небе». Сэля.

Але Ты пакінуў а брыдзіўся, быў гнеўны на памазанца Свайго;

Адкінуў змову із слугою Сваім, збудзеніў карону ягоную, кідаючы яе на зямлю;

Глабаюць яго ўсі праходзячыя дарогаю, ён стаўся на зьдзек у суседзяў сваіх.

Ты суняў бліск ягоны й пасад ягоны на зямлю ськінуў;

Дабраславёны СПАДАР на векі. Амін а амін.

Ты палажыў бяспраўі нашы перад Сабою, патайныя нашы на сьвятліню віду Свайго.

Скажу СПАДАРУ: «Прытулішча а горад мой, Бог мой, — спадзяюся на Яго!»

Бо Ён ангілам сваім раскажа празь цябе сьцерагчы цябе на ўсіх дарогах тваіх.

На далонях панясуць цябе, каб ты ня выцяўся аб камень нагою сваёю.

На лява а гада наступіш; патопчаш левянё а смока.

«За тое, што ён жадаў Мяне, выбаўлю яго; памяшчу яго на вышыні, бо ён пазнаў імя Мае.

Псальма. Песьня на дзень сыботні.

На дзесяціструнным а на ліры, на гіґіёне гарпаю;

Як красуюць нягоднікі, бы трава, і квітуць усі ліхадзеі, каб быць зьнішчанымі на векі.

А Ты, СПАДАРУ, узвышаны на векі!

І паглядзіць вока мае на цікуючых на мяне, праз паўстаючых на мяне ліхадзеяў пачуе вуха мае.

Справядлівы, як пальма, квіціць, як кедру на Лібане, яго выжане.

Пасаджаныя ў доме СПАДАРОВЫМ, заквітуць на панадворках Бога нашага;

За шум шмат водаў, за моцныя запыны морскія дужшы на вышыні СПАДАР.

Сьветчаньні Твае вельма верныя. Дому Твайму належа сьвятасьць, СПАДАРУ, на даўгія дні.

Хто пастаіць за мяне на ліхадзеяў? хто стане за мяне на дзеючых бяспраўе?

Яны зьбіраюцца на душу справядлівага й вінуюць кроў нявінную.

І Ён паверне на іх бяспраўе іхнае, і ў нягоднасьці іхнай адатнець іх, адатнець іх СПАДАР, Бог наш.

Не каляньце сэрца свайго, як у Мерывы, у часе пробы на пустыні,

Хай цешыцца поле а ўсе, што на ім; тады запяюць усі дзервы лесавыя

Грайце СПАДАРУ на гарпе, на гарпе і голасам песьні;

На трубах і з гукам рогу весела гукайце перад Каралём СПАДАРОМ.

СПАДАР на Сыёне вялікі, і высокі Ён над усімі людамі.

Бо СПАДАР добры: на векі ласка Ягоная, і ад пакаленьня да пакаленьня вернасьць Ягоная.

Буду разумна дзеяць на дарозе нявіннасьці: «Калі да мяне завітаеш?» буду хадзіць у нявіннасьці сэрца свайго сярод дому свайго.

Вочы мае на верных зямлі, каб яны жылі з імною: хто ходзе па нявіннай дарозе, тый будзе служыць імне.

Бо шчэзьлі ў дыме дні мае, і косьці мае спалены, як на вогнішчу.

Стаў я падобны да пэлікана пустыні і стаўся, як сава на разьвярненьнях.

Я чукавы і я, як птушка адзінотная на страсе.

Увесь дзень злосьнікі мае вернуць на мяне, злыя на мяне клінуць мяне.

Але Ты, СПАДАРУ, жывеш на векі, і памятка Твая ад пакаленьня да пакаленьня.

Бо Ён глянуў далоў з вышыні сьвятыні Свае, СПАДАР ізь нябёс на зямлю глядзеў,

Каб пачуць ёкат вязьня, аслабаніць прызначаных на сьмерць,

Каб абяшчалі імя СПАДАРОВА на Сыёне й хвалу Ягоную ў Ерузаліме,

Высіліў на дарозе сілу маю, скараціў дні мае.

Бо павее вецер на яе, і яе няма, і месца ейнага не пазнаюць.

СПАДАР на нябёсах прыгатаваў пасад Свой, і гаспадарства Ягонае ўсе радзе.

Дабраслаўце СПАДАРА, усі творы Ягоныя, на ўсіх месцах дзяржавы Ягонае! Дабраслаў, душа мая, СПАДАРА!

Каторы кладзеш у воды бёрны пакою Свайго; Каторы робіш булакі цялежкамі Сваімі; Каторы ходзіш на крылах ветру;

Заклаў зямлю на подах яе, каб не пахіснулася на векі;

Як адзецьцям, глыбінёю Ты накрыў яе; воды стаялі на горах;

Падняліся горы, апалі даліны на месца, што Ты заклаў ім.

Ён расьціць траву статку і зяленіва на службу чалавеку, каб дастаць емя зь зямлі.

Ён прызначыў месяц на поры, сонца знае заход свой.

Чалавек выходзе на работу сваю й да працы свае аж да вечара.

Хай будзе слава СПАДАРОВА на векі; хай цешыцца СПАДАР з учынкаў Сваіх.

Ён гляне на зямлю, і яна дрыжыць; даткнецца гор, і кураць.

Памятуе на векі змову сваю, слова, расказанае тысячам пакаленьняў,

Адлі Ён прыгукаў галадоў на тую зямлю, зламіў усю падпору хлебам.

Павярнуў сэрца іхнае ненавідзіць люд Ягоны, змаўляцца патай на слугаў Ягоных.

І паелі ўсе зяленіва ў краю іхным, і пажэрлі плады на зямлі іхнай;

Весяліўся Ягіпет із выхаду іх, бо страх іх напаў на іх.

Прасьцягнуў булак на пакрыцьце й цяпло, сьвяціць ночы.

Галілуя! Дзякуйце СПАДАРУ бо добры, бо на векі міласэрдзе Ягонае.

Крыкнуў Ён на Чырвонае мора, і яно высахла; і правёў іх глыбінямі, як пустынёю;

Але бязьмерна галіліся на пустыні й спакушалі Бога на пустыні.

Зрабілі цяпло на Горыве й кланяліся літаму абразу;

Значыцца, яны памянялі славу сваю на абраз вала, што есьць траву;

І падняў Ён руку Сваю на іх, каб паваліць іх на пустыні,

І гэта далічана яму да справядлівасьці з пакаленьня да пакаленьня аж на векі.

Затым запалаў СПАДАР гневам на люд Свой, ажно Ён брыдзіўся спадкам Сваім;

Дзякуйце СПАДАРУ, бо добры, бо на векі міласэрдзе Ягонае!

Яны падарожжавалі на пустыні пустыннаю дарогаю, не знаходзілі места жыць;

Каторыя плаваюць па мору ў караблёх, маюць заняткі на вялікіх водах,

Няхай узьвялічаюць Яго ў збору люду і на пасядзеньню старцоў хай хваляць яго.

Уродлівую зямлю — у салоную, за нягоднасьць жывучых на ёй.

І селе там галодных, каб яны прыгатавалі месца на асяленьне;

Ён ільлець грэбаваньне на князёў і прычыняе, што яны блудзяць на пустыні, ідзе няма дарогі.

Прачхніся, псалтыру а гарпа; я прачхнуся на золку.

Моаў мыйніца Мая, на Едома кіну бот свой, над Пілістаю буду гукаць».

Бо вусны нягодныя а вусны ізрадлівыя рашчыніліся на мяне; гукаюць із імною языком манлівым;

І ўлюбіў ён кляцьбу, — і прыйдзе яна на яго; як ён не любаваўся ў дабраславенстве, так хай здаліцца яно ад яго.

Во гэта плата ад СПАДАРА праціўнікам маім і тым, што гукаюць благое на душу маю.

Я стаў пасьмехам ім; яны глядзелі на мяне, яны ківалі галавамі сваімі.

Прысягнуў СПАДАР і ня каяцца: «Ты сьвятар на векі подле парадку Мелхісэдэкавага».

З цур’я на дарозе будзе піць, затым падыйме галаву.

Вялікасныя а славутыя справы Ягоныя, і справядлівасьць Ягоная трывае на векі.

Даў здабытак тым, што баяцца Яго, будзе помнець вечна на змову Сваю.

Устаноўленыя моцна на векі, зробленыя ў праўдзе а пасьцівасьці.

Ён паслаў адкупеньне люду Свайму, расказаў на векі змову Сваю. Сьвятое а пачэсьлівае імя Ягонае.

Пачатак мудрасьці — боязьнь СПАДАРА; добры розум у тых, хто паўніць іх. Хвала Ягонае трывае на векі.

Моцнае на зямлі будзе насеньне ягонае; пакаленьне пасьцівых будзе дабраславёнае.

Маемасьць а багацьце ў доме ягоным, і справядлівасьць ягоная трывае на векі.

Бо на векі не пахісьнецца; у вечнай памяці будзе справядлівы;

Благое дзейкі не зьлякаецца; сэрца ягонае гатовае; ён спадзяецца на СПАДАРА.

Падмацаванае сэрца ягонае, ён не зьлякаецца, пакуль ён глядзіць на злосьнікаў сваіх.

Рассыпаў, раздаў бедным; справядлівасьць ягоная трывае на векі; рог ягоны ўзьвялічыцца ў сьці.

Хай будзе дабраславёна імя СПАДАРОВА адгэтуль аж на векі;

Хто падобны да СПАДАРА, Бога нашага, Каторы жывець на вышыні,

На прытомнасьць Спадара дрыжы, зямля, на прытомнасьць Бога Якававага,

Але Бог наш на нябёсах, усе, што Ён зыча, робе.

Падобнымі да іх хай стануць тыя, што вырабляюць іх, кажны, што спадзяецца на іх.

Ізраелю! спадзявайся на СПАДАРА: помач ім а шчыт іхны Ён.

Доме Ааронаў! спадзявайцеся на СПАДАРА: помач ім а шчыт іхны Ён.

Вы, што баіцеся СПАДАРА, спадзявайцеся на СПАДАРА: помач ім а шчыт іхны Ён.

Але мы будзем дабраславіць ЯГ адгэтуль аж на векі. Галілуя.

Буду хадзіць перад СПАДАРОМ на землях жывых.

На панадворках дому СПАДАРОВАГА, сярод цябе, Ерузаліме. Галілуя!

Бо дужое над намі міласэрдзе Ягонае, і праўда СПАДАРОВА на векі! Галілуя!

Дзякуйце СПАДАРУ, бо добры, бо на векі міласэрдзе Ягонае.

Скажы ж, Ізраелю, што на векі міласэрдзе Ягонае;

Скажыце ж, доме Ааронаў, што на векі міласэрдзе Ягонае;

Скажыце ж тыя, што баіцеся СПАДАРА, што на векі міласэрдзе Ягонае.

СПАДАР із імною меж памачнікоў маіх, — і я гляджу на тых, што ненавідзяць мяне.

Валей уцякаць да СПАДАРА, чымся спадзявацца на чалавека.

Валей уцякаць да СПАДАРА, чымся спадзявацца на князёў.

Балюча казьнерыў мяне ЯГ, але на сьмерць не аддаў мяне.

Дзякуйце СПАДАРУ, бо добры, бо на векі міласэрдзе Ягонае.

Тады б я не засарамаціўся, гледзячы на ўсі расказаньні Твае.

На дарозе сьветчаньняў Тваіх я пацешыўся, як з усёга багацьця.

Праз расказаньні Твае буду размышляць і на сьцежкі Твае буду глядзець.

Чужаземец я на зямлі; не схавай ад мяне расказаньняў Сваіх.

Адвярні вочы мае ад глядзеньня пусьціні й пажваў мяне на дарозе Сваёй.

Дык я адкажу ганьбячаму мяне словам, бо я спадзяюся на слова Твае.

І не адбірай з вуснаў маіх супоўна слова праўды; бо на суд Твой я спадзяюся;

І буду дзяржаці права Твае кажначасна на векі а векі.

Прыпомні слова слузе Свайму, на каторае Ты казаў імне спадзявацца.

Пушчалі на мяне брахню самадыйнікі, але я ўсім сэрцам буду дзяржаць загады Твае.

Тыя, што баяцца Цябе, абачаць мяне й будуць цешыцца, бо я спадзяваўся на слова Твае.

Тужа да спасеньня Твайго душа мая; на слова Твае спадзяюся.

Самадыйнікі выкапалі ямы на мяне, што ня подле права Твайго.

Ледзь не загубілі мяне на зямлі, але я не пакінуў загадаў Тваіх.

На векі, СПАДАРУ, слова Твае ўмацавана на нябёсах.

За непрыяцеляў маіх робяць мяне мудрэйшым расказаньні Твае, бо на векі яны з імною.

Наставілі нягодныя пасадку на мяне; із загадаў Тваіх ня зблудзіў я.

Спалі імне сьветчаньні Твае на векі, бо яны весялосьць сэрца майго.

Ты схоў мой а шчыт мой; на слова Твае спадзяюся.

Ты прычыніўся, каб, як выгаркі, перасталі быць усі нягоднікі на зямлі: затым люблю сьветчаньні Твае.

Будзь рукаемствам слузе свайму на дабро; няхай самадыйнікі ня ўціскаюць мяне.

Ішоў я наўпярэймы золку і гукаў; я спадзяюся на слова Твае.

Здаўна я ведаю празь сьветчаньні Твае, бо на векі Ты іх заклаў.

Глянь на гора мае й вывальні мяне, бо права Твайго я не забыўся.

Няхай рука Твая будзе на помач імне, бо загады Твае я абраў.

Песьня на ўступцох. Да СПАДАРА ў гароце сваёй я гукаў, і Ён імне адказаў.

Песьня на ўступцох. Уздымаю вочы свае на горы, скуль прыходзе помач мая.

СПАДАР усьцеражэць выхад твой і ўход твой адгэтуль і аж на векі.

Песьня на ўступцох. Давідава. Я цешыўся, як казалі імне: «Да дому СПАДАРОВАГА йдзіма!»

Песьня на ўступцох. Да Цябе ўздымаю вочы свае, Жывучы на нябёсах!

Песьня на ўступцох. Давідава. Калі б не СПАДАР быў із намі, — хай жа скажа Ізраель, —

Калі б не СПАДАР быў із намі, як паўстаў на нас чалавек,

То жывых праглынулі б яны нас; як гнеў іхны ўзгарэўся на нас,

Будзь дабраславёны, СПАДАРУ, што ня даў нас, як здабытак, на зубы іхныя.

Песьня на ўступцох. Тыя, што спадзяюцца на СПАДАРА, яны як гара Сыён, каторая не пахісьнецца, трывае на векі.

Ерузалім — горы навокал яго, а СПАДАР навокал люду Свайго адгэтуль аж на векі;

Бо не застанецца ськіпетра нягоднасьці на долі справядлівых, каб ня выцягнулі справядлівыя рукі свае да бяспраўя.

Але збачаючых на крывыя дарогі свае СПАДАР павядзець ізь ліхадзеямі. Супакой на Ізраелю!

Песьня на ўступцох. Як зварачаў СПАДАР палоненікаў Сыёну, мы былі бы ў сьненьню.

Зьвярні палон нашы, СПАДАРУ, як цур’і на паўдня.

Песьня на ўступцох. Салямонава. Калі СПАДАР не станове дому, дарма працуюць становячыя яго; калі СПАДАР не сьцеражэць места, дарма чукавы вартаўнік.

Песьня на ўступцох. Шчасьлівы кажны, што баіцца СПАДАРА, што ходзе па дарогах Ягоных!

І абачыш сыноў сыноў сваіх. Супакой на Ізраелю!

Песьня на ўступцох. «Шмат уціскалі мяне з маладосьці мае, — хай жа скажа Ізряель. —

Няхай будуць, як трава на стрэхах, што, ня вырасшы, сохне,

І ня скажуць мінаючыя: «Дабраславенства СПАДАРОВА на вас! Дабраславім вас імям СПАДАРОВЫМ».

Песьня на ўступцох. З глыбіні я гукаў да Цябе СПАДАРУ!

Спадару! пачуй голас мой. Няхай вушы Твае будуць уважлівыя на гук маленьня майго.

Я спадзяюся СПАДАРА, мая душа спадзяецца, і на слова Ягонае я спадзяюся.

Хай Ізраель спадзяецца на СПАДАРА, бо ў СПАДАРА міласэрдзе, і шмат адкупленьня ў Яго,

Песьня на ўступцох. Давідава. СПАДАРУ, ня пыхатае сэрца мае, ані падыймаліся вочы мае, і не ганюся я за вялікім альбо за лішне дзіўным імне.

Спадзявайцеся, Ізраелю, на СПАДАРА адгэтуль аж на векі.

Песьня на ўступцох. СПАДАРУ, успомні Давіда, усі гароты яго.

«Напэўна ня ўвыйду ў будан дому свайго ані ўзыйду на ложак пасьцелі свае;

Гля, мы чулі гэта ля Еўфрату, знайшлі гэта на палёх лясістых.

Устань, СПАДАРУ, на супачынак Свой, Ты а скрыня сілы Твае.

Прысягаў СПАДАР Давіду ў праўдзе — Ён не адступе ад яе: «З плоду цела твайго пасаджу на пасадзе тваім.

Калі сынове твае будуць дзяржаці змову Маю й сьветчаньні Мае, каторых Я наўчу іх, — сынове іхныя таксама будуць сядзець назаўсёды на пасадзе тваім»;

Бо СПАДАР абраў Сыён, пажадаў на сялібу Сабе.

Непрыяцеляў ягоных апрану ў сорам, але на ім будзе зьзяць карона ягоная».

Песьня на ўступцох. Давідава. Гля, як добра, як прыемна жыці братом згодна разам!

Як тый добры алей на галаве, каторы цячэць далоў на бараду, бараду Аарону, каторы цячэць далоў на адтуліну адзецьця ягонага;

Як раса Гэрмону, што падае на горы Сыёнскія, бо там СПАДАР прызначыў дабраславенства, жыцьцё на векі.

Песьня на ўступцох. Гля, дабраслаўце СПАДАРА, усі слугі СПАДАРОВЫ, што стаіце ночы ў доме СПАДАРОВЫМ.

У доме СПАДАРОВЫМ стаячыя, на панадворках дому Бога нашага.

Бо Якава абраў Сабе ЯГ, Ізраеля на Сваю апрычоную собскасьць;

Усе, што хоча СПАДАР, тое робе на нябёсах і на зямлі, на морах і ў вусіх бяздоньнях.

Паслаў знакі а чудосы сярод цябе, Ягіпце, на Фараона а на ўсіх слугаў ягоных.

І даў зямлю іхную на спадак, на спадак Ізраелю, люду Свайму.

Імя Твае, СПАДАРУ, на векі; памятка Твая, СПАДАРУ, ад пакаленьня аж да пакаленьня.

Падобныя да іх будуць робячыя іх, кажны, што спадзяецца на іх.

Дзякуйце СПАДАРУ, бо добры, бо на векі міласэрдзе Ягонае.

Дзякуйце Богу багоў, бо на векі міласэрдзе Ягонае.

Дзякуйце Спадару спадароў, бо на векі міласэрдзе Ягонае;

Каторы адзіны робе вялікія дзівы, бо на векі міласэрдзе Ягонае;

Таму, хто ўчыніў нябёсы цямлівасьцяй Сваёй, бо на векі міласэрдзе Ягонае;

Таму, што прасьцягнуў зямлю над водамі, бо на векі міласэрдзе Ягонае;

Таму, што ўчыніў вялікія сьветлы, бо на векі міласэрдзе Ягонае;

Сонца радзіць дзень, бо на векі міласэрдзе Ягонае;

Месяц а гвезды радзіць ноч, бо на векі міласэрдзе Ягонае;

Таму, што зразіў Ягіпет у першакох ягоных, бо на векі міласэрдзе Ягонае;

І вывеў Ізраеля з памеж іх, бо на векі міласэрдзе Ягонае;

Рукою моцнаю і цаўём выцягненым, бо на векі міласэрдзе Ягонае;

Таму, хто расьцяў на часьці Чырвонае мора, бо на векі міласэрдзе Ягонае;

І правёў Ізраеля пасярод яго, бо на векі міласэрдзе Ягонае;

Але ськінуў фараона а войска ягонае ў Чырвонае мора, бо на векі міласэрдзе Ягонае.

Таму, што правёў люд Свой пераз пустыню, бо на векі міласэрдзе Ягонае!

Таму, Каторы зразіў вялікіх каралёў, бо на векі міласэрдзе Ягонае;

І забіў магучых каралёў, бо на векі міласэрдзе Ягонае;

Сыгона, караля Аморэйскага, бо на векі міласэрдзе Ягонае;

І Оґа, караля Вашанскага, бо на векі міласэрдзе Ягонае;

І даў зямлю іхную на спадак, бо на векі міласэрдзе Ягонае;

На спадак Ізраелю, слузе Свайму, бо на векі міласэрдзе Ягонае;

Каторы ў паніжэньню нашым памятаваў нас, бо на векі міласэрдзе Ягонае;

І адкупіў нас ад непрыяцеляў нашых, бо на векі міласэрдзе Ягонае;

Каторы даець еміну кажнаму целу, бо на векі міласэрдзе Ягонае;

Дзякуйце Богу нябёсаў, бо на векі міласэрдзе Ягонае.

На вербах сярод яго павесілі нашыя гарпы;

Калі я буду хадзіць сярод атугі, Ты пажвавіш мяне, на гнеў непрыяцеляў маіх Ты выцягнеш руку Сваю, і правіца Твая вывальне мяне.

СПАДАР зьдзее дзеля мяне. СПАДАРУ, міласэрдзе Твае на векі; спраў рук Сваіх не пакінь.

Бо нямаш слова на языццэ маім, але Ты, СПАДАРУ, ведаеш яго ўсе.

Адзаду й сьпераду Ты аблёг мяне і палажыў на мяне даланю Сваю.

Ці ўзьнімуся на неба, Ты там; ці зраблю ложак свой у шэолю, во Ты.

Панясуся на крылах золку і суймуся на найдальшай часьці мора;

Бо яны ізрадліва гукаюць на Цябе, падыймаюцца дарма, як непрыяцелі Твае.

Ці ня маю я ненавідзіць тых, СПАДАРУ, што ненавідзяць Цябе, і паўстаючымі на Цябе ня маю брыдзіцца?

І абач, ці не нягодная дарога ў мяне, і вядзі мяне на дарогу вернасьці.

Каторыя думаюць нягодныя думкі ў сэрцу, кажны дзень зьбіраюцца на вайну,

Схавалі гардуны пасадку на мяне й павароз, расьцягнулі сеці ля сьцежкі, пастанавілі сілы на мяне. Сэля.

Хай зваліцца на іх жар; хай кіне Ён іх у цяпло, у бяздоньні, каб не паўсталі.

Не дазволь умацавацца язычніку на зямлі; на місьцюка хай палююць на загубу, каб паваліць.

Але на Табе, СПАДАРУ Спадару, вочы мае; у Табе спадзева мая: ня бурай душы мае.

Крый мяне ад пасадкі, што пастанавілі на мяне, і ад сілаў ліхадзеяў.

Як дух мой млее ў імне; а Ты ведаеш сьцежку маю. На гасьцінцу, па каторым я хадзіў, схавалі пасадку на мяне.

Я гукаў да Цябе, СПАДАРУ, я казаў: «Ты прытулішча мае, дзель мая на зямлі жывых».

Уважай на галашэньне мае, бо я вельма пагалелы. Вывальні мяне ад перасьледаваньнікаў маіх, бо яны дужшыя за мяне.

Дай імне нараніцы пачуць міласэрдзе Свае, бо на Цябе я спадзяюся; дай імне пазнаці дарогу, па каторай я маю йсьці, бо да Цябе я ўздыймаю душу сваю.

Міласэрдзе мае а горад мой, высокая вежа мая а вывальнік мой, шчыт мой, на Каторага спадзяюся, Каторы паддаець люд мой імне.

Божа, новую песьню буду пеці Табе, на псалтыру дзесяціструнным пеці буду хвалы Табе.

Каб сынове нашыя, як расада, расьлі ў маладосьці сваёй, каб дачкі нашыя былі, як вугольныя стаўпы, выразаныя на зразу палацову,

Каб сьвірны нашы поўныя выдалі ўсялякую еміну, авечкі нашы тысячамі а дзясяткамі тысячаў на пастах нашых;

Валы нашы накладзены; ніякага зламеньня альбо ўпадку, альбо галашэньня ня было на вуліцах нашых.

Хвала Давідава. Буду вывышаць Цябе, Божа мой, Каролю, і буду дабраславіць імя Твае на векі а векі;

Кажнага дня буду дабраславіць Цябе і буду выхваляць імя Твае на векі а векі.

Вочы ўсіх глядзяць із спадзеваю на Цябе, і Ты даеш ім еміну ўпару,

Рот мой гукаці будзе хвалу СПАДАРОВУ, і няхай кажнае цела дабраславе сьвятое імя Ягонае на векі а векі.

Не спадзявайцеся на князёў, на сына людзкога, у каторага нямя помачы.

Шчасьлівы, каму помач — Бог Якаваў, каторы спадзяецца на СПАДАРА, Бога свайго,

Каторы ўчыніў неба й зямлю, мора а ўсе, што ў ім, Каторы заховуе праўду на векі,

СПАДАР будзе караляваць на векі, Бог твой, Сыёне, у вусіх пакаленьнях. Галілуя!

Адказуйце СПАДАРУ з падзякаю, пяіце на гарпе Богу нашаму,

Каторы пакрывае неба булакамі, Каторы гатуе дождж зямлі, Каторы прычыняе, што на горах трава расьцець,

СПАДАР прыяе тым, што баяцца Яго, тым, што спадзяюцца на міласэрдзе Ягонае.

Пасылае расказаньне Свае на зямлю; вельмі борзда бяжыць слова Ягонае;

Галілуя! Хваліце СПАДАРА зь нябёсаў, хваліце Яго на вышынях.

Ён устанавіў іх на векі а векі; даў права, ад каторага яны не адступяць.

Хай хваляць імя СПАДАРОВА, бо ўзьнята імя Ягонае адзінае, вялічча Ягонае на зямлі й на небе.

Няхай хваляць імя Ягонае скокамі; няхай пяюць Яму на тамбурынах а гарпах;

Няхай дабрачэсьлівыя вяселяцца ў славе, няхай пяюць голасна на ложках сваіх.

Хваліце Яго гукам рогу; хваліце Яго на псалтыру а гарпе;

Хваліце Яго тамбурынаю а скокамі; хваліце Яго на струнных снадзях а арганах;

Хваліце Яго на брынкаючых цымбалах; хваліце Яго на цымбалах галасьлівых.

Бо яны — вянок зычлівасьці на галаву тваю і прыборы на шыю тваю.

Калі яны скажуць: «Хадзі з намі, будзем цікаваць на кроў, зробім засадку бяз прычыны на нявіннага;

Дарма расьцягаюць сеці на аччу якое-колечы птушкі;

А яны цікуюць на сваю собскую кроў, робяць засаду на душы свае.

Гэткія сьцежкі кажнага прагавітага на чужую маемасьць: яна адбірае жыцьцё тым, хто адбярэць яе.

Мудрасьць вонках голасна гукае, на вуліцах узьнімае голас свой,

На шумлівых ростанях гукае яна, у варотах месцкіх брамаў гукае яна словы свае:

Зьвярніцеся да казьнераньня майго; гля, я выльлю дух свой на вас, выяўлю словы свае вам;

Дык і я буду сьміяцца з вашага няшчасьця, і буду насьміхацца, як нойдзе на вас спалох ваш.

Як прыйдзе, як разбурэньне, спалох ваш, і прылучыцца няшчасьце ваша, як віхор, як прыйдзе на вас гарота а безнадзееньне;

Каторых дарогі крывыя, і яны крутадушныя на сьцежках сваіх;

Міласэрдзе а праўда хай не пакінуць цябе; завяжы іх на шыі сваёй, напішы іх на табліцы сэрца свайго,

Спадзявайся на СПАДАРА ўсім сэрцам сваім і не апірайся на розум свой;

Дзерва жыцьця яна дзержачым яе, і шчасьлівы, хто моцна апіраецца на яе.

Не задумляй ліха на прыяцеля свайго, бо бясьпечна ён жывець із табою.

Праклён СПАДАРОЎ на доме нягоднага, але Ён дабраславе сялібу справядлівых.

Яна дасьць на галаву тваю вянок зычлівасьці, падаруе цябе каронаю харашыні».

На сьцежку нягодных ня ўходзь і ня ступай на дарогу благіх;

Дарога нягодных, як глыбокая цямнота: яны на ведаюць, аб што спатыкнуцца.

Сыну мой! уважай на словы мае, да казаняў маіх нахіні вуха свае.

Сыну мой! уважай на мудрасьць маю, да розуму майго сьхіні вуха свае,

Каб зважаць на разважнасьць, і каб вусны твае захавалі веду;

Крыніцы твае хай разьліваюцца на вонкі, цур’і водаў — па вуліцах;

Ратуйся, як алень з рукі, і як птушка з рукі паляўнічага на птушкі.

Пайдзі да мурашкі, ляны, глянь на дарогі яе й стань мудрым:

Прывяжы да сэрца свайго на кажны час і завяжы навокал шыі свае.

Завяжы іх на палцы свае, напішы і на табліцы сэрца свайго;

То вонках, то на вуліцы і ля кажнага вугла цікуе.

Ён якга йдзець за ёю, як вол ідзець на зарэз, альбо як дурны ў зялезьзю на кару,

Дык цяпер слухайце, сынове, мяне, і ўважайце на словы вуснаў маіх:

Хай ня сьхінаецца на дарогі ейныя сэрца твае, ня блудзі па сьцежках ейных;

Яна стаіць на версе высокіх месцаў, ля дарогі, на ростанях;

Каб любячым мяне даць на спадак дабро і скарбніцы іхныя напоўніць.

СПАДАР меў мяне на пачатку дарогі Свае, перад справамі Сваімі, здаўна;

Цешачыся на заселенай часьці зямлі Ягонай, і любата мая із сынамі людзкімі.

Выслала служэбкі свае агаласіць на вярхох месцкіх вышыняў:

Бо сядзіць у дзьвярох дому свайго на седаве, на высокіх месцах места,

Дабраславенствы на галаву справядлівага, але вусны нягодных пакрывае ўсілства.

На вуснах разумнага мудрасьць, але дубец на сьпіне ў тога, каму не стаець мудрасьці.

Работа справядлівага — на жыцьцё, прыбытак нягоднага — на грэх.

На дарозе жыцьця тый, хто дбае праз навуку, але хто адхінае ўпікі — блудзе.

Страх нягоднага нойдзе на яго, але жаданьню справядлівых будзе ўчынена досыць.

Справядлівы на векі не пахісьнецца, але нягодныя ня будуць жыць на зямлі.

Хто задзержуе збожжа, таго клінець люд; але дабраславенства на галаву таго, хто прадаець.

Хто спадзяецца на свае багацьце, упадзець; але, як зяленіва, справядлівыя заквітуць.

Вось, справядлівы будзе мець адплату на зямлі, пагатове нягоднік а грэшнік.

Словы нягодных цікуюць на кроў, але вусны пасьцівых выбаўляюць іх.

Справядлівы бачлівы на жыцьцё статку свайго, а нутр нягодных неміласьціўны.

Благі спатыкнецца на выступак вуснаў, але справядлівы выйдзе зь бяды.

Гнеў дурнога таго ж дня ведамы, але разумны не зважае на ўраз.

Вусны праўды трываюць на векі, але язык манлівы на часіну.

Смутак на сэрцу людзіны цягне яе далоў, але добрае слова вяселе.

На дарозе справядлівасьці — жыцьцё, і кірунак яе ня знае сьмерці.

Беднасьць а сорам таму, хто адхінае навуку; а хто зважае на ўпікі, будзе паважаны.

Шмат еміны на ніве бедных, але гінуць зь бяспраўя.

Хто ходзе пасьціваю дарогаю, тый баіцца СПАДАРА, але крутадушны на дарогах сваіх грэбуе Ім.

Зычлівасьць каралеўская да мудрага слугі, але гнеў ягоны на тога, што прычыняе сорам.

На кажным месцу вочы СПАДАРОВЫ назіраюць благіх і добрых.

Дурны грэбуе навукаю айца свайго, але разважны ўважае на ўпікі.

Узвалі справы свае на СПАДАРА, і думкі твае здойсьняцца.

СПАДАР учыніў усе дзеля Сябе; і нават нягоднага — на дзень ліха.

Калі натханы рассудак у вуснах караля, не хвальшуе рот ягоны на судзе.

Разумны ў справах знаходзе дабро, і хто спадзяецца на СПАДАРА — шчасьлівы.

Людзіна веляла капае ліха, і на вуснах ейных пякучае цяпло.

Гвалтоўнік надзе прыяцеля свайго і вядзець яго на нядобрую дарогу,

Карона харашыні — сівізна, на дарозе справядлівасьці знаходзяць яе.

Ліхадзей зважае на манлівыя вусны, маныш слухае шкодную мову.

Благі шукае адно бунту, затым неміласьціўны пасланец будзе пасланы на яго.

Родзе хто неразумнага — на смутак свой, і не пацешыцца айцец дурня.

Перад цямлівым — мудрасьць, але вочы неразумнага — на канцох зямлі.

Ня добра мець бачнасьць на асобу нягоднага, каб адхінуць справядлівага на судзе.

Дурнота чалавека выкрыўляе дарогу ягоную, а на СПАДАРА абураецца сэрца ягонае.

Гнеў каралеўскі — равеньне левяняці, але як раса на траву зычлівасьць ягоная.

Суды гатовы на скалазуба, і розка — на плечы неразумных.

Не кажы: «Я адплачу за благое», але спадзявайся на СПАДАРА, і Ён паможа табе.

Расьцяруша нягодных кароль мудры і аберне на іх малацьбянае кола.

Хто затыкае вуха свае на вык беднага, тый і сам будзе крычэць, але не адкажуць.

На места дужых узыйдзе мудры і ськіне далоў мацніню даверу яго.

Каня гатуюць на дзень бітвы, але перамога ад СПАДАРА.

Цернь, пасадкі на дарозе ізрадлівага; хто сьцеражэць душу сваю, здаляецца ад іх.

Узгадуй малца на дарозе ягонай, і, як ён застараецца, ён не адхінецца ад яе.

Бо яны прыемныя, калі ты захаваеш іх у нутру сваім, усі будуць гатовыя на вуснах тваіх.

Каб надзея твая была на СПАДАРА, я наўчу сядні нават цябе.

Каб не наўчыцца дарогаў ейных і ня прывесьці пасадкі на душу сваю.

Уцямішся на тое, і няма яго, бо напэўна прыладзе сабе крылы, паляціць, як арол, аж да неба.

Не адсувай вечнае мяжы і не заходзь на полі сіротаў,

Зьвярні сэрца свае на навуку і вушы свае да слоў веды.

Слухай ты, сыну мой, і будзь мудры, і кіруй сэрца свае на дарогу.

Яна таксама цікуе, як на здабытак, і множа выступнікаў памеж людзёў.

Не глядзі на віно, як яно чырвонае, як яно даець свой колер у чары, гладка зыходзе:

Вочы твае будуць зьвернены на чужыя, і сэрца твае будзе вымаўляць крутадушнае;

І будзеш, як тый, што ляжыць сярод мора, або як тый, што ляжыць на версе машты:

Ратуй узятых на сьмерць, і нягож адмовішся ад тых, што скаўзаюцца да сьмерці?

Ня цікуй, нягодніча, на дом справядлівага, ня глабай месца ягонага, ідзе ён ляжыць;

Не абурайся на ліхадзеяў і не завідуй нягодным;

Таксама й гэта мудрым: зварачаць увагу на асобы на судзе ня добра;

Але ўпікаючым будзе прыемна, і прыйдзе на іх добрае дабраславенства.

Прыгатуй справу сваю вонках, сконч яе сабе на полю, а потым пастанаві дом свой.

Ня будзь бяз прычыны сьветкаю на прыяцеля свайго ані зьвядзі вуснамі сваімі;

Не выстаўляйся ў прытомнасьці караля і на месцу вялікіх ня стой;

Молат а меч а зайстраная страла — людзіна, што сьветча на прыяцеля свайго хвальшывым сьветчаньням.

Як тый, што адбірае адзецьце ў сьцюдзёнае надвор’е, і як воцат на салетру, так тый, што пяець песьні смутнаму сэрцу.

Бо ты пакладзеш жар на галаву ягоную, і СПАДАР адплаце табе.

Ляны кажа: «Леў на дарозе, леў меж вуліцаў».

Дзьверы абарачаюцца на завесах сваіх, а ляны — на ложку сваім варочаецца.

Хто капае яму, уваліцца ў яе; і камень зьвернецца на тога, хто коце яго.

І даволі казінага малака на ежу табе, на ежу хатнім і на жывеньне служэбак тваіх.

Хто прычыняе, што пасьцівыя блудзяць на благой дарозе, сам уваліцца ў яму сваю, але беззаганным спадзець дабро.

Хто ходзе пасьціва — спасёны будзе, але крутадушных дарогаў паваліцца на аднэй зь іх.

Шмат дабраславенстваў на людзіну верную; але хто сьпяшаецца забагацець, ня будзе нявінны.

Зважаць на асобы, ня добра, ба за лусту хлеба муж выступае.

Хто гордага сэрца, тый узрушае ваду; але хто спадзяецца на СПАДАРА, насыціцца.

Хто спадзяецца на сэрца свае, тый дурны; але хто мудра ходзе, будзе вывальнены.

Людзіна, што падлыгуе прыяцелю свайму, станове сетку на ногі яго.

Дурны выказуе ўвесь свой дух, але мудры дзяржыць яго на пасьлей.

Дрыжэньне чалавека станове пасадку, але хто спадзяецца на СПАДАРА, будзе ўзьвялічаны.

Хто ўзышоў на неба й зышоў? хто зьбер вецер у прыгоршчы свае? хто завязаў ваду ў вадзецьце? хто пастанавіў усі канцы зямлі? што за імя ягонае? і што за імя сыну ягонаму? ці ведаеш?

Кажнае слова Божае пералітаванае; Ён шчыт тым, што спадзяюцца на Яго.

Ё пакаленьне, каторага зубы — мячы й каторага шчэляпы — вялікія нажы на тое, каб пажэрці ўбогіх ізь зямлі і бедных ізь людзёў!

Дарогі арла ў паветру, дарогі гада на скале, дарогі карабля сярод мора і дарогі мужчыны да дзявушчае.

Во чатыры малюсенькія на зямлі, але надзвычайна мудрыя:

Калі ты зрабіў дурна з прычыны свайго вяльмуваньня, і калі табе прышло ўдум ліха — руку на вусны.

Дайце хмельны напітак гінучаму і віно тым, каторым горка на душы.

Адчыні вусны свае дзеля немага, да суду ўсіх сыноў, што адыходзяць на вечнасьць.

Адчыняе вусны з мудрасьцяй, і навука міласьці на языццэ ў яе.

Пакаленьне адыходзе, і пакаленьне прыходзе, але зямля трывае на векі.

Вецер вее на паўдня і кружыняе на поўнач, кружыняе, кружыняе, дзьмець і на кругі свае зварачаецца вецер.

Я сказаў у сэрцу сваім: «Хадзі ж цяпер, я спрабую цябе веселатою, наглядзіся на дабрыню»: і вось, гэта таксама марнасьць.

І глянуў я на ўсі работы свае, што зрабілі рукі мае, і на гарапашнасьць, што я дазнаваў робячы: і вось, усе марнасьць а немарасьць духа, і няма перавагі пад сонцам.

І зьвярнуўся я пабачыць мудрасьць і шал а дурноту; бо што можа зрабіць тый, што прыходзе па каралю, на тое, што ўжо зроблена?

Бо бывае чалавек, што працуе з мудрасьцю, зь ведаю а ўменьням, прымеж тога людзіне, што не працавала ў тым, мае аддаць яе на дзель. Гэта таксама марнасьць а вялікае ліха.

Ведаю, што ўсе, што робе Бог, застаецца на векі; да яго няма чаго дабаўляць і ад яго няма чаго адыймаць; і Бог зрабіў так, каб баяліся Яго.

Я сказаў у сэрцу сваім: «Справядлівага й нягоднага будзе судзіць Бог, бо пара там на кажнае зычаньне й на кажны ўчынак там».

Ізноў я зьвярнуўся й разважаў усі ўціскі, што бываюць пад сонцам: і во сьлёзы ўцісканых, і няма ў іх пацяшыцеля; і на баку ўцісканьнікаў іхных сіла, і няма ў іх пацяшыцеля.

Ё адзін, і няма другога, ані сына, ані брата няма ў яго; прымеж тога няма канца ўсёй натузе ягонай, і вока ягонае не насыціцца багацьцям. «На каго ж я натужуюся і спабываю душу сваю дабра?» Гэта таксама марнасьць; і благая дзейнасьць гэта.

Я бачыў усіх жывучых, што ходзяць пад сонцам ізь дзяцём — другім, што стане на месцу ягоным.

Уважай на нагу сваю, як пойдзеш да дому Божага, і будзь гатоўшы слухаць, чымся даваць аброк дурных, бо яны ня ведаюць, што блага робяць.

Не хапайся вуснамі сваімі, і сэрца твае хай не барзьдзіць вымавіць слова перад Богам; бо Бог на небе, а ты на зямлі; затым хай у цябе мала будзе словаў;

Не дазваляй вуснам сваім уводзіць у грэх цела, твае і не кажы перад ангілам: «Гэта абмыла». Нашто меў бы Бог гневацца на голас твой і нішчыць работу рук тваіх?

Ё балючае ліха, я бачыў пад сонцам: багацьце, дзяржанае на шкоду собсьнікам яго;

І гэта таксама балючае ліха, што, як прышоў ён, так і адыйдзе. І што за карысьць яму з тога, што ён працаваў на вецер?

Бо ён ня доўга будзе памятаваць дні жыцьця свайго, бо Бог адказуе на радасьць сэрца ягонага.

Глядзі на дзела Божае, бо хто можа выпрастаць, што Ён скрывіў?

Бо няма чалавека, нават справядлівага, на зямлі, што рабіў бы дабро й не грашыў;

Затым не на ўсі словы, што кажуць, зварачай увагу, каб ня чуць табе слугі свайго, што клінець цябе;

Бо кажнаму зычаньню ё пара й суд; а ліха чалавечае вялікае на ім,

Ніхто ня мае ўлады над духам, каб удзяржаць дух, і нямаш улады над днём сьмерці, і няма адпуску на вайне, і ня выбаве нягоднасьць нягоднага.

Усе гэта я бачыў, і зварачаў увагу на кажную дзейнасьць, што дзеецца пад сонцам, на час, калі людзіна мае ўладу над людзіною на шкоду ёй.

Ё марнасьць, каторая дзеецца на зямлі: ё справядлівыя, каторых стрэне доля як за ўчынкі нягодных; і ё нягодныя, каторых стрэне доля як за ўчынкі справядлівых. І сказаў я: і гэта марнасьць.

Як я зьвярнуў сэрца свае на тое, каб спатачыць мудрасьць і абачыць справы, што дзеюцца на зямлі, ад каторых ані ўдзень, ані ночы ня бача людзіна сну на аччу сваім;

Вось усе тое, на што я зьвярнуў сэрца свае і ясна зразумеў усе гэта, што справядлівыя а мудрыя і дзейнасьць іхная ў руццэ Божай, як любоў, так ненавіднасьць; ня ведае чалавек усяго, што перад ім наперадзе;

Як любосьць іхная, так і ненавіднасьць іхная, і завіднасьць іхная даўно шчэзьлі, і няма ўжо ім дзелі на векі ні ў чым, што дзеецца пад сонцам.

Няхай заўсёды адзецьці твае будуць белыя, і масьці на галаве Тваёй хай стаець.

Зажывай жыцьця із жонкаю сваёю, каторую ты любіш, усі дні жыцьця марнасьці свае, каторую Ён даў табе пад сонцам на ўсі дні марнасьці твае; бо гэта дзель твая ў жыцьцю і ў гарапашнасьці тваёй, каторую ты гарапашнічаеш пад сонцам.

Бо таксама ня ведае людзіна долі свае: як рыба, злоўленая ў ізрадлівую сетку, і як птушкі, заблытаўшыся ў сіло, так сыноў людзкіх ловяць у ізрадлівым часе, ён неўспадзеўкі паходзе на іх.

Валей словы мудрых, супакойна выслуханыя, чымся крык дзяржаўцы на неразумных.

Сэрца мудрага на правым баку ў яго, але сэрца неразумнага на левым.

Як дух дзяржаўцы паўстане на цябе, не пакідай месца, бо паддаўкосьць сьцішае вялікія грахі.

Дурноты становяць на вялікай вышыні, а багатыя сядзяць нізка.

Бачыў я слугаў на конях, а князёў ходзячых, як слугі, па зямлі.

Пушчай хлеб свой на зьверх водаў, бо па якімсь часе знойдзеш яго.

Давай дзель сямём і таксама асьмём, бо ня ведаеш, ці ня станецца што благое на зямлі.

Як булакі будуць поўныя, то яны пальлюць на зямлю дождж; і як паваліцца дзерва на паўдня альбо на поўнач, то на месцу, ідзе паваліцца дзерва, там яно й будзе.

Хто назірае вецер, таму ня сеяць; і хто глядзіць на булакі, таму ня жаць.

Цешся, маладзёне, у маладосьці сваёй, і хай сэрца твае вяселе цябе ў дні маладосьці твае, і хадзі па дарогах сэрца свайго і подле відзеньня аччу сваіх; адно ведай, што за ўсе гэта Бог прывядзець цябе на суд.

І замкнёныя дзьверы будуць ад вуліцаў, як і змоўкне гук жорнаў; і ўстануць на крык птушкі, і будуць паніжаны гукі песьняў;

Таксама будуць баяцца вышыняў і страхаў на дарогах; і мігдаль заквіціць, і казельчык пацяжэе; і шчэзьне зычаньне, бо людзіна адыходзе да вечнага дому свайго, і плачучыя абходзяць вуліцы;

Бо кажны ўчынак Бог прывядзець на суд, кажную патайную рэч, добрая яна ці благая.

Не глядзіце на мяне, што я чарнявая, што загарэла ад сонца: сынове маці мае ўгневаліся на мяне, пастанавілі сьцерагчы вінішчы, свайго ж вінішча я не ўсьцерагла.

Кветкі паказаліся на зямлі; пара пяцьця настала, і голас галубы чуваць у зямлі нашай;

На фізе сьпеюць раньнія фіґі, і пахнуць расквілыя вінныя розкі. Устань, прыяцелка мая, харашуха мая, і выйдзі.

Пакуль дзень дыхае, і ўцякаюць сьцені, абярніся, любовы мой, і будзь, як сэрна, альбо аленянё на горах Беферскіх.

На ложку сваім ночы шукала я любовага душою маёю; шукала я яго, але не знайшла яго.

Выйдзіце й гляньце, дачкі сыёнскія, на караля Салямона ў кароне, каторага ўкаранавала яго маці ягоная, у дзень вясельля ягонага і ў дзень радасьці сэрца ягонага.

Шыя твая, як вежа Давідава, збудаваная да зброі; тысяча шчытоў вісіць на ёй, усі шчыты дужасілаў.

Пакуль дзень дыхае, і ўцякаюць сьцені, я пайду на гару міровую й на ўзгорак кадзіла.

Прачхніся, ветру, з поўначы, і прыйдзі з паўдня, павей на гарод мой, пальлюцца пахі яго. Няхай любовы мой прыйдзе да саду свайго і есьць дарагую садавіну.

Устала я, каб адамкнуць любоваму свайму, і з рук маіх капала міра, і з палцаў маіх міра сьцякала на клямку замка.

Галёнкі ягоныя — мрамарныя стаўпы, пастаноўленыя на подах із найчыстшага золата; выгляд ягоны — як Лібан, выборны, як кедры;

Да арэхавага гароду я зышла паглядзець на зяленіва ля цур’я, паглядзець, ці распукалася вінная розка, ці расквілі гранатовыя яблыны;

Зьвярніся, зьвярніся, о Шуламіта; зьвярніся, зьвярніся, і мы паглядзім на цябе. Што вы бачыце на Шуламіце? Быццам скокі двух табараў.

Галава твая на табе, як Карміл, і каслаўкі валасоў на галаве тваёй, як пурпура: кароль апалонены сукрамі.

Сказаў я: узьлезу я на пальму, схаплюся за галузы яе; і хай будуць пелькі твае, як гранкі вінныя, і пах носу твайго, як яблыкаў;

О, калі б ты быў імне за брата, што ссаў пелькі маці мае! тады б я, стрэўшы цябе на вуліцы, цалавала б цябе, і імною ня грэбавалі б.

Хто гэта ўзыходзячая з пустыні, што апіраецца на любовага свайго? Пад яблынаю пабудзіла я цябе: там труднілася, родзячы, маці твая, там труднілася тая, што радзіла цябе.

Пакладзі мяне, як пячаць, на сэрца свае, як пячаць на руку сваю; бо моцная, як сьмерць, любосьць; цьвярдая, як шэоль, завісьць; жар яе — жар агняны, поламя шугаючае ад яг.

Калі б яна была сьцяна, то мы пабудавалі б на ёй вежу із срэбра; калі б яна была дзьверы, то мы ашалявалі б іх кедраваю дошкаю.

Барзьдзі, любовы мой, і будзь ты падобны да сэрны, альбо будзь як аленянё на горах духмяных.

Чуйце слова СПАДАРОВА, дзяржаўцы Содомы; ўважай на права Бога нашага, людзе Ґоморы!

І ўзноў абярну руку Сваю на цябе, і ачышчу жлуктаю шумаўё твае, і аддзялю ўсю цыну тваю;

І станецца апошніх дзён: будзе ўстаноўлена гара дому СПАДАРОВАГА на чале гораў, і падыймецца над узгоркі, і пацякуць да яе ўсі народы.

І пойдуць шмат якія люды, і скажуць: «Хадзіце і ўзыйдзіма на гару СПАДАРОВУ, да дому Бога Якававага, і Ён навуча нас дарогаў Сваіх, і мы пойдзем дарогамі Ягонымі»; бо із Сыёну выйдзе права і слова СПАДАРОВА зь Ерузаліму.

І будзе судзіць меж народаў і згане шмат якія люды; і перакуюць мячы свае на нарогі, і дзіды свае на сярпы; не падыйме народ на народ мяча, і наперад ня будуць вучыцца ваяваць.

Ідзі на скалу й схавайся ў зямлі ад страху СПАДАРОВАГА і ад славы вялічча Ягонага.

Бо дзень СПАДАРА войскаў на кажнага гордага а высокага а на кажнага павышанага, і ён будзе паніжаны,

І на ўсі кедры лібанскія, высокія а вывышаныя, і на ўсі дубы вашанскія,

І на ўсі высокія горы, і на ўсі ўзвышаныя ўзгоркі,

І на кажную высокую вежу, і на кажную ўмацаваную сьцяну,

І на ўсі караблі таршыскія, і на ўсі іх жаданыя мастацтвы.

СПАДАР увыйдзе на суд із старцамі люду Свайго і з князьмі Сваімі, бо вы спасьцілі вінішча; прыдбаньне беднага — у дамох вашых.

Таго дня Спадар адкіне прыбор із ланцужкоў на вагах, зоркі а колцы, як месяц,

Сьмяротныя твае падуць ад мяча, і дужасілы твае — на вайне.

І будуць стагнаць а плакаць брамы яе, і яна будзе сядзець на зямлі спустошаная.

І будан будзе на сьцень удзень ад ваду і на пакрыцьце а схоў ад лівуну а дажджу.

Запяю Любоваму свайму песьню Любовага свайго празь вінішча Ягонае. Вінішча было Любовага майго на версе вельма ўродлівае гары;

Пакіну яго спустошаным; ня будуць яго абразаць ані ўрабляць; і ўзыйдуць на ім бадзючыя расьліны а цернь, і раскажу булаком ня ліць на яго дажджу;

Гора вам, прылучаючыя дом да дому, бліжачыя поле да поля, аж няма месца, каб вам адным жыць на зямлі.

І была гарпа а гусьлі, тымпан а дудка, і віно на чэсьцях іхных; але на справу СПАДАРОВУ не глядзяць і дзейнасьці рук Ягоных ня бачылі.

І будзе ўзьвялічаны на судзе СПАДАР войскаў, і БОГ сьвяты ўсьвяціцца ў справядлівасьці.

І затым загарэўся гневам СПАДАР на люд Свой, і выцягнуў руку Сваю на яго, і зразіў яго; і здрыгануліся горы, і трупы іх сталі як нечысьць сярод вуліцаў; пры ўсім тым гнеў Ягоны яшчэ ня сьціх і рука Ягоная яшчэ выцягнена.

І будуць выць на яго таго дня, як вык мора; і як гляне на зямлю, во цямнота, уціск, і сьвятліня сьцямнела на булакох яе.

Году сьмерці караля Узі я відзеў Спадара, на пасадзе высокім а паднятым седзячага, і крысы Ягоныя напоўнілі палац.

І было за дзён Агаза, сына Ёфама Узянка, караля Юдэйскага: узышоў Рэцын, кароль Арамскі, і Пека Рэмалёнак, кароль Ізраельскі, на Ерузалім, каб ваяваць ізь ім; але не маглі заваяваць яго.

І сказаў СПАДАР Ісаі: «Ідзі ж наўпярэймы Агазу, ты а сын твой Шэар-Яшуў, на канец вадаводу вышняе копані, па дарозе да валельнага поля,

Затым што зраджаюцца на ліха супроці цябе Арам, Яхрэм а Рэмалёнак, кажучы:

’Зыйдзем на Юдэю, уцісьнем яе, і расьсячэм сабе, і пастановім за караля Тавеленка’;

Прывядзець СПАДАР на цябе а на люд твой а на дом айца твайго дні, якая ня прыходзілі з часу адпаду Яхрэма ад Юдэі, — караля Асырскага».

І прылятуць, і сядуць усі ў спустошаных далінах, і ў раськепінаў скалаў, і на ўсіх бадзючых кустох, і на ўсіх пасьцьбішчах.

Таго дня Спадар аголе галяком, нанятым на тым баку ракі, каралём Асырскім, галаву а валасы на нагах і спабудзе нават барады;

І гэта станецца, бо зь лішніцы малака, што яны дадуць, ён будзе есьці масла, бо маслам а мёдам будуць жывіцца ўсі, засталыя на зямлі.

І будзе таго дня: кажнае месца, ідзе была тысяча вінных розкаў на тысяча срэбнікаў, будзе пад церням а бадзючым кустоўям.

І на ні водную гару, што капалася нарогам, ты ня ўзыйдзеш, баючыся церневага а бадзючага кустоўя; і будзе гэта на выган валом і на таптаньне авечкам.

І сказаў імне СПАДАР: «Вазьмі сабе вялікі зьвітак і напішы на ім людзкім пяром: "Сьпяшаюцца на здабытак, борзда глабаньне"».

І дабліжыўся я да прарокі, і яна зачала й нарадзіла сына. І сказаў імне СПАДАР: «Назаві імя яго: Магер-шалал-гашбаз (Сьпяшаюцца на здабытак, борзда глабаньне);

Дык вось, затым Спадар навядзець на іх дужыя а вялікія воды Ракі, караля Асырскага і ўсю славу ягоную; і падыймецца яна на ўсі яго цур’і, і пойдзе на ўсі берагі яго;

І шмат хто спатыкаецца на іх, і паваліцца, і разаб’ецца, і ўсіліцца, і будзе ўзяты».

І я буду спадзявацца СПАДАРА, Каторы схаваў від Свой ад дому Якававага, і буду здавацца на Яго.

Во я й дзеці, даныя імне СПАДАРОМ на знакі а чудосы ў Ізраелю ад СПАДАРА войскаў, Каторы жывець на гары Сыёне.

І на зямлю гляне, і во немарасьць а цемнь, стома, уціск а цямнота будзе пашырацца.

Люд, што хадзіў у цемні, абачыў вялікую сьвятліню; на тых, што жылі ў зямлі сьмяротнага сьценю, зазьзяла сьвятліня.

Бо йго цяжару ягонага, кій на плячу ягоным, дубец уцісканьніка ягонага Ты зламіў, як у дзень Мідзянскі;

Бо Дзяцё нарадзілася нам, Сын даны нам, і будзе ўлада на плячу Ягоным, і будзе названа імя Ягонае: Дзіўны, Райца, БОГ дужы, Айцец вечнасьці, Князь супакою.

Павялічэньню ўлады а супакою ня будзе канца на пасадзе Давідавым і ў каралеўстве ягоным, аж пакуль іх уладзе і ўмацуе ў судзе а справядлівасьці адгэтуль аж на векі. Завісьць СПАДАРА войскаў учыне гэта.

Затым СПАДАР узьніме праціўнікаў Рэцынавых на яго і непрыяцеляў ягоных узруша,

Я пашлю яго на народ двудушны і на люд гневу Майго, дам яму расказаньне ўзяць здабытак, глабаньне і патаптаць яго, як балота на вуліцы.

І затым пашлець Спадар, СПАДАР войскаў, сухарлявасьць на сытых ягоных, і пад славаю ягонаю ўзгарыцца полымя, як полымя цяпла.

І станецца таго дня: і ня будуць болей астача Ізраеля і ўцеклыя з дому Якававага апірацца на б’ючага іх, але запраўды абапруцца на СПАДАРА, Сьвятога Ізраелявага.

Затым гэтак кажа Спадар, СПАДАР войскаў: «Ня бойся, людзе Мой, на Сыёне жывучы, Асура. Ён б’ець цябе дубцом і падыймае кій свой на цябе подле звычаю Ягіпту;

Бо яшчэ вельма мала, і гнеў суймецца, і гнеў Мой на згубу ім».

І СПАДАР войскаў узруша на іх розку, як зразіў Мідзянян ля скалы Орывы, і як прут Ягоны на мору, і падыйме яго, як на Ягіпет.

Яшчэ дзень застанецца ён у Нове; падыйме руку сваю на гару дачкі Сыёну, на ўзгорак Ерузаліму.

І супачыне на Ім Дух СПАДАРОЎ, дух мудрасьці а розуму, дух рады а моцы, дух веды а боязьні Божае;

І любата Ягоная ў боязьні СПАДАРА, і не на пагляд аччу Сваіх будзе судзіць, і ня подле чутасьці вушшу Сваіх будзе ганіць;

І будзе справядлівасьць поясам на сьцёгнах Ягоных, і вернасьць — поясам на лядзьвях Ягоных.

І будзе гуляць ссучае дзецянё над нарою гада, і на гняздо базылішка адвучанае ад пелькаў выцягне руку сваю.

Ня будуць дзеяць ліха ані бураць на ўсёй сьвятой гары Маёй, бо напоўніцца зямля веданьням СПАДАРА, як морскае дно пакрыта вадою.

Але палятуць на плячо Пілішчан да мора, разам аглабаюць сыноў усходу, накладуць руку сваю на Едома а Моава, і сынове Амонавы будуць слухаць іх.

І высуша СПАДАР затоку Ягіпецкага мора, і падыйме рукў Сваю на Раку ў вялікім Сваім ветру, і падзеле яе на сем цур’ёў, і можна будзе перайсьці іх у чаравіках.

І скажаш таго дня: «Я дзякую Табе, СПАДАРУ, бо Ты ўгневаўся на мяне, але гнеў Твой адышоў, і Ты пацешыў мяне.

На гары высокай падыміце харугаў; пусьціце голас да іх; кіўніце рукою, і прыйдуць у брамы дабрародных.

Шум множасьці на горах, падобна, як вялікага люду; галасьлівы шум каралеўства зьбертых народаў. СПАДАР войскаў робе перагляд баявога войска.

Яны жахаюцца; сударгі а болі схопяць іх; яны чуюць болі, як жонка родзячы; із зуменьням глядзяць адзін на аднаго; як выгляд поламя віды іхныя.

І затым Я захістаю нябёсы, і зямля затрасецца на сваім месцу ў вабурэньню СПАДАРА войскаў, у дзень палкага гневу Ягонага.

Вось, Я падыйму на іх Мідзян, што ня важаць срэбра й ня любуюць золата.

Бо СПАДАР паспагадае Якаву, і ўзноў выбяра Ізраеля, і аселе іх на зямлі іхнай. І чужаземцы злучацца зь імі, і прылучацца да дому Якававага.

І люды возьмуць іх, і прывядуць іх на месца іхнае; і дому Ізраеляваму спадуць яны на зямлі СПАДАРОВАЙ за слугаў а нявольніцы. Яны зробяць палоненікамі тых, што апаланялі іх, і будуць панаваць над уцісканьнікамі сваімі.

Ты сказаў у сэрцу сваім: "Узыйду на неба, вышэй гвездаў Божых падыйму пасад свой і сяду на гары збору, на старанах поўначы;

Узыйду на вышыню булакоў, буду Падобны да Навышняга".

Бачачыя цябе ўцямяцца ў цябе, ўважліва будуць глядзець на цябе: "Ці гэта муж, што прысіліў дрыжэць зямлю, трэсьці каралеўствы,

«І Я паўстану на іх, — агалашае СПАДАР войскаў, — і адатну імя Бабілёну, і астачу, і сына, і ўнука», агалашае СПАДАР;

Каб зламіць Асыра ў зямлі Маёй і патаптаць яго на горах Маіх; тады йго ягонае будзе зьнята зь іх, і цяжар здыймецца з плеч іхных».

Гэта рассудак да ўсяе зямлі, і гэта рука, выцягненая на ўсі народы;

Ён узышоў да Байту а Дывону на ўзвышшы, плакаць. Па Нево а па Медэве Моаў плача; на кажнай галаве там лысіна, і барада астрыжана.

На вуліцах ягоных паперазаныя зрэбнінаю; на стрэхах ягоных і на вуліцах ягоных кажны вые, аж заходзіцца.

Сэрца мае загалосе па Моаву; уцекачы ягоныя ўцякаюць да Цоару і да трэйцяга Еґлафу; бо, плачучы, яны падняліся ўсходамі да Лугіфу, на дарозе да Горонаіму паднялі крык зьнішчэньня;

Бо вада Дывону поўная крыві; бо Я навяду на Дывон яшчэ дадаткавае, — лявы на тога, хто ўцякае з Моаву, і на астачу зямлі.

Пашліце ягнё дзяржаўцу зямлі із Сэлы на пустыні, на гару дачкі Сыёну;

Бо будзе: як выкіненая з гнязда птушка туляецца, будуць дачкі Моава на брадох Арнону:

І міласэрдзям устаноўлены пасад, і сядзіць на ім у праўдзе ў будане Давідавым, судзячы а шукаючы суду а сьпяшаючыся да справядлівасьці».

І станецца: як відавочна будзе, што стамаваўся Моаў на ўзвышшу, і ўвыйдзе ў сьвятыню сваю, каб памаліцца, ня ўзумее.

І застануцца на ім зярняты чыста так, як пры трасеньню аліўкаў: дзьве-тры аліўкі на версе высокіх галінаў, чатыры-пяць на плодных голях, — агалашае СПАДАР, Бог Ізраеляў. —

І не аберне пагляду да аброчнікаў работы рук сваіх, і на тога, што зрабілі палцы ейныя, ня будзе глядзець ані на гаі альбо на сонечныя абразы».

Усі жыхары сьвету й жывучыя на зямлі, глядзіце, як харугва падыймецца на горах, як трубнае граньне пачуеце;

Бо так сказаў імне СПАДАР: «Я буду ціхі й буду глядзець у сялібе Сваёй, як прасьветны вад на сьвятліні, як булак расы ў часе ваду ў жніво»;

Таго часу прынясець дар СПАДАРУ войскаў люд падгалы і з бліскучаю, і люд страшны ад пачатку дагэтуль, народ мераючы а топчучы, каторага зямлю перанялі рэкі, на месца імені СПАДАРА войскаў, на гару Сыён.

Цяжар узглядам Ягіпту. — Вось, СПАДАР, сеўшы на лягкім булаку, прыбудзе да Ягіпту. І будуць дрыжэць балваны ягіпецкія перад відам Ягоным, і сэрца Ягіпту стае ў нутру сваім.

Лугі ля ракі, на беразе ракі, і ўсе, пасеянае ля ракі, высахне, шчэзьне й няма.

І будуць гараваць рыбнікі, і будуць галасіць усі, што закідаюць вуду ў цур’і, і тыя, што расьцягуюць сеці на водах, будуць кволець;

Таго дня будзе пяць местаў у зямлі Ягіпецкай гукаць моваю канаанскаю і прысягаць СПАДАРОМ войскаў; места Зьнішчэньня будуць казаць на адно.

І будзе ён на знак а сьветчаньне СПАДАРУ войскаў у зямлі Ягіпецкай; бо яны гукаць будуць да СПАДАРА з прычыны ўцісканьнікаў, і Ён пашлець ім спаса а вялікага аднаго, выбаве іх.

І сказаў СПАДАР: «Як слуга Мой Ісая хадзіў голы а босы тры гады на знак а чуда ўзглядам Ягіпту а Ефіопы,

Так кароль Асырскі павядзець вязьняў Ягіпцян і палоненікаў Ефіоплян, дзяцюкоў і старых, голых а босых, нават із аголенымі сьцёгнамі, на сорам Ягіпту.

І таго дня скажуць жыхары таго ўзьбярэжжа: "Гля, такая наша спадзева, куды ўцякалі помачы на вывальненьне ад караля Асырскага; і як мы ўцячэм?"»

І закрычэў, бы леў: «Спадару мой! я стаю бязустанку на вартавой вежы ўдзень, і на месцу варты свае я стаяў усі ночы.

Цяжар узглядам даліны відзені. — Што табе цяпер, што ты ўвесь вышаў на стрэхі?

Бо дзень зямятні а патаптаньня а сумятні ў даліне відзені ад Спадара, СПАДАРА войскаў, разбурэньне сьценаў а крыкня «На гару!»

Выкапалі таксама копань памеж дзьвюх сьценаў да вады старога ставу. Але не аглядаліся на ўчыніцеля яго і ня бачылі Стварыцеля здаўна гэтага.

"Што ў цябе тут, і хто ў цябе тут, што ты высек сабе тут гроб, як тый, што высякае сабе гроб на вышыні, што выразае гасподу сабе ў скале?

І надзену на яго вопратку тваю, і паперажу яго поясам тваім, і ўладу тваю Я нерадам у рукі ягоныя; і ён будзе айцом жыхарам Ерузаліму й дому Юдзінаму.

І ўзлажу на плячо ягонае ключ ад дому Давідавага; і ён адамкнець, і ніхто не замкнець; і ён замкнець, і ніхто не адамкнець.

І павесяць на ім усю славу дому айца ягонага, пагоны а патомства, усе малое судзьдзе, ад чараў аж да жбаноў.

Таго дня, — агалашае СПАДАР войскаў, — захістаецца гвозд, убіты на верным месцу, і будзе адсечаны, і зваліцца, і зьнішчыцца цяжар, быты на ім; бо СПАДАР сказаў».

Як дойдуць галасы да Ягіпту, будуць дрыжэць на ведамку праз Тыр.

Ён выцягнуў руку сваю на мора, патрос каралеўствы; СПАДАР даў расказаньне да Канаана, зьнішчыць гарады ягоныя.

Вось зямля Хальдэяў. Гэтага люду ня было; Асыранін заклаў яго тым, што жывуць на пустыні. Яны пастанавілі абложныя вежы, разбурылі яго палацы, абярнулі яго ў разьвярненьні.

І станецца таго дня, што Тыр будзе забыты семдзясят год, подле дзён аднаго караля; на канцу семдзясят год, будзе Тыру, як у песьні празь бязулю:

І станецца, як мінець семдзясят год, што СПАДАР даведаецца да Тыру, і ён зьвернецца да свае бязульнае платы, і будзе бязулстваваць із усімі каралеўствамі сьвету на відзе зямлі.

І тавар ягоны, і прыдбаньне ягонае будуць пасьвячаны СПАДАРУ, ня будуць зьбіраны да скарбніцы ані хаваны; бо тавар ягоны будзе дзеля жывучых перад СПАДАРОМ, каб досыць пасілкаваліся, і на трывалкія ўборы.

І будзе як ізь людам, так ізь сьвятаром; як із слугою, так із гаспадаром ягоным; як ізь нявольніцаю, так із гаспадыняю ейнай; як із купаўніком, так із прадаўніком; як із даўжбітом, так із пазычэньнікам; як із пазычаючым на працэнты, так із квотнікам.

Затым праклён пажэр зямлю, і сталі віннымі жывучыя на ёй; затым жыхары зямлі сьпятрэлі, і засталося мала людзёў.

Плачуць па віне на вуліцах; уся радасьць зацьмела; весялосьць краю выгнана.

Затым услаўце СПАДАРА ў краёх сьвятліні, на абтоках морскіх імя СПАДАРА, Бога Ізраелявага.

Страх, і яма, і пасадка на цябе, жыхару зямлі!

І станецца таго дня: даведаецца СПАДАР да войска высокага на вышы і да каралёў земных на зямлі.

Тады месяц зачырванеецца, і сонца засароміцца; бо СПАДАР войскаў будзе караляваць на гары Сыёне ў Ерузаліме, ды славута перад старцамі Сваімі.

Бо Ты быў моцаю галечы, моцаю патрабуючаму ў гароце ягонай, прытулішчам ад буры, сьценям ад ваду; бо выбух страшных быў, як бура на сьцяну.

Як вад на сухой мясцовасьці, Ты ўслышыш вераск чужаземцаў; як вад сьценям булаку, пяцьцё страшных будзе паніжана.

Справе СПАДАР войскаў усім людам на гэтай гары чэсьць із сытых ежаў, чэсьць ізь вінаў захаваных, сытых шпікоў, зь вінаў захаваных, добра ачышчаных.

І глынець на гэтай гары запінашку віду, запінашку, што на ўсіх людах, і запон, што пакрывае ўсі народы.

І скажуць таго дня: «Вось, гэта Бог наш; мы спадзяваліся на Яго, і Ён спас нас; гэта СПАДАР; мы спадзяваліся на Яго; будзем весяліцца а цешыцца ў спасеньню Ягоным»,

Бо будзе супачываць рука СПАДАРОВА на гэтай гары. І будзе патаптаны Моаў на сваім месцу, як топчуць салому на кучы гною.

І высокія ўмацаваньні сьценаў тваіх ён абура, ськіне, кіне на зямлю ў пыл.

Станаўкога ў думках сваіх Ты заховуеш у падвойным супакою, бо ён спадзяецца на цябе.

Спадзявайцеся на СПАДАРА заўсёды, бо ў ЯГУ СПАДАРУ вечная скала;

Бо Ён угбаў жылых на вышы, паднятае вялікае места, паваліў яго, паваліў яго на зямлю, кінуў яго ў пыл».

Але, на дарозе судоў Тваіх, СПАДАРУ, мы спадзяваліся на Цябе; да імені Твайго й да ўспамінаў Цябе жаданьне душы.

Душа мая жадае Цябе ночы, нават духам сваім ўнутры сябе я шукаю Цябе золкам; бо, як суды Твае на зямлі, жыхары сьвету вучацца справядлівасьці.

Няхай ласка будзе зроблена нягоднаму, ён ня наўчыцца справядлівасьці: у краю пасьцівасьці ён будзе дзеяць несправядліва, і ня будзе глядзець на вялічча СПАДАРОВА.

Ідзі, людзе мой, увыйдзі ў пакоі свае й зачыні дзьверы за сабою; схавайся на малую часінку, пакуль мінець гнеў;

І станецца таго дня: будзе трубеньне ў вялікую трубу, і прыйдуць згубленыя ў зямлі Асырскай і тыя, што валачыліся ў зямлі Ягіпецкай, і будуць кланяцца СПАДАРУ на сьвятой гары ў Ерузаліме.

Бяда кароне гордасьці п’яніцаў зь Яхрэму, зьвялай кветцы — харашыні вялічча ягонага, каторая на версе ўродлівых далінаў, здоленых віном.

Вось, дужы а моцны ў Спадара, бы лівун із градам, і бураючы віхор, бы паводка магучых ведаў, што разьліваюцца, кіне рукою далоў яго на зямлю.

І будзе зьвялаю кветкаю харашыня вялічча ягонага, каторая на версе ўродлівае даліны, бы сьпелы плод перад летам; як людзіна бача яго, яна глытае яго, як толькі возьме яго ў руку сваю.

І таксама гэтыя нясьведама грашылі ад віна і ад хмельнага напітку блудзілі: сьвятар а прарока нясьведама грашылі ад хмельнага напітку; яны глынёныя віном, яны блудзілі ад хмельнага напітку, яны мыляюцца ў відзені, спатыкаюцца на судзе.

Усі сталы напоўнены ірвакамі, нечысьць не на месцу сваім.

То гэтак кажа Спадар СПАДАР: «Вось, Я закладаю на Сыёне Камень, Камень выпрабаваны, вугольны, дарагі, пэўны под; хто вера, ня будзе хапацца.

Затым цяпер не насьміхайцеся, каб путы вашыя не патужэлі; бо я чуў ад Спадара, СПАДАРА войскаў, празь зьнішчэньне, прызначанае нават на ўсю зямлю.

Хіба араты кажны дзень арэць на сяўбу, барозьне а скародзе поле свае?

Яшчэ Я навяду гароту на Арэль, і там будуць стогны а смутак, і будзе ён Імне, як Арэль.

Бо СПАДАР выліў на вас дух глыбокага сну й закрыў вочы вашыя, прарокаў а галоўных вашых, відзеньнікаў прыкрыў.

З каторых прычыны чалавек грэша словам, і становяць пасадку на тога, хто правуецца ў браме, і адпіхаюць справядлівага ашукаю.

Але ўсі паганбены будуць за люд. што ня даў карысьці яму, што быў не на помач і не на карысьць, але на сорам і нават на ганьбу». Цяжар узглядам паўднявое жывёлы.

У зямлі немарасьць а мукі, скуль леў а стары леў, гад а лятучы гад; яны нясуць багацьці на хрыбце асьлянят, багацьці свае а скарбы свае на гарбе вярблюдоў да люду, што не даець карысьці

Цяпер ідзі, напішы гэта ім на дошцы і нарысуй гэта ў кнізе, каб гэта засталося на апошні дзень, назаўсёды, на векі;

Затым гэтак кажа Сьвяты Ізраеляў: «За тое, што вы грэбуеце гэтым словам, і спадзяіцеся на несправядлівасьць а ашуку, і апіраецеся на гэта;

То бяспраўе гэта будзе вам, як шчэліна, паваленьням пагражаючая, пукатая на высокай сьцяне, каторай разбурэньне будзе зьнецікі, якга.

І кажаце: «Не, мы ўцячэм на конях», — за тое будзеце ўцякаць; — «Мы паедзем на борздых», — за тое перасьлядуючыя вас будуць борздыя.

Адна тысяча ад пагрозы аднаго, ад пагрозы пяцёх уцячыце датуль, пакуль вас не застанецца як показь на версе гары і як харугаў на ўзгорку.

І дзеля таго будзе ждаць СПАДАР, каб зьмілавацца над вамі, дзеля таго Ён паўстане, каб зжаліцца над вамі; бо Бог суду СПАДАР; дабраславёныя ўсі, што спадзяюцца на Яго.

Бо, людзе Сыёну, што жывеш у Ерузаліме, ты плачма ня будзеш плакаць, — Ён зьмілаваньням зьмілуецца вад табою на гук галашэньня твайго і, як пачуе яго, адкажа табе.

І вы сплюгавіце пакрыцьце із срэбра свайго на выразаных балванох і запоны із золата свайго на выліваных балванох; ты адкінеш іх, забрудзяненую адзежу: «Вон», скажаш ім.

І Ён дасьць дождж сяўбе Тваёй, каторую ты пасеяў на зямлі, і збожжа, плод зямлі, сакаўное а трывалкое; таго дня статак твой будзе пасьціцца на вялізарным пасьцьбішчу.

І на кажнай высокай гары і на кажным узьнятым узгорку будуць рэкі, цур’і водаў, у дзень вялікае бітвы, як паваляцца вежы.

І дух Ягоны, як цурэй, што разьліўся, што падыймаецца аж да шыі, каб падсеяць народы рэшатам загубы; і будзе муляючая аброць на шчэляпах люду.

Будзе ў нас песьня, як у ночы пасьвячэньня сьвята, і вы будзеце вясёлага сэрца, як у йдучага з дудкаю, каб ўзыйсьці на гару СПАДАРОВУ, на скалу Ізраеляву.

Месца паленьня даўно гатова; яно гатова й каралю, паглыблена а пашырана; на кайстру яго шмат цяпла а дроў; дзьмухненьне СПАДАРА запаляе яго, як цурок серкі.

Бяда тым, што зыходзяць да Ягіпту помачы, і здаюцца на коні, і спадзяюцца на цялежкі, бо яны чысьленыя, і на коньнікаў, бо яны вельма дужыя, а не аглядаюцца на Сьвятога Ізраелявага і СПАДАРА ня шукаюць.

Бо таго дня кажная людзіна адкіне свае срэбныя балваны й свае залатыя балваны, зробленыя вашымі рукамі на грэх.

«І ён із страху прабяжыць міма свайго ўмацаваньня, і князі ягоныя будуць дрыжэць перад сьцягам», — агалашае СПАДАР, Каторага цяпло на Сыёне, і печ Ягоная ў Ерузаліме.

І будзе муж як схоў ад ветру і як ўцёк ад буры, як цур’і водаў у сьцепе, як сьцень ад вялікае скалы на стамаванай зямлі.

Цернь а бадзючае кустоўе будуць расьці на зямлі люду Майго; але, на ўсіх дамох пацехі вясёлага места;

Бо палацы будуць пакінены, груд места будзе кінены, сьцены а вартавыя вежы стануць пячорамі на векі, і радасьцяй дзікіх аслоў, і пасьцьбішчам стадам,

Пакуль ня выльлецца на нас Дух з вышы, і ня будзе пустыня садам, і сад ня будуць мець за лес.

І тады будзе жыць на пустыні суд, і справядлівасьць застанецца ў садзе.

І супакой будзе творам справядлівасьці, і справаю справядлівасьці будзе цішыня а пэўнасьць на векі.

І люд Мой будзе жыць у гасподзе супакойнай, на сялібе бясьпечнай, у супакойных зацішках.

І будзе йсьці град на схон лесу, і места спусьціцца на нізкое месца.

СПАДАРУ! зьмілуйся над намі, на Цябе спадзяемся, будзь плячом іх кажнае раніцы і спасеньням нашым у часе немарасьці.

Узьвялічаны СПАДАР, бо Ён, жывучы на вышыні, напоўніў Сыён судам а справядлівасьцю,

Баяцца на Сыёне грэшнікі, дрыжыкі бяруць двудушшкаў: «Хто з нас можа жыць ля жаручага цяпла? хто з нас будзе жыць ля вечнага кайстра?»

Хто ходзе справядліва і гукае пасьціва, грэбуе прыбыткам із глабаньня, атрасае рукі свае, каб не апірацца на лапан, затыкае вушы свае, каб ня чуць праз кроў, і зачыняе вочы свае, каб ня бачыць ліха;

Тый будзе жыць на вышынях; гарады скалаў будуць яго абаронаю; хлеб будзе даны яму; вада ў яго будзе верная.

Глянь на Сыён, вялікае места нашых прызначаных збораў; вочы твае абачаць Ерузалім, супакойную гасподу, непарушны будан; калы яго ня будуць перасунены на векі, ні водны зь яго паварозаў не адарвецца;

Паварозы твае скволелі: яны ня могуць умацаваць машты свае, дзяржаць вятрылы. Тады будзе падзелены прыбытак вялікага здабытку; нават кульгавыя пойдуць на глабаньне.

Бо абурэньне СПАДАРА на ўсі народы, і палкі гнеў Ягоны на ўсі войскі іхныя: Ён аканаваў іх, аддаў іх на зарэз.

Бо ўпіўся на небе меч Мой; вось, ён зыходзе на Едом і на люд аканаваньня майго дзеля суду.

Бо дзень помсты СПАДАРОВАЕ, год адплаты, на абарону Сыёну.

Ночы ані ўдзень ня згасьне; навекі будзе падыймацца дым ейны; ад пакаленьня аж да пакаленьня будзе запусьцелаю: ніхто на векі вякоў ня будзе праходзіць па ёй.

І спадзець пэлікану а ежыку, і пугач і ґруґан будуць жыць на ёй; і Ён памерае яе шнюром дзеля спустошаньня і вагою дзеля разбурэньня.

Як пагукаюць дабрародных на каралеўства, то іх ня будзе, і ўсі князі яе стануць нічым.

Будуць сустракацца зьвяры пустыні із шакаламі, і касматыя будуць гукацца, ночныя дзіўствы будуць класьціся там і знаходзіць месца на супачынак.

І Ён кінуў на жэрабя ім, і рука Ягоная падзяліла яе ім шнюром; яны адзяржаць яе на векі, ад пакаленьня аж да пакаленьня будуць жыць на ёй.

Тады кульгавы будзе падскакаваць, як алень, і язык немага будзе пяяць; бо выбіліся на пустыні воды і цур’і на пусташы.

І здань водаў стане копаняй, і ўсьмяглая зямля — жароламі вады; на сялібе шакалаў, ідзе яны ляжаць, будзе трава з трысьціною а чаротам.

Лява ня будзе там, і дзярлівае зьвяро ня ўвыйдзе на яе, ня знойдзецца там, а будуць хадзіць спасёныя.

І адкупленыя СПАДАРОМ зьвернуцца, і прыйдуць на Сыён ізь песьнямі, і вечная радасьць будзе на галавах іхных; адзяржаць радасьць а весялосьць, і ўцячэць смутак а ўздых.

Сталася чатырнанцатага году, караля Гэзэкі, узышоў Сэнахірыў, кароль Асырскі, на абаронныя месты юдэйскія і ўзяў іх.

І сказаў ім Рабшак: «Скажыце цяпер Гэзэку: "Гэтак кажа кароль вялікі, кароль Асырскі: ’Што гэта за спадзева, на каторую ты спадзяешся?

Я кажу — на адны толькі словы вуснаў, але рада а сіла патрэбныя да вайны; дык на каго ты спадзяешся, што паўстаеш супроці мяне?

Гля ты спадзяешся на падпору наломленае гэтае трысьціны, на Ягіпет, каторая, калі хто апіраецца на яе, увыйдзе яму ў даланю і прабадзець яе. Гэткі фараон, кароль Ягіпецкі, усім, што спадзяюцца на яго.

А калі скажаш імне: "На СПАДАРА, Бога свайго, мы спадзяемся", то хіба Ён ня тый, каторага ўзвышшы а аброчнікі зьняў Гэзэка й сказаў Юдзе а Ерузаліму: "Перад гэтым аброчнікам кланяйцеся"?’"

Дык дай заруку спадару майму, каралю Асырскаму, і я дам табе дзьве тысячы коні, калі ты із свайго боку можаш даць коньнікаў на іх.

Ды як аддаліш від адзінага вайводцы з найменшых слугаў спадара майго і здасіся на Ягіпет дзеля цялежак а коньнікаў?

І цяпер ціж я без СПАДАРА ўзышоў на гэты край, каб зьнішчыць яго? СПАДАР сказаў імне: "Ідзі на гэты край і зьнішч яго"».

Тады Елякім а Шэўна а Ёаг сказалі Рабшаку: «Гукай, калі ласка, да слугаў сваіх паарамску, бо мы цямім, але ня гукай да нас юдэйскаю моваю ў вушы люду, што на сьцяне».

І сказаў Рабшак: «Ціж мой спадар паслаў мяне да спадара твайго а да цябе сказаць гэтыя словы? Ці не да людзёў, што сядзяць на сьцяне, каб мелі есьці нечысьць сваю і піць моч сваю з вамі?»

І няхай Гэзэка не надзеіць вас на СПАДАРА, кажучы: "СПАДАР напэўна вывальне нас; гэтае места ня будзе аддана ў руку караля Асырскага’.

І сказаў ім Ісая: «Гэтак скажыце спадару свайму: "Гэтак кажа СПАДАР: ’Ня бойся слоў, што ты чуў, каторымі блявузґалі на Мяне слугі караля Асырскага.

І як ён пачуў, ён паслаў паслоў да Гэзэкі, кажучы: «Гэтак гукайце Гэзэку, каралю Юдэйскаму, кажучы: "Няхай не ашукуе цябе Бог твой, на Каторага ты спадзяешся, кажучы: ’Ерузалім ня будзе даны ў руку караля Асырскага’.

Каго ты зьневажаеш і на каго блявузґаеш? і на каго ты падняў голас, высака падняў вочы свае? на сьвятога Ізраелявага.

Слугамі сваімі ты зьневажаў СПАДАРА і сказаў: "З множасьцяй цялежак сваіх я ўзыходзіў на вышыні гораў, на бакі Лібану, і сек высокія кедры яго, найвыбарнейшыя кіпрысы яго, і хадзіў на самы верх яго, у лес Кармілу ягонага.

Нягож ты ня чуў здаўна, што гэта Я ўчыніў, у старавечныя часы ўхармаваў гэта? Цяпер Я здойсьніў гэта, і будуць абаронныя месты на разбурэньне ў кучы друзу.

І жыхары іх нясілы, дрыжэлі й былі паганбены, сталі, як палявая трава, як зяленіва, як трава на страсе і як збожжа, што было выбіта, ня вырасшы.

І тваю седню, і выхад, і ўход твой Я знаю, і злосьць тваю на Мяне.

За злосьць тваю на Мяне і за нядбайнасьць, што дайшло да вушшу Маіх, Я зацягну колца ў нос твой, і закілзаю цябе, і зьвярну цябе тудэй, кудэй ты прышоў’".

А табе во знак: сёлета будуць есьці, што само родзіцца, налета, што вырасьце зь мінулага году, а на пазалета сейце, жніце, садзіце вінішчы і ўжывайце плады зь іх.

І ўцеклая астача з дому Юдзінага ўзноў пусьце карэньне далоў, дасьць плод на версе;

’Вось, Я адвяду назад сьцень на дзесяць уступцоў, па каторых ён ужо спусьціўся на сонечным паказьніку Агазовым’"». І зьвярнулася сонца на дзесяць уступцоў, па каторых яно ўжо было спусьціўшыся.

Я казаў, што не абачу ЯГА, СПАДАРА на зямлі жывых, не абачу ўжо чалавека меж жыхараў сьвету,

Вось, на дабро свае я меў вялікую гарчэль, і Ты зь любосьцяй выбавіў душу маю ад згубы; бо Ты кінуў за плечы Свае ўсі грахі мае;

Бо шэоль ня славе Цябе, сьмерць ня хвале Цябе, не здаюцца зыходзячыя ў дол на праўду Тваю.

СПАДАР тут, каб спасьці мяне; і мы будзем пяяць песьні на струнных снадзях усі дні жыцьця нашага ў доме СПАДАРОВЫМ».

Голас галосячага на пустыні: «Прыгатуйце дарогу СПАДАРОВУ, зраўнуйце ў сьцепе гасьцінец Богу нашаму.

Трава сохне, кветка вяне, як вецер ад СПАДАРА падзьмець на яе; чыста так і люд, як трава.

Трава сохне, кветка вяне, але слова Бога нашага застанецца на векі».

Сыёне, што прыносіш добрыя ведамкі, узыйдзі сабе на гару высокую; Ерузаліме, што прыносіш добрыя ведамкі, моцна ўзьнімі голас свой, узьнімі, ня бойся; кажы местам Юдэйскім: «Во Бог ваш!»

Як пастыр стаду сваю, будзе пасьціць, плячом Сваім зьбярэць ягняты і на ўлоньню Сваім будзе насіць, ссучых будзе вадзіць.

Вось, народы — як капля зь вядра, і ўважаюцца як пылок на шальцы. Вось, Ён падыймае абтокі, як маленькую макулінку.

І Лібану недаволі на цяпло, і жывёлы ягонае недаволі на ўсепаленьні.

Хто бедны на аброк, тый выбірае нябуцьвеючае дзерва, шукае мудрага майстру, зрабіць выразанага балвана, што ня хістаўся б.

Ледзь яны былі пасаджаны, ледзь яны былі пасеяны, і ці ледзь пень іхны ўкараніўся ў зямлі; як толькі ён дзьмухнуў на іх, яны высахлі, і бура, як салому, панесла іх.

А тыя, што спадзяюцца на СПАДАРА, адновяць сілу, распусьцяць крылы, як арлы, пабягуць і не замлеюць, пойдуць і ня прыстануць.

«Маўчыце перад Імною, абтокі, а люды няхай адновяць сілу, няхай дабліжацца, тады няхай скажуць: "Станьма разам на суд".

Умелы майстра мацуе літоўніка, тый, што выгладжуе кляўцом, таго, што куе на кавале, кажучы: "Гэта добра!" і мацуе гэта гваздамі, каб ня хісталася.

Вось, будуць засарамочаны а паганбены ўсі, што былі ўзлаваўшыся на цябе, будуць як нішто; і загінуць тыя, што правуюцца з табою.

Я адчыню рэкі на высокіх месцах і жаролы сярод далінаў; Я абярну пустыню ў копань і сухую зямлю ў вытокі вады.

Я пасаджу на пустыні кедру, акацу а мірту а аліўку; Я пастанаўлю ў сьцепе кіпрыс, явар а бук разам,

«Я ўзьняў, пабудзіў аднаго з поўначы, і ён прыйдзе; ад усходу сонца ён будзе гукаць імя Мае; ён прыйдзе на князёў, як на гліну, і патопча, як ганчар ліпкую гліну».

«Адно першы на Сыёне: вось, вось яны, і Я Ерузаліму дам прыносіць добрыя ведамкі.

Во Слуга Мой, Каторага Я падпіраю, абраны Мой, Катораму прыяе душа Мая. Я даў Дух Свой на Яго; Ён абесьце суд народам.

Ня скволее ані зьбезахоціцца, пакуль не ўмацуе на зямлі суду; і Права Ягонага чакаюць абтокі».

Гэтак кажа Бог СПАДАР, Ён стварыў нябёсы й расьцягнуў іх, прасьцягнуў зямлю й што вышла зь яе; Ён даець душу люду на ёй і дух тым, што ходзяць па ёй.

«Я, СПАДАР, прыгукаў Цябе ў справядлівасьці, і ўхаплю Цябе за руку Тваю, і буду сьцерагчы Цябе, і дам Цябе як змову люду, на сьвятло народам,

Пяіце СПАДАРУ новую песьню, хвалу ягоную з канца зямлі, вы, што зыходзіце на мора, і ўсе, што напаўняе яго, абтокі а жыхары іх.

Хай аддадуць чэсьць СПАДАРУ і хвалу Ягоную на абтоках хай абяшчаюць.

Яны адступяць назад, вельма асарамацяцца, што спадзяюцца на выразанага, што кажуць выліванаму: «Вы нашы багове».

Хто даў Якава на разбурэньне і Ізраеля глабаньнікам? ці ня быў гэта СПАДАР, супроці Каторага мы ізграшылі, не хацелі йсьці па дарогах Ягоных і не паслухалі права Ягонага?

І Ён выліў на яго вялікі гнеў Свой і злосьць вайны, і запаліла ўсе навокал яго, але ён ня ведаў, палала ў ім, але ён ня прыняў гэтага да сэрца.

Бо Я СПАДАР, Бог твой, Сьвяты Ізраеляў, Спас твой; Я аддаў на выкуп за цябе Ягіпет, Ефіопу а Сэву за цябе.

Вось, Я раблю новае; цяпер яно вырасьце. Ціж вы ня ведаеце гэтага? Але, нават Я пракладу дарогу ў сьцепе й рэкі на пустыні.

Усьцяць Мяне палявыя зьвяры, шакалы а стравусы, бо Я дам у сьцепе ваду, рэкі на пустыні, каб даць піць люду Свайму, абранаму Свайму.

Ты ня прыводзіў Імне ягнят на ўсепаленьне, аброкамі сваімі ня сьціў Мяне. Я не няволіў цябе аброкам ані тамаваў цябе кадзеньням.

За тое Я збудзеніў князёў сьвятыні і даў Якава на аканаваньне і Ізраеля на ганеньне.

Бо Я выльлю ваду на ўсьмяглага і цур’і на сухую зямлю, выльлю Дух Свой на насеньне твае і дабраславенства Свае на пагоны твае,

Майстра зялезнае снадзі майструе і абрабляе яго на вугальлю, і абрабіў яго кляўцамі, і робе яго сілаю рук сваіх; ён выгаладніўся а высіліўся, ня піў вады й замлеў.

І будзе чалавеку на паліва, бо возьме зь іх і грэецца, таксама ён пале й пячэць хлеб; ён робе таксама бога й кланяецца, робе выразанага й падае перад ім.

І ніхто не разважае ў сэрцу сваім, нямаш веданьня ані цямленьня сказаць: «Палавіцу яго я спаліў у цяпле; нават таксама сьпёк хлеб на вугальлю яго, усмажыў мяса й зьеў; і з астачы яго зраблю агіду? ці буду падаць да калоды дзерва?»

Ён гоніцца за пылам; ашуканае сэрца зьвярнула яго на бок, каб ён ня мог выбавіць душы свае ані сказаць: «Ці не мана ў правай руццэ маёй?»

Я аддам табе скарбы цямноты і схаваныя багацьце каб ты пазнаў, што Я СПАДАР, Каторы завець цябе на ймя, Бог Ізраеляў.

Я ўчыніў зямлю і стварыў чалавека на ёй; Я рукою Сваёю расьцягнуў нябёсы і прызначыў усе войска іх.

Ізраель будзе спасёны вечным спасеньням у СПАДАРУ; але, вы ня будзеце паганбены а засаромлены на векі вякоў.

Бо гэтак кажа СПАДАР, Каторы стварыў нябёсы, Ён ё Бог: ухармаваў зямлю і ўчыніў яе; і ўладзіў яе; стварыў яе не на пустыню; ухармаваў яе, каб была заселена: «Я СПАДАР, і няма яшчэ іншага.

Адно ў СПАДАРА, скажа ён Імне, справядлівасьці сіла; да Яго прыйдуць, і будуць засаромленыя ўсі, што ўзлаваліся на Яго.

Яны шчодра высыпаюць золата з капшука, важаць срэбра на вазе, наймаюць літоўніка, і ён робе зь яго бога; яны падаюць і нават кланяюцца.

Носяць яго на плячох, цягаюць яго й становяць яго на сваім месцу; і ён стаіць, із свайго месца ня кратаецца; нават крычаць яму, але ён не адказуе і яго зь бяды не вывальняе.

Зыйдзі й сядзь на пыл, дзеўка, дачка Бабілёну; сядзь на зямлю; без пасаду, дачка Хальдэяў; наперад ня будуць зваць цябе лагоднай а кунежнай.

Я ўгневаўся на люд Свой, Я збудзеніў спадак Свой і аддаў іх у руку тваю; а ты ня выказала над імі міласэрдзя: на старога ты наклала вельма цяжкое йго сваё;

І сказала: "На векі буду спадарыняю", значыцца ты не ўзяла гэтага да сэрца свайго і ня помнела канца свайго.

І прыйдзе на цябе адно й другое ўраз, аднаго дня страта дзяцей і ўдавінае быцьцё ў поўнай меры прыйдуць на цябе, і на множасьць чараўнікоў тваіх, і на вялікую моц чараў тваіх.

І ты спадзявалася на злосьць сваю, казала: "Ніхто мяне ня бача". Мудрасьць твая а знацьцё твае перакруцілі цябе, і ты гукала ў сэрцу сваім: "Я, і няма іншае, апрача мяне".

І прыйдзе на цябе ліха, каторага выхаду ня ведаеш; падзець на цябе няшчасьце, ад каторага ты не адкупішся, і зьнецікі прыйдзе на цябе загуба, каторае ты ня знаеш.

Ты стамавалася ад множасьці радаў сваіх; няхай жа стануць мернікі неба, гвездары а месячныя вяшчуны, і выбавяць цябе ад тога, што прыйдзе на цябе.

Бо ад сьвятога места яны завуцца й на Бога, Ізраелявага апіраюцца, СПАДАР войскаў імя Ягонае.

Зьбярыцеся ўсі вы й слухайце: каторы памеж іх абясьціў гэта? СПАДАР улюбіў яго, ён споўне жаданьне свае на Бабілёне, і плячо ягонае на Хальдэях.

Дабліжчася да Мяне, слухайце гэта: нават на пачатку Я не казаў патай; адгэнуль, як справа пачалася, Я быў там; і цяпер Спадар СПАДАР паслаў Мяне і Дух Ягоны».

І яны ня сьмяглі на пустынях, па каторых Ён вадзіў іх: Ён вытачыў ім ваду із скалы; расьсек скалу, і паліліся воды.

А я казаў: «Дарма я цяжка працаваў, на пустое а марнае я высіліў сілу сваю; але суд мой у СПАДАРА, і праца мая ў Бога майго».

Каб сказаць вязьням: "Выходзьце" і тым, што ў цемні: "Пакажыцеся". Яны на дарогах будуць пасьціцца, і на ўсіх узгорках пасьцьбішча іхнае.

Вось, на далонях Я нарысаваў цябе; сьцены твае заўсёды перад Імною.

Гэтак кажа Спадар СПАДАР: «Вось, Я падыйму руку Сваю народам і людам вывешу сьцяг Свой, і прынясуць сыноў тваіх на ўлоньнях, і дачкі твае будуць несены на плячох.

І каралі будуць узгадавацелямі тваімі, і караліцы карміцелкамі тваімі; і будуць кланяцца табе відам аж да зямлі і пыл ног тваіх лізаць, і пазнаеш, што Я СПАДАР, бо не засаромяцца тыя, што спадзяюцца на Мяне».

Чаму, як Я прыходзіў, ня было людзіны, Я гукаў, і ня было адказу? Ціж рука Мая стала вельмі кароткая на тое, каб адкупляць, альбо няма ў Імне сілы, каб выбаўляць? Вось, ганеньням Сваім Я высушаю мора і абарачаю рэкі ў пустыні; рыба гніець у іх, бо няма вады, і здыхае ад смагі.

Хто з вас баіцца СПАДАРА, слухае голасу Слугі Ягонага, але ходзе ў цемры й няма сьвятла, няхай спадзяецца на імя СПАДАРОВА й апіраецца на Бога свайго.

Вось, усі вы, што зацяпляеце цяпло, кладзіце кайстры, ідзіце самы ў поламя цяпла вашага й на кайстры, каторыя вы зацяплілі. Ад рукі Мае станецца гэта вам, вы будзеце ляжаць у смутку.

«Паслухайце Мяне вы, што гоніцеся за справядлівасьцяй, што шукаеце СПАДАРА! Паглядзіце на скалу, з каторае вы высечаны, і ў глыбіню рову, з каторага вы выцягнены.

Паглядзіце на Абрагама, айца вашага, і на Сорру, што нарадзіла вас; бо Я пагукаў яго аднаго, але дабраславіў яго і размножыў яго.

Прыслухайцеся да Мяне, людзе Мой, і, народзе Мой, нахіні вуха да Мяне; бо Права ад Мяне выйдзе і суд Мой на сьвятліню, люды Я супакою.

Блізка справядлівасьць Мая; вышла спасеньне Мае; рука Мая будзе судзіць люды; на Мяне абтокі будуць спадзявацца і пляча Майго будуць чакаць.

Узьніміце к небу вочы свае і Паглядзіце на зямлю далоў; бо нябёсы, як дым, шчэзнуць, і зямля застараецца, як адзецьце, і жыхары яе, як яны, памруць; але спасеньне Мае будзе на векі, і справядлівасьць Мая ня будзе аднята.

Бо, як адзецьце, ізьесьць іх моль, і, як воўну, ізьесьць іх чарвяк; але справядлівасьць Мая будзе на векі, і спасеньне Мае ад пакаленьня да пакаленьняў».

І адкупленыя СПАДАРОМ зьвернуцца й прыйдуць на Сыён ізь пяцьцём; вечная радасьць будзе на галавах іхных, радасьць а весялосьць яны асягнуць, і ўцякуць смутак а ўздых.

Сынове твае замлелі, ляжаць на ростанях усіх вуліцаў, як дзікі бык у сеці, поўныя гневу СПАДАРОВАГА, ганеньня Бога твайго.

Якія пазорныя на гарах ногі пасланца дабравесьці, што агалашае супакой, што прыносе дабравесьць дабра, што агалашае спасеньне, што кажа Сыёну: «Каралюе твой Бог»!

СПАДАР агаліў сьвятое плячо Свае на ачох усіх народаў, і ўсі канцы зямлі абачаць спасеньне Бога нашага.

Але Ён зранены быў за выступы нашыя і зьмяжджулены за бяспраўі нашы; кара супакою нашага на Ім, болькамі Ягонымі мы ачунялі.

Усі мы, як авечкі, блудзілі, кажны на дарогу сваю зьвярнуў; і СПАДАР узлажыў на Яго бяспраўі ўсіх нас.

Уцісьнены Ён быў а мучаны, і не адчыняў вуснаў Сваіх; як агнё, на зарэз ведзенае, і як авечка перад стрыгучымі яе немая, і не адчыняў вуснаў Сваіх.

Але СПАДАР захацеў зьмяжджуліць Яго, прычыніць Яму болі. Як акануе душу Сваю на аброк, то абача насеньне, прадоўжа дні свае, і хаценьне СПАДАРОВА ў руццэ Ягонай будзе дасьпешным.

Затым надзялю Яму памеж вялікіх, і з дужымі падзеле здабытак, бо Ён агаліў душу Сваю на сьмерць, і да выступнікаў залічаны, і панёс грахі шмат каго, і за выступнікаў прычыняўся.

На малую часінку Я пакінуў цябе, і зь вялікаю спагадаю зьбяру цябе.

У паводцы гневу Я схаваў на часіну від Свой ад цябе, але вечнаю дабрынёю паспагадаю табе, — кажа СПАДАР, Адкупіцель твой;

Бо гэта воды Ноевы Імне, бо як Я прысягнуў, што наперад воды Ноевы не пярэйдуць зямлі, так Я прысягнуў, што ня буду гневацца на цябе ані ўпікаць табе.

Вось, на цябе будуць зьбірацца, зьбірацца, але не ад Мяне; хто зьбярэцца на цябе, тый падзець перад табою.

Вось, Я стварыў каваля, каторы разьдзьмухае вугальле ў цяпле і вырабляе снадзь да свае работы; і Я ж стварыў нішчэньніка на разбурэньне.

Усялякая зброя, зробленая на цябе, ня будзе дасьпешная, і кажны язык, што будзе станавіцца на суд із табою, ты абвінуеш. Гэта спадак слугаў СПАДАРОВЫХ і аправеньне іх ад Мяне», — агалаше СПАДАР.

Замест церневага кустоўя абыйдзе кіпрыс; замест верасу вырасьце мірта; і гэта будзе СПАДАРУ на славу, знакам вечным, што ня будзе адцяты».

Я прывяду іх на сьвятую гару Сваю, пацешу іх у Сваім доме малітвы; усепаленьні іхныя і аброкі іхныя прыемныя будуць на аброчніку Маім; бо дом Мой домам малітвы будзе названы ўсім людам».

І жэрлівыя сабакі, ім ніколі не даволі; і яны пастухі, што ня могуць уцяміць; кажны зьвярнуўся на дарогу сваю, кажны із свайго боку шукае карысьці свае.

Ён пераходзе да супакою: будуць супачываць на ложках сваіх ходзячыя простаю дарогаю сваёю.

З каго вы зьдзекуецеся? на каго зяваеце, высуваючы язык? ці ня вы дзеці выступу, насеньне брахні,

На высокай а ўзьнятай гары ты пастанавіла ложак свой і нават туды ты ўзыходзіла, каб абракаць аброк;

І каго ж ты спалохалася а баялася, што ты Імне збрахала, і ня помнела Мяне, і не дзяржала ў сябе на сэрцу? ці не затым, што Я маўчаў, ды здаўна, не баялася Мяне?

Як ты будзеш галасіць, ці могуць спасьці цябе збойцы твае? І ўсіх іх панясець вецер, і схопе марнасьць; а таму, што спадзяецца на Мяне, спадзець зямля, і будзе ён дзяржаць сьвятую гару Маю».

Бо гэтак кажа Навышні а ўзьняты, вечна Жывучы, — Сьвяты імя Ягонае: «Я жыву на вышыні, у сьвятыні і ля патрышчанага а пакорнага духам, каб пажвавіць дух пакорных і пажвавіць сэрца ўцісьненых;

Вось, вы постуеце, каб сьперачацца а вадзіцца і біць вашым нягодным кулаком; наперад ня постуйце, як цяпер, каб пачуты быў на вышынях голас ваш.

Ці ня гэта пост, што Я абраў, каб разьвязаць вязі нягоднаеьці, разьвязаць вязі йга, і пусьціць на волю ўцісьненых, і каб ты разарваў кажнае йго?

Тады будзеш мець любату ў СПАДАРУ, і Я прычыню, што ты будзеш ехаць на вышыні зямлі, і буду жывіць ця спадкам Якава, айца твайго; бо вусны СПАДАРОВЫ казалі гэта».

Ніхто ня гукае да справядлівасьці ані прычыняецца за праўду; спадзяюцца на марнасьць і гукаюць ману, пачынаюць бяду і родзяць бяспраўе,

Павучыньне іхнае ня годзіцца на адзецьце, і яны не накрыюцца вырабамі сваімі; справы іхныя — справы бяспраўя, і ўчынкі ўсілства ў руках іхных,

Ногі іхныя бягуць да ліха й барзьдзяць разьліваць нявінную кроў; думкі іхныя — думкі бяспраўя; спустошаньне а згуба на дарозе іхнай.

Дарогі супакою яны ня знаюць, і нямаш суду на сьценках іхных; сьцежкі свае скрывілі сабе; ніхто, што ходзе па іх, ня знае супакою.

Адступіў назад суд, і справядлівасьць далёка; бо спаткнулася на вуліцы праўда, пасьцівасьць не магла ўвыйсьці.

Бо Ён адзеў справядлівасьць на сябе, як панцыр, і шолам спасеньня на галаву сваю, і ўбраўся ў тоґу помсты замест адзецьця, і ахінуўся, як ахілімам, рупатлівасьцяй,

«А што да Мяне — вось, змова Мая зь імі, — кажа СПАДАР: — Дух Мой, каторы на табе, і словы Мае, каторыя Я ўлажыў у вусны твае, не адыйдуць ад вуснаў тваіх ані ад вуснаў насеньня твайго, ані ад вуснаў насеньня насеньня твайго, — кажа СПАДАР, адгэтуль і на векі».

Бо вось, цямнота пакрые зямлю і хмара — люды; але над табою зазьзяе СПАДАР, і чэсьць Ягоная будзе бачана на табе.

Усі стады кідарскія будуць зьбертыя да цябе, бараны неваёфскія будуць служыць табе; яны зычліва будуць прыняты на аброчніку Маім, і дом пазору Свайго Я прыбяру.

І люду твайму, усім справядлівым, на векі спадзець зямля; гэта пагон, што Я пасадзіў і работа рук Маіх да ўслаўленьня.

Дух Спадара СПАДАРА на Імне; бо СПАДАР памазаў Мяне агалашаць пакорным, паслаў Мяне завязаць раны патрышчаным сэрцам, абяшчаць свабоду палоненікам і адчыняць вязьніцу вязьням,

Прызначыў пацеху маючым жалобу ў Сыёне, даць ім прыбор замест попелу, алей радасьці замест жалобы, адзецьці хвалы замест сьцісьненага духа, і будуць іх зваць дзервамі справядлівасьці, пасаджэньням СПАДАРОВЫМ, на славу.

Але вы будзеце названы сьвятарамі СПАДАРОВЫМІ, — «служцы Бога нашага», скажуць на вас; вы будзеце жывіцца багацьцямі народаў і пачэсьцяй іхнай уславіцеся.

І будзеш вянком пазору ў руццэ СПАДАРОВАЙ і каралеўскаю дыядэмаю — на далані Бога свайго.

Ужо ня скажуць на цябе «Адпушчаная», і зямлю тваю ня будуць зваць «Спустошанай», але ты будзеш званая «Любата Мая ў ёй», і зямля твая — «Замужка»; бо СПАДАР прыяе табе, і зямля твая будзе замужняя.

На сьцянах тваіх, Ерузаліме, Я пастанавіў вартаўнікоў, каб яны ніколі, увесь дзень і ўсю ноч не змаўкалі. Прыпамінаючыя праз СПАДАРА! не давайце сабе супакою;

І ня дайце супакою Яму, пакуль ня ўладзе і ня ўчыне Ерузалім славаю на зямлі.

Прысягнуў СПАДАР правіцаю Сваёю і плячом сілы Свае: «Наперад збожжа твайго ня дам на ежу непрыяцелям тваім, і сынове чужаземцаў ня будуць піць віннога соку твайго, над каторым ты працаваў;

Але тыя, што зьбяруць яго, будуць есьці яго й выхваляць СПАДАРА, і зьбіраньнікі яго будуць піць яго на панадворку сьвятыні Мае».

«Я адзін тоўк у таўчэльні, і нікога зь людаў ня было з Імною; Я тоўк яго ў гневе Сваім і таптаў яго ў вабурэньню Сваім, і пырскала кроў найдужшых іхных на адзецьце Мае, і ўсі ўборы Свае Я запляміў;

Я патаптаў люды ў гневе Сваім, і ўпаіў іх у вабурэньню Сваім, і спусьціў на зямлю кроў найдужшых іхных».

Як Ты чыніў страшныя ўчынкі, каторых мы не спадзяваліся, Ты зыходзіў, — горы расплываліся на прытомнасьць Тваю;

Бо ад веку ня чувана, ані да вуха не даходзіла, ані вока ня бачыла, каб іншы Бог, апрача Цябе, зьдзеяў штось такое тым, што спадзяюцца на Яго.

Ты вышаў наўпярэймы таму, хто вяселіцца й робе справядлівасьць, успамінае Цябе на дарогах Тваіх; і вось, Ты ўгневаўся, бо здаўна мы ізграшылі на іх, адылі ж мы спасемся.

Ня гневайся, СПАДАРУ, завельмі й ня памятуй бяспраўя на векі; вось, абач жа: мы ўсі люд Твой.

Да люду, каторы кажначасна гнявіць Мяне перад відам Маім, абракае ў гародах і кадзе кадзіла на цэглах;

Каторы сядзіць на грабох і начуе ў патайных пячорах, есьць сьвіное мяса, і агідная страва ў судзьдзю іхным;

Бяспраўі вашыя й разам бяспраўі бацькоў вашых, — кажа СПАДАР, — каторыя кадзілі на горах, і на ўзгорках блявузґалі Імне; затым Я адмераю бытую работу іхную ў грудзі іхныя».

Вас залічу пад меч, і ўсі вы ўклякнеце на зарэз за тое, што Я гукаў вас — і вы не адказалі, казаў вам — і вы ня слухалі, рабілі ліха ў ваччу Маім і абіралі сабе тое, што ня любе Імне».

І пакінеце імя вашае абраным Маім на праклён; і зробе сьмерць табе Спадар Бог, і назавець слугаў Сваіх імям іншым,

Так што тый, каторы дабраславіцца на зямлі, дабраславіцца Богам вернасьці; і хто прысягае на зямлі, прысягае Богам верным; бо будуць забыты былыя клопаты і схаваны ад аччу Маіх;

А вы будзеце весяліцца а цешыцца на векі з тога, што Я ствару; бо вось, Я ўчыню Ерузалім радасьцяй і люд яго весялосьцяй,

Яны ня будуць працаваць задарма й ня будуць радзіць на страх сабе; бо яны насеньне, дабраславёнае СПАДАРОМ, і патомства іхнае зь імі.

Воўк і ягнё будуць пасьціцца разам, і леў, як буйны статак, будзе есьці салому, і гадзіне пыл будзе ежаю. Яны ня будуць шкодзіць ані нішчыць на ўсёй сьвятой гары маёй», — кажа СПАДАР.

Усе гэта ўчыніла рука Мая, і сталася ўсе гэта, — агалашае СПАДАР. — І на гэтага Я буду глядзець: на ўбогага а патрышчанага духам а на дрыжачага на слова Мае.

Дык і Я абяру пасьмехі іхныя; чаго яны баяцца, прывяду на іх; бо Я гукаў, — ніхто не адказаваў, і Я казаў — яны ня слухалі, рабілі ліха ў ваччу Маім і абралі, што нялюба Імне».

Слухайце слова СПАДАРОВА, вы, што дрыжыце на слова Ягонае: «Казалі браты вашы, што ненавідзілі вас, што адпіхаюць вас за імя Мае: "Няхай СПАДАР уславіцца, і абачым радасьць вашу". Але яны будуць паганбены.

Бо гэтак кажа СПАДАР: «Вось, Я расьцягну да яго супакой, як раку, і, як цурэй, што разьліўся, чэсьць народаў; тады вы будзеце ссаць, будзеце ношаны на сьцёгнах і кукоблены на ўлоньнях.

І палажу знак на іх, і пашлю ўцеклых да народаў, да Таршышу, Пулу а Луду, што напінаюць лук, да Тувалу а Явану, на далёкія абтокі, каторыя ня чулі галасоў празь Мяне й ня бачылі славы Мае; і яны будуць агалашаць народам славу Маю.

І прывядуць усіх братоў вашых із усіх народаў на аброк СПАДАРУ конна а на цялежках а на нашулках а на мулах а на вярблюдзіцах, — на сьвятую гару Маю Ерузалім, — кажа СПАДАР, — падобна да тога, як сынове Ізраелявы абракаюць у чыстай судзіне ў доме СПАДАРОВЫМ.

І было слова СПАДАРОВА да мяне ўдругава, кажучы: «Што ты бачыш?» І я сказаў: «Бачу кіпячы гаршчок, зьвернены на поўнач».

І сказаў СПАДАР імне: «З поўначы закіпіць бяда на ўсіх жыхараў гэтае зямлі;

Бо гля, Я гукаю ўсі радзімы паўночных каралеўстваў, — агаласіў СПАДАР, — і прыйдуць яны, і пастановяць кажны пасад свой ля ўходу брамаў Ерузалімскіх, і на ўсіх сьценах яго навокал, і ля ўсіх местаў юдэйскіх.

І я выдам суд Свой на іх за ўсі нягоднасьці іхныя, што пакінулі Мяне, і кадзілі багом іншым, і кланяліся вырабам рук сваіх.

Ізраель — сьвятасьцю СПАДАРУ, пачатак пладоў Ягоных; усі, што елі яго, будуць вінныя, ліха прыйдзе на іх’, — агалашае СПАДАР"».

Ці адмяніў народ багі, што нават не багове? але люд Мой памяняў славу сваю на тое, што бескарыснае.

Раўлі на яго левяняты, верашчэлі й зрабілі пустынёю зямлю ягоную; месты ягоныя спаленыя, бяз жыхара.

І цяпер нашто табе дарога да Ягіпту? піць ваду Шыхору? і нашто табе дарога да Асыры? хіба на тое, каб піць ваду з Ракі?

Бо здаўна Я патрышчыў іго твае, разарваў путы твае, а ты сказаў: "Ня буду служыць балваном", калі на кажным высокім узгорку і пад кажным зялёным дзервам ты клаўся, як бязуля.

Як ты можаш казаць: "Я не ўпаганіў сябе, я не хадзіў за Вааламі"? глянь на дарогу сваю ў даліне, пазнай, што ты ўчыніў, жвавая вярблюдзіца, працінаючая дарогі свае.

О родзе! ўважайце на слова СПАДАРОВА: ці быў Я пустынёю Ізраелю або зямлёю цемры? За што кажа люд Мой: "Мы самы сабе спадарове, і ня пойдзем да Цябе болей"?

Таксама на крысах тваіх знаходзяць кроў душаў бедных, нявінных; не ля падкопаваньня ты знайшла яе, але на ўсіх гэтых.

Нават і адтуль ты выйдзеш, і рукі твае на галаве Тваёй, бо СПАДАР адкінуў усі спадзевы твае, ты ня будзеш мець дасьпеху ў іх.

Узьнімі вочы свае на ўзвышшы і глянь, ідзе ты не чужаложыла. На дарогах ты сядзела дзеля іх, як Арабін на пустыні, і ўпаганіла зямлю бязулствам сваім а ліхадзействам сваім.

І сказаў СПАДАР імне за дзён караля Ёсі: «Ці абачыў ты, што зрабіла дачка адпорная Ізраелява? Хадзіла яна на кажную высокую гару і пад кажнае зялёнае дзерва, і там бязуліла.

Пайдзі, і абясьці гэтыя словы на поўначы, і скажы: "Зьвярніся, адпалая дачка Ізраелява, — агалашае СПАДАР. — Я ня дам пасьці на вас гневу Свайму, бо Я міласэрны, — агалашае СПАДАР, — ня буду гневацца на векі.

Зьвярніцеся да Мяне, дзеці адступнікі, — агалашае СПАДАР, — бо Я ваш гаспадар, і вазьму вас па адным ізь места, па двух із радзімы, і прывяду вас на Сыён".

І будзе, як вы памножыцеся а расплодзіцеся на зямлі, тых дзён, — агалашае СПАДАР, — ня скажуць ужо: ’Скрыня змовы СПАДАРОВАЕ’, ані прыйдзе гэта ўдум, ані ўспомняць праз гэта, ані будуць ужо давядацца да яе, ані будуць рабіць што-колечы болей.

Тых дзён прыйдзе дом Юдзін да дому Ізраелявага, і абодва разам пойдуць із паўночнае зямлі да краю, каторы Я даў на спадак бацьком вашым.

Голас быў чутны на высокіх месцах, плач, маленьне дзяцей Ізраелявых, бо яны скрывілі дарогі свае, забыліся СПАДАРА, Бога свайго.

Запраўды, здарма спадзявацца на ўзгоркі а на множасьць гораў; адно ў СПАДАРУ, Богу вашым, спасеньне Ізраеля.

Падыйміце сьцяг на Сыёне, мацуйцеся, не адзержуйцеся, бо Я прывяду ліха з поўначы, вялікае разбурэньне.

Таго часу скажуць люду гэтаму а Ерузаліму: «Буйны вецер дзьмець із высокіх месцаў на пустыні дарогаю дачкі люду Майго, ня вее й ня чысьце;

Большы за гэты павее вецер да Мяне; цяпер таксама Я выдам суды на іх.

«Прыпамінайце народам, абяшчайце празь Ерузалім: "Вартаўнікі прыходзяць із далёкага краю і пушчаюць голас на месты Юдэйскія.

Нутру мой, нутру мой! баліць імне ў сэрцу, шуміць сэрца ў імне, не магу маўчэць; бо душа мая чуе гук трубы, спалох на бітву.

Ад грукату коньнікаў а стралцоў з луку ўцякае ўсе места, пайшлі ў гушчары і ўзьлезьлі на скалы; усе места пакіненае, і няма жыхара ў ім.

«Бяжыце туды-сюды вуліцамі Ерузаліму, і паглядзіце, і выведайце, і шукайце на вуліцах яго: калі знойдзеце людзіну, калі там будзе, што паўніць суд, што шукае вернасьці, і Я дарую.

СПАДАРУ, ці не на вернасьць зьвернены вочы Твае? Ты б’еш іх, але яны ня чуюць болю; Ты губіш іх, але яны адмаўляюцца прыняць навуку; закалянелі віды свае больш за скалу, адмаўляюцца навярнуцца.

За тое леў зь лесу заб’ець іх, сьцепавы воўк паглабае іх, леопард цікуе на іх ля местаў; хто выйдзе зь іх, будзе разарваны, бо памножыліся адвярненьні іхныя, павялічылася ізрада іхная.

Узыйдзіце на сьцены й бурайце, але зьнішчэньня не рабіце; ськіньце стаўпцы яе, бо яны не СПАДАРОВЫ;

Яны перачылі быцьцю СПАДАРА й казалі: "Няма Яго, і ня прыйдзе ліха на нас, і не абачым мы мяча ані галадові".

Гля, прывяду народ здалеку на вас, доме Ізраеляў, — агалашае СПАДАР, — народ магучы, народ старавечны, народ, каторага мовы ты ня знаеш ані разумееш, што яны кажуць.

І ён паесьць жніво твае, і хлеб твой яны паядуць; сыноў тваіх а дачкі твае ён ізьесьць, ізьесьць драбны й буйны статак твой, віны твае й фіґавыя дзервы твае; зголе мячом умацаваныя месты твае, на каторыя ты спадзяваўся.

Зумяваючыя а страшныя справы дзеяліся на зямлі:

Да яе прыйдуць пастухі й народы іхныя, навокал яе расстановяць буданы свае; кажны будзе пасьціць на дзелі сваёй.

Затым я поўны гневу СПАДАРОВАГА, я стамаваўся, узьдзержуючы яго. «Выльлю яго на дзеці вонках і на збор моладзежы разам; бо нават муж із жонкаю будуць узяты, старыя з поўным дзён.

І пярэйдуць дамы іхныя да іншых, полі а жонкі разам, бо Я выцягну руку Сваю на жыхараў гэтае зямлі, — агалашае СПАДАР, —

Гэтак кажа СПАДАР: «Стойце на дарогах, і глядзіце, і пытайцеся праз старавечныя сьцежкі, ідзе добрая дарога, і хадзіце па ёй, і знойдзеце супачынак душам сваім. Але яны сказалі: "Ня пойдзем".

Слухай, зямля: гля, Я навяду ліха на гэты люд, плод падумкаў іхных; бо яны не прыслухаліся да словаў Маіх ані да Права Майго, і адхінулі яго.

Затым гэтак кажа СПАДАР: «Гля, Я палажу пераказы перад людам гэтым, і спатыкнуцца айцове й сынове разам на іх, сусед і прыяцель ягоны загінуць».

Яны хапаюць лук а дзіду; яны неміласьціўныя й ня маюць спагады; голас іхны гучыць, як мора; і яны езьдзяць конна, зладжаныя, як чалавек на вайну, з табою, дачка Сыёну!».

Ня йдзі ў поле, не хадзі па дарозе, бо меч непрыяцеля, страх на кажным баку.

Дачка люду майго! паперажыся зрэбнінаю, валяйся ў попеле, плач па сабе, як па адзіным сыну, зрабі сабе гаркую жалобу, бо зьнецікі прыйдзе на нас.

«На спробу Я даў цябе сярод люду Майго і на горад, каб ты пазнаў а выпрабаваў дарогу іхную.

Гэтак кажа СПАДАР войскаў, Бог Ізраеляў: «Палепшыце дарогі вашы а ўчынкі вашы, і Я прычыню, што вы будзеце жыць на месцу гэтым.

Не здавайцеся на манлівыя словы тых, што кажуць: "Сьвятыня СПАДАРОВА, сьвятліня СПАДАРОВА, сьвятыня СПАДАРОВА гэта".

Калі ня будзеце ўціскаць чужаземца, сіраты а ўдавы, і ня будзеце разьліваць нявіннае крыві на месцу гэтым ані хадзіць за чужымі багамі на шкоду сабе, —

Тады Я пакіну вас жыць на месцу гэтым, на зямлі, што даў Я бацьком вашым на векі а векі.

Вось, вы спадзяіцеся на манлівыя словы, каторыя бескарысныя.

Бо йдзіце ж на месца Мае, што ў Шыле, ідзе спачатку Я быў палажыўшы імя Свае, і глядзіце, што зрабіў Я яму за нягоднасьць люду Свайго Ізраеля.

То ўчыню гэтаму дому, што завецца імям Маім, на каторы спадзяіцеся, і гэтаму месцу, што даў Я вам а бацьком вашым, як Я ўчыніў із Шылом.

Хіба ты ня бачыш, што яны робяць у местах Юдэі і нават на вуліцах Ерузаліму?

Затым гэтак кажа Спадар СПАДАР: «Вось гнеў Мой і гарачы гнеў Мой на месца гэтае, на чалавека й на статак, на дзервы палявыя а на плады зямлі; ён узгарыцца і не пагасьне».

Астрыжы валасы на галаве сваёй і кінь іх, і панясі на высокія месцы галашэльную песьню; бо адхінуў СПАДАР і пакінуў род гневу Свайго;

І Я прычыню, каб перастаў у местах Юдзіных і на вуліцах Ерузаліму голас радасьці а голас весялосьці, голас князя маладога а голас княгіні маладое; бо спустошаньням стане зямля.

І разложаць іх перад сонцам а месяцам а перад усім войскам нябёсным, каторых яны любілі, каторым служылі і за каторымі хадзілі, каторых шукалі й каторым кланяліся; не зьбяруць іх і не пахаваюць, а будуць на гной, на зьверху зямлі.

Як вы кажаце: "Мы мудрыя, і Права СПАДАРОВА з намі"? Запраўды вось, на ману зрабіла манлівае пяро кніжнікаў.

Я канечне зьнішчу іх, — кажа СПАДАР, — ня будзе ягадаў на віне ані фіґаў на фіґавым дзерве, і ліст зьвяне, і, што Я даў ім, мінець’"».

Чаго мы сядзім тут? зьбірайцеся, пойдзем да абаронных местаў і там змоўкнем; бо СПАДАР, Бог наш, прызначыў нас на маўчэньне і даў вам піць атрутнае вады, бо мы ізграшылі супроці СПАДАРА.

Ад самага Дана чутны хроп коні, і ад ірзаньня дужых коні дрыжыць уся зямля; яны йдуць глынуць зямлю і ўсе, што на ёй, места і жывучых у ім;

«Бо вось, Я пашлю на вас гадзіны, базылішкі, ад каторых няма замовы, і яны будуць кусаць вас», — агалашае СПАДАР.

Вось, голас крыку дачкі люду майго ізь зямлі далёкае: «Хіба СПАДАРА няма на Сыёне? хіба Караля яго няма там?» «Але чаму яны гнявілі Мяне выразанымі сваімі, чужымі марнасьцьмі?»

О, каб я меў на пустыні гасподу падарожных! то я пакінуў бы люд свой і адышоў ад іх; бо ўсі яны чужаложнікі, збор ізраднікаў.

«Як лук, яны напінаюць язык свой, лук іхны хвальшывы і ня дзеля вернасьці яны дужэюць на зямлі; бо пераходзяць ад ліха да ліха і ня знаюць Мяне, — агалашае СПАДАР.

Кажны сьцеражыся прыяцеля свайго і на кажнага брата не здавайся, бо кажны брат надта ашукуе, і кажны прыяцель будзе хадзіць із абмовамі.

І Я зраблю Ерузалім кучамі, логвам шакалаў, і месты юдэйскія аддам на спустошаньне, будуць бяз жыхараў».

Гукай: «Гэтак кажа СПАДАР: "Трупы людзкія паваляцца, як гной на адкрытым полю, і як снапоўе адзаду жняі, і няма каму зьбіраць іх"».

Але гэтым хай хваліцца, хто хваліцца, што разумее а знае Мяне, што Я СПАДАР, Каторы чыне міласэрдзе, суд а справядлівасьць на зямлі; бо гэта Я любую», — агалашае СПАДАР.

Вылі гнеў свой на народы, што ня знаюць Цябе, і на радзімы, што ня гукаюць імені Твайго; бо яны елі Якава, і паелі яго, і выгубілі яго, і спустошылі сялібу ягоную.

І сказаў імне СПАДАР: «Агаласі ўсі гэтыя словы ў местах Юдэі й на вуліцах Ерузаліму, кажучы: слухайце словы змовы гэтае й паўніце іх;

Але яны ня слухалі ані нахінулі вуха свайго, але хадзіў кажны ў вупорлівасьці ліхога сэрца свайго; і Я павёў на іх усі словы змовы гэтае, каторыя Я расказаў рабіць, але яны не рабілі».

Затым гэтак кажа СПАДАР: «Вось, Я навяду на іх ліха, ад каторага яны ня змогуць уцячы, і, дарма што яны загалосяць да Мяне, Я не пачую іх.

СПАДАР менаваў цябе "Зялёным аліўным дзервам, харошым, з добраю садавіною", але пры гуку вялікае буры Ён раскладзець цяпло на ім і паломе галузы яго.

Бо СПАДАР войскаў, што пасадзіў цябе, вымавіў ліха на цябе за ліха дому Ізраелявага а дому Юдзінага, каторае яны ўчынілі сабе, квелячы Мяне да гневу кадзеньням Ваалу».

Але я, як баранчык альбо цялё-бычок, ведзены на зарэз, і я ня ведаў, што яны задумляюць змову на мяне, кажучы: «Зьнішчыма дзерва з пладамі яго і адатнем яго ад зямлі жывых, каб і наперад імя яго не менавалі».

Але Ты, СПАДАРУ, Божа множасьці, што судзіш справядліва, што прабуеш ныркі а сэрца, дазволь імне бачыць помсту Тваю на іх, бо Табе я абясьціў справу сваю.

І ня будзе астачы ад іх, бо Я навяду ліха на людзёў Анафофу ў годзе даведаньня да іх».

А мяне, СПАДАРУ, Ты знаеш; Ты бачыў мяне і выпрабаваў сэрца мае да Цябе. Пажані іх, як авечкі на зарэз, і акануй іх на дзень забіцьця.

Пакуль будзе зямля ў жалобе, і трава на ўсіх палёх сохці за нягоднасьць тых, што жывуць на ёй? зьвяры зьнішчаны і птушкі, бо яны казалі: «Ён ня бача нашага апошняга канца».

Спадак Мой стаў Імне як леў у лесе, ён крычыць на Мяне; за тое Я зьненавідзіў яго.

Ці калярыстаю птушкаю ёсьць Імне спадак Мой? навокал яе птушкі на яе. Ідзіце, зьбярыцеся ўсі зьвераняты палявыя, прыйдзіце пажэрці.

Спустошылі яе, спустошаная яна ў жалобе перад Імною, бо нікому не ляжыць на сэрцу.

Глабаньнікі прышлі на ўсі ўзгор’і пустыні, бо меч у СПАДАРА, і ён жарэць ад канца зямлі аж да канца зямлі; няма супакою ніякаму целу.

І станецца па вырваньню іх, што Я зьвярну й зжалюся над імі, і зьвярну кажнага на спадак ягоны й кажнага — на зямлю ягоную.

«Вазьмі пояс, каторы ты справіў, што на сьцёгнах тваіх, і ўстань, ідзі да Еўфрату, і схавай яго там у раськепіне скалы».

Тады я пайшоў да Еўфрату, выкапаў і ўзяў пояс ізь месца, ідзе я схаваў яго, і вось, пояс папсаваўся, быў на нішто негадзячы.

Гэты благі народ, што адмовіўся слухаць слоў Маіх, што ходзе ў вупорлівасьці сэрца свайго і ходзе за іншымі багамі, каб слухаць іх а сьціць іх, станецца як гэты пояс, каторы на нішто ня годзіцца;

Тады ты кажы ім: "Гэтак казаў СПАДАР: ’Вось, Я напоўню п’янчаньням усіх жыхараў гэтае зямлі, і каралёў, што сядзяць на пасадзе Давідавым, і сьвятароў, і прарокаў, і ўсіх жыхараў Ерузаліму;

Дайце хвалу СПАДАРУ, Богу свайму, уперад чымся сьцямнее, чымся ногі вашы спатыкаюцца на цемных горах; пакуль вы спадзяіцеся сьвятліні, Ён аберне яе ў сьцень сьмерці, у вялікую цямноту.

«Узьніміце вочы свае й глядзіце на йдучых із поўначы: ідзе стада, што была дана табе, драбны статак пазору твайго?

Гэта доля твая, дзель, адмераная табе ад Мяне, — агалашае СПАДАР, — бо ты забылася Мяне й спадзявалася на ману.

Затым Я падыйму крысы твае на від твой, каб паказаўся сорам твой.

Чужалоства а ірзаньне твае, жадлівае бязулства твае на ўзгорках палёў, брыды твае я бачыў. О, бяда табе, Ерузаліме! Ці ты ачысьцішся? Калі ж яшчэ пасьлей?»

Затым што зямля патрэскалася, бо ня было дажджу на зямлі, ралейнікі засароміўшыся, яны накрываюць галавы свае.

Нават лань на полю родзе й пакідае, бо няма травы.

Дзікія аслы стаяць на ўзгорках, глытаюць паветра, як шакалы; зацьмелі вочы іхныя, бо няма травы.

Хоць бяспраўі нашы сьветчаць на нас, СПАДАРУ, чыні дзеля імені Свайго; бо адступніцтваў нашых шмат, супроці Цябе ізграшылі мы.

Надзея Ізраелява й Спасе ягоных у часе бяды! чаму Ты, як чужы, на зямлі гэтай, як падарожны, што прытуліўся, каб пераначаваць?

І сказаў імне СПАДАР: «Ты не маліся за гэты люд на дабро яму.

І я сказаў: «Ах Спадару СПАДАРУ! вось, прарокі кажуць ім: "Вы не абачыце мяча, і галадові ня будзе ў вас, бо запраўдны мір Я дам вам на гэтым месцу"».

Затым гэтак кажа СПАДАР праз прарокаў: «Яны праракаюць імям Маім, як Я не пасылаў іх, і яны гукаюць: "Мяча а галадові ня будзе на гэтай зямлі": мячом а галадоўю будуць выгублены прарокі гэтыя.

І люд, катораму яны праракаюць, выкінены будзе на вуліцы Ерузаліму ад галадові а мяча, і ня будзе каму хаваць іх, — іх, жонкі іхныя, і сыноў іхных, і дачкі іхныя; бо Я выльлю на іх нягоднасьць іхную.

Калі йду на поле, во забітыя мячом; уходжу ў места, і во змоглыя з галадові; нават прарока а сьвятар цягаюцца па зямлі, ды ня ведаючы, што рабіць"».

Ціж ё меж марнот народаў, што могуць учыніць дождж? альбо могуць нябёсы даць лівуны? ці ня Ты гэта, СПАДАРУ, Божа наш? І мы спадзяемся на Цябе, бо Ты ўчыніў усе гэта.

А калі яны скажуць табе: "Куды нам ісьці?" дык скажы ім: "Гэтак кажа СПАДАР: ’Хто апанаваны на сьмерць, няхай ідзець на сьмерць; хто пад меч, — пад меч; хто на голад, — на голад; і хто ў палон, — у палон’".

І Я аддам іх на дрыжэньне да ўсіх каралеўстваў зямлі за Манаса Гэзэчонка, караля Юдэйскага, за тое, што ёв зрабіў у Ерузаліме;

Ты пакінуў Мяне, — кажа СПАДАР, — пайшоў назад; за тое Я выцягнуў руку Сваю на цябе, і зьнішчу цябе: Я прыстаў жалець.

Удоваў іхных у Мяне болей, чымся пяску морскага; Я прывяду на маткі маладзёнаў зьнішчэньне ў палудзень, ўчыню, каб напалі на іх зьнецікі гнеў а спалох.

Бяда імне, маці мая, што ты нарадзіла мяне чалавекам пярэчыстым а супорлівым з усёй зямлёю. Нікому не пазычаў я на працэнты, і ні ў кога не пазычаў на працэнты, але кажны зь іх мяне клінець.

СПАДАР сказаў: «Ці не пакінуў Я цябе на дабро і ці ня буду Я прычыняцца за цябе ў часе ліхім і ў часе ўціску перад непрыяцелям тваім?

Маемасьць тваю а скарбы твае Я аддам на глабаньне дарма, за ўсі грахі твае ў вусіх граніцаў тваіх.

І перавяду варагоў тваіх да зямлі, каторае ты ня знаеш; бо цяпло, што ўгарэлася ў гневе Маім, будзе паляць на вас».

На гэта адказаў СПАДАР: «Калі ты навернешся, тады Я ізноў прывярну цябе, ты будзеш стаяць перад Імною; і калі ты вылучыш дарагое зь бескарысьця, ты будзеш як Мае вусны; яны зьвернуцца да цябе, але ня ты зьвернешся да іх.

«Не бяры сабе жонкі, і няхай ня будзе ў цябе сыноў альбо дачок на месцу гэтым»;

Бо гэтак кажа СПАДАР праз сыноў а праз дачкі, што нарадзіліся на месцу гэтым, і праз маткі іхныя, што нарадзілі іх у зямлі гэтай:

«Балючымі сьмерцямі памруць яны; ня будуць па іх мець жалобы ані будуць іх хаваць, будуць як тый гной на відзе зямлі; і ад мяча а галадові загінуць яны, і трупы іхныя будуць жырам птуству нябёснаму і зьверу земнаму»;

І памруць вялікія й малыя на гэтай зямлі; ня будуць пахаваны, і ня будуць плакаць па іх ані рэзацца, ані зробяць сабе лысіны па іх.

Бо гэтак кажа СПАДАР войскаў, Бог Ізраеляў: «Гля, Я зраблю, што перастане на месцу гэтым на ачох вашых і за дзён вашых голас радасьці а голас весялосьці, голас князя маладога а голас княгіні маладое.

І будзе, як ты абесьціш люду гэтаму ўсі словы гэтыя, і яны скажуць табе: "За што СПАДАР вымавіў на нас усе гэта вялікае ліха? альбо што за бяспраўе ваша? альбо што за грэх наш, каторым мы ізграшылі СПАДАРА, Бога нашага?"

Вось, Я шлю шмат рыбнікаў, — агалашае СПАДАР, — і выдаваць іх; адлі пашлю шмат паляўнічых, і яны будуць паляваць на іх із кажнае гары, з кажнага ўзгорку і з раськепінаў скалаў;

Бо вочы Мае на ўсіх дарогах іхных: яны ня ўтоены ад віду Майго, і бяспраўе іхныя не схаваны ад аччу Маіх.

Грэх Юды напісаны зялезным пяром, войстрым канцом дыямэнту, выразаны на табліцах сэрца іхнага і на рагох аброчнікаў вашых;

Затым помняць сынове іхныя аброчнікі свае й гаі свае ля кажнага зялёнага дзерва на высокіх узгорках.

Гара Мая на полю, маемасьць тваю, усі скарбы твае на глабаньне аддам, узвышшы твае — за грахі ў вусіх граніцах тваіх.

І ты, нават ты сам аддасі спадак свой, каторы Я даў табе; і Я ўчыню, што ты будзеш служыць непрыяцелям сваім у зямлі, каторай ты ня знаў; бо ўгарэлася цяпло гневу Майго, на векі будзе гарэць.

Гэтак кажа, СПАДАР: «Праклятая тая людзіна, што спадзяецца на чалавека і робе цела цаўём сваім, а ад СПАДАРА адварачаецца сэрца ейнае.

Яна будзе — як яленец на пустыні, і не абача прыходзячага дабра, і аселіцца на выпятралых месцах, на пустыні, у зямлі салонай а незаселенай.

Дабраславёная людзіна, што спадзяецца на СПАДАРА, і каторае надзея СПАДАР;

Курапата нясецца, але ня выседжуе, так тый, хто прыдбаець багацьце ня згодна з правам: ён страце яго ў палавіцы дзён сваіх і дурням будзе на канцу сваім».

Славуты пасад на вышыні — здаўна ё месца сьвятыні нашае.

СПАДАРУ, надзея Ізраелява! усі, што пакідаюць Цябе, будуць засаромлены; тыя, што адвярнуліся ад Цябе, будуць запісаны на зямлі, бо яны пакінулі жарало жывых водаў, СПАДАРА.

Тады будуць уходзіць у брамы гэтага места каралі а князі, што сядзяць на пасадзе Давідавым, езьдзіць цялежкамі а конна, яны а князі іхныя, мужы Юдэі а жыхары Ерузаліму, і места гэтае застанецца на векі.

І зышоў я да дому ганчаровага, і вось, ён робе работу на камянёх.

А люд Мой забыўся Мяне, яны кадзілі марнасьці; і яны спатыкаліся на дарогах сваіх, сьцежках старавечных, і хадзілі сьцежкамі прыдарожнымі, дарогамі няўладжанымі, не гасьцінцамі,

І сказалі яны: «Прыйдзіце, выдумайце штось на Ярэму; бо не загінула права ў сьвятара, ані рада ў мудрыца, ані слова ў прарокі; Прыйдзіце, і вытніма яго языком, і ня будзем зважаць на ніякія словы ягоныя».

Зваж на мяне, СПАДАРУ, і пачуй голас праціўнікаў маіх.

Ці плацяць ліхам за дабро? бо яны выкапалі яму на душу маю. Успомні, што я стаў перад Табою, каб гукаць добрае за іх, адхінуць гнеў Твой ад іх.

Няхай будзе чуць галашэньне з дамоў іхных, як Ты зьнецікі навядзеш на іх вятку за тое, што выкапалі яму, каб злавіць мяне, схавалі пасадку пад ногі мае.

Ты, адылі, СПАДАРУ, ведаеш усю іх ізраду на мяне, каб забіць мяне; не даруй бяспраўя іхнага ані вытры грэху іхнага перад відам Сваім, але няхай яны спатыкнуцца перад Табою, у часе гневу Свайго дзей ізь імі.

І пайдзі на даліну сына Гінномавага, каторая ля брамы Гаршыт, і агаласі там словы, што Я скажу табе,

І скажы: "Слухайце слова СПАДАРОВА, каралі Юдэйскія а жыхары Ерузаліму: гэтак кажа СПАДАР войскаў, Бог Ізраеляў: ’Вось, я навяду ліха на гэтае месца, каторае хто пачуе, зазьвініць яму ў вушшу;

Бо яны пакінулі Мяне і зрабілі чужым месца гэтае, кадзячы на ім іншым багом, каторых ня зналі ані яны, ані айцове іхныя, ані каралёве Юдэйскія, і напоўнілі месца гэтае крывёю нявінных,

Збудавалі таксама ўзвышшы Ваалу, паліць сыноў сваіх цяплом на ўсепаленьні Ваалу, чаго Я не расказаў ані казаў, ані прыйшло Імне ўдум.

І Я ў нішто абярну раду Юдэі а Ерузаліму на месцу гэтым, і ўчыню, што яны падуць ад мяча перад непрыяцельмі сваімі і ад рукі тых, што шукаюць душаў іхных, і аддам трупы іхныя на жыр птуству нябёснаму а зьверу земнаму.

Тады разьбі жбан на аччу мужоў, што пойдуць із табою,

І будуць дамы ерузалімскія і дамы каралёў юдэйскіх нячыстыя, як месца Тофет — усі дамы, на каторых стрэхах кадзілі ўсяму войску нябёснаму і ўзьлівалі ўзьліваньне чужым багом’"».

І прышоў Ярэма з Тофету, куды паслаў яго СПАДАР праракаць, і стаў на панадворку дому СПАДАРОВАГА, і сказаў усяму люду:

«Гэтак кажа СПАДАР войскаў, Бог Ізраеляў: "Вось, Я навяду на гэтае места а на ўсі местачкі яго ўсе ліха, што Я вымавіў на яго, бо яны закалянілі завыйкі свае, каб не маглі чуць словаў Маіх"».

«Папытайся, калі ласка, праз нас у СПАДАРА, бо Невухаднецар, кароль Бабілёнскі, ідзець на нас вайною; можа СПАДАР зьдзее штось такое, як усі Ягоныя чудосы, і тый адступе ад нас».

Бо Я абярнуў від Свой супроці места гэтага, — кажа СПАДАР, — на ліха, а не на дабро, — агалашае СПАДАР: — яно будзе аддана ў руку караля Бабілёнскага, і спале цяплом’".

Гля, Я супроці цябе, жыхарка даліны, скала раўніны, — агалашае СПАДАР, — каторыя кажаце: "Хто зыйдзе на нас? і хто ўвыйдзе ў гасподы нашы?"

І кажы: "Слухай слова СПАДАРОВА, каролю Юдэйскі, што сядзіш на пасадзе Давідавым, ты а слугі твае а люд твой, што ўходзе пераз гэтыя брамы.

Гэтак кажа СПАДАР: ’Чыніце суд а справядлівасьць і вывальняйце глабанага з рукі ўцісканьніка, ня крыўдзьце, ня ўціскайце чужаземца, сіраты ані ўдавы, і крыві нявіннай не разьлівайце на гэтым месцу;

Бо калі вы запраўды споўніце гэтае слова, тады будуць уходзіць у брамы гэтага дому каралі, на пасадзе Давідавым седзячыя, цялежкамі а коньмі езьдзячыя, ён а слугі ягоныя а люд ягоны.

Узыйдзі на Лібан і галасі, і на Вашане пусьці голас свой, і галасі ўв Аварыме; бо ўсі любячыя цябе патрышчаны.

Жыў Я, — агалашае СПАДАР, — хоць бы Хоня, сын Егоякіма, караля Юдэйскага, быў пячатнаю жуковінаю на правіцы Маёй, Я, адылі, стуль зарву цябе

Гэтак кажа СПАДАР: "Запішыце чалавека гэтага бязьдзетным, чалавекам, катораму не пашчасьце за дзён сваіх; бо наперад нікому з насеньня ягонага не пашчасьце сядзець на пасадзе Давідавым ды яшчэ радзіць Юдэю"».

Затым гэтак кажа СПАДАР, Бог Ізраеляў, на пастыроў, што пасьвяць люд Мой: «Вы расьцярушылі стаду, распудзілі іх і не давядаліся да іх; вось, Я даведаюся да вас за ліхія ўчынкі вашыя, — агалашае СПАДАР. —

Вось, настануць дні, — агалашае СПАДАР, — і ўзьніму Давіду Пагон справядлівы, і будзе караляваць Кароль, і дзеяць мудра, і будзе чыніць суд а справядлівасьць на зямлі.

Але: "Жыў СПАДАР, Каторы ўзьвёў; і Каторы вёў насеньне дому Ізраелявага з паўночнага краю а з усіх краёў", куды Я распудзіў іх, і яны будуць жыць на зямлі сваёй».

За тое дарога іхная будзе, як коўзкія месцы ў цямноце; яны пакаўзнуцца а паваляцца там, бо Я навяду на іх ліха ў годзе даведаньня іхнага, — агалашае СПАДАР.

Бо хто стаяў у радзе СПАДАРОВАЕ і бачыў і чуў слова Ягонае? хто ўважаў на слова Ягонае і паслухаў яго?

Вось, віхор СПАДАРОЎ, вялікі гнеў ягоны вышаў, віхор цяжкі, на галаву нягодных зваліцца.

Вось, Я на тых, што праракаюць манлівыя сьненьні, — агалашае СПАДАР, — і што азнаймляюць іх, і зводзяць люд Мой маною сваёю і неразважным хваленьням; Я адылі, не пасылаў ані расказаў ім; затым яны ані ня будуць карысныя люду гэтаму, — кажа СПАДАР. —

І палажу на вас вечныя ўпікі й вечную ганьбу, каторая не забудзецца».

І зьвярну на іх вочы Свае на дабро, і зьвярну іх да гэтае зямлі, і збудую іх, а не абуру, і пасаджу, а ня вырву;

І Я даў іх на дрыжэньне да ўсіх гаспадарстваў зямлі, на ганьбу а прыказь, наругі а кляцьбу ў вусіх месцах, куды я выжану іх.

І пашлю на іх меч, галадоў а ліпучку, пакуль ня выгублю іх ізь зямлі, што Я даў ім а айцом іхным"».

І казалі: "Зьвярніцеся кажны з благое дарогі свае і ад благіх учынкаў сваіх і жывіце на зямлі, што СПАДАР даў вам а айцом вашым ад веку да веку;

Вы, адылі, ня слухалі Мяне, — агалашае СПАДАР, — каб гнявіць Мяне ўчынкамі рук сваіх, на ліха сабе".

Вось, Я пасылаю й вазьму ўсі радзімы поўначы, — кажа СПАДАР, — і Невухаднецара, караля Бабілёнскага, слугу Свайго, і прывяду іх на зямлю гэтую, і на жыхараў яе, і на ўсі гэтыя акалічныя народы; зьнішчу іх і ўчыню іх зумленьням, сьвістам а вечным разьвярненьням.

І Я прывяду на гэную зямлю ўсі словы Свае, каторыя Я вымавіў супроці яе, усе, што напісана ў гэтай кнізе, што Ярэма праракаў праз усі народы;

Ерузаліму а местам Юдэйскім а каралём яго, князём яго, каб аддаць іх на спустошаньне, зуменьне, сьвіст а праклён, як цяперака,

Усім каралём Арабы а ўсім каралём мешаніны, што жывуць на пустыні,

А ўсім каралём поўначы, блізкім і далёкім адзін ад аднаго, а ўсім каралеўствам сьвету, што на віду зямлі, а кароль Шэшах будзе піць просьле іх.

Бо гля, Я пачынаю наводзіць ліха на места, названае імям Маім, і ці вы будзеце сусім непакараны? Вы ня будзеце непакараныя, бо Я меч гукаю на ўсіх жыхараў зямлі’", — агалашае СПАДАР войскаў.

А ты праракай ім усі гэтыя словы і скажы ім: "СПАДАР закрычыць із вышы і ізь сьвятое сялібы Свае падасьць голас Свой, магутна закрычыць на дамову Сваю, загукае, як ціснучыя віно, адкажа ўсім жыхарам зямлі.

Прыйдзе гук аж да канцоў зямлі, бо СПАДАР мае справу з народамі, Ён ўходзе на суд із кажным целам, аддаець нягодных пад меч", — агалашае СПАДАР».

І таго дня забітыя СПАДАРОМ будуць ад канца зямлі аж да канца зямлі; ня будуць па іх плакаць ані забіраць, ані хаваць; гноям на віду зямлі яны будуць.

Выйце, пастыры, і галасіце; валяйцеся, правадыры стады; бо выпаўніліся дні вашыя на зарэз а разьвеяньне вашае, і зваліцеся, як жаданая судзіна.

На пачатку дзяржавы Егоякіма Есянка, караля Юдэйскага, было слова ад СПАДАРА, кажучы:

«Гэтак кажа СПАДАР: "Стань на панадворку дому СПАДАРОВАГА і кажы ўсім местам Юдэі, каторыя прыходзяць кланяцца ў доме СПАДАРОВЫМ, усі словы, што Я расказаў табе казаць ім; не адбаў ані слова.

Дык я зраблю гэтаму дому, як Шыле, і аддам места гэтае на праклён усім народам зямлі’"».

Адно ведайце напэўна, што калі вы зробіце імне сьмерць, вы напэўна возьмеце нявінную кроў на сябе а на гэтае места а на жыхараў яго, бо запраўды СПАДАР паслаў мяне да вас мовіць усі гэтыя словы ў вушы вашы».

Ці пасьмелі забіць яго Гэзэка, кароль Юдэйскі, і ўся Юдэя? ці ён не пабаяўся СПАДАРА? і маліў від СПАДАРОЎ, і СПАДАР пажалеў таго ліха, каторае вымавіў на іх. А мы дзеем вялікае ліха душам нашым"».

На пачатку дзяржавы Сэдэкі Ёсянка, караля Юдэйскага, было слова да Ярэмы ад СПАДАРА, кажучы:

Гэтак кажа СПАДАР імне: «Зрабі сабе гужы а йго і ўзлажы іх сабе на шыю;

’Вялікаю сілаю Сваёю і выцягненым цаўём Сваім Я ўчыніў зямлю, чалавека а жывёлу, каторыя на віду зямлі, і даў яе таму, хто пасьцівы ў ваччу Маім.

"Яны будуць перавезены да Бабілёну і там будуць датуль, пакуль Я даведаюся да іх, — агалашае СПАДАР, — тады Я ўзьвяду іх і зьвярну іх на гэтае месца"».

І сталася таго ж году, на пачатку дзяржавы Сэдэкі, караля Юдэйскага, чацьвертага году, пятага месяца, казаў імне ў доме СПАДАРОВЫМ Гананя Азуронак, прарока з Ґівеону, у прытомнасьці сьвятароў а ўсяго люду, кажучы:

За два гады Я зьвярну на гэтае месца ўвесь спрат дому СПАДАРОВАГА, каторы Навухаднецар, кароль Бабілёнскі, забраў з гэтага месца, і прывёз яго да Бабілёну.

І Ехоню Егоякіменка, караля Юдэйскага, з усім палонам Юдэйскім, што пайшлі да Бабілёну, Я зьвярну на гэтае месца, — кажа СПАДАР, — бо Я патрышчу йго караля Бабілёнскага"».

І Ярэма прарока сказаў: «Амін! няхай СПАДАР зробе так, няхай здойсьне СПАДАР словы твае, што ты праракаў, зьвярнуць спрат дому СПАДАРОВАГА й прывесьці палоненікаў з Бабілёну на гэтае месца.

Бо гэтак кажа СПАДАР войскаў, Бог Ізраеляў: ’Зялезнае йго Я ўзлажу на шыю ўсіх гэтых народаў, каб яны служылі Невухаднецару, каралю Бабілёнскаму, і яны будуць служыць яму; і таксама зьвераняты палявыя Я даў яму’"».

Бо гэтак кажа СПАДАР войскаў, Бог Ізраеляў: "Хай ня зводзяць вас прарокі вашы а варажбіты вашы, што меж вас, і не зварачайце ўвагі на сьненьні свае, што вы сьніце;

Бо гэтак кажа СПАДАР: "Як выпаўніцца Бабілёну семдзясят год, Я даведаюся да вас і здойсьню над вамі Свае добрае слова, каб зьвярнуць вас на месца гэтае;

Бо Я ведаю думкі ўзглядам вас, — агалашае СПАДАР, — думкі супакою, а не на ліха, каб даць вам канец а надзею.

І Я прычыню, што вы знойдзеце Мяне, — кажа СПАДАР, — і зьвярну палон ваш, і зьбяру вас із усіх народаў і з усіх месцаў, куды Я выпіхнуў вас, — агалашае СПАДАР, — і прывяду вас ізноў на месца, скуль Я вывеў вас у палон".

Гэтак кажа СПАДАР праз караля, што сядзіць на пасадзе Давідавым, і праз увесь люд, што жывець у гэтым месьце, праз братоў вашых, што ня вышлі з вамі да палону.

Гэтак кажа СПАДАР войскаў: "Вось, Я пашлю на іх меч, галадоў а ліпучку, і ўчыню іх, як нягодныя фіґі, каторых нельга есьці зь негадзячасьці іх,

І палон Юдэйскі, што ў Бабілёне, будзе ўжываць іх на праклён кажучы: ’Няхай СПАДАР зробе вам, як Сэдэку а Агаву, каторых сьпёк кароль Бабілёнскі на цяпле,

Папытайцеся й глядзіце, ці трудніцца мужчына дзяцём? чаму Я бачу кажнага мужчыну з рукамі на сьцёгнах сваіх, як парадзіха ў трудненьню, і ўсі віды іхныя сталі блядыя?

Ніхто ня прычыніцца, каб завязаць больку тваю, няма леку на загаеньне раны твае.

Усі, адылі, што жаруць цябе, будуць пажэрты, усі праціўнікі твае, кажны зь іх пойдзе ў палон, і глабаньнікі твае будуць паглабаны, і тых, што робяць здабыткам цябе, Я аддам на здабытак.

Гэтак кажа СПАДАР: "Вось, Я зьвярну з палону буданы Якававы і буду спагадаць селішчам ягоным, і места будзе пастаноўлена на гараватцы сваёй, і палац застанецца подле звычаю свайго.

Гля, віхор СПАДАРОЎ выйдзе з бураю, войстры віхор; ён зваліцца на галаву нягодных.

Гэтак кажа СПАДАР: «Знашоў ласку на пустыні люд, засталы ад мяча, як Я пайшоў супакоіць Ізраеля».

Ты яшчэ пасадзіш віны на гарах самарскіх, саджэньнікі будуць садзіць і есьці як звычайную еміну;

Бо настане дзень, калі вартаўнікі агалосяць на гары Яхрэмавай: "Уставайце, пойдзем на гару Сыён да СПАДАРА, Бога свайго"».

Яны пойдуць із плачам, і Я прывяду іх назад із малітвамі; ўчыню, што яны будуць ісьці ля цур’ёў водаў на простую сьцежку, на каторай яны не спатыкнуцца; бо Я быў айцец Ізраеля, і Яхрэм пяршак Мой».

«І яны прыйдуць, і будуць пяяць на вышыні Сыёну; і пабягуць да дабрыні СПАДАРОВАЕ, да збожжа а да віннога соку а да алівы а да ягнят а да буйнога статку; і душа іхная будзе, як наводнены гарод, і наперад смуціцца ані ня будуць.

І ё надзея на будучыню тваю, — агалашае СПАДАР, — і зьвернуцца сынове твае да граніцаў сваіх.

Пастаў дарожныя показі, насып капцы, павярні сэрца свае на гасьцінец, на дарогу, каторай ты йшла; зварачайся, дзеўка Ізраелява, зварачайся да гэтых местаў сваіх.

Пакуль ты будзеш хістацца, адпалая дачка? бо СПАДАР стварыў новую рэч на зямлі: жонка агорне мужа».

Гэтак кажа СПАДАР войскаў, Бог Ізраеляў: «Яшчэ будуць ужываць гэтага слова на зямлі Юды і ў местах ягоных, як Я зьвярну палон іхны: "СПАДАР дабраслаў цябе, сяліба справядлівасьці, гара сьвятасьці!"

Тых дзён ня скажуць болей: "Айцове елі кіслае віно, а ў дзяцей на зубах — аскома";

Але кажны будзе паміраць за бяспраўе свае, кажны, што будзе есьці кіслае віно, нажане аскому на зубы свае.

Але во змова, што Я ўчыню з домам Ізраелявым просьле тых дзён, — агалашае СПАДАР: — Я ўлажу права сваё ў нутр іхны і на сэрцах іхных напішу яго, і буду ім Богам, а яны будуць Імне людам.

Гэтак кажа СПАДАР, што даець сонца на дзянную сьвятліню, загады месяцу а гвездам на сьвятліню ночы, што кратае моры, як хвалі іх равуць; СПАДАР Бог войскаў — імя Ягонае.

«Калі гэтыя загады аддаляцца ад віду Майго, — агалашае СПАДАР, — дык таксама насеньне Ізраелява перастане быць народам перад Імною на векі».

І ўся даліна трупоў а попелу, і ўсі полі аж да ручая Кідрону, аж да вугла Конскае брамы на ўсходзе будуць сьвятасьцю СПАДАРУ; яна болей не разбурыцца ані зьнішчыцца на векі».

Тады войска караля Бабілёнскага аблягала Ерузалім, і Ярэма прарока быў замкнёны на панадворку старожы, што ў доме караля Юдэйскага.

І Ганамэль дзядзькавіч мой, прышоў, подле слова СПАДАРОВАГА, на панадворак старожы і сказаў імне: "Купі, калі ласка, поле мае, што ўв Анафофе, каторы ў краю Веняміновым, бо права спадку твае й выкуп твой, купі сабе". Я ведаў, што гэта слова СПАДАРОВА.

І напісаў я ліст, і запячатаваў, і ўзяў сьветкі, і адважыў срэбра на вазе.

І даў я ліст куплі Боруху, сыну Ніры Маасэенка, на аччу Ганамэля, дзядзькі свайго, і на ачох сьветак, што падпісалі ліст куплі перад усімі Юдэямі, што сядзелі на панадворку старожы.

Вялікі ў радзе й магучы ў вучынках, бо вочы Твае адчынены на ўсі дарогі сыноў людзкіх, даваць кажнаму подле дарогаў ягоных і подле пладоў учынкаў ягоных;

І прыйдуць Хальдэі, што ваююць із гэтым местам, запаляць гэтае места цяплом і спаляць яго з дамамі, на каторых стрэхах кадзілі Ваалу й рабілі ўзьліваньні іншым багом, каб гнявіць Мяне;

Бо на гнеў Мой а на абурэньне Мае было гэтае места імне адгэнуль, як было збудавана, дагэтуль, каб Я аддаліў яго ад віду Свайго,

"Вось, Я зьбяру іх з усіх краёў, куды выпіхнуў іх у гневе Сваім, і ў палкім гневе Сваім, і ў вабурэньню Сваім, і прывяду іх назад на гэтае месца, і зраблю, што яны будуць жыць бясьпечна.

І буду цешыцца ізь іх, робячы ім дабро; і пасаджу іх на гэтай зямлі ў праўдзе з усёга сэрца Свайго і з усяе душы Свае";

Бо гэтак кажа СПАДАР: "Як Я павёў на люд гэты ўсе гэтае вялікае ліха, так навяду на іх усе дабро, што Я сказаў ім.

І будуць купляны полі на зямлі гэтай, праз каторую вы кажаце: ’Яна спустошаная, без чалавека й статку, аддана ў руку Хальдэяў’;

І было слова СПАДАРОВА ўдругава да Ярэмы, кажучы (а ён яшчэ быў замкнёны на панадворку старожы):

І зьвярну палон Юдэйскі а палон Ізраельскі, і ўладжу іх, як на пачатку.

І гэта будзе Імне радасным імям, на пахвалу а пазор перад усімі народамі зямлі, каторыя пачуюць праз усе дабро, што я ўчыніў ім, і будуць баяцца а дрыжэць з усяго дабра і з усяго супакою, што Я ўчыню яму".

Гэтак кажа СПАДАР: "Ізноў тут, на гэтым месцу, праз каторае вы кажаце: ’Яно спусьцела, безь людзіны й бяз жывёлы’, у местах юдэйскіх і на вуліцах ерузалімскіх, спусьцелых, безь людзіны а бяз жыхара й бяз жывёлы, будзе чуваць

Голас радасьці а голас весялосьці, голас князя маладога а голас княгіяі маладое, голас тых, што скажуць: ’Дзякуйце СПАДАРУ войскаў, бо СПАДАР добры, бо на векі міласэрдзе Ягонае’, тых, што абракуць аброкі падзякі ў доме СПАДАРОВЫМ; бо Я зьвярну палон зямлі, як на пачатку", — кажа СПАДАР.

Гэтак кажа СПАДАР: "Ізноў на гэтым месцу спустошаным, што безь людзіны й жывёлы, і ў вусіх местах яго будуць сялібы пастухоў, што будуць пасьціць чароды.

Тых дзён, у гэным часе Я вырашчу Давіду Пагон справядлівасьці, і будзе чыніць суд а справядлівасьць на зямлі.

Бо гэтак кажа СПАДАР: "Ня будзе адцяты ад Давіда муж, што сядзіць на пасадзе дому Ізраелявага.

То можа быць таксама ўзрушана змова Мая з Давідам, слугою Маім, што ён ня будзе мець сына караляваць на пасадзе сваім, і зь Левітамі — сьвятарамі, паслугачымі Маімі.

Каб кажны адпусьціў на волю слугу свайго і кажны нявольніцу сваю, Гэбрэя альбо Гэбрэйку, каб ніхто зь іх не няволіў брата свайго, Юдэя.

І паслухалі ўсі князі а ўвесь люд, што ўступіў у змову, адпусьціць на волю кажны слугу свайго й кажны нявольвіцу сваю, каб балей не няволіць іх; і паслухалі і адпусьцілі.

Але просьле гэтага зьвярнуліся да пярэдняга і зьвярнулі да сябе слугаў а нявольнікі, каторых пусьцілі на волю, і прынукалі іх быць слугамі а нявольніцамі.

’У канцу сямёх год адпушчайце кажны брата свайго, Гэбрэя, што праданы табе і служыў табе шэсьць год; ты адпусьці яго ад сябе на волю’; прымеж тога айцове вашы не паслухалі Мяне й не нахінулі вуха свайго.

Але вы зьмяніліся, і збудзенілі імя Мае, і зьвярнулі кажны слугу свайго й кажны нявольніцу сваю, каторых вы адпусьцілі на волю подле жаданьня іх, і прысілілі іх быць вам за слугаў а за нявольніцы".

Затым гэтак кажа СПАДАР: "Вы не паслухалі мяне, каб абясьціць вольнасьць кажны брату свайму й кажны прыяцелю свайму: вось, Я абяшчаю вольнасьць на вас, — агалашае СПАДАР, — мячу, ліпучцы а галадові, і ўчыню, што вы будзеце аддалены да ўсіх каралеўстваў зямлі.

І аддам іх у руку непрыяцеляў іхных, і ў руку тых, што шукаюць жыцьця іхнага, і трупы іхныя будуць на жыр птуству нябёснаму і зьверу земнаму.

Але яны сказалі: «Ня будзем піць віна, бо Ёнадаў Рэхавёнак, айцец наш, расказаў нам, кажучы: "Ня піце віна вы ані сынове вашыя на векі;

І дамоў не станавіце, і сяўбы ня сейце, і віннага гароду не засаджайце ані майце, але ўсі дні вашы жывіце ў буданох, каб вы жылі шмат дзён на зямлі, ідзе вы падарожжуеце".

Затым гэтак кажа СПАДАР, Бог войскаў, Бог Ізраеляў: "Гля, Я навяду на Юдэю а на ўсіх жыхараў Ерузаліму ўсе ліха, што Я вымавіў супроці іх, бо Я гукаў да іх, але яны ня слухалі, і Я гукаў іх, але яны не адказалі"».

«Прыдбай сабе зьвіток кнігі й напішы на ім усі словы, што Я казаў табе праз Ізраеля а празь Юду а праз усі народы, адгэнуль, як Я пачаў казаць табе, зь дзён Ёсі аж дагэтуль.

Тады Ярэма гукнуў Боруха Ніранка, і Борух напісаў на зьвіток із вуснаў Ярэмы ўсі словы СПАДАРОВЫ, якія Ён казаў яму.

І прачытаў Борух із кнігі словы Ярэміны ў доме СПАДАРОВЫМ, у пакою Ґемары Шафанёнка, пісара, на вышшым панадворку, у варотах новае брамы дому СПАДАРОВАГА ў вушы ўсяго люду.

Кароль сядзеў у зімовым доме дзявятага месяца, а перад ім гарэла на вогнішчу.

І сталася, як Юда прачытаваў тры-чатыры лісты, што ён адцінаў іх складанчыкам і кідаў у цяпло, што на вогнішчу, пакуль увесь зьвіток ня быў зьнішчаны ў цяпле, што на вогнішчу.

А празь Егоякіма, караля Юдэйскага, скажы: "Гэтак кажа СПАДАР: "Ты спаліў гэны зьвіток, кажучы: "Чаму ты напісаў у ім, кажучы: канечне прыйдзе кароль Бабілёнскі, і разбура зямлю гэтую, і зьвядзець на ёй чалавека й жывёлу?"’

Затым гэтак кажа СПАДАР празь Егоякіма, караля Юдэйскагага: ’Ён ня будзе мець нікога седзячага на пасадзе Давідавым, і труп ягоны будзе выкінены ўдзень на вар і ночы на мароз;

І Я даведаюся да яго а да насеньня ягонага а слугаў ягоных за бяспраўе іхнае; і навяду на іх, і на жыхараў Ерузаліму, і на мужоў юдэйскіх ўсе ліха, што Я вымавіў супроці іх, але яны ня слухалі’"».

І ўзяў Ярэма другі зьвіток, і даў яго Боруху Ніранку, пісару, каторы напісаў на ім з вуснаў Ярэмы ўсі словы зьвітка, што Егоякім, кароль Юдэйскі, спаліў на цяпле; і, апрача тога, былі даданы да іх шмат якія падобныя словы.

І гневаліся князі на Ярэму, яны білі яго й пасадзілі яго да вязьніцы ў доме Ёнафана, пісара, бо зь яго зрабілі вязьніцу.

Ідзе цяпер прарокі вашы, што праракалі вам, кажучы: "Кароль Бабілёнскі ня прыйдзе на вас ані на зямлю гэтую"?

Тады расказаў кароль Сэдэка, каб пасадзілі Ярэму на панадворак вязьніцы, і каб давалі яму ўдзень кавалак хлеба з вуліцы пекароў, пакуль ня высіліцца ўвесь хлеб у месьце. Гэтак Ярэма застаўся на панадворку вязьніцы.

Тады ўзялі Ярэму й кінулі яго ў лёх Малхіі каралевіча, што на панадворку вязьніцы, і спусьцілі Ярэму на паварозах; а ў лёху ня было вады, але балота; дык Ярэма ўграз у балоце.

Дык пацягнулі Ярэму паварозамі і ўзьвялі яго зь лёху, і Ярэма застаўся на панадворку вязьніцы.

Дык заставаўся Ярэма на панадворку вязьніцы да тога дня, калі быў узяты Ерузалім, і ён быў, як Ерузалім быў узяты.

Дзявятага году Сэдэкі, караля Юдэйскага, дзясятага месяца, прышоў Невухаднецар, кароль Бабілёнскі, і ўсе войска ягонае на Ерузалім, і абляглі яго.

І сталася, як Сэдэка, кароль Юдэйскі, а ўсі воі абачылі іх, тады ўцякалі й вышлі зь места ночы дарогаю каралеўскага гароду, брамаю падвойнага муру, і вышаў на дарогу, каторая ў даліне.

Але войска хальдэйскае пагналася за імі; і насьпела Сэдэку ў даліне Ерыхонскай, і ўзялі яго, прывялі яго да Невухаднецара, караля Бабілёнскага, да Рыўлы ў зямлі Гамаф, ідзе ён выдаў рассудак на яго.

А да Ярэмы было слова СПАДАРОВА, як ён быў замкнёны на панадворку вязьніцы, кажучы:

«Пайдзі й гукай Евед-Мелеху, Ефіопляніну, кажучы: "Гэтак кажа СПАДАР войскаў, Бог Ізраеляў: ’Вось, Я спраўджу словы Свае над гэтым местам на ліха, а не на дабро, і яны будуць перад табою таго дня.

Бо я напэўна выбаўлю цябе, і ты не загінеш ад мяча, і будзе душа твая за здабытак, бо ты спадзяваўся на Мяне’, — агалашае СПАДАР"».

І начэльнік катаў узяў Ярэму, і сказаў яму: «СПАДАР, Бог твой, казаў гэтае ліха на гэтае месца;

Дык вось, Я вывальніў цябе цяпер ізь зялезьзя, што на руках тваіх: калі хочаш ісьці з імною да Бабілёну, ідзі, і я буду мець вока свае над табою; але калі блага ў ваччу тваім ісьці з імною да Бабілёну, ня йдзі. Во, уся зямля перад табою: куды табе любя і куды ты падабаеш ісьці, туды йдзі.

Гэтак будзе ўсім людзём, што зьвярнулі віды свае йсьці да Ягіпту, каб жыць там, — памруць ад мяча, ад галадові а ад ліпучкі, і ніхто зь іх не застанецца ані ўцячэць ад ліха, што Я навяду на іх’"»;

Бо гэтак кажа СПАДАР войскаў, Бог Ізраеляў: «Як гнеў Мой а абурэньне Мае вылілася на жыхараў Ерузаліму, так Мае абурэньне выльлецца на вас, калі вы прыйдзеце да Ягіпту, і вы будзеце брыдою, жахам, праклёнам а ганьбаю, і ўжо не абачыце месца гэтага».

Дык ведайце напэўна, што памрыце ад мяча, ад галадові а ад ліпучкі на тым месцу, куды вы жадаеце йсьці жыць.

І скажы ім: "Гэтак кажа СПАДАР войскаў, Бог Ізраеляў: ’Гля, Я пашлю й вазьму Невухаднецара, караля Бабілёнскага, слугу Свайго, і ён пастанове пасад свой над гэтымі камянямі, што Я схаваў, і ён разапнець каралеўскі будан свой на іх.

І, як ён прыйдзе, ён зразе зямлю Ягіпецкую: хто на сьмерць, таго на сьмерць; і хто ў палон, таго ў палон; і хто пад меч, таго пад меч.

«Гэтак кажа СПАДАР войскаў, Бог Ізраеляў: "Вы бачылі ўсе ліха, што Я навёў на Ерузалім а на ўсі месты Юдэйская; і вось, яны цяпер спустошаныя, і ніхто ня жывець у іх,

І вылілася абурэньне Мае а гнеў Мой, і загарэўся ў местах Юдэі а на вуліцах Ерузаліму, і яны былі спустошаны а апушчаны, як цяпер.

Ціж вы забыліся нягоднасьць айцоў сваіх і нягоднасьць каралёў Юдэйскіх, і нягоднасьць жонак іхных, і нягоднасьць сваю, і нягоднасьць жонак сваіх, каторую яны зьдзеялі ў зямлі Юдэйскай і на вуліцах Ерузаліму?

Затым гэтак кажа СПАДАР войскаў, Бог Ізраеляў: "Вось, Я зьвярну від Свой супроці вас на ліха й адатну ўсю Юдэю.

Але мы канечне будзем рабіць усе, што выходзе з вуснаў нашых, кадзіць караліцы нябёс і рабіць узьліваньні ёй, як мы рабілі, мы а айцове нашы, каралі нашы а князі нашы ў местах Юдэйскіх а на вуліцах Ерузаліму; мы тады сыціліся хлебам, і нам было добра, і не дазваналі ліха.

«Ці ня гэна кадзеньне, што кадзілі ў местах юдэйскіх а на вуліцах Ерузаліму вы а айцове вашы, каралі вашы а князі вашы а люд зямлі, ўспомнеў СПАДАР, ці не яно прышло Яму ўдум?

Гля, Я буду чукавы ўзглядам іх на ліха, а не на дабро; і ўсі мужы Юдэі, што ў зямлі Ягіпецкай, загінуць ад мяча а галадові, пакуль ня будуць зьнішчаны.

І во, — агалашае СПАДАР, — знак вам, што Я даведаюся да вас на гэтым месцу, каб вы даведаліся, што словы Мае напэўна спраўдзяцца на ліха вам:

А ты шукаеш вялікіх рэчаў сабе? ня шукай, бо гля, Я навяду ліха на кажнае цела, — кажа СПАДАР, — але душу тваю дам табе замест здабытку на ўсіх месцах, куды ты пойдзеш"».

Не ўцячэць шыбкі, не ўратуецца дужасіл; на поўначы, ля рэкі Еўфрату, спатыкнуцца а паваляцца.

Усьсядайце на коні, і шалейце, цялежкі, няхай выйдуць дужасілы, Ефіопляне а Пуцяне, што дзяржаць шчыты, і Людзяне, што дзяржаць і напінаюць лук;

Ён памножыў падаючых; але, валяцца адзін на аднаго й кажуць: "Устань, зьвярнімася да люду свайго й да роднае зямлі свае ад мяча ўцісканьніка".

Ягіпет — пазорная цяліца; але зыкаўка з поўначы лётма прыляцела на яе.

Таксама найміты сярод яго, як укормленыя валы, але яны — таксама зьвярнуліся назад, уцяклі разам, не стаялі, бо дзень няшчасьця іхнага прышоў на іх, пара даведаньня да іх.

Голас ягоны будзе сіпець, як гадзіны, бо яны йдуць із войскам, ізь сякірамі прыйдуць на яго, як секачы.

Кажа СПАДАР войскаў, Бог Ізраеляў: «Гля, Я даведаўся да Амона з Но а да фараона а да Ягіпту з багамі іхнымі і з каралямі іхнымі, да фараона й тых, што спадзяюцца на яго.

Ад тупату капытоў дужых коні, драганьня цялежак, грукату колаў айцове не аглядаюцца на сыноў, бо рукі апусьціліся

Лысіна прыходзе на Ґазу, Ашкелон гіне, астача даліны іхнае. Пакуль ты будзеш рэзацца?

Як можа ён супакоіцца, калі СПАДАР расказаў яму? На Ашкелон а на ўзмор’е, туды Ён прызначыў яго».

Няма болей хвалы Моаву; у Гэшбоне задумляюць ліха на яго, кажучы: "Прыходзьце й вынішчыма яго з быцьця народам". І ты, Мадмене, занямееш, меч пойдзе за табою.

Бо на ўзыходзе на Лугіф плачма плачуць, бо на зыходзе да Горонаіму ўцісканьнікі будуць чуць крык патрышчаньня.

Уцякайце, ратуйце душы свае й будзьце, як яленец на пустыні.

За тое, што ты спадзяваўся на гарады свае а на скарбы свае, то ты таксама будзеш узяты, і Хемош пойдзе ў палон ізь сьвятарамі а князьмі сваімі разам.

І прыйдзе глабаньнік на кажнае места, і ніякае места не ўцячэць, і загіне даліна, і раўніна будзе зьнішчана, як СПАДАР сказаў.

Моаў чуўся супакойным з маладосьці свае й сядзеў на дражджах сваіх, і ня быў пераліваны із судзіны да судзіны, і не хадзіў у палон; затым у ім застаўся смак ягоны, і пах ягоны не зьмяніўся.

Затым, гля, настаюць дні ягоныя, — агалашае СПАДАР, — што Я пашлю на яго спаражняньнікаў, каторыя спарожняць яго, спарожняць судзьдзе ягонае й разаб’юць бутлі іхныя.

Моаў разглабаны, і ўзяты месты ягоныя, і выборныя дзяцюкі ягоныя пашлі на зарэз, — агалашае Кароль, — СПАДАР войскаў імя Ягонае. —

Зыйдзі ізь сьці й сядзь на выпраглую зямлю, жыхарка-дачка Дывону, бо глабаньнік Моава прыйдзе на цябе, абура моцныя гарады твае.

І суд прыходзе на край раўніны, на Голон а на Ягзу а на Мефааф

А на Дывон а на Нево а на Бет-Дыўлафаім

А на Кірафаім а на Бет-Ґамул а на Бет-Меон

А на Кероф а на Воцру а на ўсі месты зямлі Моава, далёкія й блізкія.

Пакіньце месты й жывіце на скалах, жыхары Моаву, і будзьце як галуба, што віець гняздо свае на бакох узыходу ў пячору.

Болей за плаканьне па Языру Я плачу па табе, о віно сыўмаскае; пагоны твае пусьціліся за мора, дасяглі аж да мора Языру, глабаньнік напаў на летныя плады твае й на віназбор твой.

І Я спыню, — агалашае СПАДАР, — абраканьне на ўзвышшах і кадзеньне багом іхным.

Бо ў кажнага галава лысая і кажнага барада астрыжана, на руках у ўсіх нарэзы і на сьцёгнах зрэбніна.

На ўсіх стрэхах у Моава й на ўсіх вуліцах яго жалоба, бо Я патрышчыў Моава, як судзіну нялюбую, — агалашае СПАДАР. —

Страх а яма а пасадка на цябе, жыхару Моава, — агалашае СПАДАР. —

Хто ўцячэць із страху, — уваліцца ў яму; а калі вылезе зь ямы, — луча ў пасадку, бо Я навяду на яго, на Моава, год кары на іх, — агалашае СПАДАР. —

Што ты хвалішся далінамі? даліна твая сьцякае, ізрадлівая дачка, што спадзявалася на скарбы свае, кажучы: "Хто прыйдзе на мяне?"

Гля, Я навяду страх на цябе, — кажа Спадар СПАДАР, Бог войскаў, — з усяе аколіцы твае, і вы будзеце выпіхнены адзін за адным, і ня будзе каму зьбіраць тулякоў.

Уцякайце, абярніцеся назад, хавайцеся глыбака жыць, жыхары Дэдану, бо няшчасьце Есавава навяду на яго ў часе даведаньня да яго.

Пакінь усі дзеці — сіроты свае: Я захаваю жывыя; і няхай ўдовы твае спадзяюцца на Мяне»;

Я чуў ведамку ад СПАДАРА, і пасол пасланы да народаў, кажучы: «Зьбярыцеся й ідзіце на яе, і станьце да бітвы;

Гля, ён увыйдзе як леў ад узьнятага Ёрдану на ўмацаваня сялібы; але зараз Я прысілю яго адбегчы ад яго, і хто абраны, таго Я прызначу над ім; бо хто падобны да Мяне? і хто можа прызначыць рок Імне? які пастыр стане супроці Мяне?»

Затым слухайце раду СПАДАРОВУ, што Ён пастанавіў на Едома, і думкі Ягоныя, што Ён задумаў на жыхараў Феману: ці ня выцягнуць іх найменшыя з чарады? ці ня спустошаць ім дамовы іхнае?

Затым паваляцца дзяцюкі ягоныя на вуліцах ягоных, і ўсі ваюны выгублены будуць таго дня, — агалашае СПАДАР войскаў. —

І запалю цяпло на сьцяне Дамашку, і пажарэць палацы Вен-Гадада».

Праз Кідар а каралеўствы Гасорскія, каторыя зразіў Невухаднецар, кароль Бабілёнскі, гэтак сказаў СПАДАР: «Уставайце, ідзіце на Кідар і аглабайце сыноў усходу.

Уцякайце, цягніцеся далёка, жывіце глыбака, жыхары Гасору, — агалашае СПАДАР, — бо нараджаецца радаю супроці вас Невухаднецар, кароль Бабілёнскі, і думае думу на вас.

І вярблюды іхныя будуць адданы на здабытак, і множасьць статку на глабаньне, і Я разьвею на кажны вецер тых, што абцінаюць бакі, і адсюль навяду на іх няшчасьце, — агалашае СПАДАР. —

Тое слова СПАДАРОВА, што было да Ярэмы, прарокі, празь Елам на пачатку дзяржавы Сэдэкі, караля Юдэйскага, кажучы:

І навяду на Елам чатыры вятры з чатырох канцоў неба, і разьвею іх на ўсі тыя вятры, і ня будзе народу, куды выпхненыя Еламцы ня прыйдуць.

І Я напалохаю Елам перад непрыяцельмі ягонымі й тымі, што шукаюць душы іхнае; і навяду ліха на іх, палкі гнеў Свой, — агалашае СПАДАР, — і пашлю меч за імі, пакуль ня выгублю іх.

Бо з поўначы ўсходзе народ на яго, каторы надта спустоша зямлю ягоную, не аселіцца там у ёй ніхто ад чалавека да статку, пацягнуцца, пойдуць.

Люд Мой — згубленыя авечкі; пастыры іхныя зьвялі іх на бездараж, зьвярнулі іх на горы; яны йшлі з гары на ўзгорак, забыліся пасьцьбішча свае.

Бо гля, Я ўзрушу й прывяду на Бабілён збор вялікіх народаў з паўночнага краю, і зладзяцца супроці яго, адгэнуль ён будзе ўзяты; стрэлы ягоныя як навытыраны дужасіл, не зварачаюцца дарма.

Бо вы весяліліся, бо вы цешыліся, нікбеньнікі спадку Майго, бо вы сыцелі, як цяліца на траве, і раўлі, як быкі.

Бо ад гневу СПАДАРОВАГА яна будзе незаселенаю, але чыста спустошанаю: кажны, што пройдзе ля Бабілёну, зумеецца і сьвісьне на ўсі болькі яго.

Зладзьцеся на Бабілён навокал яго; усі, што напінаеце лук, страляйце ў яго, не шчаджайце стрэлаў; бо ён ізграшыў супроці СПАДАРА.

Навокал крычыце на яго; ён апусьціў рукі свае, под ягоны разваліўся, сьцены ягоныя абураны, бо гэта помста СПАДАРОВА; памсьціцеся яму: як ён рабіў, зрабіце яму.

І зьвярну Ізраеля да сялібы ягонае, і ён будзе пасьціцца на Карміле а на Воцры, і на гары Яхрэмавай і ў Ґілеадзе насыціцца душа ягоная.

Узыйдзі на зямлю Мерафаім а на жыхараў Пекоду, спустош а акануй усе за імі, — агалашае СПАДАР, — і зрабі подле ўсёга, што Я расказаў табе.

Гук бітвы на зямлі і вялікае забурэньне.

Я пастанавіў пасадку на цябе, і ты злоўлены, Бабілёне, і ты ня ведаў; ты знойдзены а таксама схоплены, бо ты ходаўся із СПАДАРОМ».

Ідзіце на яе з канца, адамкніце сьвірны ейныя, тапчыце яе, як стагі, і зьнішчыце яе, хай ня будзе ў яе астачы.

Забіце ўсі валы ейныя, няхай яны йдуць на зарэз; бяда ім! бо прышоў дзень іхны, пара даведаньня да іх.

«Згукайце на Бабілён шмат, усіх, што напінаюць лук, аблягайце яго навокал, хай ня будзе ўцекаў; адплаціце яму подле ўчынку ягонага; подле ўсёга, што ён рабіў, зрабіце яму; бо ён быў пыхаты да СПАДАРА, да Сьвятога Ізраелявага.

За тое маладзёны падуць на вуліцах, і ўсі мужы-воі загінуць таго дня, — кажа СПАДАР.

Гля, Я на цябе, пыхаты, — агалашае СПАДАР, — Бог войскаў, бо настаў дзень твой, час даведаньня да цябе.

Меч на Хальдэяў, — агалашае СПАДАР, — і на жыхараў Бабілёну, і на князёў, і на мудрыцоў ягоных.

Меч на хвалькоў, і яны здурнеюць; меч на дужасілаў ягоных, і яны зьлякаюцца;

Меч на коні іхныя, і на цялежкі іхныя, і на ўвесь мешаны люд, што сярод яго, і яны стануць жанкамі; меч на скарбы ягоныя, і яны будуць паглабаны.

Сухмень на воды ягоныя, і яны высахнуць; бо гэта зямля выразаных, і балванамі сваімі яны хваляцца.

За тое будуць жыць там дзікія зьвяры пустыняў а абтокаў, і савяняты будуць жыць на ёй, і ня будзе ўжо населена навекі, і ня будуць жыць на ёй ад пакаленьня аж да пакаленьня.

Лук а дзіду яны будуць дзяржаць; яны неміласьціўныя і не пажалеюць; голас іхны будзе раўсьці, як мора; будуць езьдзіць конна, зладзяцца, як муж на вайну, супроці цябе, дачка Бабілёну.

Гля, узыходзе як леў ад узьнятага Ёрдану на ўмацаваныя сялібы; але якга Я прысілю іх адбегчы ад яго, і абранага прызначу над ім; бо хто падобны да Мяне? і хто прызнача рок Імне? які пастыр стане супроці Мяне?»

Затым слухайце раду СПАДАРОВУ, што Ён пастанавіў на Бабілён, і замеры Ягоныя, што Ён замерыў на зямлю Хальдэяў: ці ня выцягнуў іх найменшыя з чарады? ці ня спустоша ім дамовы іхнае?

Гэтак кажа СПАДАР: «Гля, Я ўзрушу згубны вецер на Бабілён і на жывучых сярод тых, што паўстаюць супроці Мяне.

І пашлю на Бабілён веяньнікаў, каб разьвеяць яго і спустошыць зямлю ягоную; бо ў дзень немарасьці яны будуць навокал яго.

Няхай стралец моцна напінае лук свой на напінаючага і на тога, хто вяльмуецца панцырам сваім; і не шчаджайце маладзёнаў яго, выгубіце ўсе войска ягонае.

Гэтак забітыя падуць у зямлі Хальдэйскай, і прабітыя на вуліцах яе»;

Зьнецікі загінуў Бабілён і патрышчыўся; галасіце па ім, вазьміце бальсам на боль ягоны, можа ён ачуняе.

СПАДАР вывеў справядлівасьць нашу; прыходзьце, і азнайміма на Сыёне справу СПАДАРА, Бога нашага.

На сьцены Бабілёну пастанавіце сьцяг, змацніце варту, пастанавіце вартаўнікоў, прыгатуйце засаду, бо СПАДАР замерыў і спраўдзе, што Ён вымавіў на жыхараў Бабілёну.

Прысягаў СПАДАР войскаў на душу Сваю: «Канечне напоўню цябе людзьмі, як шаранчою, і падыймуць крык на цябе».

І адплачу Бабілёну а ўсім жыхарам Хальдэі за ўсе ліха, што яны зрабілі на Сыёне на ачох вашых», — агалашае СПАДАР.

«Гля, Я на цябе, згубная гара, што нікбіш усю зямлю, — кажа СПАДАР; — і Я выцягну руку Сваю на цябе, і скачу цябе із скалаў, і зраблю цябе палаючаю гарою.

І ня будуць браць ізь цябе каменя пад вугол ані каменя на под, але будзеш спусьцелаю навекі», — агалашае СПАДАР.

Падыйміце сьцяг на зямлі, трубіце ў трубу памеж народаў, пасьвяціце народы на яго, згукайце на яго каралеўствы Арарату, Міні а Ашкеназу, прызначча супроці яго вайводу, узьвядзіце коні, як шаранчу касматую.

Пасьвяціце на яго народы: каралёў Міды, вайводцаў яе, і ўсіх дзяржаўцаў яе, і кажную зямлю дзяржавы яе.

І дрыжыць і хварэе зямля, бо здойсьніў на Бабілёне думкі Свае СПАДАР, каб зрабіць зямлю Бабілёнскую пусташай, бяз жыхара.

Затым гэтак кажа СПАДАР войскаў, Бог Ізраеляў: «Дачка Бабілёну — як такаўня, пара малаціць на ёй; яшчэ крыху й настане час жніва ейнага».

Усілства, зробленае імне, і цела мае — на Бабілёне», — скажа жыхарка Сыёну; і «Кроў мая — на жыхарах Хальдэі», — скажа Ерузалім.

Зьвяду іх, як ягняты на зарэз, як бараны з казламі.

Паднялося мора на Бабілён, пакрыла множасьцяй хваляў сваіх.

Месты ягоныя сталі зумленьням, сухою зямлёю а пустынёю, зямлёю, на якой ня жывець ніякая людзіна, ані сын людзкі не праходзе там.

І запяюць над Бабілёнам неба, і зямля, і ўсе, што на іх; бо з поўначы прыйдуць на яго глабаньнікі», — агалашае СПАДАР.

Хоць бы Бабілён узьняўся да неба і хоць бы ён умацаваў на вышыні сілу сваю, ад Мяне прыйдуць глабаньнікі на яго», — агалашае СПАДАР.

Бо глабаньнік прышоў на яго, на Бабілён, і дужасілы ягоныя ўзяты, кажны з лукаў іхных патрышчаны; бо СПАДАР, Бог адплаты, канечне адплаце.

Гэтак кажа, СПАДАР войскаў: «Шырокія сьцены Бабілёну будуць супоўна абураны, і высокія брамы ягоныя будуць спалены цяплом; і будуць працаваць народы дарма, і людзі на цяпло, і будуць стамаваны».

А Ярэма напісаў усе ліха, што прыйдзе на Бабілён, у вадну кнігу ўсі гэтыя словы, напісаныя на Бабілён.

І будзе, як ты скончыш чытаньне гэтае кнігі, прывяжы да яе камень і кінь на сярэдзіну Еўфрату,

І скажы: "Гэтак занурыцца Бабілён і не паўстане зь ліха, што Я навяду на яго, і яны стамуюцца"». Дагэтуль словы Ярэміны.

І сталася дзявятага году дзяржавы ягонае, дзясятага месяца, на дзясяты дзень месяца, што прышоў Невухаднецар, кароль Бабілёнскі, ён а ўсе войска ягонае, на Ерузалім, і абляглі яго, і насыпалі наспы навокал яго.

Але войска Хальдэйскае пагналася за каралём, і насьпелі Сэдэку на раўніне Ерыхонскай, а ўсе войска ягонае разьбеглася ад яго.

І нялі караля, і прывялі яго да караля Бабілёнскага да Рыўлы ў зямлі Гамаф, ідзе ён выдаў рассудак на яго.

І апука мядзяная на ім, і вышыня апукі пяць локцяў ізь сеткаю а гранатовымі яблыкамі на апуках навокал, — усе мядзянае; другі стоўп такі самы й гранатовыя яблыкі як на гэтым.

І было гранатовых яблыкаў на старане дзевяцьдзясят шэсьць, усіх гранатовых яблыкаў навокал сеткі — сто.

Яна плачма плача ночы, і сьлёзы ейныя на шчоках у яе. Нямаш пацяшыцеля ёй з памеж усіх, што любілі яе; усі прыяцелі ейныя ізрадзілі яе, сталі непрыяцельмі яе.

У жалобе гасьцінцы Сыёну: ніхто ня прыходзе на ўрочыстасьці; усі брамы яго спусьцелі; сьвятары яго ўздыхаюць; дзеўкі яго гаруюць, і горка яму.

Нечысьць ейная была на крысах ейных, яна ня думала праз свой апошні канец; ад тога цяжка ўпала, ня было пацяшыцеля ў яе. «Глянь, СПАДАРУ, на гароту маю, бо непрыяцель узьвяльмуваўся».

Праціўнік выцягнуў руку сваю на ўсі любовыя рэчы ейныя, яна бачыла, што пагане ўвыйшлі ў сьвятыню, праз каторых Ты расказаў, каб яны ня ўходзілі на збор Твой.

Іго выступкаў маіх зьвязана рукою Ягонаю; яны скруціліся, узышлі на шыю маю; Ён прычыніў упадак сілы мае; СПАДАР аддаў мяне ў рукі, з каторых я не магу падняцца.

СПАДАР патаптаў усіх дужых сярод мяне, згукаў на ўрочысты збор на мяне, каб патрышчыць дзяцюкоў маіх; як у таўчэльні, Спадар патоўк дзеўку, дачку Юдзіну.

«СПАДАР справядлівы, бо я збунтаваўся супроці расказаньня Ягонага. Слухайце, малю вас, усі люды, і паглядзіце на мучэньне мае: дзеўкі мае й дзяцюкі мае пашлі ў палон;

Як ахінуў Спадар дачку Сыёнскую булаком гневу Свайго! ськінуў зь нябёс на зямлю пазор Ізраеля і ня ўспомнеў у дзень гневу Свайго на казульку пад ногі Свае.

Адцяў у палкім гневе кажны рог Ізраеля, адняў правіцу Сваю ад непрыяцеля й загарэўся на Якава, як палаючае цяпло, што жарэць навокал.

Зламіў будку Сваю, як будку саду, зьнікбіў месцы ўрочыстых Сваіх; СПАДАР прычыніў забыцьцё ўрочыстых а сыботаў на Сыёне і пагрэбаваў у вабурэньню гневу Свайго каралём а сьвятаром.

Сядзяць на зямлі, маўчаць старцы дачкі Сыёнскае, пасыпалі попелам галавы свае, паперазаліся зрэбнінаю; апусьцілі далоў галавы свае дзеўкі ерузалімскія.

Выцяклі сьлязьмі вочы мае, нутр мой скорчыўся, печані мае вываліліся на зямлю ад патрышчаньня дачкі люду майго, бо дзецяняты а сысуны млеюць на вуліцах места.

Кажуць маткам сваім: «Ідзе збожжа а віно?» як млеюць, як раненыя, на вуліцах места, як душу сваю выліваюць на ўлоньне матак сваіх.

Разявілі раты свае на цябе ўсі непрыяцелі Твае, сьвішчуць а скрыгочуць зубамі, кажуць: «Мы праглынулі! напэўна гэта дзень, што мы чакалі, знайшлі яго, бачылі».

Уставай, галасі ночы, на пачатку вартаў вылівай, як ваду, сэрца свае перад відам Спадара; узьнімі рукі свае да Яго за жыцьцё дзецянят, што млеюць з галадові на ростанях усіх вуліцаў.

Глянь, СПАДАРУ, і зваж, каму Ты ўчыніў гэта: ці будуць жанкі есьці плод свой, дзецяняты, кукобленыя на ўлонках? ці будзе сьвятар а прарока забіваны ў сьвятыні Спадаровай?

Ляжаць на зямлі на вуліцах маладыя й старыя; дзеўкі мае й дзяцюкі мае палі ад мяча; Ты забіў у дзень гневу Свайго, зарэзаў, не шчаджаў.

Ты прыгукаў, як на дзень урочыстага збору, страшных маіх адусюль. У дзень гневу СПАДАРОВАГА ніхто ня ўцёк ані застаўся; тых, што я кукобіў а гадаваў, непрыяцелі мае выгубілі.

Ён вёў мяне і прывёў да цемрадзі, а не на сьвятліню.

Пэўне ад мяне Ён адвярнуўся. Ён абарачае руку сваю на мяне ўвесь дзень.

«СПАДАР дзель мая, — казала душа мая, — затым я маю надзею на Яго».

Добры СПАДАР да тых, што спадзяюцца на яго, да душы, што шукае Яго.

Гэткі сядзіць адзінотна й маўкліва, бо Ён узлажыў на яго;

Чаму наракае чалавек жывы, людзіна на грахі свае?

Узьнясіма сэрца з далонямі сваімі да Бога на нябёсах:

Разявілі на нас раты свае ўсі непрыяцелі нашы.

Ляк а пасадка прышлі на нас, спустошаньне а забурэньне.

Воды паліліся на галаву маю, я сказаў: «Я адцяты».

Вусны тых, што паўсталі на мяне, і іх падумкі супроці мяне ўвесь дзень.

Глянь на іх сядаючых і на іх устаючых, я — прыпеўка ім.

Дай ім смутак сэрца, праклён свой на іх.

Як зацьмела золата, найчыстшае золата зьмянілася! камяні сьвятыні выкінены на ростані ўсіх вуліцаў.

Нават дзіўствы морскія даюць іссаць, сояць дзецяняты свае; дачка люду майго неміласьціўная, як стравусы на пустыні.

Тыя, што жывіліся ласонікамі, гінуць на вуліцах; тыя, што адзяваліся ў шкарлат, абыймаюць кучы гною;

Выгляд іх чарнейшы за чарноту; іх не пазнаюць на вуліцах; скура іхная прыліпла да касьцей іхных, высахла, стала як дзерва.

СПАДАР скончыў гнеў Свой, выліў палкі гнеў Свой і запаліў цяпло на Сыёне, і яно пажэрла поды яго.

«Адыйдзіце, нячыстыя!» — крычэлі на іх; «Адвярніцеся, адвярніцеся, не датыкайцеся!» яны ўцякалі й цягаліся; казалі меж народаў: «Яны больш ня будуць перабываць тут».

Від СПАДАРОЎ разьвеяў іх, ужо ня будзе глядзець на іх; відаў сьвятароў не паважаюць, не спагадаюць старым.

Што да нас, то выцяклі вочы нашы, дарма чакаючы помачы; із спадзеваю глядзелі мы на народ, каторы ня мог вывальніць.

Яны палююць на сігні нашы, каб мы не маглі хадзіць па вуліцах нашых. Канец наш блізка, дні нашы выпаўніліся, прышоў наш канец.

Хіжшыя за паднебныя арлы былі перасьледаваньнікі нашы, па гарах гналіся за намі, на пустыні рабілі засаду на нас.

Успомні, СПАДАРУ, што сталася нам; разваж а глянь на паганьбеньне наша:

Перасьледаваньнікі на шыі нашай, мы робім цяжка, ня маем супачынку;

Яны ганьбілі жанкі на Сыёне, дзеўкі — у местах Юдэйскіх.

Ты, СПАДАРУ, застаешся на векі, пасад Твой ад пакаленьня да пакаленьня.

Чаму забыўся нас назаўсёды, пакінуў нас на даўгія дні?

Ці Ты супоўна адкінуў нас? ці надзвычайна ўгневаўся на нас?

Выразьліва было слова СПАДАРОВА Езэкіелю Вузянку, сьвятару, у зямлі Хальдэйскай, ля ракі Хевар, і рука СПАДАРОВА была там на ім.

І рукі людзкія пад крыламі на чатырох старанах іхных, чатыры віды а чатыры крылы ў вусіх чатырох;

І як я глядзеў на жывыя стварэньне абачыў адно кола на зямлі каля жывых стварэньняў у чатырох выглядаў іх.

Як яны йшлі, яны хадзілі на чатыры стараны свае; як яны йшлі, яны не абарачаліся.

І пад прасьцягам былі крылы іхныя, проста адно ля аднаго; у кажнага два — пакрыцьце ім на целы іхныя.

І над прасьцягам, што над галавамі іхнымі, быў выгляд шафіру, падобнасьць пасаду; і на падобнасьці пасаду падобнасьць выгляду чалавека, зьверху над ім.

Як выгляд вясёлкі, што ў булаку ў дзень дажджу, такі быў выгляд зьзяньня навокал. Гэта быў выгляд падобнасьці сьці СПАДАРОВАЕ. І як я абачыў, паў на від і чуў голас гукаючага,

І Ён сказаў імне: «Сыну людзкі, стань на ногі свае, і Я буду гукаць да цябе».

І ўвыйшоў у мяне дух, як Ён гукаў імне, і пастанавіў мяне на ногі мае, і я пачуў гукаючага імне.

І разгарнуў яго перад імною, і запісаны з добрага й благога боку, і напісана на ім: «Галашэньне, уздыханьне а вык».

І дух падняў мяне, і ўзяў мяне, і я пашоў у гарчэлі, парушаны ў духу сваім; але рука СПАДАРОВА была моцнаю на імне.

І была на імне там рука СПАДАРОВА, і Ён сказаў імне: «Устань, ідзі на даліну, і Я там буду размаўляць із табою».

І я ўстаў, і вышаў на даліну, і вось, там слава СПАДАРОВА стаяла, як слава, што я бачыў ля ракі Хевар; і я паў на від свой.

І ўвыйшоў у мяне дух, і пастанавіў мяне на ногі мае, і гутарыў з імною, і сказаў імне: «Ідзі, запрыся ў доме сваім.

Што да цябе, сыну людзкі — вось, наложаць паварозы на цябе, і зьвяжуць цябе імі, і ты ня выйдзеш да іх.

І ты, сыну людзкі, вазьмі цэглу й палажы яе перад сабою, і нарысуй на ёй места Ерузалім.

Адлі вазьмі сабе бляху і пастанаві яе як зялезную сьцяну памеж сябе й места, і зьвярні від свой на яе, яна будзе абложана, і ты будзеш аблягаць яе. Гэта знак дому Ізраеляваму.

І ты ляж на левы бок свой, і ўзлажы бяспраўе дому Ізраелявага на яго: подле ліку дзён, каторыя праляжыш на ім, ты будзеш несьці бяспраўе іхнае.

І як ты выпаўніш гэта, другім разам кладзіся на правы бок свой, і ты будзеш несьці бяспраўе дому Юдзінага сорак дзён: дзень за год, дзень за год Я прызначыў табе.

І на аблогу Ерузаліму прыгатуй від свой, і рука твая няхай будзе голая, і праракай супроці іх.

І, гля, я ўзлажыў на цябе паварозы, і ты не павернешся з аднаго боку на другі, пакуль ня скончыш дзён аблогі свае.

І ты вазьмі сабе пшонкі а ячменю а бобу а сачыўкі а проса а палбы, і палажы гэта ў вадну судзіну, і ўчыні хлеб ізь іх подле ліку дзён, што будзеш ляжаць на баку сваім: трыста дзевяцьдзясят дзён будзеш жывіцца імі.

І ежа твая, што ты будзеш есьці, мае быць вагою дваццаць сыкляў на дзень; час ад часу будзеш есьці яе.

І ты будзеш есьці гэта, як ячныя перапечкі, і будзеш пячы іх на людзкім кале на ачох люду».

І сказаў Ён імне: «Гля, Я дам табе карові кал замест людзкога, і ты ўчыні хлеб свой на ім».

Трайціну чыста спалі на цяпле сярод места, як дні аблогі мінуць; трайціну вазьмі парэж нажом; і трайціну разьвей па ветру; і Я агалю меч за імі.

І вазьмі зь іх ізноў, і кінь іх у цяпло, і спалі іх у цяпле; стуль выйдзе цяпло на ўвесь дом Ізраеляў.

За тое гэтак кажа Спадар СПАДАР: "Гля, Я, нават Я супроці цябе, і ўчыню суды сярод цябе на ачох народаў,

І скончыцца Мой гнеў, і супакоіцца палкі гнеў Мой на іх, і пацешуся; і яны даведаюцца, што Я, СПАДАР, вымавіў у рупатлівасьці сваёй, як Я скончу гнеў Свой на іх.

І зраблю цябе пустынёю а ганьбаю меж народаў, што навокал цябе, на аччу кажнага праходзячага.

Як Я пушчу на іх злыя стрэлы галадові, што будуць на выгубленьне, каторыя пушчу выгубіць вас, і змацню галадоў на вас, і патрышчу вашу падпору хлеба.

І пашлю на вас галадоў а злыя зьвяры, і яны спабудуць цябе дзяцей тваіх; і ліпучка, і разьліцьцё крыві пройдуць сярод цябе, і навяду на цябе меч; Я, СПАДАР, казаў"».

І скажы: "Горы ізраельскія, слухайце словы Спадара СПАДАРА: гэтак кажа Спадар СПАДАР горам а ўзгоркам, цур’ём а далінам: ’Гля, Я, Я навяду меч на вас і зьнішчу ўзвышшы вашы,

Хто далёка, памрэць ад ліпучкі; а хто блізка, паваліцца ад мяча; і засталы а ў ваблозе памрэць ад галадові; гэтак высілю гнеў Свой на іх.

І даведаецеся, што Я — СПАДАР, як забітыя іхныя будуць сярод балваноў навокал аброчнікаў іхных на кажным высокім узгорку, на вярхох гораў і пад кажным зялёным дзервам, і пад кажным таўстым дубам, месцам, ідзе яны прыносілі прыемныя пахі ўсім балваном сваім.

І выцягну руку сваю на іх, і ўчыню зямлю пустою а пустынёю, ад пустыні аж да Рыўлы пераз усі сялібныя мясцовасьці, і пазнаюць, што Я — СПАДАР’"».

«І ты, сыну людзкі: гэтак кажа Спадар СПАДАР зямлі Ізраелявае: "Канец прышоў, канец на чатыры стараны зямлі.

Цяпер канец табе; і пашлю гнеў Свой на цябе, і буду судзіць цябе подле дарогаў тваіх, і дам на цябе ўсі агіды твае.

І не пашчаджае цябе вока Мае, і ня зжаліцца; і Я абярну дарогі твае на цябе, і агіды твае будуць сярод цябе, і вы даведаецеся, што Я — СПАДАР".

Канец прышоў, прышоў канец, прачхнуўся на цябе, во прышоў.

Цяпер борзда выльлю абурэньне Свае на цябе й высілю гнеў Свой на цябе, і буду судзіць цябе подле дарогаў тваіх, і абярну на цябе ўсі агіды твае.

І вока Мае не пашкадуе ані Я зжалюся; абярну на цябе подле дарогаў тваіх, і агіды твае сярод цябе будуць; і вы даведаецеея, што Я СПАДАР, Каторы б’ець!

Усілства паўстала на посах нягоднасьці; ніхто зь іх не застанецца, ніхто з груду ані з крыку іх; па іх ня будуць плакаць.

Надходзе пара, бліжэе дзень; купец хай ня цешыцца, і прадаўнік ня плача, бо гнеў на ўсю множасьць;

Затрубяць у трубу, нават прыгатуюцца, але ніхто ня пойдзе на бітву, бо гнеў на ўсю множасьць іх.

Меч вонках, а ліпучка а галадоў дома: хто на полю, тый памрэць ад мяча; а хто ў месьце — галадоў а ліпучка зжаруць яго.

І будуць уцякаць уцекачы іхныя, і будуць на горах, як галубы з далінаў; і ўсі яны будуць галасіць, кажны за бяспраўе свае.

І папяражуцца зрэбнінаю, і жах абыйме іх, на ўсіх відах сорам, на ўсіх галавах лысіна.

Выкінуць срэбра свае на вуліцы, і золата іхнае будзе здалена, як нечысьць; срэбра іхнае а золата іхнае ня зможа вывальніць іх у дзень гневу СПАДАРОВАГА; душы іхныя не насыцяцца і нутра свайго не напоўняць, бо яно спадман да бяспраўя іхнага.

І аддам яго ў рукі чужаземцаў на глабаньне й нягодным зямлі на здабытак, і яны збудзеняць яго.

І сталася шостага году, шостага месяца, пятага дня месяца: я сядзеў у доме сваім, і старцы юдэйскія сядзелі перад імною, і спала на мяне там рука Спадара СПАДАРА.

І выцягнуў Ён падобнасьць рукі, і ўзяў мяне за каслаўкі галавы мае, і дух узьняў мяне меж зямлі й неба, і прынёс мяне ў відзені Божай да Ерузаліму, да варот нутраное брамы, зьверненае на поўнач, ідзе седава абраза завісьці, каторы ўзрушае да завісьці.

І гля, там слава Бога Ізраелявага, як відзень, што бачыў я на раўніне.

І сказаў імне: «Сыну людзкі, узьнімі вочы свае ў кірунку на поўнач». Дык я ўзьняў вочы свае ў кірунку на поўнач, і во, з поўначы ля аброчнае брамы абраз завісьці ў вуходзе.

Дык прывёў мяне да ўходу на панадворак, і як я глянуў — была там адтуліна ў сьцяне.

І сказаў імне: «Увыйдзі й глянь на нягодныя агіды, што яны робяць тут».

Дык я ўвыйшоў і бачу, і во рознае хормы паўзуны, і агідная жывёла, і ўсі балваны дому Ізраелявага выразаныя на сьценах навокал, навокал.

І прывёў мяне да варот брамы дому СПАДАРОВАГА, каторая на поўнач, і во, там сядзелі жанкі, плачучы па Фамузе.

І ўвёў мяне на нутраны панадворак дому СПАДАРОВАГА, і вось, у дзьвярох палацу СПАДАРОВАГА, меж ґанку й аброчніка, каля дваццаць пяцёх чалавекаў стаялі плячыма сваімі да палацу СПАДАРОВАГА, а відамі сваімі на ўсход, і яны кланяліся на ўсход сонцу.

І гля! шасьцёх чалавекаў прышло з дарогі вышняе брамы, што зьвернена на поўнач, і кажны із снадзівам бураньня ў руццэ сваёй, і сярод іх адзін, адзеўшыся ў палотны, зь пісарскаю чарнянкаю ля сьцёгнаў сваіх. Яны ўвыйшлі й сталі ля мядзянага аброчніка.

І слава Бога Ізраелявага паднялася ад херува, на каторым была, да парогу дому. І гукнуў Ён чалавека, што быў адзеўшыся ў палотны, у каторага была пісарская чарнянка ля сьцёгнаў.

І сказаў СПАДАР яму: «Прайдзі пасярод места, пасярод Ерузаліму, і таўруй літару таў на чолах людзёў, каторыя ўздыхаюць а якочуць над усімі агідамі, што дзеюцца ў сярэдзіне яго».

Біце на загубу старога, маладога, дзеўкі а дзецяняты а жонкі; але ня бліжчася да ніякіх людзёў, на каторых таў; і ад Мае сьвятыні пачніце». І яны пачалі ад людзёў старых, што былі перад домам.

І сталася, як яны забівалі, а я застаўся, што я паў на від свой і загаласіў, і сказаў: «Ах, Спадару СПАДАРУ, ці Ты выгубіш усіх засталых із Ізраеля, выліваючы абурэньне Свае на Ерузалім?»

І што да Мяне, то вока Мае не пашчаджае, і Я ня буду меці міласьці, абярну дарогі іхныя на галавы іхныя».

І бачыў я, і вось, на прасьцягу, што быў над галавою херуваў, быў відаць над імі бы камень шафір, бы зьява, падобная да пасаду.

І Ён казаў мужу, што быў адзеўшыся ў палотны, і сказаў: «Увыйдзі меж колаў пад херувамі і напоўні жменю сваю жарам з памеж херуваў, і рассып па месьце». І ён увыйшоў на маім аччу.

Херувы стаялі на правым баку дому, як муж увыйшоў, і булак напоўніў нутраны панадворак.

І гук крылаў херувавых быў чуваць на навонным панадворку, як голас Усемагучага Бога, як Ён гукае.

Як яны йшлі, то йшлі на чатыры свае стараны; ня круціліся, як ішлі, бо да месца, куды зьвернена галава, яны йшлі за ёю; ня круціліся, як ішлі.

І распусьцілі херувы крылы свае, і ўзьняліся ізь зямлі на маім аччу; як яны вышлі, колы таксама ля іх; і сталі ў варотах усходняе брамы дому СПАДАРОВАГА, і слава Бога Ізраелявага над імі.

І ўзьняў мяне дух, і занёс мяне да ўсходняе брамы дому СПАДАРОВАГА, зьверненай на ўсход. І вось, у варотах брамы дваццаць пяцёх мужоў, меж іх бачыў я Яазаню Азуронка а Пеляту Венаёнка, князёў люду.

Дык праракай на іх, праракай, сыну людзкі!»

І паў на мяне Дух СПАДАРОЎ, і сказаў імне: «Кажы: "Гэтак кажа СПАДАР: ’Гэтак вы кажаце, бо Я ведаю, што прыходзе вам удум.

Вы баіцеся мяча, і Я навяду на вас меч, — агалашае Спадар СПАДАР. —

Ад мяча вы загінеце; на граніцы Ізраельскай буду судзіць вас, і даведаецеся, што Я — СПАДАР.

Гэтае места ня будзе вам казаном, і вы ня будзеце мясам у ім; на граніцах Ізраельскіх буду судзіць вас.

І сталася, як я праракаў, што Пелята Венаёнак памер; і паў я на від свой, і загаласіў вялікім голасам, і сказаў: «Ах, Спадару СПАДАРУ! Ты канец робіш астачы Ізраеля?»

А чые сэрца ходзе за брыдамі а агідамі сваімі, Я абярну дарогі тых на галавы іхныя», — кажа Спадар СПАДАР.

І ўзьнялася слава СПАДАРОВА з пасярод места, і стала на гары, што на ўсходнім баку места.

І ты, сыну людзкі, прыгатуй сабе снадзь да перасяленьня, і перасяляйся ўдзень на ачох у іх, і перасяліся зь месца свайго на іншае месца на ачох іх; можа яны пабачаць, дарма што яны — дом бунтоўны;

І вынясі снадзі свае, снадзі да перасяленьня ўдзень на ачох у іх, а ты выйдзеш ўвечары на ачох у іх, як выходзяць у палон.

На ачох у іх прабі сьцяну і выйдзі перазь яе;

На ачох у іх вынясі на плячох, выйдзі сутанкам, накрый від свой, каб ты ня бачыў зямлі; бо Я прызначыў цябе на знак дому Ізраеляваму».

І я зрабіў так, як імне было расказана: вынес свадзь сваю ўдзень, як снадзь палону, а ўвечары прабіў сьцяну рукою сваёю, і вынес сутанкам, і нёс на плячу на ачох у іх.

Скажы: "Я ваш знак: як я зрабіў, так будзе зроблена ім: на высяленьне, у палон пойдуць".

І князь, што сярод іх, вынясе на плячу сутанкам, і выйдзе; праб’юць сьцяну, каб вынесьці перазь яе; закрые від свой, каб ня бачыць зямлі ачыма.

І сець Сваю расьцягну на яго, і ён будзе злоўлены ў пасадку Маю, і завяду яго да Бабілёну, зямлі Хальдэяў, і ён не абача яе, і там памрэць.

І ўсіх, што навокал яго, памачнікоў ягоных, і ўсі крылы ягоныя разьвею на кажны вецер, і меч агалю за імі.

І скажы люду зямлі: "Гэтак кажа Спадар СПАДАР да жыхараў Ерузаліму а да зямлі Ізраельскае: ’Яны будуць есьці хлеб свой з асьцярогаю і піць ваду сваю із зумленьням, бо зямля яго будзе спабыта ўсяго, што ў ёй, за ўсілства ўсіх тых, што жывуць на ёй.

«Сыну людзкі, праракай на праракаючых прарокаў ізраельскіх і скажы тым, што праракаюць із собскага сэрца свайго: "Слухайце слова СПАДАРОВА:

Як лісы на разьвярненьнях, былі прарокі твае, Ізраелю!

І будзе рука Мая на прароках, што бачаць пустое й што вяшчуюць ману; у тайне люду Майго яны ня будуць і ў сьпісаньне дому Ізраелявага ня будуць упісаны, і ў зямлю Ізраеляву ня ўвыйдуць; і даведаецеся, што Я — Спадар СПАДАР.

І спаганю гнеў Свой на сьцяне й на тых, што тынкавалі негадзячым мазалам яе, і скажу вам: "Няма сьцяны, няма й тых, што тынкавалі яе;

І скажы: "Гэтак кажа Спадар СПАДАР: ’Бяда тым, што шыюць падушачкі пад усі локці й робяць хусткі на галавы кажнае вялічыні, каб упаляваць душы! Ціж, палюючы на душы люду Майго, можаце захаваць жывыя душы свае?

Затым гэтак кажа Спадар СПАДАР: «Гля, Я супроці падушачкаў вашых, каторымі вы палюеце на душы там, каб прыляталі, і адарву іх із рук вашых, і вывальню душы, душы тых, на каторыя вы палюеце, каб яны прыляталі.

І прарока, калі ён зьведзены й гукае слова, — Я, СПАДАР, ізьвёў таго прароку; Я выцягну руку Сваю на яго й выгублю яго з пасярод люду Свайго Ізраеля.

«Сыну людзкі! калі зямля ізгрэша перад Імною, ізрадліва ізраджаючы, тады Я выцягну руку Сваю на яе і патрышчу падпору хлеба ейнага, і пашлю галадоў на яе, і выгублю зь яе чалавека й статак.

Каліб Я напусьціў благія зьвяры на зямлю, і яны прычынілі спабыцьцё дзяцей яе, ажно яна запусьцела, што ні водная людзіна не магла прайсьці з прычыны зьвяроў;

Альбо калі б Я навёў меч на гэтую зямлю й сказаў: "Мечу! прайдзі па зямлі, ажно адцяў бы людзіну й жывёлу зь яе";

Альбо ліпучку паслаў бы на гэтую зямлю й выліў на яе палкі гнеў Свой у крыві, каб выгубіць ізь яе людзіну й жывёлу;

Бо гэтак кажа Спадар СПАДАР: «Як шмат болей, як Я пашлю на Ерузалім Свае чатыры балючыя суды: меч а галадоў а дзікія зьвяры а ліпучку, каб адцяць ізь яго людзіну й жывёлу;

Але гля, застанецца ў ім астача, што будзе выведзена, сынове й дачкі; вось, яны прыйдуць да вас, і вы абачыце дарогу іхную а ўчынкі іхныя, і вы пацешыцеся зь ліха, каторае Я навёў на Ерузалім, з усёга, што Я навёў на яго.

Ці можа быць брана зь яго дзярва, каб зрабіць якую-колечы рэч? альбо ці можна ўзяць калок ізь яго, каб павесіць на ім якую судзіну?

Гля, кідаюць у цяпло на пажэрце; цяпло зжарэць абодва канцы яго, і сярэдзіна яго абгарае; ці годзіцца яно на выраб?

Гля, як яно не гадзілася на ніякую работу; пагатове ня згодзіцца на работу, як цяпло пажэрла яго, і яно абгарэла.

Затым гэтак кажа Спадар СПАДАР: "Як віно меж дзерваў лесавых, каторае Я кінуў у цяпло на пажэрце, так Я кіну жыхараў Ерузаліму.

Нічые вока ня зжалілася над табою, каб зрабіць табе што-колечы з гэтых, мець міласэрдзе над табою; але, у дзень нараджэньня свайго, была выкінена на чыстае поле з прычыны агіднасьці свае.

І як Я праходзіў ля цябе й абачыў цябе, вось, пара твая — пара каханьня; і Я расьцягнуў крысо Свае на цябе, і накрыў голасьць тваю; і Я прысягнуў табе і ўступіў у змову з табою, — агалашае Спадар СПАДАР, — і ты стала Маёй.

І прыбраў цябе прыборамі, і ўзлажыў бружлеты на рукі твае і ланцужок на шыю тваю;

І зацягнуў жуковіну ў нос твой і завушніцы — у вушы твае, і ўзлажыў пазорную карону на галаву тваю.

І слава твая разышлася меж народаў з прычыны харашыні твае, бо яна была дасканальная ад пазору Майго, каторы Я ўзлажыў на цябе, — агалашае Спадар СПАДАР. —

Але ты паспадзявалася на харашыню сваю й бязуліла, карыстаючыся із славы свае, і вылівала бязулства свае на кажнага праходзячага міма, ягонаю ты была.

І брала з адзецьцяў сваіх, і зрабіла калярыстыя ўзвышшы сабе, і бязуліла на іх, як ніколі ня бывала й ня мела быць.

І еміну Маю, што Я даваў табе, пшонную муку а алей а мёд, каторымі Я жывіў цябе, ты клала перад імі на прыемны пах; і гэтак яно было, — агалашае Спадар СПАДАР. —

Што ты ўладзіла сабе бязульны дом, і зрабіла сабе ўзвышша на кажнай вуліцы,

І на ростанях кажнае дарогі зрабіла сабе ўзвышша, і зрабіла харашыню сваю абрыдлаю, і расклала ногі свае кажнаму праходзячаму, і памножыла бязулствы свае;

Вось, Я выцягну руку Сваю на цябе, і паменшу прызначанае табе, і аддам цябе на самадыю тым, што ненавідзяць цябе, дачкам Пілісцкім, што засаромлены за бессаромную дарогу тваю.

Як ты снудзіла бязульныя дамы свае на ростанях кажнае дарогі і рабіла ўзвышшы свае на кажнай вуліцы, то ты ня была, як бязуля, бо грэбавала заплатаю,

Усім бязулям даюць падаркі, але ты даеш падаркі ўсім палюбоўнікам сваім і даеш лапаны ім, каб яны зусуль прыходзілі да цябе на бязулства твае.

І буду судзіць цябе судам чужаложніцаў і разьліваючых кроў, і прывяду на цябе крывавы гнеў а завісьць;

І ўзьвядуць грамаду на цябе, і ўкамянуюць цябе, і пратнуць цябе мячамі сваімі.

І спаляць цяплом дамы твае, і ўчыняць суды на цябе — крывавы гнеў а завісьць; і спыню бязулства твае, і таксама ўжо не дасі платы.

Дык спаганю Сваю злосьць на табе, і завісьць Мая адступе ад цябе, і Я супакоюся і болей ня буду гневацца.

За тое, што ты ня ўспомнела дзён маладосьці свае, але квяліла Мяне ўсім гэтым, вось, я абярну дарогу тваю на галаву тваю, агалашае Спадар СПАДАР; ці ты не дадала ўсяе гэтае бессаромнае непасьцівасьці да ўсіх агідаў сваіх?

Ты, адылі, не хадзіла па дарогах іхных і не рабіла подле агідаў іхных, але быццам вельма мала было табе іхнага, ты папсавалася болей за іх на ўсіх дарогах сваіх.

І скажы: "Гэтак кажа Спадар СПАДАР: ’Вялікі арол ізь вялікімі крыламі й шырака распушчанымі канцамі іх, поўны пер’я, што ў яго калярыстае, прыляцеў на Лібан і ўзяў найвышшы пагон кедры;

І ўзяў з насеньня зямлі, і пасадзіў яго на ўробленым полю, памясьціў ля вялікіх водаў, уткнуў яго, як вярбу.

Яно было пасаджана на добрым полю ля вялікіх водаў, каб магло выдаваць пагоны й каб дало плады, каб магло быць славутым віном’".

Ані фараон ізь вялікім войскам і чысьленаю грамадою не паможа яму на вайне, як насыпяць наспы й збудуюць абложныя сьцены, каб загубіць шмат душаў,

Затым гэтак кажа Спадар СПАДАР: «Жыў Я, канечне за прысягу Маю, што ён пагрэбаваў, і за змову Маю, што ён узрушыў, Я зьвярну на галаву ягоную.

І расьцягну сеці Свае на яго, і ён будзе злоўлены ў пасадку Маю, і завяду яго да Бабілёну, і буду прававацца там ізь ім за ізраду ягоную, што ён ізрадзіў Мяне.

Гэтак кажа Спадар СПАДАР: «Я вазьму найвышшы пагон із высокага кедры й пасаджу яго; і зь верху малажлявых пагонаў яго адатну кунежны й пасаджу яго на гары высокай а ўзьнятай.

На гары вышыні Ізраелявае Я пасаджу яго; і ён пусьце галіны, і дасьць плод, і будзе славуты кедра; і пад ім будзе жыць кажная птушка, кажная крылатая, у сьценю галузаў яго будзе яна жыць.

«Што гэта вам, што вы кажаце гэтую прыказь узглядам зямлі Ізраелявае, кажучы: "Бацькі елі кіслае віно, а дзеці нагналі аскому на зубах?"

Ня ела на горах ані ўздыймала аччу сваіх да балваноў дому Ізраелявага, ані плюгавіла жонкі прыяцеля свайго, ані бліжылася да жонкі, здаленае за нечысьць;

Не пазычала на працэнты ані брала прыросту, ад бяспраўя аддаляла руку сваю, чыніла запраўды суд меж людзіны й людзіны;

І не паўніць ніякага з гэтых абавязкаў, але таксама на горах еў і сплюгавіў жонку прыяцеля свайго,

Пазычае на працэнты й бярэць прырост; дык мае ён жыць? Ня мае жыць: ён робе ўсі гэтыя агіды, ён канечне памрэць; кроў ягоная будзе на ім.

Ня еў на горах ані ўзьнімаў аччу сваіх да балваноў дому Ізраелявага, ня сплюгавіў жонкі прыяцеля свайго,

Душа, што ізгрэша, памрэць; сын не панясець бяспраўя айца, ані айцец не панясець бяспраўя сына; справядлівасьць справядлівага будзе на ім, і нягоднасьць нягоднага будзе на ім.

І пачулі празь яго народы; злавілі яго ў яму сваю й завялі яго на ланцугох да зямлі Ягіпецкае.

Тады народы з акалічных краінаў сталі супроці яго й расьцягнулі сець сваю на яго, злавілі яго ў яму сваю.

І пасадзілі яго ў клетку на крук, і завялі яго да караля Бабілёнскага; прывялі яго да гарадоў, каб наперад гуку ягонага ня было чуваць на горах Ізраелявых.

І яна мела моцныя галіны на ськіпетры валадаром, і пень яе ўзьняўся меж таўстых галузаў; і яна выдавалася вышынёю з множасьці гукаў сваіх.

Але ў гневе яна была вырвана, кінена далоў на зямлю, і ўсходні вецер высушыў плады яе, моцныя галіны яе адламіліся а ссохлі, цяпло пажэрла іх.

І цяпер яна перасаджана на пустыню, у зямлю сухую а ўсьмяглую.

І вышла цяпло з розкі гальля ейнага, пажэрла плады ейныя, так што няма моцнае розкі на ськіпетру ўлады"». Гэта — галашэньне, і будзе на галашэньне.

Але яны збунтаваліся й не хацелі слухаць Мяне: ніхто не адхінуў агідаў аччу сваіх і не адхінуў балваноў ягіпепкіх. Тады Я сказаў: Я выльлю абурэньне Свае на іх, дакончу гнеў Свой на іх сярод зямлі Ягіпецкае.

Я ўчыніў, адылі, дзеля імені Свайго, каб яно ня будзенілася перад народамі, сярод каторых яны, на каторых ачох Я аб’явіўся ім, дзеяў, каб весьці іх ізь зямлі Ягіпецкае.

Дзеля таго вывеў іх ізь зямлі Ягіпецкае і прывёў іх на пустыню,

Але збунтаваўся супроці Мяне дом Ізраеляў на пустыні: у вуставах Маіх не хадзілі й судамі Маімі пагрэбавалі, каторыя, калі поўне іх чалавек, то будзе жыць імі; сыботы Мае яны вельмі збудзенілі. І маніўся выліць Я палкі гнеў Свой на іх на пустыні, каб выгубіць іх.

І дзеяў Я, адылі, дзеля імені Свайго, каб яно ня будзенілася перад народамі, на каторых ачох Я вывеў іх.

Але й таксама Я падняў руку Сваю ім на пустыні, што не прывяду іх да зямлі, каторую даў, каторая цячэць малаком а мёдам, харашыня ўсіх земляў;

І пашчаджала іх вока Мае, каб не загубіць іх, і ня ўчыніла зьнішчэньня ім на пустыні.

І Я сказаў дзяцём іхным на пустыні: у вуставах айцоў сваіх не хадзіце, судоў іхных не заховуйце й балванамі іхнымі ня плюгаўцеся.

І збунтаваліся супроці Мяне дзеці: у вуставах Маіх не хадзілі й судоў Маіх не дзяржалі, каб паўніць іх, каторыя, калі поўне іх чалавек, то жывець імі, сыботы Мае збудзенілі. І маніўся Я выліць палкі гнеў Свой на вас, спагнаць гнеў Свой на іх на пустыні.

Але Я зьвярнуў руку Сваю і ўчыніў дзеля імені Свайго, каб яно ня будзенілася на ачох народаў, на чыіх ачох Я вывеў вас.

Таксама падняў Я руку Сваю ім на пустыні, каб рассыпаць іх меж народаў і разьвеяць іх па краёх

Затым, сыну людзкі, гукай дому Ізраеляваму й скажы ім: "Гэтак кажа Спадар СПАДАР: ’Яшчэ гэтым айцове вашы блявузґалі на Мяне, ізраджаючы Мяне ізрадаю:

Як Я прывёў іх да зямлі, праз каторую падняў руку Сваю даць яе ім, яны глянулі на кажны высокі ўзгорак і на кажнае рассахатае дзерва, і абракалі там аброкі свае, і там давалі квелячыя дары свае, і клалі там духмяныя пахі свае, і ўзьлівалі там узьліваньні свае.

І сказаў Я ім: "Што гэта за ўзвышша, на каторае вы ходзіце?" І названа імя яго Бама дагэтуль’".

І прывяду вас на пустыню людаў, і там буду прававацца з вамі від да віду.

Як прававаўся з айцамі вашымі на пустыні зямлі Ягіпецкае, так буду прававацца з вамі, — агалашае Спадар СПАДАР. —

Бо на сьвятой гары Маёй, на гары вышыні Ізраелявае, — агалашае Спадар СПАДАР, — там будзе служыць Імне ўвесь дом Ізраеляў, увесь у зямлі; там буду прыяць і там буду пытаць узьнесеньняў вашых і пачаткаў прыносаў вашых з усімі пасьвячэньнямі вашымі.

«Сыну людзкі, зьвярні від свой на паўдня й кажы супроці паўдня, і праракай супроці лесу паўднявога поля,

І скажы зямлі Ізраелявай: "Гэтак кажа СПАДАР: ’Гля, Я на цябе, і агалю меч Свой із похвы яго, і адатну ад цябе справядлівага й нягоднага.

Дык затым, што Я адатну ад цябе справядлівага й нягоднага, дзеля таго меч Мой выйдзе з похвы яго на кажнае цела ад паўдня аж да поўначы.

Галасі а вый, сыну людзкі, бо ён будзе на люд Мой, на ўсіх князёў Ізраелявых: яны даны пад меч зь людам Маім; дык бі сябе па лядзьвях.

Я пастанаўлю бліскучы меч, каб сэрца замлела і спатыкненьня памножыліся ля ўсіх брамаў іхных; Я дам лязо мяча, ах, зробленае бліскучым і найстранае на забіваньне.

«Таксама ты, сыну людзкі, прызнач сабе дзьве дарогі, каторымі мае прыйсьці меч караля Бабілёнскага; із аднае зямлі абедзьве выйдуць; нарысуй месца, нарысуй на пачатку дарогі да места.

Бо адзяржаўся кароль Бабілёнскі на ростанях на пачатку дзьвюх дарог, дзеля варажбы: зрабіў стрэлы бліскучымі, трасець, радзіцца ў тэрафіма, разглядае печані.

У правую руку ягоную пала жэрабя варажбітова на Ерузалім, каб выставіць тараны, адчыніць вусны на ўбіўства, узьняць галосную крыкню, прызначыць тараны супроці брамаў, насыпаць вал, збудаваць абложныя вежы.

І ты, сыну людзкі, праракай і скажы: "Гэтак кажа Спадар СПАДАР праз сыноў Амонавых і празь вярненьне іх", і скажы: "Меч, меч аголены на сьцяцьце, паліраваны, каб жэр, каб зіхцеў, як маланка.

Бачаць марнасьць табе, варожаць ману табе, каб палажыў цябе на шыі забітых нягоднікаў, каторых дзень прышоў, як бяспраўю іхнаму канец.

Ці Я маю зьвярнуць у похву яго? Я буду судзіць цябе на месцу, ідзе ты быў створаны, у зямлі нараджэньня твайго.

І выльлю на цябе абурэньне Свае, цяплом гневу Свайго дыхну на цябе і аддам цябе ў руку неразумных, людзёў — майстроў губеньня.

У цябе людзі, што ўдаюць, каб разьліваць кроў, і ў цябе ядуць на горах, і сярод цябе бязуляць.

Вось, затым Я лясну даланёю Сваёю на непасьцівы здабытак, што ты мела, і на кроў, што была сярод цябе.

І ты будзеш будзеніць сябе на ачох народаў і даведаешся, што Я — СПАДАР’"».

Як зьбіраюць да горна срэбра а медзь а зялеза а волава а цыну, каб разьдзьмухаць цяпло на іх, пералітаваць; так Я зьбяру ў гневе Сваім, у палкім гневе Сваім, і пакіну, і пералітую вас.

Але, Я зьбяру вас і хукну на вас цяплом гневу Свайго, і будзеце пералітаваны сярод яго.

Як літуецца срэбра ў горне, так вы будзеце пералітаваны ў ім; і даведаецеся, што Я, СПАДАР, выліў гнеў Свой на вас"».

Дык Я выліў абурэньне Свае на іх і ў цяпле гневу Свайго выгубіў іх, дарогі іхныя абярнуў на галавы іхныя», — прагалашае Спадар СПАДАР.

І бязулства свайго зь Ягіпцянмі не пакінула яна, бо ў маладосьці яе яны ляжалі зь ёю, і зьмялі дзявушчыя пелькі ейныя, і вылілі сваё бязулства на ёй.

І яна павялічыла бязулствы свае, бо як яна бачыла мужчынаў, выразаных на сьцяне, абразы Хальдэяў, намаляваныя хварбамі,

Што былі паперазаўшыся паясамі па сьцёгнах сваіх, з хварбаванымі турбанамі на галавах сваіх, усі яны князі на пагляд, падобныя да сыноў Бабілёну, Хальдэя зямля нараджэньня іхнага, —

І прышлі сынове Бабілёну на ложак любові, і сплюгавілі яе бязулствам сваім, і яна сплюгавілася зь імі, і душа ейная зьбезахоцілася імі.

І прыйдуць на цябе із снасьцяй, з коньнікам і колам і з грамадою людзёў, і абступяць цябе навокал у панцырах, шчытох а шоламах; і дам ім суд, і будуць судзіць цябе подле судоў сваіх.

І ськірую гнеў Свой на цябе, і яны абыйдуцца з табою ў палкім гневе: скрывяць нос твой а вушы твае, а засталыя твае падуць ад мяча; яны возьмуць у цябе сыноў тваіх і дачкі твае, а засталыя твае будуць пажэрты цяплом.

Бо яны чужаложылі, і кроў на руках іхных, і з балванамі сваімі чужаложылі, і таксама сыноў сваіх, каторых яны радзілі Імне, праводзілі ім, каб пажэрлі.

І садзілася на пачэсны ложак, і стол прыгатаваны перад ім, і кадзіла Мае а алей Мой ты пастанавіла на ім.

Гом нядбайнага груду зь ёй, і да людзёў вялікага груду прывялі Савеяў з пустыні, каторым узлажылі бружлеты на рукі іхныя й пазорныя вянкі на галавы іхныя.

Але мужы справядлівыя засудзяць іх судам чужаложніцаў і судам разьліваючых кроў; бо яны чужаложніцы, і кроў на руках у іх;

Бо гэтак казаў Спадар СПАДАР: "Я прывяду грамаду на іх і аддам іх на дрыжэньне а глабаньне.

Гэтак спыню распусту на зямлі, каб усі жанкі мелі навуку не рабіць подле распусты вашае.

І абернуць распусту вашу на вас, і вы пацерпіце за грахі з балванамі сваімі, і даведаецеся, што Я — СПАДАР Бог"».

Затым гэтак кажа Спадар СПАДАР: "Авохці крываваму месту, гаршку, гаршку, каторага шумаўё ў ім, і каторага шумаўё ня выходзе зь яго; выбірай зь яго кавалак па кавалку, няхай жэрабя не падзець на яго;

Бо кроў яго сярод яго; ён пастанавіў яго на голай скале; не вылівай зь яго на зямлю, каб пыл не пакрыў яго.

Каб выклікаць гнеў і надта памсьціцца, Я пастанаўлю кроў ягоную на голай скале, каб ня была пакрыта’.

І пастанаві яго пусты на вугальле, каб медзь стала гарачай, і каб гаршчок журэў, і бруда яго распусьцілася ў ім, каб шумаўё яго шчэзла.

У нечысьці тваёй распуста, бо Я чысьціў цябе, і ты не ачысьціўся; наперад ад нечысьці свае не ачысьцішся, пакуль Я не спаганю на табе гневу Свайго.

Уздыхай моўчыкам, не рабі жалобы па памерлай, турбан свой завяжы на сябе, абуй вобуй на ногі свае, і не закрывай вуснаў, і хлеба людзкога ня еж».

І турбаны вашы будуць на галавах вашых, і вобуй ваш на нагах вашых; ня будзеце ў жалобе ані плакаць, але растаеце ў бяспраўях сваіх і будзеце наракаць адзін перад адным.

Вось, за тое Я выцягну руку Сваю на цябе, і аддам цябе на глабаньне народам, і ўчыню, што ты будзеш адцята ад людаў, і выгублю цябе ізь земляў, вынікблю цябе; і ты даведаешся, што Я — СПАДАР’.

За тое, вось, Я адкрыю плячо Моава ад местаў, ад местаў на паграніччу ягоным, славы краю, ад Беф-Ешымофу, Ваал-Меону а Кірафаіму,

І аддам іх на спадак разам із сынамі Амонавымі людзём Усходу, каб Сыноў Амонавых не менавалі меж народаў,

За тое гэтак кажа Спадар СПАДАР: — выцягну руку Сваю на Едом і адатну людзіну й жывёлу зь яго, і аддам на спустошаньне: ад Феману аж да Дэдану яны паваляцца ад мяча;

За тое гэтак кажа Спадар СПАДАР: — абач, Я выцягну руку Сваю на Пілішчан і выгублю Крыцян, і зьнішчу астачу іх на беразе мора.

За тое гэтак кажа Спадар СПАДАР: — гля, Я на цябе, Тыру, і ўзьвяду на цябе шмат народаў, як мора падыймае хвалі свае.

І дачкі ягоныя, што на полю, будуць забіты мячом; і даведаюцца, што Я — СПАДАР"».

Бо гэтак кажа Спадар СПАДАР: «Гля! Я прывяду з поўначы на Тыр Невухаднецара, караля Бабілёнскага, караля каралёў, з коньмі а зь цялежкамі а з коньнікамі, і груд і шмат люду.

І зраблю цябе, як голую скалу, і будзеш на расьцягненьне сецяў, ня будзеш ізноў будаваны; бо Я, СПАДАР, казаў», — кажа Спадар СПАДАР.

І зыйдуць із пасадаў сваіх усі князі морскія і зьдзенуць уборы свае, і ськінуць вышываныя адзецьці свае, адзенуцца ў дрыготу, сядуць на зямлю, і што часіны будуць здрыгацца а зумлявацца зь цябе.

І завядуць па табе пахоўную песьню, і скажуць табе: "Як загінула ты, населенае маравікамі, славутае места, дужое на мору, яно а жыхары яго, каторае палохала ўсіх жыхараў сваіх!

Бо гэтак кажа Спадар СПАДАР: «Як Я ўчыню цябе местам спусьцелым, як месты незаселеныя, узьніму глыбіні на цябе, і пакрыюць цябе вялікія воды;

Цянюсенькага вышыванага палатна зь Ягіпту ўжывалі на вятрылы твае, на сьцяг твой; сінь а пурпура з абтокаў Еліскіх былі пакрыцьцям табе.

Сынове Арваду а Гэлеху былі навокал на сьценах тваіх; людзі з Ґамаду былі ў вежах тваіх, вешалі шчыты свае навокал на сьценах тваіх, завяршалі харашыню тваю.

І зыйдуць із караблёў сваіх усі вяслуючыя, маравікі, усі штырнікі морскія, стануць на зямлю.

«Сыну людзкі! кажы князю Тырскаму: "Гэтак кажа Спадар СПАДАР: ’За тое, што сэрца тваё загардзела, і ты сказаў: "Бог я, на седаве Божым я сяджу ў сэрцу мораў", ты, адылі, чалавек, а ня Бог, дарма што становіш сэрца сваё як сэрца Божае,

Дык вось, Я прывяду на цябе чужаземцаў, найстрашнейшых із народаў, і яны аголяць мячы свае супроці харашыні мудрасьці твае, і збудзеняць бліск твой.

Ты памазаны херуў, што ахінае, і Я пастанавіў цябе; ты быў на сьвятой гары Божай, сярод палаючых камянёў ты хадзіў.

Загардзела сэрца тваё з харашыні твае, на ліха ты ўжыў мудрасьць сваю з пазору свайго; Я ськінуў цябе на зямлю, выставіў цябе перад каралямі, каб яны аглядалі цябе.

Множасьцяй бяспраўяў сваіх, бяспраўям торгу свайго ты збудзеніў сьвятыню сваю; за тое Я вазьму з пасярод цябе цяпло, і яно пажарэць цябе, і абярну цябе ў попел на зямлі на ачох усіх, што глядзяць на цябе.

«Сыну людзкі! зьвярні від свой на Сыдон, і праракай празь яго,

І скажы: "Гэтак кажа Спадар СПАДАР: "Гля, Я на цябе, Сыдоне, і ўслаўлюся сярод цябе, і даведаюцца, што Я — СПАДАР, як Я зьдзею суды над ім і ўсьвячуся ў ім;

Бо Я пашлю на яго ліпучку а кроў на вуліцы ягоныя, і раненыя ў ім паваляцца ад мяча на яго адусюль; і даведаюцца, што Я — СПАДАР.

Гэтак кажа Спадар СПАДАР: ’Як Я зьбяру дом Ізраеляў зь людаў, меж каторых яны расьцярушаныя, і ўсьвячуся ў іх на ачох народаў, тады яны будуць жыць у зямлі сваёй, што Я даў слузе Свайму Якаву;

І будуць жыць на ёй бясьпечна, і станавіць дамы, і садзіць вінішчы; і яны будуць жыць у бясьпечнасьці, як Я зьдзею суды на ўсіх тых навокал іх, што грэбуюць імі; і даведаюцца, што Я — СПАДАР Бог іхны’"».

«Сыну людзкі! зьвярні від свой на фараона, караля Ягіпецкага, і праракай празь яго а праз увесь Ягіпет.

І пакіну цябе на пустыні, цябе а ўсю рыбу рэк тваіх; ты павалішся на чыстым полю; цябе не пабяруць ані зьбяруць; зьвяром земным і птушкам нябёсным Я даў цябе на жыр.

Як яны браліся за цябе рукою сваёю, ты ламіўся й разьдзіраў усе плячо іхнае; і як яны апіраліся на цябе, ты ламіўся, дарма што падстанаўляў ім усі сьцёгны свае’.

Затым гэтак кажа Спадар СПАДАР: "Гля, Я навяду на цябе меч і выгублю ў цябе людзіну й жывёлу.

Гэтак кажа, адылі, Спадар СПАДАР: ’На канцу сараку год Я зьбяру Ягіпцян зь людаў, куды яны былі расьцярушаны;

Прыйдзе меч на Ягіпет, і вялікая мука стрэне Ефіопу, як забітыя будуць валяцца ў Ягіпце, і возьмуць багацьце ягонае, і абурацца поды ягоныя;

Таго дня выйдуць на караблёх пасланцы Мае спалохаць нядбайных Ефіоплян, і вялікі боль стрэне іх, як у дзень Ягіпту; бо, гля, гэта станецца’.

Ён а люд ягоны зь ім, — найстрашнейшы з народаў, — будуць прыведзены зглуміць зямлю, і аголяць мячы свае на Ягіпет, і напоўняць зямлю забітымі.

Гэтак кажа Спадар СПАДАР: ’Я таксама зьнішчу балваны і спыню абразы Нофу, і ня будзе ўжо князя ізь зямлі Ягіпецкай, і навяду страх на зямлю Ягіпецкую.

І выльлю гнеў Свой на Сын, моц Ягіпту, і выгублю множасьць Но.

І зацеплю цяпло на Ягіпет, Сын будзе дрыжэць, дрыжэць, і Но будзе раськеплена, і Ноф будзе мець бяду ўдзень.

Але, Я ўмацую плячукі караля Бабілёнскага, а плячукі фараонавы апусьцяцца; і даведаюцца, што Я — СПАДАР, як дам меч Свой у руку каралю Бабілёнскаму, і ён аголе яго на зямлю Ягіпецкую.

Вось, Асур — кедра на Лібане з харошымі галузамі і зь лесавым сьценям, гонкі, з галавою меж булакоў.

Воды вырасьцілі яго, глеба падыймала яго на вышыню рэкамі сваімі, што цякуць навокал месца росту яго, і пасылала цуркі свае да ўсіх палявых дзерваў.

На суччу ягоным усі птушкі нябёсныя мелі гнезды свае, і пад гольлям ягоным усі зьвяры палявыя прыводзілі дзеці свае, і пад сьценям ягоным жылі ўсі вялікія народы.

І чужаземцы, найстрашнейшыя з народаў, сьсякуць яго й кінуць яго; на горы й на ўсі даліны зваліцца гольле ягонае, і сучча ягонае будзе ламіцца ля ўсіх цур’ёў зямлі, і адыймуць з пад сьценя ягонага ўсі люды зямлі, і пакінуць яго.

На ім упалым будуць жыць усі птушкі нябёсныя, і меж гольля ягонага будуць усі зьвяры палявыя.

На тое, каб ніякія дзервы ля вады не вяльмуваліся з прычыны вышыні свае й не падыймалі галоваў сваіх да меж булакоў, і вадой жывеныя дзервы не паказавалі вышыні свае; бо ўсі адданы на сьмерць, да дольніх часьцяў зямлі, сярод сыноў людзкіх, з тымі, што адышлі ў яму’.

Я ўчыніў, што народы задрыжаць на грукат паду ягонага, як зьвяду яго да шэолю з тымі, што зышлі ў яму, і пацешацца ў дольніх часьцях зямлі ўсі дзервы едэнскія, выборныя а найлепшыя лібанскія, усі, што п’юць ваду;

Гэтак кажа Спадар СПАДАР: «І расьцягну сець Сваю на цябе ў грамадзе шмат якіх людаў, і яны выцягнуць цябе ў сеці Маёй.

Тады пакіну цябе на зямлі, кіну цябе на чыстае поле, і прычыню, што ўсі птушкі нябёсныя будуць перабываць на табе, і насычу табою жывёлу ўсяе зямлі.

Увесь бліск сьвятліні нябёснае зацямню над табою і навяду цямноту на зямлю, — агалашае Спадар СПАДАР. —

Бо гэтак кажа Спадар СПАДАР: «Меч караля Бабілёнскага, прыйдзе на цябе.

Грабы ягоныя зроблены ў бакох ямы, груд ягоны навокал гробу ягонага, усі яны забітыя, загінулі ад мяча, каторыя прычынялі жах на зямлі жывых.

Там Елам а ўвесь люд ягоны навокал гробу ягонага; усі яны забітыя, загінулі ад мяча, каторыя зышлі далоў неабрэзаныя ў дольнія часьці зямлі, каторыя прычынялі жах на зямлі жывых, панесьлі, адылі, сорам свой з тымі, што зышлі ў яму.

Пастанавілі ложак ягоны сярод забітых із усім людам ягоным; грабы іхныя навокал яго; усі яны неабрэзаныя, забітыя мячом; каторыя прычынялі жах на зямлі жывых, панесьлі, адылі, сорам свой з тымі, што зышлі ў яму, і памешчаны памеж забітых.

Там Мешэх, Тувал а ўвесь люд ягоны, грабы ягоныя навокал яго; усі яны неабрэзаныя, забітыя мячом, бо зрабілі жах на зямлі жывых.

І не ляжаць із дужасіламі, загінулымі зь неабрэзаных, што зышлі да шэолю з ваеннымі зброямі сваімі, і палажылі ўзгалоўям мячы свае; але бяспраўі іхныя будуць на касьцёх іхных, бо былі жахам дужых на зямлі жывых.

Бо Я навяду жах Свой на зямлю жывых, і яго паложаць сярод неабрэзаных із забітымі мячом, фараона а ўвесь люд ягоны», — агалашае Спадар СПАДАР.

«Сыну людзкі! гукай сыном люду свайго і скажы ім: "Калі я навяду меч на зямлю, возьме люд зямлі мужа зь ліку свайго, і пастанове яго за паночнага свайго,

І як ён бача, што меч прыходзе на тую зямлю, ён трубе ў трубу й перасьцерагае люд;

Калі хто чуе гук трубы, але ня прыйме перасьцярогі, калі меч прыйдзе й забярэць яго, кроў ягоная будзе на галаве ягонай.

Ён чуў гук трубы, і ня прыняў перасьцярогі — кроў ягоная будзе на ім; але тый, што паслухаў перасьцярогі, вывальне душу сваю.

І ты, сыну людзкі, кажы дому Ізраеляваму: "Гэтак вы гукаеце, кажучы: ’Калі выступы нашы а грахі нашы на нас, і мы таім ад іх, дык як мы маглі б жыць?’"

Калі скажу справядліваму, што ён канечне будзе жыць, а ён паспадзяецца на справядлівасьць сваю і ўчыне бяспраўе, уся справядлівасьць ягоная ня будзе прыпомнена, і ў бяспраўю сваім, што ён зрабіў, ён памрэць.

І рука СПАДАРОВА была на імне ўвечары, і Ён адчыніў вусны мае, пакуль тый прышоў да мяне нараніцы, і мае вусны былі адчыненыя, і я ўжо ня быў немы.

«Сыну людзкі! жывучыя на тых пусташах зямлі Ізраельскае гутараць, кажучы: "Абрагам быў адзін, і яму спала зямля; але нас шмат, дык зямля дана нам на спадак".

Вы апіраецеся на меч, робіце агіду і плюгавіце кажны жонку прыяцеля свайго, — і маеце дзяржаць зямлю?’"

І гля, ты ім, як любосная песьня, пяяная харошым голасам і добра граная на снадзі; бо яны слухаюць словы твае, але ня поўняць іх.

Авечкі Мае блудзяць па ўсіх гарах і на кажным высокім узгорку; але, па ўсім відзе зямлі расьцярушаны авечкі Мае, і ніхто не сачыў і ня шукаў іх’"».

І вывяду іх із памеж людаў, і зьбяру іх із краёў, і прывяду іх да собскае зямлі іхнае, і буду пасьціць іх на горах Ізраелявых ля рэк і на ўсіх заселеных мясцовасьцях краю.

На добрым пасьцьбішчу буду пасьціць іх, і на высокіх горах Ізраелявых будзе загарадня іх, там яны будуць ляжаць у добрай загарадні і на сытым пасьцьбішчу будуць пасьціцца, на горах Ізраелявых.

Хіба мала вам пасьвіцца на добрым пасьцьбішчу, прымеж тога вы топчаце нагамі сваімі астачу свайго пасьцьбішча? і піць із чыстых водаў, прымеж тога астачу муціце нагамі сваімі?

І што да авец Маіх, то яны пасьвяцца на тым, што патаптана нагамі вашымі, і п’юць тое, што замучана нагамі вашымі"».

І ўчыню зь імі змову супакою, і аддалю злога зьвера ізь зямлі, і будуць жыць бясьпечна на пустыні, і спаць у лясох.

І дасьць палявое дзерва плод свой, і зямля дасьць ўрод свой, і будуць на зямлі сваёй бясьпечнымі; і даведаюцца, што Я — СПАДАР, як патрышчу вязі йга іхнага, што паняволілі іх.

І кажы ёй: "Гэтак кажа Спадар СПАДАР: "Гля, Я на цябе, гара Сэір, і выцягну руку Сваю на цябе, і зраблю цябе спустошанай а жахлівай.

Я аддам гару Сэір на зумленьне а спустошаньне, і адатну зь яе таго, хто прыходзе, і таго, хто зварачаецца,

І напоўню горы ейныя забітымі ейнымі: на ўзгорках тваіх, і на далінах тваіх, і ў цур’ёх тваіх будуць валіцца ў іх забітыя мячом.

І даведаешся, што Я — СПАДАР, і што Я пачуў усі блявузґаньні твае, каторыя ты гукала на горы Ізраелявы, кажучы: "Яны спустошаны, яны даны нам пажэрці".

Дык вуснамі сваімі вы вяльмуваліся перад Імною і мнажылі словы свае на Мяне; Я чуў’.

Дык праракай і скажы: "Гэтак кажа Спадар СПАДАР: ’За тое а затое, што адусюль пустошылі а глыталі вас, каб вы сталі дзяржаваю засталым народам, і вы ўзятыя на вусны брахлоў і ў няславе ў людаў’"’, —

За тое, кажа Спадар СПАДАР: "Напэўна Я буду гукаць у цяпле рупатлівасьці Свае на засталыя народы й на ўвесь Едом, каторы прысабечыў зямлю Маю сабе ў дзяржаньне з радасьцяй усяго сэрца, з грэбаваньням душы, каб выгнаньне абярнуць у глабань’.

І Я памножу чалавека на вас, увесь дом Ізраеляў, усіх іх, і месты будуць заселены, і разьвярненьні адбудаваны.

І памножу на вас чалавека й статак, і яны будуць мнажыцца а пладзіцца; і засялю вас, як даўней, і ўчыню ляпей, як на пачатку вашым; і даведаецеся, што Я — СПАДАР.

Але, Я прывяду чалавека на вас, люд Мой Ізраеляў, і яны будуць дзяржаць цябе, і ты будзеш спадкам іхным, і адгэнуль ты ня будзеш спабываць іх дзяцей".

Затым Я выліў палкі гнеў свой на іх за кроў, што яны разьлівалі на гэтай зямлі, і за балваны іхныя, каторымі яны плюгавілі яе.

І будзеце жыць на зямлі, што Я даў айцом вашым, і будзеце Імне людам, а я буду вам Богам.

І зямля, што была пакінена пустою, будзе ўрабляна на ачох усіх, што праходзяць міма, —

Рука СПАДАРОВА была на імне і вывяла мяне ў духу СПАДАРОВЫМ, і пастанавіла мяне сярод даліны, а яна была поўная касьцей,

І абвёў мяне навокал, навокал, і гля, было іх вельма шмат на зьверху даліны, і гля, вельма сухія.

І дам на вас жылы, і аблажу вас целам, і абцягну вас скураю, і ўлажу дух у вас, і вы ажывіце; і даведаецеся, што Я — СПАДАР"».

І я глядзеў: гля, жылы а цела паказаліся на іх, і скура абцягнула іх зьверху; але ня было духу ў іх.

І сказаў імне: «Праракай да духа, праракай, сыну людзкі, і скажы духу: "Гэтак кажа Спадар СПАДАР: ’Прыходзь ад чатырох вятроў, душа, і дыхай на гэтых забітых, і яны ажывуць’"».

Дык я праракаў, як расказана імне; і ўвыйшоў у іх дух; і яны ажылі, і сталі на ногі свае — войска вельмі, вельмі вялікае.

«Ты ж, сыну людзкі, вазьмі сабе дзерва й напішы на ім: "Юду а сыном Ізраелявым, сябром ягоным"; тады вазьмі другі кавалак дзерва й напішы на ім: "Язэпу дзерва Яхрэмава і ўсяго дому Ізраелявага, сяброў ягоных".

І будуць дзервы, на каторых ты напішаш, у руццэ Тваёй перад ачыма іхнымі;

І ўчыню іх адным народам у зямлі, на горах Ізраелявых, і адзін кароль будзе каралём у іх, наперад яны ня будуць двума народамі ані будуць падзеленыя на два каралеўствы.

І будуць жыць на зямлі, што Я даў Якаву, слузе Свайму, на каторай жылі айцове вашы; яны будуць жыць на ёй, і дзеці іхныя, і дзеці дзяцей іхных на векі; і слуга Мой Давід будзе князям у іх на векі.

І даведаюцца народы, што Я, СПАДАР, пасьвячаю Ізраеля, як сьвятыня Мая будзе сярод іх на заўсёды’"».

За шмат дзён да цябе даведаюцца; апошніх год ты прыйдзеш да зямлі, вывальненае ад мяча і зьбертае із шмат людаў, на горы Ізраелявы, што былі кажначаснаю пустынёю; і ён вышаў із шмат людаў, і будуць жыць у бясьпечнасьці ўсі.

І скажаш: "Пайду на зямлю адкрытых сёлаў, пайду на бязрупатлівых, што жывуць нядбайна, — усі яны жывуць бязь сьценаў, і няма ў іх ані завалаў, ані дзьвярэй, —

Каб паглабаць глабань і здабыць здабытак, налажыць руку на заселеныя пусташы й на люд, зьберты з народаў, што прыдбаў статак а маемасьць, каторы жывець па сярэдзіне зямлі".

І прыйдзеш із свае мясцовасьці, з паўночных старон, ты а шмат якія люды з табою, усі зь іх езьдзячыя на конях, збор вялікі і войска шмат;

І ўзыйдзеш на люд Мой Ізраеля, як хмара, каб пакрыць зямлю; гэта будзе апошніх дзён; і Я прывяду цябе на зямлю Сваю, каб народы пазналі Мяне, як Я ўсьвячуся ў табе, Ґожа, перад ачмі іхнымі’.

Гэтак кажа Спадар СПАДАР: ’Ці ня ты тый, праз каторага Я гукаў у старавеччу слугамі Сваімі прарокамі Ізраелявымі, каторыя праракалі гэных дзён тыя гады, калі Я прывяду цябе на іх?

І станецца таго самага часу калі Ґоґ прыйдзе на зямлю Ізраеляву, — агалашае Спадар СПАДАР, — што гнеў Мой пакажацца на відзе Маім;

Ажно задрыжыць на прытомнасьць Маю рыба морская і птушкі нябёсныя і зьвяры палявыя, і ўсі паўзуны, што поўзаюць па зямлі, і ўсі людзі, што на відзе зямлі, і разваляцца горы, і зваляцца стромы, і кажная сьцяна зваліцца на зямлю.

І па ўсіх горах Маіх гукну на яго меч, — агалашае Спадар СПАДАР, — меч кажнага чалавека супроці брата ягонага.

І буду прававацца зь ім ліпучкаю а крывёю а лівуном а каменным градам а цяплом а серкаю — пашлю дажджом на яго а на вяткі ягоныя а на шмат людаў, што зь ім.

І ты, сыну людзкі, праракай праз Гога і скажы: "Гэтак кажа Спадар СПАДАР: ’Гля, Я на цябе, Гожа, галоўны княжа Мешэха а Фувала!

І зьвярну цябе, і павяду цябе, і вывяду цябе з паўночных старон, і прывяду цябе на горы Ізраелявы.

На горах Ізраелявых павалішся ты, ты а ўсі вяткі твае а люды, што з табою; усялякім дзярлівым птушкам а зьвяром палявым аддам цябе пажэрці.

І прышлю цяпло на Маґоґа й меж тых, што жывуць нядбайна на абтоку; і даведаюцца, што Я — СПАДАР.

І станецца таго дня: Я дам Ґоґу месца там пахову ў Ізраелю, даліну падарожных на ўсход ад мора, і яна будзе задзержаваць падарожных, і там пахаваюць Ґоґа а ўвесь люд ягоны, і назавуць яе даліною множасьці Ґоґавае.

І людзёў кажначасных выдзяляць, па зямлі праходзячых, хаваць тых падарожных, што застануцца на зьверху зямлі, каб ачысьціць яе; як мінець сем месяцаў, яны будуць шукаць.

Ты ж, сыну людзкі, гэтак кажа Спадар СПАДАР: "Кажы птушкам кажнага пер’я й кажнаму зьвераняці палявому: ’Зьбірайцеся й прыходзьце, зьбірайцеся з аколіцаў на Мой аброк, што абракаю вам, аброк вялікі на горах Ізраелявых, каб вы елі мяса й пілі кроў.

Мяса дужых будзеце есьці і піць кроў князёў зямлі, бараноў, ягнят а казлоў, валоў, — усі зь іх укормленыя на Вашане.

І Я зьяўлю славу Сваю меж народаў, і ўсі народы абачаць суд Мой, што Я ўчыніў, і руку Маю, што Я палажыў на іх.

Як зьвярну іх ізь людаў і зьбяру іх ізь земляў непрыяцеляў іхных, і ўсьвячуся ў іх на ачох шмат народаў;

І ўжо ня буду хаваць віду Свайго ад іх, бо выльлю дух Свой на дом Ізраеляў», — агалашае Спадар СПАДАР.

Дваццаць пятага году палону нашага, на пачатку году, дзясятага дня месяца, чатырнанцатага году па паразе места, таго самага дня, рука СПАДАРОВА была на імне й прывяла мяне туды.

У відзені Божай Ён прывёў мяне да зямлі Ізраелявае і пастанавіў мяне на вельма высокай гары, на каторай бы будынкі месцкія на паўдні.

І гэты муж казаў імне: «Сыну людзкі! Глядзі сваімі ачыма, вушыма сваімі слухай і прылажы сэрца свае да ўсёга, што я пакажу табе; бо на тое, каб паказаць табе, ты прыведзены сюды; пакажы ўсе, што абачыш, дому Ізраеляваму.

І падышоў да брамы, зьверненае на ўсход, і ўзышоў па ўступцох яе, і памераў парог брамы — адзін прут ушыркі, і другі парог — адзін прут ушыркі.

І каморы ля ўсходняе брамы тры на гэтым баку і тры на гэным баку: памера адна ў вусіх трох, і адна памера ў стаўпох на гэтым баку і на гэным баку.

І прамежак аднаго локця перад пакоямі, і аднаго локця прамежак на гэным баку; а пакоі шасьцёх локцяў адгэтуль і шасьцёх локцяў адгэнуль.

І вузкія вокны да камор, і да стаўпоў ўнутры брамы навокал, навокал, і таксама да ґанкаў, і вокны навокал у нутр, і на стаўпох — пальмы.

І прывёў мяне на навонны панадворак; і гля, каморы а масткі зроблены да панадворку навокал, навокал; трыццаць камор мошчаных.

І памераў ён шырыню ад пераду дольняе брамы да пераду нутранога панадворку знадворку — сто локцяў на ўсход і поўнач.

І браму навоннага панадворку, зьверненую на поўнач, памераў удаўжкі і ўшыркі.

І каморы яе тры на гэтым баку і тры на гэным баку; а стаўпы яе а ґанкі яе былі подле меры першае брамы: удаўжкі пяцьдзясят локцяў, а ўшыркі дваццаць пяць локцяў.

І вокны яе, і ґанкі яе, і пальмы яе подле меры брамы, зьверненае на ўсход; сяма ўступцамі ўзыходзяць на яе; і ґанкі яе перад імі.

І павёў мяне на паўдня; і во брама, зьверненая на паўдня; і памераў ён стаўшы яе і ґанкі яе подле гэтых мераў.

І ўсходы йсьці на яе, і ґанак яе перад імі, і пальмы — адна на гэтым баку і другая на гэным баку, на стаўпох іх.

І была брама на паўдня да нутранога панадворку; і памераў ад брамы да брамы на паўдня — сто локцяў.

І ґанкі яе да навоннага панадворку, і пальмы на стаўпох яе, і ўзыход на яе восьмі локцяў.

І прывёў мяне на нутраны панадворак на ўсход, і памераў браму подле тых мераў.

І ґанкі яе на навонны панадворак, і пальмы на стаўпох яе на гэтым баку і на гэным баку, і ўзыход на яе восьмі ўступцоў.

І стаўпы яе на навонным панадворку, і пальмы на стаўпох яе на гэтым баку і на гэным баку, і ўзыход на яе восьмі локцяў.

І каморы і ўходы яе ля стаўпоў брамаў, ідзе абмывалі аброк на ўсепаленьне.

І на ґанку брамы два сталы на гэтым баку і два сталы на гэным баку, рэзаць на іх усепаленьне, і аброк за грэх, і аброк за віну.

І ля знадворнага боку, як уходзіш у ўход паўночнае брамы, два сталы, і на другім баку, каторы ля ґанку брамы, два сталы.

Чатыры сталы на гэтым баку і чатыры сталы на гэным баку ля боку брамы: восьмі сталоў, яны да зарэзу.

І чатыры сталы з часанага каменя да ўсепаленьня паўтара локця ўдаўжкі і паўтара локця ўшыркі і адзін локаць увышкі; на іх кладуць снадзі да зарэзу ўсепаленьня а аброку.

І крукі з даланю ўшыркі, прымацаваныя ўнутры навокал, навокал, і на сталох мяса на аброкі.

І знадворку нутраное брамы былі каморы пяюноў у нутраным панадворку, каторы на баку паўночнае брамы, зьверненыя на паўдня; адна на баку ўсходняе брамы, зьверненая на поўнач.

І сказаў ён імне: «Гэта камора, зьверненая на паўдня, ё сьвятаром, што стаяць на варце дому;

А камора, зьверненая на поўнач, сьвятаром, што стаяць на варце ля аброчніка: гэта сынове Садокавы меж сыноў Левавых, каторыя дабліжыліся да СПАДАРА, служыць Яму».

І прывёў мяне да ґанку дому, і памераў стоўп ґанку — пяць локцяў на гэтым баку і пяць локцяў на гэным баку, і шырыня брамы тры локці на гэтым баку і тры локці на гэным баку.

Удаўжкі ґанак дваццаць локцяў, а ўшыркі адзінанцаць локцяў; і прывёў мяне ўступцамі, каторымі ўходзяць да яго; і былі падпоры ля стаўпоў, адна на гэтым баку а другая на гэным баку.

І прывёў мяне да палацу, і памераў стаўпы — шэсьць локцяў ушыркі на адным баку і шэсьць локцяў ушыркі на другім баку, подле шырыні будану.

І бакавыя пакоі адзін над адным трох пятраў, трыццаць на кажнай пятры; датыкаліся да сьцяны, што ля дому дзеля бакавых пакояў, каторыя навокал, каб яны маглі дзяржацца, але яны не апіраліся на сьцяну дому.

І яна болей а болей пашыралася й кружыняла навокал да гары, да гары бакавымі пакоямі, бо акружына дому падыймалася вышэй а вышэй наўкола дому, і затым шырыня дому ўгары была большая, і з дольняе пятры ўзыходзілі на верхнюю пераз сярэднюю.

І дзьверы бакавых пакояў зьвернены на засталы ток, адныя дзьверы на поўнач і другія дзьверы на паўдня, а шырыня засталага току пяць локцяў навокал, навокал.

Будоўля перад аддзеленым токам на захад семдзясят локцяў ушыркі; а сьцяна будоўлі была пяцёх локцяў таўшчыні навокал, навокал, а даўжыня яе дзевяцьдзясят локцяў.

І шырыня пярэдняе стараны дому і аддзеленага току, зьверненага на ўсход — сто локцяў.

І памераў даўжыню будоўлі супроці аддзеленага току, каторы за ёю, і калідоры яе на адным баку і на другім баку, і было сто локцяў з нутраною сьвятыняю й ґанкамі панадворку.

Дзьверныя вушакі а вузкія вокны а калідоры навокал на трох пятрах супроці парогу ашаляваны дзервам навокал, навокал і ад далоўя аж да акон, і вокны былі прыкрытыя.

І від людзіны, зьвернены да пальмы на адным баку, і пыск левяняці, зьвернены да пальмы на другім баку; гэта зроблена ў вусім доме навокал.

Ад далоўя аж да верху дзьвярэй былі намаляваныя херувы а пальмы, і на ўсёй сьцяне палацу.

І былі намаляваныя на іх, на дзьвярох палацу, херувы а пальмы, падобныя, як намаляваныя на сьценах; і былі таўстыя дошкі на пярэдняй старане ґанку знадворку.

І былі вузкія вокны а пальмы на адным баку й на другім баку, на бакох ґанку а на баку пакояў дому.

І вывеў мяне да навоннага панадворку паўночнаю дарогаю, і прывёў мяне да пакою, што супроці аддзеленага току, і каторы перад будоўляю, зьверненаю на поўнач.

На вока даўжыня паўночных дзьвярэй сто локцяў, а ўшыркі пяцьдзясят локцяў.

Перад пакоямі быў тачок дзесяцёх локцяў ушыркі ўнутры, ход да яго аднаго локця, і дзьверы яго зьверненыя на поўнач.

Бо даўжыня пакояў, што на навонным панадворку, пяцьдзясят локцяў, і вось, перад палацам сто локцяў.

Ушыркі гэтага панадворку — агарожа на ўсход супроці аддзеленага точышча, а супроці будоўлі — пакоі.

І ход перад імі, як выгляд уходу ў тых пакояў, што на паўночнай старане, і такая ж даўжыня іх, такая шырыня іх, і ўсі выхады іх, і як хорма іх, і як дзьверы іх.

І подле дзьвярэй пакояў, што на паўдня, дзьверы на пачатку дарогі, дарогі перад сьцяною проста на ўсход, як уходзіш да іх.

Як сьвятары ўвыйдуць у яго, то яны ня маюць выходзяць ізь сьвятога месца на навонны панадворак, але там маюць пакінуць адзецьці свае, у каторых правілі, бо яны сьвятыя; і адзенуць іншыя адзецьці, і дабліжацца да месца, каторае люду».

І, як скончыў мераньне нутранога дому, ён вывеў мяне брамаю, зьверненаю на ўсход, і памераў яго навокал, навокал.

І прывёў мяне да брамы, да брамы, што на ўсход.

І гэта было подле зьявы відзені, што я відзеў, подле відзені, каторую я відзеў, як я прыходзіў зьнішчыць места; і відзені былі падобныя да відзені, што я відзеў ля ракі Хевар. І паў я на від свой.

І слава СПАДАРОВА ўвыйшла ў дом брамаю, што на ўсход.

І падняў мяне дух, і прывёў на нутраны панадворак; і вось, слава СПАДАРОВА напоўніла панадворак.

І Ён сказаў імне: «Сыну людзкі! гэтае месца пасаду Майго і месца ступам ног Маіх, ідзе я буду жыць сярод сыноў Ізраелявых на векі; і наперад сьвятога імені Майго ня будзе плюгавіць дом Ізраеляў, яны ані каралёве іхныя бязулствам сваім, ані здыхатою каралёў сваіх на ўзвышшах іхных,

Цяпер няхай яны аддаляць ад Мяне бязулства сваё і здыхату каралёў сваіх, і Я буду жыць сярод іх на векі.

І, як яны засаромяцца ўсяго, што яны рабілі, зьясьні ім рысунак дому а зразу яго а выхады зь яго а ўходы ў яго а ўсі хормы яго а ўсі ўставы яго а ўсі рысункі яго а ўсі правы яго, і напішы на ачох іх, каб яны дзяржалі цэлы рысунак яго і ўсі ўставы яго і подле іх рабілі.

Гэта права дому: на версе гары ўся граніца яго навокал, навокал —Сьвятое Сьвятых; вось, гэта права дому!

І аброчнік — двананцаць локцяў удаўжкі, двананцаць ушыркі, чатыракутні на чатырох старанах сваіх.

І выступ — чатырнанцаць локцяў удаўжкі і чатырнанцаць ушыркі на чатырох старанах сваіх, і аблямаваньне навокал яго паў локця, і под яго — локаць навокал; і ўступы да яго з усходу».

І сказаў Ён імне: «Сыну людзкі! гэтак кажа Спадар СПАДАР: "Гэта ўставы аброчніка на тый дзень, калі зробяць яго, каб абракаць усепаленьні на ім і крапіць крывёю на яго.

І ты дай цялё-бычка на аброк за грэх сьвятаром Левітам, што з насеньня Садокавага, каторыя бліжацца да Мяне, служыць Імне, кажа Спадар СПАДАР.

І вазьмі з крыві яго, і палажы на чатыры рагі яго, і на чатыры куты выступу яго, і на аблямаваньне навокал; гэтак ачысьціш і адзяржыш ласкіўчыненьне яму.

І вазьмі цялё-бычка на аброк за грэх, і спалі яго на прызначаным месцу дому вонках сьвятыні.

І назаўтрае абрачы з роду козаў бяз гану на аброк за грэх, і ачысьцяць аброчнік, як ачысьцілі цялём.

І дабліж іх да СПАДАРА, і хай сьвятары кінуць солі на іх і абракуць іх на ўсепаленьне СПАДАРУ.

Сем дзён гатуй кажны дзень казла на аброк за грэх, а яны хай прыгатуюць таксама цялё-бычка а барана бяз гану з авец.

І як гэтыя дні скончацца, і будзе на восьмы дзень і далей, што зробяць сьвятары на аброчніку ўсепаленьне вашае а супакойныя аброкі вашы, і Я ўпадабаю вас", — кажа Спадар СПАДАР».

І прывёў мяне назад да навоннае брамы сьвятыні, зьверненае на ўсход, і яна была заперта.

Дык ён прывёў мяне дарогаю паўночнае брамы к дому, і я глядзеў, і вось, слава СПАДАРОВА напоўніла дом СПАДАРОЎ, і паў я на від свой.

І вы не стаялі на варце над сьвятымі рэчмі Маімі, але пастанавілі іх стаяць на варце ў сьвятыні Маёй’.

За тое, што яны паслугавалі ім перад балванамі сваімі і былі Ізраелю спатыкненьням да бяспраўя, Я ўзьняў руку сваю на іх, — агалашае Спадар СПАДАР, — і яны будуць несьці бяспраўе сваё.

Але сьвятарове Левіты, сынове Садокавы, што стаялі на варце ў сьвятыні Маёй, як сынове Ізраелявы зблудзілі ад Мяне, яны маюць бліжыцца да Мяне, служыць Імне, і яны стануць перад Імною, абракаць Імне тук а кроў, — агалашае Спадар СПАДАР. —

Яны ўвыйдуць у сьвятыню Маю, і яны дабліжацца да столу Майго, служыць Імне і стаяць на варце Маёй.

І будзе, як яны ўвыйдуць у брамы нутранога панадворку, што маюць быць адзеўшыся ў лянное адзецьце, і ніякага ваўнянага ня мае быць на іх, пакуль яны служаць у брамах нутранога панадворку а ў доме.

Яны будуць мець лянныя турбаны на галавах сваіх і лянныя нагавіцы на сьцёгнах сваіх; ня маюць папяразавацца ў часе паценьня.

І як яны выходзяць на навонны панадворак, на навонны панадворак да люду, то маюць зьдзець адзецьці свае, у каторых служылі, і палажыць іх у сьвятыя пакоі, і адзецца ў іншае адзецьце, і не пасьвяцяць люду сваім адзецьцям.

І віна ня мае піць ніхто ізь сьвятароў, як ім надабе ўходзіць на нутраны панадворак.

І ў сьпярэчцы маюць стаць на суд, і подле судоў Маіх хай судзяць, і маюць дзяржаць правы Мае а ўставы мае на ўсіх урочыстых зборах Маіх, і маюць сьвяціць сыботы Мае.

І пяршына ўсіх першых пладоў усяго, і ўсі дары з усіх дароў вашых сьвятаром будуць; і пяршыну ўсіх цестаў вашых аддавайце сьвятару, каб дабраславенства супачывала на доме вашым.

Як будзеце дзяліць жэрабям зямлю на спадак, абрачыце аброк СПАДАРУ, сьвятую дзель зямлі ўдаўжкі дваццаць пяць тысячаў прутоў і ўшыркі дзесяць тысячаў; гэта сьвятое месца ў вусіх граніцах яго навокал.

Зь яго будзе пад сьвятыню пяцьсот на пяцьсот, чатыракутнік навокал, і пяцьдзясят локцяў на ток яму навокал.

І адмераеш удаўжкі дваццаць пяць тысячаў і ўшыркі дзесяць тысячаў, і на гэтым будзе сьвятыня, Сьвятое Сьвятых.

І дваццаць пяць тысячаў удаўжкі і дзесяць тысячаў ушыркі таксама будзе Левітам, службітом дому, каб мелі сабе на дзяржаву пад дваццаць пакояў.

І князю будзе дзель на адным баку і на другім баку аброку сьвятое дзелі і дзяржавы месцкае перад аброкам сьвятое дзелі і перад дзяржаваю месцкаю, із заходняе стараны на захад і з усходняе стараны на ўсход, і ўдаўжкі роўная з аднэй із тых дзеляў ад мяжы заходняе аж да мяжы ўсходняе.

І аднаго баранчыка із стады зь дзьвесьце з пасьцьбішча Ізраелявага на хлебны аброк а на ўсепаленьне а на супакойныя аброкі, каб дастаць залашчэньне ім, — агалашае Спадар СПАДАР.

А гэта будзе абавязак князя: усепаленьні а хлебныя аброкі а ўзьліваньні ў сьвяты а на маладзікі а ў сыботы, на ўсі ўрочыстасьці дому Ізраелявага; ён будзе гатаваць аброк за грэх а хлебны аброк а ўсепаленьне а супакойныя аброкі, каб дастаць залашчаньне дому Ізраеляваму’.

І сьвятар возьме кроў аброку за грэх і пакропе на вушакі дому, і на чатыры куты выступу аброчніка, і на вушакі брамы нутранога панадворку.

І на гэты дзень прыгатуе князь за сябе а за ўвесь люд зямлі цялё-бычка на аброк за грэх.

І сем дзён сьвята ён будзе гатаваць усепаленьне СПАДАРУ, сем бычкоў а сем бараноў бяз гану сем дзён што дня, і казла з козаў на аброк за грэх што дня.

І прыгатуе хлебны аброк па ефе на кажнае цялё-бычка, і па ефе на барана, і па гіне алею на кажную ефу.

Гэтак кажа Спадар СПАДАР: "Брама нутранога панадворку, зьверненая на ўсход, мае быць заперта шэсьць рабочых дзён, але ў сыботу мае быць адперта і на маладзіку мае быць адперта.

І князь увыйдзе знадворку пераз ґанак навоннае брамы, і стане ля вушака брамы; а сьвятарове зьдзеюць усепаленьне а супакойныя аброкі; і ён паклоніцца на парозе брамы й выйдзе; але брама не запіраецца аж да вечара.

Таксама люд зямлі мае кланяцца ў дзьвярох гэтае брамы перад СПАДАРОМ у сыботы і на маладзікох.

І хлебнага аброку ефа на барана, на баранчыкі ж хлебнага аброку колькі яму любя, а гін алівы на ефу.

І на маладзіку — цялё-бычка бяз гану а шэсьць баранчыкаў а баран; яны маюць быць бяз гану.

І ён прыгатуе хлебнага аброку ефу на цялё, і ефу на барана, і на баранчыкі колькі мага, і гін алівы на ефу.

І ў сьвяты і ў вурочыстыя поры хлебнага аброку мае быць ефа на цялё й ефа на барана, а на баранчыкі колькі яму любя, і гін алівы на ефу.

Калі князь самахоць дзее ўсепаленьне альбо самахоць супакойныя аброкі СПАДАРУ, адчыняць яму браму, зьверненую на ўсход, і ён зьдзее ўсепаленьне сваё а супакойныя аброкі свае, як ён рабіў у сыботу, потым выходзе, і па выхадзе яго браму запіраюць.

І зьдзей хлебны аброк пры ім кажнае раніцы із шостае часьці ефы й трэйцяе часьці гіна алівы на рашчыну з пшоннае мукі; хлебны аброк СПАДАРУ — устава вечная кажначасна.

Гэтак маюць дзеяць баранчыка а хлебны аброк а аліву кажнае раніцы на кажначаснае ўсепаленьне’.

Потым прывёў ён мяне ходам, што з боку брамы, да сьвятых пакояў сьвятарскіх, зьверненых на поўнач, і вось, там месца па бакох на захад.

І сказаў імне: «Гэта месца, ідзе сьвятарове маюць варыць аброк віны а аброк за грэх, ідзе яны будуць пячы хлебныя аброкі, каб ня выносіць на навонны панадворак і не пасьвяціць люд».

І вывеў мяне на навонны панадворак і правёў мяне па чатырох кутох панадворку, і гля, у кажным куце панадворку была павець.

І мур навокал у іх, навокал чатырох, і месцы на варэньне былі зроблены на доле муру навокал.

І зьвярнуў ён мяне назад да дзьвярэй дому, і вось, вада цякла з пад правага боку дому на паўднявую старану аброчніка.

І вывеў мяне пераз паўночную браму, і абвёў мяне навоннаю дарогаю да навоннае брамы, дарогаю, што вядзець на ўсход, і гля, вада выцякае па правай старане.

І як гэны муж, што меў шнюр у руццэ сваёй, прышоў на ўсход, ён адмераў тысяча локцяў і правёў мяне пераз ваду; вады было па шчыкалатку.

Як я зьвярнуўся, гля, на беразе цур’я вельма шмат дзерваў абапал.

І сказаў ён імне: «Гэтая вада цячэць да ўсходняга краю, і цячэць далоў на раўніну, і ўцякае ў мора, і як уцячэць у мора, вада ўздаровіцца.

І ля цур’я па берагох яго абапал будзе расьці ўсялякае дзерва да еміны, каторага лісьцё ня будзе вянуць, і ня высіляцца плады яго; яно будзе даваць новыя плады подле месяцаў сваіх, бо воды яго выцякаюць ізь сьвятыні; і плады яго будуць на ежу, і ліст яго на лек».

Яна будзе падзелена па роўнай часьці, бо Я падняў руку сваю даць яе айцом вашым, і зямля спадзець вам на спадак.

І гэтта граніца зямлі: ад вялікага мора ў кірунку на поўнач дарогаю Гэтлёну, як ісьці да Цэдад,

І будзе граніцаю ад мора Гацар-Енон, граніца Дамашку і на поўнач граніца Гамафу; гэта паўночная старана.

І паўднявая старана на паўдні цягнецца ад Тамары аж да водаў звады ў Кадэшу, цур’ём да вялікага мора; і гэта паўднявая старана, на паўдні.

І станецца, што падзеліце яе жэрабям на спадак сабе й чужаземцам, што перабываюць меж вас, каторыя нарадзілі дзеці меж вас, і яны маюць быць вам як народжаныя ў краю меж сыноў Ізраелявых, яны будуць мець спадак із вамі меж плямён Ізраелявых.

Гэта ймёны плямёнаў: з паўночнага канца па дарозе да Гэтлёну, як яна йдзець на Гамаф, Гацар-Енон, граніцаю Дамашку з поўначы ўздоўж Гамафу, з усходняе стараны й заходняе — Дану, дзель адна.

І тым сьвятаром будзе сьвяты аброк, на поўнач дваццаць пяць тысячаў і на захад дзесяць тысячаў ушыркі, і на ўсход дзесяць тысячаў ушыркі, і на паўдня дваццаць пяць тысячаў удаўжкі; і сьвятыня СПАДАРОВА будзе пасярод яго,

Сьвятаром, пасьвячаным із сыноў Садокавых, што стаялі на варце Маёй, каторыя ня зблудзілі, як зблудзілі сынове Ізраелявы, як зблудзілі Левітаве.

І засталыя пяць тысячаў ушыркі супроці дваццаць пяцёх тысячаў будуць будзеннымі пад места, на сялібы а на перадмесьці; і места будзе ў сярэдзіне іх.

А перадмесьці места маюць быць на поўнач на дзьвесьце пяцьдзясят, і на паўдня на дзьвесьце пяцьдзясят, і на ўсход на дзьвесьце пяцьдзясят, і на захад на дзьвесьце пяцьдзясят.

І астача ўдаўжкі супроці сьвятога аброку — дзесяць тысячаў на ўсход і дзесяць тысячаў на захад, і яна мае быць супроці сьвятога аброку, і прыбытак ізь яе мае быць на емя тым, што служаць месту.

І аброк будзе мець дваццаць пяць тысячаў на дваццаць пяць тысячаў, чатыракутні абрачыце сьвяты аброк зь дзяржаваю месцкаю.

І астача князю; абапал сьвятога аброку й дзяржавы месцкае перад дваццаць пяцьма тысячамі аброку аж да граніцы ўсходняе і на захад перад дваццаць пяцьма тысячамі ля граніцы заходняе супроці гэтых дзеляў, князю будзе; і будзе сьвяты аброк, і сьвятліня дому будзе ў сярэдзіне яго.

І ля граніцы Гада на паўднявой старане на паўдня будзе граніца ад Тамары аж да вады сьпярэчкі Кадэшу, да цур’я ля вялікага мора.

Гэта зямля, што вы маеце падзяліць жэрабям плямёнам Ізраелявым на спадак, і гэта дзель іх, — агалашае Спадар СПАДАР.

І брамы места маюць быць названы подле ймёнаў плямён Ізраелявых; тры брамы на поўнач: адна брама Рувінава, адна брама Юдзіна, адна брама Левава.

І на ўсходняй старане чатыры тысячы пяцьсот; і тры брамы: адна брама Язэпава, адна брама Венямінова, адна брама Данава.

І на паўднявой старане чатыры тысячы пяцьсот мера; і тры брамы: адна брама Сымонава, адна брама Завулонава.

На заходняй старане чатыры тысячы пяцьсот; тры ў ёй брамы: адна брама Ґадова, адна брама Ашэрава, адна брама Наффалімова.

І прызначыў ім кароль на кажны дзень ежу каралеўскую й віно, каторае сам піў, і каб гадаваць іх так тры гады, каб у канцы іх маглі яны стаць перад каралём.

І на канцы дзён, што кароль казаў, каб ён прывёў іх, князь легчанцоў прывёў іх перад Невухаднецара.

І казалі Хальдэі каралю паарамску: «Каролю! жыві на векі! скажы сон слугам сваім, і значаньне яго мы зьясьнім».

Адказаў кароль і сказаў Хальдэям: «Справа адышла ад мяне. Але калі вы не абесьціце імне сьненьня й значаньня, то на кавалкі будзеце пасечаны, і дамы вашы будуць абернены ў шуметнік.

Але калі вы не абесьціце імне сьненьня, адзін пастаноў ё на вас, бо вы прыгатавалі манлівыя а зводныя словы, казаць перад імною, пакуль зьменіцца час; затым скажыце імне сьненьне, і я даведаюся, што вы ўзумееце паказаць значаньне яго».

Хальдэі адказалі перад каралём і сказалі: «Нямаш на зямлі людзіны, што магла б абясьніць гэту справу каралеўскую; затым няма вялікага караля а дзяржаўцы, каторыя пыталіся б такога ў чараўніка, гвездара альбо Хальдэя;

Але ё Бог на небе, што аб’яўляе тайны, і Ён абяшчае каралю Невухаднецару, што мае быць у вапошяія дні. Сон твой а відзень галавы твае на ложку гэткія:

Што да цябе, каролю: думкі твае на ложку тваім прышлі, што мае быць просьле гэтага; і Тый, што аб’яўляе тайны, паказуе табе, што мае стацца.

Ты глядзеў яшчэ, пакуль камень не адарваўся бяз рукі і ўдырыў у вабраз, у ногі яго зялезныя й гліняныя, і разьбіў іх на кавалкі.

Тады разьбілася на кавалкі зялеза, гліна, медзь, срэбра а золата разам і сталіся як ўмецьце летнае такаўні, вецер панёс іх, каб на ніякім месцу не знайшлі іх; а камень, што разьбіў абраз, стаў вялікаю гарою і напоўніў усю зямлю.

І за дзён тых каралёў Бог нябёсны ўзбудзе каралеўства вечнае, што ніколі ня будзе зьнішчана, і гэна каралеўства ня будзе пераходзіць да люду іншага; яно патрышча а абура ўсі гэныя каралеўствы, а само будзе стаяць на векі;

Тады кароль Невухаднецар паў на від свой і пакланіўся Данелю, і загадаў, каб прынесьлі яму дар а прыемныя пахі.

Тады Данель прасіў караля, і ён пастанавіў на службу каралеўства Бабілёнскага Шадраха, Мішага а Авед-Неґо, але Данель застаўся ў браме каралеўскай.

Кароль Бабілёнскі зрабіў залаты абраз увышкі шасьцьдзясят локцяў, ушыркі шэсьць локцяў; пастанавіў яго на раўніне Дуры ў краю Бабілёнскім.

Тады кароль Невухаднецар паслаў зьберці князёў, намесьнікаў а вайводаў, судзьдзяў, скарбных, райцаў, ураднікаў а ўсіх дзяржаўцаў краінаў, каб прышлі на пасьвячэньне абраза, каторы пастанавіў кароль Невухаднецар.

Тады зьберліся князі, намесьнікі а вайводцы, судзьдзі, скарбныя, райцы а ўсі дзяржаўцы краінаў на пасьвячэньне абраза, што кароль Невухаднецар пастанавіў, і сталі перад абразом, каторы Невухаднецар пастанавіў.

Яны гукалі й сказалі каралю Невухаднецару: «Каролю, жыві на векі!

Тады Невухаднецар быў поўны злосьці на Шадраха, Мішаха а Авед-Неґо, і выгляд віду ягонага адмяніўся; ён адказаў і загадаў, каб напалілі печ сем разоў болей, чымся было звычаем паліць.

Ён адказаў і сказаў: «Гля, я бачу чатырох мужоў незьвязаных, сярод цяпла ходзячых, і пашкоджаньня няма на іх; а выгляд чацьвертага падобны да Сына Божага».

І князі, намесьнікі а вайводцы а скарбныя каралеўскія, зьбершыся, бачылі мужоў, над каторых целам цяпло ня мела ўлады, ані валасы галоў іхных не абсмылелі, ані ахілімы іхныя не адмяніліся, ані было паху цяпла на іх.

Адказаў Невухаднецар і сказаў: «Дабраславёны Бог Шадраха, Мішаха а Авед-Неґа! Каторы паслаў Ангіла Свайго і вывальніў слугаў Сваіх, што спадзяваліся на Яго, і не паслухалі слова каралеўскага, і выдалі целы свае, каб ня служыць ані кланяцца іншаму Богу, апрача свайго.

Затым я выдаю пастаноў, што кажны люд, народ і мова, каторыя скажуць што-колечы благое на Бога Шадраховага, Мішаховага а Авед-Неґавага, маюць быць пацяты на кавалкі, і дамы іхныя будуць абернены ў шуметнік, бо нямаш іншага Бога, каторы мог бы вывальняць гэтак».

Невухаднецар, кароль, усім людам, народам і мовам, што жывуць на ўсёй зямлі: «Супакой хай множыцца вам.

Я меў відзень у сьне, што напалохала мяне, і думкі на ложку сваім, і ад відзені галавы свае я заклапаціў.

Гэткія відзені галавы мае на ложку маім: я відзеў, вось, сярод зямлі дзерва, і вышыня яго вялікая.

Лісьцё яго харошае, і пладоў у яго шмат, і ўсім ежа на ім; пад ім мелі сьцень зьвяры палявыя, і жылі ў гольлю яго птушкі нябёсныя, і ад яго жывілася ўсялякае цела.

Я бачыў у відзенях галавы свае на ложку сваім, і вось, Назіраньнік а Сьвяты зышоў зь неба;

Пастаноў вартаўнікоў казаньне гэтае, і подле слова сьвятых вымаганьне гэтае станецца, каб жывучыя даведаліся, што Навышні радзе каралеўства людзкое і даець яго, каму хоча, і найніжшага меж людзёў садзе на яго’.

Дзерва, што ты бачыў, каторае расло й было моцнае, каторага вышыня дасягла нябёс, і відаць было на ўсёй зямлі,

Каторага лісьцё харошае, і пладоў на ім шмат, і на ім ежа ўсім, пад каторым зьвяры палявыя жылі, і на каторага гольлю птушкі нябёсныя мелі сялібу,

Гэта зьясьненьне, каролю, і гэта пастаноў Навышняга, каторы прыйдзе на спадара майго, караля.

Усе гэта спраўдзілася на каралю Невухаднецару.

Адказаў кароль і сказаў: "Ці не вялікі гэта Бабілён, каторы я пастанавіў на дом каралеўства моцаю сілы свае дзеля сьці вялічча свайго?".

І ў канцу гэтых дзён я, Невухаднецар, узьняў вочы свае да неба, і розум мой зьвярнуўся імне, і я дабраславіў Навышняга, выхваляў а сьціў Таго, Каторы жывець на векі, чыя ўлада ё ўладаю вечнаю, і каралеўства ягонае ад пакаленьня да пакаленьня.

У тым самым часе розум мой зьвярнуўся да мяне, і чэсьць каралеўства майго, вялічча маё а зьзяньне зьвярнуліся імне; і шукалі мяне райцы мае і панове мае, і я ўмацаваўся на каралеўстве сваім, і супоўнае вялічча было дадана імне.

Тае самае гадзіны зьявіліся палцы рукі людзкое й пісалі насупроці сьветача на тынку сьцяны каралеўскага палацу, і кароль бачыў часьць рукі, што пісала.

Тады кароль адмяніўся на відзе, і думкі ўзрушылі яго, вязі сьцёгнаў ягоных скволелі, і калені біліся адно аб адно.

Крыкнуў кароль моцна, каб прывялі гвездароў, Хальдэяў а вяшчуноў. Адказаў кароль мудрыцом бабілёнскім і сказаў: «Кажны чалавек, што прачытае гэты напіс і ізьясьніць імне значаньне яго, будзе адзеты ў шкарлат, і залаты ланцуг будзе на шыі ў яго, і трэйцім у каралеўстве будзе радзіць».

З прыгоды гэтае караля а паноў ягоных караліца прышла да дому чэсьці; караліца гукала й сказала: «Каролю, жыві на векі! няхай думкі твае ня ўзрушаюць цябе ані від твой меніцца!

І я чуў празь цябе, што ты можаш даваць зьясьненьні і разьвязаваць вузлы. Дык калі можаш прачытаць гэты напіс і абясьціць імне зьясьненьне, то ты будзеш адзеты ў шкарлат, і залаты ланцуг будзе на шыі ў цябе, і трэйцім у каралеўстве будзеш радзіць».

І ад сыноў людзкіх быў прагнаны, і сэрца ягонае зраўнавалася ізь зьверавым, і зь дзікімі асламі жыў; кармілі яго травою, як валы, і ад расы нябёснае цела ягонае мокла, пакуль ён не даведаўся, што радзе навышшы Бог каралеўства людзкое і каго хоча прызначае на яго.

"Тэкел" — ты зважаны на вазе і знойдзены недастатным;

Тады расказаў Велшазар, і адзелі Данеля ў шкарлат, і ўзлажылі залаты ланцуг на шыю ягоную, і агаласілі ўзглядам яго, што ён будзе трэйцім параднікам у каралеўстве.

Тады гэтыя маршалкі а князі зьберліся да караля і гэтак сказалі яму: «Каролю Дару, жыві на векі!

І як Данель даведаўся, што ліст падпісаны, ён прышоў да дому свайго (а вокны ў пакою ягоным былі адчыненыя ў кірунку на Ерузалім), клякаў трэйчы ўдзень, і маліўся, і дзякаваў Богу свайму, як рабіў гэта калісь.

І прынесьлі камень, і палажылі на адтуліну ямы, і кароль запячатаваў яе жуковінаю сваёй і жуковінаю паноў сваіх, каб расказаньне ўзглядам Данеля не магло быць зьменена.

Тады сказаў Данель каралю: «Каролю, жыві на векі!

Тады кароль надзвычайна ўсьцешыўся зь яго і расказаў, каб вывялі Данеля зь ямы; дык Данель быў выняты зь ямы, і ніякае шкоды не знайшлі на ім, бо ён верыў у Бога свайго.

Тады кароль Дар напісаў усім людам, народам і мовам, што жылі на ўсёй зямлі: «Супакой хай множыцца вам!

Ён вывальняе а выбаўляе, і дзее знакі а чудосы на небе й на зямлі, Ён вывальніў Данеля ад лявоў».

Першага году Велшазара, караля Бабілёнскага, Данель сьніў сон і відзеў відзені галавы свае на ложку сваім; тады ён запісаў гэны сон і расказаў істасьць справы.

Данель адказаў і сказаў: «Я відзеў у сваёй відзені ночы, і вось, чатыры вятры нябёсныя ваявалі на вялікім мору,

Першы як леў, але ў яго арліныя крылы. Як я глядзеў, крылы ягоныя былі адарваныя, і ён быў падняты ізь зямлі, і пастаноўлены на дзьве нагі, як людзіна, і сэрца людзкое было дана яму.

Адлі я глянуў і бачу — яшчэ адзін, як леапард, у каторага на хрыбце чатыры птушыныя крылы; у зьвера былі таксама чатыры галавы, і ўлада была дана яму.

Назіраў я, аж пастаноўлены пасады, і Спрадвечны дзён сеў; адзецьце на Ім белае, як сьнег, і валасы на галаве Ягонай — як чыстая воўна; пасад Ягоны — агняное полымя, колы ягоныя — палаючае цяпло.

Але адзяржаць каралеўства сьвятыя Навышняга і будуць дзяржаці каралеўства на векі, на векі а векі".

І зь дзесяцьма рагамі на галаве сваёй, і праз другога, што прышоў, і перад каторым палі тры, у каторага розе былі вочы й рот, што гукаў вялікае, каторы выглядаў дужшым за сяброў сваіх.

Гэтак ён сказаў: "Чацьверты зьвер — чацьвертае каралеўства будзе на зямлі, накшае ад усіх каралеўстваў, і будзе жэрці ўсю зямлю, і таптаць яе, і мяжджуліць.

І будзе гукаць словы на Навышняга, і нікбіць сьвятых Навышняга, і падумае адмяніць поры а права, і яны будуць адданы ў руку яму на час, часы а паў часу.

Трэйцяга году дзяржавы караля Велшазара відзень зьявілася імне, Данелю, просьле гэнае, што зьявілася імне на пачатку.

Я бачыў, што баран бадзецца на захад, і на поўнач, і на паўдня, ажно ніякі зьвер ня можа вытрываць перад ім, і нікога няма вывальніць ад яго; але ён рабіў подле волі свае і стаў вялікі.

І йшоў да рагатага барана, каторага я відзеў стаячага перад ракою, і пабег на яго ў шале сілы свае.

І я відзеў, што ён дабліжыўся да барана, і ўзлаваўся на яго, і боў яго, і зьбіў абодва рагі ягоныя; і ня было сілы ў барана ўстоіць супроці яго, але ён паваліў яго на зямлю і патаптаў яго; і ня было нікога вывальніць барана ад яго.

Затым казёл вырас вельма вялікі. І як ён падужэў, вялікі рог зламіўся, а вырасьлі выгляды чатырох замест яго на чатыры вятры нябёс.

І з аднаго зь іх вырас малы рог, каторы надзвычайна разросся на паўдня, на ўсход і да славутае зямлі.

І вырас аж да войска нябёснага, і ськінуў на зямлю з тога войска а з гвездаў, і патаптаў іх.

І войска было дана яму супроці кажначаснага аброку з прычыны выступу, і ён кінуў праўду на зямлю, дзеяў і меў дасьпех.

Ён падышоў блізка да тога месца, ідзе я стаяў, і як ён прышоў, я спалохаўся і паў на від свой; і сказаў ён імне: «Зразумей, сыну людзкі, што да часу канца гэта відзень".

І як ён гукаў з імною, я быў у глыбокім сьне зь відам сваім да зямлі; і ён даткнуўся да мяне, і пастанавіў мяне на месцу маім,

І сказаў: «Вось, абяшчу табе, што будзе на апошнім канцу абурэньня, бо канец станецца ў прызначаным часе.

А ў вапошнім часе каралеўства іхнага, як выступнікі ўзыйдуць на верх, паўстане кароль гарэзнага віду, навытыраны ў падходах.

І ён умацуецца, але ня собскага моцаю, і на дзіва будзе нішчыць, і будзе дасьпяваць а дзеяць, і нішчыць будзе дужых а люд сьвяты.

У цябе, Спадару, справядлівасьць, а ў нас на відах сорам, як цяпер, у кажнага Юдэя, і ў жыхараў Ерузаліму, і ў вусіх Ізраялян, блізкіх і далёкіх, у вусіх краёх, куды Ты піхнуў іх за выступы іхныя, што яны выступілі супроці Цябе.

СПАДАРУ, сорам на відах у нас, у нашых каралёў, у нашых князёў, у нашых бацькоў, бо мы ізграшылі супроці Цябе.

І ўвесь Ізраель узрушылі права Твае і адвярнуліся, каб ня слухаць голасу Твайго; затым кляцьба вылілася на нас і прысяга, напісаныя ў праве Масея, слугі Божага, бо мы ізграшылі супроці Яго.

І споўніў Ён слова Свае, што казаў да нас а на судзьдзяў нашых, што судзілі нас, навёўшы на нас вялікае ліха; як дзеялася пад усім небам, як зьдзеялася над Ерузалімам.

Затым СПАДАР чукава глядзеў на гэта ліха і навёў яго на нас, бо СПАДАР, Бог наш, справядлівы ў вусіх учынках Сваіх, што Ён чыне, бо мы ня слухалі голасу Ягонага.

Дык цяпер, пачуй, Божа наш, малітву слугі Свайго а мальбу ягоную і зазьзяй відам Сваім на сьвятыню Сваю, што спустошана, дзеля Спадара.

Нахіні, Божа мой, вуха Сваё й пачуй, адчыні вочы Свае й глянь на спустошаньні нашы а на места, названае імям Тваім, бо ня дзеля нейкае справядлівасьці нашае кладзем перад Табою маленьні нашы, але дзеля вялікага міласэрдзя Твайго.

Спадару! пачуй; Спадару! даруй; Спадару! ўважай і чыні, не адвалакай дзеля Сябе, Божа мой; бо імя Твае мянуецца на месьце Тваім і на людзе Тваім».

На пачатку маленьня твайго вышла слова, і я прышоў абясьціць, бо ты жаданы; дык зразумей слова і разумее відзень.

І ўмацуе змову шмат каму пераз адзін тыдзень, і ў палавіцы тыдня спыне аброк а хлебны аброк, і на крыле агідаў будзе пустошыць, і аж да сканчэньня а накававаньвя выльлецца на спустошанае».

І я, Данель, адзін відзеў гэтую відзень, а людзі, што былі з імною, ня відзелі гэтае відзені; але вялікая дрыгота напала на іх, ажно яны ўцяклі, каб схавацца.

І чуў я голас словаў ягоных; і як я пачуў голас словаў ягоных, тады я быў у глыбокім сьне на відзе сваім і на відзе сваім да зямлі.

Цяпер я прышоў даць табе зразумець, што прыгодзіцца люду твайму апошніх дзён, бо відзень на шмат дзён яшчэ».

І вось, бы падобнасьць сыноў людзкіх даткнулася да вуснаў маіх, і я адчыніў рот свой, і гукаў, і сказаў таму, хто стаяў супроці мяне: «Спадару мой, ад відзені болі мае абярнуліся на мяне, і я не задзяржаў сілы.

Тады йзноў даткнуўся на выгляд бы чалавек і пасіліў мяне,

І цяпер скажу табе праўду: абач, паўстануць яшчэ тры каралі ў Пэрсі; і чацьверты пярэйдзе ўсіх багацьцям сваім, і як ён умацуецца багацьцям сваім, узруша ўсіх на каралеўства Грэцкае.

І як ён паўстане, каралеўства ягонае будзе зломлена й будзе падзелена на чатыры вятры нябёсныя, ды ня меж патомкаў ягоных ані з уладаю тых, што яго радзілі, бо каралеўства ягонае будзе вырвана з карэньням, нават да іншых побач гэтых.

Але з атожылы карэньня ейнага паўстане на месца ягонае, каторы прыйдзе з войскам, і ўвыйдзе ў вумацаваньні паўночнага караля, і заладзе зь ім справу, і пераможа яго.

Сынове ягоныя, адылі, узброяцца і зьбяруць множасьць вялікіх сілаў, і адзін напэўна пойдзе, і разальлецца, і пройдзе, тады зьвернецца й будзе націскаць на ўмацаваньні ягоныя.

Але тый, што прыйдзе на яго, будзе дзеяць самадумам, і ніхто не спрацівіцца яму; і стане ў пазорнай зямлі, што рукою ягонаю будзе зьнікбена.

І зьверне від свой, каб увыйсьці ізь сілаю ўсяго каралеўства, і пасьцівыя зь ім, гэтак зробе; і дасьць дачку жанок на згубу яе, але яна ня стане на баку ягоным ані будзе за яго.

І зьверне від свой да абтокаў, і пераможа шмат якіх; але спыне князь зробленую ім ганьбу і нават зьверне ганьбу назад на яго самога.

Тады паўстане на месца ягонае зьбіраньнік падачкаў у славе каралеўскай, але за колькі дзён будзе зломлены, не ад гневу ані ў бітве.

І на месца ягонае паўстане няслаўны, катораму не дадуць каралеўскае сьці; але ён ціха прыйдзе й лёсткамі ўмацуе каралеўства.

Увыйдзе ён на супакойныя а ўродлівыя месцы краю і зробе, чаго не рабілі айцове ягоныя ані айцове айцоў ягоных; здабытак а глабань а багацьце раськіне ім, і праз гарады задумае думкі, адно да часу.

І ўзруша сілу сваю й сэрца сваё зь вялікаю сілаю на караля паўднявога, і кароль паўднявы выступе на бітву зь вельма вялікім а дужым войскам, але ня ўстое, бо абдумаюць на яго думы.

І сэрцы абодвых гэтых каралёў будуць рабіць ліха, і яны будуць гукаць ману за адным сталом, але ня будуць мець дасьпеху, бо канец яшчэ адкладзены на прызначаны час.

На прызначаны час зьвернецца і прыйдзе на паўдня; і ня будзе, як ранейшае і як апошняе;

Бо прыйдуць супроці яго караблі Кітымскія, і ён зьнемарасьціцца, і зьвернецца, і будзе абурыўшыся на сьвятую змову; і зробе, і зьвернецца, і будзе мець разуменьне з тымі, што пакінулі сьвятую змову.

І на багоў айцоў сваіх ён ня будзе зважаць, ані на жаданьне жанок, ані на якога-колечы бога будзе зважаць, бо ўзьвялічыцца над усім.

Але бога гарадоў на месцу яго будзе сьціць, ды бога, каторага ня зналі айцове ягоныя, ён будзе сьціць золатам а срэбрам а дарагім каменьням а прыемнымі рэчмі.

І ў часе канчатку гэтага часу стыкнецца зь ім кароль паўднявы, і, як бура, пойдзе на яго кароль паўночны зь цялежкамі а коньнікамі а з чысьленымі караблямі, і ўвыйдзе ў землі, і зальле, і пярэйдзе.

І выцягне руку сваю на краі, і зямля Япіпецкая ня будзе на ўцекі.

І шмат хто ізь сьпячых у пыле зямлі прачхнуцца, гэтыя да жыцьця вечнага, а гэныя на сорам, вечнае грэбаваньне.

І разумныя будуць зьзяць, як бліск нябёсны, і тыя, што прывядуць да праўды шмат каго — як зоры, на векі а векі.

І глянуў я, Данель, і вось, стаяла іншых двух, адзін на гэтым баку берагу ракі, а другі на гэным баку берагу ракі.

І сказаў СПАДАР яму: «Назаві імя ягонае Езрэель, бо яшчэ крыху, і Я спаганю кроў Езрэеля на доме Егавым, і спыню каралеўства дому Ізраелявага.

І цяпер адкрыю сорам ейны на ачох палюбоўнікаў ейных, і ніхто ня вывальне яе з рукі Мае.

Затым, вось, і Я прынаджу яе, і павяду яе на пустыню, і буду гукаць да сэрца ейнага.

І заручу цябе із Сабою на векі; але, заручу цябе із Сабою справядлівасьцяй а судам а міласэрдзям а спагадаю.

Слухайце слова СПАДАРОВА, сынове Ізраелявы; бо ў СПАДАРА сьпярэчка із жыхарамі гэтае зямлі, бо нямаш праўды ані міласэрдзя, ані пазнаньня Бога на зямлі.

Затым зямля будзе ў жалобе, і кажны, што жывець на ёй, скволее ізь зьвярмі палявымі й птушкамі нябёснымі, нават і рыбы морскія будуць забраны.

І станецца як люду, так сьвятару; і пакараю яго за дарогі ягоныя, і ўчынкі ягоныя абярну на яго.

Бо будуць есьці — і не насыцяцца, будуць бязуліць — і не размножацца; бо пакінулі зважаць на СПАДАРА.

Абракаюць на вярхох гор і кадзяць на ўзгорках, пад дубамі а таполямі а вязамі, бо добры сьцень іх. Затым дачкі вашыя будуць бязуліць, і нявесткі вашыя — чужаложыць.

Бо, як цяліца ўпорлівая, быў упорлівы Ізраель; цяпер СПАДАР будзе пасьціць іх, як баранчыка на прасторным месцу.

Слухайце гэта, сьвятарове, і прыслухайцеся, доме Ізраеляў, і нахіні вуха, доме каралеўскі, бо суд супроці вас, бо вы былі пасадкаю Міцпе і расьцягненаю сецьцю на Табору.

І пыха Ізраелява сьветча на відзе ягоным; за тое Ізраель а Яхрэм спатыкнуцца ў бяспраўю сваім; Юда таксама спатыкнецца зь імі.

Князі Юдзіны былі, як тыя, што перасуваюць граніцу: як ваду, выльлю на іх гнеў свой.

Пайду й зьвярнуся на месца Сваё, пакуль яны ня прызнаюць выступу свайго і ня будуць шукаць віду Майго; у гароце сваёй будуць шукаць Мяне рана.

За два дні ажыве нас, на трэйці дзень ускрэсе вас, і мы будзем жыць перад відам Ягоным.

Тады пазнаем, пажанемся пазнаць СПАДАРА; прыход Ягоны прыгатаваны як раньне, і Ён прыйдзе да нас як дождж, як вяснушчы й восенскі дождж на зямлю».

Як чарада глабаньнікаў цікуе на чалавека, так груд сьвятароў забівае на дарозе да Шыхему, бо яны бязуляць.

Чужаземцы жэрлі сілу ягоную а ён ня ведае; але, сівыя валасы выскачылі на ім, адылі ён ня ведае.

Калі яны пойдуць, Я расьцягну на іх сець Сваю; як птушкі нябёсныя, зьвяду іх далоў; пакараю іх, як збор іхны чуў.

Авохці ім, бо яны пабадзяліся ад Мяне; зьгінота ім, бо яны выступілі супроці Мяне. Я адкупіў іх, а яны гукалі на Мяне манлівае.

І ня гукалі да Мяне ў сэрцу сваім, як былі на ложках сваіх; зьбіраюцца дзеля збожжа а віннога соку, паўстаюць супроці Мяне.

Трубу да вуснаў сваіх! Бы арол ляціць на дом СПАДАРОЎ, бо яны выступілі із змовы Мае і ізрадзілі права Маё.

Яны станавілі каралёў, але не ад Мяне; прызначалі князёў, але без Мае ведзі; із срэбра свайго а золата свайго рабілі сабе балваны — на адцяцьце.

Цялё тваё, Самара, пакінула цябе! загарэўся гнеў Мой на іх; пакуль ня будуць магчы яны асягчы нявіннасьць?

Як пасеялі яны вецер, дык пажнуць буру; збожжа на пню ня будзе ў яго; краса ня дасьць мукі; калі дасьць, чужаземцы глынуць яе.

Яхрэм зрабіў сабе шмат аброчнікаў, каб грашыць, — на грэх будуць яму аброчнікі!

І забыўся Ізраель Учыніцеля свайго, і пастанавіў палацы; і Юда памножыў абаронныя месты; але Я пашлю цяпло на месты ягоныя, і яно пажарэць замкі ягоныя.

Не весяліся, Ізраелю, да захапленьня, як люды; бо ты адышоў, бязулячы, ад Бога свайго; ты палюбіў заплату на кажнай малатаўні збожжа.

Ня будуць яны жыць на зямлі СПАДАРОВАЙ, але Яхрэм зьвернецца да Ягіпту і будзе есьці нячыстае ўв Асыры.

Яхрэм — вартаўнік ля Бога майго, прарока — пасадка паляўнічага на птушкі на ўсіх дарогах ягоных, нянавіднасьць у доме Бога ягонага.

Як віно на пустыні, знайшоў Я Ізраеля; як першую садавіну на фізе на пачатку яе, Я бачыў айцоў вашых; яны прышлі да Ваал-Пеора і адлучыліся да сораму, і сталі абрыдамі, як тыя, каго яны любілі.

Яхрэм, як Я бачу, пасаджаны, як Тыр, на прыемнай мясцовасьці; Яхрэм, адылі, павядзець дзеці свае да ўбіўцы.

Гукаюць словы, прысягаюць хвальшыва, робячы змову; дык будзе квіцець суд, як атрутная трава на барознах поля.

Яно таксама прывезена будзе да Асыры — на дар каралю Ярэву; Яхрэм будзе мець сорам, і Ізраель асарамаціцца радаю сваёю.

Самара, кароль яе будзе адцяты, як шумаўё на зьверху вады.

Таксама будуць выгублены ўзвышшы Авену, грэх Ізраеля; цернь а дзядоўнік абыйдуць на аброчніках іхных, і скажуць яны горам: «Накрыйце нас», і ўзгоркам: «Зваліцеся на нас».

Ды Яхрэм — вучаная цяліца, што любе малаціць, але Я ўзлажу йго на прыгожую шыю ейную; услышу Яхрэма, каб езьдзіць конна на ім; Юда будзе араць, Якаў скарадзіць.

Сейце сабе на справядлівасьць, пажніце на міласэрдзе; арыце дзірван, бо пара шукаць СПАДАРА, пакуль Ён прыйдзе й дажджом пальлець справядлівасьць на вас.

Вы аралі нягоднасьць, жалі бяспраўе, елі плод маны, бо ты спадзяваўся на дарогу сваю, на множасьць дужасілаў сваіх,

За гэта сумятня паўстане ў людзе тваім, і гарады твае будуць аглабаны, як Шалман аглабаў Бет-Арбел у дзень бітвы: маці зь дзецьмі пацята была на кавалкі.

І зваліцца меч на месты ягоныя, і зглуме галузы ягоныя, і зжарэць за рады іхныя.

Горка квяліў Яхрэм да гневу, за тое кроў сваю пакіне на сабе, і ганьбу ягоную аберне СПАДАР на яго.

Я знаў цябе на пустыні, у зямлі сухмянёў.

Затым Я буду ім як леў, як леапард ля дарогі буду цікаваць на іх.

Асур ня выбаве нас; мы ня будзем езьдзіць конна на конях і наперад ня скажам рабоце рук нашых: "Багове нашы", бо ў Цябе сірата знаходзе спагаду».

Хто мудры і зразумее гэта? разумны і даведаецца? бо дарогі СПАДАРОВЫ правільныя, і справядлівыя будуць хадзіць па іх, але выступнікі паваляцца на іх.

Бо прышоў на зямлю Маю народ дужы а няшчысьлёны, каторага зубы — зубы лявіныя, і шчэляпы — вялікага лява.

Затрубіце ў трубу на Сыёне, крычыце на сьвятой гары Маёй, няхай дрыжаць усі жыхары зямлі, бо настаець дзень СПАДАРОЎ, ён блізка,

Як грукат цялежак на вярхох гор, яны паскачуць, як трэскат полымя цяпла, што жарэць жнеўнік, як люд дужы ладзіцца да бітвы.

Як дужасілы пабягуць яны, узьлезуць на сьцяну як воі, і кажны йдзець сваёю дарогаю, і ня ўзрушаць радоў сваіх.

Адзін аднаго ня цісьне, кажны йдзець сваёю сьцежкаю, і як падаюць на зброю, ня бываюць раненыя.

Бягуць туды-сюды па месьце, узлазяць на сьцяну, узыходзяць у дамы, будуць улазіць пераз вокны, як злодзей.

Затрубіце ў трубу на Сыёне, пасьвяціце дзень посту і згукайце ўрочысты збор.

Меж ґанку й аброчніку няхай плачуць сьвятарове, слугі Божыя, і няхай кажуць: «Ашчадзі люд Свой, СПАДАРУ, і ня дай спадку Свайго на паганьбеньне, каб народы ня мелі ўлады над ім; нашто маюць казаць меж людаў: "Ідзе Бог іх?"»

Але, СПАДАР адказаў і сказаў люду Свайму: «Гля, Я пашлю вам збожжа а вінны сок а аліву, і вы насыціцеся імі, і наперад на паганьбеньне меж народаў не аддам вас.

Ня бойцеся, палявая жывёла, бо ўрастуць пасьцьбішчы на сьцепе, бо дзервы дадуць плады свае, фіґа а віно выдадуць сілу сваю.

І вы, дзеці Сыёну, весяліцеся а цешчася ў СПАДАРУ, Богу вашым, бо Ён даў вам Наўчыцеля дзеля справядлівасьці, і ільлець на вас дождж, дождж раньні і дождж позны на пачатку.

І станецца просьле тога, што выльлю Дух Свой на кажнае цела, і будуць праракаць сынове вашыя а дачкі вашыя, старыя вашыя будуць сьніць сны, дзяцюкі вашы будуць відзець відзені.

І таксама на слугаў а на служэбкі выльлю Дух Свой тых дзён.

І пакажу чудосы на нябёсах і на зямлі, кроў а цяпло а стаўпы дыму.

І станецца, што кажны, хто будзе гукаць імя СПАДАРОВА, будзе выбаўлены, бо на гары Сыёне а ў Ерузаліме будзе выбаўленьне, як СПАДАР сказаў, і ў вастачах, каторыя СПАДАР пагукае;

Я зьбяру ўсі народы і зьвяду іх на даліну Ясапатаву, і буду зь імі прававацца там за люд Свой а спадак Свой, Ізраеля, каторы яны расьцярушылі меж народаў, і падзялілі зямлю Маю,

І кідалі на жэрабя празь люд Мой, і аддавалі дзяцюка за бязулю, і прадавалі дзеўку за віно, і пілі.

Але, і што вы маеце да Мяне, Тыру а Сыдоне і ўсі акругі пілісцкія? Ці адплачуеце Імне? А калі адплачуеце Імне, лёгка, борзда Я абярну адплату вашу на галаву вашу;

Вось, Я ўзьніму іх із тога месца, куды вы іх прадалі, і абярну плату вашу на галаву вашу.

Абясьціце гэта меж народаў; пасьвяціцеся на вайну; пабудзіце дужасілаў; няхай дабліжацца, няхай узыйдуць усі воі;

Перакуйце нарогі вашы на мячы і сярпы вашы на дзіды; слабы няхай скажа: «Я дужы».

Няхай прачхнуцца народы і ўзыйдуць на даліну Ясапатаву; бо там Я сяду судзіць усі народы навокал.

Тады даведаецеся, што Я СПАДАР, Бог ваш, што жывець на Сыёне, на сьвятой гары Сваёй; і будзе Ерузалім сьвятасьцяй, і наперад чужаземцы ня будуць праходзіць па ім.

Але Юда трываць будзе на векі, і Ерузалім ад пакаленьня да пакаленьня:

Бо ачышчу кроў іхную, каторай не ачышчаў; і СПАДАР жывець на Сыёне.

Але пашлю цяпло на дом Газаеляў, і зжарэць палацы Вен-Гададовы.

І пашлю цяпло на сьцяну Ґазы, і яно зжарэць палацы яе.

І адатну жыхараў з Ашдоду і дзяржачага ськіпетру з Ашкелону, і зьвярну руку Сваю на Екрон, і загіне астача Пілішчан», — кажа Спадар СПАДАР.

Але пашлю цяпло на сьцяну Тыру, і зжарэць палацы яго».

Але пашлю цяпло на Феман, каторае пажарэць палацы Воцры».

Але запалю цяпло на сьцяне Раўвы, і яно зжарэць палацы яе з крыкам у дзень бітвы, зь віхром у дзень буры.

Гэтак кажа СПАДАР: «За тры выступы Моава, нават за чатыры, не дарую яму, бо ён спаліў на вапну косьці караля Едомскага;

Але пашлю цяпло на Моава, і яно зжарэць палацы Керофа, і памрэць Моаў із шумам, крыкам, гукам трубы.

Але пашлю цяпло на Юду, і яно зжарэць палацы ерузалімскія».

Каторыя жадаюць пылу земнага на галаву бедных, а дарогу лагодных адварачаюць; і мужчына і бацька ягоны ходзяць да дзяўчыны, каб плюгавіць сьвятое імя Маё.

На закладзеных адзецьцях кладуцца ля кажнага аброчніка, і віно засуджаных п’юць у доме бога свайго.

Вось, Я націсну на вас, як цялежкі ціснуць такаўню, поўную снапоўя.

Слухайце слова гэтае, што СПАДАР казаў на вас, сынове Ізраелявы на ўсю радзіму, каторую Я ўзьвёў ізь зямлі Ягіпецкае, кажучы:

Ці можа птушка лучыць у сіло на зямлі, як сіла няма на яе? ці можа сіло падняцца ізь зямлі, як нічога ня ўсілілася?

Прагаласіце ў палацах ашдодзкіх і ў палацах у зямлі Ягіпецкай і скажыце: «Зьбірайцеся на горы самарскія, і абачча вялікую сумятню сярод яе, і ўціскі сярод яе».

Гэтак кажа СПАДАР: «Як пастух ратуе зь ляпы лявінае дзьве галёнкі альбо кавалак вуха, так будуць уратаваны сынове Ізраелявы, што жывуць у Самары ў куце ложка і ў Дамашку на пасьцелі.

Таго дня, каторага Я даведаюся да Ізраеля за выступы ягоныя, Я таксама даведаюся да аброчнікаў Бэт-Элю, і адцяты будуць рагі аброчніка, і зваляцца на зямлю.

Слухайце словы, каровы вашанскія, каторыя на гары Самарскай, што ўціскаеце бедных, трышчыце ўбогіх, што кажаце гаспадаром сваім: «Прынясі, і будзем піць».

Прысягнуў Спадар СПАДАР сьвятасьцю Сваёю, што, гля, настануць дні на вас, што Ён возьме вас крукамі й патомкаў вашых вудамі.

«І Я таксама запыніў ад вас дождж за тры месяцы да жніва, і паліў дождж на адно места, а на другое не паліў; адна дзялёнка была намочана дажджом, а дзялёнка, што дождж не паліў, сохла.

«Паслаў на вас ліпучку подле спосабу ягіпецкага, забіваў маладзёнаў вашых мячом, і забіраў у палон коні іхныя, і прычыніў, што смурод із табараў вашых ішоў у ноздры вашы; вы, адылі, не навярнуліся да Мяне», — кажа СПАДАР.

Слухайце слова гэтае, у каторым я падыймаю на вас галашэньне, доме Ізраеляў:

«Павалілася, ня ўстане ўжо, маладуха Ізраелява кінецца на зямлю сваю, няма каму падняць яе»;

Але ня шукайце Бэт-Элю ані ўсходзьце да Ґілґалу, ані да Беер-Шэвы пераходзьце; бо Ґілґал канечне пойдзе ў палон, і Бэт-Эль зыйдзе на нішто».

Вы, што абарачаеце ў палын суд, і справядлівасьць на зямлю кідаеце,

Шукайце Таго, што ўчыніў сем гвездаў а Касцы, і абарачае ў раньне цень сьмерці, і робе дзень цемным як ноч, што прыгукае воды морскія і вылівае іх на зьверх зямлі; СПАДАР імя Ягонае;

Што змацняе глабаньніка супроці дужога, так што глабаньнік прыйдзе на горад.

Затым гэтак кажа СПАДАР, Бог войскаў, Спадар: «На ўсіх вуліцах жалоба, і будуць казаць на ўсіх гасьцінцах: "Авохці! авохці!" і прыгукаюць ралейніка да жалобы і ўмеючых пахоўныя песьні — плакаць!

«Ненавіджу Я, грэбую сьвятамі вашымі і ня буду нюхаць аброкаў на ўрочыстых зборах вашых.

Хоць вы абракаеце Імне ўсепаленьні а хлебныя аброкі вашы, Я ня зычу ані зірну на супакойныя аброкі вашы з укормленае жывёлы.

Аброкі а дары ці бліжылі вы Імне на пустыні сорак год, доме Ізраеляў?

Бяда нярупатлівым на Сыёне й тым, што спадзяюцца на гару Самарскую, менаваным галоўнымі з народаў, да каторых прышоў дом Ізраеляў!

Што ляжыце на ложках із сланёвае косьці, што вылягаецеся да сваіх пасьцелях і ясьце ягняты з чарады, а цяляты з хлеву;

Што брынкаеце на гусьлях, як Давід, вынаходзіце сабе музыцкія снадзі;

За тое цяпер пойдуць яны палоненікамі на чале палоненікаў, і чэсьць ад тых, што вылягаліся, аддалена.

Ці пабягуць коні па скале? ці аруць яе на валох? Бо вы абярнулі суд у ватруту і плады справядлівасьці ў палын,

«Але, вось, Я падыйму на вас, доме Ізраеляў, — агалашае СПАДАР, Бог войскаў, — народ, і яны будуць уціскаць вас ад уходу ў Гамаф аж да цур’я пустыні».

Гэтак Спадар Бог паказаў імне: і вось, Ён ухармаваў казельчыкі на пачатку росту атавы, і гля, атава была па касьбе каралеўскай.

І сталася, як яны скончылі есьці траву на зямлі, то я сказаў: «Спадару СПАДАРУ! даруй, малю Цябе, чым падыймецца Якаў? бо ён малы».

Гэтак Ён паказаў імне: і вось, Спадар стаяў на стацьцявой сьцяне і з праўдаю ў руццэ Сваёй.

І ўзвышшы Ісаковы спустошаны будуць, і сьвятыні Ізраелявы абураны будуць, і Я паўстану зь мячом на дом Еровоамоў».

І паслаў Амася, сьвятар бэтэльскі, да Еровоама, караля Ізраельскага, кажучы: «Амос змовіўся на цябе сярод дому Ізраелявага; ня можа зямля цярпець усіх словаў ягоных;

Дык цяпер слухай слова СПАДАРОВА: ты кажаш: "Не праракай праз Ізраеля й не кажы казаняў на дом Ісакоў".

І таго дня песьні палацу будуць выючымі, — агалашае Спадар СПАДАР; — шмат будзе трупоў на кажным месцу, іх будуць кідаць моўчыкам».

Слухайце гэта вы, што глытаеце ўбогіх, каб бедныя перасталі быць на зямлі,

Ці не захістаецца ад гэтага зямля, і не заплача кажны жывучы на ёй? І падыймецца ўся яна як цурэй, і ўсхвалюецца, і затопе, як цурэй ягіпецкі.

І абярну сьвяты вашы ў жалобу і ўсі песьні вашы ў галашэньне, і ўзлажу зрэбніну на ўсі сьцёгны і лысіну на кажную галаву, і зьдзею гэта, як жалобу па адзіным, і канец яе — як гаркі дзень.

Вось, настануць дні, — агалашае Спадар СПАДАР, — і Я пашлю галадоў на зямлю, — не галадоў хлеба ані смагу вады, але галадоў слухаць словы СПАДАРОВЫ.

І будуць бадзяцца ад мора аж да мора і з поўначы аж на ўсход, будуць бегаць туды-сюды шукаць слова СПАДАРОВАГА, але ня знойдуць.

Бачыў я Спадара, на аброчніку стаячага, і сказаў Ён: «Вытні ў клямку, і затрасуцца парогі, і расьсячы па галаве ўсіх іх, апошняга зь іх Я заб’ю мячом: тый зь іх, што ўцякае, не ўцячэць, і хто хаваецца зь іх, не схаваецца.

Хоць бы яны закапаліся ў шэолю, стуль рука Мая возьме іх; хоць бы яны ўзьлезьлі на неба, стуль Я зьвяду іх.

І хоць бы яны схаваліся на версе Кармілу, асачу а вазьму іх стуль; хоць бы схаваліся ад аччу Маіх на дне мора, і там раскажу гаду, і ён укусе іх.

Хоць бы яны пайшлі ў палон перад непрыяцельмі сваімі, там раскажу мячу, і ён заб’ець іх; і зьвярну вочы Свае на іх на ліха, а не на дабро»;

І Спадар СПАДАР войскаў ё тый, што даткнецца да зямлі, і яна стае, і заплачуць усі жывучыя на ёй, і падыймецца ўся яна, як цурэй, і апусьціцца, як цурэй ягіпецкі.

Тый, што збудаваў сьвятліцы Свае на нябёсах і збор свой на зямлі заклаў, прыгукае воды морскія і вылівае іх на зьверх зямлі; СПАДАР імя ягонае.

Вось, вочы Спадара СПАДАРА — на грэшным каралеўстве, і Я выгублю яго ізь зьверху зямлі, хоць ня супоўна выгублю дом Якаваў, — агалашае СПАДАР; —

Бо, гля Я раскажу й рассыплю дом Ізраеляў меж усіх народаў, як сеюць у рэшаце, ня зваляцца зярняты на зямлю.

І пасаджу іх на зямлі іхнай, і ня будуць болей вырываць іх ізь зямлі іхнае, што Я даў ім», — кажа СПАДАР Бог твой.

Відзень Аўдава. Гэтак кажа Спадар Едому: дзейкі мы чулі ад СПАДАРА, і пасол меж народаў пасланы: «Устаньце й станьма на бітву зь ім!

Гордасьць сэрца твайго зьвяла цябе, о жывучы ў раськепінах скалы, што на вышыні гаспода ягоная, што кажа ў сэрцу сваім: "Хто зьвядзець мяне на зямлю?"

За ўсілства тваё да брата твайго Якава пакрые цябе сорам, і ты будзеш адцяты на векі.

Таго дня, як ты стаяў насупроці, дня, як чужаземцы забралі ў палон маемасьць ягоную, і чужыя ўвыйшлі брамамі ягонымі і на Ерузалім кідалі на жэрабя, то й ты быў як адзін ізь іх.

Ты ня меў увыйсьці ў брамы люду Майго ў дзень няшчасьця іхнага, ня меў і ты глядзець на ліха ягонае ў дзень няшчасьця ягонага, ты ня меў выцягнуць рукі свае па маемасьць ягоную ў дзень няшчасьця ягонага;

Ты ня меў стаяць на ростанях, каб заскочыць дарогу ўцекачом ягоным, Ты ня меў перадаваць засталых ягоных у дзень бяды;

Бо блізкі дзень СПАДАРОЎ на ўсі народы: як ты зрабіў, будзе зроблена табе, адплата зьвернецца на галаву тваю;

Бо як вы п’янчыліся на сьвятой гары Маёй, так будуць заўсёды п’янчыцца ўсі народы і будуць піць а глытаць; і яны будуць, бы ня былі.

А на гары Сыёне будзе прытулішча, і будзе сьвятая; і дом Якаваў адзяржыць спадак свой.

І ўзыйдуць ратаваньнікі на гару Сыён, каб судзіць гару Ісавову, і будзе СПАДАРУ каралеўства.

Але СПАДАР пусьціў вялікі вецер на мора, і ўзьнялася вялікая бура на мору, і думалі, што караб разаб’ецца.

І зьлякаліся маравікі, і крычэлі кажны да свайго бога, і выкінулі ў мора рэчы, што былі ў караблю, каб палягчыць сабе гэтым; а Ёна зышоў на далоўе боку карабля, і лёг, і моцна заснуў.

І сказалі адзін аднаму: «Пайдзіма, і кіньма на жэрабя, і даведаемся пераз каго гэта вялікае ліха на нас». І кінулі на жэрабя, і пала жэрабя на Ёну.

І сказаў ім: «Падыйміце мяне й кіньце мяне ў мора, — і змоўкне мора вам; бо ведаю я, што за мяне гэта вялікая бура на вас».

І моцна веславалі тыя людзі, каб зьвярнуцца на сушу, і не маглі, бо мора болей а болей узбуралася ля іх.

І гукалі да СПАДАРА, і сказалі: «Молім Цябе, СПАДАРУ, дай хай не загінем за душу гэтага чалавека, і не ўскладай на нас кроў нявінную, бо ты, СПАДАРУ, як захоця зробіш».

І сказаў я: "Я прагнаны ад аччу Тваіх, пагляджу яшчэ, адылі, на сьвяты палац Твой".

Да подаў гор зышоў я, зямля заваламі сваімі навокал мяне на векі; Ты, адылі, вывеў зь ямы жыцьцё маё, СПАДАРУ, Божа мой.

І СПАДАР казаў рыбе, і яна вырыгала Ёну на сушу.

І Ёна вышаў зь места, і сеў на ўсходняй старане места, і зрабіў сабе таму буду, і сеў пад ёй у сьценю, аж пакуль абача, што станецца ў месьце.

Слухайце, усі люды, прыслухайся, зямля і ўсе, што на ёй! І няхай будзе Спадар СПАДАР сьветкаю супроці вас, Спадар ізь сьвятога палацу Свайго;

Пастанаўлю Самару як кучу на полю, як месца на саджэньні віна, і ськіну ў даліну камяні яе, і поды яе агалю.

І ўсі выразаныя яе будуць пабіты на кавалкі, і ўсі заплаты бязулі яе спалены цяплом, і ўсі балваны яе зраблю пустынёю, бо яна зьберла із заплаты бязулі, затым на заплату бязулі аберне іх.

Бяда тым, што думаюць празь бяспраўе і выдумляюць ліха на ложках сваіх, а золкам нараніцы дойсьняць, бо гэта ў моцы рук іхных.

Затым гэтак кажа СПАДАР: «Вось, я задумляю на гэтую радзіму ліха, ад каторага вы ня выймеце шыяў вашых ані будзеце хадзіць пыхата, бо гэта час благі.

Затым ня будуць у цябе паварозам кідаць на жэрабя ў збору СПАДАРОВЫМ.

Жанкі люду Майго вы выганяеце з прыемных дамоў іхных, ад бязьлетак іхных адбіраеце славу Маю на векі.

Узыйдзе сьценалом перад імі; яны зломяць і пойдуць пераз браму, і выйдуць ізь яе, і кароль пойдзе перад імі, і СПАДАР на чале іх».

Гэтак кажа СПАДАР праз прарокаў, што ўводзяць у вабмылу люд Мой, што кусаюць зубамі сваімі й крычаць: «Мір!», а хто не кладзець ім у рот, яны пасьвячаюцца на вайну супроці яго.

Галавы ягоныя судзяць за лапаны, і сьвятарове ягоныя навучаюць за заплату, і прарокі ягоныя вяшчуюць за срэбра; прымеж тога апіраюцца на СПАДАРА й кажуць: «Ці не СПАДАР сярод нас? ня стрэне нас ліха».

Але станецца апошніх дзён: гара дому СПАДАРОВАГА будзе пастаноўлена на версе гор і вывышана над узгоркі, і люды будуць плысьці да яе.

І прыйдуць чысьленыя народы, і скажуць: «Пойдзем і прыйдзем на гару СПАДАРОВУ і да дому Бога Якававага, і Ён навуча нас із дарогаў Сваіх, і мы будзем хадзіць па сьцежках Ягоных»; бо із Сыёну выйдзе права, і слова СПАДАРОВА зь Ерузаліму.

І будзе Ён судзіць меж шмат якіх людаў і ганіць дужыя народы, што воддаль; і яны перакуюць мячы свае на нарогі і дзіды свае на сярпы; не падыйме народ на народ мяча і ня будуць больш вучыцца ваяваць.

Бо ўсі люды будуць хадзіць кажны ў імені бога свайго, а мы будзем хадзіць у імені СПАДАРА, Бога нашага, на векі а векі.

І зраблю кульгавую астачаю, і кіненую воддаль дужым народам, і СПАДАР будзе гаспадарстваваць над імі на гары Сыёне адгэнуль аж на векі.

Балей а радзі, дачка Сыёну, як парадзіха; бо цяпер ты выйдзеш ізь места і будзеш жыць на полю, і пойдзеш да Бабілёну; там будзеш вывальнена; там СПАДАР адкупе цябе з рукі непрыяцеляў тваіх.

А цяпер зьберліся супроці цябе чысьленыя народы, што кажуць: "Няхай яна будзе сплюгаўлена, і няхай вочы нашыя нагледзяцца на Сыён!"

Але яны ня ведаюць думак СПАДАРОВЫХ ані разумеюць рады Ягонае, бо Ён зьбер іх, як снапоўе на ток.

І будзе астача Якавава сярод шмат якіх людаў, як раса ад СПАДАРА, як лівун на траву, каторага не спадзяешся ад людзіны ані чакаеш ад сыноў людзкіх.

Падыймецца рука твая на праціўнікаў тваіх, і ўсі непрыяцелі твае будуць адцяты.

Людзе Мой, што Я зрабіў табе і чым Я высіляў цябе? сьветчы на Мяне.

Бяда імне! Я — як зьбіраньнікі летнае садавіны, астачаў ад віннога збору, нямаш гранкі на ежу; сьпелае садавіны жадае душа мая.

Багабойлівы загінуў ізь зямлі, і нямаш пасьцівага меж людзтва; усі цікуюць на кроў; кажны палюе сецьцю на брата свайго.

Ня верце прыяцелю, не давярайце правадыру; ад ляжачае на ўлоньню тваім сьцеражы дзьверы вуснаў сваіх;

А я буду глядзець на СПАДАРА, буду спадзявацца на Бога спасеньня свайго; Бог мой пачуе мяне.

Абурэньне СПАДАРОВА я буду насіць, бо я ізграшыў супроці яго, пакуль Ён не разьвяжа справы мае і ня ўчыне суду майго; Ён вывядзе мяне на сьвятліню, я буду глядзець на справядлівасьць Ягоную.

І абача непрыяцелка мая, і пакрые сорам тую, што сказала імне: «Ідзе СПАДАР, Бог твой?» Вочы мае будуць глядзець на яе, цяпер яна будзе на таптаньне, як балота на вуліцах.

І будзе зямля на спустошаньне за жыхараў яе, за плады ўчынкаў іхных.

Пасьві ж люд Свой ськіпетрам Сваім, чараду спадку Свайго, што жывець на аднаселі ў лесе, сярод Кармілу, няхай яны пасьвяцца ў Вашане а Ґілеадзе, як за дзён даўнейшых.

Народы будуць бачыць і сароміцца з усяе моцы свае; паложаць руку на вусны, вушы іхныя будуць глухія;

Які Бог падобны да Цябе, што даруе бяспраўе і абмінае выступ астачы спадку Свайго? Ён не задзержуе на векі гневу Свайго, бо любуе міласэрдзе.

Бог завідны, і СПАДАР імсьціцца; СПАДАР імсьціцца, і гняўлівы: СПАДАР імсьціцца праціўнікам Сваім і хавае гнеў на непрыяцеляў сваіх.

Горы дрыжаць перад Ім, і ўзгоркі таюць, і зямля паднялася на прытомнасьць Яго, нават сьвет і ўсі жывучыя ў ім.

Добры СПАДАР, моцны горад у дзень немарасьці і знае тых, што спадзяюцца на Яго.

Вось, на горах ногі таго, што прыносе добрыя ведамкі, што абяшчае супакой; сьвяткуй, Юда, сьвяты свае, паўні абятніцы свае, бо наперад ня будзе велял праходзіць па табе: ён чыста адцяты!

Тый, што трышча, прышоў да віду твайго: дзяржы аснаду, пазірай на дарогу, умацуй сьцёгны свае, вельма ўмацуй Сілу сваю;

Цялежкі па вуліцах будуць грукатаць і рыпець будуць на шырокіх дарогах; будуць здавацца, як сьветачы, бегчы, як маланьні.

Ён успомне выдатных сваіх, яны спатыкнуцца ў ходзе сваім; барзьдзяць на сьцяну яе, і гатуюць абарону.

Коньнік узьяжджае, палаючы меч а зігцячая дзіда; і забітых множасьць, і вялікі лік трупаў; і няма канца целам, спатыкаюцца на целы іхныя.

«Вось, Я на цябе, — кажа СПАДАР войскаў, — і загалю крысы твае на від твой, і пакажу народам голасьць тваю і каралеўствам — сорам твой.

І кіну агідную брыду на цябе, і зраблю цябе абрыдай, і выстаўлю цябе як дзіва.

І станецца, што кажны, каторы гляне на цябе, пабяжыць ад цябе й скажа: "Спустошана Нінева. Хто будзе плакаць па ёй?" ідзе я маю шукаць пацяшыцеляў табе?»

Таксама ён выселены, і пайшоў у палон; таксама дзецяняты ягоныя былі разьбітыя на ростанях усіх вуліцаў, і праз пачэсьлівых ягоных кідалі на жэрабя, і ўсі вялікія людзі ягоныя былі спутаны зялезамі.

Ты памножыла купцоў сваіх болей за гвезды на небе; шаранча пашырыцца й паляціць.

Няма загаеньня больцы Тваёй, балючая рана твая; усі, што пачуюць дзейку празь цябе, будуць пляскаць у ладкі празь цябе; бо на каго бязупынку ня прыходзіла нягоднасьць твая?

Чаму даеш імне бачыць бяспраўе і на гароту глядзець? бо глабаньне а ўсілства перад імною; і ўзьнімаецца вада а сьпярэчка.

«Гляньце на народы й прыгледзьцеся, і зумейцеся дзівуючыся; бо спраўлю справу за дзён вашых, што не паверыце, як раскажуць вам.

Усі дзеля ўсілства прыйдуць; кірунак відаў іхных — на ўсход; і зьбіраюць, як пясок, палоненікаў.

Ці ня Ты спрадвеку, СПАДАРУ, Божа мой? Сьвяты мой? мы не памрэм; СПАДАРУ, Ты прызначыў іх на суд; Моцны! Ты ўмацаваў іх дзеля паправы.

Чыстыя вочы Твае, каб бачыць ліха, і глядзець на гароту ня можаш; чаму глядзіш Ты на тых, што дзеюць ізрадліва, маўчыш, як нягодныя глытаюць справядліўшых за іх,

На варце сваёй я стаяў, і станаўлюся на вежы, і буду назіраць, што Ён скажа імне, і што Ён адкажа на жалабу маю.

І адказаў імне СПАДАР, і сказаў: «Запішы відзень і зрабі выразьліва на дошчачках, каб чытар лёгка мог прачытаць;

Бяда таму, хто прыдбаець благія прыдбаньні дому свайму, каб зьвіць гняздо сабе на вышыні, каб магчы вывальніцца ад сілы ліха.

Бяда таму, хто даець піць прыяцелю свайму, налівае гнеў свой, каб упіўся, і каб ты глядзеў на голасьць ягоную.

Ты напоўніўся сорамам замест славы; пі таксама ты, і адкрыецца сорам твой; павернецца да цябе чара правіцы СПАДАРОВАЕ і сорамнае на славу тваю;

Ці на рэкі гневаўся СПАДАР, ці на рэкі быў Твой палкі гнеў? абурэньне Тваё на мора, што Ты ехаў на конях Сваіх, цялежкі Твае былі спасеньням?

Сонца, месяц адзяржаліся на месцу сваім; пры сьвятліні стрэлаў Тваіх яны йшлі, пры зьзяньню зігцячае дзіды Твае.

Ты вышаў на спасеньне люду Свайго, на спасеньне памазанца Свайго. Ты раніў галаву з дому нягодніка, агаляючы под аж па шыю. Сэля.

Як я пачуў, задрыжэў нутр мой, на гук затрымцелі вусны мае, гніцьцё ўвыйшло ў косьці мае, і пад імною калацілася; а я меў быць супакойны ў дзень бяды, як ён настане на люд гэты, уварвецца на іх ізь вяткаю.

СПАДАР — Сіла мая, і Ён зробе ногі мае, як аленія, і на вышынях маіх водзе мяне. Галоўнаму пяюну на струнных снадзях.

І выцягну руку Сваю на Юдэю і на ўсіх жыхараў Ерузаліму; і адатну з гэтага месца астачу Ваала, і імя службітоў балвановых ізь сьвятарамі,

І тых, што кланяюцца на стрэхах войску нябёснаму, і тых, што кланяюцца і што прысягаюць СПАДАРОМ, і што прысягаюць каралём сваім,

І станецца ў тым часе, што Я ізь сьвечкамі прасачу Ерузалім і даведаюся да людзёў, што ськісьлі на бузе сваёй, што кажуць у сэрцу сваім: "СПАДАР ня робе ані дабра, ані ліха".

Дзень трубы а гуку на ўмацаваных местах а на высокіх вежах.

І прывяду гароту на людзёў, і яны будуць хадзіць, як нявісныя, бо яны ізграшылі супроці СПАДАРА; і кроў іхная будзе выліта, як пыл, і цела іхнае, як гной.

Уперад чымся народзіцца права — як умецьце мінець дзень — уперад чымся палкі гнеў СПАДАРОЎ прыйдзе на вас, уперад чымся прыйдзе на вас дзень гневу СПАДАРОВАГА.

Шукайце СПАДАРА, усі лагодныя на зямлі, што поўніце суд Ягоны; шукайце справядлівасьці, шукайце лагоднасьці, можа вы схаваецеся ў дзень гневу СПАДАРОВАГА;

Бяда жыхарам морскага ўзьбярэжжа, народу Крыцкаму! Слова СПАДАРОВА на вас, Канааняне, зямля Пілішчан! Я загублю цябе, и ня будзе там жыхара.

І будзе ўзьбярэжжа астачы дому Юдзінага, будуць пасьціць на ім, у дамох Ашкелону будуць супачываць ўвечары, як даведаецца да іх СПАДАР, Бог іхны, і верне палон іхны.

«Чуў Я наругі Моававы і вярненьні сыноў Амонавых, каторымі яны наругаліся люду Майму і вяльмуваліся на граніцы іхнай.

Затым жыў Я, — агалашае СПАДАР войскаў, Бог Ізраеляў, — канечне Моаў будзе, як Содома, і сынове Амонавы — як Ґомора, месцам крапівы а сольнаю ямаю а пустынёю на векі; астача люду Майго аглабае іх, і засталым люду Майго спадуць яны».

Страшны будзе СПАДАР ім, бо схудаюць усі багі зямлі, і Яму паклоніцца кажны на сваім месцу, нават усі абтокі народаў.

І Ён выцягне руку Сваю на поўнач, выгубе Асыру і спустоша Ніневу, зробе сухой, як пустыню.

І чароды будуць класьціся сярод яе, і ўсі зьвяры народаў, і пэлікан а сава на абсадах яе будуць начаваць, у вокнах голас іхны будзе разьлягацца; спустошаньне будзе ў парогах, бо адарвуць кедравую шалёўку іх.

Ня слухала голасу, ня прыймала навукі, на СПАДАРА не спадзявалася, да Бога свайго ня бліжылася.

СПАДАР справядлівы сярод яго, ня будзе рабіць бяспраўя; кажнае раніцы выносе суд Свой на сьвятліню, бесьперастанку; але несправядлівы ня знае сораму.

Затым чакайце мяне, — агалашае СПАДАР, — да тога дня, калі Я паўстану на здабытак, бо суд Мой — зьберці народы, загарнуць каралеўствы, каб выліць на іх абурэньне Сваё, увесь Свой палкі гнеў, бо цяплом рупатлівасьці Мае будзе пакрыта ўся зямля.

Таго дня ты ня будзеш паганьбена за ўсі ўчынкі свае, каторымі ты выступіла супроці Мяне, бо тады Я адыйму з пасярод цябе тых, што цешацца ў гордасьці сваёй, і ты ня будзеш больш вяльмувацца на сьвятой гары Маёй.

Пакіну сярод цябе люд бедны а ўбогі, і яны будуць здавацца на імя СПАДАРОВА.

СПАДАР, Бог твой, сярод цябе, дуж вывальніць; будзе цешыцца зь цябе ў радасьці, спыніцца на любосьці да цябе, пяцьцём будзе цешыцца зь цябе.

Тужачых па прызначаных зборах Я зьбер; ад цябе яны былі, цяжар сораму на табе.

Во што Я зраблю з усімі мукарамі тваімі ў тым часе: захаваю кульгавую і зьбяру выгнаную, і зраблю іх хвалою а славаю на кажнай зямлі, ідзе былі ў сораме.

Узыйдзіце на гару, і вазіце дзерва, і станавіце дом; і Я буду прыяць яму, і ўслаўлюся, — кажа СПАДАР. —

І Я прыгукаў сухмень на зямлю а на горы а на збожжа а на вінны сок а на аліву а на тое, што выдаець зямля, а на людзёў а на статак а на ўсю гарапашнасьць рук».

Большая будзе слава гэтага дому апошняга за першага, — кажа СПАДАР войскаў; — і на гэтым месцу Я дам супакой", — агалашае СПАДАР войскаў».

І цяпер зьвярніце ж сэрцы вашыя адгэтуль і наперад перш чымся пакладзены камень на каменю ў палацу СПАДАРОВЫМ.

«Вельма загневаўся СПАДАР на айцоў вашых.

Ня будзьце, як айцове вашы, каторых гукалі першыя прарокі, кажучы: "Гэтак кажа СПАДАР войскаў: ’Адвярніцеся ж ад сваіх дарогаў благіх і ад сваіх учынкаў благіх’"; але яны ня слухалі ані ўважалі на Мяне, — агалашае СПАДАР. —

Я відзеў ночы: вось, муж едзе на рудым каню, і стаў памеж міртаў, што ў нізіне, а адзаду яго коні рудыя, гнядыя а белыя.

Тады Ангіл СПАДАРОЎ адказаў і сказаў: «СПАДАРУ войскаў! пакуль Ты ня зьмілуешся над Ерузалімам а над местамі Юдэйскім! на каторыя Ты гневаўся ўжо семдзясят год?»

І гневам вялікім Я гневаюся на народы, што ў супакою, бо Я быў троху загневаўшыся, а яны памагалі да ліха’.

Тады я сказаў: «Што гэтыя прыходзяць рабіць?» І казаў ён, кажучы: «Гэтыя рогі раськідалі Юдэю, так што ніхто не падняў галавы свае, а яны прышлі ўцерці іх, ськінуць рогі народаў, што паднялі рог свой на зямлю Юды, каб раськідаць яе».

І вось, Я паківаю рукою Сваёю на іх, і яны будуць здабыткам слугам сваім, і даведаецеся, што СПАДАР войскаў паслаў Мяне.

І сказаў: «Няхай узложаць чыстую мітру на галаву яговую», і ўзлажылі чыстую мітру на галаву ягоную, і адзелі яго ў вадзецьце; і Ангіл СПАДАРОЎ стаяў.

Бо во камень, што Я кладу перад Ігошуам; на адным камені сем ачоў; вось, Я выражу выразак яго, — агалашае СПАДАР войскаў, — і аддалю бяспраўе гэтае зямлі за адзін дзень.

І сказаў імне: «Што бачыш ты?» І я сказаў: «Бачу, і во сьветач увесь із золата з чараю на версе, і сем лянпаў на ім, і сем рулькаў да сямёх лянпаў, што на версе яго.

Тады ён сказаў імне: «Гэта праклён, што выходзе на від усяе зямлі; бо кажны, што крадзець із гэтага, подле гэтага будзе адцяты, і кажны, што клінецца гэтым, подле гэтага будзе адцяты.

І сказаў ён імне: «Станавіць ёй дом у зямлі Сэнаар, і яна будзе прыгатавана й пастаноўлена на сваім подзе».

І вазьмі срэбра а золата, і зрабі кароны, і ўзлажы на галаву Ігошуі Егосадачонку, найвышшаму сьвятару,

Ён і збудуе палац СПАДАРОЎ, і прынясець славу, і сядзе й будзе радзіць на пасадзе Сваім, і будзе сьвятаром на пасадзе Сваім, і рада супакою будзе меж іх абодвых’".

І тыя кароны будуць Гэлему а Тоўі а Едаі а Гэне Софонёнку на памятку ў палацу СПАДАРОВЫМ.

Гэтак кажа СПАДАР войскаў: "Яшчэ будуць сядзець старыя на вуліцах Ерузаліму, кажны а кажная з палкаю свайго ў руццэ сваёй з прычыны множасьці дзён.

І на вуліцах места гэтага будзе поўна хлопчыкаў і дзевачак, на вуліцах яго гуляючых".

Цяжар слова СПАДАРОВАГА на зямлю Гадрах, а Дамашк — будзе супачынкам Ягоным, бо да СПАДАРА зьвернецца вока людзкое і ўсіх плямёнаў Ізраелявых.

Вось, Спадар пражанець яго і зразе сілу ягоную на мору, і ён будзе зжэрты цяплом.

Вельма цешся, дачка Сыёну, гукай, дачка Ерузаліму: вось, Кароль твой прыходзе да цябе, справядлівы й маючы спасеньне, Ён лагодны й сядзячы на асьле а на асьляняці, сыну асьліцы.

І выбаве іх СПАДАР, Бог іхны, таго дня, як авечкі, люд Свой; бо яны будуць, як каменчыкі ў кароне, паднятыя, як сьцяг на зямлі Ягонай.

Прасіце ў СПАДАРА дажджу ў пару апошняга дажджу: СПАДАР блісьнець маланкаю й дасьць лівун, кажнаму траву на полю.

«На пастыроў загарэўся гнеў Мой, і да казлоў Я даведаўся, бо даведаўся СПАДАР войскаў да чарады Свае, дому Юдзінага, і пастанавіў іх, як прыгожага каня Свайго на вайне.

І яны будуць, як дужасілы, каторыя топчуць вулічнае балота ў бітве, і будуць біцца, бо СПАДАР ізь імі, і засаромяць коньнікаў на конях.

Гэтак кажа СПАДАР, Бог мой: «Пасі авечкі на зарэз,

Бяда дурному пастыру, што кідае чараду! меч на плячо ягонае й на правае вока ягонае! плячо ягонае чыста ссохне, і правае вока ягонае супоўна зацьмее».

І таго дня ўчыню Ерузалім цяжкім каменям усім людам: усі, што будуць падымаць яго, вельма падарвуцца, і зьбяруцца на яго ўсі народы зямлі.

Таго дня, — агалашае СПАДАР, — Я зражу кажнага каня зумленьням і коньніка — шалам; а на дом Юдзін адчыню вочы Свае; кажнага ж каня людаў зражу сьляпотаю.

Таго дня Я ўчыню правадыроў Юдзіных — як агняны казан памеж дроў і як палаючае цяпло памеж снапоў, і яны пажаруць справа й зьлева ўсі акалічныя народы, і Ерузалім будзе ізноў населены на сваім месцу, у Ерузаліме.

І Я выльлю на дом Давідаў а на жыхара Ерузаліму дух ласкі а маленьняў, і яны будуць глядзець на Мяне, Каторага яны прабілі, і будуць плакаць па Ім, як плачуць па адзіным, і будуць у гарчэлі па Ім, як у гарчэлі па першаку.

І скажуць яму: "Што гэта за болькі на руках тваіх?" Тады ён адкажа: "Біў мяне дом любячых мяне".

Прачхніся, мечу, на пастыра Майго й на мужа, сябру Майго! — агалашае СПАДАР войскаў: — Вытні пастыра, і рассыпяцца авечкі! І Я зьвярну руку Сваю на маладых.

І станецца на ўсёй зямлі, — агалашае СПАДАР, — дзьве часьці на ёй будуць выгублены, сканаюць, а трэйцяя застанецца на ёй.

Бо зьбяру ўсі народы да Ерузаліму на бітву, і места будзе ўзята, і дамы разглабаны, І жанкі паганьбены, і палавіца места пойдзе ў палон, але астача люду ня будзе выгублена зь места.

І стануць ногі Ягоныя таго дня на гары Аліўнай, каторая перад Ерузалімам на ўсход; і раськепіцца гара Аліўная папалам, на ўсход і на захад вельма вялікаю даліною, і адсунецца палавіца гары на поўнач, а палавіца — на паўдня.

Уся зямля будзе абернена ў раўніну ад Ґевы аж да Рыммону, на паўдня ад Ерузаліму, і ён будзе ўзьняты а населены на сваім месцу, ад брамы Веняміновае аж да месца Першае брамы, аж да Рагавое брамы, і ад вежы Гананэля аж да таўчэльні каралеўскае.

І во гэткая будзе пацярэбшчына, каторай СПАДАР пацярэбе ўсі люды, што будуць ваяваць ізь Ерузалімам: цела іхнае ссохне, пакуль яны будуць стаяць на нагах сваіх, і вочы іхныя выцякуць ізь ямкаў сваіх, і язык іхны высахне ў роце іхным.

І станецца таго дня, што вялікая замятня ад СПАДАРА будзе памеж іх, і за руку адзін аднаго схопе, і падыймецца рука ягоная на руку прыяцеля свайго.

І будзе: каторая з радзімаў зямлі ня ўзыйдзе да Ерузаліму пакланіцца Каралю, СПАДАРУ войскаў, на тых ня будзе йсьці дождж.

І калі радзіма Ягіпецкая ня ўзыйдзе а ня прыйдзе, і ня будзе на іх пацярэбшчыны, якой пацярэбе СПАДАР народы, што ня ўзыходзяць сьвяткаваць сьвята будак,

Таго дня будзе на званкох конскіх: «СЬВЯТАСЬЦЬ СПАДАРУ», і будуць казаны ў доме СПАДАРОВЫМ, як крапільніцы перад аброчнікам.

А Ісава зьненавідзіў і аддаў горы ягоныя на стустошаньне, а спадак ягоны — смокам пустыні».

Калі Едом скажа: «Мы зголены, але зьвернемся й адбудуем спустошаньні», дык гэтак кажа СПАДАР войскаў: «Яны адбудуюць, але Я абуру, і назавуць іх граніцаю нягоднасьці й людам, на каторы СПАДАР абурыўся на векі».

Абракаеце на аброчнік Мой сплюгаўлены хлеб і кажаце: "Чым мы сплюгавілі Цябе?" — тым, што кажаце: "Стол СПАДАРОЎ грэбаваны".

Валей хто-колечы з вас замкнуў бы дзьверы, і дарма не палілі б на аброчніку Маім. Ня маю прыемнасьці з вас, — кажа СПАДАР войскаў, — ані прыйму аброку з рукі вашае;

Бо ад усходу сонца аж да заходу яго вялікае будзе імя Маё меж народаў, і на кажным месцу кадзіла будуць кадзіць імені Майму, ды будзе чысты аброк, бо вялікае будзе імя Маё меж народаў, — кажа СПАДАР войскаў. —

Калі вы не паслухаеце, і калі ня прыймеце да сэрца, каб даваць славу імені Майму, — кажа СПАДАР войскаў, — Я пашлю праклён на вас і пракліну дабраславенствы вашы, нават ужо пракляў, бо ня прыймаеце да сэрца.

Вось, Я зганю насеньне ваша і памёт раськідаю на віды вашы, памёт сьвятаў вашых, і вынясуць вас да яго.

Затым Я таксама зраблю вас пагрэбаванымі а паніжанымі перад усім людам, бо вы не дзяржалі дарогаў Маіх, але ўважалі на асобу ў праве».

І во другое вы робіце: абліваеце сьлязьмі аброчнік СПАДАРОЎ, плачаце а галосіце, бо Ён ужо не глядзіць болей на які-колечы аброк альбо ня прыймае зычліва з рук вашых.

Але ніхто гэтага ня зробе, у каго астача Духа, бо чаго такі шукае? Насеньня ад Бога. Затым ўважайце на дух вашы, і няхай ніхто не абходзіцца ізрадліва із жонкаю маладосьці свае;

І дабліжуся да вас дзеля суду, і буду борздым сьветкаю на чараўнікоў а на чужаложнікаў а на хвальшыва прысягаючых а на ўціскаючых найміта ў заплаце, удаву а сірату а на тых, што адпіхаюць чужаземца і не баяцца Мяне, кажа СПАДАР войскаў.

Прынясіце ўсі дзесяціны да сьвірна, каб была еміна ў доме Маім, і выпрабуйце ж Мяне гэтым, — кажа СПАДАР войскаў: — ці не адчыню Я вам вокны нябёс і ці ня выльлю на вас дабраславенства больш чымся досыць?

І Я зганю дзеля вас жаручага, і ён ня будзе псаваць вам плод зямлі, ані зь віна вашага не ападуць без пары плады яго на полю, — кажа СПАДАР войскаў. —

Моцныя былі супроці Мяне словы вашыя, — кажа СПАДАР. — Вы, адылі, кажаце: "Што мы гукалі на Цябе?"

Памятуйце закон Масеяў, слугі Майго, каторы Я расказаў яму на Гарыве дзеля ўсяго Ізраеля, уставы а суды.

«Ідзе кароль Юдэйскі, што нарадзіўся? бо мы бачылі на ўсходзе зорку Ягоную і прышлі пакланіцца Яму».

Яны ж выслухалі караля й пайшлі. І вось, зорка, што яны бачылі на ўсходзе, ішла перад імі, аж пакуль, прыйшоўшы, ня стала над местам, ідзе было Дзецянё.

Тых дзён Яан Хрысьціцель, абяшчаючы, прыбыў на пустыню Юдэйскую,

Бо ён тый, праз каго сказана Ісаям прарокам, кажучы: «Голас гукаючага на пустыні: гатуйце дарогу Спадарову, раўнуйце сьцежкі Ягоныя!»

А тый Яан меў адзецьце сабе зь вярблюджае поўсьці й дзягу на сьцёгнах сваіх; і ежаю яму была шаранча а дзікі мёд.

Я хрышчу вас у вадзе на каяту, але Тый, што йдзець просьле мяне, дужшы за мяне, чыйго вобую я ня годны панесьці; Ён будзе хрысьціць вас у Духу Сьвятым а агню.

Тады прыбывае Ісус із Ґалілеі на Ёрдан да Яана, каб прыняць хрэст ад яго.

І, ахрысьціўшыся, Ісус зараз вышаў з вады; і, гля, рашчыніліся нябёсы над Ім, і абачыў Духа Божага, што спушчаўся, як галуба, і зыходзіў на Яго.

Тады Ісус быў узьведзены Духам на пустыню дзеля спакусы д’явалам.

Тады бярэць Яго д’явал да сьвятога места, і станове Яго на крыле сьвятыні,

І кажа Яму: «Калі» ты Сын Божы, кінься далоў, гэта ж напісана: ’Ангілам Сваім раскажа Ён празь Цябе, і на руках панясуць Цябе, каб ты не спатыкнуўся аб камень нагою Сваей’».

Ізноў бярэць Яго д’явал на гару надзвычайна высокую, і паказуе Яму ўсі гаспадарствы сьвету й славу іх,

І, бачачы груды, узышоў Ён на гару; і, як сеў, падышлі да Яго вучанікі Ягоныя.

Шчасьлівы вы, калі будуць вярнуць на вас і перасьледаваць, і будуць, манячы, мовіць на вас усялякае ліха дзеля Мяне.

Радуйцеся а весяліцеся, бо нагарода ваша вялікая на нябёсах, бо так перасьледавалі прарокаў, што былі перад вамі.

Вы — сьвятло сьвету. Ня можа места схавацца, стоячы на версе гары.

І, як паляць лянпу, ня ставяць яе пад карэц, але на падстаноўку, і сьвеце ўсім у хаце.

Гэтак няхай сьвеце сьвятло вашае перад людзьмі, каб яны бачылі добрыя ўчынкі вашыя і ўславілі Айца вашага, Каторы на нябёсах.

А я кажу вам, што кажны, хто злуецца на брата свайго дарма, падпадзець пад суд; а хто скажа брату свайму ’рака’ (Пустыня), падпадзець пад сынэдрыён; а хто скажа ’дурань’, падпадзець пад пекляное цяпло.

Дык, калі ты прынясеш дар свой да аброчніка і там успомніш, што брат твой мае штось на цябе;

А Я кажу вам, што кажны, хто глядзіць на жонку із жадлівасьцяй, ужо шчужаложыў зь ёй у сэрцу сваім.

Каб вы былі сынамі Айца вашага Нябёснага, бо Ён расказуе сонцу Свайму ўсходзіць над благімі й добрымі і пасылае дождж на справядлівых і несправядлівых.

Сьцеражыцеся рабіць сваю справядлівасьць перад людзьмі, каб бачылі вас, бо ня будзе вам нагароды ад Айца вашага, Каторы на нябёсах.

Дык, калі даеш убожніну, ня трубі перад сабою, як робяць двудушнікі ў бажніцах і на вуліцах, каб хвалілі іх людзі. Запраўды кажу вам: яны ўжо адзержуюць нагароду сваю.

І калі молішся, ня будзь, як двудушнікі, што любяць у бажніцах і на рагох вуліцаў адзержуючыся, маліцца, каб паказацца перад людзьмі. Запраўды кажу вам, што яны ўжо адзержуюць нагароду сваю.

Прыйдзі гаспадарства Твае; будзь воля Твая як на небе, так і на зямлі;

І ня ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога; бо Твае ё гаспадарства а моц а хвала на векі. Амін.

Ня зьбірайце сабе скарбаў на зямлі, ідзе моль а іржа нікбяць, і йдзе зладзее падкопуюцца а крадуць;

Але зьбірайце сабе скарбы на небе, ідзе ані моль, ані іржа ня нікбяць, і йдзе зладзее не падкопуюцца а не крадуць;

Гляньце на птушкі нябёсныя: яны ня сеюць ані жнуць, ня зьбіраюць на ток, і Айцец ваш нябёсны жыве іх. Ці ня шмат лепшыя вы за іх?

Дый хто з вас, рупячыся, можа дадаць сабе росту на адзін локаць?

Дык кажны, хто слухае словы Мае гэтыя і поўне іх, падобны да мужа разумнага, што пастанавіў дом свой на скале;

І лінуў лівун, і разьліліся рэкі, і павеялі вятры, і рынуліся на дом тый, і ён не заваліўся, бо закладзены быў на скале.

А кажны, хто слухае гэтыя словы Мае і ня поўне іх, будзе падобны да неразважнае людзіны, што пастанавіла дом свой на пяску;

І лінуў лівун, і разьліліся рэкі, і павеялі вятры, і рынуліся на дом тый; і ён заваліўся, і быў пад яго вялікі.

І кажа яму Ісус: «Глядзі, нікому не кажы; але пайдзі, пакажыся сьвятару і абрачы дар, які расказаў Масей, на сьветчаньне ім».

Каб спаўнілася сказанае Ісаям прарокам, што кажа: «Ён узяў на Сябе няўздоленьні нашы і панёс хваробы».

Як Ісус абачыў навокал Сябе вялікія груды, расказаў адплысьці на другі бок.

І вось, узьнялася вялікая бура на мору, ажно хвалі залівалі струг; а Ён спаў.

І як Ён прыбыў на другі бок да зямлі Ґерґесынскае, Яго перанялі два апанаваныя д’яблам, вышаўшы з грабоў, надта злыя, ажно ніхто ня мог праходзіць тудэй.

І вось, прынесьлі да Яго хворага паляржаванага, на пасьцелі ляжачага. І Ісус, бачачы веру іхную, сказаў паляржаванаму: «Асьмелься, дзяцё! дараваны табе грахі твае».

Але каб вы ведалі, што Сын Людзкі мае ўладу на зямлі дараваць грахі» (тады кажа да паляржаванага): «Устань, вазьмі пасьцелю сваю і йдзі да дому свайго».

Як Ён казаў гэта ім, вось, нейкі старац прышоў і пакланіўся Яму, кажучы: «Дачка мая кагадзе памерла, але прыйдзі і ўзлажы руку Сваю на яе, і яна ажывець».

І вось, жонка, двананцаць год хворая на крывацеч, дабліжылася адзаду і даткнулася да кутаса адзецьця Ягонага;

І як прышоў Ісус да дому старцовага і абачыў грыцоў на жалейцы а галасуючы люд,

Дык маліце Спадара жніва, каб высунуў работнікаў на жніво Свае».

Гэтых двананцацёх паслаў Ісус і расказаў ім, кажучы: «На дарогу да паган не хадзіце і да места Самарскага ня ўходзьце;

І калі дом будзе годны, то супакой ваш зыйдзе на яго; а калі ня будзе годны, то супакой ваш да вас зьвернецца.

І павядуць вас да правадыроў а каралёў за Мяне, на сьветчаньне ім а паганам.

«І выдасьць брат брата на сьмерць, і айцец — дзяцё; і паўстануць дзеці на бацькоў і заб’юць іх.

Што кажу вам у цямноце, кажыце ў сьвятліні; і што чуеце на вуха, разгалашайце на стрэхах.

Хіба двух вераб’ёў не прадаюць за пенязь, і ні водзін ізь іх ня зваліцца на зямлю бяз волі Айца вашага;

У вас жа й валасы на галаве ўсі палічаны;

«Ня думайце, што Я прышоў прынесьці супакой на зямлю; не супакой прышоў Я прынесьці, але меч;

Як жа яны пайшлі, Ісус пачаў гукаць грудом празь Яана: «Чаго глядзець вышлі вы на пустыню? ці трысьціны, што хістае вецер?

Але да каго прыраўную род гэты? Ён падобны да дзяцей, што сядзяць на рынках і, гукаючы таварышам,

Кажуць: ’Мы гралі вам на дудцы, і вы не скакалі; мы пяялі пахоўныя песьні, і вы ня плакалі’.

Вазьміце йго Мае на сябе і наўчыцеся ад Мяне, бо Я ціхі й лагоднага сэрца, і знойдзеце супакой душам сваім;

Фарысэі ж, вышаўшы, зраджаліся на Яго, каб загубіць Яго.

«Во, служэц Мой, Каторага Я абраў, любовы Мой, Катораму прыяе душа Мая; палажу Дух Свой на Яго, і агалосе суд народам;

Ня будзе сьперачацца ані галёкаць, ніхто на вуліцах не пачуе голасу Ягонага;

І на імя Ягонае спадзявацца будуць народы».

Дык кажу вам: кажны грэх а блявузґаньне будуць дараваны людзём, але блявузґаньне на Духа ня будзе даравана людзём.

Калі хто скажа слова на Сына Людзкога, будзе даравана яму; калі ж скажа на Духа Сьвятога, ня будзе даравана ані ў гэтым веку, ані ў прыйдучым.

Нінявяне стануць на суд із родам гэтым і засудзяць яго, бо яны пакаяліся ад казані Ёнінае; а вось, тут вялікшы за Ёну.

Караліца паўднявая стане на суд із родам гэтым і засудзе яго, бо яна прыходзіла з канцоў зямлі паслухаць мудрасьць Салямонаву; і вось, тут вялікшы за Салямона.

І, паказаўшы рукою Сваёй на вучанікаў Сваіх, сказаў: «Во маці Мая а браты Мае;

І зьберліся да Яго чысьленыя груды, так што Ён увыйшоў у струг і сеў, а ўвесь груд стаяў на беразе.

А другія палі на месцы камяністыя, ідзе ня шмат было зямлі, і неўзабаве абышлі, бо зямля была няглыбокая;

І споўніцца на іх прароцтва Ісаі, што кажа: "Прыслухаючыся, будзеце слухаць, і не зразумееце; і прыглядаючыся, глядзець будзеце, і не зацеміце;

А пасеянае на скалістых месцах — гэта тый, хто чуе слова і неўзабаве з радасьцяй прыймае яго;

Другую прыпавесьць прывёў Ён ім, кажучы: «Падобнае гаспадарства нябёснае да чалавека, што пасеяў добрую сяўбу на полю сваім;

І, прышоўшы, чаляднікі гаспадаровы сказалі яму: "Спадару, ці ня добрую сяўбу пасеяў ты на полю сваім? скуль жа ў ім кукель?’

Пакіньце расьці абое да жніва, і ў жніво я скажу жнеям: вырвіце ўперад кукель і зьвяжыце ў вязанкі, каб спаліць іх; а пшонку зьбярэце на ток мой’».

Іншую прыпавесьць сказаў Ён ім: «Падобнае гаспадарства нябёснае да зярняці гарчычнага, каторае чалавек узяў пасеяў на полю сваім.

«Падобнае гаспадарства нябёснае да скарбу, схаванага на полю. каторы, знайшоўшы, людзіна тое, і з радасьці зь яго йдзець і прадаець усе, што мае, і купляе поле тое.

Каторы, як напаўніўся, выцягнулі на бераг і, сеўшы, добрую зьберлі ў судзьдзе, а благую выкінулі вон.

На ўгодкі радзінаў Гірадавых, дачка Гіродыяды скакала сярод іх і ўпадабаў яе Гірад.

А яна, падвучаная маткаю сваёй, сказала: «Дай імне тут на талерцы галаву Яана Хрысьціцеля».

І прынесьлі галаву ягоную на талерцы, і далі дзеўцы, а яна занесла яе маці сваёй.

Ісус, пачуўшы, адплыў стуль стругам адзін на пустыннае месца; а груды, пачуўшы праз гэта, пайшлі за Ім ізь мест пехатой.

і расказаў грудом сесьці на траву, і, узяўшы пяць букаткаў і дзьве рыбы, глянуў на неба, дабраславіў і, паламіўшы, даў букаткі вучанікам, а вучанікі — грудом.

І зараз прысіліў Ісус вучанікаў сваіх увыйсьці ў струг і пераплысьці ўперад за Яго на другі бок, пакуль Ён адпусьце груды.

І адпусьціўшы груды, Ён узышоў на гару памаліцца на адзіноце; і ўвечары заставаўся там адзін.

І, адыйшоўшы адгэнуль, Ісус пайшоў у кірунку мора Ґалілейскага, і ўзыйшоў на гару, і сеў там.

І кажуць вучанікі: «Скуль нам узяць на пустыні толькі букаткаў, каб накарміць такі вялікі груд?».

І Ён расказаў грудом сесьці на зямлі.

Перабавіўшыся на другі бок, вучанікі Ягоныя забыліся букатак узяць.

Ці яшчэ не разумееце і ня помніце пяцёх букаткаў на пяць тысячаў, і колькі кашоў вы набралі?

Ані сямёх букаткаў на чатыры тысячы, і колькі кашолак вы набралі?

І, адказуючы, Ісус сказаў яму: «Шчасьлівы ты, Сымоне, сыну Ёнін! бо ня цела а кроў аб’явілі табе гэта, але Айцец Мой, што на нябёсах.

І Я таксама кажу табе: ты — Пётра, і на гэтай скале Я пастанаўлю Царкву Сваю, і брамы пекляныя ня здолеюць яе;

І дам табе ключы гаспадарства нябёснага; і што зьвяжаш на зямлі, тое будзе зьвязана на нябёсах; і што разьвяжаш на зямлі, тое будзе разьвязана на нябёсах».

Адгэнуль пачаў Ісус Хрыстос паведамляць вучанікам Сваім, што Ён мае йсьці да Ерузаліму, і шмат цярпець ад старцоў а найвышшых сьвятароў а кніжнікаў, і быць забітым, а на трэйці дзень ускрэснуць.

А дзён за шэсьць бярэць Ісус Пётру, Якава а Яана, брата ягонага, і ўзводзе іх асобна на гару высокую.

І заб’юць Яго, і на трэйці дзень ускрэсьне». І яны вельмі засмуціліся.

А хто спадманець аднаго з малых гэтых, што вераць у Мяне, валей, каб таму павесілі млынавы жоран на шыі і ўтапілі яго ў глыбіні морскай.

Глядзіце, ня грэбуйце ніводным із малых гэтых, бо кажу вам, што ангілы іхныя на нябёсах заўсёды бачаць від Айца Майго, што ў нябёсах.

Запраўды кажу вам: што вы зьвяжаце на зямлі, тое будзе зьвязана на небе; і што разьвяжаце на зямлі, тое будзе разьвязана на небе.

Ізноў запраўды кажу вам, што калі двух із вас згодзяцца на зямлі прасіць якое рэчы, то чаго б папрасілі, будзе ім ад Айца Майго нябёснага.

Як Ісус скончыў словы гэтыя, то адышоў з Ґалілеі і прышоў да граніцаў юдэйскіх, на тый бок Ёрдану.

Ён, адказуючы, сказаў ім: «Ці ня чыталі вы, што Тый, Хто стварыў іх на пачатку, мужчынаю й жонкаю ўчыніў іх.

Тады прывялі да Яго дзеці, каб Ён узлажыў на іх рукі й памаліўся; вучанікі ж сварыліся на іх.

І, узлажыўшы на іх рукі, пайшоў стуль.

Ісус сказаў яму: «Калі хочаш быць дасканальным, пайдзі, прадай маемасьць сваю і раздай убогім; і будзеш мець скарб на нябёсах; і прыходзь а йдзі за Імною».

І сказаў ім Ісус: «Запраўды кажу вам, што вы, каторыя пайшлі за Імною, у вадраджэньню, як сядзе Сын Людзкі на пасадзе славы Свае, сядзеце й вы на двананцацёх пасадах судзіць двананцаць пакаленьняў Ізраелявых.

«Бо гаспадарства нябёснае падобнае да гаспадара дамовы, што вышаў золкам наняць работнікаў на вінішча свае.

І, згадзіўшы работнікаў па дынару на дзень, паслаў на вінішча свае.

Вышаўшы каля трэйцяе гадзіны, ён абачыў другіх, што стаялі на рынку дзяньгубячы.

І тым сказаў: «Ідзіце й вы на вінішча мае, і што будзе належыцца, дам вам». Яны пайшлі.

Яны кажуць: «Ніхто нас не згадзіў». Ён кажа ім: «Ідзіце й вы на вінішча мае, і што будзе належыцца, адзяржыце».

І, адзяржаўшы, пачалі наракаць на гаспадара дамовы, кажучы:

«Вось, мы ўзыходзім да Ерузаліму, і Сын Людзкі будзе выданы найвышшым сьвятаром а кніжнікам, і засудзяць Яго на сьмерць

І выдадуць Яго паганам на зьдзек а біцьцё а ўкрыжаваньне; і на трэйці дзень ускрэсьне».

Пачуўшы, дзесяцёх абурыліся на двух братоў.

Таксама як Сын Людзкі ня прышоў, каб Яму служылі, але каб служыць і аддаць жыцьцё Свае на выкуп за шмат».

Груд сварыўся на іх, каб маўчэлі; але яны болей крычэлі: «Зьмілуйся над намі, Спадару, Сыну Давідаў!»

«Скажыце дачцэ Сыёнскай: гля, Кароль твой ідзець да цябе, лагодны й сеўшы на асьліцы а на асьляняці, сыну пад ігом будучай».

Прывялі асьліцу а асьлянё, і паклалі на іх адзецьці свае, і Ён сеў на іх.

І бальшыня груду слала адзецьці свае на дарозе, а іншыя сьціналі галузкі зь дзерваў і слалі на дарозе.

І абачыўшы ля дарогі адну фіґу, падышоў да яе і, нічога не знайшоўшы на ёй, апрача адных лістоў, кажа ёй: «Хай і наперад ня будзе ад цябе плоду на векі!» І фіґа якга ссохла.

«А як вам здаецца? Якісь чалавек меў двое дзяцей; і ён, прыступіўшы да першага, сказаў: ’Дзяцё! пайдзі, сядні рабі на вінішчу маім’.

І тыя, што зваляцца на гэты камень, разаб’юцца; а на каго ён зваліцца, таго зьмяжджуле».

І паслаў слугаў сваіх, каб пагукалі пазваных на вясельле; і не хацелі прыйсьці.

Ізноў паслаў іншых слугаў, сказаўшы: "Скажыце пазваным: вось я прыгатаваў вячэру сваю, валы свае і што ўкормлена, зарэзана, і ўсе гатова; прыходзьце на вясельную чэсьць’.

Але яны ўлегцы замелі тое, пайшлі, хто на поле сваё, а хто да гандлю свайго.

Дык ідзіце на ростані і ўсіх, каго знойдзеце, гукайце на вясельле’.

І слугі тыя, вышаўшы на дарогі, зьберлі ўсіх, каго толькі знайшлі, і благіх і добрых, і вясельная хароміна напаўнілася ўзьляжачымі.

І пасылаюць да Яго вучанікаў сваіх із Гіродыянамі, кажучы: «Вучыцелю! мы ведаем, што Ты праўдзівы, і дарогі Божае праўдзіва вучыш, дый на нікога не зважаеш, бо не аглядаешся на асобу людзкую;

Бо ў часе ўскрысеньня ані жэняцца, ані выходзяць замуж, але будуць, як ангілы Божыя на нябёсах.

На гэтых двух расказаньнях увесь Закон а прарокі дзяржацца».

Кажучы: «На пасадзе Масеявым селі кніжнікі а фарысэі;

Вяжуць цяжары цяжкія а нязручныя і кладуць на плечы людзём, а самы ня хочуць і палцам крануць іх;

І любяць першыя месцы на чэсьцях, і пярэднія лаўкі ў бажніцах,

І здарованьні на рынках, і каб звалі іх людзі: "Раббі, раббі!’

І айцом не завіце нікога на зямлі, бо адзін у вас Айцец, каторы на нябёсах;

«Бяда вам, правадыры нявісныя, каторыя кажаце: "Калі хто прысягае на дом Божы, то дарма; а калі хто прысягае золатам дому Божага, то вінен’.

Таксама: "Калі хто прысягае на аброчнік, то дарма; калі ж хто прысягае на дар, што на ім, то вінен’.

Дык хто прысягае на аброчнік, прысягае на яго і на ўсе, што на ім;

І хто прысягае на дом Божы, прысягае на яго й Жывучага ў ім;

І хто прысягае на неба, прысягае на пасад Божы і Седзячага на ім.

Гэткім парадкам вы самы на сябе сьветчыце, што вы сынове тых, каторыя прарокаў пазабівалі.

Так прыйдзе на вас уся кроў справядлівая, разьлітая на зямлі, ад крыві Авеля справядлівага аж да крыві Захары Варашонка, каторага вы забілі памеж дому Божага і аброчніка.

Запраўды кажу вам, усе гэта прыйдзе на род гэты.

Ісус жа, адказуючы, сказаў ім: «Ці бачыце ўсе гэта? Запраўды кажу вам: не застанецца тут каменя на каменю, каторы ня будзе ськінены».

Як жа сядзеў Ён на ґары Аліўнай, то дабліжыліся да Яго вучанікі асобна й папыталіся: «Скажы нам, калі гэта будзе? і якая пазнака Твайго прыходу й сканчэньня веку?»

«Бо паўстане народ на народ, і гаспадарства на гаспадарства, і будуць галадові, мор а трасеньне зямлі ў розных месцах.

Тады будуць аддаваць вас на мукі й забіваць вас; і вас будуць ненавідзіць усі народы за імя Мае.

І будуць пашыраць гэтую Евангелю гаспадарства па ўсім сьвеце, на сьветчаньне ўсім народам; і тады настане канец.

«Дык як абачыце гідоту спустошаньня, сказаную прарокам Данелям, на сьвятым месцу стаячую, — чытаючы хай разумее, —

І хто на страсе, тый хай ня сходзе ўзяць што-лень із дому свайго;

І хто на полю, тый хай не зварачаецца назад узяць адзецьці свае.

«Дык, калі скажуць вам: ’Вось, Ён на пустыні’, — ня выходзьце; ’вось, у сховах’, — ня верце;

Бо, як маланьня выходзе з усходу і бывае відаць ажно на захадзе, так будзе прыход Сына Людзкога.

Тады зьявіцца знак Сына Людзкога на небе; і тады заплачуць усі плямёны земныя і абачаць Сына Людзкога, на булакох нябёсных ідучага з моцаю а сілаю вялікай.

Тады будзе двух на полю: адзін будзе ўзяты, а другі пакінены.

І разатнець яго на часьці, і прызнача дзель ягоную з двудушнікамі; там будзе плач а скрыгот зубамі.

«Тады падобнае будзе гаспадарства нябёснае да дзесяцёх дзявушчых, што, узяўшы лянпы свае, вышлі на пярэймы маладому.

І а поўначы разьлёгся крык: "Гля, малады йдзець, выходзьце на пярэймы яму!’

А як пайшлі яны купляць, прышоў малады, і гатовыя ўвыйшлі зь ім на вясельную чэсьць, і дзьверы замкнуліся.

Тый, што адзяржаў пяць таланёў, зараз пайшоў, і таргаваў на іх, і прыдбаў другія пяць таланёў.

Прышоў і тый, што адзяржаў два талані, і сказаў: "Спадару! два талані ты перадаў імне; во другія два талані я прыдбаў на іх’.

«Як Сын Людзкі прыйдзе ў славе Сваёй, і ўсі сьвятыя ангілы зь Ім, тады сядзе на пасадзе славы Свае;

Тады скажа Кароль тым, што па правіцы Ягонае: «Прыйдзіце, дабраславёныя Айца Майго, адзяржыце на спадак гаспадарства, прыгатаванае вам ад стварэньня сьвету;

І, адказуючы, Кароль скажа ім: "Запраўды кажу вам: на колькі вы зрабілі гэта аднаму з гэтых братоў Маіх найменшых, то зрабілі Імне’.

І пойдуць гэтыя на кару вечную, а справядлівыя да жыцьця вечнага»

Дабліжылася да Яго жонка з алябастровым слоікам вельма дарагога алею і ўзьліла Яму ўзьляжачаму на галаву.

Узьліўшы алей гэты на цела Мае, яна прыгатавала Мяне да пахову.

Запраўды кажу вам: ідзе-лень будзе абяшчана Евангеля гэта на цэлым сьвеце, сказана будзе таксама, што зрабіла гэтая — на памятку празь яе».

На першы дзень Праснакоў дабліжыліся вучанікі да Ісуса, кажучы: «Ідзе хочаш Ты прыгатаваць табе есьці пасху?»

Бо гэта ё кроў Мая новага Закону, за шмат каго выліваная на дараваньне грахоў.

І, запяяўшы, пайшлі на гару Аліўную.

Потым прыходзе зь імі Ісус на месца, званае Ґефсыманя, і кажа вучанікам: «Пасядзіце тут, пакуль Я пайду памаліцца там».

І, адышоўшыся крыху, паў на від Свой, маліўся й казаў: «Войча Мой! калі льга, няхай абмінець Мяне чара гэтая; ня як Я хачу, адылі, але як Ты».

Ісус жа сказаў яму: «Прыяцелю, чаго прышоў ты?» Тады падышлі й налажылі рукі на Ісуса і ўзялі Яго.

Тады кажа яму Ісус: «Зьвярні меч свой на месца яго, бо ўсі тыя, што бяруць меч, ад мяча загінуць.

Тае ж гадзіны сказаў Ісус грудом: «Бы на разбойніка вышлі вы зь мячамі а кіямі ўзяць Мяне; кажны дзень у сьвятыні Я сядзеў, вучачы, і вы не схапілі Мяне.

Найвышшыя сьвятары а старцы а ўвесь сынэдрыён шукалі хвальшывага сьветчаньня на Ісуса, каб зрабіць Яму сьмерць;

І, устаўшы, найвышшы сьвятар сказаў Яму: «Нічога не адказуеш на тое, што яны на Цябе сьветчаць?»

Ісус сказаў яму: «Ты сказаў; нават кажу вам: адгэтуль абачыце Сына Людзкога, на правіцы моцы седзячага і прыходзячага на булакох нябёсных».

Як жа ён выходзіў на ґанак, абачыла яго другая, і кажа бытым там: «І гэты быў зь Ісусам Назарэцянінам».

Парадзіўшыся, купілі за іх поле ганчарова на пахоў чужан.

Тады кажа Яму Пілат: «Ня чуеш, колькі сьветчаньняў на Цябе?»

І не адказаваў яму на ні воднае слова, ажно намесьнік вельма дзіваваўся.

На сьвята ж Пасхі намесьнік меў звычай выпушчаць народу аднаго вязьня, каторага хацелі.

Прымеж таго, як сядзеў ён на судовым седаве, жонка ягоная паслала яму сказаць: «Не рабі нічога Справядліваму гэнаму, бо я сядні ў сьне шмат цярпела за Яго».

І, адказуючы, увесь люд сказаў: «Кроў Яго на нас а на дзеці нашы».

Тады выпусьціў ім Вараўву, а Ісуса, біўшы пугамі, выдаў на ўкрыжаваньне.

Тады жаўнеры намесьнікавы, узяўшы Ісуса да месцкае рады, зьберлі на Яго цэлую вятку.

І, разьдзеўшы Яго, надзелі на Яго шкарлатны ахілім;

І, зьвіўшы карону зь церні, узлажылі Яму на галаву Ягоную, і далі Яму ў правую руку трысьціну; і, клякаючы перад Ім, насьміхаліся зь Яго, кажучы: «Здароў, Каролю Юдэйскі!»

І плівалі на Яго, і, узяўшы трысьціну, білі Яго па галаве.

І, як назьдзекаваліся зь Яго, зьнялі зь Яго шкарлатны ахілім, і адзелі ў вадзецьці Ягоныя, і павялі Яго на ўкрыжаваньне.

І, прышоўшы на месца, званае Ґолґота, што знача «Чарэпнішча»,

Тыя, што Яго ўкрыжавалі, дзялілі адзецьці Ягоныя, кідаючы на жэрабя;

Спадзяваўся на Бога: няхай цяпер выбаве Яго, калі Ён любы Яму. Бо Ён Сказаў: "Божы Я Сын’».

Таксама й разбойнікі, укрыжаваныя зь Ім, вярнулі на Яго.

І якга пабег адзін ізь іх, узяў губку, змачыў яе воцтам і, насадзіўшы на трысьціну, даў Яму піць.

І вось, запона ў Доме Божым разьдзерлася на дзьве часьці, з гары аж да далоўя; і зямля затрэслася; і скалы раськяпіліся;

І вось, сталася вялікае трасеньне зямлі, бо ангіл Спадароў, зышоўшы зь неба, прыступіўшы, адкаціў камень ад дзьвярэй і сядзеў на ім.

Адзінанцацёх жа вучанікаў пайшлі да Ґалілеі, на гару, куды прызначыў ім Ісус.

А Ісус, дабліжыўшыся, гутарыў зь імі, кажучы: «Уся ўлада дана Імне на нябёсах і на зямлі.

Голас гукаючага на пустыні: гатуйце дарогу Спадарову, раўнуйце сьцежкі Яму!».

Сталася, што Яан хрысьціў на пустыні, абяшчаючы хрэст каяты на дараваньне храхоў.

Яан жа насіў адзецьце зь вярблюджае поўсьці і дзягу на сьцёгнах сваіх, і еў шаранчу а дзікі мёд.

І зараз, выходзячы з вады, абачыў нябёсы расьхіненыя і Духа, як галубу, зыходзячага на Яго.

І зараз Дух павёў Яго на пустыню.

І быў Ён там на пустыні сорак дзён, спакушаны шайтаном, і быў ізь зьверанятамі; і ангілы паслугавалі Яму.

І Ён уздаравіў шмат якіх, хворых на розныя хваробы, і выгнаў шмат нячысьцікаў, і не дазваляў нячысьцікам гукаць, бо яны зналі Яго.

І нараніцы, устаўшы рана на додніцы, вышаў, і адышоў на пустыннае месца, і там маліўся.

Ён кажа ім: «Пайдзіма да іншае мясцовасьці, да суседніх местачкаў, каб Імне й там абяшчаць, бо на тое Я прышоў».

Прыходзе да Яго хворы на праказу і, молячы Яго а клякаючы перад Ім, кажа Яму: «Калі хочаш, можаш мяне ачысьціць».

І сказаў яму: «Глядзі нікому нічога не кажы, але йдзі, пакажыся сьвятару і абрачы за ачышчэньне свае тое, што расказаў Масей, на сьветчаньне ім».

Але ён, вышаўшы, пачаў шмат агалашаць праз сталае, ажно Ісус ня мог ужо яўна ўвыйсьці ў места, але быў вонках на месцах пустых. І прыходзілі да Яго адусюль.

І прышлі да Яго, нясучы хворага на паляруш, каторага чатырох несьлі.

І, як не маглі прынесьці да Яго з прычыны груду, раскрылі страху, ідзе Ён быў, і, адкрыўшы, спусьцілі ложак, на каторым ляжаў паляржаваны.

Але каб вы ведалі, што ўладу мае Сын Людзкі дараваць грахі на зямлі, (кажа паляржаванаму:)

І, глянуўшы на іх із гневам, зьнёмарасьціўшыся з калянасьці сэрцаў іхных, кажа таму чалавеку: «Выцягні руку сваю». Ён выцягнуў, і стала рука ягоная здаровая, як другая.

Потым узышоў на гару і пагукаў да Сябе, каго Сам хацеў; і прышлі да Яго.

І прызначыў двананцацёх, каб маглі быць ізь Ім, і каб пасылаць іх на казань,

І калі шайтан паўстаў на самога сябе й падзяліўся, ня можа ўстоіць, але канец яму.

Але хто будзе блявузґаць на Духа Сьвятога, ніколі ня будзе мець дараваньня, але ён у небясьпечнасьці вечнага засуджэньня».

І глянуўшы на тых, што сядзелі навокал Яго, кажа: «Во маці Мая а браты Мае!

І ўзноў пачаў вучыць ля мора; і зьберся да Яго вельмі вялікі груд, так што Ён увыйшоў у струг і сядзеў на мору; а ўвесь груд быў ля мора на зямлі.

А другое пала на скалісты ґрунт, ідзе ня было шмат зямлі, і ўборзьдзе абышло, бо зямля была ня глыбокая;

Іншае ж пала на зямлю добрую і дало плод, што абышоў а вырас; і выдала іншае трыццаць, а іншае шасьцьдзяеят, а іншае сто».

Таксама й тыя, што на скалістых месцах пасеяныя — гэта тыя, каторыя, як пачуюць слова, зараз із радасьцяй прыймаюць яго;

А пасеяныя на добрай зямлі — тыя, што чуюць слова, і прыймаюць, і даюць плод, і трыццаць, і шасьцьдзясят, і сто».

І сказаў ім: «Ці на тое прыносяць лянпу, каб пастанавіць яе пад карэц альбо пад ложак? ці не на тое, каб пастанавіць яе на падстаноўку?

Яно — як зярнё гарчыцы, што, як сеецца ў зямлю, найдрабнейшае з усяе сяўбы на зямлі;

Увечары таго дня сказаў ім: «Пераплывіма на тый бок».

А Ён быў на задзе, спаў на падушцы. Яго будзяць а кажуць Яму: «Вучыцелю! нягож Табе ня рупіць, што мы гінем?»

І прыбылі на другі бок мора да краіны Ґадарынскае.

І як Ісус ізноў пераплыў у струзе на другі бок, вялікі груд зьберся да Яго; а Ён быў ля мора.

І моле Яго, кажучы: «Дачушка мая канае; прыйдзі а ўзлажы на яе рукі, каб яна ачуняла й засталася жывая».

Ці ня цесьля Ён, сын Марыі, брат Якава, Юды а Сымона? Ці ня тут Ягоныя сёстры з намі?» І абураліся на Яго.

І ня мог тут чуда ніякага ўчыніць, адно мала хворых, кладучы на іх рукі, уздаравіў.

А калі хто ня прыйме вас і ня будзе слухаць вас, то, выходзячы стуль, атрасіце пыл із пад ног сваіх, на сьветчаньне на іх. Запраўды кажу вам: лацьвей будзе Содоме а Ґоморы ў дзень судны, чымся месту таму».

А Гіродзяда злавала на яго, хацела яго забіць, але не магла.

І яна якга пайшла хапліва да караля й прасіла, кажучы: «Хачу, каб ты даў імне якга на місе галаву Яана Хрысьціцеля».

І сказаў Ён ім: «Пайдзіце вы адны на пустыннае месца і супачыньце крыху». Бо было шмат прыходзячых і адыходзячых, ажно пасілкавацца ім ня было дагоднага часу.

І адплылі адны стругам на пустыннае месца.

І загадаў ім расьсесьціся ўсім грудамі, грудамі на зялёнай траве.

І, узяўшы пяць букаткаў і дзьве рыбы, гледзячы на неба, дабраславіў, і ламіў букаткі, і даў вучанікам Сваім, каб сулілі ім; і дзьве рыбы падзяліў усім.

І зараз прысіліў вучанікаў Сваіх зыйсьці да струга й плысьці перад ім на другі бок да Віфсаіды, пакуль Ён распусьце груд.

І, разьвітаўшыся зь імі, пайшоў на гару маліцца.

І, як зьвечарэла, струг быў па сярэдзіне мора, а Ён адзін на зямлі.

І йдзеколечы Ён увыйшоў у сёлы альбо месты, альбо на таргі, клалі хворых на таргох і прасілі Яго, каб прынамся даткнуліся да кутасоў адзецьця Ягонага; і каторыя датыкаліся да Яго, былі ўздароўлены.

І, прышоўшы да дому свайго, яна засьпела дзяцё на ложку, а нячысьцік вышаў.

І прывялі да Яго глухога загіклівага, і прасілі Яго, каб узлажыў руку сваю на яго.

І, адвёўшы яго аднаго на бок ад гурбы, улажыў палцы Свае ў вушы яму і, плюнуўшы, даткнуўся да языка ягонага;

І, глянуўшы на неба, уздыхнуў і сказаў яму: «Еффафа», значыцца «адчыніся».

І вучанікі адказалі Яму: «Скуль мог бы хто досыць учыніць гэтым людзём хлебам на пустыні?»

І расказаў людзём расьсесьціся на зямлі; і ўзяўшы сем букаткаў, і даўшы падзякі, паламіў, і даў вучанікам Сваім, паслужыць. І яны паслужылі груду .

І, пакінуўшы іх, ізноў увыйшоў у струг, і адплыў на тый бок.

І Ён, узяўшы нявіснога за руку, вывеў яго вонкі зь местачка, і, плюнуўшы яму на вочы, узлажыў на яго рукі, і папытаўся ў яго, ці бача што.

Потым ізноў узлажыў рукі на вочы ягоныя і казаў яму глянуць угару. І ён быў адноўлены, і бачыў усе ясна.

І гукаў гэта адкрыта. І, узяўшы Яго на бок, Пётра пачаў ганіць Яго.

Але Ён, абярнуўшыся а глянуўшы на вучанікаў Сваіх, зганіў Пётру, сказаўшы: «Адыйдзі ад Мяне, шайтане, бо ты думаеш не праз тое, што Божае, але што людзкое».

Дзён за шэсьць узяў Ісус Пётру, Якава а Яана, і ўзьвёў іх на гару высокую асобна адных, і адмяніўся перад імі.

І адзецьці Ягоныя сталі бліскучыя, вельмі белыя, як сьнег, як на зямлі ніякі бяленьнік ня можа выбяліць іх.

І прывялі яго да Яго; і як ён абачыў Яго, якга дух турзаў яго; і ён паваліўся на зямлю, і качаўся, пушчаючы пену.

Бо навучаў вучанікаў Сваіх і казаў ім, што Сын Людзкі будзе выданы ў рукі людзкія, і заб’юць Яго, і па забіцьцю на трэйці дзень ускрэсьне.

Ісус жа сказаў: «Не бараніце яму, бо ніхто, што ўчыне магучы ўчынак у імя Мае, ня можа ўборзьдзе гукаць блага на Мяне.

А хто спадманець аднаго з малых гэтых, што вераць у Мяне, вале й было б таму, калі б павесілі яму жоран на шыю і кінулі яго ў мора.

І, узяўшы іх на ўлоньне, узлажыў рукі на іх, і дабраславіў іх.

Тады Ісус, гледзячы на яго, палюбіў яго й сказаў яму: «Аднаго тэ не стаець: пайдзі, прадай, што маеш, і раздай бедным, і будзеш меці скарб у небе; і йдзі за Імною, узяўшы крыж свой».

Ён жа, засмуціўшыся на гэтае слова, адышоў зьнемарашчаны, бо ён меў вялікую маемасьць.

І вучанікі зумеліся на гэтыя словы. Але Ісус, ізноў адказуючы, кажа ім: «Дзеці! як цяжка тым, што здаюцца на багацьце, увыйсьці ў гаспадарства Божае!

І Ісус, глянуўшы на іх, кажа: «Людзём нельга, але ня Богу, бо Богу ўсе льга».

«Вось, мы ўзыходзім да Ерузаліму, і Сын Людзкі будзе выданы найвышшым сьвятаром а кніжнікам; і засудзяць Яго на сьмерць, і выдадуць Яго народам;

І будуць зьдзекавацца зь Яго, і біць розкамі Яго, і пліваць на Яго, заб’юць Яго; а на трэйці дзень ускрэсьне».

І пачуўшы, дзесяцёх пачалі абурацца на Якава а Яана.

Бо навет Сын Людзкі ня прышоў, каб Яму служылі, але служыць а даць жыцьцё Свае на выкуп за шмат».

І кажа ім: «Ідзіце ў селішча, што супроці вас, і зараз, як увыйдзеце ў яго, знойдзеце прывязанае асьлянё, на каторае ніхто яшчэ не садзіўся, адвяжыце яго й прывядзіце.

І яны пайшлі, і знайшлі асьлянё вонках, прывязанае ля варот на ростанях дзьвюх дарогаў, і адвязалі яго.

І прывялі асьлянё Ісусу, і накінулі свае адзецьце на яго; і Ён сеў на ім.

І шмат хто адзецьце свае слаў на дарозе; а іншыя сьціналі галузкі зь дзерваў і ўсьцілалі імі дарогу.

Дабраславёнае гаспадарства айца нашага Давіда, што йдзець у імя Спадарова! Госанна на вышыні!»

І, бачачы здалеку фіґу зь лісьцём, падышоў, ці ня знойдзе магчыма чаго на ёй; і, як прышоў да яе, не знайшоў нічога, апрача лісьця, бо не пара была на фіґі.

І Ісус, адказуючы, сказаў ёй: «Наперад ніхто зь цябе ня будзе есьці плоду на векі!» І вучанікі Ягоныя чулі.

І як стаіце на малітве, даруйце, калі маеце штось на каго, каб і Айцец ваш нябёсны дараваў вам выступы вашыя.

Яны ж, прышоўшы, кажуць Яму: «Вучыцелю, мы ведаем, што Ты праўдзівы, і не азіраешся на нікога, бо не глядзіш на асобу людзкую, але дарогі Божае вучыш праўдзіва. Дазволена даваць падачкі цэсару, ці не?

Бо як ускрэснуць ізь мертвых, ня будуць жаніцца ані выходзіць замуж, але будуць як ангілы на нябёсах.

І казаў ім у навуццы Сваёй: «Уважайце на кніжнікаў, што любяць хадзіць у даўгім адзецьцю, і здарованьні на таргох,

І першыя седавы ў бажніцах, і першыя месцы на вячэрах;

Бо ўсі кідалі з дастатку свайго, але яна зь нястачы свае ўкінула ўсе, што мела, усе, што мела на жыцьцё свае».

І Ісус, адказуючы, сказаў яму: «Бачыш гэтыя вялікія хароміны? Ніякім парадкам не застанецца тут каменя на каменю, што ня будзе ськінены далоў».

І, як Ён сядзеў на гары Аліўнай супроці сьвятыні, пыталіся ў Яго на адзіноце Пётра а Якаў а Яан а Андрэй:

Бо народ паўстане на народ, і гаспадарства на гаспадарства; і будуць трасеньні зямлі па розных месцах, і будуць галадові а замятні. Гэта пачатак трудненьняў.

Але ўважайце на сябе, бо будуць выдаваць вас на рады, і будуць біць у бажніцах, і перад дзяржаўцамі а каралямі станеце за Мяне, на сьветчаньне ім.

І выдасьць брат брата на сьмерць, і бацька дзяцё; і дзеці паўстануць на бацькоў, і зьдзеюць ім сьмерць.

А хто на страсе, няхай ня зыходзе да дому ані ўходзе ўзяць штоколечы з дому свайго;

І хто на полю, не зварачайся назад узяць адзецьце свае.

І як Ён быў у Віфані, у доме Сымона пракажанага, і ўзьляжаў за сталом, прышла жонка з алябастравай судзіною нардавага алею, чыстага а вельмі дарагога; і, разьбіўшы алябастравую судзіну, выліла на галаву Яму.

Бо можна было б прадаць яе балей, чымся за трыста дынароў, і раздаць убогім». І гневаліся на яе.

Запраўды кажу вам: ідзе толькі будзе абяшчана Евангеля гэтая па цэлым сьвеце, таксама, што яна зрабіла, сказана будзе на памятку яе».

І на першы дзень Праснакоў, як абракалі пасхальнага баранчыка, вучанікі Ягоныя сказалі Яму: «Ідзе хочаш, каб мы, пашоўшы, прыгатавалі, каб Ты мог есьці пасху?»

І, запяяўшы псальму, вышлі на гару Аліўную.

І прышлі на месца, званае Ґефсыманя; і Ён сказаў вучанікам Сваім: «Пасядзіце тут, пакуль Я памалюся».

І адышоўся крыху, і паў на зямлю, і маліўся, каб, калі б гэта было магчыма, мінула Яго гадзіна гэтая.

І яны ўзлажылі рукі свае на Яго, і нялі Яго.

І Ісус, адказуючы, сказаў ім: «Бы на разбойніка, вы вышлі зь мячамі а кіямі няць Мяне.

Адзін жа маладзён, накінуўшы палатніну на голага, ішоў за Ім; і маладзёны нялі яго.

А Пётра йшоў за Ім воддаль, ажно на панадворак найвышшага сьвятара; і сядзеў із паслугачымі і грэўся ля цяпла.

А найвышшыя сьвятары а ўвесь сынэдрыён шукалі сьветчаньня на Ісуса, каб зрабіць Яму сьмерць; і не знаходзілі.

Бо шмат было хвальшывых сьветак на Яго, але сьветчаньні іхныя ня былі згодныя.

Тады некатрыя, устаўшы, хвальшыва сьветчылі на яго, кажучы:

Тады найвышшы сьвятар стаў пасярод і пытаўся ў Ісуса, кажучы: «Не адказуеш Ты нічога, што гэтыя на Цябе сьветчаць?»

І Ісус сказаў: «Я; і вы абачыце Сына Людзкога, на правіцы Моцы седзячага і прыходзячага ў булакох нябёсных».

І некатрыя пачалі пліваць на Яго, і закрываць яму відзеньне, і поўшыць, і казаць Яму: «Прарачы»; і слугі білі Яго далонямі.

І як Пётра быў далавах на панадворку, прышла адна з паслугачых найвышшага сьвятара

І, абачыўшы Пётру, каторы грэўся, яна глянула на яго й сказала: «І ты быў зь Ісусам Назарэцкім».

Але ён выперся, сказаўшы: «Ня ведаю і не разумею, што ты кажаш». І вышаў вонкі на пярэдні панадворак; і запяяў пятух.

На сьвята выпушчаў ён ім аднаго вязьня, праз каторага малілі.

І адзелі Яго ў шкарлат, і зьвілі карону зь церня, і ўзлажылі на Яго;

І білі Яго трысьцінаю па галаве, і плівалі на Яго, і, клякаючы, кланяліся Яму.

І як насьміяліся зь Яго, зьдзелі зь Яго шкарлат, і адзелі на Яго адзецьце Ягонае, і вывялі Яго, каб укрыжаваць Яго.

І прывялі Яго на месца Ґалґота, што знача Чарэпнішча.

І, укрыжаваўшы Яго, падзялілі адзецьце Ягонае, кідаючы на жэрабя, каму што ўзяць.

А праходзячыя блявузґалі на Яго, ківаючы галавамі сваімі й кажучы: «Ага, Ты, што бураеш Дом Божы й за тры дні становіш!

Хрыстос, Кароль Ізраеляў, няхай цяпер ісступе з крыжа, каб мы абачылі; і ўверым». І ўкрыжаваныя зь Ім вярнулі на Яго.

І адзін пабег, намачыў губку воцтам і, насадзіўшы на трысьціну, даваў Яму піць, кажучы: «Пажджыце, паглядзім, ці прыйдзе Ільля зьняць Яго».

І запона разьдзерлася ў Доме Божым на дзьве часьці, ад гары аж да далоўя.

І, увыйшоўшы ў гроб, абачылі маладзёна, на правым баку седзячага, адзеўшыся ў даўгое белае адзецье; і зжахнуліся.

Просьле гэтага Ён зьявіўся ў іншым выглядзе двум ізь іх на дарозе, як яны йшлі да сяла.

Будуць браць гады; а калі б што атрутнае пілі, не пашкодзе ім; на хворых будуць ускладаць рукі, і добра ім будзе».

Гэтак Спадар, просьле гутаркі зь імі, быў узяты на неба й сеў па правіцы Божай.

Яна ж, абачыўшы яго, парушылася на слова ягонае й разважала, што гэта было б за здарованьне.

І, адказуючы, ангіл сказаў ёй: «Дух Сьвяты зыйдзе на Цябе, і моц Навышняга засьціць табе; затым і народжанае сьвятое назавецца Сынам Божым.

Бо глянуў Ён на паніжэньне служэбкі Свае; вось, адгэтуль за шчасьлівую мяне будуць мець усі роды;

Памог Ізраелю, слузе Свайму, памятуючы на міласэрдзе,

І сталася, што на восьмы дзень прышлі абразаць дзецянё і звалі яго, подле імені айца ягонага, Захара.

І напаў страх на ўеіх, што жылі навокал іх, і па ўсёй гаравой краіне Юдэі гукалі ўсі гэтыя словы.

Даць сьвятло седзячым у цямноце а ў сьценю сьмерці, кіраваць ногі нашыя на дарогу супакою».

А дзяцё расло а дужэла духам, і было на пустынях аж да дня паказаньня свайго Ізраелю.

І пастыры былі ў тэй самай краіне на полю, сьцерагучы стаду сваю ночы.

«Слава Богу на вышах, а на зямлі супакой у людзёх добрае волі».

І вось, быў чалавек у Ерузаліме, каторага імя Сымон. Ён жа муж справядлівы а набожны, што спадзяваўся пацехі Ізраелявае; і Дух Сьвяты быў на ім.

Тады прыняў ён Яго на ўлоньне свае, і дабраславіў Бога, і сказаў:

І дабраславіў іх Сымон, і сказаў Марыі, маці Ягонай: «Вось, прызначана гэта на ўпад і на паўстаньне шмаг каго ў Ізраелю і на знак, катораму будуць перачыць,

І дзяцятка расло, і дужэла ў духу, поўнае мудрасьці; і ласка Божая была на Ім.

А бацькі Ягоныя што году хадзілі да Ерузаліму на сьвята Пасхі.

За найвышшых сьвятароў Ганны а Каяпы, было слова Божае да Яана Захаронка на пустыні.

Як напісана ў кнізе словаў Ісаі прарокі, кажучы: «Голас гукаючага на пустыні: гатуйце дарогу Спадарову, прастайце сьцелжі Ягоныя;

І ісступіў Дух Сьвяты на Яго ў цялесным выглядзе, як галуба, і прышоў голас ізь неба, кажучы: «Ты Сын Мой любовы; Цябе Я ўпадабаў!»

Ісус жа, поўны Духа Сьвятога, зьвярнуўся да Ёрдану і быў паведзены Духам на пустыню.

І, павёўшы Яго на высокую гару, ён паказаў Яму ўсі гаспадарствы сьвету ў часіне часу.

Тады павёў Яго да Ерузаліму, і пастанавіў Яго на крэйцы сьвятыні, і сказаў Яму: «Калі Ты Сын Божы, ськінься адгэтуль далоў;

І на руках панясуць Цябе, каб ня выцяў аб камень нагі Свае".»

«Дух Спадароў над Імною, бо памазаў Мяне абяшчаць дабравесьць бедным, паслаў Мяне ўздараўляць патрышчаных сэрцам, абяшчаць выбаўленьне палоненікам і зьвярненьне відзеньня нявісным, выпусьціць зьмяжджуленых на свабоду,

І, устаўшы, здалілі Яго вонкі зь места, і павялі аж на верх узгорку, на каторым места іхнае было пастаноўлена, каб ськінуць Яго;

І вышаўшы з бажніцы, Ён увыйшоў у дом Сымонаў; цешча ж Сымонава была хворая на вялікую гаручку; і прасілі Яго за яе.

Заходам сонца, усі, што мелі хворых на розныя хваробы, прыводзілі іх да Яго; і Ён, ускладаючы на кажнага зь іх рукі, уздараўляў іх.

Як жа быў дзень, Ён, вышаўшы, пайшоў на пустыннае месца, і гурба шукала Яго і, прышоўшы да Яго, зьдзержавала Яго, каб не адходзіў ад іх.

Але Ён сказаў ім: «Я маю шырыць дабравесьць гаспадарства Божага таксама іншым местам, бо на тое Я пасланы».

А як перастаў гукаць, кажа Сымону: «Выплыві на глыбіню й закінь сеткі свае на лаўбу».

І, адказуючы, Сымон сказаў Яму: «Вучыцелю, мы цэлую ноч працавалі, і нічога не злавілі; але на слова Твае закіну сетку».

І выцягнуўшы свае стругі на зямлю, яны, пакінуўшы ўсе, пайшлі за Ім.

І расказаў яму нікому не казаць, але «йдзі пакажыся сьвятару і абрачы за ачышчэньне свае, як расказаў Масей, на сьветчаньне ім».

Ён жа адыходзіўся на пустыні й маліўся.

І вось, прынесьлі на пасьцелі хворага на паляруш, і стараліся ўнесьці яго, і палажыць перад Ім.

І, не знайшоўшы кудэй унесьці яго, з прычыны гурбы, узьлезьлі на страху і пераз стрэшніцы спусьцілі яго з пасьцеляю на сярэдзіну перад Ісусам.

Але каб вы ведалі, што Сын Людзкі мае ўладу на зямлі дараваць грахі (сказаў хвораму на паляруш): «Табе кажу: устань, і вазьмі пасьцелю сваю, і йдзі да дому свайго».

І зараз ён устаў перад імі, і ўзяў тое, на чым ляжаў, і адышоў да дому свайго, славячы Бога.

А просьле гэтага вышаў і абачыў мытніка, імям Леў, на мыце седзячага, і сказаў яму: «Ідзі за Імною».

Але Ён ведаў думкі іхныя. І кажа чалавеку, што меў адсохлую руку: «Устань а стань на сярэдзіне» І ён устаў і стаў.

І, глянуўшы навокал на ўсіх іх, кажа чалавеку таму: «Выцягні руку сваю». І ён зрабіў гэтак; і стала рука ягоная здаровая, як другая.

І сталася тых дзён, што Ён пайшоў на гару маліцца, і прабыў усю ноч на малітве Богу.

І ісступіўшы зь імі, стаў на раўніне, і груд чысьленых вучанікаў Ягоных, і множасьць вялікая люду з усяе Юдэі а зь Ерузаліму а з узморскіх Тыру а Сыдону, што прышлі паслухаць Яго і ўздаравіцца з хваробаў сваіх,

А Ён, узьняўшы вочы Свае на вучанікаў Сваіх, мовіў: «Шчасьлівыя ўбогія, бо ваша ё гаспадарства Божае.

Цешчася таго дня а весяліцеся, бо, гля, заплата вашая вялікая на небе. Гэтак айцове іхныя рабілі прарокам.

«І што глядзіш ты на стрэмку ў воку брата свайго, а бярна ў воку сваім ня цеміш?

Ён падобны да чалавека, што, становячы дом, капаў а ўглыбіўся а паклаў под на скале; і, як сталася паводка, плынь чханула на тый дом, але не магла захістаць яго, бо быў закладзены на скале.

Але тый, што пачуў, але не зрабіў, падобны да чалавека, што бяз поду пастанавіў дом на зямлі, на каторы чханула плынь, і якга ён паваліўся; і разьвярненьне таго дому было вялікае».

А, як пасланцы Яанавы пайшлі, Ён пачаў гукаць люду празь Яана: «Чаго глядзець хадзілі вы на пустыні? трысьціны хістанае ветрам?

Яны падобныя да дзяцей, што сядзяць на торзе, гукаюць адны адных і гамоняць: "Мы дудзелі вам, і вы не скакалі; мы галасілі, а вы ня плакалі".

І, зьвярнуўшыся да жонкі, сказаў Сымону: «Бачыш гэтую жонку? Я ўвыйшоў у дом твой, ты ня даў Імне вады на ногі Мае; а яна сьлязьмі памыла ногі Мае й выцерла. валасамі галавы свае.

А другое пала на скалу і, абышоўшы, зьвяла, бо ня мела вогкасьці.

А іншае пала на добрую зямлю і, абышоўшы, дало плод сотны». Сказаўшы гэта, загукаў: «Хто мае вушы чуць, чуй!»

І палае на скалу, ё тыя, што, як пачуюць, прыймаюць слова з радасьцяй, але яны ня маюць караня, вераць якісь час і ў часе спакусы адступаюць.

А палае на добрую зямлю, ё тыя, што, пачуўшы слова, дзяржаць у гожым а добрым сэрцу і выдаюць плод у цярплівосьці.

«Ніхто, засьвяціўшы лянпу, не накрывае яе судзіною або не станове пад ложак, але стаўляе на падстаноўку, каб уходзячыя бачылі сьвятліню.

І сталася аднаго дня, што ўвыйшоў Ён у струг з вучанікамі Сваімі і сказаў ім: «Пераплывіма на другі бок возера»; і адамкнулі.

А як плылі, Ён заснуў. І ўзьнялася бура на возеру, і іх залівала, і яны былі ў небясьпечнасьці.

А як Ён вышаў на зямлю, пераняў Яго адзін чалавек ізь места, што меў нячысьцікаў здаўна, і не адзяваўся ані жыў у доме, але памеж грабоў.

Бо расказаў нячыстаму духу выйсьці з гэтага чалавека, бо шмат разоў імаў яго, і сьцераглі яго зьвязанага ланцугамі і ў пугах; але ён разрываў вязі, і гнаў яго нячысьцік на пустыні.

І вось, пасьцілася там на гарах вялікая чарада сьвіньняў; і прасілі Яго дазволіць ім увыйсьці ў іх. І Ён дазволіў ім.

А пастухі, абачыўшы, што сталася, уцяклі й наказалі ў месьце й на сёлах.

І жонка, двананцаць год хворая на крываток, што ўсю сваю маемасьць выдала на лекараў і ў ніводнага не магла вылячыцца,

А Ісус сказаў: «Хто дакрануўся да Мяне?» Як жа ўсі перачылі, Пётра а былыя зь Ім сказалі: «Вучыцелю, груд напірае на Цябе й цісьне, а Ты кажаш: "Хто дакрануўся да Мяне?"»

А калі йдзе ня прыймуць вас, выходзячы зь места таго, атрасіце таксама й тый пыл із ног сваіх, на сьветчаньне на іх.

І апосталы, зьвярнуўшыся, паведалі Яму, што зрабілі; і Ён, узяўшы іх, адышоў асобна на пустыннае месца места Віфсаіды.

І як дзень пачаў хінуцца да вечара, тады прыступілі двананцацёх і сказалі Яму: «Распусьці гурбу, каб яны пайшлі да акалічных местачкаў а сёлаў начаваць, каб знайшлі еміны, бо мы тут на пустынным месцу».

Тады Ён узяў пяць букаткаў і дзьве рыбы, глянуўшы на неба, і дабраславіў іх, і ламіў, і даваў, вучанікам, пасуліць кажнаму з гурбы.

Кажучы: «Сын Людзкі мае шмат цярпець, і быць адхіненым старцамі а найвышшымі сьвятарамі а кніжнікамі, і быць забітым, а на трэйці дзень ускрэснуць».

І сказаў усім: «Калі хто хоча йсьці за Імною, адрачыся самога сябе, бяры крыж свой на кажны дзень і йдзі за Імною.

І сталася за дзён восьмі ад гэтае мовы, што, узяўшы Пётру, Яана а Якава, узышоў Ён на гару маліцца.

І вось, чалавек із гурбы загукаў, кажучы: «Вучыцелю! малю Цябе, глянь на сына майго, бо ён — адзінае дзяцё мае.

Ісус жа сказаў яму: «Ніхто, хто кладзець руку сваю на плуг і азіраецца назад, ня гожы да гаспадарства Божага».

Не нясіце із сабою ані хатуля, ані капшука, ані вобую, і нікога не здароўце на дарозе.

І калі будзе там сын супакою, супакой ваш супачыне на ім; калі не, ён зьвернецца да вас.

Калі ж увыйдзеце ў якое места, і ня прыймуць вас, то, вышаўшы на вуліцу, скажыце:

Але лацьвей будзе Тыру а Сыдону на судзе, чымся вам.

Ня цешчася, адылі, з таго, што духі вам паддаюцца; але валей цешчася з таго, што ймёны вашыя напісаныя на нябёсах».

Падобна й Левіт, быўшы на тым месцу, падышоў, паглядзеў і прайшоў другім бокам.

Але Самаранін якісь, падарожжуючы, лучыў на яго і, абачыўшы яго, зжаліўся над ім.

І падышоў да яго, завязаў раны яму, узьліўшы алівы а віна; і, пасадзіўшы яго на стачыну сваю, прывёз яго да заезду і заапекаваўся ім.

І сталася, як Ён на адным месцу маліўся, і перастаў, што адзін із вучанікаў ягоных сказаў Яму: «Спадару, навучы нас маліцца, як і Яан навучыў вучанікаў сваіх».

І Ён сказаў ім: «Калі моліцеся, кажыце: "Войча наш, Каторы ёсьць у небе! сьвяціся імя Твае; прыйдзі гаспадарства Твае; будзь воля Твая, як на небе, так на зямлі.

І даруй нам грахі нашыя, бо й мы даруем кажнаму даўжбіту нашаму; і ня ўводзь нас на спакусу, але збаў нас ад злога"».

Але калі дужшы за яго нападзець на яго і пераможа яго, ён адбярэць у яго ўсю зброю ягоную, на каторую ён спадзяваўся, і падзеле заграбленае ў яго.

«Караліца паўднявая паўстане на суд ізь людзьмі роду гэтага і засудзе іх, бо яна прышла з канцоў зямлі слухаць мудрасьць Салямонаву; і во, вялікшы за Салямона тут.

Нінявяне паўстануць на суд із родам гэтым і засудзяць яго, бо яны пакаяліся на казань Ёніну; і во, вялікшы за Ёну тут.

Ніхто, засьвяціўшы лянпу, не станове яе ў патайным месцу ані пад карэц, але на падстаноўку, каб праходзячыя бачылі сьвятліню.

Бяда вам, фарысэі! бо вы любіце першыя месцы ў бажніцах і здарованьні на таргох.

Як Ён гукаў ім гэта, кніжнікі а фарысэі пачалі надта націскаць на Яго, каб прысіліць Яго гукаць шмат праз што,

Цікуючы на Яго і імкнучыся схапіць што-лень із вуснаў Ягоных, каб магчы абвінаваць Яго.

Затым тое, што вы гукалі ў цямноце, пачуюць у сьвятліні; і што шапталі ў пакоях, будзе агалошана на стрэхах.

А нават валасы на галаве вашай усі палічаны. Дык ня бойцеся; вы дарожшыя за шмат вераб’ёў.

І кажнаму, хто скажа слова на Сына Людзкога, будзе даравана яму, але хто блявузґае на Духа Сьвятога, таму ня будзе даравана.

І скажу душы сваёй: душа, шмат дабра маеш складзенага на шмат год; супачывай, еж, пі, весяліся".

Паглядзіце на груганы: яны ня сеюць ані жнуць, ня маюць стопак ані сьвірнаў, і Бог жыве іх; колькі ж лепшыя вы за птушкі?

«Паглядзіце на лілі, як яны растуць: не працуюць ані прадуць; але кажу вам, што Салямон у вусёй славе сваёй не адзяваўся, як адна зь іх.

Дык калі Бог так адзяець траву, што сядні ё на полю, а заўтра будзе ўкінена ў печ; пагатове вас, малаверныя.

Прадавайце маемасьць сваю і давайце ўбожыны. Гатуйце сабе мяхі нестарэючыя, скарб на нябёсах, каторы ня гіне, ідзе злодзей ня бліжыцца ані моль ня псуець;

«Агонь прышоў Я пусьціць на зямлю, і як хацеў бы, каб ён ужо загарэўся!

«Ці думаеце, што Я прышоў даць супакой на зямлі? Не, кажу вам, але баржджэй падзел.

«Як ты йдзеш да старца з праціўнікам сваім, на дарозе пастарайся вывальніцца ад яго, каб ён ня прывёў цябе да судзьдзі, а судзьдзя не аддаў цябе паслугачаму, а паслугачы ня ўкінуў цябе ў вязьніцу.

Альбо, ці думаеце, што тых асьмінанцацёх, на каторых завалілася вежа Сілоамская й забіла іх, былі віншыя за ўсіх людзёў, што жывуць у Ерузаліме?

І сказаў ім гэтую прыпавесьць: «Меў хтось пасаджаную ў вінішчу сваім фіґу; і прышоў шукаць плоду на ёй, і не знайшоў.

І сказаў вінару: "Вось, я тры гады прыходжу, гледзячы плоду на гэтай фізе, і не знаходжу; сьсячы яе: нашто яна й зямлю псуець?"

Але ён, адказуючы, кажа яму: "Спадару! пакінь яе й на гэты год, пакуль я абкапаю яе й абкладу гноям;

І паклаў рукі Свае на яе, і яна якга выпрасталася, і славіла Бога.

Тады пачніце казаць: "Мы елі ў прытомнасьці Тваёй і пілі, і Ты вучыў на вуліцах нашых!"

І вось, нейкі чалавек, хворы на вадзянку, быў там перад Ім.

І не маглі адказаць Яму на гэта.

«Калі цябе хто пазваў на вясельле, не ўзьлягай на пярэдняе месца за сталом, каб можа пачэсьліўшага за цябе не пазваў ён,

Але, калі ты пазваны, ідзі й узьляж на апошняе месца, каб тый, што пазваў цябе, падышоўшы, мог сказаць табе: "Прыяцелю, узыйдзі вышэй"; тады будзе табе чэсьць перад усімі, што ўзьлягаюць за сталом із табою;

Альбо які кароль, ідучы на бітву ў вайне з другім каралём, ня сядзе перш, не парадзіцца, ці зможа ён ізь дзесяцьма тысячамі сустрэцца зь ідучым на яго з дваццацьма тысячамі?

«Хто з вас, маючы сто авец і згубіўшы адну зь іх, не пакіне дзевяцьдзясят дзевяць на пустыні і ня пойдзе за згубленай, пакуль ня знойдзе яе?

А знайшоўшы, кладзець яе на плечы свае, цешачыся;

І пайшоў, і прыстаў да аднаго із жыхараў таго краю, і ён паслаў яго на полі свае паеьціць сьвіньне.

І, устаўшы, ён пайшоў да айца свайго. Але, як ён быў яшчэ воддаль, айцец ягоны абачыў яго, і зжаліўся над ім, і пабег, і паў на шыю яму, і горача цалаваў яго.

Але айцец сказаў слугам: "Вынясіце ўборзьдзе найлепшую адзежу, і адзеньце яго, і дайце жуковіну на руку яму, і вобуй на ногі;

«А старшы сын ягоны быў на полю; і, ідучы, як бліжыўся да дому, пачуў музыку а скокі.

І сталася, што ўбогі памер, і ангілы панесьлі яго на ўлоньне Абрагамова. І багатыр таксама памер, і быў пахаваны.

І ў пекле, будучы ў муках, узьняўшы вочы свае, бача Абрагама здалеку і Лазара на ўлоньню ягоным.

Валей, каб млынавы жоран павесілі яму на шыю і кінулі яго ў мора, чымся каб ён быў спадманом аднаму з малых гэтых.

«Уважайце на самых сябе. Калі брат твой ізгрэша, згань яго; і калі пакаецца, даруй яму.

І паў на від у ногі Яму, дзякуючы Яму; і гэта быў Самаранін.

Таго дня, хто будзе на страее, а рэчы ягоныя ў доме, ня зыходзь узяць іх; і хто ў полю, таксама не зварачайся назад па засталыя рэчы.

Двух будзе на полю; адзін будзе ўзяты, а другі пакінены».

Кажу вам, што абароне ўборзьдзе. Як, адылі, Сын Людзкі прыйдзе, ці запраўды знойдзе веру на зямлі?»

І, біўшы пугамі, яны заб’юць Яго; і на трэйці дзень ускрэсьне».

І, забегшы наперад, узьлез на дзікую фіґу, каб магчы бачыць Яго, бо тудэй меў неўзабаве прайсьці.

Дык чаму ты не аддаў грошы маіх на стол, і я, прышоўшы, адзяржаў бы з прыбыткам?".

Кажучы: «Ідзіце да сяла, што насупроці, у каторым, увыйшоўшы ў яго, знойдзеце прывязанае асьлянё, на каторым ніхто ніколі не садзіўся; адвязаўшы яго, прывядзіце.

І прывялі яго да Ісуса; і, накінуўшы адзецьце свае на асьлянё, пасадзілі на яго Ісуса.

І як Ён ехаў, расьсьцілалі адзежы свае на дарозе.

Кажучы: «Дабраславёны Кароль, што йдзець у імя Спадарова! супакой на нябёсах і слава на вышах!»

Бо прыйдуць на цябе дні, што непрыяцелі твае акружаць цябе валам, і аблягуць цябе, і сьціснуць цябе адусюль,

І зрынуць цябе на зямлю, і дзеці твае ў табе, і не пакінуць у табе каменя на каменю, бо не пазнала пары даведаньня свайго».

І пачаў Ён казаць люду прыпавесьць гэтую: «Адзін чалавек засадзіў вінішча, і выдаў яго вінаром, і пакінуў край на даўгі час.

Але Ён, глянуўшы на іх, сказаў: Дык што ё гэта, што напісана: "Камень, каторы адхінулі будаўнічыя, тый стаў галавою вугла".

Кажны, хто зваліцца на гэты камень, разаб’ецца; а на каго ён зваліцца, таго зьмяжджуле».

І тае ж гадзіны шукалі найвышшыя сьвятары а кніжнікі накласьці рукі на Яго, бо ведалі, што празь іх сказаў Ён гэтую прыпавесьць, але баяліся люду.

І тыя пыталіся ў яго, кажучы: «Вучыцелю, мы ведаем, што Ты праўдзіва гукаеш а навучаеш і не зважаеш на асобы, але ў праўдзе дарогі Божае навучаеш;

Пакажыце імне дынар; чый на ім абраз а напіс?» І, адказуючы, яны сказалі: «Цэсараў».

«Сьцеражыцеся кніжнікаў, каторыя любяць хадзіць у даўгім адзецьцю, і любяць здарованьні на таргох, і пярэднія седавы ў бажніцах, і першыя месцы на вячэрах,

Бо ўсі тыя із бытку свайго ўкінулі на дар Богу, а яна зь нястачы свае ўкінула ўвесь пражытак, які мела».

«Прыйдуць дні, калі з таго, што вы бачыце, не застанецца камень на каменю, каторы ня быў бы ськінены».

Тады сказаў ім: «Народ паўстане на народ, і гаспадарства на гаспадарства;

Але наўперад накладуць на вас рукі свае і будуць перасьледаваць, выдаючы ў бажніцы й вязьніцы, прыводзячы да каралёў а дзяржаўцаў за імя Мае.

Будзе ж гэта вам на сьветчаньне.

І бяда цяжарным а соячым тых дзён, бо будзе вялікая нястача на зямлі і гнеў на люд гэты.

«І будуць знакі на сонцу а месяцу а гвездах, і на зямлі трывога народаў у замятні, равеньне а хваляваньне мора.

Людзі будуць паміраць із страху а спадзяваньня прыходзячага на ўвесь сьвет, бо сілы нябёсныя захістаюцца.

І сказаў ім прыпавесьць: «Глядзіце на фіґу а на ўсі дзервы.

Як яны ўжо пукаюцца, то ведаеце самы, гледзячы на гэта, што лета блізка.

Бо, як пасадка, ён прыйдзе на ўсіх тых, што жывуць на відзе ўсяе зямлі.

І ўдзень Ён навучаў у сьвятыні, а ночы, выходзячы, заставаўся вонках на гары, званай Аліўнай.

І ўзяўшы букатку, учыніўшы падзяку, паламіў а даў ім, кажучы: «Гэта ё цела Мае, данае за вас; рабіце гэта на памятку Маю».

Каб вы маглі есьці й піць за сталом Маім у Маім гаспадарстве і сядзелі на пасадах, судзячы двананцаць пакаленьняў Ізраелявых».

І ён сказаў Яму: «Спадару, з Табою Я гатоў у вязьніцу й на сьмерць ісьці».

Бо кажу вам, што напісанае мае выпаўніцца на Імне: "І залічаны да бяспраўнікаў". Бо запраўды ўзглядам Мяне прыходзе да канца».

І, вышаўшы, пайшоў, подле звычаю Свайго, на гару Аліўную; і вучанікі таксама пайшлі за ім.

І, як быў на месцу, сказаў ім: «Маліцеся, каб ня лучыць у спакусу».

І, труднячыся, уляглівей маліўся; і стаўся пот Ягоны, як капкі крыві, на зямлю капаючыя.

І сказаў Ісус найвышшым сьвятаром а ўраднікам сьвятыні а старцом, што вышлі супроці Яго: «Як на грабежніка вышлі вы зь мячамі а кіямі.

Як кажны дзень бываў Я з вамі ў сьвятыні, вы ня выцягнулі рук сваіх на Мяне; але цяпер ваша гадзіна і ўлада цямноты».

І Спадар, абярнуўшыся, глянуў на Пётру, і Пётра ўспомнеў слова Спадарова, як Ён казаў яму: "Перш чымся певень запяець, ты трэйчы выпрашся Мяне".

І гукалі шмат блявузґанага на Яго.

І пачалі жалаваць на Яго, кажучы: «Мы знайшлі, што Гэты псуець народ наш і бароне даваць падачкі цэсару, кажучы, што Ён сам Хрыстос, Кароль».

А найвышшыя сьвятары а кніжнікі стаялі і заўзята жалавалі на Яго.

І Гірад із воямі сваімі ўлегцы замеў Яго, і, насьміяўшыся зь Яго, накінуўшы на Яго белае адзецьце, адаслаў назад да Пілата.

Сказаў ім: «Вы прывялі да мяне Гэтага Чалавека, як узрушаючага люд; і вось, я выпытаў Яго перад вамі і не знайшоў нічога выступнага ў Гэтым Чалавеку ў тым, у чым жалуеце на Яго;

Ён быў абавязаны звольніць ім аднаго на сьвята.

І ён звольніў, каго яны прасілі, каторы за бунт а ўбіўства быў пасаджаны ў вязьніцу, а Ісуса выдаў на іх волю.

І як павялі Яго, то, няўшы нейкага Сымона Кірынеяніна, з поля йдучага, узлажылі крыж на яго, каб нёс за Ісусам.

Тады пачнуць казаць горам: "Зваліцеся на нас!" і ўзгоркам: "Дакрыйце нас!"

Бо калі на сакаўным дзерве гэта дзеецца, што будзе на сухім?»

Вялі зь ім на сьмерць і двух іншых, ліхадзеяў.

І як прышлі на месца, званае Чарэпнішча, там укрыжавалі Яго і ліхадзеяў, аднаго паправе, а другога палеве.

І казаў Ісус: «Войча, даруй ім, бо ня ведаюць, што робяць». І, дзелячы адзецьце Ягонае, кідалі на жэрабя.

Адзін із павешаных ліхадзеяў блявузґаў на Яго, кажучы: «Калі ты Хрыстос, спасі Сябе й нас».

І ўсі гурбы, што зышліся на гэту відаль, бачачы, што сталася, білі сябе ў грудзі, зварачаючыся.

ўсі, што зналі Яго, стаялі воддаль, таксама жанкі, што прапушчалі Яго з Ґалілеі, глядзелі на ўсе гэта.

І вось, чалавек, на ймя Язэп, райца, муж добры а справядлівы, —

І як найвышшыя сьвятары а нашы старцы выдалі Яго на засуджэньне на сьмерць, і ўкрыжавалі Яго.

І сказаў ім: «Гэтак напісана, і гэтак належыла Хрысту цярпець, і ўскрэснуць ізь мертвых на трэйці дзень,

І быць абяшчанай у імя Ягонае каяце на дараваньне грахоў у вусіх народах, пачынаючы зь Ерузаліму.

І вось, Я пашлю абятніцу Айца Свайго на вас, але вы заставайцеся ў месьце, пакуль не ахініцеся сілаю з вышы».

І сталася, як дабраславіў іх, што адлучаўся ад іх і ўзносіўся на неба.

На пачатку было Слова, і Слова было з Богам, і Слова было Бог.

Яно было на пачатку з Богам.

Была праўдзівая Сьвятліня, што асьвячае кажнага чалавека, на сьвет прыходзячага.

На сьвеце быў, і сьвет стаўся перазь Яго, і сьвет Яго не пазнаў.

Бо з паўніні Ягонае ўсі мы прынялі і ласку на ласку.

Ён сказаў: «Я голас гукаючага на пустыні: "Прастайце сьцежку Спадару", як сказаў Ісая прарока».

І сьветчыў Яан, кажучы: «Я бачыў Духа, што зыходзіў, як галуба, зь неба, ды перабываў на Ім.

І я ня знаў Яго; але Тый, што паслаў мяне хрысьціць у вадзе, Тый сказаў імне: «Над кім абачыш Духа, што зыходзе і застаецца на Ім, Тый ё, што хрысьце ў Духу Сьвятым»;

І прывёў яго да Ісуса. Ісус, гледзячы на яго, сказаў: «Ты Сымон, сын Ёнін; ты будзеш звацца Кіфа, што ў перакладзе: камень.

І кажа яму: «Запраўды, запраўды кажу вам: адгэтуль абачыце неба адчыненае й ангілаў Божых узыходзячых і зыходзячых на Сына Людзкога».

І таксама Ісус і вучанікі Ягоныя былі пазваныя на вясельле.

І як Ён быў у Ерузаліме на сьвяце Пасхі, шмат хто ўверыў у імя Ягонае, бачачы знакі, каторыя Ён чыніў.

І ніхто ня ўзышоў на неба, адно хто зышоў зь неба, Сын Людзкі, Каторы ёсьць у небе.

І як Масей узьняў гада на пустыні, так мае Сын Людзкі быць узьняты,

Бо не паслаў Бог Сына Свайго на сьвет, каб судзіць сьвет, але каб сьвет спасёны быў перазь Яго.

«Гэта ж ё суд, што сьвятлінл прышла на сьвет, але людзі ўмілавалі цямноту балей за сьвятліню; бо ўчынкі іхныя былі благія.

Хто вера ў Сына, мае жыцьцё вечнае; але хто ня вера ў Сына, не абача жыцьця, але гнеў Божы перабывае на ім».

А хто п’ець ваду, каторую Я дам яму, ня ўсьмягне на векі; але вада, што я дам яму, станецца ў ім жаралом вады, што цячэць у жыцьцё вечнае».

Айцове нашы кланяліся на гэтай гары, а вы кажаце, што ў Ерузаліме месца, ідзе належа кланяцца».

Ісус кажа ёй: «Жонка, павер Імне, што настаець гадзіна, калі і не на гэтай гары, і не ў Ерузаліме будзеце кланяцца Айцу.

На гэта прышлі вучанікі Ягоныя і дзіваваліся, што Ён гутарыў із жонкаю; ні водзін ізь іх, адылі, не сказаў: "Чаго шукаеш?" альбо: "Чаму гутарыш ізь ёю?"

Ці ня кажаце вы, што яшчэ чатыры месяцы, і настане жніво? Вось, Я кажу вам: узьніміце вочы свае й глядзіце на нівы, бо яны ўжо пабялелі, каб жаць.

Шмат жа хто із Самаран места таго ўверылі ў Яго на слова жонкі, што сьветчыла: «Ён сказаў імне ўсе, што я зрабіла».

А як прышоў Ён да Ґалілеі, Ґалілеяне прынялі Яго, бачачы, што ўчыніў Ён у Ерузаліме ў сьвята, бо й яны былі прышоўшы на сьвята.

Бо ад часу да часу зыходзіў да копані ангіл і кратаў ваду, і хто першы ўходзіў у пакратаную ваду, ачуняваў, на якую б хваробу ён ні хворэў.

Запраўды, запраўды кажу вам: хто слухае слова Мае й вера таму, хто паслаў Мяне, мае жыцьцё вечнае; і ня прыйдзе на суд, але перайшоў ад сьмерці да жыцьця.

І пойдуць тыя, што чынілі дабро, на ўскрысеньне жыцьця, а каторыя ліха чынілі, на ўскрысеньне суду.

Ня думайце, што Я буду вінаваць вас перад Айцом: ё хто абвінуе вас — Масей, на Каторага спадзяіцеся.

Ісус жа ўзышоў на гару і там сядзеў з вучанікамі Сваімі.

«Ё дзяцюк тут, што мае пяць ячных букаткаў і дзьве рыбкі, але што гэта на так шмат?»

Ісус сказаў: «Загадайце, каб людзі ўзьляглі». Было шмат травы на тым месцу. Дык людзі ўзьляглі ў ліку каля пяцёх тысячаў.

Тады людзі, бачачы знак, што Ісус учыніў, казалі: «Гэта запраўды прарока, каторы меў прыйсьці на сьвет».

Ісус; жа, ведаючы, што маніліся прыйсьці і няць Яго, каб пастанавіць за караля, ізноў адыйшоў на гару адзін.

І, увыйшоўшы ў струг, плылі на другі бок мора, да Капернауму. І ўжо сьцямнела, і Ісус ня прыходзіў да іх.

І ўзялі Яго ахвотна да стругу, і зараз струг быў на месцу, куды яны ськіраваліся.

Назаўтрае груд, што стаяў на другім баку мора, абачылі, што ня было іншага струга, апрача таго, у каторы ўвыйшлі вучанікі Ягоныя, і што Ісус ня ўвыйшоў у струг з вучанікамі Сваімі, але вучанікі Ягоныя адплылі адны.

І, знайшоўшы Яго на другім баку мора, сказалі Яму: «Раббі, калі Ты прыбыў сюды?»

Працуйце не на ежу, каторая гіне, але на ежу, што застаецца да жыцьця вечнага, каторую Сын Людзкі дасьць вам; бо на Ім паклаў пячаць Ацец, Бог».

Айцове нашы елі манну на пустыні, як напісана: "Даў ім хлеб ізь неба есьці"».

Юдэі наракалі на Яго за тое, што Ён сказаў: «Я хлеб, што зышоў зь неба».

Айцове вашы елі манну на пустыні і памерлі.

Я — хлеб жыцьця, што зышоў зь неба; калі хто будзе есьці гэты хлеб, будзе жыць на векі. Хлеб жа, каторы Я дам, ё цела Мае, каторае Я аддам за жыцьцё сьвету».

Гэта хлеб, што зышоў зь неба. Не як айцове елі й памерлі: хто есьць гэты хлеб, будзе жыць на векі».

Але Ісус, ведаючы Сам у Сабе, што вучанікі Ягоныя наракаюць на гэта, сказаў ім: «Ці гэта ўражае вас?

Вы ўзыйдзіце на гэта сьвята; Я яшчэ ня ўзыйду на гэта сьвята, бо час Мой яшчэ ня выпаўніўся».

Але як браты Ягоныя ўзышлі на сьвята, тады Ён таксама ўзышоў на сьвята, ня яўна, а як бы тойма.

І шмат было нараканьня на Яго памеж грудамі. Адныя казалі: «Ён добры», другія казалі: «Не, але зводзе груды».

Калі чалавек прыймае абразаньне ў сыботу, каб ня быў узрушаны закон Масеяў, чаму на Мяне злуецеся, што Я цэлага чалавека ўздаравіў у сыботу?

І шукалі няць Яго, і ніхто не наклаў рукі свае на Яго, бо яшчэ ня прышла гадзіна Ягоная.

А гэта сказаў Ён праз Духа, Каторы мелі адзяржаць тыя, што верылі ў Яго, бо Духа на іх ня было яшчэ, бо Ісус ня быў яшчэ ўслаўлены.

Некатрыя ж зь іх зычылі няць Яго, але ніхто не наклаў рукі на Яго.

Ісус жа пайшоў на гару Аліўную.

Кажуць Яму: «Вучыцелю, гэтая жонка застрэта на ўчынку чужалоства;

Яны ж казалі гэта, спакушаючы Яго, каб магчы жалаваць на Яго. Але Ісус, нахінуўшыся далоў, пісаў палцам Сваім на зямлі.

І ўзноў, нахінуўшыся далоў, пісаў на зямлі.

Але нявольнік не застаецца ў доме на векі; Сын застаецца на векі.

Запраўды, запраўды кажу вам: калі хто будзе дзяржаць слова Мае, сьмерці аніяк не абача на векі».

Сказалі Яму Юдэі: «Цяпер мы даведаліся, што Ты маеш нячысьціка. Абрагам памер а прарокі, а Ты кажаш: "Калі хто дзяржыць слова Мае, аніяк не абача сьмерці на векі".

Ісус адказаў: «Ані гэты ізграшыў, ані бацькі ягоныя, але каб выяўлены былі ўчынкі Божыя на ім.

Пакуль Я на сьвеце, Я сьвятліня сьвету».

Сказаўшы гэта, Ён плюнуў на зямлю, і зрабіў балотца ізь сьліны, і памазаў балотцам, як масьцяй, вочы нявісному,

І фарысэі ізноў пыталіся ў яго, як ён празерыў. І ён сказаў ім: «Ён паклаў балотца на вочы мае, і я ўмыўся, і бачу».

І сказаў Ісус: «На суд прышоў Я на сьвет гэты, каб нявідомыя бачылі, а відучыя занявісьнелі».

Злодзей прыходзе адно на тое, каб украсьці а забіць а загубіць. Я прышоў, каб жыцьцё мелі і ў збытку мелі.

І хадзіў Ісус у сьвятыні на ґанку Салямонавым.

Вы таму, Каторага Айцец усьвяціў і паслаў на сьвет, кажаце: "Ты блявузґаеш", што сказаў Я: "Я Сын Божы"?

І пайшоў ізноў за Ёрдан на месца, ідзе Яан спачатку хрысьціў, і застаўся там.

Пачуўшы, Ісус сказаў: «Гэта хвароба не на сьмерць, але дзеля славы Божае, каб Сын Божы ўславіўся перазь яе».

Дык як пачуў, што Лазар хворы, тады застаўся Ён на два дні на тым месцу, ідзе быў.

Кажа яна Яму: «Але, Спадару, я веру, што Ты Хрыстос, Сын Божы, Каторы прышоў на сьвет».

Яшчэ ж Ісус ня прышоў да сяла, але быў на месцу, ідзе Мархва прышла Яму наўпярэймы.

Ісус жа, ізноў застагнаўшы Сам у Сабе, прыходзе да гробу. Гэта была пячора, і камень ляжаў на ёй.

І шукалі Ісуса, і размаўлялі мяжсобку, стоячы ў сьвятыні: «Што вы думаеце? Ці Ён ані ня прыйдзе на сьвята?

Тады сказаў Ісус: «Пакінь яе; надабе было, каб захавала яна гэта на дзень пахову Майго;

Назаўтрае вялізарны груд, што быў прышоўшы на сьвята, пачуўшы, што Ісус ідзець да Ерузаліму,

Ісус жа, знайшоўшы асьлянё, сеў на яго, як напісана:

«Ня бойся, дачка Сыёну, гля, Кароль твой ідзець, седзячы на асьляняці».

Запраўды, запраўды кажу вам: калі зярнё пшоннае, упаўшы на зямлю, не памрэць, яно застаецца адно; калі ж памрэць, родзе шмат плоду.

Хто любе жыцьцё свае, загубе яго; а хто ненавідзе жыцьцё свае на сьвеце гэтым, захавае яго да жыцьця вечнага.

Цяпер душа Мая зьнемарашчана; і што скажу Я? Войча! выбаў Мяне ад гадзіны гэтае? але дзеля гэтага Я прышоў на гадзіну гэтую.

Груд адказаў Яму: «Мы чулі з Права, што Хрыстос перабывае на векі; як жа Ты кажаш, што Сын Людзкі мае быць узьняты? хто гэта Сын Людзкі?»

Я прышоў на сьвет як сьвятліня, каб кажны, хто вера ў Мяне, не заставаўся ў цямноце.

А перад сьвятам Пасхі Ісус, ведаючы, што прышла гадзіна Ягоная, каб адыйсьці з гэтага сьвету да Айца, умілаваўшы Сваіх собскіх. што на сьвеце, улюбіў іх да канца.

Не праз усіх вас кажу: Я знаю тых, каторых абраў. Але каб выпаўнілася Пісьмо: "Хто есьць із Імною хлеб, падняў пяту сваю на Мяне".

Тады вучанікі пазіралі адзін на аднаго, сумляючыся праз каго ён сказаў.

А ён, узьлёгшы на грудзі Ісусавы, кажа Яму: «Спадару, хто гэта?»

Бо некатрыя думалі, што кажа яму Ісус: «Купі, што нам надабе на сьвята», альбо, каб даў што ўбогім, бо ў Юды быў хатуль.

А Я буду прасіць Айца, і дасьць вам другога Пацяшыцеля, каб быў з вамі на векі,

Кажную галузу на Імне, што ня родзе плоду, Ён забірае; і кажную, каторая родзе плод, абцінае, каб больш плоду радзіла.

Перабывайце ў Імне, а Я ў вас. Як галуза ня можа радзіць плоду сама ізь сябе, калі не застаецца на віне, так і вы, калі ня будзеце ў Імне.

Жонка, як родзе, мае немарасьць, бо гадзіна ейная прышла, але як народзе дзяцё, ужо ня памятуе атугі з радасьці, што людзіна на сьвет нарадзілася.

Вышаў ад Айца і прышоў на сьвет; ізноў пакідаю сьвет і йду да Айца».

Я ўславіў Цябе на зямлі, скончыўшы справу, каторую Ты даў Імне ўчыніць.

І Я ўжо не на сьвеце, а яны на сьвеце, і Я йду да Цябе. Войча Сьвяты! захавай іх у імя Свае, каторых Ты даў Імне, каб яны былі адно, як мы.

Цяпер жа йду да Цябе, і кажу гэта на сьвеце, каб яны мелі радасьць Маю, напоўненую ў сабе.

Як Ты паслаў Мяне на сьвет, і Я паслаў іх у сьвет;

Ісус жа, ведаючы ўсе, што прыходзіла на Яго, вышаўшы, сказаў ім: «Каго шукаеце?»

І як Ён сказаў ім: «Я ёсьць», яны адступіліся назад і ўпалі на зямлю.

Ішоў жа за Ісусам Сымон Пётра і другі вучанік. Вучанік жа тый быў знаны найвышшаму сьвятару і ўвыйшоў разам ізь Ісусам на панадворак найвышшага сьвятара;

Тады Пілат вышаў да іх вонкі і сказаў: «Што за жалабу маеце вы на Гэтага Чалавека?»

І сказаў Яму Пілат: «Дык Ты Кароль?» Адказаў Ісус: «Ты кажаш, што Я Кароль. Я радзіўся дзеля гэтага і дзеля гэтага прышоў на сьвет, каб сьветчыць праз праўду. Кажны, хто з праўды, слухае голасу Майго».

Ёсьць жа звычай у вас, каб я аднаго выпушчаў вам на Пасху. Дык, хочаце, каб я выпусьціў вам Караля Юдэйскага?»

І жаўнеры, зьвіўшы карону зь церня, узлажылі на галаву Яму, і адзецьце шкарлатнае накінулі на Яго,

Тады Пілат, пачуўшы гэтыя словы, вывеў Ісуса вонкі і сеў на судовае седава, на месца званае Літостротос, а пагэбрэйску Ґаббата

І ўзялі Ісуса, і павялі. І Ён вышаў, нясучы крыж Свой на месца званае Чарэпнішча, пагэбрэйску Ґолґота,

Пілат жа напісаў і напіс і памясьціў на крыжу. Было ж напісана: «Ісус Назарэцкі, Кароль Юдэйскі».

І сказалі яны адзін аднаму: «Не дзярыма яе, але кіньма на жэрабя на яе, чыя яна будзе»; каб споўнілася Пісьмо: «Падзялілі адзецьці Мае мяжсобку і на адзежу Маю кінулі на жэрабя». Жаўнеры гэта зрабілі.

А як была прыгатова, Юдэі, каб целы не заставаліся на крыжу ў сыботу, — бо дзень тае сыботы быў вялікі, — папрасілі ў Пілата, каб зламіць у іх галёнкі й зьняць.

І ўзноў іншае Пісьмо кажа: «Будуць глядзець на Таго, Каго прабілі».

Быў жа гарод на тым месцу, ідзе Ён быў укрыжаваны, а ў гародзе гроб новы, у каторым ніхто яшчэ ня быў пахаваны.

А хустку, што была на галаве Ягонай, не з палотнамі лежачую, але складзеную асобна.

І сказаўшы гэта, дыхнуў на іх, і кажа ім: «Прыйміце Духа Сьвятога.

Казалі яму іншыя вучанікі: «Мы бачылі Спадара». Ён жа сказаў ім: «Калі не абачу на руках Ягоных знаку ад гваздоў, і не ўкладу палца свайго ў раны ад гваздоў, і не ўкладу рукі свае ў бок Ягоны, не паверу».

Адлі кажа Хаме: «Выцягні палец свой сюды, і глянь на рукі Мае, і выцягні руку сваю, і ўкладзі ў бок Мой; і ня будзь нявернікам, але вернікам».

А рана нараніцы, яшчэ золкам, стаў Ісус на беразе; вучанікі, адылі, ня ведалі, што гэта быў Ісус.

Як жа выселі на зямлю, бачаць цяпло з вугальля, і рыбу, на ім лежачую, і хлеб.

Пайшоў Сымон Пётра й выцягнуў сець на зямлю, поўную вялікае рыбы, каторае было сто пяцьдзясят тры; і ач было толькі, сець не парвалася.

Пётра, абярнуўшыся, бача йдучага за імі вучаніка, каторага мілаваў Ісус, і каторы на вячэры, нахінуўшыся да грудзёў Ягоных, сказаў: «Спадару, хто ізрадзе Цябе?»

Перад каторымі й стаў жывы, па замучаньню, зь бесьпярэчнымі довадамі, будучы бачаны імі на працягу сараку дзён і кажучы праз гаспадарства Божае.

Але вы прыймеце магутнасьць, як зыйдзе на вас Дух Сьвяты, і будзеце Імне сьветкамі ў Ерузаліме а ў вусёй Юдэі а ў Самары а аж да канца зямлі».

І каторыя сказалі: «Мужы Ґалілейскія, чаго вы стаіце, гледзячы на неба? Гэта Ісус, узяты ад вас на неба, такім парадкам прыйдзе, як вы бачылі ўзыходзячага Яго на неба».

Заняць месца ў службе гэтай і апосталства, ад каторага Юда адпаў, каб ісьці на месца свае».

І кінулі на жэрабя на іх, і пала жэрабя на Мацьвея, і ён быў залічаны да адзінанцацёх апосталаў.

Як настаў дзень Пяцьдзясятніцы, усі яны былі разам на адным месцу.

І зьявіліся ім падзеленыя языкі, бы агнёвыя, і асеў на кажным адзін ізь іх.

Фрыґі а Памфілі, Ягіпту а часьцяў Лібы, сумежных ізь Кірэнаю, а прыяжджомыя Рымляне, Юдэі а нова на веру наверненыя,

Пётра ж, стаўшы з адзінанцацьма, узьняў голас свой і прамовіў да іх: «Мужы Юдэйскія і ўсі жыхары Ерузаліму! хай будзе ведама вам, і ўважайце на словы мае:

"І будзе апошніх дзён, кажа Бог, выльлю з Духа Свайго на ўсе цела; і будуць праракаць сынове вашы а дачкі вашы, і маладзёны вашы будуць відзець відзені, і старыя вашыя будуць сьніць сны.

Але, і на слугаў Сваіх і на служэбкі Свае выльлю тых дзён із Духа Свайго, і яны будуць праракаць.

І дам чудосы на небе ўгары і знакі на зямлі далавах, кроў а агонь а куродым.

Будучы ж прарокам і ведаючы, што Бог із прысягаю абяцаў з плоду сьцёгнаў ягоных пасадзіць на пасадзе ягоным,

Пётра а Яан узыходзілі разам да сьвятыні на дзявятую гадзіну малітвы.

Пётра, гледзячы на яго зь Яанам, сказаў: «Глянь на нас».

І як ён дзяржаўся Пётры а Яана, увесь люд, вельма зумеўшыся, зьбегся да іх на ґанак, званы Салямонавым.

І наклалі на іх рукі, і пасадзілі іх да вязьніцы да раньня, бо ўжо быў вечар.

Каралёве земныя а дзяржаўцы зьберліся разам на Спадара а на Хрыста".

Бо запраўды зьберліся ў месьце гэтым на Сьвятое Дзяцё Твае Ісуса, памазанага Табою, Гірад а Понт Пілат із паганамі й людам ізраельскім,

А цяпер, Спадару, глянь на пагрозы іхныя і дай слугам Сваім адважна казаць слова Твае,

У каторым Ты выцягуеш руку Сваю на ўздараўленьне а на ўчыненьне знакоў а чудосаў імям Сьвятога Дзіцяці Твайго Ісуса».

І як яны маліліся, затрэслася месца, на каторым яны былі зьбершыся, і ўсі напоўніліся Духам Сьвятым, і казалі слова Божае адважна.

І зь вялікай моцаю апосталы сьветчылі праз ускрысеньне Спадара Ісуса, і вялікая ласка была на іх усіх.

І клалі ля ног апосталаў; і дзялілі на кажнага подле яго патрэбы.

Рукамі ж апосталаў дзеялася памеж люду шмат знакоў а чудосаў; і ўсі згодна бывалі на ґанку Салямонавым.

Так што выносілі хворых на вуліцы й клалі на пасьцелях а ложках, каб прынамся сьцень Пётраў, як ён праходзіў, кідаўся на некатрых ізь іх.

І наклалі рукі на апосталаў, і пасадзілі іх да грамадзкое вязьніцы.

Кажучы: «Ці ня стродка мы забаранілі вам навучаць у імя гэта? і вось, вы напоўнілі Ерузалім вашай навукаю і маніцеся навесьці на нас кроў Гэтага Чалавека».

Бог айцоў нашых ускрысіў Ісуса, Каторага вы забілі, засіліўшы на дзерве.

Тады ўстаў у радзе адзін фарысэй, імям Ґамаліель, вучыцель права, паважаны ўсім людам, і расказаў вывесьці людзёў на часінку,

І тых дзён, як павялічыўся лік вучанікаў, пачалося нараканьне Гэленістых на Гэбрэістых, што ўдовы іхныя занядбаны ў штадзеннай паслузе.

Дык, браты, нагледзьце з памеж сябе сямёх добрае славы, поўных Духа а мудрасьці, каторых пастановім на гэты занятак,

Каторых пастанавілі перад апосталамі; і, памаліўшыся, яны ўзлажылі рукі на іх.

Тады яны падвучылі некатрых, каторыя сказалі: «Мы чулі, што ён гукаў блявузґальныя словы на Масея а Бога».

І пастанавілі хвальшывыя сьветкі, каторыя казалі: І«Гэты чалавек не перастаець гукаць на сьвятое месца а на Права;

І ня даў яму ў ёй спадку ані на ступу нагі, але абяцаў даць яе ў дзяржаньне яму а насеньню ягонаму па ім, як ён ня меў дзіцяці.

І народ, у каторага яны будуць нявольнікамі, я буду судзіць, сказаў Бог; і просьле гэтага яны выйдуць і будуць кланяцца Імне на гэтым месцу".

А як выпаўнілася яму сорак год, прышло яму на сэрца даведацца да братоў сваіх, сыноў Ізраелявых.

І ўцёк Масей на гэтае слова, і стаў прыходным у зямлі Мадзямскай, ідзе ў яго нарадзілася двух сыноў.

А як скончылася сорак год, зьявіўся яму Ангіл на пустыні Сынайскае гары ў поламі агню ў кусьце.

І сказаў яму Спадар: "Разуй вобуй з ног сваіх, бо месца, на каторым ты стаіш, ё зямля сьвятая.

Я нагледзеўся на благое абходжаньне зь людам Маім у Ягіпце, і чуў стогн іхны, і зышоў вывальняць іх; дык ідзі, Я пашлю цябе да Ягіпту".

Гэты вывеў іх, учыніўшы чудосы а знакі ў зямлі Ягіпецкай а на Чырвоным мору а на пустыні сорак год.

Гэта тый, што быў у збору на пустыні з Ангілам, каторы казаў яму на Сынайскай гары, і айцом нашым, каторы прыняў жывыя словы, каб даць вам,

Бог жа адвярнуўся й выдаў іх служыць войску нябёснаму, як напісана ў кнігах прароцкіх: "Ціж вы абракалі Імне зарэзы а аброкі сорак год на пустыні, доме Ізраеляў?

Будан сьветчаньня мелі айцове нашы на пустыні, як казаў Тый, што гукаў Масею зрабіць гэта подле зразы, што ён бачыў;

Тады, слухаючы гэта, яны ірваліся сэрцам і скрыгаталі на яго зубамі.

Але яны, закрычэўшы вялікім голасам, затыкалі вушы свае, і згодна пусьціліся на яго,

Саўла ж згадзіўся на забіцьцё яго. І таго дня паўстала вялікае перасьледаваньне царквы ў Ерузаліме, і ўсі, з выняткам апосталаў, рассыпаліся па краінах Юдэі а Самары.

І ўважалі гурбы згодна на тое, што казаў Піліп, чуючы й бачачы знакі, каторыя ён чыніў;

На яго зважалі ўсі ад найменшага аж да найбольшага, кажучы: «Гэта моц Божая вялікая».

Зважалі на яго, бо ён даўгі час зумяваў іх чарамі сваімі.

Бо Ён ня зыходзіў яшчэ на іх, адно яны былі ахрышчаныя ў імя Спадара Ісуса.

Тады ўзлажылі на іх рукі свае, і яны прынялі Духа Сьвятога.

«Дайце й імне гэтую ўладу, каб тый, на каго ўзлажу рукі, адзяржаў Духа Сьвятога».

Але Пётра сказаў яму: «Срэбла твае хай будзе на загубу з табою, бо ты падумаў, што дар Божы можа быць адзяржаны за грошы.

А Піліпу Ангіл Спадароў мовіў, кажучы: «Устань а йдзі на паўдня, на дарогу, што зыходзе ад Ерузаліму да Ґазы, яна ж пустая».

І зварачаючыся і седзячы на цялежках сваіх, чытаў прароку Ісаю.

Месца ж Пісьма, каторае ён чытаў, было гэткае: «Яго вялі як авечку на зарэз; і як ягнё безгалосае ў прытомнасьці стрыгучага яго, так Ён не адчыняе вуснаў Сваіх.

Саўла ж, яшчэ дыхаючы пагрозамі а забіўствам на вучанікаў Спадаровых,

І, паўшы на зямлю, ён пачуў голас, кажучы яму: «Саўле, Саўле, чаму ты Мяне перасьлядуеш?»

Спадар жа яму: «Устань а йдзі на вуліцу, званую Простая, і шукай у доме Юдзіным Тарсяніна, імям Саўла, бо вось, ён моліцца,

І бачыў у відзені мужа, на ймя Ананя, што прышоў і ўзлажыў руку сваю на яго, каб ён празерыў».

І Ананя пайшоў, і ўвыйшоў у дом, і, узлажыўшы на яго рукі свае, сказаў: «Браце Саўле, Спадар паслаў мяне, Ісус, што зьявіўся табе на дарозе, па каторай ты йшоў, каб ты празерыў і напоўніўся Сьвятога Духа».

І засьпеў там аднаго чалавека, на ймя Эней, што восьмі год ляжаў у пасьцелі паляржаваны.

І ў Ёппе была адна вучаніца, на ймя Тавіта, што знача Сэрна; яна была поўная добрых справаў і чыніла убожніну.

Ён жа, уцеміўшыся ў яго і спалохаўшыся, сказаў: «Што, Спадару?» І сказаў яму: «Малітвы твое а ўбожніны твае ўзышлі на памяць у Бога.

Назаўтрае ж, як яны йшлі і бліжыліся да места, Пётра каля шостае гадзіны ўзышоў на дом маліцца.

І ён выгаладніўся, і захацеў есьці. Прымеж тога, як гатавалі, найшло на яго захапленьне,

І бача адчыненае неба і зыходзячую нейкую судзіну, бы вялікую пасьцілку, прывязаную за чатыры рагі, спушчаную на зямлю,

І гэта было трэйчы, і судзіна якга была ўзята на неба.

Пётра ж, адчыніўшы вусны свае, сказаў: «Запраўды я пазнаю, што Бог не глядзіць на асобы,

І мы сьветкі ўсяго, што Ён учыніў у краю жыдоўскім а ў Ерузаліме, Каторага запрауды яны забілі, засіліўшы на дзерве;

Але Бог ускрысіў Яго на трэйці дзень і даў яму быць бачаным,

Як Пётра яшчэ казаў гэтыя словы, Дух сьвяты паў на тых, што слухалі слова.

І вернікі з абрэзаных, прышлыя зь Пётрам, былі зумеўшыся, што дар Сьвятога Духа выліўся на паган;

І казаў ім хрысьціцца ў імя Спадара. Тады яны прасілі яго застацца на колькі дзён.

І гэта было трэйчы, і ўзноў паднялося ўсе на неба.

І як я пачаў казаць, паў на іх Дух Сьвяты, аднолькава, як і на нас спачатку.

Таго часу Гірад кароль наклаў рукі на некатрых із царквы, каб зрабіць ім атугу.

І прайшоўшы першую а другую варту, яны прышлі да зялезнае брамы, што вяла да места, каторая сама адчынілася ім; і зышлі на вуліцу, і якга ангіл пакінуў яго.

Даўшы ім знак рукою маўчаць, ён паведаў ім, як Спадар вывеў яго зь вязьніцы, і сказаў: «Накажыце праз гэта Якаву а братом». І вышаў, і пайшоў на іншае месца.

І шукаў яго Гірад, і не знайшоў; выпытаўшы вартаўнікоў, казаў завесьці іх на кару сьмерці. І зышоў зь Юдэі да Цэсарэі, і заставаўся там.

І быў ён злы на Тыран а Сыдонян; яны ж прышлі да яго згодна і, сьхінуўшы на свой бок Уласта, дворнага маршалку каралеўскага, шукалі міру, бо край іхны жывіўся з каралеўскага.

Прызначанага ж дня, адзеўшыся ў вадзецьце каралеўскае і сеўшы на павышаным седаве, Гірад меў прынародную мову да іх;

Тады яны поставалі а маліліся і, узлажыўшы на іх рукі, адпусьцілі іх.

Яны ж, будучы пасланыя Духам Сьвятым, зышлі да Сэлеўкі, а стуль паплылі на Кіпру;

І цяпер во рука Спадарова на табе, і ты будзеш нявісны, не абачыш сонца да пары». І якга паў на яго туман а цемнь, і ён, хістаючыся, шукаў павадыроў, што павялі б яго за руку.

І каля Сараку год часу цярпеў іх на пустыні.

І, выгубіўшы сем народаў у зямлі Канаанскай, даў зямлю іхную ім на спадак на працягу каля чатырыста а пяцьдзясят год.

І тады прасілі караля, і Бог даў ім Саўлу Кісянка, мужа з плямені Веняміновага, на сорак год.

Дык глядзіце, каб ня прышло на вас сказанае ў прарокаў:

Бо так Спадар расказаў нам: "Я пастанавіў Цябе за сьветла паганам, каб Ты быў на спасеньне да канца зямлі"».

Але Жыды падвучылі набожныя выдатныя жанкі і першых места, і ўзьнялі перасьледаваньне на Паўлу а Варнаву, і выгналі іх із граніцаў сваіх.

Яны ж, атрусіўшы на іх пыл із ног сваіх, пайшлі да Іконі.

А нявернікі Жыды падвучылі а атруцілі на братоў думкі паган.

А як пагане й Жыды з начэльнікамі сваімі імкнуліся напасьці на іх, каб зьняважыць а ўкаменаваць іх;

Сказаў вялікім голасам: «Стань проста на ногі свае!» і ён ускочыў, і хадзіў.

А стуль адплылі да Антыёхі, скуль былі паручаны ласцы Божай на працу, каторую й зьдзеялі.

Цяпер жа, нашто вы спробуеце Спадара, кладучы йго на шыю вучанікаў, каторага не маглі панесьці айцове нашы ані мы?

Бо бачылася Духу Сьвятому й нам не накладаць на вас большага цяжару, апрача гэтага канечне патрэбнага:

І бачачы гаспадары ейныя, што шчэзла надзея прыбытку іхнага, нялі Паўлу а Сілу і пацягнулі на рынак да ўраднікаў.

І груд таксама паўстаў на іх; і прэторы, зьняўшы зь іх адзецьце, далі загаду сьцёбаць.

Але Жыды, пазавідаваўшы і ўзяўшы некатрых нягоднікаў з памеж дзяньгубаў з торгу, зьберліся гурбаю, збунтавалі места і, напаўшы на дом Ясонаў, сілаваліся вывесьці іх да гурбы.

Дык ён разважаў у бажніцы із Жыдамі і з тымі, што сьцілі, і што дня на таргу із сустраканымі.

Бо, праходзячы й аглядаючы вашы сьвятасьці, я знайшоў таксама аброчнік, на каторым нарысавана: "Няведамаму Богу". Дык таго, каторага вы сьціце́, ня ведаючы, я абяшчаю вам.

Бог, што ўчыніў сьвет і ўсе, што ё на ім, будучы Спадаром неба й зямлі, не ў дамох, зробленых рукамі, жывець

Дык Бог, не зважаючы на час неведзі, цяпер расказуе ўсім людзём, каб усюдых каяліся;

Некатрыя ж мужы, прылучыўшыся да яго, уверылі; памеж іх быў Дзяніс Арэопаґіт а жонка, на ймя Дамар, і іншыя зь імі.

І знайшоўшы якогась Жыда, на ймя Аквіла, родам із Понту, што кагадзе прыбыў з Італі, і Прыськілу, жонку ягоную (бо Кляўд казаў усім Жыдом пакінуць Рым), прышоў да іх;

Але як яны працівіліся й блявузґалі, ён атрос адзецьце свае й сказаў ім: «Кроў ваша на галаву вашу; я чысты; адгэтуль пайду да паган».

І, адышоўшы стуль, прышоў да дому аднаго чалавека, на ймя Юст, што сьціў Бога, каторага дом стыкаўся з бажніцаю.

А як Ґалё быў праконсулам ув Ахаі, Жыды згодна паўсталі на Паўлу і прывялі яго да трыбуналу,

І якісь Жыд, на ймя Аполёс, родам із Аляксандры, муж вымоўны, моцны ў Пісьме, прыбыў да Ефэсу.

І, як Паўла ўзлажыў рукі на іх, зышоў на іх Дух Сьвяты, і яны гукалі мовамі і праракалі.

А як некатрыя закалянелі й ня верылі, гукаючы ліха на Дарогу перад множасьцяй, ён вышаў ад іх і аддзяліў вучанікаў, навучаючы што дня ў школе якогась Тырана.

Ажно насаткі а папяразкі прыносілі ад цела ягонага на хворых, і хваробы пакідалі іх, і злыя духі выходзілі зь іх.

Тады й некатрыя із жыдоўскіх хадзякаў-закліньнікаў спрабавалі гукаць імя Спадара Ісуса на апанаваных злымі духамі, кажучы: «Заклінаю вас Ісусам, каторага абяшчае Паўла».

І кінуўся на іх чалавек, у каторым быў злы дух, і здолеў іх, так што яны ўцяклі голыя а зьбітыя.

І сталася гэта ведама ўсім, што жылі ў Ефэсе, Жыдом і Грэкам, і напаў страх на ўсіх іх, і ўзьвялічана было імя Спадара Ісуса.

І ладне тых, што займаліся чарамі, прынесьлі кнігі свае, і спалілі іх перад усімі, і палічылі цану іх, і знайшлі на пяцьдзясят тысячаў штукаў срэбла.

Бо хтось, на ймя Зьмітра, срэбранік, што станавіў дамы Артэміды, даючы немалы прыбытак мастаком,

А вы прывялі гэтых людзёў, каторыя сьвятыні ня грабілі, ані блявузґалі на вашу багіню.

Калі ж Зьмітра а мастакі, што зь ім, маюць жалабу на каго, ё суд і ё проконсулы: няхай пазываюць адзін аднаго.

Калі ж шукаеце чаго іншага, то гэта можа быць разьвязана на праўным збору.

Прабыў там тры месяцы. Як жа, з прыгоды ізрадлівае змовы, учыненае на яго Жыдамі, ён хацеў плысьці да Сыры, прышло яму ўдум зьвярнуцца пераз Македоню.

І адзін маладзён, на ймя Еўтых, седзячы на аконнай абсадзе, глыбака заснуў у часе даўгое мовы Паўлавае і, пахіснуўшыся сонны, зваліўся з трэйцяе пятры на далоўе, і быў падняты мертвым.

Паўла ж, зышоўшы, паў на яго і, абняўшы, сказаў: «Не бядуйце, бо жыцьцё ягонае ёсьць у ім».

А мы, прышоўшы ўперад на караб, паплылі да Ас, узяць там Паўлу, бо ён так загадаў, манючыся сам ісьці пехатой.

Бо Паўла пастанавіў абмінуць Ефэс, каб ня длякацца ўв Азі, бо ён барзьдзіў, калі магчыма, быць на дзень Пяцідзясятніцы ў Ерузаліме.

І быў вялікі плач у вусіх, і, падаючы на шыю Паўлу, горача цалавалі яго.

І засьпеўшы караб, што йшоў да Фінікі, узышлі на яго й адплылі.

Як жа скончыліся гэтыя дні, вышлі й пайшлі, і нас прапушчалі ўсі із жанкамі а дзецьмі аж да места; а на беразе, уклякшы, памаліліся.

І, разьвітаўшыся адзін із адным, мы ўзышлі на караб, а яны зьвярнуліся двору.

Прымеж тога, як мы заставаліся ў іх шмат дзён, прышоў зь Юдэі якісь прарока, на ймя Агаў;

І з вучанікаў з Цэсарэі йшлі з намі, вядучы якогась Мнасона, Кіпраніна, даўнейшага вучаніка, у каторага мы былі б на гасподзе.

Зрабі ж, што мы скажам тэ: ёсьць у нас чатыры чалавекі, што маюць на сабе абятніцы.

Як жа сем дзён канчаліся, Жыды з Азі, абачыўшы яго ў сьвятыні, узрушылі ўсю гурбу і наклалі рукі на яго,

Ён, зараз узяўшы жаўнераў а сотнікаў, пабег на іх. Яны ж, абачыўшы тысячніка а жаўнераў, перасталі біць Паўлу.

Як жа ён быў на ўсходках, жаўнерам давялося несьці яго з прычыны ўсілства гурбы,

Дык ці ня ты тый Егіпцянін, што надоечы ўзьняў бунт і вывеў на пустыню чатыры тысячы чалавекаў, гэных разбойнікаў (Сыкоран)».

Як жа тый дазволіў, Паўла, стоячы на ўсходках, кінуў рукою люду і, як сталася вялікая цішыня, прамовіў да іх гэбрэйскай моваю, кажучы:

І я паў на зямлю, і чуў голас, што казаў імне: "Саўле! Саўле! чаму ты перасьлядуеш Мяне?"

Тысячнік расказаў весьці яго да гораду, кажучы, што сьцёбаньням мае быць выпытаны, каб даведацца, зь якое прычыны яны так крычэлі на яго.

Прытомныя ж сказалі: «На найвышшага сьвятара Божага вернеш?»

І сказаў Паўла: «Я ня ведаў, браты, што ён найвышшы сьвятар; бо напісана: "Ня гукай ліха на дзяржаўцу люду свайго"».

Тысячнік жа, узяўшы яго за руку і адышоўшы на бок, папытаўся: «Што ты хочаш сказаць імне?»

Але ты ня дайся ўмовіць ім, бо зь іх цікуюць на яго больш за сорак чалавекаў, каторыя пастанавілі пад праклёнам ня есьці ані піць, пакуль не заб’юць яго; і цяпер гатовы, чакаючы твае загады».

І, пагукаўшы двух сотнікаў, сказаў: «На трэйцюю гадзіну ночы прыгатуйце дзьвесьце жаўнераў, семдзясят коньнікаў і дзьвесьце дзіднікаў, ісьці аж да Цэсарэі.

І жывёла хай будзе прыгатавана, каб, пасадзіць Паўлу на іх і прывесьці бясьпечна да Хвэлікса, вайводы».

Адзяржаўшы ж ведамку праз змову на сьмерць на гэтага чалавека, я без адвалокі паслаў яго да цябе, расказаўшы й жалабнікам гукаць перад табою, што ё супроці яго. Заставайся здароў!»

І ты можаш балей даведацца, што адгэнуль, як я прышоў на паклон да Ерузаліму, няма больш за двананцаць дзён.

І, пабыўшы памеж іх не балей як восьмі альбо дзесяць дзён, зьвярнуўся да Цэсарэі; і наступнога дня, сеўшы на судовым седаве, расказаў прывесьці Паўлу.

Паўла ж на аправеньне свае сказаў: «Ані супроці Права жыдоўскага, ані супроці сьвятыні, ані супроці цэсара я ні ў чым не ізграшыў».

Як жа яны прышлі сюды, то, без адвалокі, назаўтрае я сеў на судовае седава і расказаў прывесьці таго чалавека.

Але як Паўла адазваўся, быць пакіненым на рассудак Аўгустаў, я расказаў дзяржаць яго, пакуль пашлю яго да цэсара».

Бо імне здаецца, што неразважна, пасылаючы вязьня, ня выявіць жалабаў на яго».

І Аґрыпа сказаў Паўлу: «Дазволена тэ гукаць за сябе». Тады Паўла, выцягнуўшы руку сваю, адказаў на сваю абарону:

І па ўсіх бажніцах я шмат разоў мучыў іх і сіліў блявузґаць; і, у надзвычайнай на іх злосьці, перасьледаваў нават і ў навонных местах.

Серадня на дарозе я абачыў, каролю, зь неба сьвятліню, ясьнейшую за зьзяньне сонечнае, каторая засьвяціла навокал мяне й тых, што йшлі з імною.

І, як усі мы палі на зямлю, я пачуў голас, што казаў імне гэбрэйскай моваю: "Саўле, Саўле, чаму перасьлядуеш ты Мяне? цяжка табе йсьці супроці восьцяў",

Але ўстань і стань на ногі свае, бо Я на тое зьявіўся табе, каб прызначыць цябе за слугу а сьветку таго, што ты бачыў і што Я аб’яўлю табе,

І, як ён адказаў на абарону сваю ад усяго, Фэст кажа вялікім голасам: «Шалееш ты, Паўле! шмат навукі да шалу прыводзе цябе».

Тады, узышоўшы на караб адраміцкі, каб плысьці ля местаў аскіх, мы паплылі. З намі быў Арыстарх Македонянін із Салуня.

Там сотнік знайшоў караб аляксандрыскі, што плыў да Італі, і пасадзіў нас на яго.

І, плывучы зь цяжкасьцяй міма яго, прыбылі на адно месца, званае Добрая Прыстань, ад каторае было блізка места Лясэя.

А як Прыстань ня была прытарнавана да зімаваньня, бальшыня радзіла плысьці стуль, каб, калі магчыма, як-колечы дасягчы Фэніку Крыцкага, ськіраванага на паўночны ўсход і паўднявы ўсход, і перазімаваць.

І, набегшы зь ветрам на абточак, званы Кляўда, мы ледзь маглі кіраваць, каб удзяржаць лодку;

Сьцягнуўшы яе, ужывалі сяродкаў абвязаваць караб; тады, баючыся, каб не набегчы на Сырт, спусьцілі ветразі і гэтак насіліся.

Ані сонца, ані зоры не паказаваліся шмат дзён, і немалая бура напірала на нас; наапошку ўся надзея ратунку шчэзла.

Але мы маем наткнуцца на нейкі абток».

Баючыся, каб ня лучыць на скальныя меецы, кінулі із штырна чатыры калатоўкі і нецярпліва чакалі дня.

Як жа плаўбіты, манючыся ўцячы з карабля, спусьцілі на мора лодку пад прыклепам, быццам хочуць кінуць калатоўкі зь пераду,

Паўла сказаў сотніку а жаўнерам: «Калі гэтыя не застануцца на караблю, вы ня можаце ўратавацца».

І на додніцы Паўла ўмаўляў іх ізьесьці, кажучы: «Сядні чатырнанцаты дзень, як вы, у спадзяваньню, застаіцеся бязь ежы, нічога не паспытаўшыся.

Было ж усіх нас на караблю дзьвесьце семдзясят шэсьць душ.

І як лучылі на тое месца, ідзе два моры сходзяцца, караб спыніўся на мельстыні. Пярэдні канец карабля, удырыўшыся, стаў нярухома, зад жа ламіўся сілаю хваляў.

Але сотнік, манячыся выратаваць Паўлу, забараніў ім гэты заме́р і казаў умеючым плаваць кінуцца першым, каб выплысьці на зямлю.

Засталыя ж некатрыя на дошках, некатрыя на кавалках карабля; і гэтак сталася, што ўсі выратаваліся на зямлю.

Як жа Паўла зьбер бярэмца гальля і клаў на цяпло, гад, уцякаючы ад гарачыні, прыліп да рукі ягонае.

І як барбары абачылі павіслае на руццэ ягонай зьверанё, гукалі адзін аднаму: «Гэты чалавек, пэўне, забіўца, калі ўцекламу з мора справядлівасьць не дазволіла жыць».

І прыгадзілася, што айцец Публяў ляжаў хворы ў гаручцы а крываўцы. Паўла ўвыйшоў да яго, і памаліўся, і, узлажыўшы рукі свае на яго, уздаравіў яго.

Як жа гэта сталася, іншыя, што на тым абтоку былі хворыя, прыходзілі і былі ўздараўляны;

Каторыя таксама рабілі нам шмат сьці і, як мы адплывалі, далі нам падаркі на нашы патрэбы.

За тры месяцы мы адплылі караблём, што зімаваў на абтоку, александрыскім, гэрбу Дыёскуры.

Скуль, наўкола плывучы, прыбылі да Рэґі; і як за дзень адмяніўся вецер на паўднявы, назаўтрае прыбылі да Путэолі,

А багаты — паніжэньням сваім, бо ён мінець, як краса на траве.

Бо ён паглядзеў на сябе і адышоў, і якга забыўся, якоў ён.

Браты мае, майце веру ў Ісуса Хрыста нашага, Спадара славы, не зважаючы на асобы.

І вы, гледзячы на тога, што адзеўшыся ў пазорыстае адзецьце, скажаце яму: «Табе добра сесьці тут», а беднаму скажаце: «Ты стань там» або: «Садзіся тут ля ног маіх»,

І ці не блявузґаюць на дасканальнае імя, каторым вы завіцеся?

Але калі зважаеце на асобы, грэх чыніце, будучы засуджаны законам як выступнікі.

Ці ня ўчынкамі аправіўся Абрагам, айцец наш, як аброк на аброчнік Ісака, сына свайго?

Ім дабраславім Спадара а Айца, ім клінем людзёў, на падобнасьць Божую ўчыненых:

Але калі ў сэрцу сваім вы маеце гаркую завідасьць а звадлівасьць, не хваліцеся й не маніце на праўду:

Просіце, і не адзержуеце, бо просіце на ліха, каб ужыць у сваіх раскошах.

Ня гукайце адны на адных, браты: хто гукае на брата альбо судзе брата, гукае на Закон і судзе Закон; а калі ты судзіш Закон, ты не спаўняньнік Закону, але судзьдзя.

Вы, каторыя ня ведаеце, што будзе заўтра, бо што такое жыцьцё вашае? пара, што зьяўляецца на малы час, а потым запраўды чэзьне.

Паслухайце цяпер вы, багатыя: плачча а зохайце над злыбедамі сваімі, што на вас прыходзяць.

Золата ваша а срэбра ваша зьедзена, і іржа іх будзе сьветчыць на вас і ізьесьць целы вашы, як агонь: вы зьберлі сабе скарбы на апошнія дні.

Вы жылі раскошна на зямлі і буяна; укармілі сэрцы свае, бы на дзень зарэзу.

Не наракайце, браты, адзін на аднаго, каб ня быць засуджанымі: вось Судзьдзя стаіць ля дзьвярэй.

Ільля быў чалавек падобны жарсьцьмі да нас, і малітваю памаліўся, каб ня было дажджу: і ня было дажджу на зямлі тры гады і шэсьць месяцаў;

Дасьлядуючы, на каторы або на які час зьясьняў Дух Хрыстоў, каторы быў у іх, сьветчачы наперад празь цярпеньні Хрыстовы і славу па іх.

Ім аб’яўлена было, што ня ім самым, але нам служыла тое, што цяпер абешчана вам тымі, каторыя зьясьняюць вам Дабравесьць Духам Сьвятым, пасланым ізь нябёс, на што ангілы жадаюць глядзець.

І калі вы завіце Айцом Таго, Хто, не зважаючы на асобы, судзе кажнага подле ўчынкаў ягоных, каратайце час падарожжаваньня свайго із страхам,

Будучы ізноў народжаныя не з псавальнага семені, але зь непсавальнага, жывым і трываючым на векі Словам Божым.

Але слова Спадарова трывае на векі. А гэта ё тое слова, што вам абешчана.

Бо зьмешчана ў Пісьме: «Вось, Я кладу на Сыёне вугольны камень, абраны, дарагі, і хто вера ў яго, не засароміцца».

І «Каменям спатыкненьня, і скалаю спадману» тым, каторыя спатыкаюцца на слове, будучы непаслухменыя, да каторых яны й прызначаныя.

Як на Яго выдумлялі, Ён не выдумляў узаемна; церпячы, не пагражаў, але перадаваў у рукі судзячага справядліва.

Ён грахі нашыя ўзьнёс целам Сваім на дзерва, каб, памершы грахом, жылі дзеля справядлівасьці; ранамі Ягонымі вы ўздароўлены.

Бо гэтак некалі і сьвятыя жонкі, каторыя спадзяваліся на Бога, прыбіраліся, будучы падданыя мужом сваім.

Каторы, узышоўшы на неба, ё паправе Бога; ангілы а ўлады а сілы падданы Яму.

Калі гукае хто — як вяшчун Божы; калі служа хто — подле сілы, якую Бог даець, каб у вусім уславіўся Бог перазь Ісуса Хрыста, Катораму слава й магутнасьць на векі вякоў. Амін.

Калі вам упікаюць у імя Хрыста — дабраславёныя, бо Дух славы й Дух Божы супачывае на вас.

Яму слава а моц на векі вякоў. Амін.

Каторымі даў нам найвялікшыя й каштоўныя абятніцы, каб вы імі сталі ўчасьнікамі Боскае прыроды, уцекшы ад папсаванасьці, каторая на сьвеце жадою, —

І гэты голас, прышлы зь нябёс, мы чулі, будучы зь Ім на сьвятой гары.

Былі й хвальшывыя прарокі сярод люду, як і запраўды сярод вас будуць хвальшывыя вучыцелі, каторыя патай увядуць згубныя гэрасі і Спадара, Каторы іх выкупіў, адракуцца, прыводзячы самы на сябе борздую загубу.

І не пашчаджаў старога сьвету, але захаваў Ноя сама восьмага, казаньніка справядлівасьці, навёўшы патопу на сьвет бязбожных;

І калі месты садомскія а ґоморскія абярнуў у попел, засудзіў на абурэньне, даўшы прыклад тым, што жылі б бязбожным жыцьцём;

І асабліва тых, што ходзяць за целам у нячыстай жадзе і грэбуюць уладаю, гарэзныя, самадыйныя і не баяцца блявузґаць на славутых,

Калі ангілы, вялікшыя моцай а магутнасьцяй, ня выносяць на іх перад Спадаром блявузґальнага.

Гэтыя ж, як неразумная жывёла прыроды, зроджаная на лаўбу а расклад, блявузґаючы на тое, чаго не разумеюць, у папсаванасьці сваёй запраўды папсуюцца;

Гэта — бязводныя жаролы, булакі, гнаныя бураю, каторым цемрадзь цямноты прыгатавана на векі.

А цяперашнія нябёсы й зямля словам Ягоным захаваны, дзяржаны агню на дзень суду і загубы бязбожных.

Але дзень Спадароў прыйдзе, як злодзей ночы, тады з грукатам неба мінець, і навалы, разгарэўшыся, растопяцца, і зямля і ўчынкі на ёй згараць.

Як і ў вусіх лістох, кажучы праз тое ж, у каторых некатрыя рэчы цяжка разумець, каторыя ненавучаныя й неўмацаваныя перакручуюць, як і засталыя Пісьмы, на собскую згубу сваю.

І сьвет мінае, і жада ягоная, а тый, што чыне волю Божую, трывае на векі.

І кажны, што мае гэтую надзею на Яго, ачышчае сябе, як Ё чысты.

Умілаваныя! ня кажнаму духу верце, але спробуйце духоў, ці ад Бога яны, бо шмат хвальшывых прарокаў зьявілася на сьвеце.

А кажны дух, што не вызнавае Ісуса Хрыста, прышлага ў целе, ня ёсьць ад Бога, але гэта дух антыхрыстаў, праз каторага вы чулі, што ён прыходзе, і цяпер ёсьць ужо на сьвеце.

Дзеткі, вы з Бога, і перамаглі іх; бо вялікшы Тый, хто ў вас, за тога, хто на сьвеце.

У тым міласьць Божая да нас аб’явілася, што Бог паслаў на сьвет адзінароджанага Сына Свайго, каб мы жылі перазь Яго.

У тым міласьць, ня што мы ўмілавалі Бога, але што Ён умілаваў нас і паслаў Сына Свайго на залашчаньне за грахі нашы.

У тым удасканальнілася міласьць у нас, каб мы мелі адвагу ў дзень суду, бо які Ён, такія мы на гэтым сьвеце.

Бо тры сьветчаць на небе: Айцец, Слова а Дух сьвяты; і гэтыя тры адно.

І тры, што сьветчаць на зямлі: дух і вада і кроў; і гэтыя тры згодныя ў вадным.

Дзеля праўды, што трывае ў нас і будзе з намі на век:

Шмят чаго маю вам пісаць, але не хачу на паперы чэрняю, а спадзяюся прыйсьці да вас і гукаць вуснамі да вуснаў, каб радасьць наша была супоўная.

Затым, калі я прыйду, я прыпомню ўчынкі ягоныя, каторыя ён чыне, гукаючы на нас благія словы, і, ня маючы гэтага досыць, і сам ня прыймае братоў, і тых, што хацелі б, узьдзержуе й выганяе з царквы.

Бо прыцікаліся некатрыя людзі, здаўна наканаваныя на гэта засуджэньне, бязбожныя, каторыя абарачаюць ласку Бога нашага ў распусту і адхінаюць адзінага Валадара а Спадара нашага Ісуса Хрыста.

І ангілаў, каторыя не захавалі свайго спачатнага стану, але пакінулі сялібу сваю, дзяржыць у вечных путах, пад цемрадзяю, на суд вялікага дня.

Таксама падобна й тыя лятукі брудзяняць цела, і грэбуюць уладаю, і блявузґаюць на славутых.

Міхайла архангіл, як, ходаючыся зь дзявалам, сьперачаўся за цела Масеява, ня важыўся вымавіць лайлівага рассудку на яго, але сказаў: «Спадар згане цябе».

Гэткія бываюць скаламі падводнымі на вашых гасьцінах міласьці: гасьцюючы з вамі, бяз страху пасуць сябе; булакі бязводныя, ношаныя вятрамі, восенскія дзервы, бясплодныя, двойчы памерлыя, выкараненыя;

Шалёныя хвалі морскія, што шумуюць сорамамі сваімі, зоры блудныя, каторым захавана цемрадзь цямноты на вечнасьць.

Учыніць суд над усімі і вінаваць усіх бязбожных ізь іх за ўсі ўчынкі бязбожнасьці, каторыя яны ўчынілі бязбожна, і за ўсі каляныя словы, што мовілі на Яго бязбожныя грэшнікі».

Але вы, умілаваныя, будуючы сябе на найсьвятшай веры сваёй, у Духу Сьвятым молячыся,

Адзінаму, мудраму Богу, Спасу нашаму перазь Ісуса Хрыста Спадара нашага, слава, вялічча, сіла а ўлада перш усяго веку і цяпер і на ўсі вякі. Амін.

Бо аб’яўляецца гнеў Божы зь неба на кажную бязбожнасьць а несправядлівасьць людзкую, што задзержуе праўду ў несправядлівасьці.

І адмянілі славу нязьнішчальнага Бога на абразы падобнасьці сьмяротнага чалавека а птушак а чацьвераногіх а паўзуноў.

Яны адмянілі праўду Божую на ману, і сьцілі, і служылі стварэньню замест Стварыцелю, дабраславёнаму на векі. Амін.

Затым выдаў іх Бог на саромныя жады, ажно жанкі іхныя адмянілі прыроднае ўжываньне на праціўнае прыродзе;

Абмоўцы, ненавісьнікі Бога, начэпныя, пыхатыя, хвалькі, вынаходнікі на ліха, непаслухменыя бацьком,

А мы ведаем, што суд Божы ё подле праўды на чынячых такія рэчы.

Але подле калянасьці свае а някаятнага сэрца зьбіраеш сам сабе гнеў на дзень гневу а аб’яўленьня справядлівага суду Божага,

Вось, ты завешся Жыдам, і здаешся на Закон, і хвалішся Богам,

Бо, «з прычыны вас на імя Божае блявузґаюць у народаў», як напісана.

Бо ня тый Жыд, што звонку, ані тое абразаньне, што навоннае, на целе;

Бо калі праўда Божая маёй маною была ў збытку на славу Яму, чаму ж яшчэ я таксама бываю суджаны, як грэшнік?

І ці ня чыньма ліха, каб сталася дабро, як нас крыўдна вінуюць, і як некатрыя несправядліва цьвердзяць, што мы казалі? Справядлівы суд на такіх.

Ногі іхныя борздыя на разьліцьцё крыві;

Разьвярненьне а згуба на дарогах іхных;

Справядлівасьць Божая перазь веру ў Ісуса Хрыста, у вусіх і на ўсіх вернікаў; бо нямаш розьніцы,

Каторага Бог выдаў на адкупленьне перазь веру ў кроў Ягоную, дзеля паказаньня справядлівасьці Свае ў дараваньню грахоў, уперад учыненых, у часе цярплівосьці Божае,

І, ня будучы млявым у веры, ён не зважаў на собскае цела свае, што, будучы стагодняе, ужо памярцьвела, ані на памярцьвеньне ўлоньня Сорынага;

Затым, як пераз аднага чалавека ўвыйшоў на сьвет грэх, а пераз грэх — сьмерць, так увыйшла сьмерць на ўсіх людзёў, бо ў ім усі ізграшылі.

Бо й да Закону быў грэх на сьвеце; але грэх не залічаецца, як няма Закону.

Але не як выступ, быў свабодны дар. Бо калі пераз выступ аднаго шмат памерла, шмат балей ласка Божая а дар із ласкі тае аднае Людзіны Ісуса Хрыста шчодра выліты на шмат.

І дар не як дзеяньне грэху таго аднаго чалавека; бо суд за адзін выступ на засуджэньне, а дар на аправеньне ад шмат выступаў.

Затым, як выступ аднаго прыводзе на ўсіх людзёў засуджэньне, так учынак справядлівасьці прыводзе ўсіх людзёў да аправеньня жыцьця.

Ані аддавайце чаланоў сваіх на снадзі несправядлівасьці да грэху, але самы сябе Богу аддавайце, як жывыя зь мертвых, і чаланы свае на снадзі справядлівасьці Богу.

Бо, як вы аддавалі чаланы свае на службу нечысьці а бяспраўя да бяспраўя, так цяпер аддавайце чаланы свае на службу справядлівасьці да ўсьвячэньня.

Што ж скажам на гэта? Калі Бог за нас, хто супроці нас?

Як напісана: «За Цябе забіваюць нас кажны дзень; мелі нас за авечкі на зарэз».

Ад іх айцове, і ад іх Хрыстос подле цела, існуючы над усім Бог, дабраславёны на векі, амін. Але ня тое, каб слова Божае ня было дасьпешнае.

Бо Пісьмо кажа фараону: «Дзеля таго самага Я ўзьняў цябе, каб гэтак паказаць на табе магутнасьць Сваю і каб абяшчана было імя Мае па ўсёй зямлі».

І на тым самым месцу, ідзе было сказана ім: "Вы ня Мой люд", названы будуць "Сынове Бога жывога"».

Бо справу канчае і борзда ў справядлівасьці, бо справу скончаную зьдзее Спадар на зямлі».

Як напісана: «Вось, кладу на Сыёне камень спатыкненьня і скалу спадману, і тый, хто ўвера ў Яго, ня будзе засаромлены».

Але справядлівасьць ізь веры кажа гэтак: не кажы ў сэрцу сваім: «Хто ўзыйдзе на неба?» (значыцца, Хрыста зьвесьці);

Калі ж некатрыя з галузаў адламіліся, а ты, дзікая аліва, прышчапілася на месца іхнае і стала ўчасьніцаю караня й туку алівы,

Бо ўсе зь Яго а Ім а да Яго. Яму слава на векі, амін.

Дык малю вас, браты міласэрдзям Божым, пасьвяціце целы свае на аброк жывы, сьвяты, Богу любы, значыцца разумную службу сваю;

Дык, «Калі твой непрыяцель галодны, дай яму есьці; калі сьмягне, дай яму піць, бо, так робячы, ты зьбярэш на галаву ягоную жар».

Бо гэта слуга Божы на дабро табе. Але, калі ты дзееш ліха, бойся, бо не дарма ён носе меч; бо ён слуга Божы, помсьнік у гневе на дзеючага ліха.

Ня судзіма болей адзін аднаго, але валей на тое ўважайце, каб ня класьці брату спатыкненьня альбо спадману.

Няхай ня будзе блявузґана на ваша добрае.

Дзеля ежы ня бурай справы Божае. Усе чыстае, але блага людзіне, каторая есьць на спадману.

Бо й Хрыстос не Сабе гадзіў, але як напісана: «Ганьбеньні ганьбячых Цябе палі на Мяне».

А ўсе, што пісана было ўперад, напісана нам на навуку, каб цярплівосьцяй і пацяшэньням Пісьмаў мелі надзею.

І ўзноў Ісая кажа: «Будзе карэнь Есаў, і паўстане радзіць народы; на Яго народы спадзявацца будуць».

Ды я імкнуўся абяшчаць дабравесьць ня там, ідзе быў менаваны Хрыстос, каб ня ставіць на подзе другога;

Малю ж вас, браты, зважайце на тых, што ствараюць падзелы а спадманы напярэк навуццы, каторай вы навучыліся, і адхінайцеся ад іх;

Адзінаму мудраму Богу празь Ісуса Хрыста слава на векі Амін.

Царкве Божай, што ў Карынце, пасьвячаным у Хрысту Ісусу, пагуканым сьвятым, з усімі, што гукаюць імя Спадара нашага Ісуса Хрыста на кажным месцу, у іх і ў нас:

Каторы і ўмацуе вас аж да канца быць бязьвіннымі на дзень Спадара нашага Ісуса Хрыста.

Каб вера вашая стаяла не на мудрасьці людзкой, але на сіле Божай.

Але, як напісана: «Ня бачыла таго вока, і ня чула вуха, і ня прыходзіла тое на сэрца людзіне, як шмат прыгатаваў Бог тым, што мілуюць Яго».

Подле данае імне ад Бога ласкі, я, як мудры будаўнічы, паклаў под, а другі будуе на ім; але кажны глядзі, як будуеш на ім.

Ці станове хто на гэтым подзе із золата, срэбра, дарагіх камянёў, дзерва, травы, саломы, —

Калі чыя работа застанецца, каторую ён на ім будаваў, тый адзяржыць заплату;

Бо я думаю, што Бог нас, апосталаў, пастанавіў за апошніх, бы на сьмерць прызначаных; бо мы сталі дзівосамі сьвету, ангілам і людзём.

Перадалі яго такога шайтану на загубу цела, каб дух быў спасёны ў дзень Спадара Ісуса.

На сорам вам кажу: нягож няма памеж вас ні воднага разумнага, што мог бы рассудзіць памеж братоў сваіх?

Не спабывайце адно аднаго, хіба із згоды, на якісь час, каб пасьвяціцца да посту а малітвы, і ўзноў будзьце разам, каб шайтан не спакушаў вас зь нястачы самавалоданьня вашага.

Дык, што да ядзеньня абраканага балваном, мы ведаем, што балван на сьвеце нішто, і што няма іншага Бога, апрача Аднаго.

Бо хоць і ё так званыя багі, або на небе, або на зямлі, бо ё шмат багоў і паноў шмат;

Затым, калі ежа спадманяе брата майго, ня буду есьці мяса на векі, каб не спадмануць брата свайго.

І які жаўнер ваюе на свой кошт? Хто, засадзіўшы вінішча, ня есьць пладоў ізь яго? Хто, пасучы чараду, ня есьць малака ад чарады?

Ціж ня ведаеце, што выпераднікі на выперадках бягуць усі, але адзін адзержуе надгароду? Дык бяжыце, каб адзяржаць.

Затым я бягу ня так, як на няпэўнае, б’юся ня так, быццам б’ю паветра;

Гэта ж сталася як праабразы нам, каб мы ня галіліся на благое, як запраўды пагаліліся яны.

Гэта ж усе сталася ім, як праабразы, і напісана на навуку нам, каторых дасяглі апошнія вякі.

Гляньце на Ізраеля подле цела: тыя, што ядуць аброкі, ці ня ўчасьнікі аброчніка?

Дык ці ясьце, ці п’іце, ці што іншае робіце, усе рабіце на славу Божую.

Затым і мае мець жонка на галаве сваёй знак улады дзеля ангілаў.

Бо, першае, запраўды чую, што, як вы зыходзіцеся на збор, памеж вас бываюць падзелы, чаму часткава й веру.

І, даўшы падзяку, паламіў і сказаў: «Гэта цела Мае, каторае за вас ломіцца; гэта рабіце на Маю намятку».

Таксама й чару па вячэры, кажучы: «Гэта чара ё новая ўмова ў крыві Маёй, гэта рабіце так часта, як п’іце, на Маю памятку»,

Затым, браты мае, зьбіраючыся на вячэру, жджыце адзін аднаго.

Калі хто хоча есьці, няхай есьць дома, каб зьбірацца вам не на засуджэньне. Засталае ўладжу, як прыйду.

Затым азнаймую вам, што ніхто, Духам Божым гукаючы, ня скажа: «Праклён на Ісуса!» і ніхто ня можа сказаць: «Спадар Ісус», хіба Духам Сьвятым.

Але кажнаму даецца выяўленьне Духа на карысьць:

І калі б раздаў усе меньне свае, і калі б аддаў цела свае на спаленьне, а міласьці ня меў, — дык гэта імне не карысна.

Колькі, прыкладам, розных словаў на сьвеце, і ні воднага зь іх няма без азначанага гуку.

Гэтак і вы, будучы рупатлівыя духоўных дароў, старайцеся збыткаваць на збудаваньне царквы.

Бо, накш кажучы, калі ты дабраславіш духам, як можа тый, што займае месца простага, сказаць «Амін» на твае дзякаваньне? Бо ён ня ведае, што ты кажаш.

Браты! ня будзьце дзеці розумам: на ліха будзьце бязьлеткі, але розумам будзьце вырослыя.

Дык мовы ё на знак ня вернікам, але нявернікам; а прароцтвы не нявернікам, але вернікам.

Дык што ж, браты? Як вы зыходзіцеся, кажны з вас мае псальму, мае навуку, мае мову, мае аб’яўленьне, мае выклад, — усе няхай будзе на збудаваньне.

І што Ён быў пахаваны, і што ўскрзс на трэйці дзень, подле Пісьмаў,

Прачхніцеся запраўды і не грашыце, бо некатрыя ня маеце знацьця Бога. На сорам вам гэта кажу.

Разам, якга, міг вока, на трубеньне апошняе; бо затрубе, і мертвыя ўскрэснуць непсавальнымі, а мы зьменімся;

Узглядам збору на сьвятых рабіце так, як я пастанавіў у цэрквах Ґаляцкіх:

Прашу вас, браты, — вы знаеце радзіму Сьцепанову, што яна ё першы плод Ахаі, і што яны пасьвяцілі сябе на службу сьвятым, —

І надзея наша на вас пэўная. Калі ж цешымся, дык із вашага пацяшэньня а спасеньня, ведаючы, што як вы ўчасьнікі цярпеньня, так і пацяшэньня.

Але самы ў сабе мелі рассудак сьмерці, каб не спадзявацца на самых сябе, але на Бога, Каторы ўскрышае мертвых,

Каторы выбавіў нас ад так блізкое сьмерці і выбаўляе, і на Каторага спадзяемся, што й яшчэ выбаве.

Бо пахвала нашая гэта, сьветчаньне сумленьня нашага, што ў прасьціні а шчырасьці перад Богам. ня ў мудрасьці цялеснай, але ў ласцы Божай, мы паступалі на сьвеце, асабліва ж із вамі.

Бо ўсі абяцаньні Божыя ў Ім «Але» і ў Ім «Амін», — на славу Божую пераз нас.

Бо гукаю Бога за сьветку на душу сваю, што, шчаджаючы вас, я дагэтуль ня прыходзіў да Карынту,

Але дзякуй Богу, Каторы заўсёды вядзець нас да перамогі ў Хрысту і пах знацьця Сябе выяўляе намі на кажным месцу.

Адным пах сьмяротны на сьмерць, другім пах жыцьця на жыцьцё. І хто здольны на гэта?

Выяўлены ліст Хрыстоў, выслужаны намі, напісаны ня чэрняю, але Духам Бога жывога, не на каменных дошчачках, але на цялесных дошчачках сэрца.

Калі ж слугаваньне сьмерці, літарамі выразанае на камянёх, было слаўнае, ажно не маглі цеміцца сынове Ізраелявы ў від Масеяў з прычыны славы віду ягонага мінучае,

А ня так, як Масей, што клаў запінашку на від свой, так што сынове Ізраелявы ня цеміліся ў канец мінаючага.

Значыцца, аж дагэтуль, як Масея чытаюць, запінашка ляжыць на сэрцу іхным.

Бо мы жывыя заўсёды выдаваныя на сьмерць за Ісуса, каб і жыцьцё Ісусава зьявілася ў сьмяротным целе нашым,

Бо ўсе дзеля вас, каб ласка, збыткуючы перазь дзякаваньне шмат каго, збыткавала на славу Божую.

Як мы глядзім не на відомае, але на нявідомае; бо відомае часнае, а нявідомае вечнае.

Не кажу на засуджэньне; бо я ўперад сказаў, што вы ў сэрцах нашых, каб разам памерці і разам жыць.

Калі я й засмуціў вас лістам, не шкадую, хоць шкадаваў гэтага; бо бачу, што ліст гэты, хоць на малы час, засмуціў вас.

Ды абранага цэрквамі за спадарожніка нашага з гэтай ласкаю, каторай мы служым на славу Самага Спадара й парываньня вашага,

Як напісана: «Рассыпаў, даў бедным, справядлівасьць Ягоная трывае на векі».

Тый жа, што дастаўляе сяўбу сяўбіту, даставе й хлеб на ежу, і памножа сяўбу вашу, і прыспора плады справядлівасьці вашае,

Ці на выгляд глядзіце? Калі хто пэўны ў сабе, што ён Хрыстоў, няхай уважае ізноў сам подле сябе, што, як ён Хрыстоў, так і мы Хрыстовы.

Бо калі б я й балей хваліўся ўладаю нашай, каторую Спадар даў на будаваньне, а не на бураньне, я не засароміўся б.

На сорам кажу, быццам мы былі слабыя; а ў чым хто адважны (гукаю ў неразумнасьці), адважны й я.

Трэйчы быў біты кіямі, аднойчы каменаваны, трэйчы з імною разьбіўся караб, ноч і дзень прабыў на глыбіні;

Шмат разоў у падарожжах, у небясьпечнасьцях на рэках, у небясьпечнасьцях ад разбойнікаў, у небясьпечнасьцях ад сваіх, у небясьпечнасьцях ад паган, у небясьпечнасьцях у месьце, у небясьпечнасьцях на пустыні, у небясьпечнасьцях на мору, у небясьпечнасьцях памеж хвальшывых братоў,

У гарапашнасьці а ў высіленьню, бяз сну часта, у голадзе а смазе, часта ў пастох, на сьцюжы і ў голасьці.

Бог а Ацец Спадара Ісуса, дабраславёны на векі, ведае, што я не маню.

Затым я пішу гэта, ня будучы з вамі, каб, будучы з вамі, ня ўжыць стродкасьці подле ўлады, каторую Спадар даў імне на будаваньне, а не на бураньне.

Катораму слава на векі вякоў. Амін.

Мы ані на гадзіну ня ўступілі і не паддаліся, каб праўда Евангелі заставалася ў вас.

І ў значных чымсь, чым-колечы яны ня былі б, імне няма нічога асаблівага: Бог не глядзіць на асобу людзіны. І значныя імне нічога не дадалі;

А ўсі тыя, што здаюцца на ўчынкі Закону, тыя пад праклёнам. Бо напісана: «Пракляты кажны, хто не застаецца ў вусім, што напісана ў кнізе Закону, каб чыніць іх».

Хрыстос адкупіў нас ад праклёну Закону, стаўшы за нас праклёнам; (бо напісана: «Пракляты кажны, хто вісіць на дзерве»),

Каб дабраславенства Абрагамова перазь Ісуса Хрыста магло быць на народах, каб мы прынялі абяцанага Духа вераю.

Лагоднасьць, валоданьне сабою. На гэткіх няма Закону.

Ня гальмася на пустую славу, квелячы адзін аднаго, завідуючы адзін аднаму.

Наапошку, няхай ніхто не цяжарыць мяне, бо я нашу на целе сваім болькі Спадара Ісуса Хрыста.

На хвалу славы ласкі Свае, каторай Ён ласку ўчыніў нам у Ўмілаваным,

Каторы ё задатак спадку нашага на адкупленьне прыдбанае собскасьці да хвалы славы Ягонае.

Каторай Ён дзеяў у Хрысту, ускрысіўшы Яго зь мертвых і пасадзіўшы паправе Сябе на нябёсах,

Дык памятуйце, што вы, калісь пагане подле цела, каторых звалі неабразанымі званыя абразаньням на целе, зробленым рукамі,

Што вы былі таго часу бяз Хрыста, аддаленыя ад грамадзтва Ізраельскага, чужыя да ўмоваў абятніцы, надзеі нямаючыя, і бяз Бога на сьвеце;

І ў вадным целе пагадзіць абодвых із Богам пераз крыж, забіўшы непрыязьньства на ім;

Быўшы пабудаваныя на подзе апосталаў а прарокаў, маючы вугольным каменям самога Ісуса Хрыста,

На Каторым уся будоўля, тарнуючыся разам, вырастае ў сьвяты дом Спадароў,

У каторым і вы будуецеся разам на сялібу Божую ў Духу.

Каб цяпер стала ведамнай пераз Царкву князствам а ўладам на нябёсах найразьнейшая мудрасьць Божая,

Ад Каторага кажнае айцоўства мянуецца на небе й на зямлі, —

Таму слава ў Царкве і ў Хрысту Ісусу ў вусіх пакаленьнях на векі вякоў. Амін.

Затым кажа: «Узышоўшы на вышыню, апаланіў палон і даў дары людзём».

І не засмучайце Сьвятога Духа Божага, Каторым вы запячатаваны на дзень адкупленьня.

І хадзіце ў міласьці, як і Хрыстос мілаваў нас і выдаў Сябе за нас, дар а аброк Богу на прыемны пах.

Няхай ніхто не ашукуе вас пустымі словамі, бо за гэта прыходзе гнеў Божы на сыноў непаслухменства ;

«Каб было табе добра, і каб ты быў даўгавечны на зямлі».

Каб вы маглі дазнаць розьніцы, каб вы маглі быць шчырымі а беззаганнымі на дзень Хрыстоў,

Напоўненыя пладамі справядлівасьці Ісусам Хрыстом на славу а пахвалу Божую.

Я хацеў бы, браты, каб вы ведалі, што акалічнасьці, у каторых я апынуўся, вышлі на дасьпех Евангелі;

Бо я ведаю, што гэта будзе імне на спасеньне, вашай малітваю й даставаю Духа Ісуса Хрыста,

Каб у імя Ісусава кажнае калена клякала на небе, і на зямлі, і пад зямлёю,

І кажны язык вызнаваў, што Ісус Хрыстос ё Спадар на славу Бога Айца.

Каб вы былі беззаганныя й простыя бязупічныя дзеці Божыя сярод непасьцівага а крутадушнага пакаленьня, памеж каторага вы, як сьветлы на сьвеце,

Дзержачы слова жыцьця, на пахвалу маю дня Хрыстовага, каб я не дарма бег ані дарма працаваў.

Але хоць бы я быў выліты як узьліваньне на аброк а паслугу веры вашае, я цешуся і цешуся супольна з усімі вамі.

Бо мы — абразаньне, каторыя сьцім Бога Духам і хвалімся Хрыстом Ісусам, а не спадзяемся на цела;

Хоць я мог бы спадзявацца й на цела. Калі хто іншы думае спадзявацца на цела, дык пагатове я,

Будзьце перайманьнікамі зь мяне, браты, і ўзірайцеся на тых, што ходзяць подле зразы, якую маеце ў нас.

Ведаеце ж і вы, Піліпяне, што на пачатку Дабравесьці, як я вышаў з Макядоні, ні водная царква не ўдзяліла імне ані дару, ані прыйма, з выняткам вас адных;

Бо й да Салуня раз і ўдругарэдзь вы прыслалі імне на маю патрэбу.

Не каб я шукаў падарку, але я шукаю плоду, каторы расьцець на вашу карысьць.

Богу ж а Айцу нашаму слава на векі вякоў! Амін.

Каторая прышла да вас, як і на ўвесь сьвет, даець плады й расьціць, як і памеж вас, з тога дня, калі вы пачулі й запраўды пазналі ласку Божую ў праўдзе,

Дзякуючы Айцу, Каторы ўчыніў нас годнымі да ўчасьця ў дзелі сьвятых на сьвеце,

Бо Ім створана ўсе, што на нябёсах і што на зямлі, відомае й нявідомае: ці пасады, ці спадарствы, ці князствы, ці ўлады, — усе Ім і дзеля Яго створана;

Цяпер я цешуся зь цярпеньняў сваіх за вас і дапаўняю нястачу атугаў Хрыстовых на целе сваім за цела Ягонае, каторае ё Царква,

Скасаваўшы рукапісы пастановаў на нас, што былі супроці нас, Ён адхінуў іх, прыбіўшы іх гваздамі да крыжа;

Разброіўшы князствы а ўладу, выставіў іх прынародна на паказ, перамогшы іх Сабою.

За каторыя гнеў Божы прыйдзе на сыноў непаслухменства,

Маючы выбачнасьць адно аднаму і даруючы адно аднаму, калі хто мае жалабу на каго: як Хрыстос, запраўды дараваў вам, таксама й вы.

Здарованьне рукою маёй Паўлавай. Памятуйце на путы мае. Ласка з вамі.

Бязупынку памятуючы ваш учынак веры і працу міласьці і цярплівосьць надзеі на Спадара нашага Ісуса Хрыста перад Богам а Айцом нашым,

Боронячы нам гукаць народам, каб гэтыя спасьліся; гэтак заўсёды поўняць меру грахоў сваіх. Але, наапошку, бліжыцца на іх гнеў Спадароў.

Мы ж, браты, будучы спабыты вас і разлучаныя на часіну відам, ня сэрцам, з большым жаданьням стараліся бачыць вас аблічна.

Як будуць гукаць: «Супакой а бясьпечнасьць», тады зьнецікі прыйдзе загуба на іх, як трудненьне на тую, што зь дзяцём, і ніяк не ўцякуць.

Бо Бог прызначыў нас не на гнеў, але на адзяржаньне спасеньня пераз Спадара нашага Ісуса Хрыста,

Сам жа Бог супакою няхай супоўна пасьвяціць вас, і ўвесь дух вашы, і душа, і цела няхай захаваюцца беззаганнымі на прыход Спадара нашага Ісуса Хрыста.

Сам жа Спадар супакою дасьць вам супакой заўсёды на кажнай сьцежцы. Спадар із усімі вамі.

Дзякую Хрысту Ісусу, Спадару нашаму, Каторы даў імне сілу, што прызнаў мяне за вернага, прызначыўшы на службу,

Вернае слова і годнае ўсялякага прыйма, што Хрыстос Ісус прышоў на сьвет спасьці грэшнікаў, з каторых я першы.

Каралю ж вякоў, нераскладальнаму, нявідомаму, адзінаму Богу чэсьць а хвала на векі вякоў. Амін.

Каторы даў Сябе на адкупленьне за ўсіх, праз што сьветчана ўпару,

Дык я хачу, каб мужы на кажным месцу маліліся, узьнімаючы пасьвячаныя рукі бяз гневу й сумлеву.

І яўна вялікая тайна набожнасьці: Бог зьявіўся ў целе, аправіўся ў Духу, быў бачаны ангіламі, абяшчаны ў народах, уверылі ў Яго на сьвеце, узяты ў гарыню ў славе.

Дух жа выразьліва кажа, што ў вапошнія дні адступяць некатрыя ад гэтае веры, зважаючы на ашукных духоў і навукі дзявальскія,

Бо мы дзеля таго гарапашнічаем а труднімся, што спадзяемся на Бога жывога, Каторы ё Спас усіх людзёў, асабліва ж вернікаў.

Пакуль ня прыйду, зважай на чытаньне, навучаньне, вучэньне.

Запраўдная ўдава і адзінотная спадзяецца на Бога і трывае ў маленьнях а малітвах ноч і дзень;

На старшых ня прыймай вінаваньня, хіба з дзьвюма альбо трыма сьветкамі.

Не сьпяшайся на нікога ўскладаць рук і ня будзь учасьнікам у грахох іншых. Захавай сябе чыстага.

Тый пыхаты, нічога ня цяме, хворы на супарства а сьпярэчкі праз словы, з каторых паўстаюць завідасьць, нязгоды, блявузґаньне, благія падазрэньні,

Бо мы нічога ня прынесьлі на сьвет; ясна, што нічога ня можам і вынесьці.

Расказуй багатым цяперашняга веку, каб яны ня былі пыхатыя ані здаваліся на няпэўнае багацьце, але на Бога, Каторы даець нам шчодра ўсяго на любату,

А выяўленае цяпер зьяўленьням Спаса нашага Ісуса Хрыста, Каторы памярцьвіў сьмерць і вынес на сьвятліню жыцьцё і нераскладальнасьць пераз Евангелю,

Выбаве мяне Спадар ад кажнага нягоднага ўчынку і захавае мяне да нябёснага гаспадарства Свайго. Яму слава на векі вякоў. Амін.

Бо нагляднік мае быць беззаганны, як вернік Божы, не самадыйны, не гняўлівы, не адданы віну, ня бітун, не прагавіты на несправядлівыя прыбыткі,

Не ўважалі на жыдоўскія байкі і расказаньні людзёў, што перакручуюць праўду.

На нікога не вярнулі, ня былі звадлівыя, былі рахманыя, выказуючы ўсялякую лагоднасьць да ўсіх людзёў.

Каторага выліў на нас багата перазь Ісуса Хрыста, Спаса нашага,

Бо можа дзеля тога ён адхінуўся на час, каб ты меў яго супоўна на векі,

Каторы, будучы зьзяньням славы Ягонае і дакладным выразам істасьці Ягонае і дзержачы ўсе словам магутнасьці Свае, учыніў Сабою ачышчэньне грахоў, сеў па правіцы Вялікасьці на вышынях,

І, як узноў уводзе Першароднага на зямлю, кажа: «І няхай паклоняцца Яму ўсі ангілы Божыя».

Але ўзглядам Сына: «Пасад Твой, Божа, на векі вякоў, і ськіпэтра справядлівасьці ё ськіпэтра гаспадарства Твайго.

І: «На пачатку Ты, Спадару, заклаў зямлю, і работа рук Тваіх нябёсы.

Ці ня ўсі яны паслугуючыя духі, пасыланыя на паслугу тым, каторым спадзець спасеньне?

Як уцячэм, калі мы занядбаем такое вялікае спасеньне, каторае было прынята на пачатку, каб быць казаным Спадаром, нам тымі, што чулі гэта, было пацьверджана,

Але бачым, што Ісус, Каторы на малы час быў учынены ніжшым за ангілаў, за цярпеньне сьмерці быў укаранаваны славаю а сьцёю, каб з ласкі Божае паспытацца сьмерці за ўсіх.

І ўзноў: «Я буду спадзявацца на Яго». І ўзноў: «Гля, Я й дзеці, каторыя даў Імне Бог».

Не каляньце сэрцаў сваіх, як у часе ўзбурэньня ў дзень спакушэньня на пустыні,

Затым Я ўгневаўся на тое пакаленьне й сказаў: "Яны заўсёды блудзяць сэрцам, не пазналі яны дарогаў Маіх";

І на кога Ён гневаўся сорак год? Ці не на тых, што ізграшылі, каторых трупы палі на пустыні?

І ўзноў на тым месцу: «Ня ўвыйдуць у супакой Мой?»

Як і ў іншым месцу кажа: «Ты сьвятар на векі подле парадку Мельхісэдэкавага».

І адпалі, ізноў аднаўляць каятаю, калі яны ізноў крыжуюць у сабе Сына Божага і выстаўляюць Яго на зьдзек.

Бо зямля, каторая п’ець дождж, што часта зыходзе на яе, расьціць рошчу, карысную тым, дзеля каторых урабляецца, прыймае дабраславенства ад Бога;

Бо Бог, даючы абятніцу Абрагаму, як ня меў на нікога вялікшага прысягаць, прысяг на Самога Сябе,

Бо людзі запраўды прысягаюць на вялікшага і гэтым пацьверджаньням прысягаю канчаюць кажную сьпярэчку.

Куды, як перадходзец за нас, увыйшоў Ісус, стаў на векі найвышшым сьвятаром подле парадку Мельхісэдэкавага.

Без айца, бяз маці, без радаводу, ані пачатку дзён, ані канца жыцьця ня маючы, але ўпадобнены да Сына Божага, застаецца сьвятаром на векі.

Бо пасьветчана: «Ты сьвятар на векі подле парадку Мельхісэдэкавага».

А Гэты мае сьвятарства нямінаючае, бо застаецца на векі;

Бо Закон станове за найвышшых сьвятароў людзёў, што маюць заганы, але Слова прысяглае, просьле Закону, пастанавіла Сына, на векі дасканальнага.

Вось жа, калі б запраўды Ён быў на зямлі, ня быў бы нават сьвятаром, бо тут сьвятарове абракаюць дары з права,

Каторыя служаць абразу а сьценю нябёсных рэчаў, як сказана было натханьням Масею, як ён меў скончыць вітальню: «Глядзі, кажа Ён, каб ты зрабіў усе подле зразы, каторая была паказана табе на гары».

Цяпер жа тым гаднейшае дасяг службы, чым лепшае Ён пасярэднік змовы, каторая на лепшых абятніцах устаноўлена.

Во тая змова, каторай Я змоўлюся з домам Ізраелявым просьле тых дзён, кажа Спадар: укладу правы Свае ў думкі іхныя, і на сэрцах іхных напішу іх, і буду ім Богам, а яны будуць Імне людам.

Як шмат болей кроў Хрыстова, Каторы Духам вечным аброк Самога Сябе беззаганнага Богу, ачысьце сумленьне нашае ад мертвых учынкаў на службу Богу жывому!

Затым Уходзячы на сьвет, кажа: «Аброкаў а дароў Ты не хацеў, але цела прыгатаваў Імне.

Тады Я сказаў: "Гля, іду ўчыніць волю Тваю, Божа", як напісана празь Мяне на пачатку кнігі».

Ён жа, аброкшы адзін аброк за грахі, на векі сеў паправе Бога,

Бо Ён адным аброкам на векі ўчыніў дасканальнымі пасьвячаных.

Калі хто ўлегцы замеў закон Масеяў, на сьветчаньне дзьвюх альбо трох сьветак памірае безь міласэрдзя, —

З аднаго боку, як былі выстаўлены на ўпікі а атугу, а, з другога, як сталі сябрамі тых, што дазнавалі таго ж;

Мы ж не адступаючыя на загіну, але ў веры да спасеньня душы.

Вераю Абрагам, пагуканы, паслухаў ісьці да месца, каторае меў адзяржаць на спадак; і вышаў, няведаючы, куды йдзець.

І затым запраўды ад аднаго, ды зьмярцьвелага, нарадзілася так шмат, як зораў на небе і як няшчысьлёны пясок на беразе морскім.

Усі гэтыя памерлі ў веры, не адзяржаўшы абятніцаў, адно здалеку бачылі іх, і вецілі, і вызнавалі, што яны чужнікі а прыходныя на зямлі;

Вераю Якаў, паміраючы, дабраславіў кажнага сына Язэпавага і сьхінуўся на верх посаха свайго.

Маючы вярненьне Хрыстова за большае багацьце, чымся ягіпецкія скарбы; бо ён уважаў на адплату.

Гасілі сілу агню, уцякалі ад ляза мяча, мацаваліся ад кволасьці, былі дужыя на вайне, праганялі войскі чужых;

Затым і мы, маючы такі вялікі булак сьветак навокал сябе, ськіньма ізь сябе кажны цяжар а грэх, што так чыста аблытуе нас, бяжыма зь трывалкосьцяй на выперадкі, што перад намі,

А да збору а царквы першакоў, запісаных на нябёсах, а да Бога, судзьдзі ўсіх, а да духоў справядлівых, дасканальных,

Глядзіце, каб вы не адмовілі Таму, Хто гукае. Бо калі тыя не ўцяклі, што адмовілі таму, каторы навучаў на зямлі, шмат болей мы, калі адвернемся ад Тога, Хто навучаў зь неба,

Ісус Хрыстос учорах і сядні тый самы, і на векі.

Хай удасканале вас у кажнай добрай справе да чыненьня волі Ягонае, дзеючы ў вас любае Яму перазь Ісуса Хрыста, Катораму слава на векі вякоў. Амін.

І ўчыніў нас гаспадарамі і сьвятарамі Богу а Айцу Свайму, слава а сіла на векі вякоў! Амін.

Я Яан, брат ваш і сябра ў ватузе і ў гаспадарстве і ў цярплівосьці Ісуса, быў на абтоку, званым Патмос, дзеля Слова Божага і дзеля сьветчаньня Ісуса.

І як я абачыў Яго, дык паў у ногі Яму, як мертвы. І Ён паклаў на мяне правіцу Сваю, кажучы: «Не палохайся; Я першы й апошні,

І жывы; і быў мертвы, вось, жывы на векі вякоў; і маю ключы сьмерці й пеклы.

Хто мае вуха, няхай чуе, што Дух кажа цэрквам: перамагаючаму дам схаваную манну, і дам яму белы камень, а на каменю напісанае новае імя, каторага ніхто ня ведае, адно тый, што адзержуе".

Вось, Я кіну яе на пасьцелю, а тых, што чужаложаць ізь ёю, у вялікую атугу, хіба што пакаяцца з учынкаў сваіх.

Але вам, засталым у Тыятыры, каторыя ня маюць гзтае навукі, каторыя не пазналі глыбіняў шайтанскіх, як кажуць, кажу, што не накіну на вас якога-колечы іншага цяжару;

Дык успомні, што ты прыняў і чуў, захочуй і пакайся. А калі ня будзеш чукавы, дык Я прыйду на цябе, як злодзей, і ты ніяк не даведаешся, каторае гадзіны прыйду на цябе.

Як ты захаваў слова трывалкосьці Мае, Я таксама захаваю цябе ад гадзіны спробы, каторая вось, вось, мае прыйсьці на ўвесь сьвет, выпрабаваць жывучых на зямлі.

Хто перамагае, таго ўчыню стаўпом у доме Бога Свайго, і ён ужо ня выйдзе вонкі; і напішу на ім імя Бога Свайго й імя места Свайго, новага Ерузаліму, каторы зыходзе зь нябёс ад Бога Майго, і імя Мае новае.

Хто перамагае, таму дам сесьці з Імною на пасадзе Маім, як і Я перамог і сеў з Айцом Сваім на пасадзе Ягоным.

Просьле гэтага я глянуў, і гля, дзьверы рашчыненыя на неба, і першы голас, каторы я чуў бы гук трубы, гукаючы з імною, сказаў: «Увыйдзі сюды, і пакажу табе, што мае стацца просьле гэтага».

І якга я быў у духу; і вось пасад стаіць на небе, і на пасадзе быў Седзячы;

І навокал пасаду дваццаць чатыры пасады; а на пасадах дваццаць чатырох старых, што сядзелі ў белых адзецьцях, і на галавах іхных залатыя кароны.

І як жывыя стварэньні ўздалі славу а чэсьць а падзяку Таму, Каторы сядзіць на пасадзе, Каторы жывець на векі вякоў,

Тады дваццаць чатырох старых падаюць перад Седзячым на пасадзе, і кланяюцца Таму, што жывець на векі вякоў, і кідаюць кароны перад пасадам, кажучы:

І бачыў я ў правіцы Седзячага на пасадзе сувой, запісаны ўнутры й звонку, запячатаваны сяма пячацьмі.

І ніхто ня мог на небе ані на зямлі, ані пад зямлёю разьвіць гэты сувой альбо глянуць у яго.

І глянуў я, і вось, сярод пасаду, і чатырох жывых стварэньняў, і сярод старых стаіць Баранчык бы зарэзаны, Каторы мае сем рогаў і сем ачоў, каторыя — сямёх духоў Божых, пасланых на ўсю зямлю.

І Ён прышоў, і ўзяў з правіцы Седзячага на пасадзе.

І ўчыніў іх гаспадарамі й сьвятарамі Богу нашаму; і яны будуць гаспадарстваваць на зямлі».

І кажнае стварэньне, што на небе і на зямлі, і пад зямлёю, і на мору, і ўсе, што ў іх, я чуў, казала: «Седзячаму на пасадзе а Баранчыку дабраславенства а чэсьць а слава а моц на векі вякоў».

І я глянуў, і вось, конь белы, і на ім коньнік із лукам, і дана была яму карона; і вышаў ён пераможны, і каб перамагаць.

І вышаў другі конь, руды; і коньніку, што сядзеў на ім, дана ўзяць супакой ізь зямлі, каб забівалі адзін аднаго; і даны яму вялікі меч.

І як ён зьняў трэйцюю пячаць, я чуў трэйцяе жывое стварэньне, што казала: «Падыйдзі й глянь!» І я глянуў, і вось, конь вараны, і на ім коньнік із вагою ў руццэ сваёй.

І я бачыў, і вось, конь палавы, і на ім коньнік, імя ягонае сьмерць; і пекла ішла за ім, і дана ім улада над чэцьверцяй зямлі — забіваць мячом і галадоўю, і сьмерцяй, і зьвярамі земнымі.

І загаласілі яны вялікім голасам, кажучы: «Пакуль, Валадару, сьвяты а праўдзівы, ня судзіш і ня імсьціш жывучым на зямлі за кроў нашую?»

І даны былі кажнаму зь іх адзецьці белыя, каб яны супакоіліся яшчэ на малы час, пакуль супрацаўні іхныя а браты іхныя, каторыя будуць забіты, дапоўняць.

І гвезды нябёсныя палі на зямлю, як фіґа, трэсеная вялікім ветрам, страсае нясьпелыя фіґі свае;

І кажуць горам а скалам: «Зваліцеся на нас і закрыйце нас ад віду Седзячага на пасадзе і ад гневу Баранчыкавага»;

І просьле гэтага бачыў я чатырох ангілаў, што стаялі на чатырох рагох зямлі, дзяржалі чатыры вятры земныя, каб ня веяў вецер на зямлю ані на мора, ані на якое дзерва.

Кажучы: «Ня шкодзьце зямлі ані мору, ані дзервам, пакуль не пазначым пячацяй на чолах слугаў Бога нашага!»

І гукалі вялікім голасам, кажучы: «Спасеньне Богу нашаму, што сядзіць на пасадзе, і Баранчыку!»

І ўсі ангілы стаялі навокал пасаду і старых і навокал жывых стварэньняў, і палі перад пасадам на відзеньні свае, і пакланіліся Богу,

Кажучы: «Амін! дабраславенства а слава а мудрасьць а падзяка а чэсьць а сіла а моц Богу нашаму на векі вякоў. Амін».

За тое яны перад пасадам Божым і служаць Яму дзень і ноч у доме Ягоным; і Тый, што сядзіць на пасадзе, разапнець будан Свой над імі.

І як Ён зьняў сёмую пячаць, сталася маўчанка на небе каля паўгадзіны.

І прышоў іншы ангіл, і стаў перад аброчнікам, маючы залатую кадзільніцу; і дана яму шмат кадзіла, каб да малітваў усіх сьвятых ён дадаў на залаты аброчнік, што перад пасадам.

І ўзяў ангіл кадзільніцу, і напоўніў яе агнём із аброчніка, і кінуў на зямлю: і зьдзеяліся галасы а громы а маланьні і трасеньне зямлі.

І першы затрубіў, і стаўся град і агонь, зьмешаныя з крывёй, і былі кінены на зямлю; і трэйцяя часьць зямлі згарэла, і трэйцяя часьць дзерваў згарэла, і ўся зялёная трава згарэла.

І трэйці ангіл затрубіў, і звалілася зь неба вялікая гвязда, гаручы як лянпа, і пала на трэйцюю часьць рэкаў а на жаролы водаў.

І бачыў я і чуў аднаго арла, што ляцеў сярод неба й казаў вялікім голасам: «Бяда, бяда, бяда тым, што жывуць на зямлі, ад засталых трубных галасоў трох ангілаў, каторыя будуць трубіць!»

І пяты ангіл затрубіў, і я абачыў гвязду, палую зь неба на зямлю, і даны быў ёй ключ бяздоньня.

І з дыму вышла шаранча на зямлю, і дана ёй улада, якую маюць земныя скорпіёны.

І сказана было ёй, каб ня шкодзіла земнай траве ані якому зяленіву, ані дзервам, адно людзём, каторыя ня маюць пячаці на чолах сваіх.

І выгляд шаранчы, як коні, прыгатаваных на вайну; і на галавах у яе быццам вянкі, падобныя да залатых, віды ж ейныя — як віды людзкія;

На іх былі панцыры, як панцыры зялезныя, а шум ад крыльля іхнага, як грукат ад цялежак, калі шмат коні бяжыць на вайну.

І вывальнены былі чатыры ангілы, прыгатаваныя на гадзіну а дзень а месяц а год, каб забіць трайціну людзёў.

Гэтак відзеў я ў відзені коні і на іх коньнікаў, што мелі на сабе панцыры агняныя а гіяцынтавыя а серкавыя; галавы ў коні, як у лявоў, і з роту ў іх выходзіў агонь а дым а серка.

На іх былі панцыры, як панцыры зялезныя, а шум ад крыльля іхнага, як грукат ад цялежак, калі шмат коні бяжыць на вайну.

І меў у руццэ сваёй сувойчык разьвіты. І пастанавіў ён правую нагу сваю на мора, а левую на зямлю,

І ангіл, што я бачыў, як стаяў на мору й на зямлі, падняў правіцу сваю да неба

І прысягаў на Жывучага на векі вякоў, Каторы стварыў неба й тое, што на ім, і зямлю й тое, што на ёй, і мора й тое, што ў ім, што балей адвалокі ня будзе;

І тый голас, што я чуў зь неба, ізноў гутарыў з імною, і сказаў: «Ідзі, вазьмі разьвіты сувой з рукі ангіла, каторы стаіць на мору і на зямлі».

Яны маюць уладу зачыніць неба, каб дождж ня йшоў на зямлю за дзён прараканьня іхнага; і маюць уладу над водамі — абарачаць іх у кроў і разіць зямлю ўсялякай болькаю, колькі разоў захочуць.

І трупы іхныя будуць на вуліцы вялікага места, каторае духоўна завецца Содома й Ягіпет, ідзе й Спадар нашы ўкрыжаваны.

І зь людаў а плямёнаў а языкоў а народаў будуць глядзець на трупы іхныя тры дні з палавіцаю, і не дазволяць пакласьці трупы іхныя да грабоў.

І жывучыя на зямлі будуць цешыцца з гэтага а весяліцца, і пашлюць дары адны адным, бо гэтыя два прарокі мучылі жывучых на зямлі.

Але просьле трох дзён із палавіцаю ўвыйшоў у іх ад Бога дух жыцьця, і яны сталі на ногі свае, і вялікі страх напаў на тых, каторыя глядзелі на іх.

І я пачуў вялікі голас ізь неба, што казаў ім: «Увыйдзіце сюды». І яны ўзышлі на неба ў булаку; і глядзелі на іх непрыяцелі іхныя.

І сёмы ангіл затрубіў, і разьлягліся на небе вялікія галасы, кажучы: «Гаспадарства сьвету сталася Спадара нашага а Хрыста Ягонага, і будзе гаспадарстваваць на векі вякоў.

І дваццаць чатырох старых, што сядзелі на пасадах сваіх перад Богам, палі на віды свае й пакланіліся Богу,

І рашчыніўся дом Божы на небе, і відаць скрыня ўмовы Ягонае ў доме Ягоным; і сталіся маланьні а галасы а громы а трасеньне зямлі а вялікі град.

І вялікі знак быў відаць на небе: жонка, адзеўшыся ў сонца; і пад нагамі ейнымі месяц, і на галаве ў яе карона з двананцацёх гвездаў.

І другі знак быў відаць на небе: вось, вялікі чырвоны смок ізь сяма галавамі і дзесяцьма рагамі, і на галавах у яго сем дыядэмаў;

І хвост ягоны павалок ізь неба трайціну гвездаў і кінуў іх на зямлю. І смок гэты стаў перад жонкаю, каторая мела радзіць, каб, як яна народзе, зжэрці дзецянё ейнае.

А жонка ўцякла на пустыню, ідзе Бог прыгатаваў ёй месца, каб яны жывілі яе там тысяча дзьвесьце шасьцьдзясят дзён.

І зьдзеялася на небе вайна: Міхайла а ангілы ягоныя ваявалі із смокам, і смок і ангілы ягоныя ваявалі.

І ён не перамог, і не знайшлося ўжо месца іхнага на небе.

І ськінены быў на зямлю вялікі смок, старавечны гад, званы дзявалам а шайтаном, каторы зводзіў увесь сьвет, ськінены на зямлю, і ангілы ягоныя ськінены зь ім.

І чуў я вялікі голас на небе, каторы казаў: «Цяпер настала спасеньне а магутнасьць а гаспадарства Бога нашага а ўлада Хрыста Ягонага, бо ськінены вінаваньнік братоў нашых, каторы вінаваў іх перад Богам нашым дзень і ноч;

Дык весяліцеся нябёсы і жыхарачыя на іх! Бяда Зямлі й мору, бо дзявал зышоў да вас у вялікай злосьці, ведаючы, што мала ў яго часу!»

Як смок абачыў, што ськінены на зямлю, пачаў перасьледаваць жонку, каторая нарадзіла мужчыну.

І даны былі жонцы два крылы вялікага арла, каб яна ляцела ад віду гадавага на пустыню на свае месца, і йдзе яе жывілі б час а часы а поў часу.

І ўзлаваўся смок на жонку, і пайшоў ваяваць із засталымі ад семені ейнага, каторыя заховуюць расказаньні Божыя і маюць сьветчаньне Ісусава.

І стаў я на пяску морскім, і абачыў выходзячага з мора зьвера зь дзесяцьма рагамі й сяма галавамі; на рогах у яго было дзесяць дыядэмаў, а на галавах ягоных імёны блявузґальныя.

І бачыў я, што адна з галоў ягоных быццам зьбіта была на сьмерць, але гэтая сьмяротная рана выгаілася. І дзівавалася ўся зямля, сочачы зьвера;

І разявіў ён ляпу да блявузґаньня на Бога, блявузґаць на імя Ягонае, і на вітальню Ягоную, і на жыхарачых на небе.

І паклоняцца яму ўсі жывучыя на зямлі, каторых імёны не напісаныя ў кнізе жыцьця ў Баранчыка, забітага ад закладзінаў сьвету.

І ён дзее з усёй уладаю першага зьвера перад ім, і чыне, што зямля і жывучыя на ёй кланяюцца першаму зьверу, у каторага сьмяротная рана выгаілася.

І чыне вялікія знакі, ажно агонь зводзе зь неба на зямлю перад людзьмі.

І зводзе жывучых на зямлі знакамі, каторыя дана яму чыніць перад зьверам, кажучы жывучым на зямлі зрабіць абраз зьвера, што мае рану ад мяча, але ажыў.

І ён учыне, што ўсім — малым і вялікім, багатым і ўбогім, вольнікам і нявольнікам — зроблены быў знак на правай руццэ іхнай альбо на чале іхным,

І глянуў я, і вось, Баранчык стаіць на гары Сыёне, і зь Ім сто сорак чатыры тысячы, што маюць імя Ягонае а імя Айца Ягонага, напісаныя на чолах сваіх.

І па чуў я голас ізь неба, як шум ад шмат водаў і як гук вялікага грому; і пачуў гук гарпістых, што граюць на гарпах сваіх,

І абачыў я другога ангіла, што ляцеў па сярэдзіне неба, каторы меў вечную Евангелю, каб абяшчаць жыхарачым на зямлі а кажнаму народу а плямені а мове а люду;

І іншы, трэйці ангіл ляцеў за імі, кажучы вялікім голасам: «Хто паклоніцца зьверу й абразу ягонаму і прыйме знак на чало свае або на руку сваю,

І дым мукі іхнае будзе ўзыходзіць на векі вякоў, і ня будуць мець воддышы ўдзень ані ночы, каторыя кланяюцца зьверу й абразу ягонаму, і калі хто прыйме знак імені ягонага».

І глянуў я, і вось, сьветлы булак, і на булаку сядзіць падобны да Сына Людзкога; на галаве ў яго залатая карона, і ў руццэ ў яго войстры серп.

І вышаў іншы ангіл із дому Божага, і гукнуў вялікім голасам да седзячага на булаку: «Пусьці серп свой і пажні, бо прышла пара жніва, бо жніво на зямлі насьпела!»

І пусьціў седзячы на булаку серп свой на зямлю, і зямля была пажата.

І іншы ангіл вышаў з дому Божага, што на небе, так сама з войстрым сярпом.

І іншы ангіл, што меў уладу над агнём, вышаў з аброчніка і вялікім голасам гукнуў да маючага войстры серп, кажучы: «Пашлі войстры серп свой і абрэж гранкі віна на зямлі, бо насьпелі на ім ягады!»

І пусьціў ангіл серп свой на зямлю, і зьбер віно ізь зямлі, і кінуў у вялікую вінную таўчэльню гневу Божага.

І вінная таўчэльня была тоўчана вонках места, і вышла кроў з таўчэльні аж да аброцяў конскіх на тысяча шасьсот гоняў.

І бачыў я іншы знак на небе, вялікі й чудоўны — сямёх ангілаў, каторыя мелі сем апошніх боляк, бо імі канчаўся гнеў Божы.

І бачыў я быццам шкляное мора, зьмешанае з агнём; і тыя, што перамаглі зьвера, і абраз ягоны, і знак ягоны, і лік імёнаў ягоных, стаяць на гэтым шкляным мору, дзержачы гарпы Божыя,

І просьле гэтага я глянуў, і вось, адчыніўся дом вітальні сьветчаньня на небе.

І адно з чатырох жывых стварэньняў дало сямём ангілам сем залатых чараў, поўных гневу Бога, Каторы жывець на векі вякоў.

І пачуў я вялікі голас із дому, што казаў сямём ангілам: «Ідзіце й выліце сем чараў гневу Божага на зямлю».

І пайшоў першы ангіл, і выліў чару сваю на зямлю: і выніклі нягодныя а шкодныя раны на людзёх, што мелі знак зьвераў і кланяліся абразу ягонаму.

І чацьверты выліў чару сваю на сонца: і дана было яму паліць людзёў цяплом.

І людзі былі палены вялікім вадам; і блявузґалі на імя Божае, Каторы меў уладу над гэтымі болькамі, і не пакаяліся, каб уздаць Яму славу.

І пяты выліў чару сваю на пасад зьвераў: і стала гаспадарства ягонае хмарнае, і з болю яны кусалі языкі свае,

і з боляў сваіх і ад болькаў сваіх блявузґалі на Бога нябёснага; і не пакаяліся з учынкаў сваіх.

І шосты выліў чару сваю на вялікую раку Еўфрат: і высахла вада ў ёй, каб прыгатавана была дарога каралём ад усходу сонца.

Бо яны духі нячысьцікавы, што чыняць знакі; яны выходзяць да каралёў усяго сьвету, каб зьберці іх на вайну таго вялікага дня Бога Ўсемагучага.

І ён зьбер іх на месца, званае пагэбрэйску Армаґедон.

І былі маланьні а галасы а пяруны, і сталася вялікае трасеньне зямлі, якога ня бывала адгэнуль, як людзі на зямлі. Такое трасеньне зямлі! Такое вялікае!

І вялікае места падзялілася на тры часьці, і месты паганскія палі, і Бабілён вялікі ўспомнены перад Богам, каб даць яму чару віна палу гневу Свайго.

І град, увелькі з цэнтнар, пайшоў зь неба на людзёў; і блявузґалі людзі на Бога за болькі ад граду, бо болька ад яго надта балючая.

І прышоў адзін ізь сямёх ангілаў, што мелі сем чараў, і гутарыў з імною, кажучы: «Падыйдзі сюды, я пакажу тэ рассудак над вялікаю бязуляю, што сядзіць на шмат водах.

І павёў мяне ў духу на пустыню; і я бачыў жонку, каторая сядзела на зьверу шкарлатным, поўным імёнаў блявузґальных, ізь сяма галавамі й дзесяцьма рагамі.

І на чале ейным напісана: «Тайна, Бабілён вялікі, маці бязуляў і брыды земнае».

«Зьвер, каторага ты бачыў, быў, і няма яго, і выйдзе зь бяздоньня, і пойдзе на загубу; і зьдзівуюцца тыя із жывучых на зямлі, каторых імёны ня ўпісаныя ў сувой жыцьця ад закладзінаў сьвету, бачачы, што зьвер быў, няма яго, і зьявіцца.

«Тут розум, што мае мудрасьць. Сем галоў — гэта сем гор, на каторых сядзіць жонка,

І зьвер, што быў, і няма, ён восьмы, і як із тых сямёх, і йдзець на загубу.

«І дзесяць рог, каторыя ты бачыў — гэта дзесяцёх каралёў, што яшчэ не адзяржалі гаспадарства, але адзяржаць уладу ізь зьверам, як каралёве, на адну гадзіну.

І дзесяць рог, каторыя ты бачыў на зьверу, гэтыя зьненавідзяць бязулю, і спустошаць яе, і аголяць, і зьядуць цела ейнае, і спаляць яе агнём;

За тое аднаго дня прыйдуць на яе болькі, сьмерць а немарасьць а галадоў, і будзе спалена цяплом, бо дужы Спадар Бог, Каторы судзіў яе.

Бо за адну гадзіну спусьцела такое вялікае багацьце. І кажны штырнік, і ўсі плывучыя куды-колечы ў караблёх, і ўсі плаўбіты, і ўсі працаўні на мору сталі здалеку

І пасыпалі попелам галавы свае, і галасілі, плачучы а зохаючы, кажучы: «Авохці, авохці, вялікае места, каторага каштоўнасьцямі забагацелі ўсі, што мелі караблі на мору! Бо спусьцела за адну гадзіну.

І ў ім знойдзена кроў прарокаў а сьвятых а ўсіх забітых на зямлі».

Просьле гэтага я чуў быццам вялікі голас вялікага груду на небе, каторы казаў: «Галілуя! спасеньне а слава а магутнасьць Богу нашаму!

І ўдругава сказалі: «Галілуя! І дым ейны ўзыходзе на векі вякоў».

І дваццаць чатыры старых і чатыры жывыя стварэньні палі а пакланіліся Богу, Каторы сядзіць на пасадзе, кажучы: «Амін! Галілуя!»

І сказаў імне: «Напішы: дабраславёныя пагуканыя на вясельную вячэру Баранчыкаву;» і сказаў імне: «Гэта праўдзівыя словы Божыя».

І абачыў я рашчыненае неба, і вось, конь белы, і седзячы на ім завецца Верны а Праўдзівы, і ў справядлІЕасьці Ён судзе й ваюе.

І вочы Ягоныя — бы поламя агняное, і на галаве ў Яго шмат дыядэмаў. Меў імя напісанае, каторага ніхто ня ведае, апрача Яго Самога.

І войскі нябёсныя ехалі за Ім на конях белых, убраўшыся ў белае, чыстае цянюсенькае палатно.

І на адзецьцю і на сьцягне Ягоным напісана імя: КАРОЛЬ КАРАЛЁЎ і СПАДАР СПАДАРОЎ.

І абачыў я аднаго ангіла, што стаяў на сонцу; і ён гукнуў вялікім голасам, кажучы ўсім птушкам, што лётаюць па сярэдзіне неба: «Прыляціце, зьбярыцеся на вялікую вячэру Божую,

Ён схапіў смока, гада старавечнага, каторы ё дзявал а шайтан, і зьвязаў яго на тысяча год,

І ськінуў яго ў бяздоньне, і замкнуў, і запячатаваў над ім, каб ня мог ужо зводзіць народы, пакуль ня скончыцца тысяча год; просьле гэтага ён мае быць вывальнены на малы час.

І абачыў я пасады і седзячых на іх, і суд быў даны ім, і душы сьцятыя за сьветчаньне Ісусава а за Слова Божае, каторыя не пакланіліся зьверу ані абразу ягонаму, і не прынялі знаку на чало свае і на руку сваю. Яны ажылі й каралявалі з Хрыстом тысяча год.

І выйдзе зводзіць народы, што на чатырох рагох зямлі, Ґоґа, й Маґоґа, каб зьберці іх на вайну; лік іх — як пяску морскага.

І ўзышлі на шырыню зямлі, і абступілі табар сьвятых а ўмілаванае места; і зышоў агонь зь неба, і пажэр іх.

А дзявал, што зводзіў іх, укінены ў возера агняное а серкавае, ідзе зьвер а хвальшывы прарока, і будуць мучаны дзень і ноч на векі вякоў.

І абачыў я вялікі белы пасад і Седзячага на ім, ад Каторага віду ўцякала зямля й неба; і не знайшлося ім месца.

І сказаў Тый, што сядзеў на пасадзе: «Вось, чыню ўсе новае». І кажа: «Напішы, бо словы гэтыя праўдзівыя а верныя».

І ўзьнёс мяне ў духу на вялікую а высокую гару, і паказаў імне сьвятое места Ерузалім, што зыходзіў зь неба ад Бога;

Ён мае вялікую а высокую сьцяну, мае двананцаць брамаў і на брамах двананцацёх ангілаў і напісаныя ймёны двананцацёх плямёнаў сыноў Ізраелявых:

І сьцяна месцкая мае двананцаць подаў, і на іх двананцаць імёнаў двананцацёх апосталаў Баранчыкавых.

А места чатыракутняе, і ўдаўжкі такое ж, як і ўшыркі. Памераў ён места трысьціною на двананцаць тысячаў гоняў; даўжыня і шырыня і вышыня яго роўныя.

І абачаць від Ягоны, і імя Ягонае будзе на чолах іхных.

І ночы ня будзе там, ня будуць патрабаваць сьветача ані сьвятліні сонечнае, бо Спадар Бог будзе асьвячаць іх; і будуць караляваць на векі вякоў.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter